СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ m = i j b l h h a b...

139
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Т.Я.Старасценка СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ Мінск 2013 РЕПОЗИТОРИЙ БГПУ

Upload: others

Post on 12-Jul-2020

16 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Т.Я.Старасценка

СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ

Мінск 2013

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 2: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ПРАДМОВА

У аснову выдання пакладзены распрацоўкі лекцый і практычных заняткаў, а таксама спецкурса дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Т.Я.Старасценкі. Гэтыя матэрыялы змяшчаліся ў навукова-метадычным часопісе “Роднае слова” і неаднаразова апрабоўваліся на занятках па стылістыцы беларускай мовы ў ВНУ.

Вывучэнне курса стылістыкі (а ў ім важную ролю адыгрывае функцыянальная стылістыка, на якой найперш акцэнтуецца ўвага ў дапаможніку) мае важнае значэнне ў прафесійнай падрыхтоўцы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, паколькі яны павінны ўмець выкарыстоўваць як у сваім пісьмовым, так і вусным маўленні адпаведныя моўныя сродкі ў залежнасці ад мэты, задач, сферы выказвання.

Мэты вучэбнага дапаможніка “Стылістыка беларускай мовы”: -- паглыбіць веды студэнтаў пра спецыфіку лексічных, марфалагічных,

сінтаксічных сродкаў асноўных функцыянальных стыляў беларускай мовы; -- падрабязна разгледзець структурную арганізацыю тэксту; -- пазнаёміць з асаблівасцямі аналізу слоўнай структуры вобраза аўтара; -- даць уяўленне пра дыскурсіўны падыход да аналізу тэксту; -- паказаць на прыкладах спецыфіку стылістычнага аналізу; -- стварыць належныя ўмовы для напісання творчых прац; -- павысіць культуру вуснага і пісьмовага маўлення. Для дасягнення пастаўленых мэт сістэмна разглядаецца кожная тэма –

“Функцыянальныя стылі”, “Стылістыка тэксту”, “Дыскурс-аналіз тэксту”, “Узоры стылістычнага аналізу”. У кожнай тэме -- тэарэтычная і практычная часткі. У тэарэтычнай частцы паглыблена апісваюцца моўныя з’явы, уласцівыя стылям, матэрыял падаецца ў цеснай звязцы з прыкладамі, іх аналізам, што дазволіць студэнтам больш глыбока асэнсаваць асноўныя палажэнні функцыянальнай стылістыкі. Так, пры разглядзе спецыфікі моўнага выражэння вобраза аўтара (асабліва тыпізацыі вобраза аўтара ў мастацкім тэксце) праводзіцца падрабязны аналіз некаторых асаблівасцей індывідуальна-аўтарскага стылю Максіма Танка і Алеся Разанава, што дазваляе ахарактарызаваць гэтых творцаў як паэтаў-філосафаў. Адна з важных і найбольш запатрабаваных на сёння ў навуковых адносінах тэм – “Дыскурс-аналіз тэксту” – таксама ўлічвае абавязковыя ўзоры аналізу (разглядаюцца рэлігійны дыскурс, публіцыстычны і мастацкі), па якіх студэнты могуць самастойна выяўляць дыскурсіўную аснову іншых тэкстаў, улічваючы найперш яе дыялагічны характар. У 4-й частцы дапаможніка -- “Узоры стылістычнага аналізу” -- прапануецца прыкладны аналіз трох тэкстаў – публіцыстычнага і мастацкага стыляў. Безумоўна, стылістычны аналіз не прадугледжвае канкрэтнай схемы, асабліва ў адносінах да вышэйзгаданых стыляў. Аднак агульны напрамак развіцця думкі, выяўлення моўных сродкаў і адпаведна – стылістычнай арганізацыі твора ў студэнтаў павінен быць. Узоры

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 3: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

стылістычнага аналізу якраз і дазволяць правільна зарыентавацца ў асаблівасцях стылістычнай характарыстыкі тэксту.

Практычныя заданні дапаможніка складзены такім чынам, каб развіваць у студэнтаў уменне карэктаваць тэксты, знаходзячы і выпраўляючы стылістычныя памылкі, ствараць тэксты адпаведных стыляў, доказна і грунтоўна аналізаваць прапанаваныя тэксты. Выкананне тэставых заданняў па тэмах “Функцыянальныя стылі”, “Стылістыка тэксту” (у 2-х варыянтах) дасць магчымасць праверыць набытыя веды і можа праводзіцца аўдыторна або выносіцца на кіруемую самастойную працу студэнтаў. Трэба зазначыць, што да асобных практычных заданняў даецца ўзор разважання (найперш як прыкладны). Такія ўзоры патрэбны студэнтам для самастойнага стылістычнага аналізу іншых тэкстаў.

Ілюстрацыйным матэрыялам у тэарэтычнай частцы і матэрыялам для практычных заданняў паслужылі словы, словазлучэнні, фразеалагізмы, звязныя тэксты (апошнія падабраны з твораў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, У.Караткевіча, Я.Брыля, І.Шамякіна, Я.Сіпакова, Г.Далідовіча, М.Лужаніна, І.Чыгрынава і многіх іншых творцаў). Прычым тэксты ўзорныя, багатыя на вобразна-выяўленчыя сродкі, дазваляюць убачыць і адчуць слова, яго змест у кантэксце. У дапаможніку змешчаны таксама тэксты афіцыйнага, навуковага, публіцыстычнага, гутарковага характару. Іх аналіз дапаможа замацаваць тэарэтычныя веды, усвядоміць, што кожны функцыянальны стыль – незамкнёная сістэма моўных сродкаў. Часам у тэарэтычны вучэбны матэрыял уключаюцца пытанні з мэтай больш глыбокага асэнсавання адпаведнай тэмы, асабліва калі такая тэма выносіцца на самастойнае вывучэнне.

Для дасягнення пастаўленых мэт у дапаможніку выкарыстоўваюцца семантыка-стылістычны, супастаўляльна-стылістычны, кампанентны, апісальны метады.

Матэрыялы дапаможніка могуць прымяняцца на занятках па стылістыцы беларускай мовы ў ВНУ, пры напісанні курсавых і дыпломных прац па сучаснай беларускай мове, на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў школе, пры падрыхтоўцы факультатыўных заняткаў па стылістыцы беларускай мовы і да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.

Дапаможнік можа быць рэкамендаваны студэнтам ВНУ, настаўнікам і вучням школ, гімназій, ліцэяў, усім, хто цікавіцца пытаннямі стылістыкі беларускай мовы.

Заўвагі і пажаданні адносна зместу і структуры кнігі просьба дасылаць аўтару на адрас: г.Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, кафедра беларускага мовазнаўства.

Т.Я.Старасценка

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 4: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

У сучаснай стылістыцы вылучаюцца чатыры асноўныя напрамкі – стылістыка моўных рэсурсаў (структурная, аналітычная, практычная, традыцыйная), функцыянальная стылістыка, стылістыка мовы мастацкай літаратуры і стылістыка тэксту. Функцыянальная стылістыка як навуковая дысцыпліна аформілася ў 50 -- 60-я гады ХХ ст. Гэта важны накірунак стылістыкі, які даследуе заканамернасці функцыянавання мовы ў розных сферах дзейнасці. Ён арыентуецца на вывучэнне функцыянальных стыляў, падстыляў і жанраў, іх спецыфікі, маўленчай сістэмнасці, стылёвых нормаў з улікам экстралінгвістычных фактараў. У 70-я гады ХХ ст. з’явіўся новы напрамак – стылістыка тэксту, які вывучае структурна-стылістычныя магчымасці твораў, кампазіцыйна-стылістычныя тыпы і формы, канструктыўныя прыёмы і функцыянаванне моўных сродкаў. Асновай стылістыкі тэксту выступае функцыянальны аспект, які ўлічвае адзінства формы, зместу і экстралінгвістычную абумоўленасць тэксту. Таму стылістыку тэксту можна разглядаць як адгалінаванне функцыянальнай стылістыкі. У апошні час пашыраецца ўвага лінгвістаў да дыскурснага аналізу, які дазваляе ўбачыць тэкст у камунікатыўным дзеянні, як працэс, звязаны з іншымі функцыянальнымі катэгорыямі. Прычым калі ў сярэдзіне ХХ ст. даследаванні дыскурсу праводзіліся на мяжы граматыкі, стылістыкі і паэтыкі, то цяпер лінгвістаў цікавіць і сацыяльны кантэкст мовы. Лінгвістычны аналіз становіцца часткай філасофіі і псіхалогіі.

Вывучэнне функцыянальнай стылістыкі пачнём з разгляду моўных асаблівасцей асноўных функцыянальных стыляў.

1. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ У навукова абгрунтаваных стылістычных даследаваннях

размяжоўваюцца паняцці мова і маўленне і адпаведна – стыль мовы і стыль маўлення. Да стыляў мовы адносяць афіцыйна-справавы (афіцыйны), навуковы, публіцыстычны, мастацкі, канфесійны, гутарковы (размоўны), а да стыляў маўлення – стыль рэкламы, стыль юрыдычнага дакумента, сяброўскага ліста і інш. Стыль мовы мае свае падстылі і жанры – канкрэтныя стылёва-маўленчыя разнавіднасці. Па сутнасці, кожны функцыянальны стыль уяўляе незамкнёную сістэму моўных сродкаў, здольную ўключаць элементы іншых стыляў. Найбольш кансерватыўным у гэтых адносінах лічыцца афіцыйна-справавы (афіцыйны) стыль.

1.1. Афіцыйна-справавы стыль (афіцыйны) Афіцыйна-справавы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, якая

выкарыстоўваецца ў заканадаўчай, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах чалавечай дзейнасці. У залежнасці ад сферы выкарыстання афіцыйна-справавы

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 5: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

стыль дзеліцца на падстылі: заканадаўчы, які рэалізуецца ў тэкстах законаў, канстытуцый, указаў, грамадзянскіх і крымінальных актаў; дыпламатычны, які ўжываецца ў тэкстах камюніке, мемарандумаў, міжнародных дагавораў, пагадненняў. Вылучаюць і такі падстыль афіцыйна-справавога стылю, як адміністрацыйна-канцылярскі, што выкарыстоўваецца ў канцылярскай перапісцы, у адміністрацыйных актах, у самай рознай дакументацыі. Жанры гэтага падстылю – заява, аб’ява, даверанасць, распіска, характарыстыка, справаздача, пратакол, аўтабіяграфія.

Неабходна адрозніваць службовую аўтабіяграфію ад літаратурнай. Так, службовая аўтабіяграфія патрабуе дакладнасці ва ўжыванні моўных сродкаў. Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца год і месца нараджэння, важныя моманты жыццёвага шляху. Як вядома, у службовай аўтабіяграфіі не раскрываюцца рысы характару, схільнасці, любімыя заняткі, асабістае жыццё. Неабходна пазбягаць выразаў люблю чытаць кнігі, займацца спортам, хадзіць у тэатр. Можна пачаць аўтабіяграфію так:

Я, Засімовіч Святлана Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў вёсцы Беліца Мінскага раёна Мінскай вобласці. Мой бацька, Пётр Іванавіч, працуе шафёрам у саўгасе, маці, Ірына Анатольеўна, -- настаўніцай.

А вось як пачынае сваю літаратурную аўтабіяграфію Уладзімір Караткевіч: Я нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Тады гэта быў маленькі гарадок. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў (чыгунка і аўтобусы яшчэ не забілі раку), дубовыя лясы на берагах і ліпы на вуліцах, недалёкія парогі. І, вядома, сотні крыніц па берагах і нашы песні. І перш за ўсё кнігі. Кніг у доме было мноства: і рэшткі дзедавай бібліятэкі, і кнігі бацькоў, і свае (“Дарога, якую прайшоў”).

На лексічным узроўні для афіцыйна-справавога стылю характэрны адметныя тэматычныя групы. Гэта назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйных зносінах: сведка, абанент, адказчык, спажывец, арандатар, падрадчык, атрымальнік, усынавіцель; назвы дакументаў: заява, пратакол, службовае пісьмо, загад, інструкцыя; канцылярызмы (лексіка-фразеалагічныя і сінтаксічныя адзінкі, якія ўзнаўляюцца ў афіцыйна-справавым стылі і абазначаюць распаўсюджаныя паняцці): суправаджальны, безадкладна, ануліраваць, наяўнасць, аднаразовая дапамога, вынесці на абмеркаванне, згодна з пастановай. Апошнія тры прыклады – выразы сінтаксічнага ўзроўню. Сцісласць у выкладзе матэрыялу абумоўлівае выкарыстанне абрэвіятур: Мінздраў, Дзяржбуд, Мінфін.

У афіцыйным стылі не дапускаецца ўжыванне эмацыянальных, суб’ектыўна ацэначных і гутарковых слоў. Напрыклад, у тэксце заявы нельга пісаць:

Паважаная Марыя Іванаўна! У сувязі з тым, што я на цэлы месяц з’язджаю адпачываць і мая кватэра будзе зачынена, то вельмі прашу Вас усю

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 6: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

карэспандэнцыю, якая паступае на маё імя, пакідаць у паштовым аддзяленні. Зараней вельмі ўдзячны Вам.

Выразы Паважаная Марыя Іванаўна, вельмі прашу Вас, зараней вельмі ўдзячны Вам – стылістычныя памылкі ў тэксце афіцыйна-справавога стылю. Такія выразы дарэчы ў неафіцыйнай размове. На марфалагічным узроўні ў афіцыйных тэкстах актыўна выкарыстоўваюцца іменныя часціны мовы. Найбольшай ужывальнасцю вылучаюцца аддзеяслоўныя назоўнікі з адмоўем і без яго: стандартызацыя, узгадненне, устанаўленне, перанясенне, захоўванне, размеркаванне, невяртанне, непрымяненне. Афіцыйнасць афарбоўкі справавой мовы падкрэсліваецца і ў тых выпадках, калі асоб жаночага полу абазначаюць па іх занятку, прафесіі назоўнікамі мужчынскага роду: доктар Васільева, дырэктар Савіцкая. Ужываюцца таксама дзеяслоўныя словазлучэнні (дзеяслоў+назоўнік) замест дзеясловаў: кіраваць – ажыццяўляць кіраўніцтва, удзельнічаць – прымаць удзел, дапамагаць – аказваць дапамогу. Афіцыйна-справавы стыль вызначаецца пашыранасцю ў ім інфінітываў, часта ў спалучэнні са словамі трэба, неабходна, забараняецца, абавязаны.

У мове дакументаў выкарыстоўваюцца адыменныя прыназоўнікі: у сувязі, у мэтах, у адпаведнасці з; састаўныя злучнікі: у выніку таго што, для таго каб, нягледзячы на тое што, з прычыны таго што.

Тэксты афіцыйна-справавога стылю маюць пэўныя адметнасці і ў галіне сінтаксісу. Для заканадаўчых дакументаў характэрны разнастайныя кампазіцыйныя канструкцыі, якія могуць складацца з раздзелаў, параграфаў, пунктаў, падпунктаў. Артыкулы падзяляюцца на часткі, вылучаныя пры дапамозе рубрыкацыі тэксту. Прычым гэта вылучэнне можа адбывацца арабскімі лічбамі, абзацам або працяжнікам у кожным абзацы. Звернемся да прыкладу рубрыкацыі заканадаўчага артыкула пры дапамозе абзаца:

Асноўнымі задачамі агульнаадукацыйных устаноў з’яўляюцца: забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй

адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця (“Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе”).

Як бачым з прыведзенага прыкладу, для пералічэння выкарыстаны аднародныя члены сказа забеспячэнне, фарміраванне, замацаванне, захаванне і інш., прычым кожная задача выносіцца ў асобны абзац.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 7: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Пры рубрыкацыі, апрача аднародных членаў сказа, могуць ужывацца інфінітыўныя канструкцыі:

Органам унутраных спраў у мэтах выканання ўскладзеных на іх задач у межах іх кампетэнцыі прадастаўляецца права:

ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць; патрабаваць і атрымліваць ад арганізацый і грамадзян неабходныя

звесткі і тлумачэнні, якія адносяцца да дзейнасці, што правяраецца, назначаць правядзенне інвентарызацый і праверак (рэвізій) фінансава-гаспадарчай дзейнасці, запатрабаваць і пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку канфіскоўваць дакументы, узоры сыравіны, паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі, апячатваць касы, памяшканні і месцы захоўвання дакументаў, грошай і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з вяртаннем ва ўстаноўленым парадку прычыненай шкоды;

заахвочваць грамадзян, якія паказалі сябе ў барацьбе са злачыннасцю і ахове грамадскага парадку (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”).

У прыведзеным сказе актыўна выкарыстоўваюцца канструкцыі з інфінітывамі ажыццяўляць, патрабаваць, атрымліваць, назначаць і інш. Для гэтага сказа характэрна апорнае слова права, якое мае асноўную сэнсавую нагрузку, выступаючы своеасаблівым цэнтрам пералічэння.

У сувязі з пэўнай паслядоўнасцю і дакладнасцю развіцця думкі ў афіцыйных тэкстах ужываюцца складаныя сказы, у прыватнасці складаназалежныя:

Вучань, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, лічыцца ў спісах вучняў агульнаадукацыйнай установы. У класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робіцца запіс – “навучаецца па індывідуальным вучэбным плане” (“Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе”).

Сказы, ужытыя ў гэтым прыкладзе, складаназалежныя з даданымі азначальнымі часткамі.

Па ступені рэгламентацыі дакументы можна падзяліць на тры групы. Да першай адносяцца пашпарт, дыплом, пасведчанне, якія дакладна адпавядаюць прынятаму стандарту. У другую групу ўваходзяць такія дакументы, як заява, квітанцыя, даверанасць, дагавор. Яны не маюць строгай абавязковасці афармлення, як дакументы першай групы. Трэцяя група ўключае дакументы, у якіх моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя. Напрыклад, такія дакументы, як рэкамендацыя, характарыстыка, службовыя пісьмы партнёраў у вытворчасці.

Афіцыйна-справавы стыль найбольш кансерватыўны сярод функцыянальных стыляў беларускай мовы. Гэта адносна замкнёная сістэма моўных сродкаў, якая абмяжоўваецца сферай афіцыйных зносін у грамадстве і выконвае функцыі паведамлення і ўздзеяння.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 8: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Практычныя заданні 1. Выпішыце з прыведзеных словазлучэнняў канцылярызмы. У мэтах забеспячэння, гарачы снег, адзначаны наступныя недахопы,

любімыя мелодыі, рэальная рэчаіснасць, аказанне дапамогі, зацікаўленая размова, наглядныя факты, салодкі погляд, доўгачаканае спатканне, вывесці са складу, афармленне прыёму, аўтабіяграфія жыцця, змяніць сістэму аплаты кватэр, радасны боль, рознакаляровая восень, віртуальнае знаёмства, баланс інтарэсаў, служба харчавання, гуманітарная дапамога, на сённяшні дзень.

2. Выпраўце стылістычныя памылкі ў тэксце даверанасці.

Я, студэнтка 502 групы Войцік Ірына, давяраю маёй найлепшай сяброўцы Максімовіч С. атрымаць мае грошы за жнівень месяц 2007 года.

3. Выпраўце лексічныя і стылістычныя памылкі ў тэксце

характарыстыкі. Якімі яшчэ звесткамі можна яе дапоўніць? Алена Сяргееўна Якімовіч на працягу ўсёй вучобы ў школе праявіла сябе

здольнай і дысцыплінаванай вучаніцай. Асабліва ўдаваліся ёй дакладныя навукі, што пацвярджаецца актыўным удзелам Алены ва ўсіх алімпіядах па матэматыцы і фізіцы, на якіх яна часта перамагала, бо шмат працавала дадаткова і наведвала факультатывы, дзе таксама была адной з першых.

З аднакласнікамі ў Алены заўсёды складваліся добрыя адносіны. Належны адукаваны ўзровень, чуллівасць і шчырасць дазвалялі дзяўчыне хутка знаходзіць кантакт з аднакласнікамі і настаўнікамі. Яна ніколі не адмаўляла ў дапамозе.

4. Напішыце аб’яву пра вечарыну паэзіі, выкарыстоўваючы моўныя

сродкі афіцыйнага стылю, і тэматычна такую ж аб’яву, але гумарыстычную.

5. У сваім артыкуле “Чары слова” Ян Скрыган прыводзіць

прыклады сказаў мастацкага і публіцыстычнага стыляў з нематываваным ужываннем канцылярызмаў. Выпраўце стылістычныя памылкі ў гэтых сказах, запішыце свае варыянты, а пасля параўнайце з праўкамі Яна Скрыгана.

Ён перажываў, таму што сярод партызан доўга яму не было даверу. Яго правяралі доўга, ужывалі для гэтага розныя метады.

Многія з іх трымаюць намер паступіць у школу. Жанчына павярнула на сцежку, відаць, мела намер прайсці нацянькі. Калі немцам удасца хоць трошкі наблізіцца, адыход Мікалая стане зусім

немагчымым. “Знаёмцеся, наш сын”, -- прадставіў яго Сцяпан Раманавіч.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 9: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Праўкі Яна Скрыгана: Ён перажываў, бо партызаны яму доўга не верылі... Яго правяралі

ўсякімі спосабамі, як толькі маглі. Многія з іх збіраюцца паступіць у школу. Жанчына павярнула на сцежку, відаць, збіралася прайсці нацянькі. Калі немцам удасца хоць трошкі наблізіцца, Мікалай аніяк не здолее (або

не зможа) адступіць. “Знаёмцеся, наш сын”, -- адрэкамендаваў яго Сцяпан Раманавіч. 6. Параўнайце і прааналізуйце два тэксты, у якіх ужыты

канцылярызмы. У паліклініцы. -- Здарова, Зойка, што ты тут робіш? -- Я – па пытанню зубоў. Гэта не жартам: дзяўчына на кіруючай рабоце (Я.Брыль). Яўген Мітрафанавіч снедае. Жонка бядуе: -- У Эдзіка двойкі па матэматыцы і сачыненні. Позна ўвечары

прыходзіць дамоў, бадзяецца недзе. -- Гм... Патрэбны захады. -- Якія ж? -- Скласці мерапрыемствы па ўзмацненні выхаваўчай работы ў сям’і. Мар’я Пятроўна ўздыхае: -- У ванне цячэ. -- Значыць, патрэбны мерапрыемствы па рамонце, -- кажа ён,

пазвоньваючы лыжачкай у шклянцы. -- Ды проста тут: пакліч слесара. Змоўчаў, выйшаў з кухні, апранае паліто. Незадаволена зірнуў на жонку: -- Гузік ледзь трымаецца. Калі ж прышыеш? -- А ты наконт гэтага, -- усміхнулася яна, -- яшчэ не склаў

мерапрыемства? Скасавурыўся, падаўся на вуліцу. Сняжок рыпіць пад нагамі. Мароз, здаецца, падхоплівае пад пахі, нясе.

Настрой паэтычны стварае зімачка-зіма. Яўген Мітрафанавіч на момант прыпыніўся, крэкнуў. Цюкнула ў галаву:

“Хораша вакол, а мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да зімы няма. Зараз жа вазьмуся...”, і ён пакрочыў хутчэй.

У кабінеце на паўсцяны – папкі са справамі аб ахове прыроды. Дастаў з паліцы адну: “Як папярэдзіць забруджванне навакольнага асяроддзя”. Пагартаў акуратна падшытыя і пранумараваныя паперы, зірнуў у акно. А над заводскай трубой матляецца вялізны чорны хвост... Паклаў на месца папку. Сеў за стол. У галаве ўжо роіліся мерапрыемствы. Засталося толькі запісаць

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 10: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

па парадку: “Узняць пытанне... завастрыць... паставіць рубам...” На нейкую хвілю заплюшчыў вочы і ўявіў: робіцца ўсё – нібы па шчупаковым загадзе.

Пашкроб за вухам самапіскай і пачаў корпацца ў паперах (Р.Бохан). (Пры аналізе мініяцюры Я.Брыля неабходна адзначыць

стылістычны кантраст у маўленні размоўцаў. Пытанне ўключае моўныя формы гутарковага стылю (здарова, Зойка), а ў адказе нематывавана выкарыстаны канцылярызм па пытанню. Стылістычна апраўданым будзе, напрыклад, такі адказ: “Лячу зубы”. У гумарэсцы Р.Бохана “Мерапрыемствы” выкарыстанне канцылярызмаў стварае адпаведны вобраз “чалавека пры пасадзе”, які нават у размоўна-бытавым маўленні не забывае звыклыя для яго выразы скласці мерапрыемствы па ўзмацненні выхаваўчай работы, патрэбны мерапрыемствы па рамонце і інш. На іх фоне вылучаюцца размоўныя адзінкі крэкнуў, цюкнула, пашкроб, корпацца, ужытыя для ўзмацнення сатырычнага вобраза).

7. Прааналізуйце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя

асаблівасці афіцыйна-справавога тэксту. Артыкул 5. Права на адукацыю Усе жыхары Рэспублікі Беларусь (уключаючы замежных грамадзян і

асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі) маюць права на роўныя магчымасці доступу да нацыянальнай сістэмы адукацыі.

Права грамадзян на адукацыю забяспечваецца: стварэннем умоў для атрымання агульнай і прафесіянальнай адукацыі з

улікам нацыянальных традыцый, індывідуальных патрэбнасцей і здольнасцей; развіццём дзяржаўных і іншых навучальных устаноў разнастайных відаў

і формаў навучання; бясплатным навучаннем у дзяржаўных базавых школах (у межах

вызначанага тэрміну навучання), а таксама ў іншых дзяржаўных навучальных установах для асоб, якія вытрымалі конкурс і паспяхова выконваюць устаноўленыя патрабаванні да ўзроўню адукацыі, ці тых, хто карыстаецца прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ільготамі (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”).

1.2. Навуковы стыль

Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для

перадачы і захавання навуковых ведаў. Гэта стыль спецыяльнай навуковай літаратуры, які падзяляецца на тры падстылі: уласна навуковы (жанры: манаграфія, дысертацыя, аўтарэферат і інш.); навукова-вучэбны (жанры: падручнік, лекцыя, семінарскі даклад і інш.); навукова-папулярны (жанры: выступленне, дапаможнік, артыкул і інш.). У сучаснай лінгвістычнай літаратуры вылучаюць яшчэ і такі падстыль, як навукова-

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 11: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

справавы з жанрамі анатацыя і рэферат [41, с.104]. Анатацыя – слова лацінскага паходжання, абазначае ‘кароткую характарыстыку кнігі, артыкула, якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку’ [ТСБМ, т.1, с.232]. Рэферат – слова таксама лацінскага паходжання і мае два значэнні: 1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі; 2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг [ТСБМ, т.4, с.763].

Спецыфіка інфармацыйнай функцыі навуковага стылю вызначае сукупнасць такіх камунікатыўных якасцей, як лагічнасць, яснасць, дакладнасць маўлення. Адметнасць тэксту навуковага стылю асабліва выразна праяўляецца пры яго супастаўленні з тэкстам мастацкага стылю. Прыклад навуковага тэксту:

Белавежскі зубр. Развядзенне. Да 1924 г. у заапарках розных краін Еўропы захавалася 45 зуброў, сярод якіх былі чыстакроўныя белавежскія, самец каўказскага падвіду і гібрыды. У 1929 г. у Польшчы быў створаны першы гадавальнік па развядзенні чыстакроўных абарыгенных зуброў. У 1946 г. і пазней з Польшчы было атрымана племянное пагалоўе зуброў для развядзення на Беларусі. Да 1964 г. зуброў у Белавежскай пушчы трымалі ў загарадзі, пазней – на волі. У розныя раёны нашай краіны і за мяжу з Белавежскай пушчы было вывезена 119 зуброў (“Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь”).

Звернемся да мастацкага тэксту: Шкада, аднак, зуброў тых і зубрых, Што ў блізкім заняволены кардоне, Што, здратаваўшы верас у загоне, Ідуць панура між ялін старых.

У час перадвячэрні цішыня

Туманам разліваецца бялёсым. Каля бацькоў, здаволенае лёсам, Вясёлае сваволіць зубраня.

Стары важак, зірнуўшы спадылба, Наперадзе ступае асцярожна. Адбіліся ў яго вачах трывожна Любоў і боль, пяшчота і журба...

(В.Гардзей. “Пушча”). Для першага тэксту характэрна дакладнасць словаўжывання, якая

дасягаецца выкарыстаннем лічэбнікаў для абазначэння даты і колькасці. У мастацкім творы – вершы В.Гардзея “Пушча” -- эстэтычная функцыя рэалізуецца праз ацэначныя словы і вобразныя сродкі мовы.

Функцыя перадачы лагічна аргументаванай інфармацыі найбольш поўна выяўляецца ва ўласна навуковым маўленні:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 12: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Н – пятнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай N (“наш”), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай N (“ні”). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі н, н’ (назвати, небо). Мела таксама лічбавае значэнне “пяцьдзясят” (“Беларуская мова: энцыклапедыя”).

Для тэкстаў навукова-папулярнага падстылю характэрна ўжыванне вобразных сродкаў мовы, гутарковых моўных адзінак, што дазваляе перадаць навуковую інфармацыю цікава і даступна. Такая інфармацыя папулярна каменціруецца:

Рабыя жывёлы – конь, карова – атаясамліваліся са зменлівым, няўстойлівым надвор’ем. Напрыклад, у беларускіх гаворках сустракаецца выраз Восень на рабым кані ездзіць – так гавораць аб пахмурным, зменлівым асеннім надвор’і, калі следам за цёплымі днямі прыходзяць дні з дажджамі і вятрамі ( У.Коваль. “Чым адгукаецца слова”).

Яшчэ прыклад тэксту навукова-папулярнага падстылю: Кажуць, што лінгвістыка – рыдлёўка археолага. І сапраўды, яна

дапамагае ўзнавіць, дзе, калі, як жыў пэўны народ, хто былі яго суседзі, з кім вёўся гандаль...

Найбольшую цікавасць, як правіла, выклікаюць пытанні паходжання асобных слоў і выразаў. І гэта зразумела, таму што чалавек часам ужывае іх, не ведаючы дакладнага сэнсу, унутраных сувязей з іншымі словамі...

Каб дакладна выказаць любы змест з яго шматбаковымі эмацыянальна-вобразнымі асаблівасцямі, трэба адшукаць найбольш прыдатныя словы. Набыць гэтае ўменне прасцей, калі ўсведамляецца паходжанне слова, вызначаюцца ў ім напластаванні розных часоў, калі аналізуецца, чаму аўтар абраў менавіта гэта слова (Л.Выгонная. «“Пуржыць, паўзе мяцеліца...”: Гутарка пры вытокі “зімовых” слоў»).

Якія моўныя сродкі гэтых тэкстаў дазваляюць цікава і даступна перадаць інфармацыю?

У навукова-вучэбных тэкстах могуць спалучацца моўныя сродкі ўласна навуковага і навукова-папулярнага падстыляў з перавагай аднаго ці другога ў залежнасці ад узросту і кантынгенту навучэнцаў. Звернемся да прыкладу:

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў. У задачы лексікаграфіі ўваходзіць збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэнне іх тыпаў, структуры слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка сістэмы памет, тлумачэнне семантыкі слова (“Сучасная беларуская літаратурная мова”).

У гэтым навукова-вучэбным тэксце пераважаюць моўныя сродкі ўласна навуковага падстылю, што выяўляецца ва ўжыванні лінгвістычных тэрмінаў лексікаграфія, лексіка, семантыка, формаў роднага склону назоўнікаў, у дакладнай перадачы інфармацыі без вобразных сродкаў мовы і элементаў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 13: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

гутарковага стылю. Наступны тэкст таксама навукова-вучэбнага падстылю, але з моўнымі асаблівасцямі навукова-папулярнага маўлення:

Значным, разнастайным і своеасаблівым моўным багаццем вызначаецца размоўны стыль. Менавіта пісьменнікі дбаюць, каб захавалася, не перарывалася сувязь, каб літаратурная мова не асобным дрэўцам развівалася, а вырасла з адзіных каранёў мовы народнай. Гэта адносіцца не да тых ці іншых дыялектных лексем, а, у першую чаргу, да адзінства заканамернасцей унутранага развіцця ўсіх моўных узроўняў – фанетычнага, лексічнага, граматычнага (“Асновы культуры маўлення і стылістыкі”).

Як бачым, апрача лінгвістычных тэрмінаў, у тэксце выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы адзіныя карані мовы народнай, асобнае дрэўца.

Найбольш спецыфічнай часткай лексічнага складу навуковых тэкстаў з’яўляецца тэрміналогія – сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры. Існуе, напрыклад, лінгвістычная, фізічная, тэхнічная, медыцынская тэрміналогія. Поруч з тэрмінамі ў кожнай галіне ведаў ёсць таксама тэрміны-назвы. Сукупнасць спецыяльных тэрмінаў-назваў называецца наменклатурай. Напрыклад, у межах сучаснага беларускага мовазнаўства да ўласна тэрмінаў можна аднесці назвы часцін мовы (дзеяслоў, займеннік, лічэбнік, прыназоўнік, злучнік), рознаўзроўневых моўных адзінак (лексема, фанема, марфема), раздзелаў мовазнаўства (словаўтварэнне, лексікалогія, марфалогія, сінтаксіс). У мовазнаўчую наменклатуру ўключаюцца, напрыклад, назвы канкрэтных падпарадкавальных злучнікаў (калі, пакуль, як, з прычыны таго што, дзеля таго каб, быццам, нягледзячы на тое што), словаўтваральных суфіксаў (-асць, -ав-, -іст-, -нік, -ак, -аў), няпэўна-колькасных слоў (многа, мала, трохі, шмат, некалькі).

Самы значны пласт навуковага стылю складае агульнанавуковая лексіка: канцэнтраваць, атаясамліваць, вынікаць, прадугледжваць, прадвызначаць, высвятляць, тлумачыць, даказваць. Актыўна выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя словы лацінскага і грэчаскага паходжання: альтэрнатыва, аргумент, апрабацыя, аналіз, гіпотэза, дыялектыка.

На марфалагічным узроўні для навуковага стылю характэрна ўжыванне формаў займеннікаў 1 асобы множнага ліку, напрыклад: мы лічым, мы мяркуем. У навуковых тэкстах актыўна ўжываюцца назоўнікі, што тлумачыцца іх намінатыўнай функцыяй: яны абазначаюць, апісваюць з’яву. Выкарыстоўваюцца абстрактныя назоўнікі: умова, колькасць, уласцівасць, велічыня, з’ява і інш. У навуковым стылі некаторыя абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі маюць форму множнага ліку: тэмпературы, частоты, маслы, гліны, солі. Навуковаму маўленню ўласцівы формы роднага склону назоўнікаў: вынікі даследавання, дасягненні лінгвістыкі, правядзенне эксперыментаў. Прыметнікі выкарыстоўваюцца пераважна ў тэрмінах: звонкі зычны, якасны прыметнік, складаны сказ. Для навуковага стылю характэрна ўжыванне ў ролі прыназоўнікаў поўназнамянальных слоў: у сувязі з, шляхам, па меры, на працягу.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 14: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Адметнасць навуковага стылю выяўляецца і ў сінтаксісе. Сярод простых сказаў пераважаюць ускладненыя аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі:

Словы з прамым і пераносным значэннем лёгка збліжаюцца, сінанімізуюцца ў кантэксце, ствараюць індывідуальнасць, непаўторнасць Коласавага стылю (А.Юрэвіч. “Вобразнасць Коласавага слова”).

У гэтым сказе з навуковага тэксту ўжыты аднародныя члены прамым і пераносным; збліжаюцца, сінанімізуюцца, ствараюць; індывідуальнасць, непаўторнасць.

Сярод аднасастаўных сказаў навуковых тэкстаў пераважаюць няпэўна-асабовыя (Вылучаюць некалькі разнавіднасцей марфалагічнага словаўтварэння) і безасабовыя (Ад некаторых прыметнікаў нельга ўтварыць простую форму вышэйшай ступені параўнання).

У тэкстах навуковага стылю часцей, чым складаназлучаныя, ужываюцца складаназалежныя сказы. Іх даданыя часткі выражаюць прычынныя, азначальныя, умоўныя, выніковыя, часавыя адносіны, што асабліва важна для навуковага маўлення. У лінгвістычных даследаваннях актыўна выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі:

Метафара макракантэксту можа знаходзіцца ў розных пазіцыях адносна слова ці тэксту, якія яе тлумачаць, падтрымліваюць або падрыхтоўваюць (М.Кавалёва. “Метафара і кантэкст”).

Пераклад сказа з адной мовы на другую, як вядома, немагчымы без пэўных змен, або трансфармацый, з якіх найчасцей выкарыстоўваюцца замены (М.Ржавуцкая. “Культура мовы і некаторыя аспекты мастацкага перакладу”).

Мова адлюстроўвае канцэптуальную карціну свету ў моўных формах, да якіх адносяцца і формулы маўленчага этыкету (Н.Старжынская. “Нацыянальны маўленчы этыкет як кампанент культуры маўленчых зносін старэйшых дашкольнікаў”).

Сэнсавыя сувязі паміж сказамі ў тэксце рэалізуюцца пэўнымі спосабамі, адзін з якіх – паўтор. У навуковым стылі найчасцей выкарыстоўваецца лексічны паўтор. Неабходна памятаць, што нематываваны паўтор пэўнага слова ў вузкім кантэксце звычайна разглядаецца як стылістычная памылка – таўталогія. Аднак у тэкстах навуковага стылю лексічны паўтор стылістычна апраўданы. Звернемся да прыкладу:

Займеннікі ў мове паказваюць на прадметы, якасці, на іх адносіны і сувязь. Таму ад правільнага ўжывання займеннікаў у многім залежыць дакладнасць, даступнасць выкладу ў тэкстах любога стылю. Вучыць ужыванню займеннікаў у пісьмовай і вуснай мове – задача і граматыкі, і стылістыкі (А.Каўрус. “Стылістыка беларускай мовы”).

У гэтым тэксце навуковага стылю сказы звязаны паміж сабой паслядоўнай сувяззю, якая выражаецца паўторам слова займеннікі. Паўтор можа выражацца заменай часткі папярэдняга сказа займеннікамі:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 15: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Дзеяслоў адыгрывае вялікую ролю ў арганізацыі сказа, у стварэнні тэксту любога стылю. Гэта абумоўлена і яго лексічным значэннем, і шматлікімі граматычнымі катэгорыямі: ладу, часу, стану, асобы і іншымі (А.Каўрус. “Стылістыка беларускай мовы”).

У прыведзеным прыкладзе частка першага сказа вялікая роля ў арганізацыі сказа, у стварэнні тэксту любога стылю замяняецца ў другім сказе словам гэта. Такім чынам ажыццяўляецца сувязь паміж сказамі. У тэкстах навуковага стылю можа выкарыстоўвацца сінанімічны паўтор:

Злітныя эпітэты могуць быць выражаныя і спалучэннямі некалькіх – двух, а то і трох – прыслоўяў з прыметнікам. У такім выпадку вобразныя азначэнні не толькі характарызуюць прымету прадмета, а і паглыбляюць, пашыраюць яго сэнс... (Н.Гаўрош. “Злітныя эпітэты ў мастацкіх тэкстах”).

Слова эпітэты ў наступным сказе замяняецца сінанімічным адпаведнікам вобразныя азначэнні.

Як бачым, для навуковага стылю характэрна спецыфічнае ўжыванне лексічных, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў. Такое ўжыванне дазваляе поўна рэалізаваць асноўную функцыю навуковага стылю – функцыю перадачы лагічна аргументаванай інфармацыі.

Практычныя заданні

1. Выпішыце лінгвістычныя і літаратуразнаўчыя тэрміны,

растлумачце іх значэнні. Гукааператар, эмпірызм, варварызм, базальт, антытэза, ген, інфінітыў,

гідрометр, мерыдыян, акорд, дзейнік, лагарыфм, полісіндэтон, барый, плеаназм, сімвалізм, дэдукцыя, страфа, трылогія, вектар, градацыя, генератар, эпітэт, выпраменьванне, рэтардацыя, нацюрморт, трыялет, аорта, літота, готыка.

2. Вызначце стыль тэкстаў на тэму “Белавежская пушча” і

прааналізуйце іх моўныя асаблівасці. Сімвалам нашай Беларусі з’яўляецца Белавежская пушча – бадай, самы

вялікі і стары лясны абшар у цэнтральнай Еўропе, дзе зберагліся і высокія, аж да аблокаў, бары, і магутныя векавыя дубровы, і светлыя бярозавыя гаі, і змрочныя нават у сонечныя дні яловыя нетры.

Восем стагоддзяў таму ў глухіх навакольных мясцінах гаспадарыла ваяўнічае непакорнае племя яцвягаў. Яцвягі былі спрактыкаваныя паляўнічыя, збіралі з борцяў пчаліны мёд. Але яны не выстаялі перад націскам галіцка-валынскіх, кіеўскіх ды полацкіх князёў, рассеяліся сярод іншых народаў. І Белавежу пачалі называць Зубрынай Краінаю, надзвычай багатаю птушкамі і звярамі.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 16: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

...Не, недарэмна хуткаплынны час у Белавежскай пушчы спыніўся, каб сівая мінуўшчына сустрэлася з днём сённяшнім і заўтрашнім. Тут наяве трапляеш у казку, легенду, паданне. Тут святлееш душою, дабрэеш сэрцам, зноў пачынаеш верыць у неспакойны чалавечы розум. Нам пад сілу зберагчы гэты цудоўны разнастайны свет для будучых пакаленняў людзей (У.Ягоўдзік. «Нацыянальны парк “Белавежская пушча”»).

Белавежская пушча, дзяржаўны нац. парк у Беларусі. Размешчаны на тэр. буйнога ляснога масіву Белавежская пушча (Камянецкі і Пружанскі р-ны Брэсцкай і Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Створаны ў мэтах захавання эталонных і унікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзення навук. даследаванняў, распрацоўкі і ўкаранення навук. метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання, арганізацыі экалагічнай асветы і рэкрэацыйнай дзейнасці, вядзення комплекснай гаспадаркі на аснове традыц. метадаў і дасягненняў прыродакарыстання. Пушча – былая паляўнічая гаспадарка польскіх каралёў (з 15 ст.) і рус. цароў (18 – пач. 20 ст.). У 1939 абвешчана дзярж. запаведнікам, у 1957 – 91 дзярж. запаведна-паляўнічая гаспадарка, з 1991 дзярж. нац. парк. У 1992 уключана ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусв. культурнай і прыроднай спадчыны, з 1993 біясферны запаведнік. Пл. каля 51 тыс. га (1994), у т.л. абсалютна запаведнай ч. 15,7 тыс. га. Адм.-гасп. і навук. цэнтр у в.Камянюкі Камянецкага р-на (“Беларуская энцыклапедыя”).

3. Вызначце падстыль тэкстаў Міхася Лібінтава. Ахарактарызуйце

моўныя сродкі гэтых урыўкаў. Цікава, а ці можна змерыць тэмпературу за адно імгненне?.. А ці

можна змерыць яе, не дакранаючыся да цела, -- бескантактна, на адлегласці?.. А ці можна... убачыць тэмпературу?

Пачаліся творчыя даследаванні нашых вучоных. А за аснову ўзялі факт, даўно вядомы навуцы і кожнаму школьніку: любое цела з тэмпературай, вышэйшай за тэмпературу наваколля, выпраменьвае цеплыню ў гэтае наваколле. Цеплыня перадаецца на адлегласць у выглядзе цеплавых хваль – так званых інфрачырвоных промняў. Даўжыня гэтых хваль большая за даўжыню хваль бачнага спектра і меншая за даўжыню радыёхваль. Дыстанцыйнае ўлоўліванне такіх інфрачырвоных промняў і ляжыць у аснове цеплабачання.

Дык што гэта такое – марожанае? Гаворачы навуковымі тэрмінамі,

гэта замарожаная салодкая і вадкая сумесь малочных і яечных прадуктаў, цукрозы і стабілізатараў, спецыяльных рэчываў для водару і смаку. Прычым сумесь тая ўзбітая – гэта значыць насычаная бурбалкамі паветра...Акрамя

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 17: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

таго, што марожанае незвычайна прыемнае на смак, яно яшчэ і вельмі карыснае. Марожанае лёгка засвойваецца нашым арганізмам. Яно мае высокую пажыўнасць: утрымлівае малочны тлушч (самы каштоўны з харчовых тлушчаў), бялкі, вугляводы, цукар, мінеральныя рэчывы і цэлае сузор’е розных вітамінаў.

Лазеры. Перш за ўсё давайце высветлім, што гэта такое. Лазеры – гэта квантавыя генератары аптычнага дыяпазону, ці прасцей – генератары святла. У аснову іх работы пакладзена з’ява ўзмацнення электрамагнітных хістанняў пры дапамозе вымушанага выпраменьвання атамаў і малекул. Само слова “лазер” азначае ўзмацненне святла. Гэту навуковую ідэю прадказаў яшчэ ў 1917 годзе выдатны фізік і філосаф Альберт Эйнштэйн. З таго часу, бадай, і пачынаецца гісторыя стварэння лазераў.

4. Прачытайце слоўнікавы артыкул з выдання Арашонкавай Г.У.,

Лемцюговай В.П. “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы”, Мн., 2005, с. 171. Вызначце стыль артыкула і абгрунтуйце сваю думку.

ЗАРАНКА, ДМ –нцы – ЗАРНІЦА, Р мн. –ніц – (паэт.)

ЗАРАНІЦА, Р мн. –ніц. Супадаюць у знач.: 1. Ранішняя або вячэрняя зорка; зорка наогул. Згас касцёр перад світанкам, І табе глядзіць у вочыПільна першая заранка (А.Зарыцкі). Вячэрнія гаснуць зарніцы (В.Каваленка). У тваіх вачах... Я чытаю шлях... У прастор, дзе гараць зараніцы (Я.Колас). А там надыдзе касавіца – уставай, чуць гляне зараніца... (Я.Колас). 2. Водбліск агнёў; сполахі. Спіць стомлена ўрочышча ў водсветах заводскіх зараніц (Х.Чэрня). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі (І.Пташнікаў). Тамаш нібы бачыў перад вачыма чырвоную, бы кроў, зарніцу пажару (З.Бядуля). Зараніца, заранка ўжыв. яшчэ ў знач. ‘зара’. На ўсходзе займалася зараніца (А.Якімовіч). На ранку, на заранцы, Гучыць наш звонка горн (К.Кірэенка). Зарніца ўжыв. яшчэ ў знач. ‘водбліск далёкай навальніцы’. Следам за першым гукам бліснула зарніца (Я.Колас)

5. Складзіце два тэксты – навукова-папулярнага падстылю і

мастацкага стылю – на тэму “Зараніца”. 6. Прааналізуйце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя

асаблівасці навуковага тэксту. Даволі эфектыўным і распаўсюджаным сродкам пры стварэнні

грамадска-палітычных тэрміналагічных адзінак з’яўляецца звужэнне значэння слова. Сутнасць гэтага тыпу тэрмінаўтварэння заключаецца ў тым, што

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 18: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

слова з даволі шырокай семантычнай структурай у сферы спецыяльнай камунікацыі абмяжоўвае сваю семантыку і пачынае выкарыстоўвацца для абазначэння вузкага навуковага паняцця. Напрыклад, слова асіміляцыя ў агульналітаратурнай мове мае значэнне ‘прыпадобніць сабе’; ‘ператварыць адно ў другое, падобнае да яго’. Пры выкарыстанні гэтага слова ў якасці тэрміна яго семантыка абмяжоўваецца, канкрэтызуецца пад уздзеяннем той тэорыі, у межах якой яно пачынае функцыянаваць. Так, у метасістэме мовазнаўства тэрмін асіміляцыя стаў абазначаць ‘фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога ў артыкуляцыйных і акустычных адносінах’; у метасістэме біялогіі – ‘утварэнне ў арганізме складаных рэчываў з больш простых’; у грамадска-палітычнай метасістэме – ‘зліццё аднаго народа (або яго часткі) з другім шляхам засваення яго мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці’; у медыцынскай метасістэме – ‘ператварэнне рэчываў наваколля ў рэчыва самога жывога арганізма’ (А.Дзячэня. “Звужэнне значэння слова як сродак тэрмінаўтварэння”).

1.3. Публіцыстычны стыль

Публіцыстычны стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, якая абслугоўвае

шырокую сферу грамадскіх адносін (палітычных, культурных, спартыўных). Вылучаюць тры падстылі публіцыстычнага стылю: газетна-публіцыстычны, радыё- і тэлежурналісцкі, аратарскі. Жанры гэтага стылю падзяляюцца на: інфармацыйныя (заметка, справаздача, рэпартаж, інтэрв’ю), аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, рэцэнзія, агляд), мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).

У сучаснай публіцыстыцы аўтарскае “я” набывае рысы мяккасці, раскаванасці, чалавечнасці. Яно больш разнастайнае і багатае ў параўнанні з абагульнена-афіцыйным “мы”, якое актыўна выкарыстоўвалася ў савецкай журналістыцы. З газетнай перыёдыкі знікла такая жанравая разнавіднасць, як перадавы артыкул, а рэдакцыйная ці аўтарская ацэнка рэчаіснасці даецца ў спецыяльных рубрыках “Калонка рэдактара”, “Рэдакцыйны артыкул” і інш. Такую жанравую мадыфікацыю адзначае ў сваім навуковым артыкуле Т.У.Падаляк [32, с.73]. Напрыклад, у часопісе “Маладосць” існуе “Старонка галоўнага рэдактара”, матэрыялы якой сведчаць пра даверлівасць і павагу да чытача:

Грамадства ва ўсе часы, у самых розных стагоддзях развіваецца ў гармоніі матэрыяльнага з духоўным. Матэрыяльнае часта гіне пад пяскамі часу, духоўнае – застаецца... Уважліва прынікнем да творчасці беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення, і кожнаму стане зразумела: наша літаратура жыве, дыхае, развіваецца. Трэба толькі схацець гэта пабачыць.

З найлепшымі пажаданнямі – Раіса Баравікова Функцыя ўздзеяння гэтага тэксту выражаецца праз ацэначныя формы

гармонія, найлепшыя і метафару літаратура жыве, дыхае. Рэалізацыі

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 19: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сатворчасці з чытачом спрыяе і дзеяслоўная форма 1-й асобы множнага ліку (форма сумеснага дзеяння) прынікнем.

