Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне...

75
2017

Upload: -

Post on 11-Apr-2017

278 views

Category:

Presentations & Public Speaking


9 download

TRANSCRIPT

Page 1: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

2017

Page 2: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Page 3: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Францыск Скарына — асоба надзвычай велічная, якая мае выключнае значэнне не толькі для нашай гісторыі, але і сучаснасці.

Page 4: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

З імем Скарыны звязана станаўленне і развіццё беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці. Скарына, які стаяў ля вытокаў нацыянальнай беларускай культуры, з'яўляецца яе сімвалам.

Page 5: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У Беларусі даўно ўшаноўваюць Францыска Скарыну. Яго жыццё і творчасць вывучае комплексная навуковая

дысцыпліна — скарыназнаўства. Біяграфію Скарыны вывучаюць ў школах, а ва ўсіх школах Полацка ўведзены спецыяльны

прадмет — «Полацказнаўства», у якім Ф. Скарына займае годнае месца.

Page 6: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Кнігі Францыска Скарыны – неацэнны здабытак сусветнай культуры. Поўнага збору яго арыгінальных выданняў

няма ні ў адной бібліятэцы свету. Чэшскія выданні (23 кнігі) сталі агульнадаступнымі

толькі пасля іх факсімільнага ўзнаўлення выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя» на пачатку 1990-х гг.

Па ініцыятыве нямецкага славіста Ганса Ротэ ажыццёўлена факсімільнае перавыданне з тэарэтычнымі і тэксталагічнымі

каментарамі выдання Ф. Скарыны «Апостал».

Page 7: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Факсімільнае выданне «КНІЖНАЯ СПАДЧЫНА ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ» –

сумесны культурны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белзнешэканомбанка

да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Page 8: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У ім сабраны поўны набор з 25 тамоў,

надрукаваных Францыскам Скарынам

у Празе (у 1517-1519 гадах)

і Вільні (у 1522-1525 гг.).

Page 9: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Page 10: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У яго аснову пакладзеныя электронныя копіі найлепшых з захаваных прац беларускага

першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях розных краін свету.

Page 11: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 2014 годзе выдадзена Біблія Францыска Скарыны, створаная па старажытных тэхналогіях.

Выданне было надрукавана на самаробнай паперы з беларускага

лёну на адноўленым па гравюрах XVI стагоддзя станку. Для вытворчасці выданняў былі адліты спецыяльныя матрыцы

і формы, як некалі рабіў сам Скарына. Некаторыя экзэмпляры былі размаляваны, вокладку

праілюстраваў вядомы мастак Барыс Цітовіч. Матывы арнаменту ўзяты са скарынаўскіх кніг.

Page 12: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Вывучанне спадчыны Ф. Скарыны пачалося ў канцы 18 ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасці вялікага Беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці,

поглядаў зрабілі рускія і беларускія скарыназнаўцы.Усяго Скарыніяна налічвае больш 4 тысяч розных публікацый,

у тым ліку больш за 100 кніг і брашур.

Page 13: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Page 14: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Імем Францыска Скарыны названы вуліцы ў Мінску, Полацку, Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і іншых

гарадах. Яго імя носяць Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гіманзія № 1 г. Мінска, гімназія № 1 і цэнтральная

гарадская бібліятэка г. Полацка, беларуская сярэдняя школа ў Вільнюсе.

Роспіс сцяны Гомельскага

дзяржаўнага ўніверсітэта

Page 15: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Page 16: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У Полацку можна пазнаёміцца з музеем беларускага кнігадрукавання імя Францыска Скарыны, прысвечаным гісторыі кнігі – ад першых рукапісаў да

сучаснага выдання. Тут можна ўбачыць старадаўнія пісьмовыя прыборы, друкаваны станок, папяровы прэс і інш.

Page 17: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

15 мая 1993 г. ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адкрыўся музей-лабараторыя Францыска Скарыны.

Page 18: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 1971 г. адкрыта Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Page 19: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

На сённяшні дзень Скарынаўская бібліятэка з’яўляецца найбуйнейшым

сховішчам беларускіх і беларусазнаўчых выданняў

па-за межамі Беларусі. У нетрах бібліятэкі

захоўваецца больш за 30 тысяч кніг, якія датычаць

розных аспектаў беларусазнаўства,

старадрукаў, рукапісаў, архіўных дакументаў,

больш за сотню рэдкіх геаграфічных карт.

