kronika 23.03.12

12
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] сайт http://3sektar.by/ Выпуск 10 (522) (23 cакавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!.....2 Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка......2 Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка.....3 На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута.................3 Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў».............4 BY_HUB – першы крок зроблены............................4 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.............5 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».......5 "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію.......7 Міжнародныя парламенцкія стыпендыі......................7 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі..........8 Міжнародная студэнцкая канферэнцыя......................8 Творчы конкурс “Вольнае слова”..........................8 Фотафестываль запрашае фатографаў.......................9

Upload: third-sector

Post on 05-Jun-2015

345 views

Category:

News & Politics


13 download

DESCRIPTION

Выпуск 10 ад 23.03.2012

TRANSCRIPT

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыныад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 10 (522)

(23 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёння ў выпуску:

Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!................................2

Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка...................................2

Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка....................................3

На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута...................................................3

Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў»..........................................4

BY_HUB – першы крок зроблены.........................................................................4

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў............................................5

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»................................5

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію...................................7

Міжнародныя парламенцкія стыпендыі..............................................................7

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі.........................................8

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя.............................................................8

Творчы конкурс “Вольнае слова”.........................................................................8

Фотафестываль запрашае фатографаў.............................................................9

Piligrymka.by абвясціла конкурс............................................................................9

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў.......................................9

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва......................................................9

Падзеі:

уверх

Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца

грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць

першыя крокі ў прафесіі. Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у

Беларусі. У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і

прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт. Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне

“Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск). Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы

Фестывалю.Паводле http :// t - styl . info

уверх

Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавікаДля дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае

Генадзь Бураўкін.Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне будзе спалучана з

культурнымі імпрэзамі, салодкім пачастункам і невялічкімі прэзентамі для ўсіх удзельнікаў. Гэтым разам пасля дыктоўкі гродзенцаў чакае выступ Алеся Камоцкага і прэзентацыя двух

апошніх выданняў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”. Кнігу ”Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” (ліставанні паэткі - 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню,) прадставіць укладальнік Міхась Скобла. Сяргей Шапран прэзентуе кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

Дыктоўка распачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку.

Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і Таварыства Беларускай школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасферу і торт для ўсіх прысутных.

Запрашаем усіх!Будзьма з мовай!

2

Сёння гарадзенскаму "Таварыству Беларускай Школы" прыйшоў апошні ліст з адмовай на прадстаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі.

Яшчэ ў лютым старшыня таварыства Таццяна Канопкіна, накіравала лісты ў гарвыканкам, Міністэрства адукацыі і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спаслаўшыся на план мерапрыемстваў Савета Міністраў па папулярызацыі кніг на беларускай мове і пашырэнню ўжывання роднай мовы сярод насельніцтва, але памяшканне так і не знайшлося.

Паводле http :// t - styl . info уверх

Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавікаГарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніка старшыні

Ірыны Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гродне.У адрозненне ад сталіцы, святочнае мерапрыемства на Дзень Волі ў горадзе над Нёманам

забаронена.У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі

часткі 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Адзін з заяўнікоў мітынгу праваабаронца Уладзімір Хільмановіч адзначае, што такое рашэнне гарвыканкаму не стала нечаканасцю:

“Гарадзенская ўлада ўжо даўно і яскрава засведчыла сваё негатыўнае стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў Беларусі, да вялікіх гістарычных датаў. Што датычыць самога зместу адмовы, то яна сфармулявана па прынцыпе “нельга, таму што нельга”.

Як адзначае праваабаронца, з адмовы выразна бачна неэтычная фармулёўка чыноўнікаў у афіцыйным адказе грамадзянам:

“Можна толькі здагадвацца, што гарвыканкам мае на ўвазе. Калі тое, што заява пададзеная не ў адпаведны тэрмін, то гэта не так – у адпаведнасці з Законам яна была пададзеная заказным лістом 7 сакавіка, у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Словам, абсалютна некарэктная адмова”.

Паводле http://t-styl.info

уверх

На TVP выйшаў фільм пра Андрэя ПачобутаАўтары стужкі – гродзенскі сябра ГА “БАЖ” Ян Роман і супрацоўнік польскага

тэлебачання Томаш Януліс. 19-хвілінны фільм называецца "Skazany na polskość", што значыць “Асуджаны да польскасці”.

- Назва фільма абыгрываецца, - расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. - "Skazany na polskość" і "Skazany za polskość": польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”.

У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх.

Сярод герояў стужкі - сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва.

Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім часе.

Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP Паводле http://t-styl.info

3

уверх

Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў» Рэчы для аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў, кнігі для дома

ветэранаў, вопратка для бяздомных і іншых людзей, якія маюць у ёй вострую патрэбу – усё гэта было перададзена 23 сакавіка слухачамі «Універсітэту Залатога Веку».

Удзел у акцыі па зборы кніг і рэчаў брала некалькі дзесяткаў слухачоў УЗВ.На працягу чатырох дзён яна сабралі каля 200 кніг (частка з іх будзе перададзена ў

бібліятэку гарадзенскай турмы), а таксама вялікую колькасць вопраткі і абутку.У межах «Школы добрых справаў» да канца вясны плануецца ажыццявіць яшчэ некалькі

дабрачынных акцый.«Школа добрых справаў» з’яўляецца неад’емнай часткай працы «Універсітэту Залатога

Веку», адной з мэтаў якога з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей.Паводле http://3sektar.by

уверх

BY_HUB – першы крок зробленыЯк выкарыстоўваць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі на карысць грамадства – такой тэме быў

прысвечаны першы трэнінг у межах праграмы BY-HUB, які адбыўся 17-18 сакавіка ў Гродне.Удзельнікі трэнінга з Гродна і Мінска, Брэста і Гомеля вучыліся са спосабамі фармавання з

дапамогай інтэрнэта каманд для сваіх праектаў, знаёміліся з разнастайнымі тэхналогіямі пошуку інфармацыі і інтэрнэт-платформамі, удасканальвалі свае ўменні працы ў сацыяльных сетках.