Функцыянальна і сістэмай моўных сродкаў публіцыстычны стыль (асабліва мастацка-публіцыстычныя жанры) найбольш збліжаецца з мастацкім, аднак існуюць пэўныя адрозненні. У мастацкім творы аб’ектыўная рэчаіснасць перадаецца ў вобразнай форме, праз фантазію пісьменніка. У публіцыстыцы жыццё адлюстроўваецца непасрэдна, журналіст адкрыта выражае сваю пазіцыю. Звернемся да тэкстаў мастацкага і публіцыстычнага стыляў на тэму “Травень”. Мастацкі тэкст: Зялёнай ніткай травень вышывае

Пяшчотныя, празрыстыя карункі. Упала з неба пацерка жывая,

І дождж нахлынуў цёплым пацалункам.

З-пад небасхілу коннікамі хмары Абрынулі вясновую пагоню.

А людзі беглі па няўклюдным шары, Над кожным шчыт – вясёлы парасонік

(Ірына Багдановіч. “Зялёнай ніткай травень вышывае...”). Эстэтычная функцыя гэтага мастацкага твора рэалізуецца праз

разнастайныя вобразныя сродкі – метафары (травень вышывае карункі, зялёная нітка, вясновая пагоня), эпітэты (пяшчотныя, празрыстыя, няўклюдны, вясёлы), параўнанні (цёплы пацалунак, коннікі, шчыт), перыфразу (кропелька дажджу ў вершы – пацерка жывая).

Прыклад публіцыстычнага тэксту (урывак з эсэ): Май – умайвае нашу зямлю. Май – гэта месяц травы. Нездарма ж яшчэ

ў старажытнасці мы звалі яго траўнем. І яшчэ гэта – месяц зеляніны, месяц апранання: кожнае дрэва, кожны

куточак ён апранае ў зялёныя ўборы. Да таго ж гэта месяц колераў – у ім вельмі хораша суседнічаюць і добра адпавядаюць адно аднаму ўсе колеры вясёлкі (Я. Сіпакоў. “Наш каляндар”).

Для гэтага тэксту-эсэ характэрна вобразнасць: месяц апранання, месяц колераў, апранае ў зялёныя ўборы. Аднак такая вобразнасць спрыяе найперш інфармацыйнасці, аўтарскаму самавыяўленню.

У мастацкім творы з мэтай стылізацыі аповед можа весціся ад 1-й асобы. Тым не менш, “я” апавядальніка не супадае з аўтарскім “я”. У публіцыстычным творы “я” або “мы” – гэта не стылізацыя, а рэальнае выражэнне адносін да рэчаіснасці. Прааналізуем прыклады:

Дзякуючы Жулю Верну я рана пачаў вандраваць па свеце. Для гэтага не трэба было ні караблёў, ні цягнікоў, ні цягавітых мулаў. Хапала адной фантазіі. Пасля кожнай кнігі Жуля Верна я крочыў па тых самых сцежках, што і яго героі. Гэта было лёгка і ўдавалася ў любы час і ў любым месцы (І.Навуменка. “Жуль Верн”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 20: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Прыведзены тэкст – мастацкага стылю, у якім выяўляецца вобраз апавядальніка праз форму 1-й асобы займенніка “я”. Публіцыстычныя тэксты выразна адлюстроўваюць пазіцыю моўцы:

Знаёмства з беларускай літаратурай пачалося ў школе, па чытанках. Да Купалы і Коласа, пра чытацкую дружбу з якімі я ўжо трохі пісаў,

хочацца ўпершыню дадаць Багушэвіча. Сваімі, блізкімі і вольна, без намагання замацаваліся ў памяці “Воўк і авечка”, “Ахвяра” і асабліва “Калыханка”. Таксама, як радкі Пушкіна ці Міцкевіча, -- з пашы замацаваліся, з пакрэмзанай парты, ад цьмянай газавай лямпы над родным сталом. І ў сталасць са мною пайшлі, часта і цёпла напамінаючы вобраз іх аўтара, мілага, мужнага чалавека (Я. Брыль. “Думы ў дарозе”).

“Я” гэтага публіцыстычнага тэксту – не стылізацыя, а выяўленне асабістай пазіцыі аўтара. Публіцыстычны стыль рэалізуе дзве функцыі мовы – інфармацыйную і функцыю ўздзеяння. Першая з іх садзейнічае фарміраванню нейтральнай лексікі, маўленчых стандартаў, другая абумоўлівае наяўнасць ацэначных слоў. Дзякуючы ўзаемадзеянню гэтых дзвюх функцый у газетным тэксце спалучаюцца стандарт і экспрэсія.

Для публіцыстыкі характэрны такія рысы, як сацыяльная ацэначнасць і камунікатыўная агульнадаступнасць моўных адзінак. Газетныя тэксты не толькі паведамляюць факты і падзеі, але і сацыяльна ацэньваюць іх, інтэрпрэтуюць. Ацэначнасць уваходзіць у семантычны аб’ём многіх слоў публіцыстычнай лексікі: сумленны, дастойны, трывалы, стабільны; грунтоўнасць, энтузіязм, ініцыятыва; безгаспадарчы, раўнадушны і інш. Так, у сваёй манаграфіі “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” В.І. Іўчанкаў разглядае ацэначную шкалу друку. Даследчык звяртаецца да 70-х гадоў ХХ ст., перыяду перабудовы і пачатку ХХІ ст. [20, с.71 -- 72]. Напрыклад, у савецкім друку 70-х гадоў ХХ ст. станоўчую ацэнку набылі словазлучэнні рашэнні партыі, крокі пяцігодак, пакарэнне космасу, светлае будучае, наватары вытворчасці, працоўны энтузіязм, прагрэсіўныя сілы і інш., адмоўную – буржуазная прапаганда, акулы імперыялізму, антысаветчыкі, гонка ўзбраенняў, свет капіталу, загніваючы капіталізм, гнойныя язвы капіталізму, буржуазная мараль і інш. У канцы ХХ ст. дзеянне сацыяльнай ацэначнасці захоўваецца, але яна набывае іншыя формы: знікае рэзкі падзел моўных сродкаў на станоўчыя і адмоўныя, многія словы мяняюць сваю ацэначнасць на супрацьлеглую (бізнес, бізнесмен) або нейтралізуюцца (эліта).

Камунікатыўная агульнадаступнасць моўных адзінак – спецыфічная асаблівасць публіцыстычнага тэксту, у якім неабходна пазбягаць незразумелых або вузкаспецыяльных слоў. Аднак інфармацыйная функцыя публіцыстыкі часта звязана з выкарыстаннем прафесіяналізмаў і тэрмінаў, функцыя ўздзеяння – размоўных і прастамоўных слоў, аўтарскіх неалагізмаў. Інфармацыйная функцыя спрыяе стандартызаванасці – гэта значыць наяўнасці моўных штампаў. З аднаго боку, такія адзінкі дазваляюць хутчэй зразумець

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 21: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сэнс выказвання, а з другога – пазбаўляюць маўленне журналіста індывідуальнасці і арыгінальнасці. На думку даследчыкаў, “штамп – гэта сцёрты шматразовым ужываннем выраз” [27, с.332]. Прыклады моўных штампаў: вытрымаць экзамен на сталасць, маленькая радзіма, працаваць з агеньчыкам, унесці дастойны ўклад, сур’ёзныя недахопы, прапіска ў юнацтве, паставіць кропку. Сустракаюцца і штампаваныя газетныя загалоўкі: Свята кнігі; Зялёны цэх краіны; Новае жыццё старога горада; Майстры добрага настрою.

Спецыфіка публіцыстычнага тэксту ў многім абумоўлена характарам публіцыстычнага суб’екта. Журналіст – канкрэтная асоба, чалавек “прыватны”, маўленню якога характэрны эмацыйнасць і суб’ектыўнасць. Яшчэ адзін бок асобы аўтара публіцыстычнага тэксту – чалавек сацыяльны, што абумоўлівае сацыяльна-палітычны і сацыяльна-ацэначны падыход да рэчаіснасці. Якраз грамадска-палітычная лексіка і складае самы значны пласт публіцыстыкі: прагрэс, вытворчасць, мандат, інцыдэнт і інш. Актыўна ўжываюцца словы інтэрнацыянальнай палітычнай лексікі: рэйтынг, эксклюзіўны, прэзентацыя, спікер, парламент, электарат і інш.

На марфалагічным узроўні для тэкстаў публіцыстычнага стылю характэрна частае выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў: падпісанне, прыватызацыя, падрыхтоўка, выкарыстанне, набліжэнне. Менавіта назоўнік выступае ў ролі выразніка асноўнай думкі. Назоўнікі часцей за іншыя часціны мовы могуць спалучацца з прыназоўнікамі, напрыклад: пажаданні ад сяброў, аплата за кватэру, камісія па аздараўленні, гатоўнасць да дыскусіі, размова пра надзённае, цікавасць да навізны, прапановы аб супрацоўніцтве. У публіцыстычных тэкстах назіраецца працэс расчаплення выказніка, у выніку чаго асноўнае семантычнае напаўненне набывае назоўнік: акцэнтаваць – рабіць акцэнт, кантраляваць – знаходзіцца пад кантролем, уплываць – аказваць уплыў, непакоіцца – выказваць непакой. Для публіцыстыкі характэрна ўжыванне дзеясловаў загаднага ладу:

Усё гэта – пушча. Усё гэта – неўміручая душа яе. Яна цудоўная, як душа нашага народа. Калі вы стаміліся, калі хочаце прыпасці вуснамі да вечна жывой крыніцы жыцця – прыйдзіце сюды, у найдзівоснейшы куток зямлі. Бо тут – фарпост чалавечнасці, літасці чалавека да прыроды, сястры нашай (У.Караткевіч. «Прадмова да кнігі “Белавежская пушча”»).

Зварот да чытача ў гэтым тэксце выражаецца і дзеяслоўнай формай загаднага ладу – прыйдзіце.

На сінтаксіс газетнай мовы значны ўплыў аказвае размоўны стыль, якому характэрны сцісласць і лаканічнасць. Ёмістасць зместу сведчыць пра важнае патрабаванне сучаснасці: у адзінку часу – максімум інфармацыі. Асаблівую выразнасць набываюць эліптычныя сказы -- “самастойныя няпоўныя сказы, у якіх апушчанымі адчуваюцца дзеяслоўныя выказнікі са значэннем існавання, наяўнасці, знаходжання, руху, дзеяння” [56, с.166 -- 167 ]. Напрыклад: Разам – на навуковы Эверэст (“Звязда”); Выратаванне – у вакцынацыі (“Звязда”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 22: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

У публіцыстычных тэкстах выкарыстоўваюцца сегментаваныя канструкцыі. Яны складаюцца з дзвюх частак (сегментаў): першая частка называе асобу (прадмет), якая ў другой частцы абазначаецца займеннікам: Улюбёнец публікі, Артыст, майстар камедыйнага жанру. Яго пазнаюць у класічнай аперэце і ў мюзікле, у святочным тэатральным шоу і ў спектаклі, адрасаваным самаму патрабавальнаму гледачу – дзецям (“ЛіМ”). Газетныя тэксты часта пачынаюцца ўводнай канструкцыяй, што ўказвае на крыніцу паведамлення: Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод на грып хварэе каля 20 працэнтаў насельніцтва планеты (“Звязда”); Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, з раніцы жыхары Жодзіна прыехалі сюды па дары лесу (“Звязда”). Для ўзмацнення выразнасці маўлення журналісты звяртаюцца да парцэляцыі, калі змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў некалькіх інтанацыйна-сэнсавых адзінках:

Лёг (Макаравіч. – Т.С.) на тым жа тапчанку, заплюшчыў вочы. Думкі тут жа паслужліва перанеслі яго ў вёску. Дзе вырас... Дзе наўчыўся касіць і хадзіць за плугам. Дзе пазнаёміўся з нябожчыцай-жонкай... Дзе вадзіў на рыбалку сыноў, а потым і ўнукаў... Дзе рос цяпер яго сад... Дзе (вакол яго!) было столькі сваіх, столькі добрых людзей і чыстага гаючага паветра (“Звязда”).

Вылучэнне даданых частак у асобныя сказы спрыяе экспрэсіўнасці. Параўнаем: Думкі тут жа паслужліва перанеслі яго ў вёску, дзе вырас, дзе наўчыўся касіць і хадзіць за плугам, дзе пазнаёміўся з нябожчыцай-жонкай... У такім варыянце ўвага чытача акцэнтуецца не на пэўных момантах жыцця Макаравіча, а на вёсцы. Яшчэ прыклад: Фатаграфуемся каля помніка пісьменніку. На памяць (“ЛіМ”). Перабудуем: На памяць фатаграфуемся каля помніка пісьменніку. Відавочна, што ў журналісцкім прыкладзе прыцягвае ўвагу спалучэнне на памяць. Яно падкрэслівае асаблівую значнасць фотаздымка. Да сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу публіцыстыкі адносяцца намінатыўныя сказы, якія толькі канстатуюць існаванне прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Такія сказы звычайна выкарыстоўваюцца з іншымі тыпамі сказаў:

Узгоркі Наваградчыны, калі глядзець з гары, ледзь не ў шахматным парадку ўкрытыя пералескамі. Дубы і грабы. Жытнія мэндлі. Грэчка ў пахкай красе. Жніўная песня. Рупліва махае рукамі жняярка (Я.Брыль. “Голле чапае нас лістотай”).

Для публіцыстыкі характэрны сінтаксічны паралелізм, заснаваны на аднолькавых мадэлях сказаў:

І палюе на янотаў егер. І клічуць-клічуць белыя лебедзі, б’юць на рэках пудовыя шчупакі, шумяць сонечныя дубы і грабы. І чырванеюць падасінавікі. І дымок ад ранішняга вогнішча змешваецца з туманам (У.Караткевіч. «Прадмова да кнігі “Белавежская пушча”»).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 23: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

У многіх сказах тэксту ўжываецца інверсія – адметны ад звычайнага парадак сінтаксічных кампанентаў, калі, напрыклад, дзейнік стаіць пасля выказніка.

Як бачым, інфармацыйная функцыя і функцыя ўздзеяння публіцыстычнага стылю рэалізуюцца на розных моўных узроўнях.

Практычныя заданні

1. Выпішыце з прыведзеных словазлучэнняў моўныя штампы. Далейшае ўдасканаленне, разрадка напружанасці, раўнавага сіл, пальма

першынства, празрыстыя карункі, прапісныя ісціны, сродкі масавай інфармацыі, атрымаць пуцёўку ў жыццё, газетны тэкст, моўная сістэма, сябраваць з кнігай, чорнае золата, свабодная вакансія, асвоіць выпуск, мова газетнай паласы, перыяд часу, інтэлектуальная эвалюцыя, сюжэтная канва, стылістычны кантэкст, сацыялінгвістычная з’ява, журналісцкая творчасць.

2. Прааналізуйце ўрывак з артыкула Т.М.Трыпуцінай “Мова

газетных загалоўкаў” (Культура мовы і грамадства: Матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. – Мінск: БДПУ, 2002. – С. 234 – 235).

Непажаданую стылістычную афарбоўку надаюць загалоўкам так званыя канцылярызмы і штампы. Звернемся да загалоўка “Інфармаванне аб стане навакольнага асяроддзя – важнейшая задача айчынных метэаролагаў”, які можна прапанаваць студэнтам-журналістам для аналізу на занятках па тэме “Як не трэба пісаць”. Назоўнік інфармаванне ўтварыўся ад дзеяслова інфармаваць (такія аддзеяслоўныя назоўнікі – прэрагатыва афіцыйна-справавога стылю). У беларускай мове ёсць назоўнік інфармацыя, які мае некалькі значэнняў. Сэнсавае адрозненне паміж прыгаданымі назоўнікамі настолькі неістотнае, што, мабыць, не было патрэбы ўжываць у загалоўку аддзеяслоўны назоўнік, які, хутчэй за ўсё, з’явіўся ў выніку перакладу з рускай мовы слова информирование.

Замест прыназоўніка аб, які найчасцей ужываецца ў афіцыйна-справавым стылі (прыгадаем: Закон аб адукацыі, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, Указ аб памілаванні), варта было б ужыць прыназоўнік пра, што больш адпавядае ладу беларускай мовы. Прымем пад увагу і тую акалічнасць, што ў прыгаданым загалоўку на стыку слоў (аб стане) узнікае спалучэнне трох зычных гукаў, цяжкіх для вымаўлення і нехарактэрных для беларускай мовы.

Назоўнік задача, як і назоўнікі работа, увага, пытанне, склад, якасць, уздым і пад., належыць да так званых універсальных назоўнікаў, з дапамогай якіх журналісты могуць пісаць на любыя тэмы. Лексічнае значэнне гэтых

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 24: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

слоў відавочна аслабляецца, у мове газет яны набываюць вельмі няпэўнае, прыблізнае значэнне.

Пра адрозненне простых формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання прыметнікаў ведаюць вучні сярэдняй школы. Але журналісты ігнаруюць правілы граматыкі і замест найвышэйшай формы (найважнейшая задача) ужываюць вышэйшую.

Празмернай здаецца і колькасць слоў у загалоўку – спецыяльныя даследаванні паказваюць, што колькасць лексічных адзінак у загалоўку не павінна перавышаць 5 – 6.

3. Напішыце нататку (тэматыка: паездка на завод, экскурсія па

вядомых мясцінах Беларусі і інш.), выкарыстоўваючы стылістычна нейтральныя моўныя сродкі, і тэматычна такую ж нататку, але са стылістычна афарбаванымі сродкамі. Прыдумайце і запішыце загалоўкі тэкстаў.

4. Напішыце тэксты – публіцыстычнага, мастацкага і навуковага

стыляў – на тэму “Верасень”. 5. Уявіце, што вам неабходна расказаць замежным гасцям пра

Беларусь. Падрыхтуйце тэкст выступлення публіцыстычнага стылю на тэму “Мая Беларусь”.

6. Прааналізуйце лексічныя і граматычныя асаблівасці

публіцыстычнага тэксту. Мы – беларусы! Як горда, як пашанотна павінны гучаць два гэтыя словы

ў сэрцы кожнага з нас! Мы – нашчадкі славутага старажытнага славянскага роду, дзеці зямлі, што, нягледзячы на ўсе навалы, войны і катастрофы, якое ўжо стагоддзе корміць-поіць нас, і мы абавязаны памятаць пра гэта. Абавязаны – і перад продкамі, што не далі вынішчыць ні зямлі, ні мовы сваёй, і перад нашчадкамі, што ўзжадаюць і чыстае крынічнае вады, і чыстага, спеўнага слова беларускага, бо і ім, як нам, не жыць без гэтага.

Усё – і ва ўласным дабрабыце, і ў дабрабыце нашай краіны – залежыць ад нас. Ад нашай адданасці сям’і, справе, Айчыне. Ад нашай упэўненасці ў сваёй сіле, у сваёй праваце. Ад нашай перакананасці ў сваім праве гучна, горда заявіць усяму свету: мы – беларусы! (“ЛіМ”).

1.4. Мастацкі стыль

Мастацкі стыль (стыль мастацкай літаратуры) абслугоўвае патрэбы

духоўнага жыцця грамадства. У адпаведнасці з трыма родамі літаратуры – лірыкай, эпасам і драмай – гэты стыль падзяляецца на падстылі: паэтычны (асноўны жанр – верш), празаічны (жанры: раман, аповесць, апавяданне,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 25: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

навела), драматургічны (жанры: трагедыя, камедыя, драма). У выніку ўзаемадзеяння ўтвараюцца “змешаныя” роды, напрыклад, ліра-эпічны (жанры: паэма, балада, прытча, байка). Структурныя элементы празаічных тэкстаў могуць ужывацца ў паэзіі, у выніку чаго ўтвараецца разнавіднасць мастацкіх твораў -- вершы ў прозе.

Некаторыя навукоўцы выключаюць мастацкі стыль з сістэмы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, матывуючы свой пункт гледжання стылістычнай “незамкнёнасцю” моўных сродкаў гэтага стылю. Сапраўды, у мастацкай літаратуры могуць выкарыстоўвацца адзінкі нелітаратурнай мовы – дыялектныя, прафесійныя, жаргонныя, аднак яны, як правіла, існуюць у сістэме пэўных адносін, эстэтычна перапрацоўваюцца. Якраз эстэтычная функцыя мастацкага стылю, якая дапаўняе асноўную функцыю – камунікатыўную, уяўляе адну з формаў функцыянавання мовы. Гэта падстава паўнапраўнага ўключэння мастацкага стылю ў сістэму іншых функцыянальных стыляў беларускай мовы.

У мове мастацкага твора спалучаюцца рознастылёвыя элементы, якія эстэтычна ўздзейнічаюць на чытача. Слушна зазначае А.А.Каўрус: “Вопыт беларускай мастацкай літаратуры сведчыць, што аднолькава неправамерна трымацца крайнасцей – аддаваць перавагу народна-дыялектнай ці кніжна-літаратурнай мове. Найбольшага плёну дасягаюць тыя пісьменнікі, якія арганічна спалучаюць у сваіх творах гэтыя дзве разнавіднасці нацыянальнай мовы, знаходзяць мастацка матываванае месца і гутарковаму, і кніжнаму слову ці сінтаксічнай канструкцыі” [23, с. 139 – 140].

На думку М.Я.Цікоцкага, асноўнымі праблемамі стылю мастацкай літаратуры з’яўляюцца ўзаемадзеянне слова і вобраза, асаблівасці вобраза аўтара і вобраза апавядальніка, узаемасувязь аўтарскай мовы і мовы персанажаў [48, с. 194].

Галоўнымі рысамі мастацкага стылю з’яўляюцца вобразнасць, эмацыйнасць, экспрэсіўнасць, якія выразна выяўляюцца ў тропах (метафары, эпітэце, параўнанні, алегорыі, сімвале і інш.) і стылістычных фігурах (анафары, эпіфары, антытэзе, градацыі і інш.). Гэта адкрытая, традыцыйная вобразнасць. А ёсць і прыхаваная, унутраная, калі сэнсавая структура слова кантэкстава пашыраецца ў выніку “прырашчэнняў” сэнсу. Напрыклад, у некаторых творах інтымнай лірыкі М. Шабовіча лексема белы, уваходзячы ў склад аксюмаранных спалучэнняў белая цемра ночы, белы агонь лілей, набывае значэнне ‘пяшчота’. У вершы Н. Гальпяровіча “Вецер у закінутай царкве...” чытаем:

Вецер у закінутай царкве, Пыл, і друз, і надпісы на сценах... Ды сцяжынка раптам у траве, Нібы часу кволенькая вена.

Словы вецер, пыл, надпісы набываюць сімвалічнае значэнне зла, якому супрацьстаіць толькі сцяжынка як сімвал вяртання да родных каранёў.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 26: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Станоўчая ацэнка гэтага вобраза падмацоўваецца параўнаннем нібы часу кволенькая вена. Прыметнік кволенькая мае прамое значэнне ‘слабая’. Але на агульным кантэкстуальным фоне мініяцюры ў чытача не ўзнікае пачуцця безнадзейнасці перад разбуральнай сілай бяспамяцтва. Сцяжынка вядзе да ўласнай душы, хоць гэты пакручасты шлях вельмі нялёгкі.

У мастацкім творы цэласны вобраз можа стварацца і самымі звычайнымі моўнымі адзінкамі. Сродкі стварэння вобразнасці ў такім выпадку – агульнаўжывальныя словы. Прыклад:

Мужчына. Жанчына. Чаканне. Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне. Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыханне. Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне. Мужчына. Жанчына. Жыццё

(А. Вярцінскі. “Мужчына. Жанчына. Чаканне...”). Назоўнікі гэтага тэксту, ужытыя з прамым значэннем, ствараюць

дынамічны эфект. Вобраз няспыннага руху і развіцця ўзмацняюць аднасастаўныя сінтаксічныя адзінкі. Звычайна намінатыўныя сказы толькі канстатуюць існаванне пэўных прадметаў і з’яў. Але ў творы яны адлюстроўваюць шчаслівую дыялектыку пачуцця і набываюць экспрэсіўны характар. Аналізуючы гэты верш, М.В.Абабурка піша: “Вобраз жыцця як вынік кахання Мужчыны і Жанчыны створаны паэтам надзвычайна проста, пры дапамозе толькі назоўнікаў, з якіх асноўныя Мужчына і Жанчына паўтараюцца 5 разоў. Вершаванае маўленне забяспечваецца выключна рытмам і рыфмай, а “думкі, вобразы, малюнкі” дамысліваюцца чытачом на аснове ўмення мысліць асацыятыўна” [1, с. 10].

Спецыфіка мастацкага стылю выяўляецца, напрыклад, пры супастаўленні кантэкстаў ужывання слова бяроза ў навуковым і мастацкім тэкстах. У “Беларускай энцыклапедыі”: род кветкавых раслін сямейства бярозавых; бяроза павіслая, або бародаўчатая, і пушыстая, або белая, утвараюць бярозавыя лясы; бяроза карлікавая занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; лісце суцэльнае, на чаранках; кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках; плады – дробныя аднанасенныя арэхі з плёначнымі крылцамі па баках. У мастацкіх кантэкстах: сямейка бярозак; бярозкі нагадвалі вастраверхія стажкі (Л.Калодзежны. “Бярозы ў жыце”); ліст бярозы – праменьчык святла ў журбе і чаканні (З.Марозаў. “Ападае бярозавы ліст...”); у дрэўцы кволенькім, як мімоза, цякла зямлі маёй мужная кроў (У.Караткевіч. “Нашы бярозы”). Навуковы тэкст накіраваны на выясненне біялагічных уласцівасцей бярозы. У мастацкіх творах пісьменнікі перадаюць індывідуальнае бачанне дрэва.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 27: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Танальнасць мастацкага тэксту ствараецца гарманічнай сукупнасцю лексіка-фразеалагічных і сінтаксічных сродкаў, іх узаемным суаднясеннем:

Нам шанцавала неверагодна: пагода ўвесь час стаяла – проста цуд! І хоць кастрычнік падыходзіў да свайго канца – ніводнага слотнага дня. Наадварот, кожны дзень – музыка фарбаў і колераў, ды такіх, што, як прачнешся раніцой, -- жыць хочацца! Уявіць толькі: вакол сасновы лес, шчыльны, як сцяна, з-за якога ніяк не праб’ецца сонца, але якое вось-вось узнімецца над ім. З таго боку, дзе гэта павінна адбыцца, неба налілося такой густой жаўцізной, быццам перазрэлы гарбуз. І сапраўды, яшчэ колькі часу, і з-за гэтай сцяны пырскаюць першыя, па-восеньску мяккія промні, слізгаюць па вершалінах сосен і да нас у пакой... (А. Жук. “Кіно, альбо Энергія бяспамяцтва”).

Пісьменнік ужывае словы аднатыпнай экспрэсіі шанцавала, цуд, музыка, мяккія. Мікракантэксты словазлучэнняў актуалізуюць жыццесцвярджальную танальнасць тэксту: ніводнага слотнага дня, музыка фарбаў і колераў, густая жаўцізна, па-восеньску мяккія промні. Па экспрэсіўнай афарбоўцы сінтаксіс тэксту адпавядае яго лексічнаму складу. Інтанацыя захаплення перадаецца клічнымі сказамі, апісанне асенняга хараства – апавядальнымі.

У мастацкім творы выразна праяўляецца творчая індывідуальнасць аўтара. Адметнае выкарыстанне моўных сродкаў характарызуе стыль пісьменніка. Параўнаем мастацкія тэксты на тэму “Мора”:

Мора!.. Якая бязмернасць!.. Які абшар!.. Колькі зычных песень аб табе

складалі!.. Мора!.. Душа мая ў палоне, у гуду тваім грозным, а сэрца, як дзіця да маткі-радзіцелькі, ірвецца ў шырокія абоймы твае... (Змітрок Бядуля. “Акорды мора”).

Болей ад усяго зачаравала мора, ціхае, блішчастае. Але зырка зіхацела яно толькі ўлева ад сонечнага кола, а ля астраўкоў ляжала нейкае стракатае, як бы не вада там была; далёкая дамба, здавалася, плыла сюды, на гэты бок; радзеў сінявы туман над астраўкамі, і адценні вады скрозь і хутка мяняліся: то бліскуча-белая яна была, з чорнай аблямоўкаю ля берагоў, то пярэстая, то сярэбраная, то сінявая, падзеленая на няроўныя трохкутнікі мядзянымі палосамі сонечных промняў; сонца як бы гушкалася на адзіна-адзінай на ўсё неба хмарцы (А. Савіцкі. “Толькі аднойчы”).

Выразнасць і эмацыйнасць тэксту Змітрака Бядулі ствараюць рытарычны зварот (Мора!) і клічныя сказы, якія выяўляюць адносіны захаплення. Кропкі пасля клічніка на пэўны момант запавольваюць рытм тэксту, каб чытач мог “угледзецца” ў маляўнічую карціну. Прычым кожны клічны сказ – гэта новы ўсплёск уражанняў. Стыль урыўка экспрэсіўны дзякуючы не толькі адпаведным сінтаксічным адзінкам, але і ацэначным словам бязмернасць, абшар, зычныя, грозны, шырокія, і параўнанню як дзіця да маткі-радзіцелькі.

Для ўрыўка з рамана Алеся Савіцкага характэрны няспешны тэмп, які ўтвараецца інтанацыяй пералічэння, абумоўленай аднароднымі членамі сказа.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 28: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Адасобленыя азначэнні і акалічнасць удакладняюць апісанне. Другі сказ тэксту – складаны з рознымі відамі сувязі. Такая разгорнутая сінтаксічная канструкцыя стварае цэласную карціну з асобных дэталей. Нетаропкасць успрымання мора ўплывае і на пісьменніцкі стыль, пазбаўлены экспрэсіі.

Такім чынам, адмыслова ўжытыя моўныя сродкі мастацкага стылю не толькі перадаюць пэўную інфармацыю, але і эстэтычна ўздзейнічаюць на чытача.

Практычныя заданні

1. Вызначце стылёвую прыналежнасць тэкстаў на тэму “Камень”. Абгрунтуйце сваю думку.

Камень-горка, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1983). За 300 м на Пн ад в.Укропенка Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Валун буйназярністага граніту рапаківі. Даўж. 3,7 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,7 м, маса каля 48 т. Прынесены ледавіком каля 200 – 120 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву (Паводле “Беларускай энцыклапедыі”).

На былым балоце на ўскраіне сталіцы ва Уруччы на шасці з паловай

гектарах плошчы пад адкрытым небам сабраны з усіх рэгіёнаў Беларусі і прывезены ў Мінск аж 2134 ледавіковыя валуны. Самаму старэйшаму з іх – 2 мільярды гадоў.

Сама ідэя стварэння такога музея і яе ажыццяўленне належыць выдатнаму беларускаму вучонаму, доктару геолага-мінералагічных навук, акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму. Ён, убачыўшы, што унікальных, гістарычных камянёў на нашай зямлі становіцца ўсё меней, -- меліяратары мелі нават інструкцыі па іх знішчэнні – прыклаў шмат намаганняў, каб захаваць тое, што пакуль засталося.

Музей-парк прыняў першых наведвальнікаў у 1985 годзе. Ён быў спланаваны на мясцовасці як карта Беларусі: насыпныя пагоркі – нашы грады і ўзвышшы, пешаходныя дарожкі – нашы рэкі, штучныя вадаёмы – нашы азёры. І кожны камень ляжыць на тым месцы спланаванай на зямлі карце, адкуль яго сюды прывезлі (Я. Сіпакоў. “Нашы камяні”).

Час. У яго ёсць пісьмовыя звесткі:

Шмат летапісных каштоўных лістоў. Ёсць у дарогі маўклівыя сведкі –

Свет старажытных сівых валуноў. Камень урос у зямлю між калосся,

Колькі ляжыць тут – няможна злічыць. Пэўна, і часу калісь давялося

Тут пры дарозе на ім адпачыць.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 29: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Час камяні тыя з месца парушыў, Замкі-муры збудаваў на зямлі. Час дараваў ім легенды, як душы

Продкаў, што ў вечны нябыт адышлі (А. Маеўская. “Балада пра камяні”).

2. Ахарактарызуйце стылістычныя асаблівасці сінтаксісу тэкстаў на

тэму “Прырода”. Александрына загледзелася на кацянят, стаяла доўга і моўчкі сачыла за

імі, думаючы пра нешта сваё. Кацяняты ўжо звыкліся з ёю і, нягледзячы на тое, што былі, яна ведала, нейкія дзікія -- уцякалі нават ад новай гаспадыні, – зараз не звярталі на яе аніякай увагі, займаліся сваім клопатам, быццам побач стаіць не чалавек, а так сабе нейкі слуп ці якое ўсохлае, без галін, дрэва. Таму яна і здзівілася, калі кацяняты нечакана падхапіліся і дружна шухнулі ва ўсе бакі і ўжо, разбегшыся, уважліва і спалохана пазіралі хто адкуль: адно цікаўна, як дзіця, глядзела з-за шула, другое – з-пад сянец, вочы трэцяга насцярожана блішчэлі з бур’яну... (Я. Сіпакоў. “Стафета”).

Машына – “газік”. У кабіне – стараваты шафёр і дзве дзяўчыны. У

кузаве – мяхі з бульбай, растрэсенае, упэцканае ў гразь капуснае лісце і навязанае на вяровачку шчаня. Месяцы тры яму. Вымакла – як аблезлае. Калоціцца, бы з вялікага страху. Вочы сумныя, палахлівыя, просяць, аж плачуць. Мордачка кругленькая, носік беленькі, як той гузік на чорным рукаўчыку ў дзіцяці. Прыгожы, бедны пупсік... Нешта пішчыць цененька-цененька, бы ў саломінку... (І. Пташнікаў. “Чакай у далёкіх Грынях”).

3. Прачытайце мініяцюры Алеся Разанава. Якія моўныя сродкі

выяўляюць выразную спецыфіку індывідуальна-аўтарскага стылю гэтага творцы?

Акрыла наўколле шэрань: кветкі паніклі, камень зацвіў

(“Акрыла наўколле шэрань...”).

Бярэзіна ўсохла, а ў вершаліне

красуе зялёная амяла: пераможца лёсу?!.

(“Бярэзіна ўсохла...”)

Абудзіўся сярод суровых зімовых палеткаў: куды пацячэш,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 30: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ручай?!. (“Абудзіўся сярод суровых...”)

Зіма ў лістападзе!.. У скутай рацэ плаваюць качкі.

(“Зіма ў лістападзе!..”)

4. Прачытайце мініяцюру Міколы Шабовіча “Доўга біўся над мовай дрэў...”. Вызначце ключавы вобраз твора, які дазваляе дэкадаваць сэнс.

Доўга біўся над мовай дрэў, Пакуль не зразумеў,

Што яна таксама беларуская.

5. Прааналізуйце вобразную сістэму верша. Хмары веснія цяжкія, як кентаўры, Песня шчасця пад імі ўзахлёб звініць.

Ах, гэта жаўранак, Жаўранак, Жаўранак, Срэбная, Срэбная,

Срэбная ніць. Над ракою, тваім зайздросцячы лаўрам, Вадзяны бугай трубіць, як грубіць.

Не звяртай увагі, Жаўранак, Жаўранак,

Не парві сваю тонкую, Тонкую ніць.

Зноў дымеюць разоры і сытая пара На курганы былога майго бяжыць.

Працягні з майго сэрца, Жаўранак, Жаўранак,

Аж да самага неба Звонкую ніць

(У. Караткевіч. “Жаўранак – звонкая ніць”).

1.5. Гутарковы (размоўны) стыль

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 31: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Гутарковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы бытавых зносін. Ён рэалізуецца пераважна ў вуснай дыялагічнай форме, але можа функцыянаваць і ў пісьмовай (прыватныя дзённікі, лісты, запіскі). Напрыклад:

Братка Віця! Я прыехала “дадому” (дзе мой цяпер дом?), і мяне спаткалі гэтак, што я вось ужо колькі дзён жыву тут, а не магу спакойна ўспомніць гэтага спаткання. Слёзы радасці і замілавання ў мяне на вачах, калі думаю пра гэта. Вельмі Якуб пра мяне клапоціцца. З Маняю дык мы, вядома, сёстры, жанчыны, мы як адна душа. Яны нічога не даюць мне рабіць, кажуць, каб я адпачыла і папраўлялася. А я і так добра сябе пачуваю, вельмі добра. Здароўе маё гэта раней было дрэнна, а цяпер, за апошні час, на паправу пайшло... (Кузьма Чорны. “Справа Віктара Лукашэвіча”).

У гэтым урыўку з ліста Маргарыты ўжыты экспрэсіўная форма звароту, паўторы, складаныя сказы, інверсія, што характэрна для гутарковага стылю.

Тэксты гэтага стылю маюць спецыфічную лексіку, фразеалогію, адметныя формы слоў і сінтаксічныя канструкцыі. Сярод лексічных сродкаў – дыялектныя, прастамоўныя, жаргонныя, а таксама эмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі, якія ў кантэксце непасрэднага маўлення актывізуюць ацэначныя кампаненты. Так, у адносінах да прывабнага чалавека скажам кветачка, няўклюднага – слон, мядзведзь. Лексемы кветачка, слон, мядзведзь маюць выразную эмацыянальна-экспрэсіўную канатацыю (афарбоўку).

Паказчыкам гутарковай прыналежнасці слова служаць суфіксы –ун, -ін, -ан, -ач, -ок, -ух-(-юх), -ак(-як) і інш.: гаварун, газеціна, велікан, барадач, хадок, пяюха, выхваляка.

У гутарковым стылі выкарыстоўваюцца адметныя фраземы, якімі моўца можа, у прыватнасці, ацэньваць сітуацыю (дзе гэта відана, прышый кабыле хвост, з сярэдзінкі на палавінку), чалавечыя паводзіны (вешаць нос на квінту, цягнуць ката за хвост, сэрца абрываецца), характар і знешні выгляд людзей (не з таго цеста зроблены, марскі воўк, ранняя пташка) і інш.

Сярод марфалагічных асаблівасцей – ужыванне выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных формаў з выражэннем імгненнасці дзеяння: шусь, глядзь, шмыг, скок і інш. Пашыраны інфінітыў і формы цяперашняга і будучага часу ў значэнні прошлага, формы прошлага і цяперашняга часу ў значэнні будучага. Ужываюцца формы дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога. Для тэкстаў гутарковага стылю ўласціва рэдкае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

Гутарковае маўленне значна ўплывае на мову мастацкай літаратуры. Асабліва выразна гэта пацвярджаецца на ўзроўні сінтаксічных канструкцый, дзякуючы якім перадаецца багацце эмацыянальных адценняў выказвання, разнастайнасць і зменлівасць унутранага свету чалавека. Элементамі гутарковага сінтаксісу ў аўтарскай мове могуць выступаць няпоўныя і эліптычныя сказы, канструкцыі з паўторам структурных элементаў. Паўтор рэалізуецца ў наступным прыкладзе:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 32: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Прыгожая была гэта шэрая, вельмі жыццёвая, натуральная прастата, гэтая яшчэ ўсё не растрачаная сіла, якую і не высушылі, і не прыглушылі дзевяць дзесяткаў больш катаржных, чым радасных, гадоў. Прыгожы быў позірк светла-блакітных вачэй пад густымі, сівымі брывамі, вачэй адкрытых і чыстых, як само бясхмарнае неба, паўторанае ў крынічным люстры бяскрайняга возера. Прыгожы быў, урэшце, увесь гэты звычайны, будзённы малюнак: вялікая чорная лодка на вадзяной пустыні, у лодцы – шэры дзед і светленькая ўнучка, а за кармой, на буксіры, -- доўгае сасновае бервяно і яшчэ даўжэйшы трохкутнік растрывожанай вады (Я.Брыль. “Надпіс на зрубе”).

Паўтор актывізуе чытацкую ўвагу на станоўчай характарыстыцы чалавека і прыроды, што садзейнічае эмацыянальнай паўнаце і выразнасці.

У дыялогах персанажаў пісьменнікі выкарыстоўваць такія, напрыклад, гутарковыя канструкцыі:

З няпоўнымі сказамі-рэплікамі, якія лаканічна выражаюць думку: -- А ты здалёку?

-- З раёна. -- Хто ж твой бацька? -- Сушчэвіч (Кузьма Чорны. “Заўтрашні дзень”).

З паўторамі, якія заўсёды экспрэсіўна афарбаваныя і выражаюць мадальныя адносіны:

Пастукала і зайшла суседка Воранава – жонка Дашынага таварыша па рабоце. -- Ізноў у камандзіроўку? – яна на момант спынілася ў дзвярах. -- Ізноў, Галіна Васільеўна, ізноў! – адарвалася ад чамадана Даша. – І ведаеце куды? У Маскву (А.Васілевіч. “Мой тата прыехаў”).

З умаўчаннем – стылістычнай фігурай, якая садзейнічае экспрэсіі маўлення, перадачы ўнутранага стану персанажаў: Хлапчукоў убачыла маці, калі пачало ўжо цямнець. Яны ішлі з-пад Мамонаў, гучна гаварылі, а ў руках у кагосьці з іх брынчала вядро. Прыйшлі пад хату і стомлена селі на траншэю. -- Усю... – толькі і сказалі яны. -- Што ўсю? -- Перанеслі. -- Каго перанеслі? -- Рыбу... (Я. Сіпакоў. “Усе мы з хат”).

Элементы размоўнага стылю актыўна пранікаюць у інтэрнэт-тэксты (інтэрнэт-дзённікі, ці блогі; размовы “анлайн”, або чат-камунікацыю; электронныя лісты, ці мэйлы і інш.). Так, ужыванне скарочаных намінацый “абумоўлена тым, што камуніканты аўтаматычна пераносяць лексічныя сродкі вуснага гутарковага маўлення ў сферу інтэрнэт-камунікацыі” [11, с. 29]. Прыклады: дзяк (дзякуй), комп (камп’ютар), ноўт (ноўтбук), нэт (інтэрнэт), клява (клавіатура), фоцік (фотаапарат). На сінтаксічным узроўні тэкстаў Інтэрнэта “навідавоку ўсе адзнакі размоўнага сінтаксісу: вялікая колькасць

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 33: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

дыялагічна-няпоўных сказаў і кандэнсаваных структур; спантаннасць, хаатычнасць выказванняў, што звязана з вокамгненнай рэакцыяй на пытанне (рэпліку) суразмоўцы; дамінаванне анафарычных элементаў як асноўных сродкаў міжфразавай ланцужковай сувязі; тэксты ўяўляюць сабой дыялагічныя адзінствы, пабудаваныя па мадэлі «пытанне (рэпліка)-стымул – адказ-рэакцыя»” [12, с. 29 – 30].

Аднак уключаць Інтэрнэт-жанры ў гутарковы стыль беспадстаўна і з экстралінгвістычнага боку, і з многіх інтралінгвістычных пазіцый. Як зазначае С.А.Важнік, “Інтэрнэт, арыентаваны на хуткую, дакладную і аператыўную перадачу інфармацыі, абумовіў узнікненне адмысловага, больш дэмакратычнага стылю пісьма” [12, с. 22].

Такім чынам, гутарковы стыль мае адметныя сродкі выражэння. Ён можа ўплываць на іншыя функцыянальныя стылі і ўключаць у сваю моўную сістэму іх асаблівасці.

Практычныя заданні

1. Прачытайце і прааналізуйце ўрывак з кнігі А.А.Каўруса “Мова

народа, мова пісьменніка” (Мінск: Маст. літ., 1989, с. 237 – 238). Звяртаючы ўвагу на словы, якія толькі нараджаюцца, гаворачы пра

пошук пісьменнікам, журналістам новых слоў, мы, вядома, не забываемся, што галоўнае пры стварэнні выказвання, тэксту – як мага лепей скарыстаць наяўныя, апрабаваныя масавай маўленчай практыкай лексічныя запасы мовы... У друку не раз крытыкаваліся выразы разбіць палатку, разбіць сквер, звярталася ўвага на іх двухсэнсавасць. Вось чаму так прыемна напаткаць больш натуральнае словазлучэнне разапнуць палатку: На невялікай палянцы ля ўскраю лесу стаяць ужо разапнутыя палаткі. Гарыць вогнішча (А.Траяноўскі).

2. Вызначце размоўныя фраземы. Выводзіць у свет, на свой капыл, валіцца ў адну кучу, альфа і амега, вочы

на лоб лезуць, вока на вока, глядзець у корань, лясы тачыць, здаваць у архіў, вушы вянуць, сесці на шыю, месца пад сонцам, фількава грамата, абняць неабдымнае, у агонь і ваду, як мыла з’еўшы, пасля дожджыку ў чацвер, зачараванае кола, купляць ката ў мяшку, усёй душой.

3. Прачытайце пачатак апавядання Кандрата Крапівы “Клас”

(1925г.). Элементы якога стылю выяўляюцца ў маўленні апавядальніка? Праўду людзі кажуць, што стараешся-вучышся, а дурнем паміраеш.

Вось і я – ужо ж не маладзенькі. Ёсць стварэнні, якія і татам завуць. Як маладзейшы быў, дык сякія-такія й класы праходзіў, а вось наце ж вам: у першым класе зрэзаўся. Так-такі начыстую зрэзаўся.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 34: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

А было гэта вось як. Паехаў я раз у Магілёў. Чаго? А вам не ўсё роўна? Патрэба была. Вядома, без патрэбы не паехаў бы,

бо ў мяне нават лішняй грыўні няма, каб на концы праехаць, а не тое што ў Магілёў без патрэбы.

Дык вось і паехаў я цераз Воршу. А Ворша ж, як вам вядома, не пад носам.

Але нашто ж бы была машына? Як сеў я вечарам у Мінску на “транзіцельны”, дык за суткі ў Воршу – як

перуном спаліў. Увайшоў я ў вакзал: направа – зал і налева – зал. Тут – першы клас, а

там трэці. 4. Прачытайце дыялог Лены Лазы і Колі Лецечкі з аповесці Віктара

Казько “Суд у Слабадзе”. Вызначце прыметы размоўнага стылю. -- Я, ведаеш, Лецечка, інстытут яшчэ не выбрала, -- прызнавалася яна

Лецечку. – А гэта ж самае галоўнае – абраць такі інстытут, каб жыць потым буз турбот. Які гэта інстытут, па-твойму, Лецечка?

-- Пэўна, эканамічны. -- Ну, Лецечка, ты і скажаш, эканамічны. Што я, па-твойму, лічыльнікі

буду грызці? Не, Лецечка, не ведаеш ты жыцця. Лецечка, выдатнікі, яны ўсе такія. -- Ты вось што, вось што, Лена... – Колька спыніўся і ўхапіў Лену за руку. – Ты помні, помні мяне, Лена, ладна?..

2. СТЫЛІСТЫКА ТЭКСТУ Стылістыка тэксту з’яўляецца адным з напрамкаў функцыянальнай

стылістыкі, ці стылістыкі маўлення. Стылістыка тэксту вывучае функцыянаванне, стылёвую адметнасць тыпаў і адзінак тэксту. Само паняцце тэкст па-рознаму тлумачыцца ў лінгвістычнай літаратуры. Спынімся пакуль на азначэнні Н.С.Валгінай: “Тэкст уяўляе сабой сэнсава аб’яднаную паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі ўласцівасцямі якой з’яўляюцца звязнасць і цэласнасць” [13, с.12]. Стылістыка тэксту найперш звяртаецца да структурнай арганізацыі адзінак маўлення. Структура тэксту ў розных даследаваннях разглядаецца ў залежнасці ад разумення паняцця тэксту. Што да беларускага мовазнаўства, то спецыфіка тэксту аналізуецца як са структурнага боку, так і з пазіцыі слоўнага вобраза аўтара (працы М.Я.Цікоцкага [48], В.І.Іўчанкава [20], П.П.Жаўняровіча [18]). У дапаможніку

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 35: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

“Русская стилистика” А.І.Гаршкоў прапануе вылучаць у структуры тэксту тэму, ідэю, матэрыял рэчаіснасці, моўны матэрыял, славесны рад, кампазіцыю, сюжэт, архітэктоніку, вобраз аўтара і вобраз апавядальніка [15, с.53 – 258]. На думку А.І.Гаршкова, самы перспектыўны – філалагічны, ці стылістычны, аналіз тэксту, цэнтральнай праблемай якога з’яўляецца праблема славеснай структуры вобраза аўтара. На такім падыходзе да аналізу тэксту абавязкова спынімся. Пакуль жа разгледзім сінтаксічнае разуменне тэксту “як аб’яднаную сэнсавай і граматычнай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак: выказванняў, звышфразавых адзінстваў (празаічных строф), фрагментаў, раздзелаў і г. д.” [39, с.16].

2.1. Тэкст. Структурныя адзінкі тэксту

У сучаснай лінгвістычнай літаратуры вылучаюць 7 крытэрыяў тэксту:

звязнасць (яе сродкамі выступаюць паўтор, анафара і катафара, эліпсіс), цэласнасць (яна ствараецца тэматычным адзінствам, сэнсавым стрыжнем, з якім звязваюцца ўсе структурныя кампаненты і які разглядаецца як канцэпт тэксту), інтэнцыянальнасць (залежыць ад мэты аўтараў тэксту), прымальнасць (рэцыпіенты ў пэўнай сітуацыі павінны “пазнаць” тэкст), інфармацыйнасць (вызначае колькасць новай або пажаданай тэкставай інфармацыі), сітуацыйнасць (маўленчая сітуацыя адыгрывае важную ролю ў стварэнні тэксту), інтэртэкстуальнасць (тэкст звязаны з папярэднімі тэкстамі або з тымі, якія існуюць паралельна) [43, с. 36 – 42].

Тэкстам можа быць адзін сказ, напрыклад, загадка, афарызм, прыказка і значна больш сказаў – верш, замалёўка ў газеце, вялікі раман. Звернемся да тэкстаў-сказаў:

Што пасееш, тое і пажнеш. Усюды добра, а дома найлепей. Век жыві, век вучыся. Да пары збан ваду носіць.

Растлумачце сэнс гэтых прыказак. Чаму яны вучаць? Жыві і цэльнасці шукай, аб шчырасці духоўнай дбай. Вечна тваім

застанецца толькі тое, што ты аддаў. Над намі словы ўладараць. Дайце азначэнне тэрміну афарызм. У чым яго адрозненне ад

прыказкі? Каму належаць гэтыя афарызмы? Чаму сказ можа быць тэкстам? Якой думкі прытрымліваецеся вы?

