grsu.byelib.grsu.by/katalog/159504-342265.pdf · 2016. 5. 6. · УДК 811.161.3:398.91 ББК...

696
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ» ².ß.ËÅÏÅØÀ¡ Ì.À. ßÊÀËÖÝÂ²× ÒËÓÌÀ×ÀËÜÍÛ ÑËÎ¡Í²Ê ÏÐÛÊÀÇÀÊ Слоўнік Гродна ГрГУ імя Я. Купалы 2011

Upload: others

Post on 20-Aug-2020

5 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

  • Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    УСТАНОВА  АДУКАЦЫІ

    «ГРОДЗЕНСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  УНІВЕРСІТЭТ

    ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

    ².ß.ËÅÏÅØÀ¡Ì.À. ßÊÀËÖݲ×

    ÒËÓÌÀ×ÀËÜÍÛ ÑËÎ¡Í²Ê ÏÐÛÊÀÇÀÊ

    Слоўнік

    ГроднаГрГУ імя  Я. Купалы

    2011

  • УДК 811.161.3:398.91ББК 81.411.3-4        Л48

    Рэкамендавана Саветам філалагічнага факультэтаГрДУ імя Я. Купалы.

    Р эцэнз енты:

     Рагаўцоў В.І., доктар філалагічных навук, прафесар,загадчык кафедры беларускай мовы МДУ імя А.А. Куляшова;

    Даніловіч М.А., доктар філалагічных навук, прафесар,загадчык кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства

    ГрДУ імя Я. Купалы.

    Лепешаў,  І.Я.

    Тлумачальны слоўнік прыказак /  І.Я. Лепешаў,  М.А. Якалцэвіч. –Гродна : ГрДУ, 2011. – 695 с.

    ISBN 978-985-515-446-5

    Першае  выданне  (пад  назвай  «Слоўнік беларускіх  прыказак»)  выйшла  ўвыдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1996 г. (апісана 954 прыказкі). У ця-перашнім выданні апісваецца  каля  1800 найбольш  ужывальных прыказак,  тлу-мачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная харак-тарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладаміз мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборні-ках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказкахёсць даведкі пра  іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыка-зак і сінанімічныя адносіны паміж імі.

    Прызначаецца  для  спецыялістаў-мовазнаўцаў,  літаратуразнаўцаў, пісьмен-нікаў, журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў і шырокага кола  чытачоў.

    УДК 811.161.3:398.91ББК 81.411.3-4

    © Лепешаў І.Я., Якалцэвіч М.А., 2011  © Установа адукацыі        «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт       імя Янкі Купалы, 2011ISBN 978-985-515-446-5

    Л48

  • -3-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Ó  выніку  шматгадовага  вывучэння  мовы,  быту,  звычаяўсвайго народа І. І. Насовіч зазначыў: «Беларусы ўсе фак-ты,  усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя,так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падво-дзяць пад мерку прыказак сваіх... Паміж простымі людзьмі ёсцьшмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак,вясёлы, спрэчны, сумны, – адразу ж і дарэчы падаюць прыказку,нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскаймовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы»1 .

    Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць пры-казак у народзе падмеціў і К. Крапіва: «Ёсць такія аматары прыка-зак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць некожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстаяпрыказка ўтварылася: «Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца»2 .

    Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлю-страванне і ў мастацкіх тэкстах. Так, у трылогіі Я. Коласа «На ро-станях» выкарыстана 109 прыказак, у п’есах Я. Купалы «Паўлін-ка» і «Раскіданае гняздо» іх адпаведна 18 і 21, у раманах «Мядз-ведзічы» К. Крапівы – 37, «Сокі цаліны» Ц. Гартнага – 29, «Людзіна балоце» І. Мележа – 26, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля – 31, «Плачперапёлкі» І. Чыгрынава – 30, у аповесцях «Рудабельская рэспуб-ліка» С. Грахоўскага – 24, «Шануй сваё імя» В. Блакіта – 12.

    Амаль усе прыказкі характарызуюцца «найбольшай канцэн-трацыяй  думкі пры  найменшай  затраце слоўнага  матэрыялу»3  івылучаюцца такімі асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, воб-разнасць, высокія мастацкія вартасці.

    Народжаныя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся івыдаваліся шматлікімі  збіральнікамі вуснай  народнай  творчасці(Я. Чачот, П. Шпілеўскі, В. Дыбоўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, І. На-совіч, Я. Ляцкі, М. Федароўскі, Ф. Янкоўскі і інш.).

    На  працягу  доўгага  перыяду  прыказкі  вывучаліся  толькі  ўфальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай твор-часці. І ў працах параўнальна нядаўняга часу знаходзім аналагіч-ны погляд. Так, у прадмове да «Фразеалагічнага слоўніка рускай

    1  Сборник белорусских  пословиц, составленный  И. И.  Носовичем  //  Сб.ОРЯС Имп. АН. – СПб., 1874. Т. XII. № 2. С. III–IV.

    2 Крапіва К. Беларускія прыказкі // Зб. тв.: У 4 т. – Мінск, 1963.  Т. 4.  С. 227.3 Тамсама. С. 250.

  • -4-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    мовы»  чытаем:  «Як  прыказка,  так  і  прымаўка, –  паняцці  нелінгвістычныя»4 .

    Прыкладна такое ж азначэнне «фальклорнай накіраванасці»даецца  і  ў  «Беларускай  Савецкай  Энцыклапедыі»:  «Прыказка –граматычна і лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнагазместу, закончанае суджэнне; адзін з фальклорных жанраў»5 .

    Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўля-ецца  ў  памяці  ў  якасці  гатовага  слоўнага  комплексу,  дазваляеставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразе-алагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненнеад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спява-юцца, як, напрыклад, народныя песні ці частушкі, не расказваюц-ца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для раз-гадвання, як загадкі, – словам, самастойна не бытуюць, а, выклі-каныя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўля-юцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае суджэнне, правера-нае вопытам многіх пакаленняў.

    Прыказкі, як і іншыя моўныя адзінкі, павінны даследавацца зчатырох бакоў: семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і сты-лістычнага.

    Перш чым гаварыць пра асноўныя асаблівасці прыказак у іхлінгвістычным плане, неабходна коратка спыніцца на пытанні праразмежаванне паняццяў «прыказка» і «прымаўка».

    Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX–XX стст. уклю-чалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай «Прыказкіі прымаўкі». Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоў-валі паняццяў «прыказка» і «прымаўка», другія – спрабавалі вы-явіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку.Пытанне пра размежаванне гэтых паняццяў не раз закраналася ўтэарэтычных літаратуразнаўчых працах, аднак і сёння яно не маеадназначнага рашэння.

    У энцыклапедыях, лексікаграфічных даведніках  і навучаль-ных дапаможніках пераважае думка, што прымаўка «адрозніваец-ца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закончаным суджэннем ізвычайна не мае павучальнага зместу»6 .