У музеі пры бібліятэцы сабрана цікавая калекцыя

старажытных манет, паштовых марак, мастацкіх і

этнаграфічных вырабаў, сярод якіх – знакамітыя

слуцкія паясы.

Page 20: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Беларускія калекцыі ў Вялікабрытаніі.

Page 21: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У Беларусі і за яе межамі ўстаноўлены помнікі першадрукару.

Page 22: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне каля Нацыянальнай Бібліятэкі (Мінск),

скульптар Дранец А.В., адкрыццё май 2006 г.

Page 23: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне

ва ўніверсітэцкім

дворыку БДУ, скульптар Адашкевіч С.А.,

1988 год.

Page 24: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне ў

Купалаўскім скверы (Мінск).

Page 25: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне ў Полацку, скульптары А. Глебаў, І. Глебаў, А. Заспіцкі, 1974.

.

Page 26: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францішаку Скарыне ў Лідзе. Скульптар Янушкевіч В.Я., адкрыты 25 ліпеня 1993 года.

Page 27: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне ў Празе, скульптар Астаф’еў Э.Б., усталяваны ў 1996 годзе.

Page 28: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Мемарыяльная дошка нашаму земляку.

Яна ўсталявана ў двары самай старой бібліятэкі Клеменцінума ў Празе.

Тэкст на беларускай і чэшскай мовах гаворыць:

“У 1517-1519 гадах у Старым Месцы выдатны

беларускі навуковец Францыск Скарына

аддрукаваў сваю першую Біблію на беларускай

мове”.

Page 29: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Помнік Францыску Скарыне ў Калінінградзе перад будынкам універсітэта, скульптар А.Е. Арцімовіч, 2004 г.

Page 30: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Імя Францыска Скарыны ўвекавечана ў Вільнюсе. Дом-тыпаграфія Ф. Скарыны (Didžioji g. 19, Ратушная плошча,

Стары горад), які належаў бурмістру Вільні Якубу Бабічу. На ім знаходзіцца самая вядомая беларуская памятная дошка ў Вільні, прысвечаная Францыску Скарыне.

Page 31: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 1990 г. на доме адкрыта мемарыяльная

дошка з барэльефам друкара і надпісам па-

літоўску і па-беларуску, які паведамляе, што з

1522 г. па 1525 г. у горадзе Вільні беларускі

асветнік Ф. Скарына выдаў першую на

тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага друкаваную кнігу.

Page 32: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 1973 г. у Вільнюсе, у так званым Друкарскім

дворыку (вул. Сціклю, 4. Сянамясціс), у гонар

кнігадрукароўФранцыска Скарыны,

Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца

недалёка ад дома, у якім знаходзілася друкарня

Мамонічаў, была ўстаноўлена дэкаратыўная

гранітная скульптура “Летапісец” (скульптар

Вацловас Круцініс). Скульптура ўяўляе сабой

выяву чалавека, які трымае на каленях

адкрытую кнігу.

Page 33: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У Вільнюсе (вул. Сеціно, 21. Каралінішкес) дзейнічае гімназія імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання,

ёсць вуліца, названая яго імем.

Мемарыяльныя дошкі на будынку Беларускай гімназіі.

Page 34: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Ордэн Францыска Скарыны заснаваны ў 1995 годзе пастановай

Вярхоўнага Савета як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод

Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння.

Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне за значныя поспехі ў справе

нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, дасягненні ў галіне

нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа; за адмысловыя заслугі ў

гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці

і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.

ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

Page 35: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Медаль Францыска Скарынызаснаваная Указам Прэзідыума

Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года.Ім ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за

выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у

развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу,

культурнай спадчыны беларускага народа.

Медалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Page 36: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Імем Францыска Скарыны названа малая планета № 3283 (1979 QA10) Сонечнай сістэмы.

Скарына — астэроід № 3283 (1979 QA10) у Галоўным поясе астэроідаў Сонечнай сістэмы, адкрытая астраномам

Мікалаем Іванавічам Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі 27 жніўня 1979 г.

Page 37: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Юбілейная манета, 1990

Юбілейныя манеты з выявай Ф. Скарыны

Юбілейная манета, 1990

Page 38: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне серыю памятных манет «Шлях Скарыны».