У вялікім тэксце можна вылучыць непарыўны ланцужок: сказ – празаічная страфа – фрагмент – раздзел – частка – закончаны твор. Сказы, аб’яднаныя сэнсава і граматычна, утвараюць семантыка-сінтаксічную адзінку тэксту, якая ў лінгвістычнай літаратуры называецца па-рознаму: празаічная страфа, складанае сінтаксічнае цэлае, звышфразавае адзінства, кампанент, рэгістр, сінтаксічны комплекс, маналагічнае выказванне, камунікатыўны блок. Мы будзем выкарыстоўваць тэрміналагічныя найменні празаічная страфа (ці страфа), складанае сінтаксічнае цэлае, звышфразавае адзінства. Звернемся да прыкладу:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 36: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Блукаючы па зямлі, мне даводзілася часам трапляць у месцы, якія міжвольна выклікаюць думкі аб вечнасці, аб зменлівасці лёсу, аб тым, што ўсё мінае, аб тым, што ніколі не ведаеш, які каму суджаны лёс. Вось стаіш на тэрыторыі кіеўскага гарадзішча (аднаго з чатырох самых старадаўніх сярэдневяковых славянскіх гарадзішчаў) і пад табою Дняпро, мой Дняпро магутны, а вакол свеціць агнямі двух з гакам мільённы горад, сталіца і “маці гарадоў”. І вось Хатомельскае гарадзішча (Столінскі раён), равеснік Кіеўскаму, а пад ім толькі “старык” Гарыні і каля старых валоў толькі адзін хутар. А можа, і яго цяпер няма. Кожнаму вызначаны свой рубеж, як сказана продкамі (У.Караткевіч. “Мой се градок!”).

Прыведзены прыклад адлюстроўвае класічную кампазіцыю страфы: зачын, які афармляе мікратэму (першы сказ), сярэдняя частка (развіццё думкі) і канцоўка-вывад (апошні сказ). Гэта празаічная страфа з мікратэмай “Непрадказальнасць лёсу” раскрывае пісьменніцкае бачанне сутнасці быцця.

Фразы-зачыны выконваюць важную ролю, уяўляючы сабой “тэматычныя вехі тэксту” [13, с.40]. Калі выпісаць з твора толькі зачыны строф, то атрымаецца сціслы пераказ зместу.

Страфа як адзінка тэксту характэрна і для мовы паэтычных твораў. Страфа ў паэзіі – гэта група сказаў, аб’яднаных сэнсава, метрычна і сінтаксічна:

Вайшлі ў хату дзед з Сымонам, Чэсць далі гаспадаром,

Старасвецкім “пахвалёным” Прывіталі гэты дом.

Стаў Сымонка каля лавы, Хату поглядам абвёў, А халацік безрукавы Цёк у дзесяць ручаёў.

Загарэў, бядак, ад сонца, Твар лушчыўся і ліняў, І мізэрна так бясконца Гэты хлопчык выглядаў! Толькі вочы асвячалі Твар замораны, худы І так многа прыдавалі Хлопцу гора і нуды. І было ў іх задумленне Не дзяціных яго лет, І адбітак засмучэння Палажыў на вочы след. І той погляд раз даволі Хоць на момант улавіць, Каб ужо яго ніколі,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 37: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Назаўсёды не забыць, Бо жыццё прайшло няскладна

Па дзяцінай паласе, -- І на хлопчыка ўспагадна

Пазіралі тут усе (Якуб Колас. “Сымон-музыка”).

Першае чатырохрадкоўе вызначае тэматычную перспектыву страфы – апісанне знешнасці Сымона, яго задуменнага позірку. Пасля сярэдняй часткі – канцоўка: туга дзіцячых вачэй становіцца блізкай іншым людзям, выклікае ў іх спачуванне.

Дзве і больш празаічныя страфы, аб’яднаныя агульнай тэмай, утвараюць такую семантыка-сінтаксічную адзінку маўлення, як фрагмент. У ім найбольшую інфармацыйную і кампазіцыйную нагрузку мае звышфразавае адзінства, якое пачынае новую мікратэму:

Развітаўшыся з Петручком, Васіль выбраўся на вуліцу. Заўтра ці паслязаўтра трэба ад’язджаць. Ён яшчэ павандруе па мястэчку, паглядзіць, як яно выглядае, зойдзе на могілкі.

З ціхмяна-салодкім настроем праходзіў Васіль міма каменнай двухпавярховай школы, у якой вучыўся з пятага па сёмы клас, і міма школьнага двара, куды ў пачатковыя класы прыбягаў аж з Далёкага Ляда. Высока падняліся, разрасліся дрэвы маленства. У памяці яны – маладыя, шапаткія – цяпер, нібы хмары, навісаюць над дахамі школьных будынкаў.

З трапятаннем глядзеў некалі Васіль на доўгі, з шырокімі вокнамі, высокім ганкам, бляшаным дахам будынак, які здаваўся найбольш ахайным, гарадскім сярод астатніх, што нагадвалі звычайныя сялянскія хаты і на манер падковы замыкалі пясчаны школьны двор.

Тых хат даўно няма, а памяшканне пад жалезным дахам яшчэ трывае. Урасло ў зямлю і ледзь праглядвае з густых зарасляў бэзу.

Дабраўшыся да могілак, Васіль доўга вандраваў, пакуль натрапіў на магілу маці. Магілка агароджана, але крыж ад часу пахіліўся і гурбачок насыпу зарастае травой...

Пасля могілак Васіль гадзіны тры ці чатыры абходзіў ваколіцы мястэчка, нібы развітваючыся са старымі вуліцамі, завулкамі, якія памятаў, і з новымі, што паўсталі за час яго адсутнасці. У новай сваёй частцы мястэчка сапраўды нагадвае горад. Большасць будынкаў і тут драўляныя, але яны не ідуць ні ў якое параўнанне з пахілымі, пакрытымі струхлелай дранкай хаткамі, што нібы з-пад ілба пазіраюць на свет на старых вуліцах (І.Навуменка. “Сярэбраныя мхі”).

Агульная тэма фрагмента “Вандроўка” ўключае некалькі мікратэм – “Школа”, “Могілкі”, “Мястэчка”, кожная з якіх раскрываецца ў адпаведных празаічных строфах.

Як бачым, страфа і фрагмент – важныя адзінкі звязнага маўлення, тыя цаглінкі, з якіх складаецца твор. Гэта адзінкі семантыка-сінтаксічнага ўзроўню,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 38: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

звязаныя з адзінкай іншага ўзроўню – кампазіцыйна-стылістычнага – абзацам. Яго ўнутраная сутнасць найлепш спасцігаецца пры параўнанні са страфой. Межы абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага могуць супадаць і не супадаць. У абзац можа выносіцца адзін сказ ці нават яго частка, як, напрыклад, у афіцыйна-справавым тэксце. У адным абзацы можа быць два і больш звышфразавых адзінстваў. Адрозненне кампазіцыйнай сегментацыі тэксту ад семантыка-сінтаксічнай у тым, што абзацы больш звязаны з аўтарскай воляй і яго манерай пісьма.

Харошая пара. Адкалываліся ды адрыпелі на калдобінах духмяныя вазы мурагу, жыта, ячменю, лёну. Безліч мядзведжых ахапкаў казытлівага сена і ладных – добра, калі нялёгкіх! – снапоў падняты ды пакладзены на воз, пасля на торп, у халадок і зацішак гумна. На полі застаўся толькі авёс – у мэндліках або сям-там, дзе надзелень, яшчэ няскошаны. Грэчка, лубін, канюшынная атава, насенная канюшына, бульба, што пачынае ўжо добра жаўцець і смачна, дамавіта пахне. Пара адноснай сытасці, першахлебнай ды бульбянай, укропна-агурочнай, яблычнай. Нейкая паўза, кароткі адпачын перад імгліцай задумліва-ласкавых вераснёўскіх раніц, перад мудрай і сумнаватай паэзіяй свежай раллі, радасным россыпам новага насення, журботна-сонечнай паэзіяй залатога лісця і амаль па-жаночы пяшчотных дотыкаў ціхага, светлага, лёгкага павуціння (Я.Брыль. “Гуртавое”).

Гэта празаічная страфа супадае з абзацам. Пісьменнік вобразна асэнсоўвае рэчаіснасць праз выкарыстанне эпітэтаў (духмяныя вазы; мядзведжыя ахапкі сена; першахлебная, бульбяная, укропна-агурочная, яблычная сытасць; задумліва-ласкавая раніца; радасны россып насення; залатое лісце; ціхае, светлае, лёгкае павуцінне) і перыфраз (мудрая і сумнаватая паэзія свежай раллі, журботна-сонечная паэзія залатога лісця). Адсутнасць сегментацыі абзаца сведчыць пра запаволены рытм апісання, калі неабходна адлюстраваць з’явы ў іх цеснай сувязі паміж сабой.

Надышоў час, і прырода злітавалася над намі. У пачатку верасня раптам парваліся ў бруднае шмаццё хмары, іх разнесла ва ўсе бакі, як курыны пух.

Амаль за ноч дрэвы нібы абсыпала золатам. Блакіт неба, рыжае лісце, яшчэ зялёная трава. Вось ужо табе і залатая восень. Стала цёпла, зайграла сонца, і на душы ад гэтай прыгажосці было вельмі спакойна і радасна (В.Супрунчук. “Антонаўка з пахам маліны”).

Гэта страфа падзелена на два абзацы, што звязана з імкненнем асобна вылучыць замілаванне ад залатога асенняга хараства. Прычым у першым абзацы выкарыстоўваюцца словы з адмоўнай ацэнкай (бруднае шмаццё), у другім – з выразнай станоўчай ацэнкай (абсыпала золатам, залатая восень, зайграла сонца і інш.).

Да асноўных функцый абзацнага падзелу адносяць логіка-сэнсавую, экспрэсіўна-эмацыянальную і акцэнтна-вылучальную.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 39: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Як бачым, страфа – адзінка семантыка-сінтаксічнай сегментацыі тэксту, абзац – кампазіцыйна-стылістычнай. Строфы яднаюцца ў больш буйныя тэматычныя блокі, утвараючы фрагменты, з якіх, у сваю чаргу, складаюцца больш буйныя адзінкі тэксту.

Практычныя заданні

1. Параўнайце розныя азначэнні тэксту. Якое з іх, на ваш погляд,

найбольш грунтоўнае? Тэкст – тое, што напісана або надрукавана, напісаныя або сказаныя кім-

небудзь словы, якія можна ўзнавіць, паўтарыць у тым жа выглядзе (ТСБМ, т.5, кн.1, с. 571).

Тэкст – гэта выражанае ў пісьмовай ці вуснай форме ўпарадкаванае і завершанае слоўнае цэлае, якое мае змест, што суадносіцца з пэўным жанрам мастацкай ці немастацкай творчасці, адмежаванае ад іншых цэлых і пры неабходнасці ўзнаўляльнае ў тым жа выглядзе (Горшков А.И. Русская стилистика. М., 2001, с. 65).

Тэкст – гэта твор маўленчага працэсу, закончаны, аб’ектываваны ў выглядзе пісьмовага дакумента, твор, які змяшчае загаловак і рад асобых адзінак (звышфразавых адзінстваў), аб’яднаных рознымі тыпамі лексічнай, граматычнай, лагічнай, стылістычнай сувязі, які мае пэўную мэтанакіраванасць і прагматычную ўстаноўку (Гальперин И.Р. Текст как объект лингвистического исследования. М., 1981, с. 18).

Тэкст – гэта не простая лінгвістычная адзінка, а з’ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання (Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Мн., 2003, с. 8).

Пад тэкстам найчасцей разумеюць літаратурны або фальклорны твор, які напісаны, надрукаваны або бытуе ў вуснай форме (Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Мн., 1992, с. 5).

2. Прааналізуйце ўрывак з працы А.І.Гаршкова “Русская стилистика”:

Паколькі тэкст у агульнафілалагічным плане выступае як твор славеснасці, ён суадносіцца з жанрамі мастацкай і немастацкай славеснасці. ...А калі размова ідзе пра аб’явы тыпу “Прадаецца веласіпед” або “Уваход”? Які тут жанр? Ці тэксты гэта? ...Няхай у паведамленнях “Прадаецца веласіпед” і “Уваход” прыкмета ўпарадкаванасці, кампазіцыйнай завершанасці рэдуцыравана (аслаблена. – Т.С.), а прымяненне да іх паняцця жанру нязвыклае. Затое ім у поўнай меры ўласцівы такія прыкметы, як выражанасць, адмежаванасць, інфармацыйнасць, узнаўляльнасць, што і дазваляе разглядаць іх як тэксты (с.62 – 63).

3. Ахарактарызуйце строфы ў паэзіі і прозе. Вызначце сродкі арганізацыі тэкстаў.

Мне радасна, што на каменні

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 40: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшыся праз сад вішнёвы, На шыбах, быццам зайчаняты, Гуляюць, скачуць. Сярод хаты – Стол для частунку, для бяседы, А на сцяне – рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач – з кнігамі паліца. Я ўзяў адну, без пераплёту,

Відаць, шмат па руках хадзіла, Відаць, чыталася з ахвотай...

“Мой родны кут, як ты мне мілы...” (Максім Танк. “Мой родны кут”).

На якую вядомую паэму спасылаецца Максім Танк? У чым падабенства гэтых твораў?

Сонца амаль на вачах пабольшала, зрабілася чырвонае. На зямлі, ужо як

на дражджах, выросталі цені; на вадзе, на самай сярэдзіне возера, пераліваліся, бліскаючы пазалотаю лускі, быццам жыравалі там, касякі маленькіх рыбак.

Над Бароўкай, двароў на сорак вёскай, якая падступалася паўкругам да возера (па адзін бок яго стаялі хаты, а па другі – лес), неўзаметку асядаў вечар.

З бярозавага балота, што пачыналася за ніжнімі бароўскімі гародамі, выпаўз туман, і пацягнула яго, як заўсёды, па тарфяным полі на мост, перакінуты цераз роў, які падзяляў Бароўку на два канцы – канаплёўскі і канчанскі. Але сёння туман быў рэдкі, як дым.

Аднекуль з далёкіх заток раптам прыляцелі дзве качкі-мацярухі і закружылі ў пары над возерам. Штосьці трывожыла птушак. І яны доўга кружылі так, баючыся апусціцца на ваду.

Была тая зацішная пара перад заходам сонца, калі ў вёску яшчэ не вярнуліся з поля каровы, а людзі, прыйшоўшы з работы (якраз за доўгім логам кідалі ў гэты дзень стагі), паспелі ўгаманіцца (І.Чыгрынаў. “Маці”).

Чым абумоўлена сегментацыя гэтай страфы на абзацы? Вызначце функцыю абзаца. 4. Выпішыце зачыны строф з першага раздзела рамана В.Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”, каб атрымаўся сціслы пераказ зместу. Ахарактарызуйце сэнсавую і структурную ролю зачынаў.

5. Вызначце стыль, падстыль і жанр гэтых тэкстаў. Абгрунтуйце сваю думку. Адметнасць жыцця ў розных народаў выпрацавала і сваю тапаніміку. Так, у лексіцы вандроўных цюркскіх народаў вучоныя заўважаюць багацце

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 41: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

тапанімічных тэрмінаў, звязаных з рознымі відамі пашаў, што трапляліся на шляхах няспынных вандровак качэўнікаў. У аседлых народаў Сярэдняй Азіі, што здаўна жылі ў аазісах і займаліся вырошчваннем садавіны і агародніны, пераважаюць тапонімы, звязаныя з паліўной гаспадаркай, у народаў Поўначы частыя і актыўныя ва ўжыванні тапонімы, што характарызуюць дзейнасць чалавека, звязаную з развядзеннем аленяў, лоўляй рыбы, паляваннем. Ва ўсходніх славян, у прыватнасці ў беларусаў, даследчыкі адзначаюць добра распрацаваную тапанімічную наменклатуру, звязаную з ляснымі промысламі, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам, асваеннем забалочаных участкаў прырэчных і прыазёрных нізін (В.Шур. “Пра тыпы пасяленняў і іх назвы”). Дакажыце, што гэта празаічная страфа. Якія часткі вылучаюцца ў яе кампазіцыі? Чым абумоўлена супадзенне гэтай страфы з абзацам? Вызначце яго функцыю. Мы спазніліся на маладзечанскі поезд і вырашылі ехаць прыгарадным да станцыі “Беларусь”, а ўжо адтуль дабірацца як-небудзь да Радашковіч, шукаць Вязынку, дзе нарадзіўся вялікі паэт. Што ведаў я да таго часу аб гэтай вёсцы? У памяці паўстаў радок з школьнага падручніка:”...нарадзіўся ў фальварку Вязынка, непадалёк ад мястэчка Радашковічы былога Вілейскага павета”. А што за гэтым радком? І вось праносяцца невядомыя ўзгоркі, рачулкі з празрыстай вадою, вёскі ў лагчынах. Тут прыгожа, і паступова пачынаеш разумець, што толькі на гэтай зямлі мог нарадзіцца чалавек з прыгожай душой (У.Караткевіч. “Вязынка”). Растлумачце сегментацыю гэтай страфы на абзацы. Вызначце функцыю абзаца. 6. Складзіце фрагмент публіцыстычнага стылю на адну з тэм: “Век жыві – век вучыся пазнаваць людзей” (І.Шамякін); “Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі” (Я.Купала); “Жыццё пражыць – не поле перайсці, а трэба і жыццё прайсці як поле” (С.Грахоўскі).

2.2. Звязнасць і цэласнасць тэксту Звязнасць і цэласнасць – дзве асноўныя прыкметы тэксту, дзякуючы

якім ён арганізуецца як структурнае і сэнсавае адзінства. Звязнасць праяўляецца праз знешнія структурныя паказчыкі (сказы,

празаічныя строфы), праз выкарыстанне пабочных слоў, займеннікаў, аднатыпных трывальна-часавых формаў дзеясловаў, лексічных паўтораў, пэўнага парадку слоў, злучнікаў і інш. Такім чынам, паняцце звязнасці арыентуецца на структурную арганізацыю тэксту.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 42: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Структурная сувязь можа быць імпліцытнай і экспліцытнай. Пры імпліцытнай сувязі прычынна-выніковыя адносіны выражаюцца логіка-інтанацыйнымі сродкамі, пры экспліцытнай – словамі. Звернемся да прыкладу імпліцытнай сувязі:

На Вержбалоўскіх пазіцыях немцы ўмацаваліся і сталі. Жыхары з бліжэйшых хутаркоў уцяклі назад, пагналі з сабою скот (М.Гарэцкі. “Літоўскі хутарок”).

Паміж гэтымі сказамі падразумяваецца слова таму. Пры экспліцытнай сувязі яе структурныя сігналы маюць тэкставы фон: Вялікі паход скупы на адпачынак. І мы спалі мала – прыхваткамі, па

гадзіны дзве ўпору (К.Чорны. “Начлег у вёсцы Сінегах”). Знакам сувязі ў прыведзеным прыкладзе выступае злучнік і. Структурная сувязь бывае левабаковай (анафара – указанне ў тэксце на

папярэдні матэрыял) і правабаковай (катафара – указанне на наступнае). Прааналізуем прыклады:

Перыфрастычныя выразы ў творах Янкі Купалы выконваюць розную семантыка-стылістычную ролю. Адны з іх дазваляюць аўтару лаканічна і дакладна раскрыць сутнасць з’явы і тым самым даць ёй грамадскую ці эстэтычную ацэнку, другія з’яўляюцца выразным сродкам экспрэсіўнасці, эмацыянальнасці (К.Панюціч. “Перыфраза як стылістычны сродак у паэзіі Янкі Купалы”).

Як вы разумееце паняцці перыфрастычныя выразы, семантыка-стылістычная роля, сродак экспрэсіўнасці, эмацыянальнасці?

У прыведзеным урыўку з навуковага артыкула выяўляецца левабаковая сувязь, бо формы адны з іх, другія накіроўваюць чытача да папярэдняга кантэксту, у прыватнасці да спалучэння перыфрастычныя выразы ў першым сказе.

А потым пачалася вайна. Бамбёжкі. Эшалоны. Пачуццё бездапаможнасці падлетка, які ўжо не дзіця, што спакойна пакладаецца на старэйшых, але яшчэ і не мужчына, каб так ці іначай дзейнічаць і, магчыма, вырашаць свой лёс (У.Караткевіч. “Дарога, якую прайшоў”).

Слова вайна ўказвае на правабаковую сувязь, калі наступны кантэкст раскрывае яе сутнасць (бамбёжкі, эшалоны, пачуццё бездапаможнасці).

Структурная сувязь можа выражацца і аднатыпнасцю трывальна-часавых формаў дзеяслова, і сінтаксічным паралелізмам, заснаваным на аднолькавых мадэлях сказаў, і адпаведным парадкам слоў:

І такуюць, такуюць раніцай глушцы. Да штучнага возера цягнуцца цяжкія сляды япрукоў. Трубіць у нясытай страсці алень. Дзікі вінаград абвівае буралом. І палюе на янотаў егер. І клічуць-клічуць белыя лебедзі, б’юць на рэках пудовыя шчупакі, шумяць сонечныя дубы і грабы. І чырванеюць падасінавікі. І дымок ад ранішняга вогнішча змешваецца з туманам (У.Караткевіч. «Прадмова да кнігі “Белавежская пушча”»).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 43: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Цэласнасць тэксту дасягаецца тэматычным і мадальным адзінствам. Сэнсавая цэласнасць залежыць ад тэмы, якая рэалізуецца ў паўторы ключавых слоў. У лінгвістычнай літаратуры, апрача тэрміна ключавое слова, ужываюцца і найменні апорны элемент, ключавы элемент, сэнсавыя вехі, сэнсавыя апорныя пункты, сэнсавыя ядры [30, с.174]. Мноства ключавых слоў называюць наборам ключавых слоў.

Ключавыя словы ствараюць вакол сябе адзіны сэнсавы кантэкст, у які ўваходзяць іншыя словы, звязаныя з ключавым пэўнымі сітуацыйнымі сувязямі:

Пакінь на міг свой клопат трапяткі, Няхай цвыркун вартуе вусціш вульны. Даверся дабрыні снягоў атульных

І безразважна – у заснежжа напрасткі. Як запалоньвае святло тугіх снягоў! Паклаў сумёты час на сцежкі-ноты. Калыскай кудасы махне руплівы год І спакваля адыдзе ў незваротнасць.

З лясамі паздароўкацца імчу. Парыпвае пад лыжамі знямеласць. Неспасцігальнай белізной сябе лячу І соладасцю губ тваіх з’інелых. Вакол бярозы – сёстры чысціні

І цішыні... Падчас ім так зайздросцім! Ад зімніка агляд жыцця пачні – Да непаўторнай маладосці.

Снягі маленства... Вас вітаю дабрынёй, Спакоем гурбін і завеямі вітаю. Іскрыцца неруш – чысціня чакае У яснай бездакорнасці сваёй

(М.Бусько. “Вяртанне ў снег”). Ключавое слова гэтага верша снег звязана з адпаведным слоўным наборам: заснежжа, сумёты, кудаса, лыжы, белізна, з’інелыя губы, зімнік, спакой гурбін, завеі. Перад намі – тэкставае поле верша, якое дазваляе зразумець вобразную сутнасць паэтычнага твора. Як зазначае М.Я.Цікоцкі, у кожнага аўтара ёсць свае сродкі стварэння ключавых слоў [48, с.109]. У дапаможніку “Стылістыка тэксту” М.Я.Цікоцкі аналізуе ключавое слова крыж, якое ў творах розных беларускіх пісьменнікаў сэнсава трансфармуецца, становіцца сімвалам. Напрыклад, у паэзіі Янкі Купалы крыж сімвалізуе і вясковы побыт, і звычаі мужыка, і збавенне ад зямных пакут. На думку даследчыка, “слова “крыж” з’яўляецца ключавым словам усёй хрысціянскай эпохі” [48, с.122].

Адзінства тэмы праяўляецца ў паўторнай намінацыі ключавых слоў. Паўторная намінацыя звязана з выбарам сродкаў слоўнай замены для ўжо

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 44: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

названага аб’екта і выражаецца займеннікамі, метафарычна ўжытымі назоўнікамі, словамі і спалучэннямі ўказальнага значэння, перыфразамі. Найбольшай выразнасцю вызначаюцца замены ў мастацкіх тэкстах, а ў некаторых іншых, напрыклад, у навуковых, ужываюцца пераважна стылістычна нейтральныя сродкі такой замены. Параўнаем два ўрыўкі – з навуковага і мастацкага тэкстаў:

Традыцыйнымі формуламі карысталіся ўсе паэтычныя сістэмы і школы. Гэтыя ўстойлівыя словы-вобразы гістарычна развіваліся і творча пераасэнсоўваліся ў пэўных сацыяльных умовах пры вырашэнні новых мастацкіх задач (А.Юрэвіч. “Слова-вобраз агонь у паэтычным радку Якуба Коласа”).

Кожны год яно бывае, жніво. І кожны раз гэта заўсёды светлае і шчымліва-радаснае свята, якога з хваляваннем чакае хлебасей, здаецца, ва ўсе поры года (Я.Сіпакоў. “Дзве струны”).

У навуковым тэксце ўжыта стылістычна нейтральнае спалучэнне ўказальнага характару гэтыя ўстойлівыя словы-вобразы, якое замяняе найменне з папярэдняга сказа традыцыйныя формулы. У тэксце Я.Сіпакова замест слова жніво выкарыстоўваецца перыфраза светлае і шчымліва-радаснае свята, якая дазваляе пісьменніку стварыць вобразную карціну рэальнай з’явы.

Сродкі выражэння паўторнай намінацыі залежаць і ад асноўных функцый стыляў. Успомніце асноўныя функцыі навуковага і мастацкага стыляў. У навуковым тэксце паўторная намінацыя дазваляе лагічна і аргументавана акрэсліць пэўную з’яву, у мастацкім – уздзейнічае на чытача праз разнастайныя вобразныя сродкі.

Цэласнасць тэксту вызначаецца і пэўнай арганізацыяй маўленчых сродкаў для перадачы зместу з такога пункту гледжання, які адлюстроўвае аўтарскую пазіцыю. У мастацкім тэксце ўсе элементы зместу аб’ядноўваюцца вобразам аўтара, у немастацкім – аўтарскай канцэпцыяй. З паняццем вобраза аўтара звязана мадальнасць – выражэнне аўтарскіх адносін да апісаных падзей. Выбар пісьменнікам пэўных маўленчых сродкаў для выяўлення ў творы сваёй канцэпцыі, асабістага пункту гледжання стварае тую мадальнасць, дзякуючы якой тэкст успрымаецца як цэласны твор.

Такім чынам, звязнасць і цэласнасць – дзве важныя прыметы рэалізацыі тэксту як закончанага інфармацыйнага і структурнага цэлага.

Практычныя заданні

1. Вызначце стыль тэкстаў. Абгрунтуйце сваю думку. Ахарактарызуйце разнавіднасці структурнай сувязі (анафара ці катафара) у тэкстах.

Нарэшце паміж дрэваў пачаў зыбацца месяц, белы і круглы. Ён часта хаваўся з вачэй, але кожны раз зноў і зноў аказваўся на дрэве і трапятаў там,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 45: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

пашматаны рэдкімі галінамі. Часам ён зусім хаваўся за густым лісцём. А часам падымаўся над дрэвамі і зноў на поўную сілу ззяў, круглы і чысты. Цяпер мне свяціла наперадзе не толькі бялесая поўня Сярожкавай галавы, але і поўня месяца, і я ведаў, што гэтага святла нам хопіць, каб і ўначы знайсці ўсё, што шукаем (В.Карамазаў. “Прыліпала”).

А якраз на верхавіне таполі, што расла цераз вуліцу, напроці

Яўстратавай хаты, адбываліся важныя падзеі. Яшчэ напрадвесні Яўстратаў сусед Адам Патрубейка з сынам Толікам

усцягнулі на таполю старое кола. Вельмі ж Толіку хацелася, каб на таполі пасяліліся буслы. І яны не падвялі хлопца. Прыляцелі, зрабілі сабе дамоўку і атайбаваліся жыць. Даверлівыя да людзей, яны кружылі зусім нізка над хатай, а часам спускаліся і на падворак. З вуліцы можна было бачыць, як спаважна яны пахаджаюць сабе між курэй, скоса пазіраючы на задзірыстага рыжага пеўня, які чамусьці не любіў буслінага панібрацтва (В.Вітка. “Трывога ў Ельнічах”).

З цягам часу ўнутраная форма слова можа зацямняцца і наогул

страчвацца. Не кожны ведае, што словы суткі і ткач, збожжа і бог, досыць і сыты аднаго кораня, што назоўнік перамога ўзыходзіць да дзеяслова магчы (старажытнае мочь) – перамагчы (пераадолець). Унутраная форма слова можа траціцца ў выніку змены значэння слова, страты роднаснага слова з выразнай матывацыяй, змены фанетычнага складу слова. Так, назоўнік гасцінец (дарога, шлях) ужо не звязваецца са словамі госць, гасціць, якія ў старажытнай беларускай мове абазначалі “купец”, “гандляваць”. Засталося ў сучаснай мове з такім значэннем роднаснае ім слова гасцініца – прытулак для падарожнікаў. Словы дасягнуць, дасягненне, якія маюць у сучаснай беларускай мове значэнне ‘станоўчы вынік, рух’, звязаны агульным значэннем з устарэлым сяг – крок. Толькі шляхам спецыяльнага лінгвістычнага аналізу можна паказаць блізкасць слоў шчасце і частка, крыўда і крывы, абаранак і варыць, жыццё і жыта (Беларуская мова: Энцыклапедыя).

Дрэвы па-рознаму ўздзейнічаюць на чалавека. Некаторыя здольны

накопліваць у сабе вялікую колькасць касмічнай энергіі, лёгка аддаваць яе ў навакольны свет і хутка аднаўляць свае запасы. Гэта дрэвы-донары. Да іх адносяцца дуб, кедр, сасна, акацыя, клён, бяроза, рабіна. Але чалавеку трэба не толькі падсілкоўвацца свежай энергіяй, але і перыядычна выводзіць адпрацаваную. І тут на дапамогу прыйдуць дрэвы-біявампіры. Самымі моцнымі з іх лічацца асіна, таполя, вярба. Больш слабыя – чаромха, елка, каштан (праўда, для жыхароў Украіны каштан часцей наадварот – біядонар) (“Звязда”).

2. Вызначце кампазіцыйную будову празаічнай страфы. Ахарактарызуйце структурныя сігналы сувязі.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 46: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Вечар быў асенні, з дажджом, з ветрам, непралазнай гразёю на вуліцы. Жоўтае лісце таполяў падала густа і шчодра, яно заслала ўвесь абнесены жалезнай агароджай прыстанцыйны скверык. Дзверы ў скверыку стаялі наўкруг, пасярэдзіне меркавалася зрабіць фантан, але яго так ніколі і не зрабілі: ці то не хапіла сродкаў, ці проста хто-небудзь палічыў гэта залішняй раскошай для звычайнай чыгуначнай станцыі. Замест фантана паставілі воданапорную калонку. Вада з-пад адкручанага крана была такая сцюдзёная, што ад яе зводзіла зубы. Вечарам, пры святле схаванай у лісце дрэў электрычнай лямпачкі, пругкі струмень з-пад крана зіхацеў, як сярэбраны (І.Навуменка. “Таполі юнацтва”).

3. Параўнайце два вершы розных аўтараў на адну і тую ж тэму. Вызначце ў іх ключавыя словы. Чым адрозніваюцца вобразныя сістэмы вершаў? Прааналізуйце сэнсавае напаўненне ключавога слова восень у С.Каробкінай. Чаму паэтка ўжывае яго з вялікай літары?

Нам, адзінокім, не сустрэцца – грэх... Бо для чаго тады існуе Восень? Давай збяром у цыраваны мех Апошніх зёлак спелае калоссе...

Паслухаем, як шапаціць лісцё,

Што золатам бурштынным налілося, Са спісаных папер складзём касцёр І так, як людзі, адсвяткуем Восень...

(С.Каробкіна. “Нам, адзінокім, не сустрэцца – грэх...”).

Шоргат і шэпат лістоты сухой Слухае ветах дачасна зжаўцелы. Срэбнай разораю дым над травой Ціха паўзе паміж дрэў абляцелых.

Дворнік аддаў залатому агню

Чорныя гурбы лістоты таполяў. Дымам яны паплылі ў вышыню

Над пашарэлым кастрычніцкім полем.

Восень зразае маладзіком Лісцік апошні на клёне ля дому. Ён паляціць залатым матыльком І на іржышчы засне нерухомы

(У.Сцяпан. “Восень”). 4. Ахарактарызуйце структуру фрагмента. Якая яго тэма? Вызначце

мікратэмы празаічных строф. Выпішыце тэкставыя семантычныя палі, утвораныя ключавым словам скрыпка.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 47: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Прозвішча майго бацькі Ануфрыя Фёдаравіча было Скрыпко. Ён атрымаў яго ад свайго бацькі, той – ад свайго, дзед ад дзеда, прадзед ад прадзеда... А быў жа некалі той першы, хто не атрымаў яго ад бацькі, а каму гэта прозвішча проста падарылі, прысвоілі. І не выпадкова, а з-за той справы, якой ён шчыра займаўся. Гэта значыць, добра іграў на скрыпцы. І скрыпка ў яго была з тых далёкіх часоў, і дайшла яна цалюткая аж да майго бацькі. Бераглі ў сям’і гэтую рэліквію. Бацька быў самавук у музыцы, але пад яго скрыпачку тупала нагамі моладзь не толькі на вясковых вяселлях.

Дайшла чарга да мяне – выявіўся абсалютны слых, і я да вайны вучылася ў музычнай школе пры кансерваторыі, і называлася яна школай даравітых дзяцей. Вядома ж, я іграла на скрыпцы.

Мая скрыпка была з дзіўным моцным гукам, трошачкі ніжэйшым за звычайны голас скрыпкі. Кранеш струну, і яна доўга гучыць, спявае, нібы сама любуецца сваім голасам. Я тады яшчэ не ведала, што кожная добрая скрыпка, як і чалавек, мае свой голас.

Мой настаўнік, студэнт апошняга курса кансерваторыі, дзівіўся гэтаму гуку і прадказваў мне вялікую будучыню скрыпача з гэтай скрыпкай. Была яна цёмная, не блішчэла ці то ад часу, ці то ад якасці дрэва, з якога яе зрабілі. І таксама не ведаю, што за майстар яе стварыў, але гэта быў выдатны твор выдатнага майстра (Г.Васілеўская. “Скрыпка”).

5. Да якога стылю належаць тэксты Янкі Брыля з раздзелаў “Служэнне” і “Да творчай аўтабіяграфіі”? Ахарактарызуйце ў іх спосабы выражэння паўторнай намінацыі.

Вядомых пісьменнікаў тут вельмі нямнога. Яшчэ і яшчэ раз вучуся мудрасці шанаваць нашага брата не па гучнасці імя, пазнаваць, знаходзіць у кожным штосьці цікавае, патрэбнае, значнае для справы, якой мы служым, кожны па меры сваіх сіл.

“Пакуты слова”. У паняцце гэтае трэба ўключыць іменна тыя пакуты,

калі мне хочацца працаваць, а я не магу. Бо якія ж гэта пакуты, калі працуеш?

Успомніў старую ў аўтобусе, на пыльным гасцінцы родных мясцін. Як яна ні з таго ні з сяго развязала чыстую белую хустку і пачала частаваць пасажыраў вялікімі чырванабокімі яблыкамі.

Яны – нібы кветкі, нібы агеньчыкі засвяцілі. Яна – разумее іх прызначэнне: даваць людзям шчасце, народжанае з працы.

Пішучы пра другога, не бойся быць самім сабою. У Ралана, напрыклад, з

яго сярэдневяковым Бруньёнам, гэта выходзіць вельмі і вельмі нядрэнна. 6. Чаму ў навуковых тэкстах стылістычна апраўдана ўжыванне

лексічных паўтораў? Абгрунтуйце свой адказ прыкладамі з такіх тэкстаў.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 48: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

7. Складзіце тэкст (празаічную страфу) публіцыстычнага стылю пра творчасць К.Чорнага, замяняючы ў сказах слова пісьменнік сінанімічнымі адзінкамі.

2.3. Змест тэксту

Змест тэксту мае пэўнае моўнае выражэнне, што знаходзіць лагічнае адлюстраванне ў формуле “план зместу і план выражэння”. Гэтыя два планы існуюць ва ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці. Паняцце зместу неабходна адрозніваць ад паняццяў ідэі і тэмы. Змест больш разнастайны, чым тэма, якая мае абагульнены характар. Тэма – гэта прадмет апавядання, апісання, разважання, і менавіта яна абмяжоўвае змест пэўнымі рамкамі. У немастацкіх тэкстах тэма найчасцей вызначаецца ў назве, а ў мастацкай літаратуры назва можа непасрэдна звязвацца з тэмай або ўяўляць метафарычны вобраз тэмы. Напрыклад, назва рамана Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды” заснаваная на суаднесеных з чалавечым жыццём паняццях, якія сімвалізуюць вернасць дому і бацькаўшчыне. У аснове загалоўка гэтага ж пісьменніка “Сцежка-дарожка” – вобразнае асэнсаванне сцяжыны да вялікай дарогі барацьбы з фашызмам. Вобраз сцяжыны канкрэтызуецца ў творы, становіцца сімвалам. Ідэя выяўляецца ў адносінах аўтара да тэмы, у выбары матэрыялу рэчаіснасці і адпаведнай арганізацыі моўных сродкаў.

Звернемся да супастаўляльна-стылістычнага метаду аналізу двух вершаў розных аўтараў на тэму “Паэзія”. Такое супастаўленне яшчэ раз пацвердзіць, што адна тэма можа мець рознае моўнае афармленне і адпаведна розны змест:

Паэзія, станцыя мая першая... У той час пад стол хадзіў яшчэ пеша я і ў абдымках з катом вечарамі на печы праводзіў першае паэтычнае веча.

Кот ляжаў, прыжмурыўшы вочы мудра так – перакладаў мае вершы на музыку. Паэзія, наступныя мае станцыі... Першы ўрок і першая настаўніца, хвалі Нарачы, таемнасць ночы,

дыханне блізкае, дыханне дзявочае, першы залік і радасць першага,

прапахлага фарбай друкарскай, вершыка... І дзе б ні хадзіў, і дзе б ні ездзіў я – назаўсёды адна ты са мною, Паэзія; бусламі ў небе, усмешкай вясёлкі,

у сэрцы ўспамінам тужлівым і колкім, першай сцяжынкай, песняй матчынай,

вуснамі любай гарачымі

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 49: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

(Я.Шабан. “Паэзія”).

Ты – боль, паэзія. Ты – быль. Твае суровыя законы

не для забаў, не для гульбы – а пошук ісціны да скону.

Ты – рай, паэзія. Ты – рой

адвечных дум, дзе мы згараем. І толькі геніі парой

жылі часова гэтым раем.

Ты – жаль, паэзія. Ты – жар. Я па тваім хаджу вуголлі. Чыя не прагнула душа тваіх зняволення і волі?!

Ты – сум, паэзія. Ты – суд

і мрояў нашых і здзяйсненняў. Хай душы чыстыя нясуць

высокі лад тваіх памкненняў!

Ты – яд, паэзія. Ты – сад з адзіным яблыкам спакусным. Над ім – каторы год падрад! – мае збалела смягнуць вусны...

Ты – боль, паэзія. Ты – бой.

Ты – праўды непрыступнай вежа. Я – праведнік і грэшнік твой, пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

(Л.Галубовіч. “Паэзія”). У Я.Шабана паэзія звязваецца з чалавечым жыццём, дзе кожная

“станцыя” дорыць незабыўныя ўражанні. У эмацыянальным настроі верша пераважае радасць, што выяўляецца ў слоўных сродках са станоўчай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (канатацыяй): кот з мудрымі вачыма, які перакладае вершы на музыку, усмешка вясёлкі, матчына песня, дзявочае дыханне і інш. Паўтор слова першы акцэнтуе ўвагу чытача на асаблівай значнасці некаторых момантаў лёсу. Яны моцна кранаюць у дзяцінстве і юнацтве, іх захоўваеш у паэтычных радках. Верш Л.Галубовіча мае іншую сэнсавую танальнасць, якая вынікае з кантраснага асэнсавання паэзіі – боль і рай, яд і сад, у яе бязмежжы можна адчуць боль, жаль, сум. Таму і лірычны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 50: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

герой адначасова “праведнік і грэшнік”. Кантэкстуальныя супрацьпастаўленні ствараюць дынаміку паэтычнага радка.

Як бачым, для раскрыцця адной і той жа тэмы паэты выкарысталі розны матэрыял рэчаіснасці, што сведчыць пра адпаведныя адносіны да выбранай тэмы. І асабліва выразна гэтыя адносіны выяўляюцца ў слоўных сродках.

У большасці тэкстаў можна вылучыць некаторыя агульныя бакі зместу, якія рэалізуюцца ў трох асноўных тыпах інфармацыі: фактычнай (паведамленні пра факты, падзеі, працэсы рэчаіснасці), канцэптуальнай (паведамленні індывідуальна-аўтарскага разумення адносін паміж апісанымі рэаліямі), падтэкставай (прыхаваная інфармацыя на базе камбінаторнага прырашчэння сэнсу). Як вы разумееце паняцце камбінаторнае прырашчэнне сэнсу? Прааналізуем празаічную страфу з твора У.Караткевіча “Пакуль гэта сэрца б’ецца”: Пасля вайны я пабываў у Ляўках. Попел. Галавешкі. Знявечаныя адхоны над Дняпром, якія любіў Купала і якія, дзякуючы гэтаму, прымусілі мяне яшчэ больш, часам амаль нясцерпна любіць маю сціплую прыдняпроўскую зямлю...

Купалы ўжо не было. І на месцы яго дома быў попел. Я не разумеў тады, што некаторыя легенды – гэта само жыццё, і не ведаў, што ў легендзе пра Фенікса больш праўды, чым нават у жыцці. Зразумеў потым, калі ўдвох з сябрам адправіўся пешшу ў Вязынку і ўбачыў простую сялянскую хату, якая стала нашай Меккай. Там я зразумеў: ён жывы. Фактычная інфармацыя тэксту рэалізуецца ў сказах: Пасля вайны я пабываў у Ляўках. Попел. Галавешкі. Купалы ўжо не было. І на месцы яго дома быў попел. Зразумеў потым, калі ўдвох з сябрам адправіўся пешшу ў Вязынку і ўбачыў хату. Канцэптуальная інфармацыя выражае адносіны пісьменніка да фактаў: простая сялянская (хата), наша Мекка. Такая інфармацыя прысутнічае і ў сказах (пададзім толькі пачаткі сказаў): Знявечаныя адхоны над Дняпром, якія любіў Купала... Я не разумеў тады... Апошні сказ складанага сінтаксічнага цэлага -- Там я зразумеў: ён жывы – нясе падтэкставую інфармацыю. Яна выяўляецца ў прыметніку жывы, які абазначае не стан чалавека, а ўдзячную памяць. Слова жывы, такім чынам, набывае камбінаторнае прырашчэнне сэнсу, становіцца кантэкстуальна значным у адлюстраванні неўміручага таленту Янкі Купалы.

У гэтай празаічнай страфе публіцыстычнага стылю можна вылучыць і такія два бакі зместу, як прадметна-лагічны (непасрэдна адлюстроўвае рэчаіснасць) і эмацыянальна-экспрэсіўны (выражае адносіны аўтара да тэмы). Суадносіны двух бакоў зместу адрозніваюцца ў тэкстах розных функцыянальных стыляў. Так, у афіцыйна-справавых і навуковых тэкстах пераважаюць прадметна-лагічныя структуры, у мастацкіх – эмацыянальна-экспрэсіўныя. Публіцыстыка знаходзіцца паміж гэтымі двума тыпамі тэкстаў, уключае моўныя адзінкі прадметна-лагічнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага характару, што і выяўляецца ў празаічнай страфе У.Караткевіча.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 51: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Асэнсаванне паняцця зместу будзе больш поўным, калі звярнуцца да аналізу міжтэкставых сувязей. Усе тэксты, па сутнасці, знаходзяцца ў дыялагічных адносінах паміж сабой, а інтэртэкстуальнасць – наяўнасць у тэксце элементаў іншых тэкстаў – уласціва любому тэксту. У.А.Лукін вылучае такія элементы інтэртэкстуальнасці, як цытата, эпіграф, а таксама прэцэдэнтны тэкст (рэмінісцэнцыя ад аднаго слова да тэксту) [30, с.110 – 120]. У лінгвістычнай літаратуры да прыёмаў міжтэкставых сувязей адносяць яшчэ алюзію і рэмінісцэнцыю, якія часта атаясамліваюцца, бо абазначаюць намёк ці імпульс да ўспаміну [15, с. 83 – 84]. Прааналізуем такі прыклад: Трымаецца свет на майстрах!

“Загадка...” была ці “Смаленне...”, -- схіляў тваю голаў не страх,

а гонар, сумленне (М.Федзюковіч. “Трымаецца свет на майстрах...”).

У гэтым тэксце рэмінісцэнцыя выкарыстоўваецца як свядомы прыём, бо ўжыты загаловачныя словы з вядомых твораў. На якія ж творы спасылаецца М.Федзюковіч і хто іх аўтар?

Такім чынам, пры асэнсаванні зместу тэксту неабходна звяртацца да паняццяў тэмы, ідэі, разнавіднасцей інфармацыі, міжтэкставых сувязей.

Практычныя заданні

1. Знайдзіце тэксты афіцыйна-справавога, навуковага,

публіцыстычнага, мастацкага і гутарковага стыляў на тэму “Прырода Беларусі”. Вызначце тыпы інфармацыі і моўныя сродкі яе выражэння. 2. Прааналізуйце падтэкставую інфармацыю верша: Нічога не вяртаецца назад: ні гэты міг, ні гэты дзень, -- я знаю. Ты адыходзіш ціха ў снегапад, а я люблю вясну. Я пачакаю.

Разрыў-трава. Нязбітая раса. Халодны ветах блудзіць каля гаю. І наша сцежка жытам парасла. А я люблю жніво. Я пачакаю.

Ідуць дажджы – хоць з хаты не вылазь, бяссоння год, як лён, перабіраю. На туфельках, на белым плацці – гразь. Я не люблю слаты. Я пачакаю

(Я.Янішчыц. “Я пачакаю”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 52: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

3. Прачытайце і прааналізуйце ўрывак з кнігі А.А.Каўруса “Мова народа, мова пісьменніка” (Мінск: Маст. літ., 1989, с. 124).

Літаратурныя рэмінісцэнцыі як сродак мастацкага асваення рэчаіснасці ў рамане “Птушкі і гнёзды” досыць частыя. Збліжаючы і супастаўляючы асобныя моманты, сітуацыі з жыцця і літаратуры, аўтару ўдаецца тыпізаваць пэўныя факты, герояў. Безумоўна, кніжная рэчаіснасць з’яўляецца дадатковай крыніцай мастацкіх сродкаў, прыёмаў, дэталяў. Прыгадаем эпізод з рамана, калі да палонных прыехалі вайсковыя чыноўнікі “адпускаць” іх на волю і палонныя (беларусы) адмовіліся падпісваць аўсвайсы – асабістыя пасведчанні, бачачы ў гэтым нейкую правакацыю гітлераўцаў.

Слухаючы адказы сяброў, ён [Руневіч] успомніў тую сцэну з “Уваскрэсення”, дзе сяляне, якім Няхлюдаў прыехаў раздаць зямлю, таксама не захацелі нічога падпісваць... Успомніўшы той, асабліва ўдалы, падраздзельчык, дзе мужыкі едуць на начлег і смачна гавораць: “Ишь, ловкий какой – подпишись, а он тебя живого и проглотит!”, Алесь усміхаўся ў душы, а потым раптам, нібыта зусім нечакана, пачуў сваё прозвішча.

4. Ахарактарызуйце прыёмы міжтэкставых сувязей у паэтычных тэкстах розных аўтараў:

Пазней я забілася моўчкі ў куточак, каб спаць не прагналі (бо гэта ўначы),

і слухала “…синенький скромный платочек”, і бачыла слёзы скупыя мужчын.

Ды мне разумець іх тады было рана... Я “синий платочек” сягоння спяю. Падзякуем, дочка, вайны ветэранам

за ёлку маю і за ёлку тваю (С.Басуматрава. “Дачушчына ёлка”).

Даволі, даволі, даволі! Не сні донкіхоцкія сны,

хоць ты і ўлюбёны да болю ў старыя стаўкі і млыны.

А час наш ідзе грозным ходам,

усюды грымяць перуны. Звяліся зусім Дон-Кіхоты, знікаюць старыя млыны (П.Панчанка. “Млыны”).

У краіне светлай, дзе я ўміраю, у белым доме, ля сіняй бухты,

я не самотны... М.Багдановіч, май 1917

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 53: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Ізноў тут – сонца, магнолій чары, ад мора пырскі ляцяць на брук тут. Вясна другая квеціць бульвары ў краіне светлай, ля сіняй бухты

(К.Цвірка. “УЯлце”).

5. Складзіце тэкст публіцыстычнага стылю на адну з прапанаваных тэм. Выкарыстайце ў сваім творы разнастайныя прыёмы міжтэкставых сувязей.

1. Смеласць гарады бярэ. 2. Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць. 3. Шчаслівы той, каго і ў няшчасці помняць.

6.Вызначце стыль трох тэкстаў, тэма якіх звязана з М.Багдановічам. Якія бакі зместу – прадметна-лагічны ці эмацыянальна-экспрэсіўны – характэрны для кожнага з гэтых тэкстаў? Чаму?

М.Багдановіч тонка адчуваў усе сэнсавыя адценні слоў, якімі карыстаўся ў мастацкай творчасці. Уключаныя ў сістэму вобразных сродкаў, яны выяўляюць то прамыя, то агульнамоўныя пераносныя значэнні, то атрымліваюць нечаканыя сэнсавыя прырашчэнні, выклікаючы дадатковыя асацыяцыі. Адзін з вершаў гарадскога цыкла пачынаецца радкамі: На глухіх вулках – ноч глухая, // Не менш глухі людскі натоўп... Тройчы выкарыстанае слова глухі ў кожным выпадку выяўляе новае значэнне: спачатку прыгадваюцца вуліцы, па якіх мала хто ходзіць і ездзіць, асабліва ў глыбокую ноч, потым нечаканы штрышок – пра раўнадушнасць людзей да таго, што робіцца навокал, пра іх нячуласць і неспагадлівасць, душэўную глухату (Беларуская мова: Энцыклапедыя. -- Мн.: БелЭн,1994, с.66).

Успомніце ўрывак з любога верша М.Багдановіча, дзе словы таксама набываюць нечаканыя сэнсавыя прырашчэнні.

Бранзавеюць адбіткі твае, прахожы, --

ні адзін на цябе не падобны. А патомкі бяссонна, нястомна іх множаць,

а ты міма ідзеш нястомна.

