nastaunik 16-17(1083-1084)

8
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 30 снежня 2010 года № 16—17 (1083—1084) СПЕЦЫЯЛЬНЫ ВЫПУСК ДАРАГІЯ СЯБРЫ! У наш час шмат гавораць пра неабходнасць ат рымання вышэйшай адукацыі і пра тыя перспек тывы, якія адкрываюцца перад выпускнікамі ВНУ. Атрыманне вышэйшай адукацыі ўсё часцей разглядаецца як самая надзейная асабістая інве стыцыя. Будучая кар’ера, прафесійны і асабовы рост у сучасных умовах вызначаюцца, у першую чаргу, наяўнасцю спецыяльных ведаў і ўменнем эфектыўна выкарыстоўваць іх на практыцы. Звязаўшы свой лёс з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, вы зробіце адзін з найважнейшых жыццёвых вы бараў — станеце прафесіяналамі ў галіне педага гічнай дзейнасці. Наш універсітэт мае высокі ста тус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сістэме педагагічнай адукацыі, таму атрымаць ганаровае права называцца студэнтам БДПУ змо гуць самыя мэтанакіраваныя, крэатыўныя, пра цавітыя маладыя людзі. За дзевяноста шэсць гадоў у Беларускім дзяр жаўным педагагічным універсітэце імя Максі ма Танка склаліся свае традыцыі навучання, сфарміраваліся ўласныя навуковыя школы. Мы ставім перад сабой задачу падрыхтоўкі пра фесійна адукаванай, творчай, патрыятычна арыентаванай настаўніцкай і выкладчыцкай эліты. Дыплом БДПУ — адзін з самых прэс тыжных на адукацыйнай прасторы, а нашы Рэктар БДПУ, прафесар П. Д. Кухарчык выпускнікі заўсёды запатрабаваны на рынку працы. Многія вядомыя педагогі, дзеячы куль туры, мастацтва, навукі, органаў дзяржаўна га кіравання ў свой час з’яўляліся студэнтамі нашага ўніверсітэта і з гонарам адзначаюць гэты факт у сваіх біяграфіях. Сёння Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівер сітэт імя Максіма Танка актыўна ўкараняе новыя адукацыйныя тэхналогіі, сучасныя метады і фор мы навучання, якія абапіраюцца на цесную інтэг рацыю адукацыі, навукі і практычнай дзейнасці. Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для фарміра вання асобы, якая валодае сучаснымі ведамі і кам петэнцыямі, усведамляе сваю адказнасць за заўт рашні дзень краіны. Прафесарскавыкладчыцкі склад БДПУ — гэта вядомыя ў Рэспубліцы Бе ларусь і за яе межамі навукоўцы і спецыялі сты, якія любяць і ведаюць сваю справу. Рэалізацыя нашых агульных ідэй залежыць не толькі ад тых, хто зараз належыць да студэнцка га калектыву Беларускага дзяржаўнага педагагіч нага ўніверсітэта імя Максіма Танка, але і ад вас, нашы будучыя студэнты! Жадаю вам годна, абапіраючыся на асабісты запас ведаў, інтэлекту і эрудыцыі, вытрымаць ус тупныя выпрабаванні. Удачы і поспехаў вам, бу дучыя студэнты БДПУ!

Upload: nastaunik-gazeta

Post on 20-Feb-2016

256 views

Category:

Documents


16 download

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

TRANSCRIPT

Page 1: nastaunik 16-17(1083-1084)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Чацвер, 30 снежня 2010 года № 16—17 (1083—1084)

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ВЫПУСК

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!У наш час шмат гавораць пра неабходнасць ат(

рымання вышэйшай адукацыі і пра тыя перспек(тывы, якія адкрываюцца перад выпускнікаміВНУ. Атрыманне вышэйшай адукацыі ўсё часцейразглядаецца як самая надзейная асабістая інве(стыцыя. Будучая кар’ера, прафесійны і асабовырост у сучасных умовах вызначаюцца, у першуючаргу, наяўнасцю спецыяльных ведаў і ўменнемэфектыўна выкарыстоўваць іх на практыцы.

Звязаўшы свой лёс з Беларускім дзяржаўнымпедагагічным універсітэтам імя Максіма Танка,вы зробіце адзін з найважнейшых жыццёвых вы(бараў — станеце прафесіяналамі ў галіне педага(гічнай дзейнасці. Наш універсітэт мае высокі ста(тус вядучай вышэйшай навучальнай установыў сістэме педагагічнай адукацыі, таму атрымацьганаровае права называцца студэнтам БДПУ змо(гуць самыя мэтанакіраваныя, крэатыўныя, пра(цавітыя маладыя людзі.

За дзевяноста шэсць гадоў у Беларускім дзяр(жаўным педагагічным універсітэце імя Максі(ма Танка склаліся свае традыцыі навучання,сфарміраваліся ўласныя навуковыя школы.Мы ставім перад сабой задачу падрыхтоўкі пра(фесійна адукаванай, творчай, патрыятычнаарыентаванай настаўніцкай і выкладчыцкайэліты. Дыплом БДПУ — адзін з самых прэс(тыжных на адукацыйнай прасторы, а нашы

Рэктар БДПУ,прафесар П. Д. Кухарчык

выпускнікі заўсёды запатрабаваны на рынкупрацы. Многія вядомыя педагогі, дзеячы куль(туры, мастацтва, навукі, органаў дзяржаўна(га кіравання ў свой час з’яўляліся студэнтамінашага ўніверсітэта і з гонарам адзначаюцьгэты факт у сваіх біяграфіях.

Сёння Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнівер(сітэт імя Максіма Танка актыўна ўкараняе новыяадукацыйныя тэхналогіі, сучасныя метады і фор(мы навучання, якія абапіраюцца на цесную інтэг(рацыю адукацыі, навукі і практычнай дзейнасці.Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для фарміра(вання асобы, якая валодае сучаснымі ведамі і кам(петэнцыямі, усведамляе сваю адказнасць за заўт(рашні дзень краіны. Прафесарска(выкладчыцкісклад БДПУ — гэта вядомыя ў Рэспубліцы Бе(ларусь і за яе межамі навукоўцы і спецыялі(сты, якія любяць і ведаюць сваю справу.

Рэалізацыя нашых агульных ідэй залежыць нетолькі ад тых, хто зараз належыць да студэнцка(га калектыву Беларускага дзяржаўнага педагагіч(нага ўніверсітэта імя Максіма Танка, але і ад вас,нашы будучыя студэнты!

Жадаю вам годна, абапіраючыся на асабістызапас ведаў, інтэлекту і эрудыцыі, вытрымаць ус(тупныя выпрабаванні. Удачы і поспехаў вам, бу(дучыя студэнты БДПУ!

Page 2: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г.

1914, 21 лістапада — Афіцыйнае адкрыццё Мінска(га настаўніцкага інстытута. Да заняткаў прыступілі30 чалавек. Педагагічны калектыў складаўся з ды(рэктара і 7 выкладчыкаў. Тэрмін навучання — 3 гады.

1915, верасень — Інстытут эвакуіраваны ў Ярас(лаўль.

1918, 22 верасня — Інстытут рээвакуіраваныў Мінск. Педагагічнаму савету прадпісана прыступіцьда рэарганізацыі Мінскага настаўніцкага інстытутаў вышэйшую навучальную ўстанову.

1919, 15 верасня — Паводле пастановы Часовага Бе(ларускага нацыянальнага камітэта інстытут аб’яўле(ны Мінскім беларускім педагагічным інстытутам.

1920, жнівень — Мінскі беларускі педагагічныінстытут рэфармаваны ў Мінскі інстытут народнайадукацыі (вышэйшая навучальная ўстанова ў 1920—1921 гг.), які вёў падрыхтоўку педагагічных работні(каў у галіне школьнай адукацыі і для дашкольныхустаноў.

1921, 20 чэрвеня — На пасяджэнні педагагічнагасавета прынята рашэнне аб рэарганізацыі інстытутаў педагагічны факультэт БДУ.

1921, 30 кастрычніка — Урачыстае адкрыццё БДУ.Падрыхтоўка педагагічных кадраў з вышэйшай аду(кацыяй ажыццяўляецца на факультэце грамадскіхнавук, які створаны на базе Мінскага інстытута на(роднай адукацыі.

1929, кастрычнік — Пры педфаку БДУ адкрыта пер(шае ў рэспубліцы завочнае аддзяленне.

