kronika 18.08.12

5
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] сайт http://3sektar.by/ Выпуск 19 (531) (18 жніўня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў ........................................................ 2 Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год .............................................. 2 Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў ................................................................... 3 «Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна ................................................................... 3 На ровары ў пошуках Атлантыды.................................................................................. 4 Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам» ........................................................................................... 4 Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі .......... 5

Upload: third-sector

Post on 21-Dec-2014

415 views

Category:

Documents


0 download

DESCRIPTION

 

TRANSCRIPT

Page 1: Kronika 18.08.12

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар” тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: [email protected] сайт http://3sektar.by/

Выпуск 19 (531)

(18 жніўня 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёння ў выпуску:

Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў ........................................................ 2

Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год .............................................. 2

Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу

Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў ................................................................... 3

«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна ................................................................... 3

На ровары ў пошуках Атлантыды .................................................................................. 4

Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць:

вырашаем праблемы разам» ........................................................................................... 4

Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі .......... 5

Page 2: Kronika 18.08.12

2

Падзеі:

уверх

Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў Больш за 100 чалавек заявіліся на ўдзел у трэнінгах другога модулю адукацыйнай праграмы

By_HUB, якую ладзіць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Чарговыя два трэнінгі ў межах праграмы адбудуцца ў Кіеве (6-7 кастрычніка і 20-21 кастрычніка)

і будуць арганізаваныя нашымі партнѐрамі з супольнасці MediaNext.

Першы з серыі трэнінгаў пад агульнай назвай “Да новых аўдыторый з дапамогай новых

медыяў” адбыўся ў Кіеве 28-29 ліпеня.

Удзельнікі трэнінга вывучалі, як выпрацаваць уласнае разуменне працы ў новых медыя, як

ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, як арганізаваць фільтрацыю інфармацыі, каб не

патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі. Асобнымі

аспектамінавучання былі спосабы забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце, а таксама арганізацыя працы

з відэа для прыцягнення аўдыторыі, выкарыстоўваючы схаваныя магчымасці YouTube.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў

людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння

якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя

мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсѐ прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты,

блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце.

уверх

Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год Прыѐм заяваў пачнецца з 3 верасня. Анкеты на ўдзел у праграме

чацьвѐртага акадэмічнага года будуць запаўняць як слухачы, якія

жадаюць працягваць удзел у ѐй, так і новыя кандыдаты.

Сѐлетні адбор будзе складацца з двух этапаў. Спачатку ўсе ахвотныя

браць удзел у занятках "Універсітэту Залатога Веку" запоўняць анкеты-заяўкі, а затым адбудзецца

некалькі групавых суразмоваў-прэзентацый, па выніках якіх будзе сфармаваны спіс слухачоў УЗВ

на 2012/2013 акадэмічны год.

У час прэзентацый будуць прадстаўленыя секцыі, якія будуць працаваць у межах УЗВ,

прадстаўлена канцэпцыя працы Праграмы, а таксама ўмовы ўдзелу ў ѐй. Расклад прэзентацый-

суразмоваў з'явіцца ў пачатку верасня.

Page 3: Kronika 18.08.12

3

Дадатковую інфармацыю пра набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год можна атрымаць па

тэл. 75-71-72 (грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"), а таксама (8-029) 284-77-99 (Лана

Руднік, кіраўнік Праграмы УЗВ).

уверх

Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў Чарговая сустрэча гэтай арганізацыі, у склад якой уваходзяць арганізацыі з розных еўрапейскіх

краін, адбудзецца 4-6 кастрычніка ва Ўроцлаве (Польшча).

Федэрацыя была створаная ў 1990 г. Яе мэтамі з'яўляюцца пашырэнне доступа сталых людзей да

акадэмічнай адукацыі, развіццѐ супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы

адукацыі сталых.

Дэлегацыя УЗВ будзе мець магчымасць пазнаѐміцца з дзейнасцю Федэрацыі, каб у будучым,

магчыма, таксама ўступіць у яе шэрагі.

уверх

«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна

Сустрэчу з такой назвай ладзяць 24 жніўня сябры грамадскага

аб'яднання "Ліберальны клуб" сумесна з Friedrich Naumann Foundation,

Robert Bosch Foundation, European Academy Berlin і Polish Robert Shuman

Foundation.

