n 1.віртуальная фотавыстаўка за грошы не купіш

48
Віртуальная фотавыстаўка “За грошы не купіш...” У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

Upload: natasha-shipillo

Post on 12-Jan-2017

82 views

Category:

Spiritual


3 download

TRANSCRIPT

Віртуальная фотавыстаўка

“За грошы не купіш...”У Музеі традыцыйнага

ручнога ткацтва Паазер’я

21 мая ў Полацку адзначалі НОЧ МУЗЕЯЎ-2016. 11 музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-

запаведніка былі аб'яднаны тэмай “НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”.

У МУЗЕІ ТКАЦТВА мы хацелі паказаць, што ДУХОЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ– любоў, спагада, дабрыня – у нашых продкаў ніколі не асацыяваліся з паняццем «грошы», а лічыліся галоўным БАГАЦЦЕМ ЧАЛАВЕКА.

Сёння ў грамадстве грошы – гэта фактар сацыяльнага адрознення. У наш час, калі з усяго мы хочам атрымаць прыбытак – грошы і вызначаюць кошт усяго. Зразумела, што “Без шчасця не будзе багацця, а "за грошы шчасця не купіш”. Але, беларусы спрадвеку ставіліся да грошай як да жыццёвай неабходнасці, з горкай іроніяй сцвярджаючы, што “праўда ў тых, хто грошы мае”.

ПАЎСТАЛА ПЫТАННЕ: як абудзіць людзей і прыцягнуць іх увагу да духоўных патрэб і нематэрыяльных каштоўнасцей чалавецтва?

Узнікла ІДЭЯ: Стварыць віртуальную фотавыстаўку "ЗА ГРОШЫ НЕ КУПІШ...", стваральнікамі якой могуць стаць звычайныя людзі, дадаўшы фотаздымкі , на якіх будзе адлюстравана самае дарагое, што ёсць у чалавека: сям'я, дом, сябры, эмоцыі і пачуцці.

РЭАЛІЗАЦЫЯ:У ВК суполцы «Музей ткацтва» (https://vk.com/m_tkactva) быў створан фотаальбом пад назвай «За грошы не купіш…», куды ўсе жадаючыя маглі размяшчаць фотаздымкі выканаўшчы наступныя ўмовы:

1. ЗАПАМПУЙЦЕ фотаздымак у альбом суполкі vk.com/album-56620056_231490530

2. Абавязкова ПАЗНАЧЦЕ, што адлюстроўвае фотаздымак

3.ДАДАЙЦЕ хэштэг#НочМузея2016,#МузейТкацтва, #nightmuseum2016

Дэдлайн па стварэнню вітруальнай фотавыстаўкі быў аб’яўлены напярэдадні Ночы Музеяў – 20 мая 2016І як прыемны бонус, 21 мая выпадковым чынам быў абраны ФОТАЗДЫМАК, аўтар якога атрымаў падарунак ад Музея ткацтва – аўтарская торба з выявай арнамента ручніка «Дрэва жыцця» з экспазіцыі Музея ткацтва.

ВЫНІК:

1. Стварэнне віртуальнай фотавыстаўкі, якая адлюстроўвае адвечныя каштоўнасці для кожнага чалавека;

2. Абуджэння духоўных патрэб грамадства;

3. Прыцягненне ўвагі да традыцыйнай культуры беларусаў , праз папулярызацыю Музея ткацтва ў сацыяльных сетках (VK, Facebook);

4. Павялічэнне свядомасці людзей у дачыненні да беларускай мовы і беларускай культуры.

Удзел у стварэнні віртуальнай фотавыстаўкі прыняла вялікая колькасць людзей – адны як непасрэдныя ўдзельнікі – аўтары фотаздымкаў, іншыя як распаўсюджвальнікі інфармацыі сярод сяброў, а таксама адміністратары ў мясцовых і рэгіянальных суполках ВК.

Важна! Што ўдзельнікамі з’яўляліся як жыкары Беларусі, так і людзі, якія па розных прычынах апынуліся за межамі сваёй Радзімы (Польшча, Германія, ЗША).

Запрашаем паглядзець віртуальную фотавыстаўку «За грошы не купіш...», у якой адлюставаны адвечныя каштоўнасці для кожнага чалавека. Мы ўпэўнены, што музей – гэта не толькі музейныя экспанаты. Музей – гэта жывая крыніца для кожнага чалавека.

Дзякуй за ўвагу! Будзем вельмі рады вашым водкукам і парадам у галіне беларускамоўнай рэкламы і

камунікацыі !