    4 Фразеологический словарь русского языка / под  ред. А. И.  Молоткова. –М., 1978. С. 15.

    5 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Мінск, 1975. Т. 8. С. 597.6 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. – Мінск, 1980. Т. 4. С. 449.

    (ТСБМ).

  • -5-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Нягледзячы  на  такое,  здавалася  б,  лагічнае  размежаваннедзвюх моўных з’яў, іх вельмі часта змешваюць, у тым ліку і ў тлу-мачальных слоўніках, прыводзячы ў якасці ілюстрацыйнага матэ-рыялу  ў  слоўнікавых  артыкулах.  Так,  у  ТСБМ  ужыванне  слоўжыццё і перайсці ілюструецца народным афарызмам Жыццё пра-жыць – не поле перайсці, але ў адным выпадку (т. 2, с. 267) гэтавыслоўе  суправаджаецца  паметай  «прыказка»,  а  ў  другім  (т. 4,с. 184) – паметай «прымаўка». З аналагічнай з’явай сутыкаемся і ўіншых тлумачальных даведніках. Напрыклад, у «Тураўскім слоў-ніку» (т. 1, с. 72) слова бор мае ілюстрацыю Кажна сосна свомубору шуміць з паметай «прыказка», а слова бусько (т. 1, с. 97) ілю-струецца народна-дыялектным афарызмам На готово кубло бусь-ко найдзецца; гэты прыклад пазначаецца паметай «прымаўка», хоцьабодва выслоўі, і гэтае,  і папярэдняе, аднатыпныя: характарызу-юцца закончанасцю ў граматычных адносінах, ужываюцца ў воб-разна-пераносным плане і маюць павучальны змест.

    У мастацкіх тэкстах розных аўтараў таксама сустракаюццанярэдкія выпадкі, калі адзін пісьменнік называе пэўны народныафарызм прыказкай, а другі – прымаўкай. Напрыклад, у К. Крапі-вы: «Я прыказкай хачу тут байку завяршыць: хто ўкраў свінню,таму ў вушах пішчыць»; у рамане ж І. Новікава «Да світання блізка»гэта прыказка кваліфікуецца як прымаўка. Не кажы гоп, пакуль непераскочыш паводле К. Крапівы («Ёлкі-палкі») і Н. Гілевіча («Некажы «гоп»...») – прыказка, а паводле М. Паслядовіча («Навоштацябе  адкрылі,  Амерыка?») –  прымаўка.  Наогул  пры  ўключэнніпрыказкі ў больш шырокі кантэкст з дапамогай стылеўказальныхагаворак ці непасрэдных аўтарскіх спасылак звычайна словы «пры-казка» і «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца якабсалютныя сінонімы. Да прыкладу: «Як у прыказцы той: не купіўбацька шапкі,  няхай вушы мерзнуць» (М. Лынькоў)  і «Як у тойпрымаўцы: каб не клін ды не мох, то і плотнік бы здох» (С. Куха-раў); «Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца» (С. Кавалёў)і «Ёсць прымаўка: не смейся, рабе, дасць бог і табе» (С. Лобач).

    У фалькларыстыцы і мовазнаўстве існуе нямала поглядаў наразмежаванне прыказак і прымавак. Вось найбольш тыповыя з іх.

    1. Гэты погляд (яго можна назваць лагічным) стаў складвац-ца яшчэ ў першай палове XIX ст. У яго аснову рускія фальклары-сты паклалі такія крытэрыі, як завершанасць ці незавершанасцьвыказвання, здольнасць выражаць суджэнне або паняцце. Прыказкавыражае  закончанае  суджэнне,  а  прымаўка  абазначае паняцце  і

  • -6-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    характарызуецца незавершанасцю выказвання. Паняцце «прымаў-ка»  ілюструецца такімі  прыкладамі: чужымі рукамі  жар  загра-баць, не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла іінш. Аналагічнай думкі прытрымліваюцца і беларускія даследчыкі.Так,  К. Крапіва  ў  артыкуле  «Беларускія  прыказкі»,  прывёўшыпрыклады дзесятая вада на кісялі, як Піліп з канапель, і хвастомнакрыўся,  дадае: «Тут адразу відаць, што яны  самастойна  ўжы-вацца не могуць і, такім чынам, з’яўляюцца прымаўкамі»7 .

    Такі погляд на размежаванне прыказак і прымавак мае месцаі ў школьных падручніках па літаратуры. Тут прымаўкамі называ-юць «яркія ўстойлівыя выслоўі з незавершанай думкай», ілюстру-юць іх прыкладамі: следам за дзедам, рэшатам ваду насіць, хто ўлес хто па дровы8 . Тое самае знаходзім і ў сучасным падручніку-хрэстаматыі, дзе паняцце «прымаўка» паясняецца выразамі тыпусем пятніц на тыдні, жаба на языку не спячэцца, мякка сцеле дымулка спаць.

    Прыхільнікі  гэтага погляду,  як  відаць  з пададзеных  вышэйпрыкладаў, прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называ-ецца фразеалагізмамі.  Выразы тыпу чужымі рукамі жар  загра-баць, не ўсе дома, дзесятая вада на кісялі, рэшатам ваду насіцьна  законнай  падставе  ўключаюцца  ў  сучасныя  фразеалагічныяслоўнікі і з’яўляюцца аб’ектам фразеалогіі – новай лінгвістычнайнавукі, што  сфарміравалася  ў  апошнія  дзесяцігоддзі.  Зразумела,што ахарактарызаваны погляд на размежаванне прыказак і пры-мавак сёння выглядае як анахранізм.

    2.  Яшчэ  адзін  погляд  на паняцці «прыказка»  і  «прымаўка»можна назваць структурна-граматычным. Яго прыхільнікі ў асно-ву размежавання гэтых паняццяў кладуць форму народнага афа-рызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры. Я. Ляцкіпісаў: «Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыцьяе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэн-се заўсёды адначленная»9 .

    Падзяляюць  гэты  погляд  і  некаторыя  сучасныя  беларускіямовазнаўцы. Так, В.П. Красней піша: «Адрозніваюцца прыказкі іпрымаўкі сваёй структурай. Прыказкі па сваёй форме з’яўляюццавыслоўем,  што  складаецца  з  дзвюх  частак  (Ад  душы  працуеш –

    7 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 225.8 Родная літаратура. Падручнік-хрэстаматыя для 5 класа. – Мінск, 1984. С. 25.9 Ляцкий Е. А. Несколько замечаний по вопросу о пословицах и поговор-

    ках // Изв. ОРЯС. 1897. Т. 2. С. 756.

  • -7-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Радзіму мацуеш). Прымаўка – таксама выслоўе, але яно складаец-ца з адной часткі (На чужыне і камар загіне)»10 .