1931, 28 ліпеня — Педагагічны факультэт БДУ вы(лучаецца ў самастойную адзінку — Беларускі дзяр(жаўны вышэйшы педагагічны інстытут.

1936 — Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнамуінстытуту прысвоена імя А. М. Горкага.

1944, 29 ліпеня — Праз некалькі тыдняў пасля выз(валення сталіцы БССР ад нямецка(фашысцкіх захоп(нікаў у МДПІ імя А. М. Горкага ўзнаўляюцца пера(пыненыя вайной заняткі.

1948 — На базе факультэта замежных моў МДПІствараецца Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытутзамежных моў.

1972, 28 верасня — За вялікія дасягненні ў пад(рыхтоўцы выкладчыцкіх кадраў і навуковай дзей(насці Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імяА. М. Горкага ўзнагароджаны ордэнам ПрацоўнагаЧырвонага Сцяга.

1975 — На базе бібліятэчнага факультэта МДПІ ства(раецца Мінскі інстытут культуры.

1978, 15 снежня — Мінскі дзяржаўны педагагічныінстытут імя А. М. Горкага ўзнагароджаны Ганаро(вай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

1982, 6 снежня — МДПІ адзначаны Ганаровай гра(матай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

1993, 8 верасня — Мінскаму дзяржаўнаму педага(гічнаму інстытуту імя А. М. Горкага прысвоены ста(тус універсітэта.

1994 — Адбылася ўрачыстая сустрэча студэнтаўі супрацоўнікаў універсітэта з Прэзідэнтам РэспублікіБеларусь А. Р. Лукашэнкам.

1995, 10 кастрычніка — Указам Прэзідэнта Рэс(публікі Беларусь Беларускаму дзяржаўнаму педага(гічнаму ўніверсітэту прысвоена імя Максіма Танка.

1997 — Універсітэт узнагароджаны Ганаровым дзяр(жаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

2004 — У фае БДПУ пры спонсарскай падтрымцывыпускнікоў устаноўлены маятнік Фуко, які асвяціўПатрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскіі Слуцкі Філарэт.

2007 — БДПУ стаў паўнапраўным членам Еўразій(скай асацыяцыі ўніверсітэтаў.

2009 — Універсітэт адсвяткаваў сваё 95(годдзе.

ЛЕТАПІСБДПУ

Я ГАНАРУСЯ БДПУ!

БДПУ сёння — гэта ўнікальны вучэбна(навукова(метадычны комплекс, які аб’ядноўвае 13 факультэ(таў і інстытут павышэння кваліфікацыі і перапад(рыхтоўкі кадраў. На дзённай і завочнай формах ат(рымання адукацыі падрыхтоўка педагагічных кад(раў ажыццяўляецца больш чым па 70 спецыяльнас(цях — гэта магчымасць выбару і прадбачлівага пла(навання сваёй будучай кар’еры. Агульная колькасцьстудэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і слухачоў БДПУскладае больш за 20 тысяч чалавек. Вучэбны працэсзабяспечваюць 1250 выкладчыкаў, з іх 560 — дакта(ры і кандыдаты навук.

У апошнія гады наш універсітэт ператварыўся ў сап(раўдны міні(горад са сваёй унікальнай атмасферайі правіламі жыцця. БДПУ сёння — гэта 11 вучэбныхкарпусоў, 7 інтэрнатаў, а таксама бібліятэка, фондыякой налічваюць 1,3 млн экзэмпляраўкніг і перыядычных выданняў, камп'ю(тарызаваныя чытальныя залы, музейгісторыі ўніверсітэта, планетарый,адзін з нямногіх у Еўропе маятнікФуко.

У нашым універсітэце створаны ўсеўмовы для паспяховай вучобы: кабіне(ты і лабараторыі маюць неабходнае дляработы абсталяванне і доступ да сеткіІнтэрнэт. Так, на фізічным факультэ(це створана вучэбная лабараторыя тэх(нічнай творчасці, на ФСА — лабарато(рыя «Адукацыя без межаў», якая маена мэце ўкараненне інфармацыйныхтэхналогій у спецыяльную адукацыю, на факультэцебеларускай і рускай філалогіі функцыянуюць кабінетпольскай мовы, цэнтр літуаністыкі і цэнтр азербай(джанскай мовы і культуры.

Як вы ведаеце, тэорыю нельга аддзяліць ад прак(тыкі, і таму студэнты, асабліва прырода(знаўчых спецыяльнасцей, проста абавязанымець усе неабходныя ўмовы для набыццяпрактычнага вопыту. Гэтай мэце служыцьаграбіястанцыя ў Зялёным, дзе ажыццяўля(юцца вучэбныя і вытворчыя практыкі,а яшчэ — праходзяць спартыўныя спаборні(цтвы і зборы, выязныя семінары і турыстыч(ныя злёты.

Пасля капітальнага рамонту спартыўнайзалы і басейна нашы студэнты маюць магчы(масць займацца фізкультурай і спортам у су(часных камфортных умовах.

Як частка сістэмы бесперапыннай педа(гагічнай адукацыі БДПУ праз магістрату(ру, аспірантуру і дактарантуру ажыццяў(ляе падрыхтоўку навукова(педагагічныхкадраў. Аспірантамі і дактарантамі наша(

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з'яўляецца адной са старэйшыхвышэйшых навучальных устаноў Беларусі. За 96 гадоў дзейнасці мы падрыхтавалі дзесяткі тысячвысокакваліфікаваных педагогаў.

га ўніверсітэ(та з’яўляюц(ца амаль 300чалавек. Ваўніверсітэцефункцыяну(юць 4 саветыпа абаронед о к т а р с к і хі кандыдац(кіх дысерта(цый, выклад(чыкі і студэн(ты вядуцьа к т ы ў н у юн а в у к о в а (

даследчую работу па прыярытэтных накірунках раз(віцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Адной з задач універсітэта з’яўляецца стварэнне паў(нацэнных умоў для раскрыцця патэнцыялу студэнтаў.Сярод 103 клубных фарміраванняў, ансамбляў, аркес(

траў, тэатраў, эстрад(ных і вакальных гур(тоў, студый дызайну іклубаў па інтарэсах выабавязкова знойдзецештосьці сваё! Ва ўнівер(сітэце працуе 10 спар(тыўных секцый і туры(стычны клуб «Гары(зонт», так што добраяспартыўная форма вамгарантавана.

Нашай навучальнайустановай назапашанызначны вопыт міжна(роднага супрацоўніцт(ва: сёння БДПУ пад(трымлівае вучэбныя,

навуковыя і творчыя сувязі з уні(версітэтамі і арганізацыямі з 24краін свету.

У вас, шаноўныя выпускнікіі нашы будучыя абітурыенты,ёсць патэнцыял, здольнасці і жа�данне стаць класнымі дасведча�нымі спецыялістамі і проста роз�набакова развітымі людзьмі.А БДПУ прадастаўляе вам магчы�масці рэалізаваць самыя смелыяпамкненні і амбіцыі. Дык давайцеж супрацоўнічаць!

А. АНДАРАЛА,першы прарэктар БДПУ

2

Першыя Гульні Садружнасці. Сустракаюцца каманды па міні�футболе

Page 3: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г.

ФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙІ РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227$79$86, 227$80$09.Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук,прафесар.

Кацярына САПОЖНІКАВА, кіраўнік гуртка студэнцкага клуба «Юнацтва», выпускніца2009 г.:

— Факультэт беларускай і рускай філалогіі назаўсёды застанецца для мяне тым месцам,куды імкнецца сэрца, дзе з усмешкай і добразычлівасцю сустракаюць любімыя выкладчыкі.Факультэт дапамог раскрыць мой творчы патэнцыял. Падчас навучання ва ўніверсітэце япрымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, з’яўлялася арганізатарам шматлікіх творчыхпраектаў, фестываляў, акцый, канцэртаў, злётаў, уваходзіла ў склад студэнцкага саветаі першаснай арганізацыі ГА БРСМ факультэта і ўніверсітэта, удзельнічала ў гульнях КВЗ,спектаклях і пастаноўках народ(нага студэнцкага тэатра «МЫ»,была членам лепшага педагагіч(нага атрада ў нашай краіне «Вет(разь» і многае іншае. Дзякуючысваёй актыўнай жыццёвай пазі(цыі, а таксама стараннай вучобея была размеркавана на працу ме(навіта ў маю родную alma mater.

Я рада, што мой факультэт ся(род іншых вылучаецца самабыт(насцю, у студэнцкім асяроддзі па(нуе творчая атмасфера, выклад(чыкі і студэнты аб’яднаны ў адномоцнае філалагічнае братэрства.