BY_HUB – гэта новая праграма ГА «Цэнтр «Трэці сектар», накіраваная на стварэнне пляцоўкі для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Заяўкі на ўдзел у першым трэнінгу ў межах праграмы падалі амаль 80 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. У сувязі з вялікай колькасцю заявак у красавіку адбудзецца яшчэ адзін падобны трэнінг.

Сачыце за інфармацыяй.Паводле http://3sektar.by

уверх

4

Абвесткі: уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаўНацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў

ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:“Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам,

перспектывам людзей вашага пакалення.“Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне

мінулага, сучаснага і будучага.“Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у

канкрэтнай мясцовасці.Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская

культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм

“Еўрабеларусь”4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы

Ўніверсітэт”.5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі –

сайт ampby . org 6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік

намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS .7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”.

Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.Апошні тэрмін - 1 мая.Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут

уверх

5

Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»,

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра». Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і

кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы: 1. Паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам

заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў).

2. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў). Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы. Парадак правядзення і конкурсныя заданні паўфіналаў:

1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі); 2. «Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі»: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу); 3. «Пазнай краіну». З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак; 4.«Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?»: конкурс-разважанне (хатняе заданне). Крытэрыі ацэнкі: – Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму); – Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання; – Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі; – Арыгінальнасць дэманстрацыі; – Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне. 5. Брэйн-рынг. Тэма: «Еўрааб’яднанні ў мінулым»; 6. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю).

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас gken 11@ gmail . com , указаўшы:

- Мясцовасць: - Навучальная ўстанова: - Кіраўнік каманды: - Узрост удзельнікаў каманды: -Кантакты: маб.тэл., mail:

Апошні тэрмін - да 9 красавіка.6

Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць

вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны

абед пасля падвядзення вынікаў поўфінала. Паводле http://nastaunik.info

уверх

"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у ЧэхіюЧэская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў межах Еўрапейскай

валанцёрскай службы на перыяд верасень 2012 – чэрвень/жнівень 2013 у Празе (Чэхія) ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.

Працоўная мова – ангельская.Абавязкі:- Лектарская дзейнасць для студэнтаў сярэдніх школ, паказ фільмаў і арганізацыя

дыскусій. Мэта – пазнаёміць чэскіх школьнікаў з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, гісторыяй,

культурай, ладам жыцця.- Адміністратыўная дапамога офісу "Грамадзянскай Беларусі".Арганізатары аплочваюць дарогу, пражыванне, харчаванне, суткавыя выдаткі, курсы чэскай

мовы.Каб узяць удзел, неабходна даслаць CV і кароткі матывацыйны ліста (1 старонка) на

электронны адрас: info @ civicbelarus . eu Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.Падрабязная інфармацыя – на сайце: http :// ec . europa . eu / youth / youth - in - action -

programme / european - voluntary - service _ en . htm Рассылка belngo.info

уверх

Міжнародныя парламенцкія стыпендыі Нямецкі Бундэстаг прапануе міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) на 2013 год

выпускнікам ВНУ з Беларусі - 5 месяцаў навучання ў берлінскім універсітэце і стажыроўкі ў дэпутатаў.

Стыпэндыя прадугледжаная для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных установаў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы прэтэндэнты мусяць быць не старэйшымі за 30 год.

Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу. На перыяд 5-месячнага знаходжання ў Берліне ўдзельнікі будуць залічаныя ва ўніверсітэт імя умбальдта і атрымаюць магчымасць наведаць вучэбныя заняткі ў адным з трох берлінскіх універсітэтаў.

Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.

7

Падрабязная інфармацыя пра неабходныя дакументы – на сайце: http :// www . bundestag . de / bundestag / europa _ internationales / internat _ austausch / ips / index . jsp

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня.Рассылка belngo.info (Паводле ampby.org)

уверх

Не спазніся!

уверх

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі Украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі

“Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” запрашае да ўдзелу моладзь з крытычным адкрытым поглядам на грамадства і шчырым жаданнем садзейнічаць зменам да лепшага ў сваім асяроддзі.

Да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў, якая пражывае ў Беларусі і хоча змяніць сваё наваколле да лепшага.

Задачай майстэрні з'яўляецца развіццё і навучанне моладзі праз рэалізацыю грамадскіх ініцыятыў.

Апошні тэрмін – да 25 сакавіка.З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў па эл.адрасе info . by @ maysternya . org .

уверх

Міжнародная студэнцкая канферэнцыяЕўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай

канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні, Літва.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http :// bit . ly / ykhBpL

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http :// bit . ly / zsnlMM Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)

уверх

8

Творчы конкурс “Вольнае слова” Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу

ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.Апошні тэрмін – да 15 красавіка. Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут Паводле http://baj.by

уверх

Фотафестываль запрашае фатографаўФатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas

Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве.Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць

адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва.Заяўкі прымаюцца на адрас festival @ kaunasphoto . info Апошні тэрмін - да 15 красавіка.Паводле http :// baj . by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс Пераможца атрымае цудоўную магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку

святога Пятра ў Ватыкане. Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае

пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka @ tut . by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www . piligrymka . by

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаўПрыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз

беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.Заяўкі можна дасылаць на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У

лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.

Прэсавая служба СБП (lit - bel . org ) уверх

Праграма Транспамежнага СупрацоўніцтваМіністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа

кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

9

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня. уверх

10