    Паводле прыхільнікаў гэтага погляду, такія, напрыклад, ты-повыя прыказкі,  як Гарбатага магіла  выправіць ці Для  старцаміля не круг, трэба лічыць прымаўкамі, бо яны «адначленныя», авыслоўі За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш; Узяўсяза гуж, не кажы, што не дуж варта кваліфікаваць як прыказкі, бояны маюць «двухчленную» ці «трохчленную» структуру.

    Думаецца, што такі погляд бесперспектыўны, фармалістыч-ны і нічым не апраўданы. Розніцу паміж прыказкай і прымаўкайнельга шукаць у  іх  форме,  у  тым,  з  адной  ці дзвюх  частак яныскладаюцца.

    3. Адрозніваць прыказку ад прымаўкі можна і трэба толькі зулікам наяўнасці ці адсутнасці ў іх пераноснага сэнсу – такі пунктгледжання ўпершыню быў выказаны В. Шырокавай у 1931 г. Янапісала: «Асноўным  адрозненнем прыказкі  ад прымаўкі  лічыццапераносны сэнс, якім валодае прыказка,  і адсутнасць яго ў пры-маўцы»11 .

    Гэты погляд быў у далейшым развіты У. П. Жукавым, які пра-панаваў па-новаму асэнсаваць тэрмін «прымаўка» і  ўсе парэміі,структурна арганізаваныя як сказ, падзяліў на тры тыпы: прыказкі,прымаўкі і прыказкава-прымаўкавыя выразы. Да прыказак ён ад-носіць народныя афарызмы, «якія маюць адначасова літаральны іпераносны (вобразны) план ці толькі пераносны план і з’яўляюц-ца ў граматычных адносінах закончаным сказам». Пад прымаў-камі «разумеюцца кароткія народныя выслоўі (нярэдка павучаль-нага характару), якія маюць толькі літаральны план і ў граматыч-ных адносінах з’яўляюцца закончаным сказам». Прыказкава-пры-маўкавыя выразы «спалучаюць у сабе прыметы прыказак і пры-мавак. Гэтыя выразы характарызуюцца тым, што частка слоў у іхскладзе збліжаецца ці супадае са словамі свабоднага ўжывання, адругая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагіз-мы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне»12 .

    Варта сказаць некалькі слоў пра яшчэ адзін погляд, пададзе-ны ў нядаўняй кнізе А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск,2000). Гэта тым больш неабходна зрабіць, бо і ў анатацыі (с. 2), і ўіншых мясцінах  (с.  11, 30) аўтар,  можна сказаць,  прэтэнцыёзна

    10 Красней В. П. Грані слова. – Мінск, 1986. С. 159-160.11 Широкова О. Жизнь пословицы // Рус. яз. в школе. 1931. № 6-7. С. 117.12 Жуков В. П. Словарь русских пословиц и поговорок. – М., 1967. С. 11–12.

  • -8-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    называе свой  погляд «новым»,  лічыць, што  «ў кнізе  ўпершынюабгрунтоўваецца навуковае размежаванне прыказак ад прымавакпаводле лінгвістычных прымет». Як сцвярджае А. Аксамітаў, «пры-казцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс». Але, па-пер-шае, такіх прыказак зусім мала. Па-другое, немагчыма ўявіць, якіпрамы сэнс мае  прыказка Пойдзе каза  да ваза,  папросіць сена:скулле ўбок (яна прыводзіцца аўтарам, у ліку іншых, як прыкладпрыказак з падвойным сэнсам). Прымаўкі ж, паводле А. Аксамі-тава «не маюць такога двухпланавага характару», «прымаўка маетолькі  прамы  план  зместу  выказвання».  Прыказка –  «вобразнаяматываваная адзінка мовы» (с. 298), а прымаўка – «фальклорныжанр» (с. 299). Затым аўтар ставіць пытанне: «Які ж лінгвістычныпрынцып ляжыць у аснове размежавання прыказак і прымавак?»(с. 300). Пасля непераканальнага і досыць блытанага разгляду ўсягопяці парэмій робіцца нечаканы і дзіўны вывад: «Такім чынам, маг-чымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак інемагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядаццаяк лінгвістычны крытэрый іх размежавання» (с. 301).

    З  такім  «лінгвістычным крытэрыем» ніяк  нельга пагадзіцца.Прыказкі  і фразеалагізмы – гэта розныя рэчы. Разам з тым можнапрывесці дзясяткі прыкладаў несумненных прыказак, а таксама, па-водле У.П. Жукава, прыказкава-прымаўкавых выразаў, у якіх, як ужоцытавалася, «другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныяфразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне». Вось толькінекалькі прыкладаў: «На беднага Макара ўсе шышкі валяцца», «Якваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», «Ваўка ногі кормяць», «Работа невоўк, у лес не збяжыць», «Багатаму чорт дзяцей калыша».

    Як бачым, сцісла апісаны тут «новы погляд» «навуковага раз-межавання прыказак ад прымавак» з’яўляецца не чым іншым, якняўдалай спробай удасканаліць схему, прапанаваную У.П. Жукавым.

    Сярод  даследчыкаў  беларускай  парэміялогіі  ёсць  думка  неразмяжоўваць прыказкі і прымаўкі. Так, К. Крапіва ў пачатку свайгоартыкула  «Беларускія прыказкі»  выкладае погляды  І. Снегірова,А.А. Патабні, А.І. Барычэўскага на паняцці «прыказка» і «прымаў-ка», а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызмаў, зазна-чае, што ў далейшым ён будзе «ўжываць адно слова – прыказка»13 .

    Ф. Янкоўскі лічыць, што «справа, відаць, у надуманасці раз-межавання прыказак і прымавак»14 . Ён ставіць знак роўнасці паміж

    13 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 226.14 Янкоўскі Ф. Беларуская мова. – Мінск, 1978. С. 160.

  • -9-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    прыказкай  і прымаўкай, называе  іх словамі-дублетамі, паказвае,што слова прымаўка трапіла ў беларускую літаратурную мову  зжывой народнай мовы, што ў народзе словы прыказка і прымаўкасэнсава не адрозніваюцца.

    Ужыванне тэрміна «прымаўка» было ў пэўнай меры апраўда-ным, пакуль у мовазнаўстве не замацаваўся тэрмін «фразеалагізм»,які фактычна выцесніў свайго папярэдніка для абазначэння адныхі тых жа моўных адзінак – устойлівых, узнаўляльных зваротаў зцэласнай семантыкай (тыпу: кот наплакаў, карона з галавы не спа-дзе, чужымі рукамі жар заграбаць).

    У гэтай сувязі, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны,уяўляецца найбольш лагічным, апраўданым скасаваць тэрмін «пры-маўка» як аналаг фразеалагізма і выкарыстоўваць адзіны тэрмін«прыказка» для абазначэння народных афарызмаў, якія валодаюцьінтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю, або ўжываць абодва сло-вы як тэрміны-дублеты.