Факультэт беларускай і рускай філалогіі даў пуцёку ў жыццё тысячамнастаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікіфакультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшыхнавучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў; на радыё і тэлеба(чанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова(даследчых інстытутах;пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; рэкламных агенцтвах і пера(кладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях.

Студэнты нашага факультэта — адны з самых актыўных ва ўніверсітэце.Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх творчых праектах, займаюцца навукова(даследчай працай, ладзяць вандроўкі па Беларусі, праводзяць літаратур(ныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры.

Дэвізам факультэта ва ўсе часы былі якасць адукацыі і сацыяльная ад(казнасць. Мы ўпэўнены, што нашы выкладчыкі дапамогуць і новай кагорцестудэнтаў набыць трывалыя, грунтоўныя веды, якія ў будучым забяспечацьпаспяховы кар’ерны рост.

Падрыхтоўка настаўнікаў матэматыкі ў нашым універсітэце вялася з 1947года, хоць годам нараджэння матэматычнага факультэта лічыцца 1974(ы. Сён(ня на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі мы рыхтуем выклад(чыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка».

Многія з выпускнікоў матфака БДПУ працуюць у пазашкольных установахі ўпраўленнях адукацыі, навукова(даследчых установах, лабараторыях кам(п’ютарнага і псіхолага(педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстано(вамі і прадпрыемствамі. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспеч(ваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку,інфарматыку ў агульнаадукацыйных і спецыяльных школах, гімназіях, ліцэ(ях, каледжах і ВНУ. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкуюдзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі.Валоданне мовай праграмавання высокага ўзроўню С++, С#, Java дазволіцьвыпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма на(вучання — ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступеньмагістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Сардэчна запрашаем на факультэт!

МАТЭМАТЫЧНЫФАКУЛЬТЭТ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 227$79$13, 200$80$62.Дэкан — Уладзімір Уладзіміравіч ШЛЫКАЎ, доктар педагагічных навук.

Сяргей ЛЫСЕНКА, кіраўнік гуртка Мінскага гарадскога Палаца дзяцей і моладзі, вы$пускнік 2009 г.:

— Матфак — мой родны дом! Я зразумеў гэта не тады, калі толькі паступіў, і не тады, каліўжо скончыў ВНУ. Усведамленне прыйшло недзе «пасярэдзіне», на 3(м курсе. Калі задумацца,то факультэт даў мне прытулак на пэўным, я лічу, лепшым этапе майго жыцця. Мяркуйце самі:выкладчыкі, нібыта бацькі, нястомна мяне вучылі — акуратнасці, працавітасці, самастой(насці і пунктуальнасці. Старшакурснікі ж, нібыта браты і сёстры, падказвалі, што і як уладка(вана ў гэтым свеце, як трэба сябе паводзіць. Сваім малодшым сябрам я сам дапамагаў спасці(гаць жыццё…

Многія ведаюць, як прыемна вяртацца дадому пасля доўгай паездкі. Вось і я, калі завітаю народны факультэт, трапляю ў па(хатняму цёплую атмасферу, у палон шчаслівых успамінаў.Кожная аўдыторыя захоўвае таяміцу, як і кожны пакой у родным доме. Вось у гэтай, напры(клад, мы не маглі сябе дрэнна паводзіць, бо з партрэтаў на сценах за намі ўважліва сачыліДаламбер і Кашы. А колькі радасных імгненняў прынесла нам актавая зала! Гэта і сцэнічнывопыт падчас прэзентацыі першакурснікаў, і Дзень матэматычнага факультэта, калі пасляпершай здадзенай сесіі на вачах ва ўсёй сям’і цябе пасвячаюць у студэнты і ты ўрачыста вымаў(ляеш словы клятвы. І, вя(дома ж, гэта «Развіталь(ная гастроля» пятага кур(са, калі перад патраба(вальным гледачом не ад(чуваеш боязі, упэўнена га(ворыш дзякуй усім вы(кладчыкам(бацькам, жа(даеш удачы першакурсні(кам(братам.

Ведаеце, калі надышоўчас пакідаць наш агуль(ны дом, не было ніякагасумнення: у нас усё атры(маецца. Выкладчыкі падрыхтавалі з нас сапраўдных спецыялістаў, здольных вырашаць лю(быя задачы, прычым не толькі прафесійныя, але і жыццёвыя. Кожны з нас уладкаваўся туды,куды хацеў. І цяпер, сустракаючыся са сваімі аднакурснікамі, чую, наколькі яны ўдзячныяматэматычнаму факультэту за рознабаковыя ўменні і навыкі. Нехта расказвае, як у стасункахз людзьмі яму дапамагаюць веды па псіхалогіі, якія ён тут набыў. А хтосьці настаўнічаеў школе і дзеліцца з дзеткамі сакрэтамі матэматычнай навукі.

Зараз я пераступаю парог БДПУ ўжо не ў якасці студэнта, а ў якасці выпускніка. Гляджу напершакурснікаў і бачу, як ім, яшчэ зусім маладым і нявопытным, дарогу ў жыццё даюць маелюбыя выкладчыкі. Я ім нават трошкі зайздрошчу: яны змогуць перажыць тыя ж цудоўныяімгненні, што і я ў свой час…

ФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 200$95$62.Дэкан — Віктар Іосіфавіч ЯНУЦЬ, кандыдат фізіка$матэматычных

навук, дацэнт.

3

Сяргей БАРАЙШУК, дацэнт кафедры інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ, выпускнік2003 г.:

— Яшчэ ў школе я марыў займацца фізікай, таму і паступіў на адпаведны факультэтвядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны. БДПУ стаў маім лёсам: тут я вучыўся, пасля,працуючы настаўнікам, абараніў магістарскую дысертацыю, а сёлета стаў кандыдатам фізіка(матэматычных навук. Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць майму навуковаму кіраўніку,прафесару Ігару Серафімавічу Ташлыкову. Яго жыццёвая мудрасць, прафесійная кампетэнт(насць разам з маёй працавітасцю, жаданнем стаць дасведчаным спецыялістам і прагрэсіў(ным навукоўцам прынеслі свой плён. Сёння я з гонарам магу сказаць, што ў мяне цудоўнасклалася не толькі прафесійнае, але і асабістае жыццё. Дзякуй табе, родны фізфак, за магчы(масць самарэалізацыі, за ўсебаковую падтрымку, за тысячы шчаслівых лёсаў!

Фізіка — гэта навука, якая з’яўляецца асновай усіх прыродазнаўчых на(вук. Без фізікі нельга ўявіць развіццё новых тэхналогій і навукова(тэхнічныпрагрэс. У ХХІ стагоддзі фізіка шырока выкарыстоўвае сучасны матэматычныапарат. Стварэнне фізічных тэорый нельга ўявіць без прымянення найноў(шых камп’ютарных тэхналогій.

Фізічны факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях: «Фізіка. Інфар�матыка», «Фізіка. Матэматыка», «Фізіка. Тэхнічная творчасць». Грунтоў(ныя веды, якія ўключаюць і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, можнаатрымаць на любой з іх. Пасля заканчэння ўніверсітэта многія нашы вы(пускнікі працуюць не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў навукова(да(следчых інстытутах, на вытворчасці, у банкаўскай сферы, розных бізнес(структурах.

На факультэце штогод папаўняецца матэрыяльна(тэхнічная база, закупляеццановае абсталяванне. Гэта азначае, што студэнты працуюць у сучасных лабараторы(ях на самым лепшым абсталяванні. Усе лабараторыі звязаны паміж сабой камп’(ютарнай сеткай. На сайце факультэта выкладзены электронныя варыянты прак(тычна ўсіх лекцыйных курсаў, што чытаюцца выкладчыкамі факультэта. Студэн(ты маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай БДПУ і іншых навучальных уста(ноў, займацца навуковай працай, удзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародныхнавуковых канферэнцыях.

Мы запрашаем паступаць на наш факультэт тых, хто хоча звязаць сваюбудучыню з фізікай, матэматыкай, мае схільнасць да тэхнічнай творчасці,жадае асвоіць асновы інфармацыйных тэхналогій.