Памятныя манеты «Шлях Скарыны. Полацк», 2015 г.

Page 39: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Памятныя манеты «Шлях Скарыны. Кракаў», 2016 год.

Page 40: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Памятныя манеты «Шлях Скарыны. Падуя», 2016 г.

Page 41: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Скарыне прысвечаны шматлікія тэатральныя пастаноўкі.

Спектакль «Скарына — сын з Полацка», пастаўленым БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы) па п’есе М. Грамыкі «Скарынін сын з

Полацка» (рэж. М. Папоў) ў 1926г. Спектакль па п’есе А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца”

пастаўлены у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1978, рэж. У. Караткевіч) і ў беларускім драматычным тэатры імя Я.

Купалы (1979, рэж. А. Шалыгін).

Page 42: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Спектакль “Кракаўскі студэнт” па п’есе Г. Марчука пастаўлены

рэжысёрам В. Анісенка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа

(г. Віцебск, 2008 г.).

Page 43: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Гомельскі драматычны тэатр спектакль “Спакушэнне Францыска Скарыны”

па п’есе І. Ф. Штэйнера (рэжысёр Б. Арлоўскі), 2012 г.

Page 44: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Магілёўскі абласны драматычны тэатр спектакль “Скорина”. П'еса напісана беларускім драматургам Мікалаем Рудкоўскім па

заказе галоўнага рэжысёра тэатра Саўлюса Варнаса і з яго ўдзелам, 2016 г.

Page 45: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

На студыі «Беларусьфільм»

быў зняты гісторыка-біяграфічны фільм

«Я, Франциск Скорина...»,

Рэжысёр Б. Сцяпанаў, 1969 г.

Page 46: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У ролі Скарыны – Алег Янкоўскі. Гэта яго першая буйная роля ў кіно.

Page 47: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Скарынаўскія юбілеі здараліся ўжо не раз, і заўжды станавіліся выключнай падзеяй

у жыцці нашай краіны.

Page 48: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 1925 годзе кіраўнікі яшчэ зусім маладой Беларускай Савецкай

Сацыялістычнай Рэспублікі прынялі

рашэнне аб святкаванні на самым высокім

дзяржаўным узроўні 400-гадовага юбілею

беларускага кнігадрукавання.

Page 49: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У 1925 г. прайшлі шматлікія

мерапрыемствы ў розных гарадах

Беларусі, прычым іх статус быў настолькі

высокім, што нават святкаванне

сямігоддзя Кастрычніцкай

рэвалюцыі прайшло ў рамках юбілею

айчыннага кнігадрукавання.

За адпраўную кропку для святкавання

юбілею быў абраны 1525 г. – калі выйшла

першае дакладна датаванае выданне на

беларускіх этнічных землях – “Апостал”

Скарыны.

Page 50: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Шырока адзначалася і 450-годдзе беларускага

кнігадрукавання. У 1967 г. вялікія святочныя

мерапрыемствы прайшлі ў Мінску і Полацку.

Page 51: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Праведзенае ў 1989–1991 гг. святкаванне 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны стала выключнай

падзеяй у культурным жыцці Беларусі, надало моцны

штуршок яго далейшаму развіццю.

Page 52: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

8 верасня 1990 года, падчас святкавання 500-годдзя

з дня нараджэння першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны, у Полацку

адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей беларускага кнігадрукавання.

Page 53: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Кампазітар Д. Смольскі напісаў оперу «Францыск Скарына» на лібрэта С. Клімковіча (экранізавана ў 1990).

Page 54: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Да 500-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны кампазітар Алег Малчан напісаў рок-паэму «Ave sole, або Слова

Скарыны» на словы Аляксандра Лягчылава. Яна прагучала ў выкананні ансамбля «Песняры» у 1990 г.

Page 55: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Былі выпушчаны грашова-рэчавая латарэя і юбілейны рубель.

Page 56: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра – гэта не толькі гісторыя беларускага кнігадрукавання, але і сусветная кніжная гісторыя, гісторыя сусветнай кніжнай культуры. Яна будзе шырока адзначацца ва

ўсім свеце, у тым ліку па лініі ЮНЕСКА.

