shto takoje-vada-bel
TRANSCRIPT
Вады на Зямлі больш, чым сушы, але не ўсю ваду можна піць.
Зімой кропелькі вады
замярзаюць і становяцца
сняжынкамі.Снег і лёд –
гэта цвёрдая вада. Калі
патрымаць лёд у руках, ён
растане і зноў стане вадой.
Калі ваду нагрэць, яна ператворыцца ў
пар
Кругазварот вады ў прыродзе
Рака, мора, возера, акіян, сажалка – гэта вадаёмы
Натуральныя Штучныя Натуральныя Штучныя (створаныя Богам) (створаныя (створаныя Богам) (створаныя чалавекам)чалавекам)
Вадаёмы бываюць
ракамора возераакіян
сажалкавадасховішчаканал
Схема ракі
Рэкі, якія цякуць па роўнай зямной паверхні – раўніне, называюцца раўніннымі рэкамі. Плынь у іх
запаволеная і спакойная.
Рэкі, якія цякуць па гарыстай зямной паверхні, называюцца горнымі. Плынь у іх
хуткая, часам збівае з ног.
Мора і акіян
Хто ўпершыню ўбачыць бязмежнае мора, той, без сумневу, будзе здзіўлены яго
прыгажосцю.
Вада ў морах і акіянах салёная. А на Мёртвым моры ў Ізраілі, з-за вялікага ўтрымання ў ім солі, можна спакойна
ляжаць на вадзе і не тануць.
Калісьці тут быў яр, па дне якога працякаў ручай. Людзі зрабілі запруду і
на гэтым месцы ўтварылася сажалка.
Людзі перагарадзілі раку вялікай плацінай. Вада вышэй плаціны разлілася і
ўтварылася вадасховішча. Цяпер з яго бяруць ваду для горада.
Паміж двума рэкамі людзі пракапалі паглыбленне, па якім пусцілі ваду. Так
з'явіўся канал. Зараз з адной ракі можна на цеплаходзе праплысці ў другую.
На нашай планеце ёсць розныя вадаёмы. Усе яны вельмі прыгожыя і
неабходныя для жыцця не толькі чалавеку, але і ўсяму жывому.
Не забруджвайце і беражыце вадаёмы!