І чужы табе клопат іх, слава таксама чужая. Ты – прахожы на вечнай дарозе, на яе і зважаеш. Ты яшчэ не прыйшоў да любові, да шчасця, да славы. Смак дарожнага пылу табе прывычна-гаркавы.

Ты ідзеш па дарозе сваёй не героем і не пакутнікам.

Замест кветак, прахожы, пад ногі табе адно – трыпутнікі. Ды азваўся нарэшце час запаветным імем:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 54: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

тваё слова, Максіме... (Л.Філімонава. “М.Багдановічу”).

Патлумачце сваё разуменне вобраза прахожага на вечнай дарозе. Многія пакаленні беларусаў, асабліва маладыя і закаханыя, вечарам і

ранкам паўтаралі словы выдатнага нашага паэта “Зорка Венера ўзышла...”. Максім Багдановіч стварыў самую прыгожую, самую пяшчотную песню пра каханне; песню, поўную любові да роднай зямлі. Ён напісаў “Слуцкія ткачыхі” і многа іншых цудоўных вершаў і паэм пра жыццё беларускіх сялян, пра высокую мару беларускага народа аб волі і шчасці. Максім Багдановіч быў сапраўдным гуманістам, паэтам-дэмакратам. Ён стварыў неўміручыя вершы, адны з найлепшых у беларускай рэвалюцыйнай паэзіі.

Максім Багдановіч заўсёды дбаў пра развіццё літаратуры і культуры на Беларусі.

Яго заклікам было: “Аб шыраце духоўнай дбай” (П.Панчанка. “Слова на адкрыцці помніка М.Багдановічу”).

Прааналізуйце падзел гэтай празаічнай страфы на абзацы. Як вы разумееце заклік М.Багдановіча “Аб шыраце духоўнай дбай”?

2.4. Тэма тэксту

Мы ўжо звярталіся да паняцця тэмы. У перакладзе з грэчаскай мовы гэта

слова абазначае ‘тое, што пакладзена ў аснову’. Тэма – прадмет апавядання, апісання, разважання, даследавання, абмеркавання і г.д. На асаблівасці яе раскрыцця ўплываюць многія фактары, якія разгледзім у такіх асноўных групах, як формы слоўнага выражэння і разнавіднасці літаратуры.

Да формаў слоўнага выражэння адносяцца вусная і пісьмовая, маналагічная і дыялагічная. У дапаможніку “Стылістыка тэксту” М.Я.Цікоцкі, абапіраючыся на класіфікацыю В.У.Вінаградава, вылучае чатыры функцыянальна-жанравыя тыпы маналога: 1) унушальны (агітацыйны, прамоўніцкі); 2) лірычны; 3) драматургічны; 4) паведамляльны (інфармацыйны, апавядальны) [48, с.143]. Унутраны маналог, ці “плынь свядомасці”, часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры і па структуры набліжаецца да няўласна-простай мовы:

Гэты ласкавы галасок з неба здзіўляў Васіля адным: адкуль у гэтай маленькай шэрай птушкі такія пяшчотныя пералівы? І чаму іх так добра чуваць з такой вышыні? Сапраўднае дзіва гэты жаўрук! Ды хіба толькі ў адным жаўруку дзіва? Колькі ні хадзі па полі, колькі ні мерай яго крокамі, заўсёды тут цябе што-небудзь узрадуе і здзівіць. Цвіркуны, перапёлкі, дзікія галубы. А само жыта... Прысядзь у ім, прыціхні і пачуеш мяккі шэпт – то

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 55: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

працяжны, то пяшчотны і сумны (М.Капыловіч. “Скрыпун, або Паганіні з Зарэчча”).

У маналагічнай форме слоўнага выражэння ў залежнасці ад мэты выказвання адрозніваюць апавяданне, апісанне і разважанне. Н.С.Валгіна разглядае яшчэ і такія тыпы тэксту, як азначэнне і тлумачэнне, звязаныя з асаблівым характарам тэксту (даведачным, вучэбна-метадычным і інш.) [1, с.90]. Прааналізуем прыклад:

Слова дзед вядома перш за ўсё ў значэнні ‘бацькаў або матчын бацька; стары чалавек’. Словам дзяды называліся і продкі ўвогуле, і нездарма народнае свята памінання продкаў мае менавіта такую назву – Дзяды.

А чаму калючае пустазелле таксама называецца дзядамі? Магчыма, тут уся справа ў нейкім знешнім падабенстве? Сапраўды, пасля нядоўгіх разважанняў можна сказаць, што калючкі на гэтай расліне нечым нагадваюць няголеную бараду старога чалавека. Але найбольш верагодным вучоныя лічаць меркаванне аб сувязі гэтага слова са старажытным культам памінання продкаў – дзядоў. Продкі, як вядома, усведамляліся як зберагальнікі дамашняга вогнішча і скарбу, як абаронцы ад уздзеяння “нячыстай сілы”. У такім разе мы прыходзім да думкі аб тым, што калючае пустазелле атрымала назву дзяды, паколькі яно выкарыстоўваецца як засцярога ад “нечысці”: снапы, пучкі гэтай расліны вешалі каля варот, дзвярэй хаты, каб адагнаць варожых духаў. Невыпадкова і тое, што гэтая расліна называецца таксама чартапалохам, чартагонам (У.Коваль. “Чым адгукаецца слова”).

У гэтым навукова-папулярным тэксце падаюцца асноўныя азначэнні слова дзед і падрабязна тлумачыцца прычына таго, чаму калючае пустазелле таксама называецца дзядамі. Такім чынам, тэкст уключае элементы азначэння і тлумачэння.

Вылучаецца яшчэ інструктаванне (рэкамендацыі да дзеянняў) -- такі тып тэксту, які рэалізуецца ў тэкстах інструкцый, метадычных распрацовак, рэкамендацый, медыцынскіх і кулінарных рэцэптаў [13, с.92].

Тэма апавядальных тэкстаў звычайна выражаецца ў складзе выказніка: Аднаго разу вожык так захапіўся паляваннем, што не заўважыў, як

пачало світаць. Тады пабег да высокага цёмнага плота, каб там схавацца, але яго прыкмеціў чорны сабака, наляцеў, збіў з ног. Звярок згарнуўся ў клубочак, і сабака тыцнуўся пысай у вострыя вожыкавы калючкі, віскнуў ад болю, адскочыў убок і забрахаў. Вожык баяўся варухнуцца, ляжаў як нежывы.

Узышло сонца, і тут вожыка ўбачыў хлопчык. Ён асцярожна прынёс звярка ў двор, пасадзіў у клетку (А.Дзятлаў. “Горды звярок”).

Для апісальных тэкстаў характэрны апісальны тып сказаў, у якім група выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка:

Цудоўна ў пагодлівыя дні лістапада. Гарыць залатым полымем гай, ціха і сумна лапоча нешта асіннік, быццам скардзіцца на тое, што хутка зіма. Апошняя гэта асенняя квецень. Падзьме халодны сівер, загойдае лес, і

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 56: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

замітусяцца ў паветры апошнія лісты. Цёплым дываном прыкрыюць яны ногі дрэў, каб узімку не стылі тыя ад суровых маразоў (В.Жушма. “Перадзім’е”).

Структура разважання звычайна ўключае тэзіс – доказ (аргументацыя) – вывад (заключэнне, абагульненне). Разважанне можа разгортвацца па-рознаму, напрыклад, на аснове супастаўлення і адмаўлення. Так, у сваім абразку “Строгі і шчыры дзядзька” У.Дубоўка ўспамінае сустрэчу з Янкам Купалам:

Аднойчы ляжалі мы з Іванам Дамінікавічам на беразе мора (1924). Ён памаўчаў, як звычайна, пасля кажа: “Вось, браце, хвалі на моры. Няма ім ліку, няма ім спакою. Так і наша думка. Загадаеш сам сабе: ні аб чым не думаць хоць колькі хвілінак. Не! Адна думка набягае на другую. Аблётаеш думкаю ўвесь свет, усе вякі...”

Часта розныя тыпы тэкстаў кантэкстуальна спалучаюцца: Мяло ўсю ноч. Мне не спалася. Можа, таму, што ўпершыню за зіму

мяла завея, і яе посвіст за акном нагадваў заснежаны лес, будзіў фантазію, кідаў мяне ў вір мараў. Пад ранак не вытрымаў, глянуў на вуліцу. А там – казка. Не трэба і фантазіі. Мокры снег шчыльна спавіў зямлю, запакаваў лужыны, цяжкім грузам павіс на кожнай галінцы бяроз. Тонкія, доўгія іх пасмы схіліліся долу. Як вытрымліваюць, як яны не зломяцца? (В.Жушма. “Завея”).

Да разнавіднасцей літаратуры адносяць мастацкую і немастацкую, народную і кніжную, а таксама роды, віды і жанры. У немастацкай літаратуры выразна выяўляюцца прадметна-лагічныя структуры, у мастацкай – вобразныя, эмацыянальна-экспрэсіўныя.

Паняцце “вобраз” больш шырокае, чым проста “мастацкі вобраз”. Слоўны вобраз як форма нагляднага ўяўлення пра навакольны свет выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах і публіцыстыцы (блакітныя артэрыі, рытм часу). Слоўны вобраз, абумоўлены пераносным ужываннем слова, пазбаўлены індывідуальных эстэтычных рыс. Мастацкі вобраз – гэта спосаб канкрэтна-пачуццёвага ўзнаўлення рэчаіснасці з пэўных эстэтычных пазіцый. У вобразнай сістэме пісьменніка можна вылучыць градацыю, рух ад канкрэтнага сэнсу да абагульненага: 1 ступень – вобраз-індыкатар (ужыванне прамога значэння слова); 2 ступень – вобраз-троп (пераноснае значэнне, у аснове якога – метафарызацыя); 3 ступень – вобраз-сімвал (абагульненае значэнне на аснове прыватных пераносных). Так, Н.С.Валгіна, аналізуючы аповесць А.П.Чэхава “Дама з сабачкам”, як вобраз-індыкатар вылучала шэры колер, вобраз-троп – вобраз звычайных людзей, вобраз-сімвал – вобраз будзённасці, безвыходнасці [13, с.125]. І ў творах беларускай літаратуры можна знайсці прыклады сэнсавай градацыі шэрага колеру. Напрыклад, у вядомай тэтралогіі В.Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца”, “Голас крыві брата твайго” шэры колер выступае вобразам-індыкатарам, вобразам-тропам – прырода, вобразам-сімвалам -- змрочны і пануры час.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 57: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Вершаваная арганізацыя тэксту ў параўнанні з празаічнай больш актыўна выкарыстоўвае тропы і фігуры, мае даволі свабоднае словаразмяшчэнне і часткова абмяжоўвае выбар моўных адзінак. У мастацкай прозе вылучаюцца два асноўныя тыпы: класічная проза (мае выразныя семантыка-лагічныя сувязі) і арнаментальная (заснаваная на асацыятыўна-метафарычным тыпе сувязі, характарызуецца багатай вобразнасцю, эмацыянальнасцю, словатворчасцю, выкарыстаннем гутарковых сродкаў мовы). Для арнаментальнай прозы характэрны рытмізаваны сінтаксіс, што збліжае гэту прозу з паэтычнымі тэкстамі. Існуюць такія з’явы, як празаізацыя вершаваных тэкстаў (напрыклад, вершы ў прозе) і паэтызацыя празаічных. Празаізацыя вершаванага тэксту можа дасягацца і за кошт дыялагізацыі, ужывання слоў бытавога зместу:

На лёс злуюцца людзі, Разменьваюць кватэры. Што гэтак лепей будзе, Чамусь наіўна вераць.

Дзяцей мурзатых дзеляць І сварацца за грошы,

Што здораны ў вяселле, Не помняць аб харошым. А толькі помняць крыўды, А толькі помняць словы:

-- Такім раней не быў ты! -- І ты была талковай! Сусед жыве тактоўна,

Яго бяда аб’едзе. Яму заўжды ўсё роўна, Што робіцца ў суседзяў, Капаецца ў паперах І думае аб свеце... Падзелена кватэра, Падзеленыя дзеці

(В.Шніп. “На лёс злуюцца людзі...”). Звернемся да прыкладу паэтызацыі празаічнага тэксту:

Побач раскошна ласкавеў у цёплым і мяккім перадасеннім сонцы, буяў, шчодра раскрыўшы свае кветкі, бадзяк. Цёмна-зялёныя, парэпаныя, нібы старэчыя рукі, лісты. Светла-зялёны клубочак – акурат вожык, -- толькі не калючы. Мяккія (іх можна нават пакратаць рукою, пальцам – яны толькі трашчаць і чапляюцца за слізкія далоні) іголкі, абматаныя нейкім белым, нібы павучынкі, прадзівам. А над клубочкам – як усё роўна знарок выразаны ярка-чырвоны, з крапінкамі, чубок. Чорныя ножкі, з якіх тырчаць бледна-ружовыя, раздвоеныя на канцы песцікі (Я.Сіпакоў. “Усе мы з хат”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 58: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Аўтарская індывідуальнасць Я.Сіпакова (як, зрэшты, і іншых пісьменнікаў) праяўляецца ў адметнасці выбару і спалучэння моўных сродкаў. Гэтаму тэксту ўласціва своеасаблівая паэтычнасць у апісанні звычайнай, на першы погляд, расліны. Такая паэтычнасць дасягаецца дзякуючы вобразнасці. Актыўнае выкарыстанне параўнанняў дазваляе пісьменніку свежа і непаўторна перадаць знешні воблік бадзяку. Ён ужо не ўспрымаецца чытачом як недаступны і калючы. Словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай ласкавеў, клубочак, чубок, ножкі і інш. ствараюць адпаведны вобраз бадзяку.

Як бачым, на пісьменніцкі выбар матэрыялу рэчаіснасці і яго моўнага афармлення для раскрыцця тэмы ўплываюць многія фактары слоўнага выражэння і разнавіднасцей літаратуры.

Практычныя заданні

1. Якія тыпы тэксту найбольш характэрны для дакладных навук?

Філасофскіх? Гістарычных? Знайдзіце прыклады такіх тэкстаў і прааналізуйце іх. 2. Выпішыце прыклад тэксту-азначэння і тэксту-тлумачэння на тэму “Год”. Звярніцеся да лінгвістычных слоўнікаў беларускай мовы. 3. Параўнайце два тэксты Я.Сіпакова – празаічны і паэтычны -- на тэму “Шчасце”. У чым, на ваш погляд, выяўляецца празаізацыя верша “Лінія гарызонту”? Вызначце тып празаічнага тэксту (апісанне, апавяданне ці разважанне).

Яе адкрываюць дзеці, Гэтую вабную, як бабуліна казка, нітку,

Якая злучае зоркі з расою І не злучыць зоркі з расою; Якая мяшае паветра з вадою І не змяшае паветра з вадою; Якая звівае аблокі з раллёю І не саўе аблокі з раллёю; Якая сшывае неба з зямлёю І не сшые неба з зямлёю.

У дзяцей пераймаюць дарослыя Гэтую зманлівую, як матчына песня, нітку,

Каб адкрываць невядомае, Тое, што ёсць за домам;

Каб за ніткай ісці без стомы, Некалі выйшаўшы з дому; Каб не заседжвацца дома –

З падарожжаў вяртацца дадому. І каб прыносіць дадому

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 59: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Сабраныя зоркі за домам. Ах, гэтая зменлівая нітка!

Вечна яна дражніцца новымі небасхіламі! (“Лінія гарызонту”).

А потым спахопішся – якое там шчасце! Проста табе прыемна – і ўсё.

Бо шчасце – гэта заўсёды нешта недасягальнае. Яно – толькі наперадзе. І калі ты дасягнуў, дамогся таго, чаго так ужо да няўсцерпу чакаў, -- табе робіцца вельмі ж ужо радасна, і ты, задаволены і зняможаны, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. А пройдзе час, і зноў заўважаеш, што гэтае шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём, а ты, нудзячыся ад яго, пачынаеш сумаваць і тужліва чакаць нечага такога, што яшчэ наперадзе, што непазнана, як музыка, турбуе цябе і прымушае шчымець сэрца. Шчасце – гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Відаць, шчасце нельга ўзяць у рукі і разгледзець, бо шчасце – гэта заўсёды лінія гарызонту: а на яе не наступіш нагою (“Усе мы з хат”).

4. Параўнайце немастацкі (навуковы) і мастацкія (празаічныя і паэтычныя) тэксты на тэму “Лес”. Якія структуры (прадметна-лагічныя ці эмацыянальна-экспрэсіўныя) пераважаюць у іх? Ахарактарызуйце моўныя сродкі немастацкіх і мастацкіх тэкстаў.

Лес – 1. Дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

2. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы, вырабны і пад. матэрыял (ТСБМ, т.3, с. 36).

Даўнавата я не быў у лесе, але адчуваю, што пачынае ўжо красаваць

верас: прыемна пахне салодкім цёпленькім мядком. Здаецца, прыгледзься добра і ўбачыш, як садзіцца на верасоўку пчала, гойдаецца, нахінаецца ледзь не да самай зямлі і суне галоўку ў кветачку – п’е соладзь...

Ад гарачыні мітусяцца, медна звіняць разамлелыя авадні; даўно стаіць суш, пыліцца зямля – не зялёныя, а шэрыя сталі кусты, вецер не можа стрэсці з іх пыл, як не здолее іх абмыць раса, вызеленіць і прасвяжыць. Чакае ўсё дажджу (Г.Далідовіч. “Касцюм”).

У лесе было ціха і маркотна, толькі ўгары стаяў глухі шум старых хвой

і ялін. Высокія асіны і бярозы далучалі зрэдку і свой голас да гэтага шуму, калі часам дужэй патыхаў сыры, халодны вецер і варушыў іх голас вецце. На гэтым месцы, дзе рос дуб, мала пазначылася прастору, і маладыя высокія елкі ўжо разгарнулі свае кашлатыя зялёныя лапы і занялі месца дуба (Якуб Колас. “Малады дубок”).

Алік увайшоў у лес, як у родны дом. Ці раз ён тут з бацькам збіраў

грыбы, хадзіў у ягады, а то маці пасылала вязаць венікі. Стройнымі радамі стаялі хвоі, іх голле цягнулася на поўдзень. Шастаў пад нагамі верас, гулі

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 60: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

шэршні, відаць, недзе блізка было іх гняздо. Дзе-нідзе пракідаліся лісічкі, траплялі часам сыраежкі, убаку стаяў мухамор. Алік, праходзячы каля яго, капнуў нагою і далей пайшоў (І.Гурскі. “Над Нёмнам”).

Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём.

Стракатала сарока, чэкаў дзяцел. Ды і дрозд абзываўся ў хвойніку. Гугалі галубы. Нават мурашнік, што трапіўся на вочы, і то варушыўся – выпаўзалі, грэліся на сонцы пакуль яшчэ надта ж павольныя і вялыя пасля зімовай спячкі мурашкі. Цёк сок-бярозавік, і свежыя бярозавыя пні былі мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў вадою (Б.Сачанка. “Родны кут”).

Лес, як вада, наталяе смагу.

Задыхаючыся ў вулічнай таўкатні, Я лесу крычу, як ратоўнаму магу:

-- Дай мне глыток сваёй цішыні! У бор, як у тайну, загляну я,

Каб зведаць сапраўдную глыбіню: За абыякавасцю драўлянай Колькі ўнутры схавана агню!

(П.Макаль. “Мой лес”).

Замерла ўсё пад белым сонцам: Снег і пранізлівы спакой. У белых вэлюмах сасонкі, Ядловец з белай барадой,

Каліны леташняя гронка Здзіўляе мёртвай белізной...

Зайшоўся лес маўчаннем звонкім І трызніць будучай вясной

(Г.Дзмітрыеў. “Зімовы лес”).

Добрыя мясціны трэба вышукаць, Цішыню гарланнем не разбі.

Павуцінне – самай тонкай вышыўкі, Папаратнік – дзіўнае разьбы.

Смольны пах.

Нагрэтыя сасоннікі. Ледзь трывожны гул.

Даспелы бор. А суніцы, як малыя сонейкі, У вясёлых плямках мухамор.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 61: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Гэта казка – пералескі раніцай,

Што ні крок – прасторней і пякней. Толькі лесу можна нізка кланяцца,

І ніхто папрокам не ўпікне (П.Панчанка. “Годзе вам аб колькасці ды якасці...”).

5. Назавіце асноўныя стылістычныя адрозненні службовай

аўтабіяграфіі ад літаратурнай. Знайдзіце іх прыклады. Якія моўныя сродкі характэрны для кожнай з гэтых аўтабіяграфій? 6. Як вы разумееце паняцце слоўны вобраз? Выпішыце некалькі прыкладаў слоўных вобразаў з газеты “Звязда”. Чым слоўны вобраз адрозніваецца ад мастацкага? Прааналізуйце ў творах У.Караткевіча сэнсавую градацыю пэўнага вобраза ад канкрэтнага да абагульненага. Параўнайце яе з вобразнымі сістэмамі іншых беларускіх пісьменнікаў.

2.5. Моўная кампазіцыя тэксту У агульным плане кампазіцыя – гэта пабудова, узаемнае размяшчэнне і

суаднесенасць частак твора. З паняццем кампазіцыі звязаны паняцці архітэктонікі, сюжэта, фабулы. У перакладзе з грэчаскай мовы слова архітэктоніка абазначае ‘будаўнічае мастацтва’. Архітэктоніка – гэта знешняя форма пабудовы твора, размяшчэння яго частак: пралог, эпілог, глава, частка, кніга, том, у вершаваных тэкстах – санет, вянок санетаў і інш. Паняцці фабулы і сюжэта знаходзяць рознае тлумачэнне ў лінгвістыцы. Звернемся да азначэнняў А.І.Гаршкова: “Фабула – гэта сукупнасць адлюстраваных у творы падзей, сюжэт – гэта падзеі ў іх паслядоўнасці, руху, развіцці” [15, с.149].

У некаторых творах архітэктоніка і сюжэт развіваюцца паралельна: паслядоўнасць частак твора адпавядае паслядоўнасці апісаных падзей. Аднак часта архітэктоніка і сюжэт не супадаюць. Напрыклад, аповесць Б.Сачанкі “Родны кут” пачынаецца з апісання сну галоўнага героя Андрэя Лобача, і менавіта ў самым пачатку чытач даведваецца пра каханую жанчыну Андрэя. Толькі ў другой частцы твора “Іра” пісьменнік звяртаецца да самай першай сустрэчы: дзе і пры якіх абставінах галоўны герой пазнаёміўся са сваёй каханай.

Апрача традыцыйнага разумення кампазіцыі як пэўных этапаў развіцця сюжэта існуе яшчэ адно, больш звязанае са слоўнай творчасцю. Кампазіцыя, згодна з такім разуменнем, -- матываванае размяшчэнне “кавалкаў” тэксту. А.І.Гаршкоў у дапаможніку “Русская стилистика” аналізуе некаторыя лінгвістычныя даследаванні, прысвечаныя сутнасці важных тэкставых сегментаў. Асаблівую ўвагу мовазнаўца звяртае на працы В.У.Вінаградава, які называе гэтыя сегменты слоўнымі радамі, а моўную кампазіцыю разумее як

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 62: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сістэму дынамічнага разгортвання слоўных радоў. Паняцце рада ўказвае на ўпарадкаванасць і таму звязваецца з паняццем кампазіцыі. Рух і чаргаванне слоўных радоў выражаюць кампазіцыйную структуру твора. Паняцце слоўны ўключае словы і словазлучэнні, а слоўныя рады могуць характарызавацца фанетычнымі, марфалагічнымі, словаўтваральнымі, сінтаксічнымі прыкметамі і пэўнымі прыёмамі пабудовы (тропы і стылістычныя фігуры). Такім чынам, слоўны рад – гэта паслядоўнасць не толькі моўных адзінак лексічнага яруса (слоў).

Аналізаваць спецыфіку слоўных радоў у моўнай кампазіцыі мэтазгодна на прыкладзе ўсяго твора. Асабліва цікавы такі аналіз пры разглядзе вялікіх празаічных твораў: ён дазваляе глыбей спасцігнуць вобраз аўтара як важную катэгорыю тэксту.

Неабходна адзначыць, што нават у невялікім тэксце (напрыклад, вершы) па разнастайных прыкметах можна вылучыць некалькі слоўных радоў:

Пачынае зелянець. І толькі ў адным

Зацемненым зацішшы Зайцам-беляком Спіць, стуліўшыся, Гурбачка снегу.

Мо разбудзіць,

Каб хто, дурненькага, Не злавіў

(Максім Танк. “Вясной”). У гэтым творы рэалізуецца кампазіцыйна-моўны прыём кантрасту: вакол

вясна, няхай сабе і не зусім упэўненая, але ж на фоне пяшчотнай вясенняй зеляніны так недарэчна-дзіўна выглядае гурбачка снегу, якую паэт параўноўвае з зайцам-беляком. Кантраснасць твора рэалізуюць кантэкстуальна антанімічныя слоўныя рады пачынае зелянець – зайцам-беляком спіць, стуліўшыся, гурбачка снегу. Яшчэ ў вершы вылучаецца слоўны рад з прамым значэннем слоў пачынае зелянець, і толькі ў адным зацемненым зацішшы і слоўны рад вобразнага характару зайцам-беляком спіць гурбачка снегу, мо разбудзіць, каб хто дурненькага (у адносінах да снегу. – Т.С.) не злавіў. Словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай гурбачка, дурненькі ўтвараюць слоўны рад стылістычна афарбаваных адзінак.

Слоўныя рады паэтычных мініяцюр Алеся Разанава характарызуюцца, у першую чаргу, фанетычнымі прыкметамі. Аднак такія гукавыя рады А.Разанава актыўна трансфармуюцца ў іншыя на аснове новых прыкмет – сінанімічных і антанімічных – ужо лексічнага яруса:

руіны запарушваюцца рунь уваскрашае руны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 63: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

неба блізка (“Квантэма”). Спалучэнне асананса (на у) з алітарацыяй (на р) у ключавых словах

мініяцюры асацыюецца з цвёрдасцю, перамогай жыцця над небыццём. Гукавы рад руіны, запарушваюцца, рунь, уваскрашае, руны пераўтвараецца ў сінанімічныя рунь, неба (у гэтых назоўніках на кантэкстуальным узроўні выяўляецца сема ‘жыццё’), руіны, руны (сема ‘смерць’). Прычым прыведзеныя кантэкстуальныя сінанімічныя рады антанімізуюцца дзякуючы кантрасным семам. У гэтым творы таксама магчыма вылучэнне рада стылістычнай фігуры антытэзы, заснаванай на сітуацыйным супрацьпастаўленні руіны, руны – рунь.

Гукавыя рады дамінуюць і ў такім паэтычным жанры А.Разанава, як вершаказ. Яго асаблівасць у тым, што пісьменнік акцэнтуе ўвагу на ключавым слове, вакол якога фарміруецца вобразная сістэма твора. У стварэнні такога арыгінальнага партрэта гукавыя рады пераўтвараюцца ў рады металагічных вобразаў:

Дождж доўгачаканы, доўгажаданы. Ён “доіцца” з неба і дагаджае атожылкам руні, дрэвам, усёй зямлі – ён іхні заўсёдны добраахвотны даўжнік.

Дождж прыходзіць як боскі адказ на стараславянскую – старасялянскую – малітву: “Хлеб наш насущный даждь нам днесь”.

Дождж добры, дождж дужы, калі ён у меру, у дозу, у “досыць” і калі ў пару – у сяўбу, а не ў жніво і ў дажынкі.

Дождж падарожнічае ўдоўжкі і ўшыркі, без сцежак і без дарог, і там, дзе ён пабывае, жыццё адраджаецца нават з прысаку, нават з жуды (“Дождж”).

У прыведзеным вершаказе апорнае слова дождж набывае разнастайныя прырашчэнні сэнсу. Вобразнасць гэтай лексемы ствараецца дзякуючы ўнутранай форме ўсяго тэксту. Таму нявобразныя ў агульным ужыванні моўныя адзінкі кантэкстуальна рэалізуюць патэнцыяльныя семы. Гукавы рад дождж “доіцца”, дагаджае, падарожнічае ўдоўжкі без дарог трансфармуецца ў рад вобразна-метафарычны. З’ява прыроды ўспрымаецца чытачом як жывая істота, здольная да разнастайных адчуванняў. Таму абсалютна апраўданым можна лічыць меркаванне І.У.Арнольд: “Функцыя стылістычнага кантэксту заключаецца не ў тым, каб зняць мнагазначнасць (гэта функцыя моўнага кантэксту), а, наадварот, у тым, каб дадаць новыя значэнні, стварыць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу” [5, с.48].

Калі ў квантэмах і вершаказах дамінуюць гукавыя рады, здольныя да пэўнай трансфармацыі, то ў іншых жанрах паэзіі А.Разанава на першым плане вылучаюцца рады металагічных вобразаў-сімвалаў. Асабліва гэта адносіцца да версэтаў і пункціраў. Сімваламі ў паэзіі А.Разанава выступаюць словы нейтральнай лексікі, якія кантэкстуальна набываюць зусім новыя, не ўласцівыя ім ва ўзуальнай сістэме значэнні.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 64: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Версэты – гэта вершы, блізкія па сваёй будове да баладаў і прытчаў. Філасофская афарыстычнасць і сімвалічнасць прысутнічае і ў разанаўскіх версэтах:

Каб адгарадзіцца ад выпадку, мы абгарадзілі сябе каменнай сцяною, забрукавалі дол, паставілі громаадводы, уклалі законы, распланавалі сваё жыццё далёка наперад – на

дзесяцігоддзі, стагоддзі, але... Але на самым пачатку лета зажоўкла бярэзіна ў скверы, але каля самай ратушы раптам, з палёту, упала мёртвая птушка, але загарчэла вада ў студнях, але старыя людзі спыняюцца і кажуць:”Мы чуем, як плачуць нашы

бацькі...” (“Прыкметы”). У гэтым творы вылучаюцца два супрацьлеглыя семантычныя палі –

жыцця і смерці. Прычым апазіцыя жыццё -- смерць у кантэксце версэта мяняе сэнсавую накіраванасць: у семантычнай структуры слова жыццё актуалізуецца сема ‘адмоўнае’, у слове смерць – ‘станоўчае’. Каменная сцяна, забрукаваны дол, громаадводы, законы сімвалізуюць жыццё. На першы погляд, гэта станоўчыя вынікі чалавечай дзейнасці, якія сведчаць аб развіцці грамадства, яго руху наперад. Аднак у выніку такой дзейнасці зажоўкла бярэзіна, упала мёртвая птушка, загарчэла вада. Прырода, якая ў творы А.Разанава сімвалізуе смерць, і ёсць духоўная аснова для сучаснага чалавека.

Антанімічнасць радоў металагічных вобразаў заўважаецца і ў яшчэ адным жанры разанаўскай паэзіі – пункціры. Пункцір – гэта паэтычная мініяцюра, для якой характэрны лаканізм стылю і творчая свабода ў выяўленні сувязей паміж рознымі з’явамі рэчаіснасці:

У горадзе шэрых шматпавярховых дамоў як найвялікшае дзіва я раптам убачыў барвовы акраец сонца. У гэтым пункціры вылучаныя металагічныя вобразы кантрастуюць

паміж сабой, сімвалізуючы кантрасныя паняцці цемра –святло. Наша цікавасць да аналізу мініяцюры абумоўлена не толькі адметнасцю

разанаўскага светапогляду, але найперш – арыгінальнасцю кампазіцыйнай будовы мікраверша. У паэтычных мініяцюрах А.Разанава назіраецца актыўная дынаміка разгортвання слоўных радоў, якая надзвычай адчувальная для чытача. Імпульсіўнасць разанаўскіх мініяцюр якраз у тым, што такія рады здольныя трансфармавацца, у выніку чаго вобразы набываюць большую глыбіню і выразнасць. У квантэмах і вершаказах дамінуюць гукавыя рады, у версэтах і пункцірах – сімвалічныя. Гэтыя рады могуць пераўвасабляцца ў антанімічныя, што надае адметнасць кампазіцыйнай будове разанаўскай мініяцюры, напаўняе паэтычны радок энергіяй сэнсу і становіцца характэрнай рысай індывідуальна-мастацкага стылю.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 65: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Слоўны рад з прамым значэннем слоў і рад вобразных характарыстык вылучаецца і ў празаічнай страфе У.Караткевіча:

Месяц сапраўды ўсходзіў над пустыняй. І яна была пад месяцам бясконцая, як неба. А над ёю гарэлі, амаль не міргаючы, тысячы зор.

Яна ляжала перад ім, бязмежная, як жыццё, азораная, залітая празрыстым святлом. Свяцілася кожнай дзюнай, нібы адлітай з таго ж крышталю, што і вочы малой. І ўсё гэта было бязмежнае, усеабдымнае і ўсёпаглынальнае, як час, як жыццё, як чалавек, як далёкая...далёкая...далёкая...

Дзяўчынка глядзела на яго, як на таго, хто з’явіўся з казкі. Абхапіла калені ручанятамі, паклала на іх падбародак, схіліла галаву. І ў яе ўскінутых трывожных вачах, як тысячы светлячкоў, адбіваліся зоры (“Сіняя-сіняя...”).

Назавіце кампаненты слоўных радоў гэтага тэксту. Апавяданне У.Караткевіча “Сіняя-сіняя...” ўпершыню было апублікавана

ў часопісе “Беларусь” (1964, №3). Асаблівая кампазіцыйная роля ў гэтым творы належыць мастацкай дэталі, якая адлюстроўвае агульнае ў прыватным. Гэта дэталь – чорныя дзівосныя вочы – не адзін раз ужываецца ў апавяданні і звязана з іншымі сродкамі мастацкай выразнасці. Такія дзівосныя вочы былі ў Джамілі – васьмігадовай дачкі шэйха з Уед-Рыра. Чароўнасць дзіцячых вачэй падмацоўваецца вобразам караляў. Як вядома, яшчэ ў старажытнасці людзі пустыні ў спёку студзілі рукі аб крыштальныя шары, якія лічыліся скамянелым ільдом. Горны крышталь ёсць і ў каралях. Бляск вачэй Джамілі параўноўваецца ў творы з крыштальнымі каралямі. Нават дзюны нібы адліты з таго крышталю, што і вочы малой. У канцы апавядання дзяўчынка параўноўваецца з “камячком жывой плоці, які вярнуў яму (Петруку Ясюкевічу. – Т.С.) радзіму”, а радзіма – надзейны ратунак ад спёкі. Мастацкая дэталь твора -- чароўныя вочы, сэнсава ўзмоцненая вобразам крыштальных караляў, дазваляе спасцігнуць глыбіню зместу: васьмігадовая Джаміля была ў пустыні для Пятра Ясюкевіча той апорай, якая дапамагае чалавеку выжываць у вельмі складаных жыццёвых абставінах. Клопат пра дзіця з чароўнымі вачамі ратаваў ад пакутлівай думкі пра смерць.

Такім чынам, пры асэнсаванні паняцця моўнай кампазіцыі неабходна звяртацца да паняццяў архітэктонікі, сюжэта, фабулы і асабліва – да вылучэння і аналізу слоўных радоў і мастацкіх дэталей.

Практычныя заданні

1. Вызначце слоўныя рады ў паэтычных і празаічных тэкстах:

Мой горкі прыпамін, Жыцця скупая проза: Яго туга – Палын! Яе святло – Бяроза! Якой бы старане

Не аддаваць паклоны –

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 66: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Заўсёды для мяне Шчыміць агонь зялёны. Над самым судным днём І над жыццёвай прозай Панікну Палыном І выстаю – Бярозай

(Я.Янішчыц. “Мой горкі прыпамін...”).

Ты заўсёды Няўлоўнай была: То веснім звонам

Паміж радасцю і смуткам, То промнем святла

Паміж быццём і небыццём, То рэхам

Паміж мінулым і будучым, То жывым серабром,

Што працякае Праз пальцы рук, Калі цябе абдымаю

(Максім Танк. “Ты заўсёды...”).

Сцежка вывела на ўзгорак. Жыта скончылася – на другой палове вострава пад поўняй тым самым срабрыстым святлом блішчаў мокры луг. Увесь востраў пад нагамі нібыта прыўзняўся, яго рэльефна акрэслены срабрыстым шнурам контур уразаўся не ў звычайную прастору вады, а ў яе геаметрычна выпуклую сферу, і, можа, у чарах ночы сфера вады здавалася агромністай, у нейкіх касмічных формах. З формамі возера гарманіравалі такія самыя рэльефна выпуклыя формы вострава, а над імі, над зямлёй і вадой, дакладней – над стыхіяй зямлі і вады, у бязмежную вышыню імкнулася такая самая геаметрычна вылітая прастора неба, не размытага змрокам ночы, не сціснутага ім, як гэта бывае, не замкнёнага цеменню, а ўсё роўна як імі – змрокам, цеменню, ноччу – ператворанага ў біблейскую святыню і саму вечнасць (В.Карамазаў. “Крыж на зямлі і поўня ў небе”).

Спякотна, душна, высока ў небе, проста над імі, кружыць коршак.

Адсюль, з зямлі, здаецца, што гэта ніякі не коршак, а самы звычайны верабей, бо ён такі маленькі, дробненькі – як кропка. Летам каршакі часцяком кружаць над вёскай і з вышыні выглядваюць, дзе квактуха з жоўтымі пісклянятамі адышлася далёка ад хаты... Коршак кружыць, кружыць, і міма яго плывуць летнія воблакі – ясныя, лёгкія, з сіне-блакітным пералівам (І.Капыловіч. “Пасынак”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 67: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

2. Ахарактарызуйце выразную мастацкую дэталь – фіялкі – у апавяданні В.Хомчанкі “Равесніца”. Якая кампазіцыйная роля гэтай дэталі?

3. Знайдзіце прыклады празаічных твораў, у якіх мастацкая дэталь (ці дэталі) сэнсава ўзмацняецца вобразнымі сродкамі мовы. 4. Якімі мастацкімі дэталямі дасягаецца ў гэтых вершаваных тэкстах глыбіня зместу? Ахарактарызуйце ролю дэталей у моўнай кампазіцыі твораў.

На мокрым голлі – рэдкія лісточкі. І мне здаецца золкаю парой, Нібыта залатыя ліхтарочкі Запалены бярозаю старой.

Куды яна ўзіраецца? Што бачыць?

І для чаго запалена святло? Няйначай – лету, выраю – няйначай.

І мо – каб адзінока не было. А мне б хацелася, бяроза, думаць, -- Прабач, хачу замнога мо, прабач, -- Што ты з маёй бясплённасці і тлуму Пакажаш сцежку мудрасці і ўдач.

Я і сама шукаць яе гатова, Шукаць гатова – значыць, і знайду.

А вока ліхтарочка залатога Не дасць мне спатыкнуцца на хаду. Тваё галлё, бяроза, падтрымае, -- Яшчэ адолець не адну вярсту. Пакуты знаю. Боязі не знаю.

Іду (Н.Мацяш. “Бяроза”).

Вечар прылёг на верасе, Цішай спавіты бор.

Мой высакосны верасень Сыпле лісцё ў касцёр.

Знойдзена больш, чым страчана, Бо між людзей я – не госць. Песняй мне – мова матчына,

Музыкай – маладосць. Шчыра ў надзею верыцца, Ў вечнасць людзей і зор... Мой высакосны верасень,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 68: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Не патушы касцёр (З.Марозаў. “Вечар прылёг на верасе...”).

2.6. Вобраз аўтара

Найбольш поўнае разуменне спецыфікі тэкстаўспрымання будзе пры

разглядзе такога важнага паняцця, як аўтарская мадальнасць. З ім звязана паняцце вобраза аўтара. Мадальнасць -- гэта выражэнне ў тэксце адносін аўтара да паведамлення, яго канцэпцыі, пазіцыі, пункту гледжання. З дапамогай мадальных слоў (мусіць, вядома, безумоўна, сапраўды, здаецца і інш.) перадаюцца адносіны да выказанай думкі. Прааналізуем урывак – празаічную страфу – з твора І.Мележа “Чулае сэрца” пра Кузьму Чорнага:

Гэта было добрае, чулае да людзей сэрца. Мусіць, ад гэтай сваёй дабраты, ад чуласці, а можа ад пераканання, што лагоднае, добразычлівае слова больш дае сілы чалавеку, чым лаянка, ён людзям, што адкрывалі яму першыя, запаветныя свае сшыткі, задумы, часта гаварыў добрыя, абнадзейлівыя словы. Напэўна, па гэтай прычыне ён быў шчодры на пахвалу. Каму, як не яму, былі добра відны шматлікія пралікі і прамашкі няспелых твораў нявопытных пачынаючых, каму лягчэй было “зарэзаць” такі твор, а ён -- шукаў крупінкі добрага, назіральнасці, роздуму, жыццёвага вопыту, крупінкі таленту. Шукаў, знаходзіў і паказваў: глядзіце, вось тут у вас добра, вось тут, а тут – кепска, але вы не вешайце галавы, усё будзе добра! Папрацуйце і прынясіце!

Мадальныя словы мусіць, можа, напэўна выяўляюць адносіны пісьменніка да магчымай рэчаіснасці.

Дакажыце, што гэты ўрывак – празаічная страфа. Вызначце яе кампазіцыю.

Катэгорыя мадальнасці цесна звязана з паняццем вобраза аўтара. Спасціжэнню сутнасці гэтага вобраза дапамагае трыяда вытворца маўлення – суб’ект аповеду – вобраз аўтара. Спынімся на кожным элеменце. Вытворца маўлення – гэта рэальны аўтар, які заўсёды шукае форму падачы матэрыялу рэчаіснасці (з выяўленнем свайго асабістага “я” ці хаваючы яго). Так, кожны афіцыйны дакумент мае свайго стваральніка, але ён ніяк не выяўляецца ў моўнай форме:

Рэгістрацыя іншаземца ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца пры наяўнасці міграцыйнай карткі, якая мае адзнаку службовай асобы пагранічных войскаў аб уездзе іншаземца ў Рэспубліку Беларусь, і дакумента для выезду за граніцу, за выключэннем іншаземцаў, указаных у частцы другой гэтага артыкула.

Іншаземцы, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь не запаўняюць міграцыйныя карткі пры ўездзе

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 69: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ў Рэспубліку Беларусь і не прад’яўляюць іх пры выездзе з Рэспублікі Беларусь, рэгіструюцца на падставе дакументаў для выезду за граніцу (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”).

Як бачым, у гэтым афіцыйным дакуменце асоба вытворцы маўлення моўнымі сродкамі не выражаецца.

Чаму гэты тэкст адносіцца да афіцыйна-справавога стылю? Праз форму падачы матэрыялу выяўляецца суб’ект аповеду. Напрыклад,

стваральніку (журналісту) перадавога артыкула неабходна выказаць не асабістае меркаванне, а думку ўсёй рэдакцыі, для чаго выбіраюцца адпаведныя моўныя формы адасаблення ад свайго тэксту:

Нам вельмі прыемна, што даўняе супрацоўніцтва газеты “Звязда” і РУП “Белпошта” з’яўляецца вельмі плённым і ўзаемавыгадным. Вянцом такой дружбы традыцыйна становіцца рост падпіскі на старэйшае ў краіне, адзінае штодзённае беларускамоўнае выданне, якім з’яўляецца “Звязда” (“Звязда”).

У гэтым публіцыстычным тэксце выбрана моўная форма – асабовы займеннік мы – для выражэння суб’екта аповеду (“калектыўнага” аўтара).

Суб’ект аповеду – гэта непасрэдны аўтар, ад імя якога ствараецца тэкст. Самым складаным з’яўляецца пошук такой формы аўтарства ў мастацкім творы. Пісьменнік мусіць выбраць форму падачы матэрыялу (безасобасна, ад “я” персанажа ці нейкі іншы спосаб). Такі пошук закладвае аснову пабудовы вобраза аўтара. Да асэнсавання гэтага паняцця звярталіся многія даследчыкі яшчэ на пачатку ХХ ст. Асабліва плённа вобраз аўтара разглядаўся ў лінгвістычных працах В.У.Вінаградава. Аднак у навуцы адсутнічае дакладнасць азначэння гэтага паняцця, што тлумачыцца суб’ектыўнасцю ўспрымання вобраза аўтара.

Разгляд вобраза аўтара можа весціся па некалькіх кірунках. Першы абумоўлівае зварот да слоўна-маўленчай структуры твора, бо вобраз аўтара як важная катэгорыя тэксту звязвае ў адно цэлае ўсе бакі зместу і моўнага выражэння. Згодна з такім разуменнем прааналізуем вядомае апавяданне М.Стральцова “Смаленне вепрука”. У ім выяўляюцца два тэматычныя палі. Першае звязана з падтэкстам і ўключае слоўны рад тэмы “Вёска”: пах падмерзлых трэсак, тарахценне трактарка, звон калодзежнага вядра, вяпрук, рохканне. Другое тэматычнае поле -- “Горад” -- мае слоўны рад юнак, жыццё, добры знаёмы, вуліца, трамвай. Гэтыя тэматычныя палі, кантрастуючы паміж сабой, рэалізуюць асноўную аўтарскую задуму – паказаць бесперапыннае кола быцця, у якім пастаянна прысутнічаюць страты і смерць. Характэрна, што апавяданне мае кальцавую кампазіцыю, яго пачатак і канец аднолькавыя:

Ідуць ужо халады, бяруцца прымаразкі – ападаюць інеем сырыя туманы. Восень сімвалізуе згасанне жыцця, незваротнасць страчанага. Арганізацыйная роля аўтара ў гэтым апавяданні – аб’яднаць два

тэматычныя палі “Вёска” і “Горад”, у якіх сустракаюцца аднолькавыя па

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 70: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сэнсавым напаўненні вобразы. Такім чынам, складваецца адпаведны рад, дзе дамінуюць словы трывожна, цёмна, холадна: каменная, зацятая маўклівасць зямлі, травы і схаладнелага, шурпата-шызага неба; тугая чарната сарокі і гэткая ж тугая бель; трывожна зачачэкае; яго (гаспадара. – Т.С.) вочы трывожна будуць убіраць у сябе наваколле, і нябачна накрэсліць там яму гонкі вецер і сум палёў, і халодны вобмарак травы; тужліва глядзяць у пустату яго (вепрука. – Т.С.) маленькія вочкі; гаспадарова постаць цёмна набліжаецца да варот; сонца холадна біла ў вокны; халаднаватая чырвань аблівала бэз; сумна натапыранае шэрае птушанё; памірала сонца; трывожыць, гняце незразумелым нейкім сэнсам і самога чалавека тужлівая палоска расхінутай на захадзе вечаровай зары; у маркотным, дзіўна запаволеным одуме ішоў ён (юнак. – Т.С.) дамоў. Словы трывога, цемната, холад у кантэксце твора набываюць іншы сэнс, рэалізуючы патэнцыяльныя значэнні ‘смерць’, ‘прадчуванне зла’, ‘холад чалавечых стасункаў’. Прычым гэтыя адзінкі, як ужо было адзначана, прысутнічаюць у абодвух тэматычных палях, што сведчыць пра цэласнасць моўнай кампазіцыі апавядання і пра вобраз аўтара як слоўна-маўленчую структуру мастацкага твора.

Другі напрамак аналізу заснаваны на чытацкім успрыманні абагульненага вобраза аўтара, ці вобраза яго стылю. У такім выпадку дарэчы звярнуцца да паняцця тыпізацыі вобраза аўтара, якая выяўляецца ў адпаведных моўных сродках – спецыфічных рысах індывідуальна-аўтарскага стылю. Прычым такія моўныя сродкі неабавязкова звязаны з тропамі. Напрыклад, многія сказы Я.Сіпакова нагадваюць разгорнутае разважанне. Іх рытмічнасць ствараецца паралельнымі сінтаксічнымі канструкцыямі і паўторам слоў:

Калі з нешырокага шляху, раз’езджанага калясьмі, дзе, нягледзячы на восень, у мяккім, як мука, і цёплым, як ачахлы прысак, пыле тонуць босыя ногі, ступіш раптам на бойкую, вытаптаную, нібы ток, сцяжынку, адразу адчуеш, як холадна зрабілася падэшвам, і здзівішся, што верасень у свае доўгія, расяныя і золкія ночы паспеў ужо так выхаладзіць зямлю, што і ласкавае пакуль яшчэ сонца не спраўляецца награваць нават вось гэтую вузкую сцяжыну за пакарацелы, скупавата адведзены яму перадзім’ем дзень (“Крыло цішыні”).

Калі ўсё добра ў тваім жыцці, калі табе ўсё ўдаецца, калі ты ходзіш, як на свяце, вельмі ўрачысты, а над табою – музыка, музыка, музыка, ты і сам ужо, непакоячыся, пачынаеш бачыць, што тут нешта не так, што так доўга не можа быць; пачынаеш падазрона прыслухоўвацца – нешта ж павінна здарыцца (“Усе мы з хат”).

Мастацкі свет Я.Сіпакова прасякнуты святлом мудрага сузіральніка. Узнікае тыпізацыя вобраза аўтара як пранікнёнага лірыка.

Тыпізацыя вобраза аўтара прысутнічае і ў паэтычных тэкстах. Каго, на ваш погляд, можна назваць паэтам-філосафам, паэтам-грамадзянінам, паэтам-сузіральнікам? Якімі моўнымі сродкамі – асаблівасцямі індывідуальнага стылю – гэта можна даказаць?

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 71: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Прывядзём узор аналізу твораў Максіма Танка, якія сведчаць пра тыпізацыю вобраза аўтара як паэта-філосафа.

У аснове мастацкага тэксту Максіма Танка – адметная кодавая сістэма. Неадназначнасць кода, пастаяннае парушэнне кодавай нормы і яе нечаканасць ствараюць умовы для ўспрымання звязнасці тэксту, заснаванай на супрацьлегласці [30, с. 325].

Пры дэкадаванні мастацкага твора магчыма страта чытачом некаторай часткі інфармацыі, аднаўленню якой садзейнічаюць прыёмы вылучэння сэнсавых момантаў. У стылістыцы дэкадавання да такіх прыёмаў адносяць канвергенцыю, эфект падманутага чакання і счапленне [6, с. 98 -- 113]. Для індывідуальна-аўтарскага стылю Максіма Танка характэрны эфект падманутага чакання, які выяўляецца праз імпліцытны кантраст: Маглі быць у цябе косы даўжэйшыя

(А ты абрэзала, закручваеш папільёткі), Маглі быць і бровы цямнейшыя, Носік -- не такі задзёрысты, кароткі, Вусны – не такія прыпухлыя, быццам З іх можна вясновага сонца напіцца, І вочы – не такія насцярожаныя...