Page 4: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г.4

«Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!» — місія факультэта псіхалогіі. На сённяшні дзень гэта вялікікалектыў, які аб’ядноўвае каля 80 выкладчыкаў і больш за 1900 студэнтаў. Факультэт рыхтуе спецы(ялістаў па чатырох спецыялізацыях спецыяльнасці «Псіхалогія»: «Псіхалогія. Педагагічная псіхало�гія» (дзённая (на бюджэтнай і платнай аснове) і завочная (на платнай аснове) формы атрыманняадукацыі); «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (дзённая форма атрымання адукацыі на бюджэтнайі платнай аснове); «Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці» (дзённая і завочная формыатрымання адукацыі на платнай аснове); «Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін» (дзённая і завоч(ная формы атрымання адукацыі на платнай аснове). У 2011 г. упершыню ў Рэспубліцы Беларусь будзеправедзены набор на спецыяльнасць «Практычная псіхалогія» (дзённая (на бюджэтнай і платнайаснове) і завочная (на платнай аснове) формы атрымання адукацыі) з тэрмінам навучання чатырыгады, што адпавядае патрабаванням Балонскага працэсу.

Усе выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага адпаведнайспецыялізацыі, а таксама выкладчыка псіхалогіі. Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхало(гія» атрымліваюць спецыялізацыю педагога(псіхолага. Спецыяліст у галіне псіхалогіі прадпрымаль�ніцкай дзейнасці працуе ў якасці менеджара па персанале, удзельнічае ў распрацоўцы карпаратыўнайкультуры кампаніі, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве.

Выпускнікоў факультэта са спецыялізацыяй «Сацыяльная псіхалогія» можна сустрэць у ВНУ, на(вукова(даследчых інстытутах, сістэме МУС, у цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых,рэкламных і маркетынгавых службах. Яны могуць працаваць іміджмейкерамі, кансультаваць палі(тычных лідараў, падбіраць кадры для ўстаноў і арганізоўваць РR(акцыі.

Спецыяліст у галіне псіхалогіі сямейных адносін можа праявіць свае здольнасці ў цэнтрах сацыяль(на(псіхалагічнай дапамогі сям’і, дыягностыка(рэабілітацыйных, жаночых, крызісных, сексалагіч(ных цэнтрах, іншых арганізацыях.

Педагагічны псіхолаг і педагог�псіхолаг ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць ва ўстановахадукацыі. Яны як «адвакаты дзяцінства» наладжваюць стасункі паміж дзіцяці, бацькамі і педаго(гамі, садзейнічаюць фарміраванню псіхалагічнай культуры асобы і грамадства.

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 263$78$96.Дэкан — Леанід Абрамавіч ПЯРГАМЕНШЧЫК, доктар псіхалагічных навук, прафесар.

Ірына МАРХЕЛЬ, кіраўнік фізвыхавання дзіцячага садка № 375г. Мінска, выпускніца 2010 г.:

— Многія з нас, выпускнікоў ФДА, яшчэ да атрымання дыпло(ма аб вышэйшай адукацыі не па чутках ведалі, што такое працаз дзецьмі. Аднак будні маладога спецыяліста заставаліся нечымневядомым, тым, што адкрывае дарогу ў будучыню, сцежкі да якоймы пратоптвалі на працягу пяці гадоў вучобы ў БДПУ. І вось пер(шага ліпеня я пры(ступіла да працыў якасці выхаваце(ля. Прызнаюсяшчыра: я хутка пе(растала адчувацьсябе практыкан(там, які толькіімкнецца на(ладзіць зносіныз дваццаццю «ча(мучкамі», і адкрыла ў сабе спецыяліста, здольнага паразумеццаз дзеткамі. Я не раз узгадвала словы педагогаў роднага факультэта,якія заўсёды імкнуліся данесці да нас адну простую ісціну: каб на(ладзіць кантакт з дзецьмі, неабходна ЎЗНЯЦЦА да іх узроўню. Ра(ней я не разумела сапраўднага сэнсу гэтых слоў, а ўсвядоміла яготолькі падчас працы, калі стала несці адказнасць за цэлую групудзетак, якія вераць мне ва ўсім. Выхавальніцай я працавала да ве(расня, а сёння з’яўляюся кіраўніком фізвыхавання. І вельмі рада,што дзякуючы мудрым педагогам майго факультэта я здолела заўва(жыць у дзіцячых вачах іскру, у словах — казку, у сэрцы — любоў…

Максім БАРТАШЭВІЧ, вядучы спецыяліст па рабоце з перса$налам Гандлёва$прамысловай групы «ВестОстЮніан», бізнес$трэнер у галіне развіцця продажу, выпускнік 2008 г.:

— Веды, атрыманыя на факультэце псіхалогіі, складаюць аснову маёйпрафесійнай дзейнасці сёння. У першую чаргу, гэта дысцыпліна «Тэо(рыя і методыкаправядзення трэ(нінгу», вучэбныякурсы па сацы(яльнай псіха(логіі, псіхалогііасобы, а таксамапедагагічнай псі(халогіі як асновевыкладання ўво(гуле. Хацелася бтаксама адзна(чыць, што мне на практыцы спатрэбіліся веды, атрыманыя ў праблем(най групе «Трэнінг для трэнераў» пад кіраўніцтвам Таццяны АндрэеўныДзем’янковай. Я лічу, што праблемныя групы на факультэце псіхалогіідаюць унікальную магчымасць паспрабаваць сябе ў максімальнай коль(касці напрамкаў і выбраць той з іх, які найбольш імпануе менавіта табе.

Наталля АНТАНОВІЧ, аспірантка і выкладчык кафедры бела$рускага і рускага мовазнаўства БДПУ, выпускніца 2006 г.:

— З дзяцінства я марыла стаць настаўніцай пачатковых класаў. Пас(ля заканчэння школы вырашыла паступаць на факультэт пачатковайадукацыі БДПУ. Калі апынулася ў яго сценах, то канчаткова ўпэўніла(ся — гэта маё! Ву(чыцца было ціка(ва. Перад намі,студэнтамі, рас(крывалася шматм а г ч ы м а с ц е й :можна было пра(явіць свае здоль(насці і ў вучобе,і на навуковайніве, і ў грамадскімжыцці. Факуль(тэт даў сур’ёзнуюпрафесійную пад(рыхтоўку.

Пасля заканчэння БДПУ я не губляла сувязь з родным факультэ(там. Працуючы настаўнікам пачатковых класаў, прымала ўдзелу навукова(практычных канферэнцыях, вучылася ў магістратуры.А цяпер — я рада вярнуцца на родны факультэт у якасці выкладчыка.

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:«Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — педагог; дзённая, завочная, завочная скарочаная формыатрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя. Выяўленчае мастацтва» (кваліфікацыя — педагог,выкладчык; завочная форма атрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя. Фізічная культура» (ква(ліфікацыя — педагог, выкладчык; завочная форма атрымання адукацыі), «Дашкольная адукацыя.Практычная псіхалогія» (кваліфікацыя — педагог, педагог(псіхолаг; завочная, завочная скарочанаяформы атрымання адукацыі); «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» (прысуджэнне ступені«магістр педагагічных навук»; дзённая і завочная формы атрымання адукацыі).

Выпускнікі ФДА з кваліфікацыяй «Педагог» працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай аду(кацыі на пасадах выхавальніка, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчыка да(школьнай установы. Кваліфікацыя «Педагог, выкладчык» дае выпускніку магчымасць праца(ваць на пасадах выхавальніка навучальнай установы; настаўніка школы ці школы(інтэрната;педагога(арганізатара; метадыста пазашкольнай ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай устано(вы, рэгіянальнага, вучэбна(метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі; выкладчыка сярэдняйспецыяльнай установы, прафесійна(тэхнічнага вучылішча, рэгіянальнага цэнтра прафесійнайадукацыі, вучэбнага цэнтра; кіраўніка гуртка (клуба па інтарэсах, секцыі, студыі, турысцкайгрупы). Выпускнікі з кваліфікацыяй «Педагог(псіхолаг» могуць працаваць педагогамі(псіхола(гамі ва ўстановах адукацыі.

ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙАДУКАЦЫІ

г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11, тэл. 341$39$18, 341$19$67.Дэкан — Людміла Мікалаеўна ВАРАНЕЦКАЯ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

На працягу паловы стагоддзя факультэт пачатковай адукацыі застаецца прывабным для тых,хто вырашыў звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў. Студэнцкаясям’я нашага факультэта налічвае каля 1200 чалавек, якія набываюць веды па спецыяльнасцях:«Пачатковая адукацыя» (дзённая і завочная формы з поўным тэрмінам навучання; завочная формаса скарочаным тэрмінам — для асоб, якія маюць профільную сярэднюю спецыяльную адукацыю);«Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура» (дзённая і завочная формы).