    Трэба, аднак, мець на ўвазе, што прыказкі, калі іх разглядацьз семантычнага боку, паводле пераасэнсаванасці іх састаўных ча-стак, далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вылуча-юцца тры групы прыказак.

    Значная частка прыказак (п е р ш а я  група) мае алегарычнысэнс, г.зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае.Напрыклад, у прыказцы Куй жалеза, пакуль гарачае зусім не пражалеза ідзе размова; сэнс прыказкі – ‘спяшайся рабіць што-небудзь,пакуль не позна’ ці ‘карыстайся момантам’. Або: На злодзеі шапкагарыць – ‘той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, сам мімавольнавыдае сябе сваімі паводзінамі’; Яблык ад яблыні недалёка падае –‘свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў’.Такіх прыкладаў прыкладна 520 сярод апісаных у Слоўніку.

    Д р у г а я  група аб’ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнагапераасэнсавання ўсіх кампанентаў. У гэту групу ўваходзіць большза палову прыказак (іх амаль 900 з ліку 1780). Частка слоў такіхпрыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Так, у прыказцы Нетакі чорт страшны, як яго малююць іншасказальны сэнс маюцьтолькі  словы  чорт  і  малююць;  агульны  сэнс  прыказкі –  ‘не  такстрашна на самай справе, як здаецца’. Або возьмем прыказку Ста-ры вол баразны не псуе. У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымаліпераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэ-тых непераасэнсаваных слоў: ‘стары, вопытны чалавек не сапсуетаго, за што бярэцца’. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова

  • -10-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    вучыць у прыказцы Яйцо курыцу вучыць, якая абазначае ‘малады,нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага’.

    Ёсць і  т р э ц я я  група прыказак (іх каля 300). Яны наогулзаўсёды ўжываюцца  толькі  ў прамым  значэнні  і не патрабуюцьтлумачэння. Агульны сэнс кожнай такой прыказкі вынікае з пра-мых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Госць госця не-навідзіць, а гаспадар абодвух; Век жыві – век вучыся.

    У беларускім мовазнаўстве няма адзінства поглядаў адноснатаго, уключаць ці не ўключаць прыказкі ў склад фразеалогіі.Напрыклад, Ф.М. Янкоўскі да фразеалогіі адносіць не толькі «ўлас-на фраземы», але і прыказкі, крылатыя выразы, прыгаворкі і ма-тывуе гэта тым, што ўсе яны «не ствараюцца ў размове, а выкары-стоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэн-не, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме»15 .

    Прыкладна тое самае  знаходзім і ў некаторых навучальныхдапаможніках па беларускай мове, у іх прыказкі разглядаюцца якфразеалагічны матэрыял, уключаюцца ў раздзел «Фразеалогія».

    Несумненна, паміж прыказкамі і фразеалагізмамі ёсць шматчаго падобнага, агульнага. Адзначаючы гэта агульнае, нельга, ад-нак, не  заўважаць, што паміж  імі  існуюць  істотныя, прынцыпо-выя адрозненні лагічнага, структурнага, сінтаксічна-функцыяналь-нага і спалучальнага плана, якія дазваляюць сцвярджаць, што фра-зеалагізмы і прыказкі – моўныя адзінкі неаднароднага тыпу.

    1. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюцьадзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Фразеа-лагізмам уласціва катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне, у ад-паведнасці з гэтым вылучаюцца дзеяслоўныя (вадзіць за нос к а -г о, несці свой крыж), прыслоўныя (гады ў рады, на вераб’іны скок),назоўнікавыя (агульнае месца, бабіна лета), прыметнікавыя (ад-наго поля ягады, лёгкі на язык) і іншыя разрады фразеалагізмаў.Возьмем такі ўрывак з аповесці Я. Коласа «Дрыгва»: – Ты сам сабеяму  капаеш... – Ты  мне капаеш яму! –  перапыніў Аўгіню Васіль.Будаўнічым матэрыялам для сказаў гэтага ўрыўка выступае пара-лельна са словамі і фразеалагізм капаць яму  к а м у, які служыцьдля выражэння пэўнага паняцця, мае дзеяслоўнае значэнне ‘рых-таваць пагібель каму-небудзь’.

    Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з’яў-ляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры да-

    15 Янкоўскі Ф. М. Беларуская фразеалогія. – Мінск, 1981. С. 9.

  • -11-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    памозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест,што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Адзін прык-лад: – Затаіўся здраднік, жыве з намі тут побач... А хто? – Ц і х а яс в і н н я        г л ы б о к а      к а п а е, –  задуменна сказаў Карабан(А. Кобец-Філімонава. Жаваранкі над Хатынню). Выдзеленая тутпрыказка выражае суджэнне,  якое можна перадаць сказам  ‘ціхі,скрытны чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі’.

    2. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваёй струк-туры.  Знешне, па  сваёй форме, фразеалагізмы часцей  за ўсё па-добныя на словазлучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць гра-матычна галоўны кампанент і граматычна залежнае ад яго слова(напрыклад: абіваць парогі, стрэляны верабей, казёл адпушчэння,бачыць наскрозь, на лес гледзячы). Другая група фразеалагізмаўпаводле іх структуры – гэта выразы са структурай спалучэння слоў;у такіх фразеалагізмах няма ні граматычна  галоўнага, ні грама-тычна залежнага кампанента (пад бокам, на вачах, ні рыба ні мяса,і ў хвост і ў грыву). Яшчэ адна група – фразеалагізмы са структу-рай сказа, аднак амаль усе яны «маюць адкрытую (незамкнёную)структуру і патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцнакіруемых слоў са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнагасуб’екта»16 . Гэта выразы тыпу: вочы на лоб лезуць у  к а г о, душане прымае ч ы я  ч а г о, песенька спета ч ы я,  к а г о, язык калявушэй матляецца ў  к а г о, кашы не зварыш з  к і м.

    Калі цяпер звярнуцца да прыказак, то відавочна, што ўсе янымаюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтана-цыйнай завершанасцю, служаць для перадачы закончанай інфар-мацыі. Разглядаючы прыказкі з боку іх структуры, можна сцвяр-джаць, што сярод іх ёсць амаль усе вядомыя ў сінтаксісе тыпы про-стых  і  складаных  сказаў.  Вось  прыклады  прыказак,  структурнаарганізаваных як просты двухсастаўны сказ: Адклад не ідзе на лад;Да пары збан ваду носіць. Вельмі многія прыказкі маюць структу-ру аднасастаўных сказаў у такіх разнавіднасцях, як абагульнена-асабовы  сказ  (Кашы  маслам  не  сапсуеш),  безасабовы  сказ  (Даўдачы не трэба прыдачы), інфінітыўны сказ (Сілай не быць мілай).Значная частка прыказак з’яўляецца той ці іншай разнавіднасцюскладанага сказа. На ўзор складаназлучаных сказаў аформлены,напрыклад, такія прыказкі: Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек зчалавекам заўсёды; Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей.