Ну вось ты і пакрыўдзілася, самая прыгожая! (“Крытычныя заўвагі”). У гэтым творы адсутнічаюць антанімічныя або кантэкстуальныя

апазіцыі, аднак апошнія словы самая прыгожая нечакана пераводзяць увагу чытача ў іншы сэнсавы план – захаплення каханай, яе прыгажосцю, хоць і не класічнай. Кантраснасць твора відавочная: першае сямірадкоўе настройвае на адпаведнае “крытычнае” заключэнне, якое, тым не менш, паэт афармляе аналітычнай формай найвышэйшай ступені параўнання.

Такі ж эфект падманутага чакання, заснаваны на імпліцытным кантрасце, выяўляецца ў наступных вершах:

Вершы мае – часовыя прыстанішчы, Якія будую ўсё жыццё. Але пасля таго, як заб’ю Апошні цвік у рытмы, Устаўлю вокны ў строфы, Навешу дзверы на цэзурах, Прымацую клямку да pointe – У гэтым доме Ўжо мяне не шукайце (“Вершы мае – часовыя прыстанішчы...”). Вершы – гэта “часовыя прыстанішчы” ў бясконцым творчым

будаўніцтве (кантраст паміж непастаянствам і пастаянствам). Праз індывідуальна-аўтарскія метафары “заб’ю апошні цвік у рытмы, устаўлю вокны ў строфы, навешу дзверы на цэзурах, прымацую клямку да pointe” паэт

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 72: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

перадае дасканаласць закончанага ва ўсіх адносінах твора. Але пошук новых формаў і сродкаў іх выражэння не дазваляе лірычнаму герою надоўга заседжвацца ва ўтульным жытле. Таленавіты верш становіцца кароткім імгненнем на шляху да новых адкрыццяў.

Яшчэ прыклад: Звычайна сур’ёзныя людзі Калі будуюць дом, Перш закладаюць фундамент, Потым узводзяць сцены, Ставяць кроквы, Крыюць. У мяне ж – наадварот: Я пачынаю з мары, З дыму над комінам, З буслінага гнязда, Якое прымацоўваю да страхі, Страху кладу на латы, Латы – на кроквы, Якія асаджваю на плечы сцен, І ў вокнах – яшчэ не зашклёных – Стаўлю кветкі. Некаторыя смяюцца. Хоць – як не дзіва! – Дом гэты выстаяў Пад громам навальніц (“Звычайна сур’ёзныя людзі...”). Імпліцытны кантраст рэалізуецца праз супрацьпастаўленне знешняга і

ўнутранага. Дом, у якім “сур’ёзныя людзі” ўсё зрабілі грунтоўна і па чарзе, аказваецца не такім трывалым пад “громам навальніц”, як той дом, куды лірычны герой уклаў светлыя мары і памкненні. Чалавечае жытло ўтульнае і даўгавечнае найперш дзякуючы ўнутранаму стану яго насельнікаў, а не знешне правільнай будове.

Звернемся да прыкладу: Калі вецер скручвае дарогі, як лейцы, І свішча ў тваіх скабах так, Што аж мурашкі разбягаюцца па целе; Калі снег белымі пчолкамі раіцца І, ападаючы на вочы, жаліць, жаліць, -- Гэта звычайная завея. Калі на кожным кроку цябе валіць з ног, А зямля ўсё хутчэй і хутчэй адплывае і ты Адстаеш, як ад санітарнага цягніка, Які не ўдаецца ніяк не спыніць, не дагнаць, --

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 73: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

І гэта звычайная завея. Калі ты ідзеш і ў вокнах агні ўсе – чужыя, Калі ўсе запоры прымерзлі да весніц, Калі ўсе сабакі, як на незнаёмага, брэшуць, Калі тваіх слоў не разумее ніхто, Калі, сваё імя назваўшы, пачуеш маўчанне, -- Няхай цябе гэта завея не стрэціць! (“Завея”). Прыметнік звычайная ў галоўнай частцы складаназалежнага сказа

кантрастуе з папярэднім кантэкстам і з дзеясловам жаліць, паўтораным дзеля ўзмацнення экспрэсіі. У другім выпадку (і гэта звычайная завея) прыметнік звычайная таксама відавочны элемент нечаканасці на эмацыйна напружаным фоне папярэдніх радкоў. Самай страшнай завеяй аказваецца завея бяспамяцтва, выражаная паэтам у мастацкіх вобразах чужых агнёў, прымерзлых да весніц запораў, брахлівых сабак, маўчання. Пакуты і страты на роднай зямлі, сярод блізкіх людзей не такія адчувальныя і балючыя, як на духоўнай чужыне.

Верш “Калі апаў першы ліст на зямлю...” мае крайнія кампаненты кантэкстуальнай антанімічнай парадыгмы зямля – сэрца, а пасярэдзіне – кампанент далонь. Так і парадкавыя лічэбнікі першы – трэці:

Калі апаў першы ліст на зямлю, Я падумаў: сарваў яго вецер. Калі апаў другі ліст на маю далонь, Я падумаў: мо захацеў пагрэцца. Калі ж апаў трэці ліст на сэрца, Я зразумеў: набліжаецца восень. Крайнія кампаненты трэці, сэрца выражаюць сувязь з унутраным станам

чалавека: у трыядзе дзяцінства – сталасць – старасць кожны фрагмент мае сваю сувязь з лістападам. Асабліва выразна яна адчуваецца з трэцім лістом. Калі ён “апаў на сэрца”, лірычны герой зразумеў (такі дзеяслоў ужывае паэт, а не падумаў, як у папярэдніх радках) і адчуў подых восені.

Эфект нечаканасці можа рэалізавацца ў адпаведных сінтаксічных канструкцыях:

Хоць ужо даўно няма гэтых дрэў, А я ўсё стаю ў іх зелені; Хоць ужо даўно няма гэтых птушак, А я з захапленнем сачу за іх палётам; Хоць ужо даўно высах гэты ручай, А я, прыпаўшы да яго, наталяю смагу; Хоць вайна спапяліла гэта поле, А я ўсё чую шум яго каласоў,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 74: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Звон сярпоў, песню жней (“Даваенны габелен”). У аснове твора – складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі.

Паміж галоўнымі і даданымі часткамі выяўляецца апазіцыя жыццё – смерць. Як бачым, паэт нават і без ужывання антонімаў стварае выразны кантраст паміж стратамі, якія ўжо рэальна не існуюць, але будзяць успаміны і таму застаюцца вечна жывымі.

Скразны вобраз твора “Ты яшчэ толькі намёк на чалавека...” -- унутранае сталенне чалавека, які праходзіць праз іпастасі намёк – чвэрць – паўчалавека да духоўнай дасканаласці, “калі ўсе могуць спадзявацца на цябе”:

Ты яшчэ толькі намёк на чалавека, Калі ва ўсім спадзяешся на маці; Ты яшчэ – чвэрць чалавека, Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу; Ты толькі – паўчалавека, Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -- І толькі тады становішся чалавекам, Калі ўсе могуць спадзявацца На цябе. Кантрасныя адзінкі кантэкстуальнага ўзроўню ў сэнсавых адносінах

займаюць моцныя пазіцыі, што пацвярджаецца і граматычна: супрацьпастаўленні знаходзяцца ў галоўных частках складаназалежных сказаў.

У паэзіі Максіма Танка кантраст выяўляецца і паміж ідэйным зместам твораў. Параўнаем два вершы – “Парог, вычасаны з успамінаў...” і “Каб лягчэй было ў дарозе...”:

Парог, вычасаны з успамінаў, Астаўся за мной; Дзверы на завесах цвыркуновай песні Асталіся за мной; Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх, Асталіся за мной; Хата, пакрытая крыламі ластавак, Асталася за мной, --

Як жа мне не азірнуцца назад, Нават калі б я застыў Слупом солі? (“Парог, вычасаны з успамінаў...”). Алюзія слуп солі вяртае чытача да вядомай легенды пра старажытныя

гарады Садом і Гамору, якіх пакараў Бог за амаральныя паводзіны жыхароў. Папярэдзіў толькі прапаведніка Лота і яго жонку, каб яны пакінулі горад і не

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 75: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

азіраліся назад. Як вядома, жонка Лота, нягледзячы на Божае папярэджанне, падчас выбуху не вытрывала і азірнулася назад, каб паглядзець на родны горад, які любіла ўсёй душой. Яна навечна застыла слупом солі. Такога лёсу не баіцца лірычны герой верша, бо прывязаны да Радзімы і не ўяўляе свайго існавання на зямлі без яе. Індывідуальна-аўтарскія метафары ўзмацняюць эмацыйны стан лірычнага героя: парог, вычасаны з успамінаў; дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак. Ствараецца вобраз бязмернай любові да роднага жытла, прасякнутага светлай энергіяй дабра.

У вершы “Каб лягчэй было ў дарозе...” ўжываецца дзеяслоў у форме загаднага ладу (не) аглядайцеся, які адмаўляе вяртанне назад, “бо жыццё яшчэ – перад вамі”.

Каб лягчэй было ў дарозе, Трэба на ўсіх указальніках Замест кіламетраў Напісаць: “Ідзіце! Не аглядайцеся, Бо жыццё яшчэ – Перад вамі”. Кампаненты апазіцыі назад – наперад выяўляюць у вершах розны

эмацыйна-ацэначны патэнцыял. Вяртанне да бацькоўскіх каранёў, да ўласнай памяці – гэта заўсёды станоўчае, важкае ў жыцці кожнага. Калі ж адбываецца толькі бязмэтнае вяртанне ў мінулае, то яно, безумоўна, перашкаджае. А трэба ж “каб лягчэй было ў дарозе”.

Некаторыя творы Максіма Танка – перыяды, у аснове якіх складаназалежныя сказы. Як зазначае даследчыца перыяду ў сучаснай беларускай літаратурнай мове С.А.Алісіевіч, “танкаўскі перыяд – гэта ў пераважнай большасці разважанне” [3, с. 11]. Прыклад:

І радасць – ніякая радасць, а горыч, І песня – ніякая песня, а скарга, І страва – ніякая страва, а камень, І брага – ніякая брага, а слёзы, І сонца – ніякае сонца, а крыга, -- Калі ты на свеце ўсім гэтым Не маеш з кім падзяліцца (“І радасць – ніякая радасць, а горыч...”). Першая частка перыяду мае “экспліцытную парадыгму супрацьлегласці”

[17, с. 111]. Такая парадыгма, выражаная антонімамі радасць – горыч і кантэкстуальнымі супрацьпастаўленнямі песня – скарга, страва – камень, брага – слёзы, сонца – крыга, грунтуецца на акратэзе – стылістычнай фігуры кантрасту.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 76: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Феномен кантрасту ахоплівае скразныя вобразы твораў большасці беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Прыгадаем, напрыклад, Алеся Разанава. Яго паэзія па сутнасці, ёсць паэзія кантрасту, моўнае выражэнне якой грунтуецца на антанімічных і кантэкстуальных апазіцыях. Філасофія свету, дзе пастаянна дзейнічае закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей, уплывае на “спецыфіку свядомасці пісьменнікаў” [44, с. 10]. Кантраст – важны кампанент і аўтарскага стылю Максіма Танка. Канцэптамі, якія рэалізуюць моцныя тэкставыя пазіцыі, у мове паэтычных твораў Максіма Танка з’яўляюцца дабро – зло, жыццё – смерць, святло – цемра. Кожны з гэтых канцэптаў утварае пэўныя тэкставыя апазіцыі, экспліцытна заснаваныя на моўных і кантэкстуальных супрацьпастаўленнях:

Дабро – зло: “Калі хочаш Некаму зрабіць зло, / Зрабі дабро”, -- / Напамінаў мой бацька (“Пра філосафаў”); Пакуль Феміда / Узважвае на шалях / Дабро і зло, / Праўду і няпраўду, / Мо пачакаю / Нейкі лішні дзень, / Каб перадаць / Сваім сябрам / За Сціксам / Аб выніках (“Пакуль Феміда”); Рэкі і смутку і радасці / Я пераходзіў не раз (“Рэкі і смутку і радасці...”); Вы думаеце, гэта – шчасце, / Калі ад дотыку твайго / Ператвараецца ўсё ў песню: / Зямля, трава, вада, агонь, / І хлеб, і соль, і боль, і радасць, / І кожны міг, і кожны час (“Вы думаеце, гэта – шчасце...”); Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, якія смяюцца і плачуць (“Перапіска з зямлёй”); Вычарпаўшы чарпакамі пах водарасцяў, / Радасць удач і горыч рыбацкіх няўдач, / Перад зімой мы выцягваем / Свае лодкі на бераг (“Нарачанскія лодкі”); Забудуцца нягоды, ліхалецці, / Зноў заквітнеюць вёсны на палях (“Забудуцца нягоды, ліхалецці...”); І ў нас цёмна, змрочна, толькі час ад часу / Загарыцца сонца паміж нашых стрэх (“Песня кулікоў”); І ўсё іх дзівіла ў нас: / І беднасць зямлі, / І багацце (“На пероне”); І такім агнём палала гэта слова, / Верай ў будучыню, што здалося нат, / Быццам сонца азарыла зруб сасновы, / Ноч за вокнамі, дажджлівы лістапад (“На даўгінаўскім гасцінцы”); Ля гэтых сосен маладосць прайшла, / І я ў дні вераснёвыя свабоду / Сустрэў тут, ля рыбацкага сяла. / Таму мне дорагі яны заўсёды, / І ў сэрцы, знаю, іх вясенні шум / Ніякая не згасіць непагода (“Ля гэтых сосен”); Я думаў тады: як пройдуць / Суровыя годы, цяжкія, / Настануць дні веснавыя / І радасныя часы (“Пра сябе”); Я ведаў, што ты – бліскавіца, / Што хмары рассекла; / Я ведаў, што ты – вызваленне / З няволі і пекла (“Паэзія”); Я цябе хацеў бы пазнаёміць / З землякамі, хмарамі, вятрамі, / З валунамі мядзельскімі, з хлебам Пількаўскім, духмяным ад аеру, / З роднаю маёй зямлёй, якая / Была вечна матчынай калыскай / Для ўсіх нашых галасістых птушак, / Самых сумных і вясёлых песень (“Tertium non datur”); -- Усё яшчэ веру / У старыя прымхі, / Што ў канцы жыцця ўзважваюцца / Дрэнныя і добрыя справы (“На пытанне...”); Адкуль у цябе столькі радасці, / Што і я пачынаю смяяцца? / Адкуль у цябе столькі суму, / Што і я ўпадаю ў роспач? (“Адкуль у цябе столькі радасці...”); О, не пакідай мяне, смех, / Ніколі, ні ў раі, ні ў пекле (“О, не пакідай мяне, смех...”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 77: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Жыццё – смерць: Завяралі старэйшыя, / Што імі / Ужо вырашаны праблемы / Праўды, няпраўды, / Дружбы, кахання, / Жыцця і смерці (“Шчаслівы дзень”); Жыццё і смерць, зацішша, бура – / На замініраваным полі! (“Арабескі”); Не, гэта не музей, / Яшчэ адзін круг пекла, / І, можа, круг апошні, / За якім не знойдзем / Ні жыцця, ні смерці (“У Хірасімскім музеі”); Сярод павер’яў і паданняў, / Запалых у лясную ціш, / Стаіць як сімвал скрыжавання / Жыцця і смерці даўні крыж (“Крыж”); Не ўбачым, / Да завадзі якой – / Жыцця ці смерці – / Плынь нясе Наш човен (“Поўня”); І не было ў нас ні фаты / І ні пярсцёнкаў залатых, / Якімі скоўваюцца сэрцы / Да смерці або да бяссмерця (“У гэты вечар”); Пісаў бы пісьмы кожнаю парой / Жывым і мёртвым дружбакам – салдатам (“Араў бы нівы, засяваў бы іх...”); І кліча звонам багамольным / Вярнуцца / З усіх лагераў і ссылак / Сваіх дзяцей – жывых і мёртвых (“Рэабілітацыя”); Бяда, што зараз на зямлі, / Дзе ні прыгубіш – / Мёртвая вада. / А той, жывой, / Я не магу знайсці (“Жывая вада”); Ёсць не меней важныя, / Як дзяржаўныя, / Хоць і не астаўбаваныя, / Граніцы – / Граніцы паміж праўдай / І няпраўдай, / Паміж чорным колерам і белым, / Дружбай і варожасцю, / Быццём і небыццём, / Жывой вадой і мёртвай, / Агнём, што грэе / І што ўсё знішчае (“Граніцы”); Я ж імя тваё берагу / Для яшчэ не адкрытых / Сузор’яў, / Якіх толькі каардынаты / Мне сёння вядомы: / Між сэрцам тваім і маім, / Між быццём маім / І небыццём у сусвеце (“На астранамічную тэму”); Свайго быцця і небыцця / І сёння не ўяўляю я (“Ты не раўнуй”); Ты заўсёды / Няўлоўнай была: / То веснім звонам / Паміж радасцю і смуткам, / То промнем святла / Паміж быццём і небыццём (“Ты заўсёды...”); Бо кожная травінка / І кожны з нас удзячны ёй, / Спрадвечнай, жыццядайнай, / Сваім з’яўленнем, хоць на міг, / Сваім знікненнем тайным (“Я – твой”); Ніводзін гадзіннік / – Сярэбраны ці залаты – / Не можа зраўняцца / З гадзіннікам сонечным гэтым. / Бо ён адзначае / І час нараджэння, / І час развітання з зямлёй (“Сонечны гадзіннік”); Першы арол чорны. / Чорны – смерць салдата, / Што ляжыць, паранен, / На траве прымятай. / А другі – увесь белы, / Белы, яснакрылы – / Вернае каханне / Заручонай, мілай (“Два арлы”).

Святло – цемра: Адкуль у цябе столькі святла, / Што я і ўначы цябе бачу? / Адкуль у цябе столькі цемені, / Што і днём, як сляпы, блукаю? (“Адкуль у цябе столькі радасці...”); І дзень, і ноч, як праз сельвасы, / Плыве праз маё сэрца Амазонка (“З берагоў Амазонкі”); Мая хата – з краю. / І ў таго, хто жыве ў ёй, / Усе дні – клапатлівыя, / Усе ночы – бяссонныя (“Хата з краю”); Днём – плыты гнаць, / Рыбацкія лодкі гайдаць, / Бліскавіцы крышыць / І турбіны варочаць, / З палахлівымі чайкамі / Пераклікацца; / Ноччу – зорнае неба / Трымаць у абдымках (“Над Нёманам”); Ніколі, / Як у гэты дзень – / Хоць сонечны і людны, -- / Так сцюдзёна, / Так цёмна, / Так сіратліва не было / У нашай хаце (“У гэты дзень”); Дні – сумныя, / Ночы – бяссонныя (“Жанчына”); Сівая хмара сцерла сонца (“Вільня”); Мінулі завеі, панурыя дні; / Гараць на ўсходзе зарніцаў агні (“Вясна-красна на ўвесь свет”); І так хістаюцца шалі

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 78: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

азёр / Ад хмар і вясёлак, / Ад сонца і зор (“На шалях азёр”); Дзень прамінуў. / Ужо ў імгле / Стаў набліжацца вечар (“Прытча пра хлеб”); Рана буджуся, каб досвіткам шэрым / Не прапусціць мне, як сонца ўстае (“Рана буджуся”); То ў асенні час / Пад лістападам хмарным / Палымнее такім / Полымем янтарным (“Рабіна”); Здаецца, як і ва ўсіх, / Былі і ў мяне / Пасля зімы – вясна, / Пасля дажджу – пагода, / Пасля начы – світанне (“Здаецца, як і ва ўсіх...”).

Як бачым, кантраст у мастацкім тэксце Максіма Танка ахоплівае розныя ўзроўні яго структуры і можа выражацца імпліцытна і экспліцытна. Моўныя і кантэкстуальныя супрацьпастаўленні – лексічныя сродкі экспліцытнага кантрасту. Пры імпліцытнай рэалізацыі супрацьлеглыя семы выводзяцца з падтэксту, асэнсоўваюцца пры больш удумлівым прачытанні паэтычнага радка, у якім вялікае значэнне набывае камбінаторнае прырашчэнне сэнсу. Яно дазваляе адчуць сімвалічнае напаўненне слоў у мастацкім цэлым і дэкадаваць яго з пазіцый кантрасных сем.

Алеся Разанава таксама можна назваць паэтам-філосафам, які адлюстроўвае рэчаіснасць і ўнутраны свет чалавека ў працэсе няспыннага развіцця. Яго крыніца – узаемадзеянне супрацьлеглых пачаткаў. У мове твораў А.Разанава кантраст рэалізуецца антанімічнымі апазіцыямі, сярод якіх асаблівую выразнасць маюць кантэкстуальныя супрацьпастаўленні. Звернемся да прыкладаў апазіцый антыноміі “Цяпло – холад”.

Кампаненты супрацьпастаўленняў характарызуюцца функцыянальнай асіметрыяй: Усхваляванае Прыбужжа / і край усхмелены лясны... / А дрэвы, чорныя ад сцюжы, / ўсё ж дажываюць да вясны (“Пункцір”); Я парываюся з мінулага ў сёння, з бяспекі ў свабоду. / -- Але мы твая абарона, -- пярэчаць мне камяні і сцены, -- мы тваё вонкавае цела, мы ратуем цябе ад спёкі і сцюжы (“Пярэчанне”); Ляцяць – праз леты... зімы... / О, птахі, -- дзень і год... / Ім не зямля радзіма, / радзіма ім палёт (“Пункцір”); Па засяроджаных кольцах пня стану гадаць пра леты, якія сплылі, пра зімы, якія расталі (“Адлюстраванні”). Для стварэння экспрэсіўнасці А. Разанаў звяртаецца да супрацьпастаўленняў, якія афармляюцца ў выглядзе эпіфары: Падмерзла зямля -- / стала суха, / сонца ўзышло -- / стала слотна (“Падмерзла зямля”); Тут – спёка, / там – сцюжа, / тут – дужа цяжка, / а там – залёгка (“Пункцір”). Як бачым, у прыведзеных прыкладах кантрастуюць моўныя адзінкі з асіметрыяй на функцыянальным узроўні: сцюжа (разм.) – вясна, сцюжа (разм.) – спёка, леты (разм.) – зімы, слотна (разм.) – суха. Слова леты мае значэнні ‘гады’ (ТСБМ, 3, 38). Ужыванне гэтай моўнай адзінкі разам з назоўнікам зімы (антанімічная пара – лета – зіма) звязана, відаць, з імкненнем паэта падкрэсліць значнасць гадоў як добрых і светлых прамежкаў часу. А. Разанаў сэнсава аднаўляе семантыку праславянскага слова lěto – ‘час, перыяд, калі палягчэла з холадам, калі ўсё цвіце, калі чалавеку прыемна, радасна, калі ўсяго ў дастатку’ (ЭСБМ,5,292). Зіма ў Алеся Разанава ўвасабляе не проста самую халодную пару, а больш працяглы часавы прамежак у параўнанні з летам.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 79: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Экспрэсіўнасць, на думку даследчыкаў, узнікае ў паэтычным творы не толькі ў выніку разнастайных паўтораў, але і дзякуючы семе ‘вельмі’, ‘у моцнай ступені’ [50, с. 83 – 84]. Гэта мінімальная адзінка значэння прысутнічае ў адным з кампанентаў няпоўнай апазіцыі спёка – холад: Усё мы маем... / Пільным вокам / акінь зямныя берагі... / Але адзін памрэ ад спёкі, / памрэ ад холаду другі (“Пункцір”). Антанімічнай парай, зафіксаванай у слоўніку, з’яўляецца цяпло – холад (САБМ, 264). Лексема спёка выяўляе сему ‘вельмі’, што парушае ідэаграфічную сіметрыю. Неадназначную семантыку слоў цяпло і спёка фіксуе слоўнік: цяпло – ‘цёплае надвор’е, цёплая пара года’ (ТСБМ,5,кн.2,283); спёка – ‘моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота’ (ТСБМ,5,кн.1,261).

Сугестыўнасць паэтычнага слова павялічваецца ў “змешчаных” супрацьпастаўленнях, якія актывізуюць асацыятыўныя пошукі чытача ў спасціжэнні сутнасці вобразаў: Надломы – не яму надломы, / пярун – і гэта не яму... / Ўздымацца дрэву маладому, / мацнець праз лета і зіму (“Запавет”); Дальні шлях ад снегу да дажджоў, / смутны шлях ад краю і да краю, / шлях, які аднойчы я прайшоў, / незагойна памяць паўтарае (“Пункцір”). Па-за кантэкстам назоўнікі зіма і лета ўяўляюць сабой антанімічную пару: лета – ‘самая цёплая пара паміж вясной і восенню’ (ТСБМ,3,38); зіма – ‘самая халодная пара года паміж восенню і вясной’ (ТСБМ,2,474). Але ў паэтычным творы моўныя адзінкі набываюць імпліцытны змест цеплыні і холаду чалавечых узаемаадносін. Неабходна таксама адзначыць зварот А.Разанава да вобраза маладога дрэва. Яно характарызуе юнака ці дзяўчыну. На думку М.Н.Эпштэйна, у паэзіі “дрэва часта выступае як сістэма прасторавых і духоўных каардынат, якія аб’ядноўваюць неба і зямлю, верх і ніз, правае і левае, усе бакі свету” [53, с.38]. Для А.Разанава дрэва таксама сістэма духоўных каардынат.

Кампаненты апазіцыі снег – дождж кантрастуюць па семах ‘холад’ – ‘цяпло’. Слова снег мае станоўчы эмацыянальны кампанент, бо абазначае ўпэўненасць, імкненне да перамогі, дождж – адмоўны: чалавек недаравальна расслабляецца, перакладаючы цяжар асабістых праблем на іншых. Сэнсавы малюнак “змешчанай” апазіцыі снег – дождж узмацняецца моўнымі адзінкамі з негатыўнай ацэнкай смутны, незагойна, якія пацвярджаюць адмоўныя вынікі пасіўнай жыццёвай пазіцыі.

Пры аналізе “непрадказальных” супрацьпастаўленняў варта звярнуць увагу на той факт, што сімваламі ў паэзіі А.Разанава могуць выступаць словы нейтральнай лексікі, якія кантэкстуальна набываюць зусім новыя, не ўласцівыя ім ва ўзуальнай сістэме значэнні. “Непрадказальныя” апазіцыі антыноміі “Цяпло – холад” з’яўляюцца ў Алеся Разанава кампанентамі простай (сябры – жыццё) і складанай (азяблая глеба – налітыя сонцам лісты) антытэз: За крок да ўдачы / спынюся, / за хвіліну да перамогі / паглыблюся ў одум... / Сябры ўздыхнуць і адыдуць прэч, / жыццё ўсміхнецца і спыніцца побач (“Пункцір”); А стоміцца сонца, і неба / туман апануе густы -- / акрыюць азяблую глебу /

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 80: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

налітыя сонцам лісты (“Пункцір”). У парадыгматычных адносінах словы сябры і жыццё не суадносныя. Кантэкстуальна назоўнік сябры актуалізуе адмоўны эмацыянальна-ацэначны кампанент ‘здрада, душэўны холад’, назоўнік жыццё – сему ‘вернасць, душэўнае цяпло’, на аснове чаго гэтыя моўныя адзінкі супрацьпастаўляюцца. Кантраснасць не суадносных у моўнай сістэме назоўнікаў глеба і лісты падкрэсліваецца ў кантэксце слоўным акружэннем. У выніку антытэза набывае характар структурна-састаўной, складанай: азяблая глеба – налітыя сонцам лісты.

Як бачым, кантрасны мастацкі свет Алеся Разанава выражаецца ў разнастайных, найперш кантэкстуальных, апазіцыях, якія дазваляюць асэнсаваць сутнасць руху і развіцця. Узнікае тыпізацыя вобраза аўтара як паэта-філосафа.

У немастацкіх тэкстах форма падачы матэрыялу можа быць асобаснай (суб’ект аповеду персаніфікаваны), безасобаснай, асобасна-безасобаснай. Безасобаснае аўтарства характэрна для тэкстаў афіцыйна-справавога стылю. Аднак некаторыя жанры гэтага стылю (заява, скарга, аўтабіяграфія) выяўляюць пэўную асобу. У навуковых тэкстах пераважае асобасна-безасобасная форма суб’екта паведамлення. Прыклады:

З усяго багацця эмацыянальнай лексікі фальклору мы прааналізуем толькі так званыя дэмінутывы, г.зн. памяншальна-ласкальныя формы назоўнікаў, іх класіфікацыю, віды ацэнкі, ступені канатацыі. Адразу зазначым, што ўзнікненне дэмінутываў не толькі ў фальклоры, але і ў мове наогул цесна звязана з гісторыяй народа, яго сацыяльным становішчам, псіхічнымі і разумовымі ўяўленнямі (А.Малюк. “Эмацыянальна-ацэначная лексіка беларускага фальклору”).

Замест канкрэтнага “я” ў гэтым тэксце выкарыстоўваецца менш пэўнае “мы”.

У некаторых навуковых тэкстах фразы могуць будавацца безасобасна: Папаўненне асобных раздзелаў беларускага слоўніка іншамоўнай

лексікай не было аднолькавым ні па інтэнсіўнасці працэсу, ні па колькасных паказчыках. Аднак практычна не заставалася сферы, не пранікальнай для запазычанняў. У той ці іншай ступені запазычаная лексіка ахоплівала ўсе бакі чалавечай дзейнасці. Улічваючы гэта, агляд лексічных сродкаў, якія праніклі ў беларускую мову на працягу ХІV – ХVІІІ стст., мэтазгодна праводзіць з пункту погляду іх адносін да лексічнай сістэмы старабеларускай мовы. Паколькі апошнюю можна ўявіць у выглядзе шэрагу лексіка-семантычных разрадаў, кожны з якіх аб’ядноўвае па некалькі прадметна-тэматычных груп, важна захаваць такі падзел і пры апісанні запазычанняў. Гэта дазволіць не толькі вызначыць месца паасобных запазычаных слоў у лексічнай сістэме мовы, але і меркаваць аб агульных кірунках моўных кантактаў старажытнай пары, што залежалі ад сукупнасці сацыяльна-гістарычных і культурных фактараў і ў розныя гістарычныя перыяды складваліся па-рознаму (А.Булыка. “З моў блізкіх і далёкіх”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 81: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Сінтаксічныя канструкцыі мэтазгодна праводзіць, можна ўявіць, важна захаваць, гэта дазволіць не толькі вызначыць месца, але і меркаваць накіраваны да самога аўтара, адрасаваны яму.

Праяўленне асобы найбольш выразнае ў такім жанры публіцыстычнага стылю, як нарыс. Моўныя сродкі нарыса збліжаюць яго з тэкстамі мастацкай літаратуры. Звернемся да прыкладу:

Распытаўшы дарогу да завода вымяральных прыбораў і адмовіўшыся ад паслуг гарадскога транспарту, я пайшоў пятляць па вуліцах і завулках, каб выйсці нарэшце на прамую, якая і павінна была прывесці мяне куды трэба. Самым прыкметным арыенцірам павінен быў паслужыць Вечны агонь, які гарэў дзесьці на плошчы. Я мог памыліцца ў назвах вуліц, мог павярнуць не там, дзе трэба, але хто абыдзе стараной, хто не заўважыць Вечнага агню? І калі я выйшаў з-за вугла дома, маім вачам адкрыўся трохкутны прагал плошчы, а на ім барвовы пялёстак полымя. Сюды з усіх бакоў сыходзяцца шырокія вуліцы (В.Макарэвіч. “Зарава на небакраі”).

Вызначце тыя моўныя сродкі гэтага тэксту, якія могуць выкарыстоўвацца і ў мастацкім стылі.

Суб’ектыўны аўтарскі пачатак характэрны для паэтычных твораў. “Лірычнае я” не тоеснае “рэальнаму” паэту, не раскрываецца яго подпісам:

Маленства, не заглядвай у хату, Не стукай жоўтай лапкай у акно. І лістапад, і маладзік рагаты, І цёмная разветраная ноч.

Успомніў я былую бестурботнасць, Як лістапад тады ліству страсаў.

Здавалася: праславім край наш родны, Усё паспеем, зробім горы спраў.

Не, не паспелі. Хоць рабілі многа. Не горшыя былі паміж людзей. Канчаецца жыццёвая дарога –

Кароткі год, кароткі кожны дзень... (П.Панчанка. “Маленства, не заглядвай у хату...”).

Такім чынам, пры характарыстыцы вобраза аўтара найперш неабходна звяртацца да суб’екта аповеду, які прысутнічае ў тэкстах розных функцыянальных стыляў і мае адпаведную моўную форму.

Практычныя заданні

1. Параўнайце два тэксты афіцыйна-справавога стылю – заяву і пратакол -- у адносінах да моўнага выражэння суб’екта аповеду.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 82: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

2. Заканспектуйце тэарэтычны матэрыял “Вытворчы цэх” публіцыстычнага тэксту: аўтарскае “я” і калектыўнае аўтарства” з манаграфіі В.І.Іўчанкава “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” (Мн.: БДУ, 2003, С. 88 – 93).

3. Якая градацыя прысутнасці аўтарскага “я” выяўляецца ў розных жанрах публіцыстыкі? Прааналізуйце гэту градацыю на аснове самастойна знойдзеных перадавога артыкула, інфармацыйнай нататкі, нарыса.

4. Вызначце слоўна-маўленчую структуру вобраза аўтара ў апавяданні У.Караткевіча “Сівая легенда”.

5. Правядзіце тыпізацыю асаблівасцей індывідуальна-аўтарскага стылю паэтычных тэкстаў У.Карызны.

Прыйшоў мароз, ды не з дубінкай, Каб пакрышыць, каб паламаць, -- А з сіняй коўзкаю лядзінкай,

Каб напрасткі дарогу даць

(“Сунічныя беразнякі”).

Узгоркі ў калючым іржэўніку, Нібыта вялікія вожыкі. А дзеці агонь журавінавы

З балота выносяць у кошыках (“Узгоркі ў калючым іржэўніку...”).

Баль спраўляюць у лесе вясёлыя птушкі. Дзе змаглі яны гэтулькі песень сабраць! Аж зямля натапырыла чуйныя вушкі, А на іх завушнічкі-сунічкі гараць

(“Чэрвень”).

Святло адчулі ранішнія росы – І ўжо яны не росы – светлякі.

Заспаны ранак, як падлетак босы, Ідзе, па пояс мокры, да ракі.

Яшчэ спавіта ўсё навокал снамі, Над хатамі яшчэ не ўстаў дымок,

А сонейка ружовымі губамі Дзьме ў пастушыны казачны ражок

(“Ражок”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 83: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

2.7. Вобраз апавядальніка

З вобразам аўтара звязана паняцце вобраза апавядальніка. Пры аналізе гэтага вобраза неабходна асэнсаваць той факт, што апавядальнік – гэта форма літаратурнага артыстызму пісьменніка [15, с.186; 48, с.85].

Пры выбары формы падачы матэрыялу (суб’екта аповеду) рэальны аўтар можа выбіраць маўленне ад 3-й асобы (аб’ектыўны метад аповеду) ці ад 1-й асобы (суб’ектыўны метад аповеду). Звернемся да прыкладаў з твораў І.Навуменкі:

Кастравіцкі ўставаў позна – ні лоўля акунькоў і плотак, ні вышукванне пакуль яшчэ рэдкіх у гэтае засушлівае лета грыбоў яго не цікавіла. Ішоў да сваёй карміцелькі, выпіваў збанок малака з аржаным, дамашняй выпечкі, хлебам і, захапіўшы байкавую коўдру, кіраваўся на бераг возера, пад разгалістую вербалозіну з курганом мурашніка па суседству. З-за гэтага мурашніка дачнікі абміналі вербалозіну, распранаючыся паводдаль, пад стромкімі соснамі ці на самым беразе – на прымятай, выгараўшай ад сонца траве. Кастравіцкаму падабалася адзінота – на мурашак ён не звяртаў увагі (“Вальс кветак”).

Даўно ўжо з усіх кветак я найбольш палюбіў бэз. Бэз расцвітаў якраз у час нашых школьных экзаменаў. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам. За сталом сядзелі строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзены білеты. Зверху білеты былі ўсе аднолькавыя. Які выбраць?

Падыходзячы да стала, я заўсёды хваляваўся. У такія хвіліны я, вядома, не звяртаў увагі на бэз, хоць стаяў ён у мяне пад самым носам. Затое пасля экзамену пах бэзу да самага вечара п’яніў мне галаву (“Сямнаццатай вясной”).

У першым тэксце маўленне вядзецца ад 3-й асобы, у другім – ад 1-й асобы. Да якіх структурных адзінак тэксту адносяцца гэтыя ўрыўкі? Вызначце мікратэмы кожнага.

У некаторых жанрах публіцыстыкі вытворца маўлення і суб’ект аповеду (рэальны і непасрэдны аўтар) супадаюць. Публіцыстычныя тэксты выразна адлюстроўваюць пазіцыю журналіста:

Помніцца, першы раз у Люсіна я наведаўся па камандзіроўцы ляхавіцкай раённай газеты, але пазней, калі ў Ганцавічах аднавілі раён, паездкі па рэдакцыйных справах у гэтую слаўную вёску былі такія частыя, што зрок перастаў успрымаць многія характэрныя, цікавыя дэталі з жыцця і побыту палешукоў. Ды ўжо ў зусім іншым святле паўстаў глыбінны палескі кут сёння – пасля амаль дваццацігадовай разлукі з ім. Самае дзіўнае: бязлюдны не толькі чыгуначны паўстанак, але і вясковая вуліца, што гнуткім выкрунтасам стрэльнула ад пераезда (В. Гардзей. “Падарожжа ў Цельшына”).

“Я” гэтага эсэ не стылізацыя, як у мастацкіх тэкстах, а выяўленне асабістай пазіцыі. Чаму жанр эсэ адносіцца да публіцыстычнага стылю

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 84: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

(мастацка-публіцыстычнага падстылю)? З якім пісьменнікам звязана вёска Люсіна?

У мастацкіх тэкстах, напісаных ад 1-й асобы, “я” адназначна ўказвае на вобраз апавядальніка, а не аўтара, нягледзячы нават на пэўныя біяграфічныя ці асабістыя супадзенні [15, с.190]. Сутнасць вобраза аўтара заключаецца ў яднанні ўсіх элементаў маўленчай структуры твора. Вобраз аўтара – гэта не канкрэтны пісьменнік, а своеасаблівая пазіцыя ў асэнсаванні рэчаіснасці.

На думку М.Я.Цікоцкага, у мастацкай прозе другой паловы ХХ ст. назіраецца тэндэнцыя да абмежавання аўтарскага выяўлення. Дамінуе пункт гледжання персанажа ці нават розных персанажаў, у кожнага з якіх можа быць сваё разуменне і аналіз падзей [48, с.83 -- 84].

Асноўнымі моўнымі сродкамі выражэння вобраза апавядальніка з’яўляюцца займеннік “я” і формы 1-й асобы дзеяслова, а таксама спецыфічныя адзінкі кніжнай ці гутарковай лексікі. У маўленні апавядальніка могуць выкарыстоўвацца прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы ці, наадварот, канцылярызмы, тэрміны і інш., якія вылучаюцца на стылістычна нейтральным фоне, падкрэсліваючы інтэлектуальны ўзровень пэўнага персанажа. Прааналізуем прыклады:

Мне даўно хацелася напісаць адно апавяданне і назваць яго так: “Смаленне вепрука”. Цяпер я ведаю, што, бадай, не напішу: баюся, каб тое, пра што хацеў напісаць, не прыцішылася няўзнак, а то і не згубілася там, у здзейсненай пісаніне, а яно ж мне самае важнае. Дык навошта ж тады згадваю і навошта пішу? Мне проста падумалася, што, можа, усё ж абзавецца на астачу нейкай логікай тое, што тут раскажу. Паглядзім (М.Стральцоў. “Смаленне вепрука”).

Гэтаму твору характэрна набліжанасць вобраза апавядальніка да вобраза аўтара, што выражаецца ва ўнармаваных формах літаратурнай мовы, у адсутнасці выразных эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў. Чытаючы тэкст, уяўляеш самога аўтара, які дзеліцца з чытачом творчай задумай. Аднак, як мы ўжо адзначалі, “я” ў апавядальным творы адназначна ўказвае на вобраз апавядальніка. Аўтар можа зрабіць апавядальнікам каго заўгодна, у тым ліку і самога сябе. У прыведзеным прыкладзе моўнымі сродкамі выражэння вобраза апавядальніка выступаюць займеннік “я” і формы 1-й асобы дзеяслова. Звернемся да іншага тэксту:

Прыйшоў ён (Лявон. – Т.С.) з бульбы дамоў, і тут Лёкса сварку ўчыніла. Раўнаваць уздумала. Ну, падурэлі трохі, паабліваліся вадой, а ўжо загарнула: “Пераманьвае Вольга... Ці мо і сам думаеш завярнуць аглоблі? Дык я табе завярну...” І Вольгу на вуліцы перастрэла, пасварылася... Бабы ёсць бабы... Каб не тырчэць дома, узяў таптуху і з самым меншым, Іванам, пайшлі на сажалку. Думаў – зловіць што. І злавіў... Пяць шчупакоў і з дзесяць уюноў. Сакалеў як сабака. Вылез з вады сіні, брудны, злы. Абмыўся трохі, пераадзеўся. Цапу-лапу закурыць, а ў кішэнях пуста. А там і складанчык быў, і піпка, і партсігар... Са злосці рвануў Івана за вуха. Пакінуў пільнаваць адзежу,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 85: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

дык ён напільнаваў. Разявіў рот і бегаў за бацькам, а нехта выцягнуў усё з кішэняў. Хаця, што там нехта... Бронік ці Алесь... Яны ўсё круціліся ля Івана. А той варона... (А.Кудравец. “Раданіца”).

Тэкст напісаны ад 3-й асобы, але ў ім адчуваецца пункт гледжання персанажа. Чытач успрымае падзеі вачыма Лявона, для маўлення якога характэрны гутарковыя элементы. У прыведзеным урыўку ўжыты размоўныя адзінкі падурэлі, бабы, тырчэць, разявіў і інш., а сказам уласціва перарывістасць.

У лінгвістычнай літаратуры вылучаюць чатыры асноўныя кампазіцыйныя тыпы мастацкіх тэкстаў па суадносінах “вобраз аўтара – вобраз апавядальніка” [15, с.200 – 201; 48, с.95 – 96]. Першы тып заснаваны на тым, што апавядальнік у творы не названы і з дапамогай моўных сродкаў не вылучаецца:

Віка стаяла каля акна. На дварэ кружыла мяцеліца. У шалёным віхры сняжынак плылі і кружыліся хаты на другім баку вуліцы. Увесь свет кружыўся ў снежнай каламуці. І снег быў не белы – Віка бачыла яго з мноствам вясёлкавых адценняў: чырвоных, зялёных, жоўтых. Плывуць хаты... Незнаёмыя. Фантастычныя. Гойдаюцца. З боку ў бок, зверху ўніз... Дзяўчыне пачало здавацца, што і сама яна некуды плыве. Куды? У целе – дзіўная лёгкасць, быццам яно страціла раўнавагу. І ў галаве лёгка, замест думак пра маці – радкі добрых, прыгожых вершаў (І.Шамякін. “Дзеці настаўніцы”).

Для другога тыпу тэкстаў характэрна набліжанасць вобраза апавядальніка да вобраза аўтара. Апавядальнік абазначаны займеннікам “я” і 1-й асобай дзеяслоўных формаў. У яго маўленні выкарыстоўваюцца стылістычна нейтральныя адзінкі:

На золку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца выйсці праз дальні расцяроб к Пычаву берагу.

Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, таму каляіны пазарасталі высокай травой. Трава даставала да каленяў.

Можа ўжо гадзіну мае грудзі дыхалі халадком яснага рання (І.Чыгрынаў. “Апавяданне без канца”).

Трэці кампазіцыйны тып характарызуецца адсутнасцю займенніка “я” і формаў першай асобы дзеяслова. У тэкстах такога тыпу ўжываюцца стылістычна афарбаваныя моўныя сродкі:

Найгорай было яму (Міхалку. – Т.С.) вясною і летам, калі сіняе неба ласкава звесіцца над зямлёю, як маці над калыскаю, дзе ляжыць яе любае дзіцятка. А гэтыя хмурынкі! Хто іх ведае, адкуль яны выпаўзаюць і куды ідуць так згодненька, такія мілыя ды прыветныя. От бы ўзяў ды сеў на іх і паплыў бы разам з імі, каб толькі далей быць адгэтуль. Сонейка так хорашанька заглядае ў вокны. У садку шчабечуць птушкі. Верабейчыкі з вясёлым чырыканнем снуюць у паветры (Якуб Колас. “Дзеравеншчына”).

Ужытыя ў тэксце словы дзіцятка, згодненька, сонейка, хорашанька і інш. маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і дазваляюць чытачу

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 86: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ўспрымаць свет вачыма хлопчыка. У тэкстах трэцяга кампазіцыйнага тыпу могуць выкарыстоўвацца моўныя адзінкі з функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай (кніжная ці гутарковая лексіка). Прыкладам тэксту такога тыпу з’яўляецца ўрывак з аповесці Анатоля Кудраўца “Раданіца”, які мы ўжо разгледзелі.

У чацвёртым кампазіцыйным тыпе апавядальнік названы займеннікам “я”, першай асобай дзеяслоўных формаў, а таксама вылучаны адпаведнымі моўнымі сродкамі:

Асабліва мала было ў мяне старадаўніх легенд, а менавіта за імі я і паляваў. Вы, напэўна, ведаеце, што ўсе легенды можна падзяліць на дзве вялікія групы. Першыя жывуць паўсюль, сярод большай часткі народа.

У беларускім фальклоры гэта легенда пра вужыную каралеву, пра бурштынавы палац, большая частка рэлігійных легенд.

А другія, як ланцугамі, прыкулі да нейкай адной мясціны, павета, нават вёскі. Іх звязваюць з дзіўнай скалой на беразе возера, з назвай вёскі або ўрочышча, з толькі адной, вось гэтай, пячорай. Вядома, што такія легенды, звязаныя з нязначнай колькасцю людзей, выміраюць хутчэй, хоць яны часам значна больш паэтычныя, чым агульнавядомыя, і, калі іх надрукуюць, карыстаюцца вялікай папулярнасцю (У.Караткевіч. “Дзікае паляванне караля Стаха”).

Набліжанасць мовы гэтага ўрыўку да навукова-папулярнага тэксту сведчыць, што апавядальнікам выступае навуковец. Успомніце яго імя і прозвішча. Паслядоўнасць маўлення апавядальніка адлюстроўваюць складаныя сказы і простыя з аднароднымі членамі, якія поўна і выразна акрэсліваюць думку.

Неабходна адзначыць і такую кампазіцыйную форму мастацкага твора, як “апавяданне ў апавяданні”, калі маўленне апавядальніка перадаецца іншаму персанажу. Вось як пачынаецца апавяданне К.Чорнага “Трагедыя майго настаўніка”:

Аб трагедыі аднаго старога чалавека, майго былога настаўніка чатырох правілаў арыфметыкі, паведаміў мне яго ліст. Я атрымаў яго ў летні дзень, пад вечар.

“Прыйшлося мне давесці да вашага ведама, што я ажаніўся, -- пісаў ён. – Жонка мая вельмі маладая, прыгожая, слаўная і добрая; яна мяне вельмі глядзіць, шкадуе і любіць, хоць мне і пайшоў ужо шэсцьдзесят чацвёрты год...”

Такім чынам, вобраз апавядальніка цесна звязаны з вобразам аўтара. “Я” мастацкага твора выяўляе адпаведную форму літаратурнага артыстызму пісьменніка праз пэўныя моўныя сродкі.

Практычныя заданні

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 87: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

1. Знайдзіце прыклады чатырох кампазіцыйных тыпаў мастацкіх тэкстаў па суадносінах “вобраз аўтара – вобраз апавядальніка”. Прааналізуйце спосабы выражэння вобраза апавядальніка.

2. Параўнайце мастацкі і публіцыстычны тэкст на тэму “Янка

Купала”: Кожны дзень Высоцкі чытае па шэсць гадзін. Прадмет спецкурса –

паэзія Купалы, і ўсе чатыры дні студэнты будуць слухаць, думаць толькі пра Купалу.

У аўдыторыі цяпер – інтымная абстаноўка. Высоцкі гаворыць, чытае на памяць вершы, пакуль не заўважыць на

тварах слухачоў першыя прыкметы стомленасці. Робіць перапынак, прахаджваецца па доўгім калідоры, затым – зноў у аўдыторыю. Увесь дзень перад студэнткамі адзін ён. Не, не адзін – разам з Купалам. Так будзе заўтра, паслязаўтра. Трэба, каб маладыя калегі зразумелі, які магутны талент – Купала, лёгка і вольна ўвайшлі ў створаны ім паэтычны свет (І.Навуменка. “Замяць жаўталісця”).

Да якога кампазіцыйнага тыпу можна аднесці гэты ўрывак? Свята паэта. Свята паэзіі. Свята культуры. І, урэшце, свята народа. Бо Янка Купала не толькі выдатны паэт – лірык і эпік, шаноўны

майстар роднай паэзіі, зычлівец і спагаднік роднай мовы. Купала – гэта яшчэ непаўторны нацыянальны тэатр, дзе ёсць і

“Паўлінка”, і “Прымакі”, і “Раскіданае гняздо”. Купала – гэта яшчэ своеасаблівая школа перакладу з яе цудоўнай

вяршыняй – “Словам аб палку Ігаравым”. Купала – гэта яшчэ і сімвал дружбы народаў, і ўзор шчырай павагі і

любові да ўсіх сумленных людзей Зямлі. Ён – наш сучаснік, ён і сёння з намі, ён пільна і ўважліва сочыць за тым,

што робім, чым жывём, і радуецца нашым поспехам, засмучаецца нашымі творчымі ды і грамадзянскімі пралікамі (Я.Сіпакоў. “Пашана”).

Дакажыце, што гэты тэкст адносіцца да публіцыстычнага стылю. Якая стылістычная фігура стварае экспрэсіўнасць сінтаксісу? Якія выразныя прыметы індывідуальна-аўтарскага стылю Я.Сіпакова выяўляюцца ў гэтым урыўку?

3. Прааналізуйце апавяданні Т.Хадкевіча “Неспакой” і “Сад у

квецені”. Ад якой асобы яны напісаны? Да якіх кампазіцыйных тыпаў мастацкіх тэкстаў адносяцца?