Грунтоўныя веды, а таксама магчымасць разнастайнага самавыяўлення дазваляюць выпуск(нікам факультэта дасягаць значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Яны працуюць у школах,каледжах, ВНУ, некаторыя з іх адкрылі свае студыі, кіруюць дамамі творчасці.

Запрашаем на факультэт тых, чыё прызванне — развіваць асобу дзіцяці, фарміраваць асноўныявучэбныя ўменні і навыкі, выхоўваць культуру паводзін… увогуле, адкрываць перад дзецьмі ўсёбагацце і разнастайнасць свету.

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙАДУКАЦЫІ

г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$91$05.Дэкан — Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Page 5: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г. 5

Ганна ШАМІГАВА, настаўнік па класе фартэпіяна СШ № 1 г. Мінска, выпускні$ца 2007 г.:

— Усе мы жадаем, каб наша жыццё было яркім і захапляльным. Калі мы разуме(ем, што для нас сапраўды важна і што нам цікава, да чаго мы маем схільнасці, якіяў нас таленты і як мы можам іх развіваць, тады ў нас узнікае мара. Мара, ажыцця(віўшы якую, мы рэалізуем сябе як асобу, як чалавека. Так наша жыццё будуецца адздзяйснення да здзяйснення, і так мы праходзім свой асабісты шлях да самарэаліза(цыі. Шлях, які прыносіць нам радасць, робіць нас шчаслівымі і напаўняе жыццёсэнсам.

Выбар ВНУ для паступлення і, адпаведна, будучай прафесіі — адзін з першых і са(мых сур’ёзных, якія даводзіцца рабіць выпускнікам школ, гімназій і ліцэяў. Гэтывыбар у многім вызначае наш далейшы шлях.

Мой пачаўся з паступлення ў БДПУ ў 2002 г. на спецыяльнасць «Музычнае мастацт�ва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны», якая адкрылася на тады яшчэ музычна(педагагічным факультэце.

Прафесарска(выкладчыцкі склад у нас быў цудоўны, цікавыя дысцыпліны, канфе(рэнцыі, канцэрты… Сумаваць не даводзілася. Аднак проста вучыцца — гэтага ж недас(таткова, ці не так? Ёсць і другі бок медаля — гэта студэнцкае жыццё, якое насычанаактыўнай работай студэнцкага савета, прафкама, грамадскіх арганізацый. Асабіста ябыла старастай групы, затым старшынёй студэнцкага савета факультэта, а затымі ўніверсітэта. Запомнілася вельмі многае! Нашы акцыі, канцэрты, мерапрыемствы,студэнцкія праекты, выязныя семінары актыву, зорныя паходы, конкурсы… Самаегалоўнае ва ўсім гэтым — набыццё бясцэннага вопыту кіравання, дзелавых зносін,планавання і проста павышэнне свайго асабістага патэнцыялу, што вельмі важна ўпрафесіі педагога. Адным словам, наш універсітэт прадастаўляе аптымальныя ўмовыдля раскрыцця творчага, навуковага патэнцыялу, развіцця лідарскіх якасцей і асабо(вага росту студэнтаў.

Скончыла любімы факультэт, атрымала дыплом з адзнакай і вырашыла паступіцьу аспірантуру. Сёння я працую ў ДУА «Агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1г. Мінска» настаўнікам па класе фартэпіяна. Распрацавала адукацыйны праект, яківыйграў грант на прэмію Мінгарвыканкама.

Я ганаруся, што вучылася ў БДПУ, дзе атрымала не толькі добрыя веды, але і цудоў(ную магчымасць творчай і прафесійнай самарэалізацыі. Цяпер, я думаю, у вас не заста(нецца сумневу, які шлях абраць і да здзяйснення якой мары імкнуцца! І, як сказаўУ. Фолкнер, «заўсёды марце і імкніцеся да большага, чым вы ведаеце, чым можацедасягнуць. Не жадайце быць лепшымі за сваіх папярэднікаў або сучаснікаў. Імкніцесябыць лепшымі за саміх сябе».

Факультэт эстэтычнай адукацыі БДПУ створаны ў верасні 2009 года шляхам аб’яд(нання музычна(педагагічнага факультэта і творчых спецыяльнасцей былога факуль(тэта народнай культуры.

У новым навучальным годзе мы будзем ажыццяўляць набор па наступныхспецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва» (дзённая форма атрымання адука(цыі), «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны» (дзённаяформа атрымання адукацыі), «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графі�ка» (дзённая форма атрымання адукацыі), «Сусветная і айчынная культура.Рытміка. Харэаграфія» (дзённая і завочная формы атрымання адукацыі), «Вы�яўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы» (дзённая і за(вочная формы атрымання адукацыі), «Музычнае мастацтва. Сацыяльная педа�гогіка» (завочная форма атрымання адукацыі), «Сусветная і айчынная культу�ра. Фальклор» (завочная форма атрымання адукацыі).

Рознабаковыя веды,атрыманыя на факультэ(це эстэтычнай адукацыі,дазваляюць нашым вы(пускнікам працавацьу школах з вывучэннемспецыяльных вучэбныхпрадметаў мастацка(эстэ(тычнай накіраванасці,ССНУ, у дашкольных ус(тановах і ўстановах да(датковай адукацыі.

Студэнты факультэтаз’яўляюцца ўдзельнікамі самых розных творчых калектываў: аркестра народныхінструментаў, народнага ансамбля беларускай песні і музыкі «Ярыца», харэагра(фічнага ансамбля «Рэй», ансамбля цымбалістаў «Вярба», вакальнай групы «Дыя(мант» і інш. Амаль усе мерапрыемствы ўніверсітэта праходзяць з удзелам студэн(таў факультэта эстэтычнай адукацыі.

Многія нашы выпускнікі сталі не толькі вядомымі педагогамі, музыкантамі, ма(стакамі, харэографамі, але і артыстамі эстрады – напрыклад, Алёна Свірыдава, Ган(на Шаркунова і інш.

ФАКУЛЬТЭТЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

г. Мінск, вул. Мяснікова, 5, вуч. корпус № 4, тэл. 200$56$10;вул. Магілёўская, 37, вуч. корпус № 5, тэл. 227$38$10.Дэкан — Таццяна Сямёнаўна БАГДАНАВА, кандыдат педагагічныхнавук, дацэнт.

Гістарычны факультэт — адзін з найстарэйшых у нашым універсітэце: ён быў ство(раны яшчэ ў 1918 г. Сёння на факультэце займаюцца 1186 студэнтаў дзённай і завоч(най формаў атрымання адукацыі.

Факультэт вядзе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях: «Гісторыя», «Гісто�рыя. Сацыяльна�палітычныя дысцыпліны», «Гісторыя. Геаграфія». Асаблівая ўваганадаецца вывучэнню профільных дысцыплін: сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі,гісторыі славянскіх народаў і інш.

Студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя. Геаграфія», знаёмяццане толькі з арганізацыяй і гісторыяй грамадства, але і з працэсамі ўзаемадзеянняграмадства і прыроды, уплывам на іх актыўных змен навакольнага асяроддзя. Наспецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна�палітычныя дысцыпліны» вывучаецца шэрагпрадметаў, звязаных з развіццём сацыяльна(палітычнай думкі, а таксама дапамож(ных гістарычных дысцыплін: археалогіі, эпіграфікі, храналогіі, крыніцазнаўстваі інш.

Падчас навучання студэнты ўсіх спецыяльнасцей праходзяць цікавыя практыкі:гісторыка(краязнаўчую, археалагічную, музейна(архіўную; пасля трэцяга курса —педагагічную ў летніках Беларусі; на чацвёртым і пятым курсах — педагагічнуюў школах.

Нашы студэнты прымаюць актыўны ўдзел у жыцці клубных фарміраванняў: ка(манда КВЗ, ваенна(патрыятычны клуб «Памяць», гісторыка(краязнаўчы клуб «Ды(ярыуш», літаратурнае аб’яднанне «Дзеці RA», студэнцкае навуковае таварыcтва«Astrum doctrine», студыя ўсходняга танца, валанцёрскі клуб «Данка».

На гістарычным факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. У іхліку — 10 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 33 кандыдаты навук, дацэнты.

Гістарычны факультэт БДПУ чакае ўсіх тых, хто неабыякавы да гісторыі сваёйкраіны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам!