    16 Жуков В. П. Русская фразеология. – М., 1986. С. 208.

  • -12-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Структуру складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамімаюць такія прыказкі: Ведае кошка, чыё сала з’ела; Добра смяец-ца той, хто смяецца апошні; Які куст, такі і адростак; Хто бдзятла пазнаў, каб не яго доўгі нос; На тое і шчупак у моры, кабкарась не драмаў; Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў; Дзе нянекмнога,  там дзіця бязнога.  Ёсць нямала прыказак  са  структурайбяззлучнікавых  складаных  сказаў:  Лес  сякуць –  трэскі  ляцяць;Сабака брэша – вецер носіць; Гультай за работу – мазоль за руку.Многія прыказкі складаюцца больш чым з дзвюх прэдыкатыўныхчастак: Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж; Закон што дышла,куды павярнуў, туды і выйшла; Скажы мне, хто твае сябры, і яскажу, хто ты.

    3. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай на-зіраюцца і ў сінтаксічна-функцыянальным плане. Фразеалагізмы,з’яўляючыся будаўнічым элементам сказа, гэтак жа, як і словы, заў-сёды функцыянуюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Напрыклад,дзеяслоўныя фразеалагізмы выступаюць звычайна ў ролі выказні-ка, назоўнікавыя – у ролі розных членаў сказа, прыслоўныя – у роліакалічнасці і г.д. Фразеалагізмы, несуадносныя з той ці іншай час-цінай мовы (тыпу: мядзведзь на вуха наступіў к а м у),  часцей заўсё выконваюць ролю галоўнага члена безасабовага сказа.

    Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносі-нах з’яўляюцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыя-наваць у ролі якога-небудзь члена сказа. Калі перад намі прыказка,усе кампаненты якой выкарыстаны з прамым значэннем, то кожнаеяе паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. Напрык-лад, не выклікае ніякіх цяжкасцей сінтаксічны разбор прыказкі Братлюбіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую.

    Зусім іншае назіраем у прыказках, усе ці амаль усе кампанен-ты якіх пераасэнсаваліся. Скажам, у прыказцы Рука руку мые, штозначыць  ‘адзін  выгароджвае другога  ў якой-небудзь  несумленнайсправе’, кампанент рука не з’яўляецца прадметам выказвання. А тамулічыць, што тут рука – дзейнік, мые – выказнік, руку – дапаўненне,значыць разбурыць прыказку, ператварыць яе ў звычайнае спалу-чэнне слоў, абяссэнсіць яе, вытравіць з яе тое абагульненае, пераа-сэнсаванае, што замацавалася за ёй у працэсе моўных зносін.

    Прыказка Яйцо курыцу вучыць адрозніваецца ад папярэдняйтым, што ў ёй два першыя кампаненты пераасэнсаваныя, а трэцімае прамое значэнне. Але і ў ёй яйцо (хоць і стаіць у форме назоў-нага  склону)  не  з’яўляецца  прадметам  нашай  думкі  і,  значыць,

  • -13-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    дзейнікам. Інакш кажучы, такія прыказкі сінтаксічна непадзель-ныя. «Спроба сінтаксічнага члянення або пераводзіць іх з інша-сказальнага, вобразнага плана ў літаральны, або ператварае пры-казку, калі яна не мае літаральнага плана, у свабодны сказ такогаж лексічнага складу»17 .

    4. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваіх спа-лучальных магчымасцях. Будучы структурным элементам сказа,фразеалагізм уступае ў пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словаміці (значна радзей) фразеалагізмамі. У залежнасці ад таго, як ажыц-цяўляецца лексіка-граматычная спалучальнасць фразеалагізма сасловамі, выдзяляюцца чатыры тыпы  фразеалагічных значэнняў:адносна свабоднае,  валентна абмежаванае,  канструктыўна абме-жаванае і сінтаксічна абумоўленае.

    Фразеалагізмы  з  адносна  свабодным  значэннем  валодаюцьсемантычнай самастойнасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўныхканкрэтызатарах  іх  значэння.  Спалучальныя  магчымасці  такіхфразеалагізмаў даволі шырокія. Фразеалагізм бабіна лета можаўжывацца,  напрыклад,  у  такім  акружэнні:  Стаяла  бабіна  лета(М. Капыловіч); Быў пачатак бабінага лета (І. Дуброўскі); Адвя-чорак апошняй пары бабінага лета (В. Быкаў); Плыло павуціннебабінага лета (І. Шамякін).

    Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем спалуча-юцца  са  строга  акрэсленымі  словамі.  Напрыклад,  фразеалагізмкуры не клююць ‘вельмі многа’ ўступае ў кантакт толькі са словамгрошай. Некаторыя фразеалагізмы спалучаюцца з двума і большсловамі; напрыклад, прыслоўны выраз на свае вочы, што значыць‘без пасрэднікаў, непасрэдна самому’, кантактуе з дзеясловамі-суп-раваджальнікамі бачыць, пераконвацца, упэўнівацца.

    Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем рэ-алізуюцца толькі ў пэўнай, акрэсленай канструкцыі, яны маюцьабавязковую спалучальнасць «справа». Паяснім гэта такім прык-ладам: Дакуль жа вы будзеце вадзіць за нос мяне? (С. Баранавых).Тут, як і ва ўсіх астатніх выпадках, дзеяслоўны фразеалагізм вадзіцьза нос ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і абавязковадапаўняецца  назвай  аб’екта  са  значэннем  асобы ў  вінавальнымсклоне. Менавіта такія ўмовы спалучальнасці з’яўляюцца нормайфункцыянавання для гэтага фразеалагізма з канструктыўна абме-жаваным значэннем.

    17 Жуков В. П. Словарь русских пословиц и поговорок. С. 11.

  • -14-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Фразеалагізмы з сінтаксічна абумоўленым значэннем – гэтатакія назоўнікавыя выразы, якія надзелены яркай ацэначнасцю іне столькі называюць прадмет, асобу ці з’яву, колькі вобразна ха-рактарызуюць іх, а таму ў сказе выступаюць пераважна ў ролі імен-нага выказніка, а таксама зваротка і прыдатка: «Табе, Андрэй, бачу...гэты завод як костка ў горле» (Э. Ярашэвіч); «А ты, божая кароў-ка, не кіпі! І язык пачасаць нельга!» (І. Мележ); «Святая праста-та, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазнача-на» (В. Быкаў).