4. Складзіце ад 1-й асобы два тэксты-фрагменты публіцыстычнага і мастацкага стыляў на тэму “Любімая кніга”. У мастацкім тэксце акрэсліце апавядальніка кніжнымі сродкамі (словамі кніжнай лексікі). Параўнайце “я” публіцыстычнага тэксту і мастацкага.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 88: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

5. Параўнайце мастацкія тэксты, тэма якіх звязана з дарогай. Да

якіх кампазіцыйных тыпаў яны адносяцца? Ірына любіла дарогу. З гадамі любіла ўсё мацней. Праўда, апошнім часам

пачала пабойвацца лятаць на самалётах, хоць у школьныя і студэнцкія гады падарожжа на самалёце было для яе шчасцем, нават марыла стаць сцюардэсай, шкадавала, што паступіла ў медыцынскі інстытут. Калі здавала ўступныя экзамены, дужа не хвалявалася, бо ў глыбіні душы жыла думка: не прайду ў інстытут – стану сцюардэсай (Л.Левановіч. “Восемдзесят восем”).

На лясных мастках, якіх была безліч на бальшаку, пад коламі машыны гралі, адбівалі такт цымбалы-маснічыны. Праязджалі мы праз розныя лясныя зоны: то бярэзнік, то асіннік, то граб. Кінулася ў вочы дубовая дача: маладыя дубкі, здаецца, адзін з адным перамаўляліся прыемным пошумам лісця. Потым выскачылі ў баравіну: сосны тут былі высокія, гонкія. Здаецца, некаторыя вершалінамі з небам гаманілі. І машына наша тут засаплася, як дыхавічны конь (Р.Сабаленка. “Падарожжа ў Рослікі”).

Дык вось я і раскажу табе пра першыя нашы два спатканні, а цяпер уяві, што еду я ў лясгас са справаздачаю і трэці раз. Без Загорцава. Ехаў і пасмейваўся з ягонага «шаршэ ля фам», бо мне ўжо не трэба было яе шукаць, трэці раз ехаў я да яе, можна сказаць, па праторанай дарозе. Канечне, я ўлічыў яе крытыку. Надзеў цёмна-сіні, шавётавы касцюм, пачапіў гальштук. Быў ён у мяне такі, знаеш, блішчасты, а на ім яшчэ і карабель з ветразем. Праўда, гальштук мой трохі зашмальцаваўся, але я памыў яго з мылам і адпрасаваў. Крыху падсмаліў, але нічога: парудзеў, затое блішчэць стаў яшчэ мацней (М.Кусянкоў. “Явар з калінаю”).

У тэксце Міколы Кусянкова займеннік “я” адносіцца да Івана Гаркушы, якому апавядальнік перадае слова. Як называецца такая кампазіцыйная форма твора, калі маўленне апавядальніка пераходзіць да іншага персанажа?

2.8. Суб’ектывацыя аповеду

Аўтарскі аповед ад 3-й асобы традыцыйна лічыцца аб’ектыўным. Паняцце аб’ектыўны сведчыць не пра адпаведнае адлюстраванне рэчаіснасці, а пра тое, што канкрэтны суб’ект маўлення не абазначаны моўнымі сродкамі. У выпадку, калі маўленне перадаецца апавядальніку ці персанажу, яно суб’ектывуецца. Суб’ектывацыя аповеду назіраецца і ў аўтарскім маўленні. Сутнасць такой суб’ектывацыі ў тым, што пункт гледжання ў творах, напісаных ад 3-й асобы, з аўтарскай, бессуб’ектнай сферы перамяшчаецца ў сферу свядомасці пэўнага персанажа. Гэта змяшчэнне можа выражацца асобнымі словамі-сігналамі, як, напрыклад, ва ўрыўку з рамана В.Гігевіча “Доказ ад процілеглага”:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 89: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Праз незавешанае акно Макрыцкі бачыць далёкую халодную поўню, -- незямное жаўтавата-бледнае святло ліецца на нізкія хмары, што слаяцца над недалёкім скверам. І поўня, і непарушныя хмары, як і абрысы сквера, -- усё нязвыкла застылае, як на малюнку... Ноч відная, якраз тая вясенняя ноч, якая некалі весяліла хмельнай лёгкай радасцю, да якой абавязкова прымешваўся сум па нечым страчаным...

Апісанне ночы даецца праз успрыманне персанажа, на што ўказваюць словы некалі, нешта (страчанае). У мастацкім кантэксце яны перадаюць успаміны Макрыцкага – светлыя, радасныя, з лёгкай ноткай суму. Вачыма персанажа глядзіць чытач на вясеннюю ноч, у якой халодная поўня з незямным жаўтавата-бледным святлом, нізкія непарушныя хмары. Азначэнні перадаюць своеасаблівае бачанне свету і адпаведна – унутраны стан Макрыцкага.

Прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду традыцыйна падзяляюцца на слоўныя і кампазіцыйныя. У лінгвістычнай літаратуры даецца іх падрабязны аналіз [48, с. 86 – 95; 15, с. 210 – 224].

Да слоўных прыёмаў адносяцца простая мова, няўласна-простая і ўнутраная. Унутраная мова не заўсёды адасабляецца ад няўласна-простай. Аднак у некаторых працах па стылістыцы ўнутраная мова разглядаецца як самастойная з’ява. Так, В.У. Вінаградаў у сваім даследаванні “Стиль “Пиковой дамы” як асноўную яе прымету вылучаў магчымасць замены формаў 3-й асобы формамі 1-й асобы [14, с.226]. У выніку такой замены выразна выяўляюцца думкі і пачуцці персанажа. Сапраўды, можна пагадзіцца з даследчыкам, што гэты слоўны прыём найперш “накіраваны на ўнутраны свет персанажаў” [14, с.225]. Звернемся да аповесці-хронікі У.Дамашэвіча “Порахам пахла зямля”, дзе перадаюцца думкі Глеба Клімёнка:

Апошні час у яго на душы было неспакойна. Хто ён цяпер? Без пяці хвілін камандзір узвода. Ён канчае вучылішча, яго пасылаюць у часць – мо на Кушку, мо ў Мурманск, а мо на Далёкі Усход. Тут не ўгадаеш... Але не гэта галоўнае. Усюды жывуць людзі. Галоўнае, што ён стане камандзірам. А самае галоўнае – будзе мець свой хлеб. Забярэ сям’ю. Гэта адно...

А другое: ён вяртаецца дадому. Вяртаецца, патраціўшы тры гады, а то і чатыры... Работу ён знойдзе, гэта не страшна. А вучоба? Калі вучыцца? Пойдуць дзеці. Трэба шукаць сабе хату, бо ў бацькавай нельга было павярнуцца яшчэ тады... І мара яго – стаць машыністам – аддалялася, блякла, раставала зусім... Пэўна ж, калі пайсці качагарам – а гэта проста, -- то праз гадоў колькі можна выбіцца ў памочнікі, а потым – у машыністы. Колькі гэта зойме часу?

Пры замене ў гэтым мастацкім тэксце займеннікаў 3-й асобы формамі 1-й асобы выразна адчуваецца эмацыйны стан самога персанажа. Тым не менш, на наш погляд, унутраную мову варта разглядаць як разнавіднасць няўласна-простай мовы, а не як самастойную з’яву. Таму прыведзены тэкст уяўляе форму няўласна-простай мовы, упарадкаваную пісьменнікам.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 90: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Простая мова ў творах мастацкай літаратуры ўжываецца не толькі як слоўны прыём суб’ектывацыі аўтарскага аповеду (пры ўмове, што гэтыя творы напісаны ад 3-й асобы). Маўленне персанажаў, у першую чаргу, характарызуе іх інтэлектуальны ўзровень і ўнутраны свет. Напрыклад, у апавяданні К.Чорнага “Маё дзела цялячае” (1923г.) адзін з персанажаў, загадчык валаснога аддзела асветы Мікалай Козіч, выступаючы на сходзе перад вяскоўцамі, стараўся ўжываць “адметныя” слоўцы, не зразумелыя ні вяскоўцам, ні нават яму самому:

Між іншым ён сказаў: “У сельсавеце павінен дамініраваць пралетарскі элемент”. Гэта яму вельмі спадабалася, і ён захацеў яшчэ колькі разоў паўтарыць гэта, але, як на тую бяду, забыўся, як гэтае сказанае ім слова выгаварваецца. Сказаць жа гэта проста, звычайнымі словамі, ён не хацеў, каб не паказацца простым чалавекам, і, ужо не думаючы, ён паўтарыў: “У сельсавеце павінен дамонаваць пралетарскі элемент”. А потым яшчэ раз уздумаў паўтарыць і сказаць яшчэ лепш: “дамінаць”.

Да кампазіцыйных прыёмаў суб’ектывацыі аўтарскага аповеду адносяць прыёмы ўяўлення, выяўленчы і мантажны.

Для ўяўленчага прыёму характэрна перамяшчэнне пункту гледжання ў свядомасць пэўнага персанажа, і таму прадметы і з’явы навакольнага свету падаюцца менавіта праз суб’ектыўнае ўспрыманне. Сэнсавы рух ад невядомага да вядомага, уласцівы прыёму ўяўлення, выражаецца няпэўнымі займеннікамі нехта, штосьці і інш.:

Сцяпан ідзе за павець у будку, дзе ўсе кухонныя прылады, посуд, прадукты, адтуль з вядром падаецца да рэчкі па ваду, бо варыць булён усё ж трэба яму, яго чарга. Прынёсшы ваду, налівае ў каструлю і садзіцца да скрыні з бульбаю. Дзве бульбіны ачысціўшы, заўважае, як воддаль нешта чорнае скача ў траве, нібы падбітая птушка, варона ці галка, матляе чорнымі крыламі. Калі тое чорнае набліжаецца, Сцяпан пазнае, што гэта ніякая не птушка, а сабака, той Цырлеў кабель скача, матляе вялікімі чорнымі вушамі (В.Карамазаў. “Гарадскія”).

Рух ад невядомага да вядомага выяўляецца ў ланцужку нешта (падобнае да птушкі) – сабака – Цырлеў кабель.

Яшчэ прыклад – з рамана І.Чыгрынава “Плач перапёлкі”: Было такое адчуванне, быццам з-за павароту, які пачынаўся за мостам

каля валатовак, вось-вось выпаўзе нешта жахлівае і заслоніць сабой увесь прасцяг наперадзе. Паступова гэтае адчуванне набыло ў думках пэўную форму, і Чубару як не бачыўся ўжо імклівы рух па гравійнай дарозе варожых танкаў.

Няпэўны займеннік нешта паступова трансфармуецца ў “пэўную форму”, якая затым набывае выгляд “варожых танкаў”.

Для прыёму ўяўлення характэрна і ўжыванне пабочных слоў, якія таксама актуалізуюць пункт гледжання персанажа. Звернемся да прыкладаў з аповесці Я.Брыля “На Быстранцы”:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 91: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

1. Цемнавата было, дый не так яшчэ добра Толя ведаў тады Максіма, каб па вачах пазнаць, што ён думае. Відаць, злаваў на старога за гэтую дарэмную трывогу.

2. У гэты ціхі ранак, з марозікам пасля адлігі, з яснай, румянай зарой усходу, з чырвонымі, здаецца, нават цёплымі снегірамі на срэбраным голлі, з хрустам снегу і стракатаннем сарок – усё для Толі было напоўнена новым, яшчэ не зведаным, радасным зместам.

3. Два хваляванні былі дагэтуль у Ліды: яе любоў да Толі, надзея, няўпэўненасць і туга, і другое – думкі пра школу, пра пачатак настаўніцкай працы, да якой яна рыхтавалася яшчэ з дзевятага класа, пра якую яна думала, можа, не менш, чым пра яго – свайго хлопца, чый вобраз даўно ўжо стаў неразлучны з жаданнем вялікага шчасця, вялікай любві.

Да ўяўленчага прыёму вельмі блізкі выяўленчы, які характарызуецца ўжываннем разнастайных сродкаў мастацкай выразнасці. У той жа аповесці Я.Брыля “На Быстранцы” чытач бачыць вясковы побыт вачыма аднаго з персанажаў – Толі:

Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак. Яны то лісліва бурляць, як мелкі, шырока разліты на каменні ручай, вось-вось гатовыя ўбачыць на парозе гаспадыню з рэшатам ці з вядром, то нецярпліва дзяруцца са злосным, абураным крыкам.

Больш памяркоўна трымаюцца куры. Певень дык той наогул перабраўся на астравок сярод двух рукавоў ракі і пахаджае там у таварыстве трох чубатак, відаць, найбольш адданых і смелых.

Асаблівасць светаўспрымання Толі выражаецца ў параўнанні бурлення качак з ручаём, у ацэначных словах нахабная, адданыя, смелыя. Перад чытачом паўстае непаўторная карціна жыцця птушак, у якіх ужо даўно ўсталяваліся пэўныя адносіны і кожнаму вызначана сваё месца. Для Толі “курыны гаспадар – чырвона-сіне-залацісты гарладзёр, з тых дружных і геройскіх пеўняў, якія ў казках сябруюць з катамі і выручаюць з бяды пакрыўджаных зайцаў”. Вобразнае асэнсаванне пеўня надае мастацкаму тэксту асаблівую выразнасць. Пабочнае слова відаць сведчыць пра пэўны пункт гледжання персанажа. Як бачым, уяўленчы і выяўленчы прыёмы цесна звязаны паміж сабой і, ужытыя разам, не толькі ствараюць адпаведныя вобразы, але і ўзмацняюць эстэтычную функцыю мастацкага стылю.

Мантажны прыём як адзін з кампазіцыйных прыёмаў суб’ектывацыі аўтарскага аповеду заснаваны на руху і пэўнага аб’екта рэчаіснасці, і самога персанажа, пункт гледжання якога перамяшчаецца ў прасторы. Мантажны прыём можа адлюстроўваць агульны, сярэдні, буйны планы апісання:

Скрозь густую імжу, якая ў лесе нагадвала ўжо звычайныя пацёмкі, Чубар неўзабаве ўбачыў на дарозе чалавечую постаць. Дзіва, але Чубар нават не ўзрадаваўся сустрэчы, якая мелася адбыцца. Па дарозе тупаў мужчына. Гэта адразу кідалася ў вочы па хадзе. І чым хутчэй яны набліжаліся адзін да

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 92: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

аднаго, тым выразней станавілася, што чалавек меў сялянскі выгляд – ужо нават па тым, што быў дужа рухавы і насіў армяк з накінутым на галаву башлыком (І.Чыгрынаў. “Плач перапёлкі”).

Спачатку падаецца агульны план адлюстравання – чалавечая постаць, затым сярэдні – мужчына. Пры набліжэнні Чубар заўважае асаблівасці адзення, па якім можна меркаваць пра сялянскі выгляд, -- адбываецца пераход да буйнога плана апісання.

Такім чынам, слоўныя і кампазіцыйныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду дазваляюць пачуць “голас” персанажа і зразумець яго пункт гледжання.

Практычныя заданні 1. Выявіце прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду ў мастацкіх

тэкстах – урыўках з твораў Г.Далідовіча. Якімі моўнымі сродкамі выражаны гэтыя прыёмы?

Зубрэй крочыў і, здаецца, нічога не бачыў, без ніякага інтарэсу пазіраў на каляіны, на абабітае карэнне да на абадраныя і засмаленыя сасновыя камлі, на шматкі сена, што нядаўна вырвалі з высокіх вазоў густыя асінавыя і бярозавыя галіны і што цяпер, зусім зрыжэлае, усё яшчэ вісела на дрэвах – адным словам, не ўзіраўся на лес, а вось раптам, калі быў ужо ля гары, ля Ям, дзе некалі, у вайну, вяскоўцы хаваліся самі і хавалі бульбу ды жыта, запыніўся і душою адчуў: чагосьці не хапае ў гэтым вялікім лесе (“Старая сасна”).

Рэгіна ішла-ішла, а пасля міжволі зірнула ўверх: за белыя, што гурбы снегу, толькі па краях падсіненыя воблакі заплыло невялікае няяркае сонца і раптоўна ўзвіўся налётны дзьмухавей. Здаецца, прамчаўся, гонячы замець, па доле, ударыўся аб сцяну, падскочыў угору, засвістаў пад страхою, а пасля выскачыў на дах і змёў з яго сухі снег (“І свае, і чужыя”).

Логвін зірнуў у акно: за цёмнымі асеннімі хмарамі ружова заірдзелася сонца, а пасля выслізнула на сінюю прагаліну, паплыло, гайданулася, бы на хвалях, ярка высвеціла хмурнае неба, і стала відаць, што не сонца плыве, а ўцякаюць кудысьці, рассейваюцца, як зімою з комінаў дым, цёмныя, цяжкія хмары -- і нечакана пабольшалі, разгарнуліся аблогі, вышэйшым, чуйным здалося неба (“Чуйнае неба”).

Сам сабе (Ігнат Карлавіч. – Т.С.) падумаў: будзе здароўе, хоць год, хоць два, дык сёлета не пойдзе на пенсію, папрацуе яшчэ. Будзе па-ранейшаму рана ўставаць, хадзіць у школу, вучыць дзяцей з настаўнікамі-калегамі, вяртацца дахаты, правяраць вучнёўскія сшыткі і памагаць жонцы па гаспадарцы, чытаць да позняй ночы – жыць так, як і жыў дагэтуль шмат гадоў, не зважаючы ні на ацяжэласць, ні на стому, ні на сардэчныя болі. Якое іначай будзе яму жыццё без школы, без дзяцей і настаўнікаў?! Як ён выседзіць седзьма дома?! Хай іншыя думаюць, што можна падбіцца ў такія гады, нічога ўжо не змагчы зрабіць добрага, быць лежабокам і спажыўцом сваёй пенсіі, а

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 93: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ён так не думае! Ён і далей хоча быць малады, працавіты, баявы! Не адстане яшчэ ад маладога Логвіна! За тым – мадалосць, свежасць, націск і прага да работы, а за ім – сталасць і, хай можна будзе так сказаць, мудрасць у настаўніцкай працы, веданне дзіцячай душы (“Пенсіянер”).

Боль не паслабеў – наадварот, узмацняўся. Але Сямён болей не прыслухоўваўся да яго, падняўся і патупаў з хаты. На ганку запыніўся, акінуў позіркам наваколле. Здаецца, усё на дварэ такое, якое было і ўсе гэтыя дні: стары плот, грады, тоўстая разлапістая яблыня і гонкая маладая груша за ім, пахілены, накрыты яшчэ саломаю хлеў. Але ж не, ёсць і такія-сякія змены: відавочна парудзелі ўжо грады, пабольшала на дрэвах жоўтага лісця, а неба ўжо не лёгкае, не вясёлае, як улетку, а цяжкаватае ад павільгатнелых ды пацямнелых воблакаў, няяркага сонца, патужэлага паветра – увысі і тут, на зямлі, пачала ўбірацца ў сілу ранняя восень (“Сямён”).

Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя сухабелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ, якая надта відаць, наганяе незразумелы сум, калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль, свеціць, здаецца, ярка, але неяк па-жоўтаму самотна. Журбота і смутак прыходзяць, мусіць, ад трывогі за цяпло, зеляніну і кветкі, ад трывогі перад блізкімі халадамі і нізкімі сібернымі дажджамі (“Асенняе лета”).

Валокся нехта цяжка, ломячы галінкі і парыпваючы, тупаючы; а пасля, калі гэтыя шаргавітыя крокі пачуліся зусім блізка, хтосьці, рассякаючы паветра, лёгка шуснуў сюды, да ягонай схованкі – пад густы лазовы куст, -- і ласяня, адплюшчыўшы вочы, са страхам убачыла праз папаратныя камлі амаль такога ж невысокага, толькі другога колеру – не рыжаватага, а чорна-белага – звера, які нядаўна разарваў яго сцягно (“Губаты”).

Адразу за прысадамі, калі яны скончыліся і пачаўся лапінамі зялёны, а мясцінамі жоўты ад пяску выган, паказалася вёска з сухімі, аж белымі, стрэхамі і сценамі хат, светлымі платамі, кінуліся ў вочы зялёныя, крыху прыпыленыя сады, на якіх сярод густога лісця ледзь-ледзь бачылася маленькая крамяная завязь. Хутка Васіль убачыў хату, дзе ён кватараваў. У шчыце хаты зырка блішчала акенца, сляпіла вочы (“Адлюблю за ўсю маладосць...”).

Хтосьці незнаёмы затупаў на дварэ, мільгануўся ля акон, доўга, не ведаючы, лэпаў па дзвярах, шукаў клямку. Юля не паспела заўважыць, хто гэта, здалося толькі, што ішла жанчына. Калі адчыніліся дзверы, так і было: зайшла высакаватая поўная кабета. Апранута яна была не па-тутэйшаму, па-гарадскому: у тоўстым варсістым футры, бліскучых высокіх ботах, высокай, ці не бабровай, шапцы, з моднай невялікай сумачкай. Гэтая салідная дама была яе сяброўка, Анька (“Юля”).

2. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Дайце загаловак

тэксту. Чаму, на ваш погляд, яго можна разглядаць як празаічную

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 94: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

страфу? Дакажыце, што ў ёй спалучаюцца ўяўленчы і выяўленчы кампазіцыйныя прыёмы. Якімі моўнымі сродкамі яны выражаюцца? (Прыём уяўлення можа выражацца не толькі сэнсавым рухам ад невядомага да вядомага. Дзеяслоў здалося таксама ўказвае на перамяшчэнне пункту гледжання ў сферу ўяўлення персанажаў. У творы гэта хлопчыкі Костусь і Алесь. Выяўленчы прыём тэксту характарызуецца сродкамі мастацкай выразнасці – словамі з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй (афарбоўкай) горлейка, маленькі, званочак, чарачка, гарошынкі, дзюбка і інш., адметнымі параўнаннямі, матываванымі дзіцячым успрыманнем).

Салавей нібыта прапаласкаў халоднаю вадою горлейка, і так хораша забулькацелі ў ім празрыстыя кроплі. Потым пазваніў у маленькі срэбны званочак, сціх, паслухаў і як быццам чокнуў чарачкай аб чарачку. Пачакаўшы крыху, ён пачаў званіць аж у дзесяць званочкаў і чокаць у безліч крыштальных чарачак. Нацешыўшыся гэтым, закінуў галаву, хутка апусціў яе, і здалося, на звонкі медзяны ліст пасыпаліся тысячы шкляных гарошынак. Скончыўшы перасыпанне, салавей нібы крануў дзюбкай басовую струну на скрыпцы вясковага музыкі Тамаша, прабегся лапкамі па высокіх галасах гармоніка і, нездаволены, падзьмуў у дудачку: перш паволі, а далей – усё мацней, спрытна перахватваючы лады. Нарэшце ён пачаў стукаць па малюпасенькім кавадлечку доўгім тонкім малаточкам, асцярожна і далікатна, акурат майстар гадзіннікаў, пры будцы якога Костусь стаяў, разявіўшы рот і не выпускаючы дзядзькавай рукі, на стаўбцоўскім кірмашы (М.Лужанін. “Салавей”).

3. Вызначце, якія кампазіцыйныя прыёмы выкарыстоўваюць

пісьменнікі пры апісанні жанчыны. Ахарактарызуйце моўныя сродкі іх выражэння.

Цягнік, нарэшце, расчухаўся і пайшоў. У вагоне патроху стала аціхаць і цяплець. Толя <...> усё глядзеў на Люду. <…> Яна была прыгожая. А як пасталела! І сапраўды, вось ужо студэнтка першага курса. Дальбог жа, не верыцца! Карычневы шалік з нейкай какетлівай вясёлкай на махрыстых канцах атуляў яе твар, ужо румяны ад цеплыні. Тонкія, чорныя бровы – свае, вядома, яшчэ не сапсаваныя модай. Чорныя вочы глядзяць адкрыта, на той харошай мяжы яшчэ ўсё ледзь не дзіцячай шчырасці і першай дзявочай хітрынкі. Вясёлыя, румяныя сваім румянцам губы па-свойму прыгожа разводзіць шчырая ўсмешка. І зубы… беленькія, нібы знарок дабраныя, якія так і хочацца называць толькі пяшчотным словам. Вось яна, Людачка! (Я.Брыль. “На Быстранцы”).

У самым канцы вуліцы Высоцкі бачыць Галю. Яна падымаецца ўверх і, заўважыўшы Высоцкага, яшчэ больш прыбаўляе кроку. Задыханая, не тоячы радасці, нарэшце падыходзіць. Яе твар проста выпраменьвае гэтую радасць. На ёй белая з карункавым каўнерыкам блузка, сіні, у дробныя клетачкі

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 95: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сарафанчык, белыя туфлі, штосьці новае з прычоскай – светла-русявыя валасы суцэльнай хваляй спускаюцца на плечы. Высоцкі ніколі не разбіраўся ў жаночых уборах, не ўмеў іх адрозніваць у розных жанчын, але бачыць цяпер, што Галя ўмее апранацца з густам. Яна, як маладая таполя, -- высокая, стройная, з адкрытым, трошкі прадаўгаватым тварам, вельмі выразным сваімі правільнымі вытанчанымі лініямі (І.Навуменка. “Замяць жаўталісця”).

4. З улікам кампазіцыйных прыёмаў суб’ектывацыі аўтарскага

аповеду па-свойму дапішыце тэксты. Прыём уяўлення

Вайцех увесь падаўся ўперад і стаў падымацца. Хутка з-за свайго мэдліка ён убачыў, як недалёка ад лесу штосьці чорнае бесперапынку калашмаціла сноп. Вайцех выпрастаўся і здрыгануўся: там... (І.Пташнікаў. “Не па дарозе”).

Мантажны прыём

За вокнамі яшчэ як след не развіднела. На дварэ – проста снежная кругаверць! Гуляе вецер, мяцеліца намятае сумёты ўздоўж вуліц, сыпле жменямі снег ва ўсе куткі, куды можа дапасці. Снег сыплецца нават на падаконнікі ад двара – палавіна шыб знізу ўжо закрытыя.

А тут, у светлым, прасторным, цёплым ад батарэй класе так здорава!.. (А.Федарэнка. “Афганская шкатулка”).

Выяўленчы прыём

Цямнелася хутка. У небе запаліліся зоркі, нейкія дрыготкія-дрыготкія і – зялёныя... (І.Пташнікаў. “Алені”).

5. Ахарактарызуйце слоўныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага

аповеду ў гэтым тэксце. Чаму сэрца Андрэя заходзілася шчымлівым болем? Раскажыце пра свае адносіны да мамы.

Заўсёды, калі Андрэй успамінаў маці, сэрца заходзілася шчымлівым болем.

“Як яна там, бедная, адна?” Далекавата жыла ад горада, дзе займеў сабе прытулак Андрэй, яго

маці. Аж чатырыста кіламетраў з гакам. І не заўсёды знаходзіў ён час, каб з’ездзіць да маці, пераведацца. Заміналі розныя клопаты. А месяц адпачынку, то не ведаеш, як яго скарыстаць. Адпачыць хочацца, на моры пабыць, пагрэцца. Дый дарога ж да вёскі няблізкая. Ехаць на цягніку ці аўтобусам – і нязручна, і цяжкавата. А на службовай машыне... Таксама ж... Не падтрымліваецца гэта, наадварот, караецца... І Андрэй рэдка бываў у маці. Раз-два на год. І то – прыедзе, пераначуе – і назад (Б.Сачанка. “Сон у руку”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 96: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Кантрольны тэст Функцыянальныя стылі. Стылістыка тэксту

Варыянт 1 1. Закончыце фармулёўку: Сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін, -- гэта _______ . 2. Адзначце функцыянальны стыль, якому найбольш уласціва функцыя

ўздзеяння: 1) афіцыйна-справавы; 4) мастацкі; 2) публіцыстычны; 5) гутарковы 3) навуковы;

3. Закончыце фармулёўку: Эсэ, рэцэнзія, агляд – гэта жанры такога стылю, як _______ . 4. Адзначце, да якога стылю, падстылю і жанру належыць тэкст:

Шырокі гэты абшар на ўзгорках пад Вязынкай! Жывая Беларусь, апетая Янкам Купалам, паўстае перад намі – срэбныя званочкі жаўранкаў, блакітныя далягляды, баравы шум... Але гэта зямля мае цяпер новы адбітак на сваім чале. Па ёй ходзяць новыя, шчаслівыя людзі. Янка Купала бачыў іх яшчэ тады, калі абуджаў у душы іхніх бацькоў пачуццё чалавечай годнасці, калі заклікаў:

Паўстаньце! Край ваш стогне родны, Заве збаўляць, як зваў не раз (У.Караткевіч. “Вязынка”).

1) мастацкі, празаічны, апавяданне; 2) навуковы, навукова-папулярны, артыкул; 3) афіцыйна-справавы, адміністрацыйна-канцылярскі, справаздача;

4) публіцыстычны, мастацка-публіцыстычны, нарыс; 5) гутарковы, размоўна-бытавы, пісьмо сябру.

5. Адзначце найбольш выразную асаблівасць навуковага стылю:

1) выкарыстанне неалагізмаў, жарганізмаў,вульгарызмаў; 2) наяўнасць канцылярызмаў;

3) ужыванне тэрміналагічнай лексікі; 4) выкарыстанне вобразных сродкаў мовы;

5) наяўнасць моўных клішэ. 6. Адзначце моўныя клішэ: 1) служба быту; 4) сапраўднае майстэрства; 2) згодна з пастановай; 5) з прапіскай у юнацтве 3) парытэтныя адносіны; 7. Адзначце тропы:

1) асананс; 2) сімвал; 4) літота;

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 97: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

3) шматзлучнікавасць; 5) сінекдаха 8. Адзначце спалучэнні, якія ўтвараюць стылістычныя фігуры:

1) паркалёвая моладзь; 2) вуліца гаманіла; 4) час ідзе, час ляціць, час імчыць; 3) дабро і зло; 5) мароз-мастак

9. Адзначце словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй: 1) манафтангічны; 4) Васька-жук; 2) забулдыга; 5) ануліраваць 3) семдзесят;

10. Адзначце размоўныя фразеалагізмы: 1) ад шчырага сэрца; 2) жывое слова; 4) вушы развесіўшы; 3) трымаць сябе ў руках; 5) лезці на ражон

11. Закончыце фармулёўку: Перавага роднага склону назоўнікаў уласціва такому стылю, як _______ . 12. Закончыце фармулёўку: Пашыранасць плеанастычных канструкцый назіраецца ў такім стылі, як _______. 13. Адзначце спецыфічныя рысы публіцыстычнага стылю:

1) лагічнасць; 2) ацэначнасць; 4) адсутнасць метафар; 3) адметны характар вобразнасці; 5) публічнасць

14. Закончыце фармулёўку: Інтанацыя, жэсты, міміка – характэрныя рысы такога стылю, як _______ . 15. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, уласцівыя афіцыйнаму стылю:

1) белае золата; 2) храмасомы бюракратызму; 4) сілавыя ведамствы;

3) у мэтах падрыхтоўкі; 5) на аснове вышэйпададзенага

16. Адзначце жанры публіцыстычнага стылю, набліжаныя да мастацкіх тэкстаў:

1) рэцэнзія; 2) эсэ; 4) рэпартаж; 3) карэспандэнцыя; 5) нарыс

17. Закончыце фармулёўку: Паслядоўнасць моўных адзінак, аб’яднаных сэнсавай і граматычнай сувяззю, гэта _______ . 18. Закончыце фармулёўку: Тып сказа, у якім група выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка, характэрны для такога тыпу тэксту, як _______ .

19. Адзначце асаблівасці разважання: 1) пералік розных прымет прадмета;

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 98: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

2) доказ тэзіса; 4) агульнае ўражанне; 3) дэталёвая характарыстыка прадмета; 5) вывады

20. Адзначце тып тэксту: Елка была старая, магутная – можа, з метр, можа, болей у камлі. Сукі пачыналіся высока, у рост чалавека, але раскідвалі голле так шырака, што не маглі ўтрымаць уроўні з зямлёй ні зялёную мятлу-кучомку, ні саміх сябе, апускаліся ўніз, выгіналіся дугой, дастаючы да самай зямлі. Зверху налягалі другія лапкі – зелянейшыя, маладзейшыя, густа аброслыя іголкамі, робячы з елкі тое, што называецца словам “шацёр” (А.Кудравец. “Бацька”).

1) апісанне; 2) апавяданне;

3) разважанне 21. Адзначце структурную адзінку, якую ўяўляе сабой тэкст:

У нашай краіне штогод выбіраецца самая нашая птушка птушкаю года. І не дзіва, што першаю такою птушкаю-сімвалам быў асвечаны белы бусел. Потым была пліска, альбо сітаўка. Тая, што нібыта спявае хвосцікам. Ці то дырыжыруе сама сабе: хвосцік уверх-уніз, уверх-уніз. Пасля амялушка. Птушкаю Беларусі 2003 года абраны верабейка, 2004 – ластаўка, 2005 – кнігаўка (Я.Сіпакоў. “Нашы святыні і сімвалы”).

1) сказ; 2) празаічная страфа; 3) фрагмент

22. Адзначце правільнае азначэнне абзаца: 1) форма перадачы чужога маўлення;

2) звышкантэкст; 3) кампазіцыйна-стылістычная адзінка тэксту;

4) інтэртэкстуальны прыём; 5) закончаны твор

23. Адзначце формы злучэння самастойных сказаў пры ланцужковай сувязі:

1) сінтаксічная анафара; 2) лексічны паўтор;

3) сінтаксічны паралелізм; 4) сінонімы;

5) займеннікавы паўтор 24. Адзначце тып сувязі сказаў у тэксце:

Сумна бялела неба на ўсходзе, і недзе над полем усё звінеў і звінеў першы жаваранак. На маладой траве густа халадзела раса. Нізка над

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 99: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

жоўтым папарам заплакала кнігаўка – нехта, мусіць, так рана патрывожыў яе гняздо. За папарам зелянеў рэдкі малады лубін – увесь аж сівы ад расы, -- у ім, пэўна, нешта рабілася (В.Адамчык. “Сонечны зайчык”). 1) ланцужковая; 3) далучальная; 2) паралельная; 4) камбінаваная

25. Закончыце фармулёўку: Тэкставая паслядоўнасць адзінак, створаная рознымі моўнымі

ярусамі, гэта ______ . 26. Закончыце фармулёўку: Вобраз, які не тоесны асобе пісьменніка, але і не адарваны ад яе, гэта _______. 27. Адзначце асаблівасць маўлення, характэрную для “аб’ектыўнага” аповеду:

1) ад 1-й асобы; 2) ад 2-й асобы; 3) ад 3-й асобы

28. Закончыце фармулёўку: Сродкі суб’ектывацыі аповеду, якія адлюстроўваюць чужое маўленне, гэта _______ . 29. Адзначце кампазіцыйныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду:

1) прыём уяўлення; 4) мантажны прыём; 2) выяўленчы прыём; 5) алітарацыя 3) прыём кантрасту;

30. Адзначце прыём суб’ектывацыі аўтарскага аповеду ў тэксце: У хвіліны спакойнай разважлівасці крыўду змяняў одум: ці ж

Васіль вінаваты ў тым, што не можа пайсці? Ці ж можна вінаваціць чалавека, што ён жыве так, як умее? Як душа вядзе? Што ён не можа іначай, што яму так цяжка мяняць? Што тое, што аднаму лёгка, другому – такое цяжкае, што сілы не мае пераступіць! (І.Мележ. “Людзі на балоце”).

1)мантажны; 4) славесны (простая мова);

2) уяўлення; 5) выяўленчы 3) славесны (няўласна-простая мова);

Варыянт 2 1. Закончыце фармулёўку:

Сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы бытавых зносін, -- _______ .

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 100: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

2. Адзначце функцыянальныя стылі, якім найбольш уласціва ўнармаванасць моўных сродкаў:

1) афіцыйна-справавы; 4) мастацкі; 2) навуковы; 5) гутарковы

3) публіцыстычны; 3. Закончыце фармулёўку:

Манаграфія, артыкул, даклад – жанры такога стылю, як _______ . 4. Адзначце, да якога стылю, падстылю і жанру належыць тэкст:

Найбольшую цікавасць, як правіла, выклікаюць пытанні паходжання асобных слоў і выразаў. І гэта зразумела, таму што чалавек часам ужывае іх, не ведаючы дакладнага сэнсу, унутраных сувязей з іншымі словамі. Прыгадаем, што нават дзеці дашкольнага ўзросту часам самастойна шукаюць этымалогію слоў. Аднойчы давялося пачуць:”Насоўка – гэта таму, што яна на нос насоўваецца?” Мусіць, кожны дарослы (і тым больш педагог) можа прыгадаць уласныя назіранні, якія паказваюць, як дзеці шукаюць вытокі слова. Вызначэнне словаўтваральнай структуры, так неабходнае для засваення правапісу, -- свайго роду этымалагічны аналіз: вылучаецца група вытворных слоў, вызначаецца іх корань, які пэўным чынам раскрывае ўнутраны сэнс слова і тлумачыць, чаму рэчы і з’явы так названы (Л.Выгонная. “Пуржыць, паўзе мяцеліца...”: Гутарка пра вытокі “зімовых” словаў). 1) афіцыйна-справавы, адміністрацыйна-канцылярскі, характарыстыка; 2) публіцыстычны, мастацка-публіцыстычны, эсэ; 3) навуковы, навукова-папулярны, артыкул; 4) мастацкі, празаічны, апавяданне; 5) гутарковы, размоўна-афіцыйны, паведамленне 5. Адзначце найбольш характэрную асаблівасць публіцыстычнага стылю:

1) стылізацыя; 2) ужыванне індывідуальна-аўтарскіх метафар; 3) выразная аўтарская пазіцыя; 4) наяўнасць экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый ва ўсіх жанрах

стылю; 5) выкарыстанне дзеяслоўных формаў, якія выражаюць імгненнасць

дзеяння 6. Адзначце канцылярызмы:

1) аказанне дапамогі; 2) выйсці на заслужаны адпачынак; 4) сустрэча ў

вярхах; 3) спяваюць ужо жаўранкі; 5) у мэтах

падрыхтоўкі 7. Адзначце стылістычныя фігуры:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 101: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

1) анафара; 2) алегорыя; 4) аксюмаран; 3) увасабленне; 5) гіпербала

8. Адзначце спалучэнні з тропамі: 1) лес махае галавою; 2) радасны сум; 4) сосны, нібы рыцары ў

шаломах; 3) малінавы захад; 5) моўчкі казаць

9. Адзначце словы з функцыянальна-стылістычнай канатацыяй: 1) рэлятыўны; 2) ён; 4) дом; 3) плесціся; 5) ветразь

10. Адзначце кніжныя фразеалагізмы: 1) вушы вянуць; 2) кануць у лету; 4) мафусаілаў век; 3) заткнуць глотку; 5) разводзіць тары-бары

11. Закончыце фармулёўку: Ужыванне дзеяслоўных формаў цяперашняга часу са значэннем “цяперашні прадпісання”, характэрны для такога стылю, як _______ . 12. Закончыце фармулёўку: Функцыя ўздзеяння ажыццяўляецца праз выкарыстанне разнастайных стылістычных прыёмаў у сінтаксісе такога стылю, як _______ . 13. Адзначце спецыфічныя рысы мастацкага стылю:

1) слоўныя рады індывідуальна-аўтарскіх метафар; 2) адкрытая аўтарская пазіцыя; 3) пераважна вусная форма зносін; 4) эстэтычнае ўздзеянне; 5) дакладнасць інфармацыі

14. Закончыце фармулёўку: Камбінаторныя прырашчэнні сэнсу слоў найперш уласцівы такому стылю, як _______ . 15. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, уласцівыя гутарковаму стылю:

1) пірог – пальчыкі абліжаш; 2) прыняць да ведама; 4) узяў ды і скокнуў; 3) слухалі мы слухалі; 5) неабходна заўважыць,

што 16. Адзначце афіцыйныя дакументы, у якіх моўныя сродкі ў пэўнай ступені

адвольныя: 1) пасведчанне; 2) заява; 4) рэкамендацыя; 3) дыплом; 5) характарыстыка

17. Вызначце і запішыце тэрмін, які часта выкарыстоўваецца пры аналізе мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. _______ .

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 102: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

18. Закончыце фармулёўку: Сказ, у якім склад дзейніка невялікі і ўся актыўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка, характэрны для такога тыпу тэксту, як _______ .

19. Адзначце асаблівасці апавядання: 1) асноўная думка (тэзіс); 2) агульная ацэнка; 4) розныя часавыя

адносіны; 3) завязка 5) паслядоўнасць

20. Адзначце тып тэксту: Любуючыся красой палёў, думаў пра нейкага дзядзьку з вунь таго хутара ці з гэтай во вёскі: як жа ён успрымае ўсё гэта хараство? Проста жыве ў ім, у спакоі шчаслівага спажыўца? Як птушка? А хто ж тады песні складаў народныя? А мы адкуль узяліся – тыя, што пішам?.. (Я.Брыль. “Пошукі слова”).

1) апісанне; 2) апавяданне; 3) разважанне

21. Адзначце структурную адзінку, якую ўяўляе сабой тэкст:

Размоўны стыль характарызуецца значна меншай выразнасцю вымаўлення ў параўнанні з афіцыйным літаратурным маўленнем. У сувязі з тым, што паведамляецца, як правіла, аб вядомых субяседніку звестках, фактах, моўца не напружвае органы маўлення. У хатняй неафіцыйнай абстаноўцы, калі субяседнікі разумеюць адзін аднаго літаральна з паўслова, у асобым напружанні органаў маўлення няма патрэбы. Вуснае размоўна-бытавое маўленне характарызуецца таксама рытмізаванасцю: чаргаваннем націскных і ненаціскных сегментаў маўлення, відаць, заснаваным на фізіялагічным рытме дыхання. Многія словы тут фактычна страчваюць націск, вымаўляюцца вельмі коратка і невыразна, аб’ядноўваючыся з націскным словам у адзін такт. Значную ролю ў размоўна-бытавым стылі адыгрывае інтанацыя. Яна нясе вялікую сэнсавую, мадальную і эмацыянальную нагрузку. Пры сінтаксічнай і фанетычнай непаўнаце, рознага роду перабіўках, устаўках інтанацыя аказваецца асноўным сродкам не толькі выразнасці, але і граматычнай арганізацыі выказвання. Толькі пры дапамозе інтанацыі можна ў поўнай меры перадаць усю гаму сэнсавых і эмацыянальных адценняў выказвання. Разнастайныя інтанацыйныя і тэмбравыя змяненні, а таксама пералівы эмацыянальна-экспрэсіўных фарбаў, мадальных ацэнак робяць

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 103: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

маўленне натуральным, жывым, выразным (“Асновы культуры маўлення і стылістыкі”).

1) сказ; 2) празаічная страфа; 3) фрагмент

22. Адзначце правільнае азначэнне празаічнай страфы:

1) паралельная сувязь сказаў; 2) ланцужковая сувязь сказаў; 3) частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога; 4) структурна-сэнсавая частка тэксту; 5) сукупнасць слоў, словазлучэнняў, сказаў

23. Адзначце асаблівасці паралельнай сувязі сказаў: 1) лексічная непаўната; 2) паралелізм у будове сказаў; 3) апісаныя дзеянні змяняюцца адначасова; 4) анафарычныя строфы; 5) парцэляваныя канструкцыі

24. Адзначце тып сувязі сказаў у тэксце:

Была пасля багатая прыгажосць нашых двухсот кіламетраў – паміж зелянінаю сопак, на арліных перавалах, у далінах, прастрэленых вячэрнім сонцам. Быў шум у паўцемры – шумела Японскае мора. Была цішыня – у тайзе, калі мы спыняліся і ўражана глядзелі на бясконцыя побліскі ў цемры казачных светлячкоў (Я.Брыль. “Сімвал”).

1) ланцужковая; 2) паралельная; 3) далучальная;

4) камбінаваная 25. Напішыце, якой катэгорыяй з’яўляецца слоўны рад. _______ . 26. Закончыце фармулёўку:

Вобраз, які з’яўляецца формай літаратурнага артыстызму пісьменніка, гэта _______ .

27. Адзначце асаблівасць маўлення, праз якое выяўляецца вобраз апавядальніка:

1) ад 1-й асобы; 2) ад 2-й асобы; 3) ад 3-й асобы; 4) ад 3-й асобы, калі ў творы ўжыты стылістычна

афарбаваныя адзінкі 28. Закончыце фармулёўку:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 104: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Сродкі суб’ектывацыі аўтарскага аповеду, якія адлюстроўваюць кампазіцыйна важнае перамяшчэнне пункту гледжання, гэта _______ .

29. Адзначце слоўныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду: 1) градацыя;

2) простая мова; 4) няўласна-простая мова;

3) недаказ; 5) унутраны маналог 30. Адзначце прыёмы суб’ектывацыі ў тэксце:

Лабановіч стаяў каля расчыненага акна. Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зелянінай раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора (Якуб Колас. “На ростанях”).

1) слоўны (унутраны маналог); 2) слоўны (няўласна-простая мова); 3) мантажны; 4) уяўлення; 5) выяўленчы

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 105: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Адказы да тэставых заданняў

Варыянт 1 Варыянт 2

1. Публіцыстычны стыль

2. 2

3. Публіцыстычны

4. 4

5. 3

6. 1,3

7. 2,4,5

8. 3,4

9. 2, 4

10. 4,5

11. Навуковы

12. Гутарковы

13. 2,3,5

14. Гутарковы

15. 3,5

16. 2,5

17. Тэкст

18. Апісанне

19. 2,5

20. 1

21. 2

22. 3

23. 2,4,5

24. 4

25. Слоўны рад

26. Вобраз аўтара

27. 3

28. Слоўныя сродкі

29. 1,2,4

30. 3

1. Гутарковы стыль

2. 1,2

3. Навуковы

4. 3

5. 3

6. 1,5

7. 1,4

8. 1,3,4

9. 1, 3, 5

10. 2,4

11. Афіцыйна-справавы

12. Публіцыстычны

13. 1,4

14. Мастацкі

15. 1,3,4

16. 4,5

17. Кантэкст

18. Апавяданне

19. 3,5

20. 3

21. 3

22. 4

23. 2,3,4

24. 2

25. Катэгорыя тэксту

26. Вобраз апавядальніка

27. 1,4

28. Кампазіцыйныя сродкі

29. 2,4,5

30. 4,5

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 106: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

3. ДЫСКУРС-АНАЛІЗ ТЭКСТУ

3.1. Асэнсаванне паняцця дыскурс у лінгвістычнай парадыгме

Тэорыя дыскурсу на сёння актыўна развіваецца і вывучаецца рознымі навукамі – сацыялінгвістыкай, семіётыкай, філасофіяй , псіхалогіяй , культуралогіяй і інш. Тым не менш, адсутнічае дакладная і агульнапрызнаная дэфініцыя гэтага паняцця [51]. Адным з першых дыскурс у якасці самастойнага тэрміна выкарыстаў амерыканскі даследчык З.Харыс у артыкуле, прысвечаным разгляду мовы рэкламы. У лінгвістычны ўжытак гэта паняцце ўвёў Э.Бенвеніст, які аналізаваў дыскурс як тэкст, што ўзяты ў падзейным аспекце або як маўленне, звязанае з жыццём [9].

Некаторымі даследчыкамі (А.Грэймасам, Ж.Куртэ, П.Анры , Ф.Гатары) дыскурс атаясамліваецца з семіятычным працэсам, які рэалізуецца ў разнастайных відах “дыскурсіўных практык”, у тым ліку моўнай і нямоўнай. Згодна з моўнай практыкай, дыскурс неабходна разглядаць як тэкст або выказванне. На думку М.Фуко , дыскурс – гэта “сукупнасць выказванняў, залежных ад адной і той жа дыскурсіўнай фармацыі” [46, с.227]. Французскі даследчык апісвае дыскурс як сацыяльную практыку , што складаецца з выказванняў. Іх паслядоўнасці ўтвараюць дыскурсіўныя фармацыі, суадносныя з палітыкай, эканомікай , медыцынай і інш. Такія фармацыі звязваюцца найперш з грамадска-практычнымі сферамі.

Існуе і стылістычны падыход да сутнасці дыскурсу , калі паняцце дыскурс атаясамліваецца з паняццем стыль (Ж.Какэ, Поль дэ Ман). Такі падыход рэалізуецца ў нараталогіі – дастаткова вядомай галіне навукі. Наратолагі разглядаюць адрасанта як шматаспектную апавядальную інстанцыю, вылучаючы пункт гледжання аўтара на падзеі тэксту. Дыскурс вызначае сюжэт і кампазіцыю выказвання, а таксама яго стылістычныя адметнасці.

Уласна лінгвістычныя дэфініцыі тэрміна дыскурс таксама не вызначаюцца аднастайнасцю, аднак іх яднае імкненне да канкрэтызацыі і развіцця традыцыйных паняццяў маўлення, тэксту і дыялога. У працы А.І .Гаршкова “Русская стилистика” аналізуецца лінгвістычная пазіцыя І.Р.Гальперына, які сінанімізаваў паняцці звышфразавае адзінства, кампанент тэксту, дыскурс, празаічная страфа , сінтаксічны комплекс, маналагічнае выказванне, камунікатыўны блок. Гэта пацвярджае той факт, што дакладнага значэння ў тэрміна дыскурс няма, а дыяпазон акрэсленых ім з’яў дастаткова шырокі: ад “часткі тэксту” да “маўлення” [15, с. 66 -- 67]. Пераход ад паняцця маўленне да паняцця дыскурсу звязана з жаданнем увесці ў класічнае супрацьпастаўленне мовы і маўлення

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 107: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

яшчэ адзін кампанент – дыскурс. У сярэдзіне 50-х гадоў ХХ ст. французскі лінгвіст Э.Бенвеніст, даследуючы сістэму дзеяслова, паслядоўна ўжываў тэрмін дыскурс (discours) нароўні з тэрмінам маўленне (parole) [9].

Практыка дыскурсіўнага аналізу звязваецца і з даследаваннем заканамернасцей руху інфармацыі ў межах камунікацыйнай сітуацыі абмену рэплікамі. Апісваецца пэўная структура дыялогавага ўзаемадзеяння. Такім чынам, дыялог – дыскурсіўная форма маўлення, а дыскурс – гэта маўленне, або тэкст, змешчаны ў сітуацыю дыялога. Напрыклад, любы мастацкі тэкст – гэта своеасаблівая сустрэча з другім тэкстам, г.зн. дыялог , які здымае няпэўнасці. Тэкст другасны ў адносінах да дыялога.