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226$40$25, 226$40$26.Дэкан — Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, доктар гістарычных навук.

Вольга ПРЫЁМКА, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ №40 г. Мінска,выпускніца 2009 г.:

— У дзяцінстве многія дзяўчынкі гулялі ў школу: садзілі ў радок сваіх Барбі і пачы(налі пераказваць тое, пра што самі нядаўна даведаліся на ўроках. Гэтаксама забаўля(лася і я, часцей з малодшай сястрой, пакуль тая сама не пайшла вучыцца ў школуі наадрэз адмовілася ў яе гуляць…

Потым, у старэйшых класах, калі ўсе мае сябры планавалі стаць менеджарамі, юры(стамі, эканамістамі і яшчэ кімсьці там, мне вельмі хацелася быць падобнай на ЖаннуВіктараўну — разумную, энергічную настаўніцу гісторыі.

І вось цяпер я сама настаўнік гісторыі…На першым курсе ўніверсітэта будучая прафесія ўяўляецца справай аддаленай буду(

чыні, аднак з кожнай лекцыяй, кожным іспытам яна набліжаецца да нас. БДПУ даевельмі многае для нашага рамяства — вучыць падбіраць патрэбныя словы, уважліваставіцца адзін да аднаго, акумуліраваць свае сілы і ісці да пастаўленай мэты, быцьпершымі і лепшымі.

Работа ў школе — адна з самых творчых. Кожны дзень, кожны ўрок можнанешта прыдумваць, рэалізоўваць свае задумкі не толькі ў навучальным працэсе,але і ў выхаваўчай рабоце. І атрымліваць ад гэтага вялізнае задавальненне! Вядо(ма ж, я шмат працую — рыхтуюся да ўрокаў, чытаю, прыдумваю мерапрыемствы,праводжу класныягадзіны і бацькоў(скія сходы, хаджуў паходы, працуюразам з дзецьмі на су(ботніках… Аднаккалі бачу, што вуч(ням цікавы мойпрадмет, што яныпрагнуць даведаццапра нешта новае, штодаражаць маім даве(рам, то стомленасцьзнікае сама па сабе.

Я працую не такдаўно — толькі другігод, але мне здаецца, што гэта маё прызванне і маё хобі, якое, дарэчы, стала дас(тойна аплачвацца. Таму я жадаю і вам знайсці сваё месца ў жыцці, месца, якоезробіць вас шчаслівымі.

Page 6: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г.

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАг. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227$84$77.Дэкан — Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Ты любіш прыроду і жадаеш яе зразумець? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таям(ніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Цябе ва(бяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Што ж, тадытабе да нас — на факультэт прыродазнаўства!

У 2010 годзе будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па наступных спецыяльнасцях: «Геаграфія. Бія�логія», «Геаграфія. Экскурсійна�краязнаўчая работа», «Біялогія. Хімія» (дзённая форма атрыманняадукацыі); «Геаграфія. Ахова прыроды», «Геаграфія. Экскурсійна�краязнаўчая работа» (завочная фор(ма атрымання адукацыі).

На факультэце працуе высокакваліфікаваны педагагічны склад: 45 дацэнтаў і 7 прафесараў. Длячытання лекцый запрашаюцца вядучыя навукоўцы НАН Беларусі. Студэнты могуць займацца наву(ковай дзейнасцю на базе лабараторый факультэта, а таксама шматлікіх навуковых устаноў, з якімімы супрацоўнічаем, прымаць удзел у канферэнцыях і публікаваць вынікі даследаванняў у зборнікахнавуковых студэнцкіх работ.

Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на вучэбных палявых практыках — у прадмесці Мінска на агра(біястанцыі «Зялёнае», на стацыянарах у Лепелі, Нясвіжы, Мядзелі. Грунтоўныя веды па геаграфіі,біялогіі, хіміі, экалогіі, краязнаўстве, сучасных метадах аховы асяроддзя дазваляюць нашым выпуск(нікам працаваць не толькі настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці наву(чэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі, але і абраць навуковую цівыкладчыцкую дзейнасць, прымяніць свае здольнасці ў сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаўі аховы навакольнага асяроддзя ці Міністэрства спорту і турызму.

Чакаем вас у аўдыторыях нашага факультэта!

Кожны чалавек, які жыве на зямлі, унікальны сваімі здольнасцямі і схільнасцямі. І калі вы ўжовызначыліся з выбарам прафесіі і гатовыя дапамагаць вырашаць няпростыя сацыяльна(педагагіч(ныя, псіхалагічныя і сацыяльныя праблемы, — ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна(педага(гічных тэхналогій. Факультэт, які рыхтуе сацыяльных педагогаў, практычных псіхолагаў, спецыялі(стаў па сацыяльнай і выхаваўчай рабоце.

Дапамагчы словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе — галоўная задачаспецыялістаў, якія скончылі наш факультэт і працуюць у сістэме адукацыі — у дашкольных, ся(рэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, цэнтрах пазашкольнай адука(цыі, сацыяльна(рэабілітацыйных цэнтрах, дзіцячых дамах і прытулках, установах сістэмы МУС,цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва, грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях.

Факультэт сацыяльна(педагагічных тэхналогій — гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’ястудэнтаў і выкладчыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе не толькі ў вучобе і навуковай рабоце, алеі ў валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, грамадскім жыцці і спорце. Магчымасць увайсці ў нашудружную сям’ю і стаць непасрэдным удзельнікам самых цікавых падзей і сацыяльных праектаў,раскрыць у сабе Сусвет талентаў ёсць і ў вас.

Дзверы ў краіну ведаў адкрыюць для вас высокакваліфікаваныя спецыялісты ФСПТ, сярод якіх дактарынавук, вядомыя ва ўсім свеце.

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА'ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200$15$22.Дэкан — Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Таццяна ЗЯНОВІЧ, настаўніца хіміі СШ № 30 г. Мінска, выпускні$ца 2010 г.:

— У кожнага чалавека ёсць успаміны, якія саграваюць душуі ўзнімаюць настрой. Для мяне гэта перш за ўсё — навучанне ў БДПУна факультэце, які адчыняе дзверы не толькі ў свет навукі, алеі ў свет творчых адкрыццяў, прыгажосці наваколля. Вядома ж, ямаю на ўвазе факультэт прыродазнаўства.

Я ніколі не думала, што буду педагогам. А вось цяпер, працуючыў школе настаўніцай хіміі, кожны дзень сутыкаюся з пытаннямі маіхвучняў: чаму хлор — газ, а бром — вадкасць? Ці залежыць хуткасцьхімічнай рэакцыі ад кан(цэнтрацыі рэчыва? На ўсегэтыя і іншыя пытанні злёгкасцю можна адказацьдзякуючы тым ведам, якіяя атрымала на факультэ(це прыродазнаўства.

Зорныя паходы, паля(выя практыкі, дні зда(роўя, студэнцкія форумы,семінары, творчыя праек(ты — гэта толькі малы пералік таго, што дазволіла мне рэалізавацца.Па(добраму зайздрошчу студэнтам, якія зараз вучацца, бо найлепшыяадкрыцці і прафесійныя вышыні ў іх яшчэ наперадзе.

Няхай і вашы мары і планы знойдуць увасабленне ў сценах нашагафакультэта.

Вольга СЯРГУШКІНА, выкладчыца кафедры германа$раманскага мо$вазнаўства БДПУ, выпускніца 2008 г.:

— Добра памятаю, як прыняла рашэнне паступаць на факультэтсацыяльна(педагагічных тэхналогій БДПУ. У той час я яшчэ вучыласяў 10(м класе. Мяне заўсёды цікавілі псіхалогія, педагогіка, замежныямовы. І хоць я мела даволі цьмянае ўяўленне, хто такі сацыяльныпедагог, але дакладна разумела, што хачу дапамагаць людзям. У на(дзеі, што мае мары спраўдзяцца, я абрала ФСПТ. І не памылілася.

Адной з асаблівасцеймайго роднага факультэтаз’яўляецца еднасць. Загады навучання студэнтыстановяцца не проста доб(рымі сябрамі, а сапраўдыдружнай сям’ёй. І ў гэтым,на мой погляд, вялікая за(слуга адміністрацыі фа(культэта. Ніводзін студэнттут не застаецца без увагі. Толькі дзякуючы нашаму факультэту я знай(шла сваё месца ў жыцці. Дзякуй табе, ФСПТ!