    Прыказкі  ж, самі  з’яўляючыся сказам,  не  абумоўлены  якімі-небудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці сасловамі свабоднага ўжывання. Будучы «гатовымі формуламі жыц-цёвых з’яў ці гатовымі іх характарыстыкамі» (К. Крапіва), прыказкісвабодна ўключаюцца ў тэкст. Найчасцей у гутарцы паміж сураз-моўнікамі яны ўжываюцца як самастойны сказ-рэпліка: 1) – А ненарвёмся? За дротам ужо не пашкадуюць. Канец на месцы... – Б а- я з л і в а м у   і   к о р ч   м я д з в е д з ь (В. Адамчык. Год нулявы);2) – Куды яны дзеліся, тыя людзі? – У с ё     б у д з е ш в е д а ц ь,х у т к а    п а с т а р э е ш (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).Нярэдка прыказка выступае як частка складаназлучанага ці склада-назалежнага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамо-зе злучнікаў: 1) Такія людзі заўсёды лезуць на ражон, а   б е р а -ж о н а г а    і    б о г   б е р а ж э (У. Дамашэвіч. Дарожная гісто-рыя); 2) Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што л а п а ц ьб о т у   н е   п а р а (Я. Лецка. Дарога ў два канцы).

    У мастацкіх і публіцыстычных творах адным з пашыраныхспосабаў уключэння прыказкі ў тэкст з’яўляецца папярэдняя спа-сылка на народную мудрасць звычайна са станоўчай яе ацэнкай.У  такіх  выпадках  сінтаксічная  канструкцыя  ўяўляе  сабой  бяз-злучнікавы  складаны  ці  складаназалежны  сказ,  першая  часткаякога – уводна-ацэначная формула тыпу «нездарма ж людзі ка-жуць», «праўду людзі кажуць», «у народзе кажуць»: 1) Нездар-ма  ж  кажуць, што    а х в о т а        г о р ш        з а        н я в о л ю(М. Ваданосаў. Надзеі і спадзяванні); 2) Праўду кажуць людзі: а д -к л а д   н е  і д з е   ў   л а д (Л. Левановіч. Якар надзеі); 3) У наро-дзе кажуць: г о р к а    ч а с а м    п р а ц а, д ы    х л е б   а д    я ес а л о д к і (І. Гурскі. Вецер веку); 4) Праўду кажуць, што г а р аз    г а р о ю    н е    с х о д з і ц ц а, а    ч а л а в е к    з    ч а л а в е к а ма б а в я з к о в а    с т р э н у ц ц а (Я. Васілёнак. Адзіночнаякамера).

  • -15-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Уключэнне прыказак у тэкст даволі часта ажыццяўляецца прыдапамозе  іншых слоўных стылеўказальных агаворак  (тыпу: «ка-жуць», «як кажуць», «як гаворыцца», «як той казаў», «і праўда ж»і г.д.). Некалькі прыкладаў: 1) Як кажуць, б о г   н е   в ы д а с ц ь –с в і н н я   н е    з ’ е с ц ь (І. Шамякін. Першы генерал); 2) Як тойказаў, в ы ш э й    с а м о г а    с я б е   н е    с к о ч ы ш (К. Чорны.Зямля); 3) І праўда: п а с п я ш ы ш – л ю д з е й    н а с м я ш ы ш(У. Ягоўдзік. Пугачова песня).

    У вельмі многіх выпадках перад ужытай прыказкай ідзе пра-мая спасылка на гэты афарызм, які называецца то прыказкай, топрымаўкай. Сінтаксічная канструкцыя, утвораная такім чынам, –бяззлучнікавы складаны сказ, першая частка якога (са словам пры-казка ці прымаўка) афармляецца па-рознаму: «Ёсць такая прыказ-ка», «Прымаўка недарма гаворыць», «Вось дзе пацвердзілася пры-казка»,  «Правільна  кажа  народная  прымаўка»  і  г.д.  Напрыклад:1) Ёсць такая прыказка: «А д з і н   С ц я п а н – з а ў с ё д ы     п а н,а   к а л і   і    н я с т а ч а, д з і ц я   н е   п л а ч а» (Я. Колас. Наростанях); 2) У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: ш а в е цз а ў с ё д ы      б е з      б о т а ў  (К. Чорны.  Ідзі,  ідзі).  Аналагічнаяспасылка можа быць і пасля папярэдне ўжытай прыказкі: «А д н аг а л а в а    д о б р а, а   д з в е    л е п е й», – успомніў ён прыказку(А. Якімовіч. Базылёў курган). Часам прыказка можа разрываццапабочнай канструкцыяй: «Н е   ў з д ых а й, – кажа беларуская пры-казка, – ч а г о   н я м а, т о   н я х а й» (Р. Мурашка. Салаўі свято-га Палікара).

    Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, нельгапакінуць па-за ўвагай і той факт, што прыказкі з’яўляюцца дэры-вацыйнай базай фразеалагізмаў, што на іх аснове сфарміраваласякаля сотні фразеалагічных адзінак. Зразумела, што крыніцай уз-нікнення фразеалагізмаў бываюць толькі прыказкі, у якіх усе ціамаль усе кампаненты пераасэнсаваліся. Скарачэнне кампанент-нага складу прыказак  і ўтварэнне на  іх аснове фразеалагізмаў –адзін з жывых працэсаў, што адбываюцца ў мове. Для адных выс-лоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ўскарочаным выглядзе (як фразеалагізмы): губа не дура (з прыказкіГуба не дура: знае, што прымае), і кнігі ў рукі (з прыказкі Пісьмен-наму і кнігі ў рукі) і шмат іншых. Другія ж выкарыстоўваюцца і ўскарочанай форме (як фразеалагізм), і ў поўнай (як прыказка). Прыгэтым ужыванне выслоўя ў няпоўнай форме становіцца ўсё больштыповым для сучаснай беларускай мовы. Так, часцей ужываецца

  • -16-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    фразеалагізм абяцанка-цацанка, чым прыказка Абяцанка-цацан-ка, а дурню радасць.

    Сярод  іншых  прыказак,  якім  абавязаны  сваім  узнікненнемнекаторыя  фразеалагізмы18 , можна выдзеліць тры групы. Адныпрыказкі расшчапіліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца са-мастойна як фразеалагізм. Напрыклад, з прыказкі Старога вера-б’я на мякіне не правядзеш, якая абазначае ‘вопытнага чалавекане ашукаеш’, утварыліся фразеалагізмы стары верабей і на мякі-не не правядзеш. Адпаведна  і значэнне прыказкі размеркаваласяпаміж двума яе фрагментамі (‘вопытны чалавек’ і ‘не перахітрыш,не абдурыш каго-небудзь’). Другую групу складаюць прыказкі, адякіх адарваўся толькі трапны выраз з некалькіх слоў і стаў фразе-алагізмам. Так, «абломкам» прыказкі Мая хата з краю, нічога незнаю з’яўляецца фразеалагізм хата з краю, які заўсёды выступаеў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа і сваё значэнне ‘каго-небудзь зусім не датычыцца’ рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні зтым ці іншым прыналежным займеннікам: мая хата з краю (А. Ма-каёнак), твая хата з краю (К. Крапіва), яго хата з краю (А. Бачы-ла), яе хата з краю (І. Навуменка), наша хата з краю (І. Гурскі),ваша  хата  з  краю  (А. Куляшоў),  іх  хата  з  краю  (Х. Шынклер),іхняя хата з краю (М. Лынькоў).У трэцюю групу ўваходзяць пры-казкі, вобразная аснова якіх стала дэрывацыйнай базай фразеала-гізмаў. Напрыклад, фразеалагізм кусаць сабе локці сфарміраваўсяна вобразнай аснове прыказкі Блізка локаць, ды не ўкусіш, як бынасуперак яе літаральнаму сэнсу.

    Прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, неперастаюць ужывацца і самастойна.

    Варта асобна вылучыць чатыры прыказкі, якія, відаць, мож-на лічыць анамальнай з’явай, выключэннем з правіла. Маючы аб-салютна аднолькавы кампанентны склад, яны ў адных выпадкахвыступаюць як прыказка з усімі ўласцівымі ёй рысамі, у другіх –як звычайны фразеалагізм. І гэта адбываецца таму, што яны развіліў сабе спалучальныя магчымасці, набылі здольнасць быць струк-турным элементам сказа, уступаць у пэўныя сувязі і адносіны сасловамі кантэксту (гл. пра гэта больш падрабязна ў слоўнікавыхартыкулах Кароль  голы; Найшла каса на камень; Сэрца некамень; Язык без касцей).

    18 Пра шматлікія і разнастайныя шляхі ўзнікнення фразеалагізмаў на асно-ве прыказак гл. больш падрабязна: Лепешаў І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеа-лагізмаў. –  Мінск, 2004.

  • -17-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Як  відаць  са  сказанага,  прыказкі –  моўныя  адзінкі  іншагапарадку ў параўнанні з фразеалагізмамі, а таму няма ніякіх рэаль-ных падстаў уключаць іх у раздзел «Фразеалогія». Прыказкі паві-нны апісвацца не ў фразеалагічных, а ў парэміяграфічных давед-ніках, у тлумачальных слоўніках прыказак. Думаецца, што прыказкіяк  моўныя  адзінкі  найбольш  мэтазгодна  разглядаць  у  асобнымраздзеле,  які  здаўна  існуе ў навуцы: парэміялогія.  Праўда,  гэтыраздзел традыцыйна кваліфікуюць як састаўную частку фалькла-рыстыкі. Але паколькі прыказкі не толькі малы фальклорны жанр(гэта, так бы мовіць, з пункту гледжання іх паходжання), але і рэаль-на існуючыя моўныя адзінкі, то ёсць усе падставы выкарыстоў-ваць тэрмін «парэміялогія»  і як назву аднаго з раздзелаў мова-знаўства. Адпаведна варта абазначаць тэрмінам «парэміяграфія»тэорыю і практыку складання тлумачальных слоўнікаў прыказак.Гэтак  жа,  як  у  мовазнаўстве  існуюць  раздзелы  «Лексікалогія»  і«Лексікаграфія», «Фразеалогія»  і «Фразеаграфія»,  павінны быцьу курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы і раздзелы «Парэ-міялогія»  і «Парэміяграфія». У такім разе прыказкі перастануцьбыць беспрытульнымі і зоймуць сваё законнае, належнае ім месцаў курсе мовы як у вышэйшай, так і ў сярэдняй школе19 .

    Як вядома, тэрмін – гэта слова ці словазлучэне, якое даклад-на абазначае, называе пэўнае паняцце і становіцца агульнапрыня-тым, як бы ўзаконьваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі іг.д. Прыказка – несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ўдэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная пры-казка паасобку  і  ўсе, што ўваходзяць у парэмійны склад. Аднаккалі звярнуцца да шматлікіх прыказкавых дэфініцый, што даюццаў энцыклапедыях,  іншых  даведніках,  падручніках,  навучальныхдапаможніках і г.д., дык бачым, што амаль пад кожную з іх ніяк непадыходзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад,як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць».Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: Зняўшы галаву,па валасах не плачуць (шасцістопны харэй); Калі хата гарыць, неда пацераў (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюцьрытму: Кашы маслам не сапсуеш; І баран бы касіў, каб хто касунасіў. Гэтак жа  прыказкі  далёка  не  аднатыпныя  паводле  іншых

    19 Гл. пра падрабязную характарыстыку прыказак як моўных адзінак з се-мантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пункту гледжання ўкнізе:  Лепешаў  І.  Я.  Парэміялогія  як  асобны  раздзел  мовазнаўства.  –  Гродна:ГрДУ, 2006. 279 с.

  • -18-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны ма-юць «прамы і пераносны сэнс» або «адначасова літаральны і пе-раносна-вобразны план», не ўсе выражаюць суджэнне і не заўсё-ды з’яўляюцца выказамі павучальнага характару.

    Можна, не прэтэндуючы на ісціну ў апошняй інстанцыі, пра-панаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, неменш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцюабо часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна паву-чальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але  ітакое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда,  яна датычыць  зусімнязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, неназванай у самой прыказцы: І за лучынку знойдзе прычынку; І зашчэпку знойдзе прычэпку. Або прыказка І сам не гам і другому недам, якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыста-ецца і іншым не дае карыстацца чым-небудзь.

    Пад  у с т о й л і в а с ц ю  прыказкі разумеецца пастаянстваяе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу і струк-туры. У з н а ў л я л ь н а с ц ь – гэта рэгулярная паўтаральнасць,выкарыстанне  прыказкі  як  звычайнай  моўнай  адзінкі,  якая  нескладаецца ў працэсе зносін, а  выхопліваецца  з памяці ў  гато-вым выглядзе. А ф а р ы с т ы ч н а с ц ь – гэта трапнасць, лака-нічнасць, адшліфаванасць.

    У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адз-начаецца як  адна  з  асноўных асаблівасцей  прыказкі  яе ўстойлі-васць, пастаянства яе лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжы-ваннем прыказак у маўленні, то можна бачыць, што далёка не ўсеяны,  захоўваючы  пастаянства  свайго  зместу,  характарызуюццаўстойлівасцю формы, нязменнасцю іх кампанентнага складу. Длязначнай часткі прыказак (каля 40 %) характэрна з’ява варыянтнасці.

    Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца агуль-наўжывальныя разнавіднасці прыказкі, якія  адрозніваюцца пэў-най  структурнай зменнасцю плана  выражэння пры  нязменнасціплана зместу. Напрыклад, прыказка Не кажы гоп, пакуль не пе-раскочыў найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Ад-нак, апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднасцях: Не кажыгоп, не пераскочыўшы; Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Не перас-кочыў,  не кажы гоп; Калі не пераскочыў, не кажы  гоп. Ва  ўсіхсваіх варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне ‘не лічышто-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца’ і непа-рушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя аба-

  • -19-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    вязковыя дзве ўмовы і вызначаюць мяжу вар’іравання той ці іншайпрыказкі.