Разуменне дыялагічнай сутнасці дыскурсу агульнапрынятае дзякуючы працам М.М.Бахціна. У даследаванні “Эстетика словесного творчества” дыялагічныя адносіны разглядаюцца не толькі на ўзроўні перасячэння плоскасцей маўлення аўтара і персанажаў [8]. У многіх працах па асаблівасцях мовы мастацкага тэксту “вобраз аўтара” падаецца як слоўна-маўленчая структура, што пранізвае структуру твора і вызначае ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне ўсіх яго элементаў . На думку М.М.Бахціна, чалавечы ўчынак таксама ўяўляе патэнцыйны тэкст, які зразумелы толькі ў дыялагічным кантэксце свайго часу як рэпліка, як сэнсавая пазіцыя, як сістэма матываў [8, с. 302]. Даследчык вывучае “слова”, або дыскурс (фраза, маўленчы сегмент) як прастору , дзе сутыкаюцца розныя дыскурсныя інстанцыі. Можна пагадзіцца з меркаваннем Ю.Крысцевай, што адносіны аўтара да персанажа – гэта адносіны да пэўнага дыскурсу (слова), а дакладней, да дыскурсу іншага. Аўтарскі дыскурс – гэта дыскурс на падставе іншага дыскурсу, гэта слова, якое кантактуе з іншым словам [26, с.18].

Канцэпцыя М.М.Бахціна паўплывала на падыходы многіх лінгвістаў да стылістычнага аналізу мастацкага тэксту . Так, на думку Т.Ф.Пляханавай, “сёння і лінгвістыка тэксту, і стылістыка пашыраюць межы тэксту, што дазваляе па-новаму ставіць традыцыйныя праблемы і выкарыстоўваць новыя метады іх рашэння. Адным з такіх метадаў з’яўляецца дыскурс-аналіз, заснаваны на ідэях Бахціна” [34, с.18]. Дыялагічнае слова, “непрамое маўленне” М.М.Бахціна – асноўны канструкцыйны элемент мастацкага тэксту. Думаецца, дыялагічны падыход да разгляду дыскурсу найбольш прыдатны і перспектыўны на занятках па стылістыцы і філалагічным аналізе тэксту .

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 108: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Тэрмін дыскурс звязаны з канкрэтнымі праявамі мовы, а таксама з асаблівасцямі адрасанта, адрасата і адпаведнай камукацыйнай сітуацыі. Дыскурс – своеасаблівы сінтэз двух першых кампанентаў трыяды мова – маўленне – дыскурс. У навуковай літаратуры разглядаюцца дзве асноўныя школы дыскурс-аналізу – англа-амерыканская і еўрапейская [51, с. 26 – 39].

Англа-амерыканская школа дыскурс-аналізу развівалася ў логіка-прагматычным аспекце, канцэнтруючыся на тэксце і адносінах паміж выказваннямі ўнутры тэксту. Першапачаткова аналіз дыскурсу арыентаваўся пераважна на апісанне функцыянавання мовы з пункту гледжання паслядоўнасці сказаў, трансфармацыйнай граматыкі, тэорыі маўленчых актаў. У канцы ХХ ст. дыскурсны аналіз значна пашыраецца і напаўняецца новым зместам. Дыскурс характарызуецца праз такія прыметы, як удзельнікі, тэма, спосаб [58]. Тэма разглядаецца М.Халідэем як сфера сацыяльнага ўзаемадзеяння, удзельнікі дыскурсу -- у сукупнасці з усімі сацыяльна значнымі адносінамі, спосаб – функцыя, якая выконваецца мовай для дасягнення пэўных мэт, канал тэкставай рэпрэзентацыі (вусны або пісьмовы), ілакутыўная мэта тэксту (тлумачальная, пабуджальная, пераканальная). Даследаваннем інфармацыйнай плыні вызначаліся працы У.Чэйфа, які значную ўвагу надаваў свядомасці, здольнай пры ўспрыманні рэчаіснасці факусіравацца на канкрэтным фрагменце свету [57]. Канцэнтрацыя свядомасці на пэўнай інфармацыі сведчыць пра яе актывацыю. Такім чынам, выяўляецца пэўная інфармацыйная мадэль дыскурсу. На думку даследчыка, вусны дыскурс узнікае не як плынь, а квантавана, адным элементам, штуршком новай інфармацыі. Вучоны ўводзіць паняцце топіка як сукупнасці ўзаемазвязаных ідэй (падзей, рэферэнтаў) у паўактыўным стане. Топік уключае ўсе тэматычныя асаблівасці дыскурсу. Развіццё топіка (у тым ліку і такіх яго разнавіднасцей, як другасныя і ўсечаныя) можа адбывацца ў двух напрамках – дыялагічным і наратыўным. На моўным узроўні топікі ўтвараюць фрагменты тэксту.

Еўрапейскія школы дыскурс-аналізу арыентаваліся на філасофію. Аб’ектамі крытычнага аналізу сталі не толькі пісьмовыя і вусныя тэксты, а мадэлі тэарэтычнага апісання сацыяльных структур, што дазволілі размежаваць тэкст і дыскурс. Дыскурсіўны аналіз уключаў праблемы ідэнтычнасці дыскурснай фармацыі (сэнс функцыянуе паміж пэўнымі жыццёвамі пазіцыямі), размежавання глыбіннага і паверхневага пры тэкставым аналізе (прычым “паверхневая” арганізацыя выказванняў залежная ад камунікацыйных абставін), узаемаадносін дыскурсу і грамадства (сэнс і маўленчая дзейнасць складаюць асобнае незалежнае вымярэнне ў грамадскім жыцці). Такі аналіз павінен быў характарызаваць асаблівасці інтэрпрэтацыі маўлення і дзеяння ў кантэксце зносін камунікантаў.

Некаторыя навуковыя канцэпцыі ўлічвалі не толькі граматыку тэксту і прагматыку дыскурсу, але і многія сацыяльныя фактары (меркаванні і ўстаноўкі моўцаў). Напрыклад, Т. ван Дэйк разумее дыскурс як

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 109: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

камунікацыйную з’яву. Яна складаецца з працэсу стварэння тэксту і адлюстроўвае яго залежнасць ад мноства экстралінгвістычных фактараў [16]. Мадэль разумення дыскурсу ўключае і мадэль яго кагнітыўнай апрацоўкі. Дыскурс – гэта інтэрактыўная дзейнасць удзельнікаў маўлення, абмен інфармацыяй, выкарыстанне разнастайных камунікацыйных стратэгій. Даследчык разглядае дыскурс у вузкім і шырокім аспекце. Так, у вузкім – дыскурс уяўляецца як маўленчы вынік камунікацыйнага дзеяння, г.зн. вербальны прадукт такога дзеяння. У шырокім -- гэта комплексная камунікацыйная падзея паміж адрасантам і адрасатам у працэсе камунікацыйнага дзеяння ў пэўным кантэксце (тэмпаральным, прасторавым і інш.). Канцэпцыя Т. ван Дэйка важная таму, што разглядае дыскурс у якасці складанага адзінства моўнай формы, ведаў і дзеяння. Дыскурс – своеасаблівае семантычнае адзінства, якое праяўляе найперш інфармацыйную і семантычную звязнасць. Кагнітыўна-арыентаваная традыцыя разумення дыскурснага аналізу Т. ван Дэйка значна паўплывала на распрацоўку гэтай праблемы ў айчынным мовазнаўстве.

Так, грунтоўны аналіз дыскурсу беларускіх СМІ дае В.Іўчанкаў у манаграфіі “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” [20]. Як зазначае дыследчык, “дыскурсны падыход да вывучэння публіцыстычных матэрыялаў дазваляе ўсебакова ахапіць арыенціры на прасвятленне характару сувязей паміж рознымі кагнітыўнымі сістэмамі і ўмовамі паспяховасці маўленчых актаў у канкрэтных сітуацыях” [20, с. 23]. У манаграфіі падрабязна разгледжана праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей.

У рускім мовазнаўстве, як піша Т.А.Шыраева, тэрмін дыскурс паслядоўна не ўжываўся амаль да канца 80-х гадоў ХХ ст. Аналіз дыскурсу распачаўся толькі ў пачатку 90-х гадоў ХХ ст. і знаходзіцца на стадыі вывучэння вопыту дыскурсіўных даследаванняў. У сваёй манаграфіі Т.А.Шыраева разглядае разнастайныя падыходы да асэнсавання гэтага паняцця [51, с. 36 – 39]. Так, дыскурс існуе найперш у тэкстах, за якімі паўстае асаблівая граматыка, адметная лексіка, спецыфічныя правілы словаўжывання і сінтаксісу, такім чынам – унікальны свет. У свеце ўсякага дыскурсу дзейнічаюць свае правілы сінанімічных замен, свае правілы ісціны, свой этыкет. Гэта – “магчымы (альтэрнатыўны) свет” у поўным сэнсе логіка-філасофскага тэрміна [51, с. 36]. Даследчыца, аналізуючы разнастайныя лінгвістычныя падыходы, знаходзіць у іх агульныя прынцыпы: статычная мадэль мовы залішне спрошчаная; дынамічная мадэль мовы павінна ўлічваць камунікацыйны аспект, г.зн. сумесную дзейнасць людзей, якія імкнуцца выказаць свае пачуцці, абмяняцца ідэямі і вопытам і паўплываць адзін на аднаго; дыскурс, як і любы камунікацыйны акт, абумоўлівае наяўнасць адрасанта і адрасата, іх ролі могуць па чарзе размяркоўвацца паміж асобамі – удзельнікамі дыскурсу; зносіны адбываюцца ў камунікацыйных сітуацыях, што павінны разглядацца ў культурным кантэксце; галоўная роля ў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 110: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

камунікацыйнай сітуацыі належыць людзям, а не сродкам зносін; камунікацыя ўключае дакамунікацыйную і паслякамунікацыйную стадыі; тэкст як прадукт камунікацыі мае некалькі вымярэнняў, галоўныя з іх – параджэнне і інтэрпрэтацыя.

Такім чынам, дыскурсны аналіз, хоць і з’яўляецца па ўспрыманні розных даследчыкаў супярэчлівым, тлумачыць многія лінгвістычныя феномены, што дазваляе выкарыстоўваць яго дастаткова шырока. Напрыклад, пры стылістычным і філалагічным аналізе тэксту мэтазгодна звяртацца да дыялагічнага разумення дыскурсу, памятаючы, што кожны мастацкі тэкст – своеасаблівая сустрэча з іншым тэкстам. А ўчынкі персанажаў мусяць разглядацца ў дыялагічным кантэксце свайго часу як рэпліка, як сэнсавая пазіцыя. Такі падыход больш поўна выяўляе слоўна-маўленчую сутнасць твора і адпаведна – вобраза аўтара.

У апошні час павышаецца ўвага навукоўцаў да дыскурс-аналізу. І хоць на сёння адсутнічае яго дакладная методыка, што выклікана неадназначным падыходам да вытлумачэння паняцця дыскурс, элементы дыскурснага аналізу могуць і павінны прысутнічаць на занятках па стылістыцы ў ВНУ. Гэта значна ўзбагаціць студэнтаў і дазволіць ім усвядоміць, што “тэкст – гэта не простая лінгвістычная адзінка, а з’ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання” [20, с.8]. Як слушна зазначае В.І.Іўчанкаў, дыскурсалогія з’яўляецца “пазнакай новага этапу развіцця гуманітарнай галіны навуковага пазнання” [20, с.16].

Традыцыйна на занятках па стылістычным аналізе тэксту студэнтам прапануецца выявіць і ахарактарызаваць яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці. У некаторых выпадках такі разгляд праводзіцца без уліку ўзаемасувязей паміж рознымі моўнымі ўзроўнямі і адметнасцей аўтарскага стылю, прыёмаў індывідуальнага выкарыстання слоў і сінтаксічных канструкцый. Падчас лінгвістычны і стылістычны аналіз тэксту атаясамліваюцца, і студэнтам цяжкавата ўсвядоміць асноўнае адрозненне паміж гэтымі відамі аналізу. На думку І.Я.Лепешава, “тое, што звязана з семантыкай моўных элементаў, своеасаблівым іх ужываннем, -- сфера лінгвістычнага аналізу... Што да стылістычнага аналізу, дык ён у школьнай практыцы выкладання літаратуры праводзіцца ўслед за літаратуразнаўчым або паралельна з ім. Яго задача – вызначэнне асаблівасцей аўтарскага стылю, прыёмаў індывідуальна-аўтарскага выкарыстання моўных сродкаў” [28, с.25, с.31]. Звернемся і да такога меркавання ў звязку з дыскурсным падыходам: “Правесці выразную мяжу паміж лінгвістыкай тэксту і дыскурсным аналізам, на наш погляд, немагчыма, бо гэта ўзаемазвязаныя ў таксаноміі паняцці і сферы прыкладання даследчых намаганняў. Лінгвістыка тэксту, маючы свой уласны аб’ект вывучэння – тэкст як знакавую сістэму, -- не мае асноўным клопатам апісаць фармальную арганізацыю яго. Гэта прэрагатыва ЛАТу” [20, с.17].

Такім чынам, свой аб’ект вывучэння маюць лінгвістыка тэксту, лінгвістычны і стылістычны аналіз тэксту. Аднак падчас стылістычнага аналізу

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 111: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

магчыма выкарыстоўваць элементы дыскурснага падыходу, які базуецца на дыялагічнай канцэпцыі М.М.Бахціна. На думку даследчыка, два супастаўленыя чужыя выказванні, якія “нічога не ведаюць” пра існаванне адно аднаго, у выпадку нават найменшага дачынення да агульнай тэмы ўступаюць у дыялагічныя адносіны на яе тэрыторыі [8, с.310]. І яшчэ такое меркаванне: лінгвіст прывык усё ўспрымаць у адзіным замкнёным кантэксце (у сістэме мовы або ў тэксце, не суаднесеным дыялагічна з іншым тэкстам) [8, с.316]. Своеасаблівае выйсце з такой “замкнёнай” прасторы бачыць даследчыца Т.Ф.Пляханава [34]. Пры разглядзе апавядання С.Моэма “Mr. Know-All” яна звяртаецца да поліфанічнай тэорыі мастацкага тэксту, распрацаванай М.М.Бахціным. Дыялог выяўляецца ёю паміж апавядальнікам і адным з персанажаў. Такі дыялог, на думку Т.Ф.Пляханавай, праяўляецца на дыскурсным узроўні. Кампазіцыя твора адпавядае прынцыпу вылучэння, накіраванага на стварэнне эфекту падманутага чакання. Напачатку адмоўныя адносіны да персанажа, якія праяўляюцца ў адпаведных словах і выразах, ствараюць канатацыйную дамінанту ўсяго тэксту. Даследчыца ўжывае паняцце дыскурсіўныя паводзіны. Яго выкарыстанне можна падмацаваць пазіцыяй М.М.Бахціна: чалавечы ўчынак ёсць патэнцыйны тэкст і можа быць зразумелы толькі ў дыялагічным кантэксце свайго часу [8, с.302]. Станоўчы ўчынак персанажа, які адпаведна змяніў адносіны апавядальніка, паўплываў на танальнасць тэксту і на ўзнікненне іншай камунікатыўнай пазіцыі, што забяспечвае эфект падманутага чакання ў чытача. Апавядальнік у выніку займае дыялагічную пазіцыю і называе свайго спадарожніка не па мянушцы, а па сапраўдным імені. Даследчыца робіць выснову, што аўтарскі дыскурс узаемадзейнічае з дыскурсам персанажа імпліцытна, дыялог выяўляецца толькі на кампазіцыйна-стылістычным узроўні. Аналіз моўных сродкаў стварэння эфекту падманутага чакання дазваляе выявіць прыёмы дыялагізацыі тэксту – асновы дыскурсу.

Разгляд “унутранага” дыялогу, вызначанага Т.Ф.Пляханавай, -- адзін з магчымых варыянтаў дыскурснага падыходу, які неабходна ўлічваць і выкарыстоўваць на занятках па стылістычным аналізе тэксту. Але ёсць і яшчэ адзін варыянт дыскурс-аналізу, калі рознаўзроўневыя моўныя сродкі разглядаюцца не выключна з мэтай характарыстыкі індывідуальна-аўтарскага стылю, а дзеля разумення кантакту з патэнцыйным суразмоўцам. Як піша П.П.Жаўняровіч, “матываваны выбар моўнага факта ў канкрэтным публіцыстычным творы прэзентуе аўтарскія інтэнцыі” [18, с.86]. У сваёй манаграфіі навуковец праводзіць дыскурсны аналіз публіцыстычнага твора як прэзентацыю аўтарскіх інтэнцый. Разглядаючы твор У.Караткевіча “Гэта было 10-га сакавіка 1864 года...”, П.П.Жаўняровіч вылучае пяць макраструктур, якія абавязкова прадугледжваюць улік дыскурсіўных паказчыкаў і па-свойму ўздзейнічаюць на чытача, такім чынам кантактуючы з ім. Усталёўваецца своеасаблівы дыялог. Чытач далучаецца да яго праз уключэнне ў склад займенніка мы (пад ім разумеем суб’екта і адрасата дыскурсу), выкарыстанне

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 112: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання (яны дазваляюць і аўтару, і чытачу выразней адчуць атмасферу 60-х гадоў ХІХ стагоддзя), рытарычных фігур (мэта іх ужывання – уздзеянне і перакананне), вобразных сродкаў мовы (такія сродкі выконваюць функцыю ўздзеяння ў публіцыстыцы). Дыскурс прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыялогу аўтара-адрасанта і рэцыпіента-адрасата. П.П.Жаўняровіч разглядае дэйктычныя сродкі маркіроўкі суб’екта дыскурсу (займеннікі я, мы, мой, наш) і адрасата дыскурсу (займеннікі ты, вы, твой, ваш). Дыялагічнасць публіцыстычнага дыскурсу У.Караткевіча ствараецца не толькі паказчыкамі аўтарызацыі, але і персуазіўнасці (яе сродак – лексема магчыма, паказчык функцыі ілакутыўнага акта, які запрашае чытача да суразважання).

Як бачым, пры стылістычным аналізе тэксту неабходна ўлічваць патрабаванні сучаснага і запатрабаванага на сёння дыскурснага падыходу. Разгляд моўных сродкаў (асабліва публіцыстычных і мастацкіх твораў) мусіць праводзіцца на аснове дыялагізацыі. Яна можа быць унутрытэкставай і знешняй (усталёўвае кантакт (сумоўе) паміж адрасантам і адрасатам). Дыскурс-аналіз дазваляе адчуць не толькі спецыфіку адпаведнага стылю, але і адметнасці стварэння дыялогу.

Практычныя заданні

1. Прачытайце і асэнсуйце аналіз моўных асаблівасцей рэлігійнага

дыскурсу. Адным з асноўных першасных жанраў рэлігійнага дыскурсу выступае

псалом. На думку К.В.Бабыровай, мэтазгодна выдзяляць групы псалмоў па ўнутранай інтэнцыі, часавай аднесенасці, характары і ключавой стратэгіі [10, с.228]. Аднак вылучэнне апошняй групы (па ключавой стратэгіі) не ўяўляецца істотным, паколькі эфект ацэнкі і тлумачэння прысутнічае ў папярэдніх трох разнавіднасцях.

Псалмы ўнутранай інтэнцыі падзяляюцца на дыдактычныя і інтэрагатыўныя. Дыдактыка экспліцытна выражаецца дзеясловамі загаднага ладу, якія ўзмацняюць уздзеянне Бібліі і набліжаюць такія тэксты да публіцыстычных. Многія рысы публіцыстыкі заўважаны даследчыкамі і ў іншых жанрах рэлігійнага дыскурсу [25, с.10; 38, с.6]. Прыклады дыдактычных псалмоў:

Будзьце мужныя і крэпкія духам – усе, што чакаеце на Госпада! (Псалтыр, 31:25); Радуйцеся ў Госпадзе і весяліцеся, пабожныя! Радуйцеся ўсе шчырыя сэрцам! (Тамсама, 32:11); Спадзявайся на Госпада і добрае рабі, жыві на зямлі і цноту хавай (Тамсама, 37:3); Ад гневу ўхіляйся, кінь ярасць; не распальвайся гневам, каб благога табе не зрабіць (Тамсама, 37:8); Выслаўляйце Госпада на гуслях, на гуслях і галосным пяяннем! На трубах і

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 113: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

гукам рагоў спраўляйце ўрачыстасць перад Царом Госпадам! (Тамсама, 98:5 – 6).

Дзеяслоўныя формы загаднага ладу, уключаныя ў павучальныя інтэнцыі, выражаюць адкрыты зварот да рэцыпіента. Імпліцытны характар павучання дазваляе адрасату рабіць самастойныя высновы:

Закон Гасподні дасканалы: ён душу пасілкуе. Аб’ява Гасподняя пэўная, яна прастака навучае. Загады Госпада справядлівыя, яны радуюць сэрца; запаведзь Гасподняя прачыстая, яна вочы прасвятляе. Служэнне Госпаду чыстае, яно навекі будзе трываць; прысуды Гасподнія правільныя, яны ўсе справядлівыя (Тамсама, 19:8 – 10).

Ацэначны характар псалма рэалізуецца праз лексемы дасканалы, пэўная, справядлівыя, радуюць, прачыстая, прасвятляе, правільныя, якія ўздзейнічаюць на свядомасць адрасата.

Псалмы інтэрагатыўнай накіраванасці маюць дыялагічную форму: Госпадзе! Каму дадзена будзе гасціць у палатцы Тваёй, каму жыць на

гары Тваёй святой? Таму, хто жыве беззаганна і робіць справядлівасць і ад сэрца ўсяго праўду гаворыць, хто языком сваім не абмаўляе, нічога благога другому не робіць і не ўзводзіць ганьбы на бліжняга свайго (Тамсама, 15:1 – 3); Каму можна ўзысці на гару Гасподнюю, і хто на месцы Яго святым стаяць мае? Той, у каго рукі бязвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не нагінае і не божыцца крывадушна, -- той атрымае багаслаўленне ад Госпада і справядлівасць ад Бога, Які дапамагае яму (Тамсама, 24:3 – 5).

Першая фаза інтэрактыўнага блока блізкая да рытарычнага пытання. Тым не менш, такое пытанне не застаецца без адказу самога ж адрасанта. Адказ афармляецца ў форме складаназалежнага сказа, які ўзмацняе экспрэсію дыялагічнага маўлення. Некаторыя пытанні – структурна-семантычныя складнікі псалмоў – з’яўляюцца рытарычнымі, бо адказ цалкам прадказальны. Экспліцытна не выражаны, ён, аднак, абсалютна зразумелы, прадказальны для адрасата:

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне? Дакуль пеставаць мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу? (Тамсама, 13:2 – 3); Што за карысць у крыві ў маёй, у тым, што сыду я ў магілу? Ці пыл можа хваліць Цябе? Ці можа праўду Тваю абвяшчаць? (Тамсама, 30:10).

У гэтых пытаннях адрасант выяўляе свае эмоцыі, разважаючы над адносінамі паміж сабой і Богам.

Тэкставы матэрыял псалмоў можа быць аднесены да розных часавых планаў – рэтраспектыўнага, інтраспектыўнага і цяперашняга. Псалмы рэтраспектыўнага характару звязваюцца з сённяшнім і будучым асэнсаваннем жыцця, што выражаецца адпаведнымі дзеяслоўнымі формамі:

Але ты, Госпадзе, шчыт для мяне, Ты слава мая і падымаеш галаву маю. Голасна гукаў я да Госпада, і пачуў мяне з гары Свае святое. Кладуся я і засыпаю; і прабуджаюся, бо Госпад бароніць мяне. Не палохаюся я безлічы

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 114: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ваякаў, што абступілі мяне наўкола (Тамсама, 3:4 – 7); Ты напоўніў сэрца маё вялікай радасцю, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. Супакойна лягу я і засну, бо Ты, Госпадзе, даеш мне жыць спакойна сярод небяспекі (Тамсама, 4:8 – 9); Госпад даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; ва ўчынках рук сваіх заблытаўся бязбожнік. Сыдуць бязбожнікі ў пекла – усе народы ў пекла, што Бога забылі (Тамсама, 9:17 – 18); Глянуў Госпад з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсць разумны, што Бога шукае. Усе чыста адхінуліся, усе аказаліся папсаванымі; не было нікога там, хто б рабіў дабро: нікагусенькі! Няўжо ж не апамятаюцца ўсе злачынцы, што народ мой з’ядаюць, быццам хлеб ядуць, ды Госпада не прызываюць? Дык задрыжаць яны там ад страху, бо ёсць Госпад сярод роду справядлівых! (Тамсама, 14:2 – 5).

Дыялагічная форма сувязі мінулых падзей з сённяшнім і будучым часавымі планамі дазваляе адрасанту апраўдаць пэўныя падзеі, звязваючы іх з колішнімі памылкамі або, наадварот, узорнымі паводзінамі і ўчынкамі, ухваленымі Богам.

Паводле характару вылучаюцца медытацыйныя, наратыўныя, канстатыўныя, апелятыўныя і эматыўныя псалмы. Медытацыйныя жанры аформлены як разважанне:

Міласэрны Госпад і добры, да гневу няскоры й шчодры на ласку. Не назаўсёды ён гневам палае і не навекі помніць ліхое. Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не адплачвае па правіннасцях нашых, але, як высока неба над зямлёю, такая вялікая ласка Яго дзеля тых, што баяцца Яго. Як далёкі ад захаду ўсход, так далёка Ён нашы праступкі ад нас аддаліў. Як літуецца бацька над дзецьмі, гэтак Госпад літуецца над тымі, што баяцца Яго. Бо ведае Ён, з чаго злеплены мы, памятае, што мы – толькі пыл (Тамсама, 103:8 – 14).

Паўторы і паралелізм канструкцый узмацняюць уздзеянне на рэцыпіента, прысутнасць якога пастаянна адчуваецца ў прыхаваным дыялогу. Так, адказам на пытанне “Хто выкажа магутнасць Госпада, абвесціць усю славу Ягоную?” (Тамсама, 106:2) з’яўляецца выказванне: “Шчаслівыя тыя, што праўду захоўваюць і ў кожную часіну справядлівасць чыняць” (Тамсама, 106:3). Экспліцытна рэалізуюцца толькі рэплікі аднавектарнай накіраванасці, аднак рэакцыя адказу відавочная.

Псалмы наратыўнага характару яднаюць два пласты быцця – мінулы і цяперашні, адлюстроўваючы дыялог мінулых падзей і сённяшняга жыцця чалавека:

Калі сэрца маё занямела і нутро маё калацілася, дык я розум страціў і не ведаў нічога, ды быў перад Табой, як жывёла. Але астаўся я пры Табе назаўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю. І вядзеш Ты мяне паводле Тваёй пастановы, і пасля сустрэнеш мяне ў пашане (Тамсама, 73:21 – 24).

Гэты сегмент выяўляе не толькі мінулае, што выражана дзеясловамі прошлага часу, але і сёння (ужыты дзеясловы цяперашняга часу трымаеш,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 115: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

вядзеш) і нават перспектывы будучыні (яе рэалізуе дзеяслоў будучага часу сустрэнеш).

Псалмы канстатыўнага характару маюць антанімічны змест, што адзначаюць і даследчыкі: “Ключавой лініяй семантычнага кантрасту, якая ўдзельнічае ў стварэнні антанімічнага мікракантэксту Бібліі, з’яўляецца супрацьпастаўленне праведнасці і граху” [19, с.4]. Яно складае аснову кантрасту паміж светам Бога і светам чалавека:

Бо ведае Ён, з чаго злеплены мы, памятае, што мы – толькі пыл. Чалавек – як трава, яго дні; як краска ў полі, так ён цвіце. Праляціць подых ветру, і няма ўжо яго, і ўжо месца ягонае не пазнае яго. Але ласка Гасподня ад веку й да веку над тымі, што баяцца Яго, і справядлівасць Ягоная над сынамі сыноў тых, хто хаваюць запавет Яго ды закон Яго памятаюць, каб спаўняць яго (Тамсама, 103:14 – 18).

Бог – крыніца пастаянства, чысціні, справядлівасці, чалавек – толькі часовы госць на зямлі, і гэта часовасць выражаецца ў сімвалічным напаўненні лексем пыл, трава, краска.

Эфект кантрасту ўласцівы і публіцыстычнаму дыскурсу, што ўзмацняе ўздзеянне на адрасата.

Псалмы апелятыўнага характару маюць выразную камунікатыўную сутнасць (гэта дамінантная рыса рэлігійнага дыскурсу ў цэлым) і дыялагічную накіраванасць. Сярод іх ёсць прыклады наладжвання чалавекам кантакту з Богам і Бога – з чалавекам:

Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, справядлівасць мая! У цеснаце даваў Ты мне прастору. Злітуйся нада мною і пачуй малітву маю! (Тамсама, 4:2); Выслухай словы мае, Госпадзе, паглядзі на ўздыханні мае. Пачуй гучны крык мой, Цару мой і Божа мой, бо да Цябе малюся. Спазаранку пачуй, Госпадзе, голас мой; да світання стану перад Табой і буду спадзявацца (Тамсама, 5:2 – 4).

Дык апамятайцеся, цары, зразумейце перасцярогу, суддзі зямныя! Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся з дрыжаннем (Тамсама, 2:10 – 11); Сыны людзей: дакуль слава мая зневажацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаць? (Тамсама, 4:3).

Такія псалмы могуць змяшчаць просьбу аб дапамозе і нават папрок Усявышняму:

Госпадзе, не адхіляй міласэрнасць Тваю ад мяне; ласка і вернасць Твая захавае навекі мяне (Тамсама, 40:12); Злітуйся нада мною, Божа, з ласкі Тваёй ды праз вялікую міласэрнасць Тваю даруй мне беззаконне маё! Абмый мяне ўсяго ад правіннасцяў маіх і ачысці мяне ад граху майго (Тамсама, 51:3,4).

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне? Дакуль пеставаць мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу? (Тамсама, 13:2 – 3). Рэпліка папроку ў бок адрасата можа зыходзіць і ад Бога: Сыны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 116: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

людзей: дакуль слава мая зневажацца будзе? Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаць? (Тамсама, 4:3).

Псалмы эматыўнага характару выражаюць ілакутыўную мадальнасць праз адпаведныя сродкі. У рэпліках адрасанта могуць выяўляцца як станоўчыя эмоцыі (узвышэнне Бога, захапленне яго справамі, радасць кантактаў з Усявышнім), так і адмоўныя (скаргі на жыццёвыя праблемы і недахоп дапамогі):

Госпад добры і справядлівы, дык паказвае дарогу грэшнікам. Ён вядзе пакорных да праўды і ўбогім сцежкі свае паказвае. Усе шляхі Гасподнія – ласка ды праўда для тых, што захоўваюць запаведзь Яго і аб’явы Ягоныя (Тамсама, 25:8 – 10); Госпад ёсць святло маё і збаўленне маё: каго ж мне баяцца? Госпад -- ахова жыцця майго: каго ж мне палохацца? (27:1). Госпад – заслона мая і мой шчыт; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і песняй маёю дзякаваць буду Яму (28:7). Шчасце таму, каго выбраў Ты і прыблізіў, каб жыў ён у сенях Тваіх; насычацца будзем дабром Твайго дому, святога храму Твайго. Страшнымі ўчынкамі даеш нам адказ паводле Тваёй справядлівасці, Божа, -- Ты, што ёсць наш ратунак, усіх канцоў свету і далёкага мора надзея! Што ўгрунтаваў Сваёй сілаю горы і моцаю падперазаўся. Што ўсцішаеш шум мора, шум хваляў ягоных і хваляванне народаў (65:5 – 8); Усцяж зневажаюць мяне мае ворагі; і тыя, што супраць мяне паўстаюць, праклінаюць мяне. Ем я попел за хлеб і напой мой са слязьмі мяшаю праз гнеў Твой і абурэнне; бо падняў Ты мяне ды вон кінуў. Мае дні, быццам цені, знікаюць, і сохну я, быццам трава (Тамсама, 102:9 – 12); Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я трапіў у глыб водную, і цячэнне мяне залівае. Я знямогся ад крыку, засохла горла ў мяне; змарыліся вочы мае, выглядаючы Бога майго (69:3 – 4).

Такім чынам, рэлігійны дыскурс (у прыватнасці, псалмы) мае інтэрактыўную, або дыялагічную, накіраванасць. Унутраны дыялог рэалізуецца праз наяўнасць адрасата, адрасанта і адпаведную форму пабудовы рэплік. Знешні дыялог выяўляе сувязь рэлігійнага дыскурсу з публіцыстычным дзякуючы пабуджальнай мадальнасці, разнастайным сродкам уздзеяння, а таксама звароту да кантраставага прынцыпу асэнсавання катэгорый быцця.

2. Прачытайце і асэнсуйце дыскурс-аналіз замалёўкі Я.Брыля

“Усмешка”. Выканайце дыскурс-аналіз публіцыстычнага тэксту (на выбар).

Разгледзім замалёўку Янкі Брыля “Усмешка”. Пісьменнік разгортвае

дыскурс з выкарыстаннем трох макраструктур, кожная з якіх па-рознаму ўплывае на чытача.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 117: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Першая макраструктура -- “Пасля навальніцы”

Толькі што адшумела навальніца, і па вуліцы вёскі бягуць вясёлыя мутныя раўчукі.

Я стаю каля варот бацькоўскага двара, і мне вельмі хочацца зняць свае модныя туфлі, прайсціся па быстрай дажджавой вадзе, памясіць нагамі цёплую, пухкую гразь...

Мяркуючы па тым, што я яшчэ не зрабіў гэтага, а толькі раздумваю – я ўжо даўно не малы. Ды я не адчуваю чамусьці ні цяжару гадоў, ні адказнасці за свае паводзіны: я проста рад, можа, нават не менш, чым рады бываюць у такі час малыя.

У гэтай макраструктуры пераважае суб’ектыўнае разважанне з элементамі апісання. Уздзеянне на адрасата дасягаецца пазітыўнаацэначнымі эпітэтамі вясёлыя (раўчукі), быстрая (вада), цёплая, пухкая (гразь). Эфект нечаканасці выклікае ўжыванне кантэкстуальнага аксюмарана цёплая, пухкая гразь, які надае тэксту экспрэсіўнасць і стварае адпаведны эмацыйны фон – радасці, дзіцячага захаплення ад такой звычайнай, на першы погляд, падзеі. Эпітэт вясёлыя прадугледжвае далейшае ўжыванне адпаведных па настраёвай напоўненасці азначэнняў. Пісьменнік жа выкарыстоўвае лексему мутныя, што таксама мае эфект падманутага чакання. Сярод дэйктычных сродкаў маркіроўкі суб’екта і адрасата дыскурсу, якія ствараюць дыялагічнасць, у 1-й макраструктуры ўжываюцца толькі паказчыкі аўтарызацыі – займеннік я (мне) – 6 разоў. Прычым вобраз аўтара ў гэтай макраструктуры грунтуецца на двух прынцыпах канструявання – рэпрэзентатыўным і інтраспектыўным. Аўтар, такім чынам, і ўдзельнік, і разважальнік. Пісьменнікам выкарыстаны і сродак персуазіўнасці, які выражае суб’ектыўную мадальнасць і дазваляе перадаць інфармацыю з аўтарскіх пазіцый, -- лексема можа. Яна падключае чытача да сутворчасці, дыялогу.

Па-дзіцячы неспасрэднае пісьменніцкае ўспрыманне, выражанае ў 1-й макраструктуры, актыўна разгортваецца ў 2-й макраструктуры.

Другая макраструктура -- “Незвычайнае падарожжа”

На захадзе з-за хмар выглянула сонца. З узгорку ўніз па вуліцы ідзе белы, зусім сухі і чысты бычок, а на бычку

сядзіць гадоў пяці-шасці дзяўчынка, што таксама не была пад дажджом. Бычок ідзе паволі, нават салідна, упарта і горда несучы наперад свой

шырокі пародзісты лоб з тупымі шэрымі рожкамі. Дзяўчынка сядзіць на бычку не так, як хлопцы, а бокам, спіной да мяне,

нібы знарок схаваўшы свой твар, напэўна, шчасліва і смешна сур’ёзны, свае, вядома ж, загарэлыя ножкі.

Сонца прасвечвае цераз мокрае, бліскучае лісце бяроз, і на мелкай гразі, нядаўна затупанай слядамі каровіных капытоў, на гаманлівай вадзе і на шэрых

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 118: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

штакетах за раўчуком ляжыць рухавая сетка ценю. Калі бычок са сваёй амазонкай уваходзіць у гэты цень, па іх гуляюць сонечныя зайчыкі.

На ўсходзе, куды накіравалася, яшчэ не ўсё аддаўшы, цёмна-сіняя хмара, красуецца вясёлка. Пад вялізную арку яе ідзе вясковая вуліца, а па вуліцы, нібы ў краіну казачнай радасці, едзе светлагаловая дзяўчынка, гулліва пастукваючы пятамі па баку свайго верхавіка.

Трохі воддаль за імі ідзе, таксама босы, бацька дзяўчынкі. Ідзе і ўсміхаецца, бо думае, відаць, што дзіця – заўсёды дзіця, заўсёды радасць, ці хлопец гэта, ці дзеўка.

У гэтай макраструктуры пераважае наратыў з элементамі апісання. Аднак суб’ект дыскурсу пастаянна адчуваецца. Гэта і ўжыванне займенніка мяне, хоць і аднаразовае ў параўнанні з папярэдняй макраструктурай. Гэта і памяншальна-ласкальныя формы слоў бычок, рожкі, ножкі, раўчук, якія “разбураюць” аб’ектыўны аўтарскі аповед і дазваляюць адчуць свет вачыма дзіцяці. Гэта і трапеічныя сродкі: вялізная арка (вясёлкі), краіна казачнай радасці, бычок ідзе... салідна. Яны выяўляюць суб’ектыўнае ўспрыманне, як, дарэчы, і аксюмаран смешна сур’ёзны (твар).

Адыходам ад нарацыі і зваротам да большай аўтарызацыі характарызуецца трэцяя макраструктура.

Трэцяя макраструктура -- “Дапамога бычка”

Але дзяўчынка тым часам праехала міма мяне і там, дзе шумлівы, пеністы раўчук ад плота разліўся на сярэдзіну вуліцы, пачала раптам з’язджаць з хрыбта свайго бычка і, пакуль я сабраўся бегчы ёй на дапамогу, з’ехала і шлёпнулася, села ў мелкую ваду!..

Пакуль мы з бацькам малое падбеглі туды, паспела адбыцца самае цікавае, самае вясёлае ў гэтай гісторыі.

Белы бычок прыгнуў лабастую галаву, наблізіў вільготную казытлівую пысу да твару свае сяброўкі і панюхаў яго, а дзяўчынка працягнула загарэлыя рукі, узялася за рогі бычка, адкінула назад светлавалосую галаву і, смеючыся, устала.

-- Ой, татачка! – гаварыла яна і, не могучы дакончыць, звонка смяялася і паўтарала: -- Ой, татачка! Ой!

І мы смяяліся ўтраіх, -- так весела, так непаўторна молада, што я не вытрымаў больш і ... прачнуўся.

Для макраструктуры характэрны суб’ект я (займеннік ужыты 2 разы), мяне (форма займенніка ўжыта 1 раз) і мы (займеннік ужыты 2 разы). На кантэкстуальным узроўні лексема мы ўключае і асобу пісьменніка, і дзяўчынку, і яе бацьку. Тым не менш, ужыванне гэтага займенніка стварае дыялагічнасць, бо адрасант дыскурсу таксама далучаецца да суперажывання.

Вертыкальная сувязь макраструктур забяспечваецца кантэкстуальнай сінанімічнай парадыгмай, дамінантай якой выступае загаловак твора: усмешка – рад – сонца – шчасліва – смешна – сонечныя зайчыкі – вясёлка –

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 119: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

радасць – молада. Такая парадыгма стварае семантычную сувязь паміж макраструктурамі, кагерэнтнасць тэксту і выклікае адпаведную рэакцыю рэцыпіента, суладную з творчым настроем пісьменніка.

3.2. Поліфанія мастацкага тэксту

Пры аналізе мастацкага твора важна ўлічваць паняцце поліфанічнага

дыялогу, калі тэма праводзіцца па розных галасах і аўтар, такім чынам, знаходзіцца на зменлівым месцы скрыжавання многіх “сэнсавых пазіцый”.

Выразны аўтарскі голас можна адчуць дзякуючы моўным сродкам, інакш, дыскурсіўным маркёрам, якія акрэсліваюць зону дыялагічнага кантакту суб’екта (аўтара) з адрасатам (чытачом). Варта зазначыць, што такі аўтарскі голас найперш накіраваны на сутворчасць з рэцыпіентам, яго прыцягненне ў працэс суперажывання. На аснове аналізу англійскай мастацкай прозы Т.Ф.Пляханава вылучае сем дыскурсіўных маркёраў той мяжы, за якой пачынаецца зона аўтарскага дыялогу [33, с. 162 – 175]. Некаторыя з такіх маркёраў дыялогу магчыма вылучыць і ў беларускіх мастацкіх тэкстах. Звернемся да іх асэнсавання.

Перавод аповеду ў кантэкст цяперашняга часу набліжае аўтара да чытача:

І вось цяпер, праз дваццаць з нечым год, калі я бываю дома, дзе лячуся ўспамінам пра няблізкае і падхарошанае даўняе, да мяне зноў чамусьці прыходзіць радасная туга стрэцца з Чаславай Карлаўнай. Я ж бачыў далёкія гарады, нешта ў маім жыцці спраўдзілася, і я крышку давольны гэтым. Але, пэўна, і цяпер я не сказаў бы ёй пра тое, што я яе любіў, любіў з неразважнай, смешнай дзіцячай затоенасцю. Не сказаў бы. Бо мы заўсёды мала добрага гаворым другім, баючыся чужое радасці, і, мусіць, гэтак трацім сваю (В.Адамчык. “Урок арыфметыкі”).

Апошні сказ макраструктуры ўключае не толькі дзеясловы цяперашняга часу, але і займеннік мы з асабова-абагульненым значэннем: мы – гэта не толькі аўтар, але і чытач, і персанаж, і наогул любы чалавек. Такі займеннік дазваляе дыялагізаваць тэкст, уключаючы ў працэс творчасці і чытача. Гэтаму працэсу садзейнічае і сродак персуазіўнасці – лексема мусіць, якая “запрашае да сумеснай дыскусіі, не навязваючы катэгарычна свайго пункту гледжання” [18, с.65].

Зона дыялогу пачынаецца і са змены асобы апавядальніка – ад трэцяй да першай асобы адзіночнага або множнага ліку:

Панна Кася выскачыла з класа, дробна застукаўшы абцасікамі і моцна бразнуўшы дзвярыма. Ах, як нам было шкада чагосьці, як нечакана абарвалася і знікла назаўсёды нешта вельмі дарагое – мабыць, гэта мы развітваліся з даверлівым і бесклапотным дзяцінствам, бо ўведалі, што жыццё куды складаней, як здаецца на першае вока (Ян Скрыган. “След гумавых шын”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 120: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Другі сказ макраструктуры сведчыць не толькі пра змену асобы, але і пра абагульняльны характар высновы, выражанай у прэдыкатыўных частках (...што жыццё куды складаней, як здаецца на першае вока). Да такой “недзіцячай” мудрасці прыйшлі вучні пасля горкага расчаравання ў настаўніцы польскай мовы Касі. І такая мудрасць стварае адзіную прастору дыялогу з чытачом.

Мастацкі дыскурс можа ўключаць інтэрсуб’ектыўны план: Глядзеў на сябе ў люстэрка і смяяўся горкім смехам. Ну чаго ты лез?

Што ты хацеў? Маладыя пасварацца і памірацца. Што табе да іх? Выхоўвай сваіх дзяцей, у цябе іх двое. Не будзь унтэрам Прышыбеевым, не лезь, куды цябе не просяць. Праўду казала жонка, праўду...

Але жыў нейкі яшчэ адзін голас, які не згаджаўся з тым, што я сабе выказаў перад люстэркам.

А чаму я павінен праходзіць моўчкі міма ўсякага свінства, хамства, нібы яно мяне не датычыць? Сёння я магу гэта балота абысці, а заўтра яно зойме вунь якую плошчу, яно выйдзе з берагоў і прыйдзе ў мой дом, у маю кватэру. Дык чаму я павінен чакаць, пакуль яно прыйдзе, а не змагацца з ім на далёкіх подступах? Калі мы будзем абыякавымі да ўсяго кепскага, што ёсць у нас і побач з намі, то чым мы адрозніваемся ад таго чалавека, які жыве ў грамадстве, дзе чалавек чалавеку – воўк? Нічым!.. (У.Дамашэвіч. “Асеннім вечарам”).

Канфлікт інтэнцыянальных палёў персанажаў, які фіксуецца ў няўласна-простым маўленні апавядальніка (першы абзац макраструктуры адлюстроўвае супрацьлеглую пазіцыю жонкі, якая мела свой погляд на падзею), вырашаецца ў перадапошнім сказе – дыялагічнай зоне, дзе выразна адчуваецца аўтарскі голас і падтрымка жыццёвай пазіцыі галоўнага героя. Асноўная ідэя (калі мы будзем абыякавымі да ўсяго кепскага, што ёсць у нас і побач з намі, то чым мы адрозніваемся ад таго чалавека, які жыве ў грамадстве, дзе чалавек чалавеку – воўк?) – гэта вынік дынамікі ўзаемадзеяння ў працэсе дыялогу аўтара з героем і чытачом.

Семантычны зрух да абагульнення таксама садзейнічае мастацкай камунікацыі. Як вынік – да дыялогу тэксту-дыскурсу прыцягваецца і чытач:

Ён бачыў яго блізка, тое сумна натапыранае, шэрае птушанё, гэтак бясконца, незразумела адзінокае ў знаёмай яму і, мусіць, не першы раз аблюбаванай засені падвечаровага куста. На сцяне, на лісці, на вялікіх прасцягах горада памірала сонца, і што адчуваў, каму і на што жаліўся ён, гэты жывы маленькі камячок, натомлены за дзень нейкім сваім, зразумелым яму, а мо зусім і незразумелым клопатам? Што гэта было: страх, натужнае чаканне непасільнага празарэння ці чуйна, вусцішна і раптоўна адчутая адасобленасць ад усяго і разлад з усім? І ці не так трывожыць, гняце незразумелым нейкім сэнсам і самога чалавека тужлівая палоска расхінутай на захадзе вечаровай зары? (М.Стральцоў. “Смаленне вепрука”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 121: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Апошні сказ няўласна-простага маўлення, якое з’яўляецца ключавым дыскурсіўным маркёрам у семантычным зруху (і ці не так трывожыць, гняце незразумелым нейкім сэнсам і самога чалавека тужлівая палоска расхінутай на захадзе вечаровай зары?), адлюстроўвае змену і апавядальнай асобы (адбываецца пераход да аб’ектыўнага аўтарскага аповеду), і часу (ужываюцца дзеясловы цяперашняга часу трывожыць, гняце, хоць у папярэднім кантэксце пераважаюць дзеяслоўныя формы прошлага часу). Філасофскае пытанне гэтага апошняга сказа стварае агульную аснову дыялогу паміж аўтарам і чытачом, яно адрасуецца найперш чытачу, які запрашаецца да пошуку адказу.

У мове беларускай мастацкай літаратуры пераважае прыхаваны аўтарскі дыялог, калі граматычна не выражаны прамы зварот да адрасата (інакш кажучы, адсутнічаюць “фатычныя” моўныя сродкі, а таксама формы ўмоўнага і загаднага ладу дзеясловаў). Такая імпліцытная форма прысутнічае не толькі ў аўтарскім дыялогу з чытачом, але і ў аўтарскім дыялогу з персанажамі твора. Другі варыянт найбольш поўна рэалізуць кампазіцыйныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду – уяўленчы, выяўленчы і кампазіцыйны. Прыклад рэалізацыі прыёму ўяўлення:

Пятрок вярнуўся ў станцыю, прылёг на лаўцы. Заснуў ён непрыкметна, забыўшыся на заўсёдны дарожны клопат: каб хаця не праспаць. Прачнуўся ад адчування, што вельмі цёпла стала ў твар, быццам падзьмуў аднекуль цёплы вецер. Потым нехта далікатна правёў мяккім па шчацэ, па губах... Пятрок расплюшчыў вочы: між лавак, пысай ля самага Петраковага твару, стаяў Жулік. У слабым паўзмроку цьмянага святла, што ішло са столі ад дзвюх лямпачак у вялізным пяціражковым люстры, мокрымі крышталікамі антрацыту блішчалі яго вочы (А.Кудравец. “Жулік”).

Для прыёму ўяўлення характэрны сэнсавы рух ад невядомага да вядомага. У прыведзенай макраструктуры праз аб’ектыўны аўтарскі аповед (аповед ад 3-й асобы) чытач выразна адчувае стан Петрака. Напачатку – “неадушаўлёнае” дакрананне да твару, потым яно трансфармуецца ў няпэўны займеннік нехта і выразна акрэсліваецца ў знаёмым сабаку Жуліку. Поліфанія гатага мастацкага цэлага ў тым, што аўтарская пазіцыя дыялагізуецца з пазіцыяй персанажа, яго светаўспрыманнем.

Выяўленчы прыём: Было гарачае лета, але Вера хварэла доўга. І з кожным днём заўважала

ў сабе нейкія змены, бачныя толькі ёй адной. Тая сцяна пасталення як бы падсоўвалася да Веры ўсё бліжэй і бліжэй, дакранулася да грудзей і рук, а ноччу расплывалася, як вада, па яе гарачым сонным целе, налівалася яго пругкасцю і новай сілай. Хвароба адступала паволі.

Мяняліся дні, мільгалі перад вачамі ўзмахамі крылаў азёрнай чайкі, праляталі пад гарачымі стрэхамі ліпеня (В.Коўтун. “Пацеркі для Веры”).

Праз сродкі мастацкай выразнасці, асабліва ў апошнім сказе, перадаецца адчуванне пятнаццацігадовай Веры, якая любіла азёрныя хвалі ў летнюю спёку. Аўтарскі голас, такім чынам, дыялагізуецца з голасам персанажа.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 122: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Мантажны прыём: Таццяна ўзгадала першы ягоны прыход у кафэ. Гэта было два тыдні

таму. Быў поўдзень. Кафэ апусцела. Абапёршыся на прылавак, яна вяла гаворку з пажылой гаспадыняй Надзеяй Пятроўнай, якая жыла адна і таму была ахвочая на слоўца. Раптам рыпнулі дзверы і да прылаўка падышоў высокі статны мужчына ў сінім джынсавым касцюме. Ягоныя густыя валасы былі акуратна зачасаныя назад, мужны, крыху стомлены твар быў чыста паголены (А.Аляшкевіч. “Калі зацвітае папараць-кветка”).