Page 57: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2017 года №27р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы

і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

У Беларусі плануецца рэалізацыя новых праектаў, шэраг маштабных мерапрыемстваў. Усяго ў плане па святкаванні 500-годдзя

беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.

Page 58: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У верасні 2017 года на радзіме Скарыны ў Полацку пройдзе Дзень беларускага пісьменства.

Полацк будзе прымаць Дзень беларускага пісьменства

ўжо трэці раз.

Page 59: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў айчынных выдавецтвах («Беларуская Энцыклапедыя

імя Петруся Броўкі», Выдавецкі дом «Звязда», «Народная асвета») адна за другой выходзяць яркія,

цікавыя кнігі, звязаныя з гісторыяй беларускага кнігадрукавання і з імем Францыска Скарыны.

Page 60: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» 

пабачыла свет кніга Францыска Скарыны

«Маем найбольшае самі» (студзень 2017 года). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі

паэт Алесь Разанаў у паэтычнай форме пераказаў прадмовы

са скарынаўскіх кніг.

Page 61: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

30 лістапада 2016 года кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара НББ Алесь Суша прэзентаваў у Нацыянальнай

бібліятэцы адразу тры кнігі пра Францыска Скарыну.

Page 62: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Яны называюцца «Чалавек свету», «Чалавек-энцыклапедыя» і «Чалавек-легенда».

Выданні выйшлі ў серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», у іх змяшчаецца раней невядомая інфармацыя пра жыццё беларускага першадрукара.

Page 63: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

У студзені 2017 г. з друку выйшла кніга, прысвечаная беларускаму асветніку «Франциск Скорина. Человек мира” Алеся Сушы. Гэта выдавецкі праект Пастаяннага камітэта

Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Рускамоўнае навукова-папулярнае выданне, разлічана на шырокае кола чытачоў. У кнізе распавядаецца і аб тым, што Скарына вядомы ў свеце не

толькі як друкар, але і як філосаф, багаслоў, прадпрымальнік, педагог, медык, заснавальнік аднаго

з першых у Еўропе батанічных садоў. У яго дзейнасці ярка адлюстраваліся гуманістычныя, асветніцкія і дэмакратычныя тэндэнцыі, павевы еўрапейскага Адраджэння, культурныя сувязі

з замежнымі краінамі.

Page 64: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

«Францыск Скарына на мовах народаў свету» - відэапраект газеты «Звязда» падрыхтаваны да 500-годдзя беларускага

кнігадрукавання. На яго правядзенне натхніла аднайменная кніга, другое выданне якой убачыла свет у Выдавецкім

доме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У кнізе сабраны пераклады прадмовы Скарыны

да кнігі «Юдзіф» на 64-х мовах свету.

Page 65: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Да 500-гадовага юбілею першай кнігі ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі будзе створана электронная

бібліятэка, прысвечаная спадчыне Францыска Скарыны. 14-15 верасня 2017 г. у НББ адбудзецца міжнародны кангрэс

«500 гадоў беларускага кнігадрукавання».

Page 66: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Марафон майстар-класаў

да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які ўяўляе сабой

перадачу прафесійнага вопыту і дэманстрацыю арыгінальных метадаў

папулярызацыі кніжнай спадчыны, абдудзецца

27–28 красавіка 2017 года у Нацыянальнай бібліятэцы

Беларусі.

Page 67: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

12 лютага 2017 г. ў Беларускай дзяржаўнай

філармоніі будзе прадстаўлена праграма

да 500-годдзя беларускай Бібліі і беларускай

Рэфармацыі "На пачатку было слова». Музычнае прысвячэнне Францыску

Скарыне і Марціну Лютэруз удзелам Дзяржаўнага

камернага хора, аркестра "Сареllа Асаdеmіа« і трыа «Вытокі».

Page 68: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Паштовая прадукцыя, прысвечаная беларускаму і ўсходнеславянскаму першадрукару, мае даўнюю

традыцыю. Першая паштовая марка са Скарынам з’явілася ў 1921 годзе.

Page 69: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

16 красавіка 2015 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках XI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі

ХІ – пачатку XX ст.» адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага блока, прысвечанага 525-годдзю з дня нараджэння Францыска

Скарыны.