    У залежнасці ад таго, ш т о закранаецца вар’іраваннем, вылу-чаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці.

    Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з’яўляюцца лек-січныя варыянты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымівідазмяненнямі. У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай пры-казкі найчасцей ужываюцца сінанімічныя словы: Ведае (знае) кош-ка, чыё сала з’ела; Слязамі гору (бядзе) не паможаш. Нярэдка на-раўне з агульнамоўнымі лексічнымі сінонімамі выкарыстоўваюц-ца  і  кантэкстуальныя,  але  гэта  не  ўплывае  на  змест  прыказкі:Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля дзвюх матак ссе. Лексічная ва-рыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампанент, ана два  і больш, напрыклад: Груган гругану вока не выдзеўбе (недзяўбе, не клюе) – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе – Воран во-рану вока не выклюе (не выдзеўбе, не клюе).

    Другі  тып –  марфалагічныя варыянты.  Яны адрозніваюццаадзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, скло-навай, асабовай  і  інш.): Сорам не дым,  вачэй  (вочы) не выесць;Ваўкоў (ваўка) баяцца – у лес не хадзіць.

    Трэці тып – словаўтваральныя варыянты. Яны адрозніваюц-ца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкай, суфік-сам): Пажывём – пабачым (убачым); З ваўкамі жыць – па-воўчы(па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць.

    Яшчэ адзін тып – сінтаксічныя варыянты. Ад прыказкі ў яезыходнай форме яны адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнайканструкцыі.  Так,  прыказка  Клін  клінам  выбіваюць  структурнаарганізавана як абагульнена-асабовы сказ, а яе сінтаксічны вары-янт Клін выбіваецца клінам – як двухсастаўны сказ. У многіх вы-падках адначасова адбываюцца і слоўныя відазмяненні або другіварыянт адрозніваецца ад першага большай або меншай колькас-цю слоў-кампанентаў. Параўн., напрыклад, Голаму разбой не стра-шан і Голы разбою не баіцца; Жывому наўме жывое і Жывы пражывое  думае; Тапелец і за саломінку хапаецца і  хтотопіцца,  за саломінку хопіцца, Як топішся, дык і за саломінкухапаешся; У сям’і не без вырадка і Сям’я не без вырадка. Варыян-ты Старцу міля не круг  і Для старца міля не круг; Глухому дзвеабедні не служаць і Для глухога дзвюх абедней не служаць большмэтазгодна кваліфікаваць не як сінтаксічныя, а як марфалагічныя:яны адрозніваюцца склонавай і прыназоўнікава-склонавай формай

  • -20-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    граматычна залежнага кампанента. Аналагічна, а менавіта як мар-фалагічныя варыянты, разглядаюцца такія ж разнавіднасці ў фра-зеалогіі: цераз  хлеб (ад хлеба) шукаць  хлеб,  адарваць  гнілому  (угнілога) цяляці хвост, заламаць асінку (асінкай).

    Досыць пашыраны тып – камбінаваныя варыянты (каля 150).Яны з’яўляюцца спалучэннем дзвюх і болей разнавіднасцей вар’-іравання,  апісаных  вышэй.  Напрыклад, у межах адной  і той  жапрыказкі бывае лексічная і словаўтваральная варыянтнасць: Ку-рачка (курыца) па зернятку клюе (збірае); лексічная і марфалагіч-ная: Слязамі (слязьмі)  гору  (бядзе)  не паможаш; лексічная  і ак-цэнтна-фанетычная:  Маладзец  супраць  (супроць,  сярод)  авец,  асупраць (супроць) малайца – сам аўца і г.д.

    Значна радзей у параўнанні з  іншымі тыпамі варыянтнасцісустракаюцца  фанетычныя  варыянты.  Яны  адрозніваюцца  не-вялікімі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго кампанента: Кось-кось(кося-кося, косю-косю), пакуль у аглоблі. Рэдкаўжывальны тып –акцэнтна-фанетычныя варыянты, у якіх адзін з кампанентаў ад-розніваецца месцам націску, што вядзе і да фанетычных змянен-няў: Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць.

    У з’яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чымпрыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў,  інаадварот. Так, зусім не вар’іруюцца, напрыклад, такія параўнальнаняшматкампанентныя прыказкі: Адзін у полі не воін; Ад дабра даб-ра не шукаюць; Запас бяды  не чыніць; На бязрыб’і  і  рак  рыба.Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя пры-казкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арга-нізаванасцю: Дружба дружбай, а служба службай; Зняўшы гала-ву, па валасах не плачуць; Якія самі, такія і сані.

    Існаванне пэўнай прыказкі ў двух  і больш варыянтах пац-вярджаецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, атаксама фіксацыяй гэтых варыянтаў у зборніках беларускіх пры-казак. Ад агульнанародных варыянтаў трэба адрозніваць інды-відуальна-аўтарскія варыяцыі той ці іншай прыказкі, якія звы-чайна матывуюцца мастацкімі задачамі і разлічаныя на дасягнен-не пэўнага стылістычнага эфекту. Так, у п’есе Я. Коласа «У пуш-чах  Палесся»  сустракаем  прыклад  стылістычна  абумоўленагазмянення прыказкі Гультай за работу – мазоль за руку, у якойпершы назоўнікавы кампанент замяняецца ўласным імем: Саўказ выгляду просты чалавек, а натура яго панская: Саўка за рабо-ту, мазоль за руку.

  • -21-

    ÏÐÀÄÌÎÂÀ

    Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак даволі часта сус-тракаюцца ў вершаваным маўленні. І гэта зразумела: вельмі цяжкаўключыць у тканіну паэтычных твораў прыказку, асабліва шмат-кампанентную, не падпарадкаваўшы яе адпаведным рытма-рыфмі-чным асаблівасцям вершаванага маўлення. Гэта выклікае і змяненніінверсійнага характару, і іншыя дэфармацыі, і ўключэнне слоў, узя-тых «збоку», каб запоўніць вершаваную прастору. Вось як, напрык-лад, выкарыстана прыказка У чужым воку саломку бачым, а ў сваімі бервяна не заўважаем у вершы Я. Купалы «На тэму крытыкі і са-макрытыкі»: Пылінку бачым у суседа, ды што? – ў яго іх не адна! Аў сваім воку, даўнім следам, не заўважаем бервяна.

    Зразумела,  што  гэтыя  і  падобныя  варыяцыі,  апраўданыя цідапушчальныя ў пэўным мастацкім творы, не могуць быць выка-рыстаны ў тлумачальным слоўніку прыказак у якасці ілюстрацый-нага матэрыялу, бо ўжытыя ў змененай форме, нехарактэрнай дляагульнанароднай мовы. Разам з тым яны вартыя таго, каб знайсціадлюстраванне ў адпаведнай частцы слоўнікавага артыкула як ілю-страцыі, �