За знешне аб’ектыўнай манерай аўтарскага аповеду выразна адчуваецца пункт гледжання персанажа – Таццяны. Напачатку даецца агульны план кафэ, далей – сярэдні (высокі статны мужчына ў сінім джынсавым касцюме), і ў канцы бачым канкрэтныя знешнія дэталі (густыя валасы, крыху стомлены твар і інш.). Дыялог аўтара з персанажам адбываецца, такім чынам, на ўзроўні перамяшчэння пункту гледжання.

Як бачым, поліфанія мастацкага твора рэалізуецца праз пэўныя дыскурсіўныя маркёры, якія дазваляюць устанавіць дыялог аўтара з чытачом і персанажам.

Практычныя заданні 1. Заканспектуйце тэарэтычны матэрыял “Дискурсивные маркеры

авторского диалога” з дапаможніка Т.Ф.Пляханавай “Дискурс-анализ текста” (Мінск: ТэтраСістэмс, 2011, С. 162 – 175).

2. Вызначце ў прыведзеных мастацкіх тэкстах дыскурсіўныя

маркёры аўтарскага дыялогу з чытачом. Разгаралася цёплая красавіцкая раніца, калі я, закончыўшы службовыя

справы, вяртаўся з гаспадаркі ў райцэнтр. Па-вясенняму зыркае сонца, узнімаючыся над зямлёй, праз шкло аўтамашыны балюча сляпіла вочы. Абапал дарогі падсыхала ралля, і толькі на ворыве блішчалі лужыны. Пачынаецца сяўба – надзвычай адказны перыяд для вяскоўца, і было бачна, як, пускаючы шызаваты дымок, па полі поўзалі трактары, пакідаючы за сабою шлейфы чорнай апрацаванай глебы. Бясконцыя хлебаробскія клопаты заўсёды турбуюць і хвалююць селяніна, але яны прыносяць і радасць, даюць надзею і веру ў жыццё (М.Кукуць. “Растаптаная ружа”).

Колькі радасці і колькі гора заўсёды дадаваў селяніну яго вялікасць Конь. А сёння ён ужо нібыта і не патрэбен. Божа мой, колькі коней мог бы купіць сёння кожны калгаснік! За год. І нават за адну сваю месячную зарплату. А колькі конскіх сіл прыручылі і прымусілі працаваць на сябе ў сваіх гарадскіх кватэрах нават мы, нашчадкі бясконных некалі сялян... (Я.Сіпакоў. “Згадка пра коней”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 123: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Вось і ўсё. Скончылася маё шчасцейка, хоць рэдка размаўляць, глядзець на шчокі яго няголеныя, мілей за якіх не было, на рукі – дужыя, мужчынскія, натруджаныя, з блакітнымі пражылкамі вен... Пакінуў мяне, пакінуў, не прабачыў нізашто. Меў права – не прабачыць, а я не мела права рабіць тое, што зрабіла. Вось і сышліся на скрыжаванні любоў і смерць. Змоладу нітка разарвалася – звязвай, не звяжаш, па-жывому рвецца (Л.Бандарэвіч. “Смарагдавыя пацеркі”).

Палі даўно засеялі, пшаніца закаласілася, жніво скора... У калгасе рукі рабочыя патрэбны, а ён не ідзе... Рыбачыць лягчэй. Уцёк ад бацькоў, як парася з воза... Дзе быў, што рабіў? Беларусы не звыклі бадзяцца па свеце, не цыганы ж якія, што толькі і валочацца. Хіба зямля родная – зязюля, што раскідае, падкідае дзяцей у розныя чужыя гнёзды? (Л.Бандарэвіч. “Смарагдавыя пацеркі”).

3. Вызначце ў прыведзеных мастацкіх тэкстах дыскурсіўныя

маркёры аўтарскага дыялогу з персанажам. Дзіўную спустошанасць адчуў раптам у сабе Яська, адчуў, як становіцца

чужою, абыякаваю да ўсяго душа. Ён нейкі час стаяў нерухома, як не верачы, прыслухоўваўся да сябе і страпянуўся толькі, калі нечакана пачуў ціхае крэканне. Ратуючыся ад бяды, старая качка вяла між куп’я качанят да рова. Яны смешна валюхаліся, хуценька беглі за ёй, выцягвалі ўперад доўгія, тонкія шыйкі. Ужо ладныя, сытыя ад багатага навакольнага корму, але яшчэ не апераныя, убраныя ў мяккі шэры пушок... (Х.Лялько. “Касцы”).

Беражок канавы быў сухі, ад насыпанай калісьці зямлі крыху вышэйшы за іншую паверхню ўзболатку. Тут весела зелянеў па-веснавому маладзенькі муражок. У гэтым муражку і бегла ўсцяж канавы прамая, утаптаная сцежка, па якой цяпер хутка тупалі двое куранёўскіх прыяцеляў (І.Мележ. “Здарэнне”).

У густым снежаньскім тумане бальнічны корпус, з акон якога падалі слупы святла, здаваўся велізарным караблём сярод цёмнага мора. А ў кожнай каюце – гора, боль і бяда. Чаму яна, Верачка, ніколі не задумвалася пра тое, колькі існуе на свеце хворых дзяцей? Здавалася, само паветра вакол бальнічнага корпуса дзейнічае прыгнятальна на кожнага, хто знаходзіцца побач. Нібы той боль і тыя пакуты, якія перажылі тут людзі, змяняючы праз пэўны час адно аднаго ў палатах, пранізалі сцены, падлогу, столь, калідоры, палаты, перавязачныя, працэдурныя. Пранізалі і назаўсёды знішчылі радасць (Т.Мушынская. “Верачка”).

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 124: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

4. УЗОРЫ СТЫЛІСТЫЧНАГА АНАЛІЗУ

4.1. Стылістычны аналіз верша “Наведвайце бацькоў...” Рыгора Барадуліна.

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны – пагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў. Пішыце ім часцей, спакоем ахінайце, Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны. Без бацькавых надзей, без ціхай ласкі маці, Куды б ані заехалі, вы будзеце адны. Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было. А на глухой страсе, якую вецер крые, Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло. Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі, Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі. А крылаў лёткі след трывогай жалю стыне, І выбягаюць дымкія сцяжынкі нацянькі. Спяшайцеся паспець душою разгавецца, Пакуль, спагады просячы, на выстылым галлі Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы, Пакуль завеі ў роспачы шляхоў не замялі. Гэта верш-зварот да чытача, насычаны дзеясловамі загаднага ладу

наведвайце, пішыце, ахінайце, спяшайцеся. Такія дзеяслоўныя формы часта выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы для ўзмацнення функцыі ўздзеяння. Аднак верш – жанр мастацкага стылю, і яго асноўнай функцыяй выступае эстэтычная. Найперш праз вобразныя сродкі мовы паэт уплывае на думкі і пачуцці чытача.

Моўныя сродкі верша ствараюць псіхалагічны вобраз вяртання і памяці. На стылістычным узроўні вызначаюцца мастацкія дэталі, якія адлюстроўваюць агульнае ў прыватным. Прычым некаторыя з іх аўталагічныя (выкарыстаны ў прамым значэнні): коміны, слупкі, страха, бацян, гняздо, галлё, лісток. У аснове металагічных мастацкіх дэталей – пераноснае ўжыванне: вецер, шпакоўні, шпачкі, сцяжынкі, бяссонніца, завеі. Вобразнасць металагічных дэталей выяўляецца ў кантэксце: вецер крые страху – метафарычнае асэнсаванне нямогласці бацькоў, якім патрэбны ўвага і клопат; бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі – метафара шпакоўні рэалізуе сему ‘бацькоўскі дом’, а слова з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй шпачкі сімвалізуе дзяцей, абагрэтых утульным бацькоўскім жытлом. Азначэнне вясёлыя

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 125: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

падмацоўвае станоўчую ацэнку такога ўспрымання дзяцінства. Сцяжынка – сімвал вяртання, аднак паэт падбірае да гэтай мастацкай дэталі азначэнне дымкія ‘туманныя, цьмяныя’, якое выражае няўпэўненасць. Ці вернецца калі-небудзь сын ці дачка? Ці наведае старэнькіх бацькоў? Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы – праз параўнанне выяўляецца сема ‘пастаянная трывога’. У лексеме завеі сімвалічна асэнсоўваецца ідэя бяспамяцтва. Заўважце: завея ў вершы замятае шляхі. Гэта шляхі не толькі да бацькоўскага дома, але і да ўласнага “я”, здольнага разумець і спачуваць. Дымкія сцяжынкі паступова трансфармуюцца ў завейныя шляхі – сведчанне дынамікі паэтычнай думкі, якая праз канкрэтнасць мастацкіх дэталей стварае агульны псіхалагічны вобраз.

У вершы ўжываюцца тропы: метафары адчай вякоў завые, вецер крые, бацян нясе цяпло, шпакоўні, след стыне, выбягаюць сцяжынкі, завеі ў роспачы; эпітэты сляпыя слупкі, ціхая ласка, старыя бацькі, няўмольны клопат, глухая страха, забыты клёкат, пустыя шпакоўні, вясёлыя шпачкі, лёткі след, дымкія сцяжынкі, выстылае галлё; параўнанні гайнёй ваўкоў, бяссонніцай. Як бачым, металагічныя мастацкія дэталі – структурныя кампаненты тропаў – узмацняюць эстэтычную функцыю мастацкага тэксту.

Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя

Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было – антытэза маладыя – старыя ў сваёй аснове мае моўныя антонімы, але ў кантэксце слова маладыя абазначае не проста ўзрост, а пэўны ўнутраны стан – бадзёрасці, упэўненасці, аптымізму.

Верш уключае фразему душою разгавецца. Вядомае выслоўе душой загавець размоўнае, абазначае ‘памерці, загінуць’. Сінанімічныя фразеалагізмы – адкідваць хвост, адпраўляцца на той свет, адыходзіць у вечнасць, выпростваць ногі, даваць дуба, дух выпусціць, заснуць вечным сном, складваць рукі, трапіць да абрама на піва. Антанімічная фразема душой адгавець мае значэнне ‘ажыць’. Паэтычны кантэкст выяўляе ў выслоўі душою разгавецца сэнсавае пашырэнне ‘духоўна адрадзіцца’.

На стварэнне адпаведнага вобраза ўплываюць абстрактныя назоўнікі твора (адчай, сум, спакой, ласка, цяпло, трывога, жаль, душа і інш.). Іх стылістычная функцыя – перадаць насычаную разнастайнымі пачуццямі дынаміку чалавечага “я”.

Носьбітам індывідуальна-аўтарскага стылю найперш выступае сказ. Менавіта сінтаксіс дазваляе зразумець адметнасць пісьменніцкага “почырку” ў стварэнні мастацкай карціны свету, адлюстраванні светапогляду апавядальніка або лірычнага героя. На думку М.Я.Цікоцкага, “кожны пісьменнік мае свой “сінтаксічны код”, сваю ўласную сістэму граматычнай арганізацыі моўных сродкаў у адно арганічнае мастацкае цэлае” [49, с.116]. Ёсць такая сістэма і ў вершы “Наведвайце бацькоў...”. Увесь твор арганізаваны

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 126: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

са складаназалежных сказаў, апрача аднаго. Як зазначае А.А.Каўрус, “мастацкая мова аддае перавагу складаназалежным сказам з даданымі месца, часу і даданымі азначальнымі і параўнальнымі” [24, с.191]. У вершы ўжываюцца сказы з даданымі часу, параўнальнай, месца, мэты, азначальнымі. Іх стылістычная функцыя – не толькі ў перадачы рознабаковых сувязей паміж з’явамі, але і ў разгорнутым разважанні над спрадвечнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.

Такі ж “сінтаксічны код” прысутнічае і ў вершы “Трэба дома бываць часцей...” Р.Барадуліна, тэматычна і эмацыянальна вельмі блізкім да “Наведвайце бацькоў...”. Прывядзём пачатковыя строфы:

Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці. Не забыць, як падвялы аер На памытай падлозе пахне, Як у студню цыбаты асвер Запускае руку да пахі... Супастаўляльна-стылістычны метад аналізу выяўляе спецыфіку стылёвай

танальнасці вершаў Р.Барадуліна, прысвечаных бацькоўскаму дому. Як відаць з прыведзеных прыкладаў, няспешны роздум паэта ўдала перадаецца складаназалежнымі сказамі. Адпаведнае моўнае афармленне спрыяе глыбіні філасофскага зместу твораў.

Такім чынам, верш як жанр мастацкага стылю рэалізуе эстэтычную функцыю. Яна ўздзейнічае на пачуцці чытача праз тропы, стылістычныя фігуры і сродкі стварэння вобразнасці. У гэтым тэксце паэт звяртаецца да разнастайных тропаў – метафар, эпітэтаў, параўнанняў. Яны, відавочна, актывізуюць асацыятыўны пошук, дазваляючы тварыць разам з пісьменнікам. Нават стылістычна нейтральная лексема ў кантэксце мастацкага цэлага можа набываць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу, станавіцца эмацыянальна значнай і актывізаваць эстэтычную функцыю мастацкага твора. Такая асаблівасць паэтычных тэкстаў заўважаецца і ў вершы “Наведвайце бацькоў...”. У прыватнасці, слова шлях са значэннямі ‘шырокая, прыстасаваная для руху транспарту дарога’, ‘месца для праходу, праезду’, ‘вялікі перыяд, этап развіцця’, ‘орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма’, ‘падарожжа, перамяшчэнне’, ‘напрамак, маршрут’, ‘напрамак, дзейнасць, учынкі’, ‘жыццёвы лёс’ [ТСБМ, т.5, кн.2, с. 375 – 376] выяўляе сімвалічнае напаўненне ‘вяртанне да ўласнай душы, да найлепшых чалавечых якасцей’. Шлях дадому, да бацькоў па-мастацку трансфармуецца ў шлях да самога сябе. Менавіта сімвалічны вобраз шляху паглыбляецца ў вершы,

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 127: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

поўніцца новымі адценнямі сэнсу дзякуючы тропам, стылістычна нейтральным словам, якія ў кантэксце твора набываюць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу, фраземе, а таксама пэўнаму сінтаксічнаму афармленню. Як бачым, выяўленне ў знешне простых жыццёвых фактах падвойнага сэнсу, псіхалагізму – спецыфіка індывідуальна-аўтарскага стылю Р.Барадуліна.

4.2. Стылістычны аналіз нарыса “Пошукі слова” Янкі Брыля Дубовыя бочкі – звонкія, літыя – моцна стаяць на зямлі. Кошыкі зялёныя,

лазовыя, і белыя, з карэння. Рашоты напамінаюць духмянасць свежай мукі, ражкі – гарачы, масляны пах аладак. Вазы, скрынкі, мяхі, у якіх парасяты. Несціханы, няўмольны парасячы віск. Грузавыя машыны стаяць асобна, легкавыя і матацыклы – таксама. Сельпоўскія грузавікі з каляровай стракатасцю шырпатрэба – ад газавай хусцінкі да чорных, непераможных ботаў. Вязкі і “ніткі” сухіх грыбоў. Колькі працы і радасці, красы роднай прыроды ў гэтым моцным, здаровым, хвалюючым водары! Сала аполкамі. Буйныя светла-карычневыя яйкі. Жоўценькае масла.

-- Яно ў вас смачнае? -- Не-а. -- Я на нюх пазнаю. -- А я дык яго ні на нюх ні на слух не ведаю. От, ем сабе, колькі жыву, ад

аднае каровы. Хітрая, спраўная, стрымана вясёлая жанчына. Амаль маладзіца, а ўжо

чырвоныя боцікі хоча купіць не сабе, а дачцэ. Яблыкі, грушы, слівы!.. Кладучы на вагу, цётка (другая ўжо, старэйшая)

не вельмі каб спрытна стараецца выбіраць драбнейшыя. Дый важыць па-аптэчнаму. А ў дзядзькі – менш дамавітага, больш бывалага – больш паэтычных адносін да жыцця.

-- Я што – за яблыка ці за грушу буду дрыжаць? На табе, браце, і перавес. Ясны і цёплы верасень. Дзень, што пачаўся туманам, а потым, -- калі нам

з дарогі, з дубовага гаю адкрыўся горад з чырванадахім касцёлам і бура-цагляным агрызкам руінаў на замчышчы, -- стаў неяк раптам сонечны. Ажно стары, маўклівы шафёр не вытрымаў:

-- Навагрудак у аб’яціях сонца!.. Апоўдні, калі мы вярталіся ў Мінск, туманец яшчэ слаўся, поўз над

свежай раллёю, каля маладога, густога ельнічку прыдарожнай ахоўнай паласы. Радасны сум асенняга, небезнадзейнага завядання, пра які яшчэ трэба бясконца пісаць.

Любуючыся красой палёў, думаў пра нейкага дзядзьку з вунь таго хутара ці з гэтай во вёскі: як жа ён успрымае ўсё гэтае хараство? Проста жыве ў ім, у спакоі шчаслівага спажыўца? Як птушка?

А хто ж тады песні складаў народныя? А мы адкуль узяліся – тыя, што пішам?..

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 128: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

Рашоты – назоўнік множнага ліку ад рэшата – ‘рэч хатняга ўжытку для

прасейвання мукі і пад. у выглядзе шырокага абруча з сеткай’ (ТСБМ, т.4, с.766). Ражкі – назоўнік множнага ліку ад ражка – ‘драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, т.4, с.562). Цэбрык – памяншальная форма да цэбар ‘шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі’ (ТСБМ, т.5, кн.2, с.264). Сала аполкамі – вялікімі кавалкамі.

Твор Я.Брыля публіцыстычнага стылю (мастацка-публіцыстычны жанр – нарыс). Пісьменнік перадае асабіста ўбачанае, перажытае. У нарысе выразна адчуваецца аўтарская пазіцыя праз словы і выразы са станоўчай ацэнкай (духмянасць; краса; моцны, здаровы; буйныя; жоўценькае; спраўная; ясны і цёплы і інш.), праз ужыванне “мы”. Яно не з’яўляецца стылізацыяй, як у мастацкім творы. “Мы” нарыса – гэта сам пісьменнік і яго спадарожнікі. Твор Янкі Брыля ўключае моўныя сродкі мастацкага і гутарковага стыляў. Мастацкага – вобразы лексічнага і сінтаксічнага ўзроўняў. Уплыў гутарковага стылю адчуваецца ва ўжыванні адпаведных формаў слова (от, аднае, за яблыка, браце і інш.). Слова браце – клічная форма, якая ўжывалася яшчэ ў агульнаўсходнеславянскай мове, калі існавала сістэма сямі склонаў назоўніка. У сучаснай беларускай літаратурнай мове значэнне клічнага склону маюць назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення. Клічны склон – “прыналежнасць гутарковай і паэтычнай мовы” [55, с. 147].

Янка Брыль вядомы як пісьменнік і публіцыст. У сваіх нарысах ён выступае пранікнёным знаўцам чалавечай душы, прыроды і роднага слова. Як зазначае С.А. Андраюк, “Брыля ўсё цікавіць, прыцягвае ўвагу, хвалюе, прымушае думаць. Прырода, побыт, людзі самага рознага ўзросту, сацыяльнага статусу, прафесійнай прыналежнасці, гісторыя народа, грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне, моўная сітуацыя, літаратура – сусветная і нацыянальная, -- уласная творчасць. Жыццёвы кантэкст, гістарычны, прыродны, неабдымны. І што істотна: больш бачыцца як бы Брылёў свет, чым непасрэдна сам Брыль. Ці не ў гэтым магія сапраўднага мастацтва?!” [4, с. 138].

Асноўнымі структурнымі адзінкамі тэксту Я.Брыля з’яўляюцца празаічная страфа і фрагмент. Празаічная страфа (звышфразавае адзінства, складанае сінтаксічнае цэлае) – адзінка тэксту, у якой рэалізуецца пэўная мікратэма. Структура страфы звычайна ўключае сказы (два і больш), звязаныя сэнсава і граматычна. Класічная кампазіцыя звышфразавага адзінства мае зачын, які афармляе мікратэму (першы сказ), сярэднюю частку (яна развівае, паглыбляе тэму) і канцоўку-выснову (апошні сказ). Аднак такая класічная кампазіцыя не заўсёды вытрымліваецца. Дзве і больш празаічных строф, аб’яднаных агульнай тэмай, утвараюць семантыка-сінтаксічную адзінку маўлення – фрагмент. Страфа і фрагмент звязаны з адзінкай кампазіцыйна-стылістычнага ўзроўню – абзацам. Яго ўнутраная сутнасць спасцігаецца пры

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 129: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

параўнанні са страфой. Як правіла, межы абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага могуць супадаць і не супадаць [40, c. 4].

Твор Янкі Брыля складаецца з двух фрагментаў. Тэма першага фрагмента -- “На рынку”. Ён уключае дзве празаічныя страфы з мікратэмамі “Здаровы водар” і “Гандаль”. Тэма другога фрагмента -- “Ясны верасень” -- рэалізуецца ў мікратэмах трох празаічных строф: “Сонечны дзень”, “Вяртанне”, “Думкі ў дарозе”.

У звышфразавых адзінствах гэтага нарыса адсутнічаюць некаторыя складнікі класічнай кампазіцыі – зачыны і канцоўкі (“Здаровы водар”, “Гандаль”), канцоўкі (“Сонечны дзень”, “Вяртанне”, “Думкі ў дарозе”). Прычым сегментацыя празаічных строф на абзацы звязана пераважна з лагічна-паслядоўным разгортваннем пісьменніцкай думкі. Межы абзацаў і складаных сінтаксічных цэлых пераважна супадаюць. У апошняй страфе вылучаюцца тры абзацы. Функцыя такога абзацнага падзелу экспрэсіўна-эмацыянальная. Пісьменнік выносіць у абзац адзін сказ, каб прыцягнуць чытацкую ўвагу да асабліва значных, на яго погляд, праблем. Шматкроп’е ў канцы апошняга сказа – своеасаблівы прыём, які дазваляе тварыць разам з майстрам слова. У самастойным пошуку адказаў на спрадвечнае пытанне пра сутнасць чалавечага пачатку (і якога пачатку!) выяўляецца актыўная пазіцыя чытача, неабыякавага да публіцыстычнага слова.

Нарыс як мастацка-публіцыстычны жанр мае прыметы двух стыляў – мастацкага і публіцыстычнага. Асноўная функцыя публіцыстычнага стылю – функцыя ўздзеяння – рэалізуецца ў гэтым творы праз ацэначныя адзінкі, а таксама праз вобразныя сродкі мовы. У першым фрагменце -- “На рынку” -- ўжыты сказы, якімі пісьменнік адлюстроўвае шматаблічча рыначнага “свету” і перадае сваё захапленне. Чытач нібы адчувае прысутнасць самога пісьменніка, настрой “здаровага водару”. Станоўчаацэначныя лексемы надаюць асаблівы каларыт пачатку нарыса, быццам ахутваюць непаўторнай атмасферай рынка. Элементы мастацкага стылю выразна адчуваюцца ў другім фрагменце нарыса. Яго аснова – кантраст тэматычных палёў “Святло” і “Цемра”, якія ўключаюць моўныя адзінкі прамога і пераноснага значэння. Тэматычнае поле “Святло” рэалізуецца ў словах ясны, цёплы, сонечны, сонца, хараство. Тэматычнае поле “Цемра” – у адзінках туман, бура-цагляны агрызак руінаў, туманец. Аўтарская метафара агрызак руінаў перадае адносіны да занядбанай спадчыны, якая абавязкова павінна адрадзіцца. Кантраснасць фрагмента ўзмацняецца ўжываннем аксюмаранаў на ўзроўні словазлучэнняў радасны сум (заснаваны на моўных антонімах радасць і сум) і небезнадзейнае завяданне (заснаваны на кантэкстуальных апазіцыях, у якіх рэалізуюцца патэнцыяльныя семы ‘жыццё’ і ‘смерць’). Сапраўды, верасень – асенні месяц, але ў ім яшчэ гучаць ноты цяпла і надзеі. Выраз спакой шчаслівага спажыўца набывае ў кантэксце фрагмента адмоўную ацэнку, адлюстроўваючы стан абыякавасці і пасіўнасці. Рытарычныя пытанні адмаўляюць такі “спакой”, упэўніваючы ў сіле народнага

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 130: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

слова і народнай душы. Таму мікратэма “Вяртанне” набывае сімвалічны характар набліжэння да ўласных вытокаў.

4.3. Стылістычны аналіз апавядання “Страта” Генрыха Далідовіча

З літаратуразнаўчага падыходу кампазіцыя твора празрыстая:

вылучаецца шэсць частак, кожная з якіх раскрывае тэму апавядання. Архітэктоніка (знешняя форма пабудовы) і сюжэт развіваюцца паралельна, бо паслядоўнасць частак адпавядае паслядоўнасці апісаных падзей.

Сутнасць моўнай кампазіцыі апавядання, якая і будзе зместам даследавання, -- у змене і чаргаванні розных тыпаў маўлення, што сінтэзуюцца ў “вобразе аўтара”. Гэты вобраз уяўляе слоўна-маўленчую структуру і вызначае ўзаемадзенне ўсіх моўных элементаў макракантэксту.

Твору характэрна набліжанасць “вобраза апавядальніка” да “вобраза аўтара”. Яна выражаецца ў адсутнасці адметных стылістычна афарбаваных сродкаў. Пры чытанні тэксту ўяўляеш самога аўтара, які дзеліцца з чытачом асабістымі дзіцячымі ўспамінамі і перажытым болем страты. Аднак “я” апавядальнага твора адназначна ўказвае на “вобраз апавядальніка”. Апавядальнікам бывае хто заўгодна, у тым ліку і сам аўтар. У творы Г.Далідовіча “Страта” моўнымі сродкамі выражэння “вобраза апавядальніка” з’яўляюцца займеннік “я” і формы 1-й асобы дзеяслова.

Пачатак твора сведчыць пра апавядальніка Стася як носьбіта літаратурнай мовы і паэтычна адораную натуру:

Як цяпер, помню: Бокуці прыехалі ў нашу вёску ўвосень. У разлагоджаную, ціхую і сонечную часіну – у самае красаванне бабінага лета.

Казалі, дагэтуль Бокуць-бацька працаваў у горадзе, быў на добрай пасадзе, але сам папрасіў, каб яго назначылі дырэктарам нашага саўгаса. Разам з ім заявіліся яго жонка і двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка.

Ужыты элемент экспрэсіўнага сінтаксісу – парцэляваная канструкцыя (У разлагоджаную, ціхую і сонечную часіну...), эпітэт разлагоджаная, ацэначны аддзеяслоўны назоўнік красаванне, які ўзмацняе сэнсавае напаўненне фраземы бабіна лета. Дэталь разлагоджаная, ціхая, сонечная часіна – ключавая для наступнага разгортвання вобразаў. Дзеяслоў заявіліся выражае няпэўнае стаўленне апавядальніка да навічкоў, але нечаканасць іх прыезду напружвае. Што будзе далей?

Апавядальны характар пачатку твора змяняецца апісаннем з ацэначнай лексікай. Дзеці Бокуцяў – трохгадовая Валя і пяцікласнік Міця. Пры іх характарыстыцы ўжываюцца словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй маленькая, плашчык, кепачка. Прыметнікі са значэннем колеру таксама выкарыстоўваюцца ў партрэтнай характарыстыцы персанажаў: у Міці руды плашчык, карычневая кепачка, чорны гузік, чорны партфель. Выразная мастацкая дэталь (яна скразная ў творы, яднае тэматычнае поле апавядальніка і тэматычныя палі іншых персанажаў) – белізна твару хлопчыка. Міця быў

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 131: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

“надзвычай белы”. Але ў пачатку апавядання не выяўляюцца адносіны Стася да гэтай белізны. У Міцевай маці – светлы плашч, жоўтая касынка, жоўтыя туфлі. Праз маўленне апавядальніка выяўляецца ацэнка прыезджых: “Адмысловае адзенне, партфель, акуляры рабілі Міцю сур’ёзным, разумным і сталым – ледзь не маларослым дзядком”; “На галаве ў яе (Міцевай маці. – Т.С.) красавалася прыгожая завіўка”. Такая ацэнка сведчыць пра насцярожаныя адносіны да Бокуцяў, якія так не падобны да тутэйшых вяскоўцаў. Выраз красавалася прыгожая (завіўка) плеанастычны. Праз дзеяслоў красавалася з кантэкстуальна адмоўнай ацэнкай перадаецца дастаткова негатыўнае, на погляд Стасіка, выстаўленне сябе напаказ. Прыгадаем пачатак твора, у якім гэты ж дзеяслоў мае іншую ацэнку (выраз красаванне бабінага лета адлюстроўвае шчырае захапленне чароўнасцю прыроды).

Пасля сюжэт з апісальнага шляху пераходзіць на апавядальны. Узмацняецца дынаміка радка дзякуючы ўжыванню дзеясловаў:

Міця з маці спачатку зайшлі ў настаўніцкую, а пасля ўжо наша класная кіраўніца прывяла навічка ў пяты “А”. Як і заўсёды перад пачаткам урока, мы бегалі, штурхаліся, гаманілі, але пры Ірыне Вітальеўне і навічку пацішэлі, бачачы, што дырэктараў сын будзе вучыцца якраз у нашым класе: сын ранейшага дырэктара саўгаса, ганарлівец Артур, таксама вучыўся разам з намі і нямала папсаваў нам ды настаўнікам крыві. Які ж будзе гэты навічок, як ён пачне паводзіцца? Я здзівіўся, можа, больш за ўсіх: класная сказала, што Міця Бокуць будзе сядзець са мною на першай парце (мяне пасадзілі тут як летуценнага, не зусім уважлівага вучня, каб я заўсёды быў на вачах і каб настаўнікі ў любую часіну маглі перапыняць мае мары-мроі ды вяртаць да рэчаіснасці).

У маўленні апавядальніка нарэшце з’яўляецца спалучэнне з выразнай ацэначнасцю, якая адсутнічала ў папярэдніх сегментах тэксту, -- нядобрая насцярожанасць: “Калі пачаўся ўрок, я адчуў нейкую нядобрую насцярожанасць”. Такое спалучэнне характарызуе ўнутраны стан апавядальніка, яго пакуты і перажыванні. У душы Стася адбываецца змаганне дабра са злом. Што пераможа?

Адносіны да Міці адлюстроўваюць моўныя сродкі. Ізноў узнікае толькі канстатацыя факта: Міця “па-ранейшаму быў непарушны, толькі, бадай, яшчэ болей ненатуральна белы, нібы не меў у сваіх жылах ні кроплі крыві”. Слухаючы грунтоўны адказ Міці на ўроку беларускай літаратуры, апавядальнік непакоіцца: “Я з нейкаю нават трывогаю адчуў: не, я так добра не адказаў бы, хоць быў, як казалі, “харошы” вучань”. Такі непакой выклікаюць якраз станоўчыя рысы аднакласніка, выражаныя адпаведнымі лексемамі і спалучэннямі: паэт; незвычайны; гаварыў абдумана, ясна і вельмі глыбока, нібы настаўнік. Пакуль яшчэ не кранае апавядальніка колер Міцевага твару, які нават пасля ўзрушанага адказу хлопчыка на ўроку і шчырага прызнання ў паэтычных спробах “амаль не змяніўся; толькі там-сям на

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 132: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

шчоках заружовіліся тоненькія жылачкі”. Упершыню на твары з’явілася хоць кволая, але ўсё ж ружовасць. Узнікае ніць паяднання знешнасці Міці з такой звыклай для апавядальніка знешнасцю вяскоўцаў, паказанай у 1-й частцы (яны мелі “чырвань ці ружовасць” на твары). Белізна Міцевай скуры ўзгадваецца і тады, калі нехта з класа запусціў у яго кавалачак гліны: “Яшчэ праз хвіліну я заўважыў, што па яго белай шчацэ пакацілася буйная слязіна”. У маўленні апавядальніка ўзнікае стылістычна афарбаваная (размоўная) адзінка, якая характарызуе Бокуця, -- цяльпук.

У 2-й частцы твора эмацыйнае ўздзеянне маўлення апавядальніка звязана са зрокавымі вобразамі:

Бокуці пачалі жыць у хаце нашага чалавека, які на час аддаў саўгасу сваю гаспадарку і паехаў з сям’ёю на цаліну. У ранейшага гаспадара быў вялікі сад, дык вось цяпер на зялёнай атаве на поплаўчыку пад ачахла зеленаватай яблыняю антонаўкаю, пад якой ляжала нямала апалых яблыкаў, і быў Міця. У кепачцы, у плашчыку, ён сядзеў на нейкім дзіўным, здаецца, сплеценым ці то з карэння, ці то з дубцоў крэсле, гайдаўся ўперад-назад, трымаючы на каленях загорнутую кнігу. Вочы яго былі заплюшчаныя, твар задуменны – ён шчодра быў асветлены ўжо нізкаватым, крыху жоўтым, блеклым, але ўсё яшчэ лагодным сонцам. Увесь зялёна-рудаваты сад быў азалочаны мяккім, пяшчотным і ў той жа час развітальным сумнаватым святлом. Восеньскія жаўтавата-рудыя ці чырвоныя мазкі на лісцях, на траве, а таксама паніжэлае, засмяглае неба, астылае сонца, лёгкае белае павуцінне ў паветры, апусцелыя палі – усё гэта выклікае ў душы харошую журботу. Міця, відаць, у гэтыя хвіліны якраз і быў у палоне нейкай узнёсласці ці занепакоенай задумлівасці.

Вакол зрокавых вобразаў групуюцца эпітэты лагоднае (сонца); мяккае, пяшчотнае, развітальнае, сумнаватае (святло); паніжэлае, засмяглае (неба); астылае (сонца); лёгкае (павуцінне). Дзякуючы вобразным сродкам узмацняецца экспрэсія аксюмарана харошая журбота. Такая журбота ўзнікае не толькі ў прыродзе – мяняецца ўнутраны стан Стасіка, яго адносіны да свайго аднакласніка. Усё ж застаўся “нейкі гаркаваты след на душы”, калі Віця пакпіў з няшчаснага хлопчыка, ужываючы словы беленькі, смятаннік, сынок-пястунчык. Стылістычна афарбаваныя лексемы набываюць у кантэксце адмоўную ацэнку. Азначэнне белы ўжывае ўжо не толькі апавядальнік, але і адзін з персанажаў твора – пяцікласнік-другагоднік Віця, і маці Стасіка (“надта ж белы іх хлопец”), і бацька (назоўнік з семай ‘белы’: “кажуць, белакроўе ў яго”). У гэтым бачыцца арганізацыйная роля “вобраза аўтара”, які вызначае ўзаемасувязь усіх моўных адзінак апавядання. Лексема белы стварае адпаведны асацыятыўны фон, дазваляе ўбачыць кожнага персанажа праз адносіны да незвычайнага, непадобнага да сябе.

Збліжаецца вобразна-тэматычнае поле прыроды і чалавечай сутнасці. Пяшчотнае святло восені гарманічна яднаецца з пяшчотай апавядальніка, які пасля размовы бацькоў вастрэй адчуў чужы боль:

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 133: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

...Я, канечне, не ўсё разумеў, не так глыбока адчуваў Міцева і яго бацькоў няшчасце, як адчувалі мае маці і бацька, але і дзіцячым сэрцам усвядоміў: не буду злы, няшчыры ці помслівы да Міці. Нейкая незразумелая мне самому пяшчота да хворага навічка агарнула маю душу, здаецца, напоўніла яе нечым новым, больш змястоўным.

Восень у творы, такім чынам, звязваецца з асэнсаваннем сталасці чалавечага розуму і пачуццяў. Стась пасталеў душой:

Бадай, упершыню сваім яшчэ дзіцячым сэрцам адчуў тое, пра што раней, бадай, і не думаў, а калі і думаў, дык не з такім усведамленнем, -- пра смерць. Адчуў яе пагрозны подых. У мяне аж сціснулася душа: сапраўды, як кажуць мае бацькі, чаму Міця, шчыры, далікатны, разумны хлопец, такі нешчаслівы? Адкуль, навошта прычапілася да яго такая страшная хвароба? Чаму яна ўвогуле ёсць? Я задаваў сабе гэтыя і іншыя пытанні, канечне, не знаходзіў на іх адказ, і гэта вельмі прыгнятала мяне. Здавалася, каб сказалі, што для Міцевага вылячэння трэба нешта аддаць – руку, нагу, вока, -- дык я аддаў бы не задумваючыся. Я адчуў вялікі, небывалы дагэтуль прыліў спагады і шкадавання.

Характарыстыка Міці выражаецца кантраснымі лексемамі шчыры, далікатны, разумны – нешчаслівы. Адчуваецца спагада і любоў Стасіка да свайго аднакласніка. Маналог апавядальніка па моўных асаблівасцях у многім супадае з маўленнем цёткі Веры, Міцевай мамы:

Дзяды, бацькі нашы, я, Мікалай Іванавіч – усе мы, дзякуй богу, здаровыя, а вось да Міці чамусьці прычапілася гэткая страшная хвароба... Ён змалку хварэе і хварэе, не бачыць дзіцячай уцехі, стаў дарослы... Ён усё ведае пра сябе, але, як сталы, умудроны які чалавек, трымаецца з усіх сіл, хоча быць такі, як і ўсе здаровыя дзеці... Сам бачыш: хвароба не зрабіла яго злым ці сумным. Наадварот, у яго гэтулькі дабрыні, шчырасці, што аж душа баліць: такі добры чалавек быў бы...

Як бачым, паўтараюцца выразы прычапілася страшная хвароба, сціснулася душа (душа баліць), ацэначнасць шчыры (шчырасць). Такое падабенства маўлення апавядальніка і цёткі Веры сведчыць пра “даросласць” Стасіка ў асэнсаванні чалавечага болю. У канцы 5-й часткі апавядальнік прызнаецца: “...Нешта мяняецца і мяняецца ў маёй душы, прыходзіць тое, чаго я раней ці не ведаў, ці ведаў не ў такой меры”. Дзеясловы цяперашняга часу, ужытыя ў 5-й частцы твора, выражаюць важную сэнсава-стылістычную танальнасць: Стась пасталеў, і гэтая сталасць застаецца з ім назаўсёды, незалежна ад фізічнага ўзросту.

У апошняй, 6-й частцы, Міця памірае. Яго пахаванне перадаецца апавядальнікам дзеясловамі прошлага часу: “Хавалі мы яго ўсёй школай на нашых вясковых могілках, плакалі разам з дарослымі, шчыра шкадуючы, што пайшоў ад нас такі добры, але нешчаслівы хлопчык”. У наступных сегментах (празаічных строфах) актывізуюцца дзеясловы цяперашняга часу, што

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 134: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

сведчыць пра пастаянства невылечнай журботы Стасіка, вытокі якой – у страце “самага лепшага і надзейнага таварыша”.

Па асаблівасцях успрымання рэчаіснасці і па асаблівасцях яго моўнага выражэння апавядальнікам у творы выступае сам пісьменнік. Аднак “вобраз апавядальніка” адносіцца да “вобраза аўтара” як прыватнае да агульнага. “Вобраз апавядальніка” выконвае толькі пэўную частку ідэйна-мастацкай нагрузкі, іншыя ж належаць вобразам персанажаў. У адзінае цэлае гэтыя часткі яднаюцца “вобразам аўтара”. Такую важную функцыю не можа выканаць “вобраз апавядальніка”.

У творы Генрыха Далідовіча “скразная” лексема (яна ўжываецца ў маўленні многіх персанажаў) белы набывае сімвалічны характар незваротнасці страты і адначасна вяртання да сябе, да сваіх найлепшых маральных якасцей.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 135: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Абабурка, М.В. Асновы лінгвістыкі літаратурна-мастацкага тэксту: матэрыялы да спецкурса / М.В.Абабурка. – Магілёў: МДПІ імя А.А.Куляшова, 1997. – 69 с.

2. Абабурка, М.В., Ячмянёва, І.М. Ад гутарковай мовы да літаратурна-мастацкага тэксту. На матэрыяле твораў М.Зарэцкага: дапаможнік / М.В. Абабурка, І.М.Ячмянёва. – Магілёў: МДУ, 2005. – С. 84 – 106.

3. Алісіевіч, С.А. Перыяд у сучаснай беларускай літаратурнай мове: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / С.А.Алісіевіч; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск, 2005. – 19 с.

4. Андраюк, С.А. Творчасць як працяг біяграфіі / С.А.Андраюк // Полымя. – 2009. -- №4. – С.133 – 144.

5. Арнольд, И.В. Стилистика современного английского языка: (Стилистика декодирования) / И.В.Арнольд. – М.: Просвещение, 1990. – 300 с.

6. Арнольд, И.В. Стилистика. Современный английский язык / И.В.Арнольд. – 8-е изд. – М.: Флинта: Наука, 2006. – 384 с.

7. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У.В.Анічэнкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 254 с.

8. Бахтин, М.М. Эстетика словесного творчества / М.М.Бахтин. – 2-е изд. – М.: Искусство, 1986. – 445 с.

9. Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э.Бенвенист; пер. с фр. – 2-е изд., стереотипное. – М.: Едиториал УРСС, 2002. – С. 167 – 328.

10. Бобырёва, Е.В. Религиозный дискурс: ценности, жанры, стратегии (на материале православного вероучения): монография / Е.В.Бобырёва. – Волгоград: Изд-во ВГПУ “Перемена”, 2007. – С. 224 – 299.

11. Бойка, Н.Ю. Усечаныя лексічныя адзінкі ў беларускім Інтэрнэт-маўленні (на прыкладзе тэкстаў Інтэрнэт-дзённікаў livejournal. com) / Н.Ю.Бойка // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / адк. рэд. Д.В.Дзятко. – Мінск: БДПУ, 2009. – С. 29 – 30.

12. Важнік, С.А. Тры стыхіі Байнэта, або Праява нацыянальнай моўнай самаідэнтыфікацыі / С.А.Важнік. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – 54 с.

13. Валгина, Н.С. Теория текста / Н.С.Валгина. – М.: Логос, 2003. – 278 с. 14. Виноградов, В.В. Стиль “Пиковой дамы” // О языке художественной

прозы / В.В.Виноградов. – М.: Наука, 1980. – С. 176 – 239. 15. Горшков, А.И. Русская стилистика / А.И.Горшков. – М.: ООО “Изд-во

Астрель”: ООО “Изд-во АСТ”, 2001. – 367 с. 16. Дейк ван, Т.А. Язык. Познание. Коммуникация / Т.А. ван Дейк; пер. с

англ. – М.: Прогресс, 1989. – 312 с. 17. Диброва, Е.И. Поэтические структуры антонимии / Е.И.Диброва,

Н.Ю.Донченко. – М.: С.Принт, 2000. – 183 с.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 136: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

18. Жаўняровіч, П.П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча: манаграфія / П.П.Жаўняровіч. – Мінск: РІВШ, 2011. – 244 с.

19. Ильченко, А.В. Библия как образец текста, построенного по принципу контраста: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.19; 10.02.04 / А.В.Ильченко; Педагогический институт ФГОУ ВПО “Южный федеральный университет”. – Ростов-на-Дону, 2008. – 24 с.

20. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту: манаграфія / В.І.Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

21. Карасик, В.И. Языковой круг: личность, концепты, дискурс / В.И.Карасик. – М.: Гнозис, 2004. – С. 266 – 276.

22. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А.Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

23. Каўрус, А.А. Мова народа, мова пісьменніка / А.А.Каўрус. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 247 с.

24. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. – 3-е выд., дапрац. і дап. / А.А.Каўрус. – Мінск: Нар. асвета, 1992. – 207 с.

25. Кот, С.О. Дискурсний аналіз проповіді як морально-духовного жанру словесності (на матеріалі православної Різдвяної проповіді): автореф. дис. … канд. філол. наук: 10.02.02 / С.О.Кот; Національний педагогічний університет ім. М.П.Драгоманова. – Київ, 2006. – 20 с.

26. Кристева, Ю. Избранные труды: Разрушение поэтики / Ю.Кристева; пер. с фр. – М.: РОССПЭН, 2004. – 656 с.

27. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – С. 324 – 334; 407 – 427.

28. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. / І.Я.Лепешаў. – Мінск: Выш. шк., 2009. – 287 с.

29. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я.Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2004. – С.125.

30. Лукин, В.А. Художественный текст: Основы лингвистической теории. Аналитический минимум / В.А.Лукин. – 2-е изд., перераб. и доп. – М.: Изд-во “Ось -- 89”, 2005. – 560 с.

31. Мова сучаснай беларускай мастацкай літаратуры: манаграфія / М.В.Абабурка, Т.А.Казімірская, В.М.Саўчанка, Т.І.Тарасенка. – Магілёў: МДУ, 2005. – 248 с.

32. Падаляк, Т.У. Жанры журналістыкі: Традыцыі і наватарства / Т.У.Падаляк // Роднае слова. – 2006. -- №3. – С. 71 – 73.

33. Плеханова, Т.Ф. Дискурс-анализ текста: пособие для студентов вузов / Т.Ф.Плеханова. – Минск: ТетраСистемс, 2011. – 368 с.

34. Плеханова, Т.Ф. Стилистика и дискурс-анализ художественного текста / Т.Ф.Плеханова // Постклассическая стилистика и дискурсивный анализ текста: мат-лы межвузовского круглого стола (кафедра стилистики английского языка). – Минск: МГЛУ, 2010. – Вып.2. – С. 17 – 22.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 137: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

35. Ревуцкий, О.И. Филологический анализ художественного текста / О.И.Ревуцкий. – Минск: РИВШ, 2006. – 320 с.

36. Розенталь, Д.Э. Справочник по русскому языку. Практическая стилистика / Д.Э.Розенталь. – М.: ООО “Издательство Оникс”: ООО «Издательство “Мир и Образование”», 2006. – 384 с.

37. Савин, Г.А. Коммуникативные стратегии и тактики в речевом жанре современной православной проповеди: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / Г.А.Савин; Российский университет дружбы народов. – М., 2009. – 26 с.

38. Савина, М.М. Синтаксис проповедей русских священников ХVІІІ – ХІХ веков: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / М.М.Савина; Рязанский государственный университет. – Тамбов, 2008. – 23 с.

39. Солганик, Г.Я. Стилистика текста / Г.Я.Солганик. – М.: Флинта: Наука, 2002. – 252 с.

40. Старасценка, Т.Я. Стылістыка тэксту / Т.Я.Старасценка. – Мінск: БДПУ, 2007. – 60 с.

41. Стилистика и литературное редактирование / Под ред. проф. В.И.Максимова. – М.: Гардарики, 2004. – 651 с.

42. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / Под ред. М.Н.Кожиной. – М.: Флинта: Наука, 2003. – 696 с.

43. Тичер С., Мейер М., Водак Р., Веттер Е. Методы анализа текста и дискурса / С.Тичер, М.Мейер, Р.Водак, Е.Веттер; пер. с англ. – Харьков: Изд-во Гуманитарный Центр, 2009. – 356 с.

44. Торосян, М.С. Феномен контраста в аспекте концептуальной организации художественного текста (на материале языка послевоенной прозы): автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.19 / М.С.Торосян; Ставропольский государственный университет. – Ставрополь, 2005. – 24 с.

45. Трыпуціна, Т.М. Мова мастацкага твора: Вучэб-метад. дапам. / Т.М.Трыпуціна. – Мінск: БДПУ, 2004. – 170 с.

46. Фуко, М. Археология знания / М.Фуко; пер. с фр. – СПб: ИЦ “Гуманитариная академия”; Университетская книга, 2004. – 416 с.

47. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я.Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

48. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я.Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002. – 223 с.

49. Цікоцкі, М.Я. Сугучнасць слоў жывых…: Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры / М.Я.Цікоцкі. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1981. – С. 62 – 116.

50. Чернухина, И.Я. Общие особенности поэтического текста (лирика) / И.Я.Чернухина. – Воронеж: Изд-во Воронеж. ун-та, 1987. – 158 с.

51. Ширяева, Т.А. Когнитивная модель делового дискурса: монография / Т.А.Ширяева. – Пятигорск: ПГЛУ, 2006. – 256 с.

52. Шумчык, Ф.С. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Вучэб.-метад. дапам. / Ф.С.Шумчык. – Мінск: БДПУ, 2004. – 35 с.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 138: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

53. Эпштейн, М.Н. Природа, мир, тайник вселенной…: Система пейзажных образов в русской поэзии / М.Н.Эпштейн. – М.: Высш.шк., 1990. – 303 с.

54. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К.Юрэвіч. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Выш. шк., 1992. –288 с.

55. Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М.Янкоўскі. – Мінск: Выш. школа, 1989. – С. 146 – 147.

56. Яўневіч, М.С., Сцяцко, П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. – Мінск: Аверсэв, 2006. – С. 165 – 168.

57. Chafe, W. Discourse, Consciousness, and Tune. The Flow and Displacement of Conscious Experience in Speaking and Writing [Text] / W.Chafe Chicago: University of Chicago Press, 1994.

58. Halliday, M.A.K. Cohesion in English [Text] / M.A.K.Halliday, R.Hasan. – L., 1976.

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ

Page 139: СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ M = I J B L H H A B Jelib.bspu.by/bitstream/doc/4287/1/СТЫЛІСТЫКА... · 2015-04-18 · стыляў маўлення – стыль

ЗМЕСТ

Прадмова 1. Функцыянальныя стылі 1.1. Афіцыйна-справавы стыль 1.2. Навуковы стыль 1.3. Публіцыстычны стыль 1.4. Мастацкі стыль 1.5. Гутарковы стыль 2. Стылістыка тэксту 2.1. Тэкст. Структурныя адзінкі тэксту 2.2. Звязнасць і цэласнасць тэксту 2.3. Змест тэксту 2.4. Тэма тэксту 2.5. Моўная кампазіцыя тэксту 2.6. Вобраз аўтара 2.7. Вобраз апавядальніка 2.8. Суб’ектывацыя аповеду Кантрольны тэст “Функцыянальная стылістыка. Стылістыка

тэксту” Варыянт 1 Варыянт 2 Адказы да тэставых заданняў 3. Дыскурс-аналіз тэксту 3.1. Асэнсаванне паняцця дыскурс у лінгвістычнай парадыгме 3.2. Поліфанія мастацкага тэксту 4. Узоры стылістычнага аналізу 4.1. Стылістычны аналіз верша “Наведвайце бацькоў…” Рыгора

Барадуліна 4.2. Стылістычны аналіз нарыса “Пошукі слова” Янкі Брыля 4.3. Стылістычны аналіз апавядання “Страта” Генрыха Далідовіча Спіс выкарыстанай літаратуры

РЕПОЗИТОРИЙ БГ

ПУ