«Еўропа ў сакваяжы» – гэта міжнародны адукацыйны праект беларускіх,

нямецкіх і польскіх маладых экспертаў у галіне еўрапейскай палітыкі.

Мэтай праекта з'яўляецца азнаямлення беларускай грамадскасці з асноўнымі

трэндамі развіцця Еўрапейскага саюза ў XXI cтагоддзі.

Праект будзе праходзіць у чатырох беларускіх гарадах – Гродна, Віцебску, Мінску і Брэсце. У

рамках праекта маладыя эксперты з розных краін выступяць з прэзентацыямі аб еўрапейскай

інтэграцыі, праблемах і перспектывах развіцця Еўрапейскага саюза, адукацыйных праграмах для

беларусаў у краінах ЕС.

Page 4: Kronika 18.08.12

4

Як адзначае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Апейкін (на здымку), гэты праект будзе

цікавы гарадзенцам у першую чаргу тым, што яны змогуць атрымаць веды аб Еўрасаюзе ды яго

ініцыятывах з першых вуснаў, ад еўрапейскіх экспертаў:

“На жаль, зараз беларускія грамадзяне не шмат ведаюць пра канкрэтную дзейнась Еўрапейскага

саюза, у тым ліку – скіраваную на Беларусь. Шмат якой інфармацыі пра цікавыя ды карысныя

магчымасці для беларусаў увогуле не даходзіць да простых людзей. Асабліва гэтая праблема

бачная ў рэгіянальных гарадах. Наш праект накіраваны на тое, каб ліквідаваць гэты недахоп

ведаў – каб жыхары Гродна, Віцебску ды Брэсту мелі магчымасць наўпрост паразмаўляць з

еўрапейскімі ды айчыннымі экспертамі і даведацца пра ўсе цікавыя для іх аспекты дзейнасці

Еўрасаюза”.

Цягам мерапрыемства удзельнікі лепш пазнаѐмяцца са зместам праграм «Усходняе партнѐрства»,

«Дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», а таксама шэрагам іншых праграм Еўрапейскага саюза,

накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі.

Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства не патрабуецца. З дакладнай праграмай ды экспертамі

можна пазнаѐміцца на сайце “Ліберальнага клуба”

Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў арт-кавярні “Палітра” (вул. Моладзевая, 1).

уверх

На ровары ў пошуках Атлантыды

Кола раварыстаў-вандроўнікаў, некамерцыйная ініцыятыва краязнаўчых

падарожжаў па гістарычнай Гарадзеншчыне й Літве.Так яны пішуць пра

сябе ў сацыяльных сетках.

Сайт “Твой стыль” зрабіў інтэрв’ю з адным з заснавальнікаў суполкі

гарадзенскім журналістам Вітаўтам Парфёненкам.

уверх

Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам»

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі

конкурсу «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам», накіраванага

на

ўмацаванне партнѐрства мясцовых органаў улады і грамадзян праз

Page 5: Kronika 18.08.12

5

падтрымку дэманстрацыйных рашэнняў у галіне энергетычнай эфектыўнасці.

Сярод пераможцаў конкурсу апынуліся

- Парэчская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва

PBEU-5 "Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне энергіі”;

- Азѐрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва

PBEU-21 "Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і

альтэрнатыўных крыніц энергіі”;

- Яслі-сад г.п. Жалудок - праектная ініцыятыва PBEU-15 "Энергазберажэнне ў дзіцячым садку”;

- Гімназія г. Шчучына - праектная ініцыятыва PBEU-11 “Энергаэфектыўнасць: ад

энэегаэфектыўнага кабінета да практыкі энергазберажэння”.

Па матэрыялах eurasia.by

уверх

Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі Першы нумар выдання прысвечаны праблемам свабоды сходаў і справядлівага

суда. Наступны выпуск будзе прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 г.

Рускамоўную і ангельскамоўную версію часопіса «Lawtrend Monitor» можна

пагартаць альбо спампаваць па

спасылцы http://lawtrend.org/ru/content/about/news/Lawtrend-monitor-1-dostupen-

v-elektronnoi-versii/