Page 70: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Да 500-годдзя беларускага кнігадруку філатэлісты прапануюць

“Белпошце” выдаць унікальнае выданне –

паштовы аркуш са Скарынам,

які да гэтага не выходзіў у беларускай

філатэліі.

Page 71: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

БЕЛКАРТ сумесна з Альфа-Банкам выпусціла прэмiум-картку з выявай асабiстага герба (сыгнэта)

выдатнейшага беларуса Францыска Скарыны, 2014 год.

Page 72: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Скарына даў беларусам «і зрок, і крок», падарыў здольнасць празорліва агледзецца,

выйсці на новыя далягляды. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя

пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці,

ведаў і навукі, лекі для душы».

Page 73: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

ДЗЯКУЮза

ўвагу!

Page 74: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Выкарыстаная літаратура1. Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына-беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка; АН Беларусі ; рэд. В. А. Чамярыцкі. – Мінск: Навука i тэхнiка, 1993. – 280 с.: іл. 2. Лабынцаў, Ю. Пачатае Скарынам: беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу / Ю. Лабынцаў; пер. з рускамоўн. арыг. С. Шупы. – Мінск: Мастацкая лiтаратура, 1990. 3. Скарына i яго эпоха / рэд. В. А. Чамярыцкi. – Мiнск: Навука i тэхнiка, 1990. – 482 с.: iл. 4. Францыск Скарына i яго час: энцыклапедычны даведнiк / гал. рэд. I. П. Шамякiн. – Мiнск: БелСЭ, 1988. – 608 с.: iл.

Электронныя рэсурсы1. Асобы беларускай гісторыі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://drazdovich.by/gallery/5/full. – Дата доступу: 6.02.2017.2. Библиотека имени Франциска Скорины и музей в Лондоне [Электронны рэсурс]. – Режим доступа: http://www.sbh-partners.com/ru/news/yuridicheskaya-firma-sysuev-bondar-hrapuckiy-finansirovala-belorusskuyu-biblioteku-imeni. – Дата доступа: 6.02.2017.3. Вікіпедыя, свабодная энцыклапедыя. Францы́ск Скары́на [Электронны рэсурс]. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Францыск Скарына. – Дата доступу: 6.02.2017.4. «Дзень беларускага пісьменства» [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://belpismennost12.ucoz.ru/. – Дата доступу: 6.02.2017.5. Каталог памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Ббеларусь [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.nbrb.by/bel/coinsbanknotes/coins/commemorative. – Дата доступу: 6.02.2017.6. Качанка, Л. Высакародная мэта Францыска Скарыны [Электронны рэсурс] / Л. Качанка // Партал Выдавецкага дома «Звязда». – Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20160903/1472905008-vysakarodnaya-meta-francyska-skaryny. – Дата доступу: 6.02.2017.7. Книга «Франциск Скорина. Человек мира" будет представлена на выставке-ярмарке в минске [Электронны рэсурс]. – Режим доступа: http://www.belta.by/culture/view/kniga-frantsisk-skorina-chelovek-mira-budet-predstavlena-na-vystavke-jarmarke-v-minske-231426-2017/. – Дата доступа: 6.02.2017.9. Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news/print_detailed_news?param0=67011&rubricId=894&lang=ru. – Дата доступу: 6.02.2017.10.Суша, А. Цікавінкі. 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню [Электронны рэсурс] : прэзентацыя / А. Суша // Мова нанова. Бясплатныя курсы беларускай мовы. – Рэжым доступу: http://www.movananova.by/zaniatki/cikavinki-500-gadou-belaruskamu-knigadrukavannyu.html. – Дата доступу: 6.02.2017.11. Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст [Электронны рэсурс] // Минск: Белорусская цифровая библиотека LIBRARY.BY. - Режим доступа: http://library.by/portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1290098273&archive=1290177995&start_from=&ucat=&. – Дата доступа: 6.02.2017.12. Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання: агульнадаступная група [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1349823278370061&set=a.126771754008559.17440.100000272050576&type=3&theater. – Дата доступу: 6.02.2017.13. Ці ўшануюць спадчыну скарыны маркай? [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.racyja.com/hramadstva/tsi-ushanuyuts-spadchynu-skaryny-markaj/. – Дата доступу: 6.02.2017.

Page 75: Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)

Прэзентацыю падрыхтавала вядучы бібліятэкар Пакатовіч Т.К.