6

Прыёмная камісія: 200�94�17, 200�92�04

У склад БДПУ ўваходзіць адзіны ў Рэспубліцы Беларусь факультэт, які рыхтуе ўнікальных спецыя(лістаў, здольных забяспечваць псіхолага(педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафі(зічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабава(ныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнагатыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага навучання і выхавання, пункты карэкцыйна(педага(гічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнагазабеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях.

На дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі ажыццяўляецца падрыхтоўка па чатырох ас(ноўных і трох дадатковых спецыяльнасцях: «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія» (кваліфікацыя —настаўнік(лагапед, педагог(псіхолаг); «Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — сур(дапедагог); «Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — тыфлапедагог); «Алігафрэна�педагогіка. Дашкольная адукацыя» (кваліфікацыя — алігафрэнапедагог); «Алігафрэнапедагогіка. Ла�гапедыя» (кваліфікацыя — алігафрэнапедагог, настаўнік(лагапед).

ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙАДУКАЦЫІ

г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$92$57, 267$97$73.Дэкан — Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

— Абраўшы ў 2004 г. факультэтспецыяльнай адукацыі БДПУ, яз кожным днём усё большупэўніваюся ў правільнасці рашэн(ня. Вось ужо другі год я працуюнастаўнікам(дэфектолагам уМінскім гарадскім цэнтры карэк(цыйна(развіваючага навучання ірэабілітацыі. У мяне вельмі ціка(вая прафесія, бо я — асаблівы на(стаўнік, які дапама(гае дзецям з асаблі(васцямі псіхафізічна(га развіцця адчувацьсябе камфортна і ўпэў(нена ў паўсядзённымжыцці. Маю пра(фесійную дзейнасцьнельга назваць про(стай, бо каб дабіццавынікаў, трэба прык(ласці шмат намаганняў, пры(мяніць разнастайныя веды ў галі(

Анастасія ЛУТОХІНА, настаўнік$дэфектолаг Мінскага гарадскогаЦКРНіР, выпускніца 2009 г.:

не медыцыны, спецыяльнай псіха(логіі, карэкцыйнай педагогікі.Аднак чым складаней дасягаеццапоспех, тым большае задавальнен(не ад работы. Я заўсёды з удзячнас(цю ўзгадваю свае студэнцкія гадыва ўніверсітэце, дзе набыла нетолькі запатрабаваныя прафесій(ныя веды, але і багаты вопыт куль(турна(масавай работы ў моладзе(

вых арганізацыях, педагагічныхатрадах, валанцёрскіх групах.

Page 7: nastaunik 16-17(1083-1084)

30 снежня 2010 г. 7

Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат дапаступлення ў БДПУ і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Акрамя гэтага, наша дзей(насць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, на адаптацыю да навучан(ня ў ВНУ, на дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчаеаддзяленне, педагагічныя класы, Цэнтр дыстанцыйнай адукацыі і прафарыентацыі.

На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяховапрайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Замест сумоўя можна прадастаўляцьсертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, ма(юць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўныя залы, адпачываць у студэнцкімпрафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУпры роўнай агульнай колькасці балаў.

На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ працуюць педагагічныя класы. У 10—11класах навучанне ажыццяўляецца па асобных вучэбных планах, у якіх шмат увагі надаецца паглыб(ленаму вывучэнню дысцыплін уступных іспытаў.

У Цэнтры дыстанцыйнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі ўсе жадаючыя могуць якасна падрыхта(вацца да паступлення ў ВНУ і ССНУ рэспублікі. На працягу ўсяго года дзейнічаюць вячэрнія, завочныяпадрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непас(рэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя курсы.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙПАДРЫХТОЎКІ

г. Мінск, вул. Караля, 16а, вучэбны корпус № 6; тэл. 200$71$03.Дэкан — Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕДзённая форма навучанняТэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў — з 20 жніўня.На падрыхтоўчае аддзяленнепрымаюцца асобы,якія маюць сярэднюю адукацыю.Тэл. 200(71(03.

ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫДля арганізацыіфакультатыўнага навучанняў 10—11 класахагульнаадукацыйных устаноў.Тэрмін навучання — 2 гады.Прыём заяў — з 20 чэрвеня.

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУрыхтуе абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі

З кастрычніка па красавік праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па матэрыялахРэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Тэл.: 200�71�03, 226�44�47, 306�44�43.

Наш факультэт — адзін з самых маладых ва ўніверсітэце. Ён быў створаны ў верасні 2009 годаў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры. Але, нягледзячы на маладосць, мы ўжо маемпэўныя традыцыі. Закладзены яны неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі — выклад(чыкамі і студэнтамі.

Сярод студэнтаў і выпускнікоў факультэта — прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнысвету, пераможцы этапаў Кубка свету, сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўрапейскіх турніраўбольш чым па дзесяці відах спорту.

Факультэт фізічнага выхавання — гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы ладжыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1500 студэнтаў.

У новым навучальным годзе на факультэце будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка кадраў па наступныхспецыяльнасцях: «Фізічная культура. Фізкультурна�аздараўленчая і турысцка�рэкрэацыйная дзей�насць»; «Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)»; «Фізічная культура (ля�чэбная)»; «Спартыўна�педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)»; «Спартыўна�турысцкая дзей�насць (менеджмент у турызме)».

Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкаміў навучальных установах, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў —турыстычныя агенцтвы, фізкультурна(аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы і інш.

Мы запрашаем да сябе ўсіх тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам, прапаган(дай здаровага ладу жыцця.

ФАКУЛЬТЭТФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ

г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 227$49$74.Дэкан — Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Аляксандр КАТЛОЎСКІ, чэмпіён свету па самба, трэнер па ба$рацьбе дзіцяча$юнацкай спартыўнай школы Першамайскага раёнаг. Мінска, выпускнік 2010 г.:

— За гады вучобы на факуль(тэце я атрымаў грунтоўныяведы, набыў уменні і навыкі,неабходныя ў будучай прафесіі.Магу смела сказаць, што на фа(культэце фізічнага выхаваннясабраны бліскучы педагагічныкалектыў, які валодае высокіміпрафесійнымі якасцямі і з’яў(ляецца прыкладам для перайман(ня. Тут вучыцца шмат спарт(сменаў, якія прадстаўляюць уні(

версітэт на рэспубліканскіхі сусветных універсіядах, пер(шынствах Еўропы, светуі алімпійскіх гульнях, дзе за(ваёўваюць медалі вышэйшайпробы.

Хачу выказаць падзяку фа(культэту і ўніверсітэту за тое, штодапамагаюць нам, будучым спе(цыялістам, знайсці сваё месцаў жыцці і стаць сапраўднымі пра(фесіяналамі.

Наш сайт: www.bspu.unibel.by

За права звацца студэнтамі БДПУ ў 2010 г. змагаліся 2544абітурыенты (1929 чалавек — на бюджэтныя месцы), 43 з якіх пра(ходзілі па(за конкурсам, а 152 залічаны па мэтавых накіраваннях.Што тычыцца завочнай формы навучання, то на 615 бюджэтных і 1525платных месцаў была пададзена 2821 заява. Нагадаем, што на завоч(ную бюджэтную форму атрымання адукацыі могуць прэтэндавацьтолькі тыя, хто скончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстано(ву і паступае на адпаведную ці роднасную спецыяльнасць або працуе напедагагічных пасадах, а таксама дзеці(інваліды, інваліды I і ІІ групы.

На першы курс універсітэта ў мінулым годзе паступілі трыццацьчатыры прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Літвы, В’етнама,Эстоніі і Туркменістана.

Найбольш высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную формунавучання зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагапедыя. Сацыяльнаяпсіхалогія» (311), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (265), «Сацы�яльная педагогіка. Практычная псіхалогія» (265), «Выяўленчае мас�тацтва. Камп’ютарная графіка» (28,4).

На спецыяльнасць «Фізічная культура. Фізкультурна�аздараўлен�чая і турысцка�рэкрэацыйная дзейнасць» 11 абітурыентаў залічаныбез экзаменаў — такое права прадастаўляецца пераможцам і прызё(рам чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Для атрымання другой вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэт пас(тупіў 21 чалавек.

Кожны пяты абітурыент дзённай бюджэтнай формы навучанняскончыў сельскую ўстанову адукацыі.

Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль двум з па�ловай тысячам маладых людзей пашчасціла сёлета стаць сту�дэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайцесваёй мары!

С. ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

НАШ ВЫБАР —ЯКАСНАЯ АДУКАЦЫЯ!За БДПУ — будучыня! Штогод вялікая колькасць мала$

дых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, выбіраючыдасканаласць адукацыі. Напэўна, прычына гэтага хаваец$ца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей,якія прадастаўляе наш любімы ўніверсітэт.

ЦЭНТР ДЫСТАНЦЫЙНАЙАДУКАЦЫІІ ПРАФАРЫЕНТАЦЫІДзённыя курсы (заняткі з 16.00)Тэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.Курсы выхаднога дняТэрмін навучання — 8 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.

Завочныя курсыТэрмін навучання — 7 месяцаў.Прыём заяў з 20 жніўня.

Вячэрнія курсыТэрмін навучання — 6 месяцаў.Прыём заяў з 1 кастрычніка.

Курсы ў малакамплектныхгрупах

Тэрмін навучання — 6 і 4 месяцы.Прыём заяў з 1 кастрычнікаі з 3 студзеня.

Курсы працягласцю3, 5 і 4 месяцы

Прыём заяў з 3 студзеня.

Двухтыднёвыя курсыперад тэсціраваннемі ўступнымі экзаменаміТэрмін навучання — 2 тыдні.Прыём заяў з 1 красавіка.

Page 8: nastaunik 16-17(1083-1084)

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220809, г. Мінск$50,вул. Савецкая, 18, п. 127.

226$40$19

www.bspu.unibel.bye$mail:[email protected]

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 800 экз. Зак. № 1111.Падпісана ў друк 28.12.2010 г. у 9.00.i

Свет змяняецца з такой хуткасцю, што немагчыма ўсё жыццё абыходзіцца некалі атрыманымі ведамі, тамуХХІ стагоддзе можна смела назваць Эпохай Бесперапыннай Адукацыі. Той, хто не хоча назаўсёды застацца на«стартавых» прыступках кар’ернай лесвіцы, павінен кожны дзень рабіць хаця б адзін крок на шляху да сама(ўдасканалення.

Перавагі ІПКіПК БДПУ ацаніла вялікая колькасць настаўнікаў і выкладчыкаў нашай краіны. Штогод каля 2000спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе Інстытута, а яшчэ прыкладна 850 набыва(юць тут новую спецыяльнасць. Па шэрагу спецыяльнасцей навучанне ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўна(га бюджэту пры наяўнасці накіравання ўпраўлення адукацыі.

Мы ажыццяўляем прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксамастудэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў дзённай формы навучання ВНУ Рэспублікі Беларусь па наступныхспецыяльнасцях: «Практычная псіхалогія», «Тыфлапедагогіка», «Сурдапедагогіка», «Алігафрэнапедагогіка», «Інтэг�раванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі», «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адука�цыі», «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання»,«Жэставая мова», «Матэматыка», «Інфарматыка», «Дашкольная адукацыя», «Педагагічная дзейнасць спецыялі�стаў», «Сацыяльная педагогіка», «Лагапедыя», «Псіхолага�педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці», «Пачат�ковая адукацыя».

У 2011 годзе пачнецца перападрыхтоўка па спецыяльнасці «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзей�насці» з прысваеннем кваліфікацыі культуролаг(аніматар з правам работы на пасадах кіраўніка турыстычнайгрупы, гіда(перакладчыка, экскурсавода.

Залічэнне на спецыяльнасці перападрыхтоўкі — па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання). Даведкі патэл. 267$14$41, 263$98$16; http://ipk.bspu.unibel.by; e$mail:[email protected]

ПЕРАЛІК СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ,ПА ЯКІХ БУДЗЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЦА НАБОР У БДПУ Ў 2011 ГОДЗЕ

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ

АДУКАЦЫЯ ДЛЯ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

У ІПКіПК нам давалі выключна практыкаарыента(ваныя веды. Спецыялізаваныя курсы эканамічнагаі адміністрацыйна(гаспадарчага профілю ў Інстытуцечытаюць вядучыя спецыялісты з БДЭУ і Акадэміі кіра(вання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, што да(зваляе ўдасканаліць вопыт прыняцця рашэнняў у сфе(ры кіравання. Заняткі па псіхолага(педагагічных дыс(цыплінах дапамаглі сістэматызаваць і структурыра(ваць асабісты вопыт працы. Выкладчыкі Інстытута па(вышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраўБДПУ, як заўсёды, на вышыні!

Ірына ДРОЗД,дырэктар СШ № 96 г. Мінска

Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 15, вучэбны корпус № 7; тэл. 267$14$41.

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыіг. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл. 271$57$10.

Дырэктар — Ганна Фёдараўна КЛІМОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТДзённая форма атрымання адукацыі:– Матэматыка. ІнфарматыкаЗавочная форма атрымання адукацыі:– Матэматыка. ІнфарматыкаФІЗІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТДзённая форма атрымання адукацыі:– Фізіка. Матэматыка– Фізіка. Тэхнiчная творчасць– Фізіка. ІнфарматыкаФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВАДзённая форма атрымання адукацыі– Біялогія. Хімія– Геаграфія. Біялогія– Геаграфія. Экскурсійна(краязнаўчая работаЗавочная форма атрымання адукацыі:– Геаграфія. Ахова прыроды– Геаграфія. Экскурсійна(краязнаўчая работаГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТДзённая форма атрымання адукацыі:– Гісторыя (тэрмін навучання 4 гады)– Гісторыя. Геаграфія– Гісторыя. Сацыяльна(палітычныя дысцыпліныЗавочная форма атрымання адукацыі:– ГісторыяФАКУЛЬТЭТ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІДзённая форма атрымання адукацыі:– Беларуская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады)– Беларуская мова і літаратура. Журналістыка– Беларуская мова і літаратура. Англійская мова– Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова– Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура– Руская мова і літаратура (тэрмін навучання 4 гады)– Руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская)– Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская)Завочная форма атрымання адукацыі:– Беларуская мова і літаратура– Руская мова і літаратура

ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІДзённая форма атрымання адукацыі:– Дашкольная адукацыя (тэрмін навучання 4 гады)Завочная форма атрымання адукацыі:– Дашкольная адукацыя– Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія– Дашкольная адукацыя. Фізічная культураФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫІДзённая форма атрымання адукацыі– Пачатковая адукацыя (тэрмін навучання 4 гады)– Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратураЗавочная форма атрымання адукацыі:– Пачатковая адукацыя– Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратураФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІДзённая форма атрымання адукацыі:– Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія– Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія– Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін– Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці– Практычная псіхалогія (тэрмін навучання 4 гады)Завочная форма атрымання адукацыі:– Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія– Псіхалогія. Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці– Псіхалогія. Псіхалогія сямейных адносін– Практычная псіхалогіяФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІДзённая форма атрымання адукацыі:– Музычнае мастацтва (тэрмін навучання 4 гады)– Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны(тэрмін навучання 3 гады)– Сусветная і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія (тэрміннавучання 4 гады)– Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы– Выяўленчае мастацтва. Камп'ютарная графікаЗавочная форма атрымання адукацыі:– Музычнае мастацтва. Сацыяльная педагогіка– Сусветная і айчынная культура. Фальклор

– Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы– Сусветная і айчынная культура. Рытміка. ХарэаграфіяФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНА$ПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙДзённая форма атрымання адукацыі:– Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія– Сацыяльная педагогіка. Выхаваўчая работа ва ўстановах аду(кацыі (тэрмін навучання 4 гады)– Сацыяльная работа (тэрмін навучання 4 гады 6 месяцаў)Завочная форма атрымання адукацыі:– Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія– Сацыяльная работаФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫІДзённая форма атрымання адукацыі:– Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя– Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія– Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя– Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя– Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыяЗавочная форма атрымання адукацыі:– Алігафрэнапедагогіка. Дашкольная адукацыя– Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія– Алігафрэнапедагогіка. Лагапедыя– Тыфлапедагогіка. Дашкольная адукацыя– Сурдапедагогіка. Дашкольная адукацыяФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯДзённая форма атрымання адукацыі:– Фізічная культура. Фізкультурна(аздараўленчая і турысцка(рэкрэацыйная дзейнасць (тэрмін навучання 4 гады)– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўлен(чая) (тэрмін навучання 4 гады)– Фізічная культура (лячэбная) (тэрмін навучання 4 гады)– Спартыўна(педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)(тэрмін навучання 4 гады)– Спартыўна(турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)(тэрмін навучання 4 гады)Завочная форма атрымання адукацыі:– Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая)– Спартыўна(турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)