e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн...

69
Стар. 1 Л ідскі Л етапісец 1-2 (25-26) pawet.net

Upload: others

Post on 22-Aug-2020

5 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 1Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

pawet.

net

Page 2: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 2 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

КРОНІКА ЛІДЫ30 снежня 2003 года ў Лідзе пасля рэканструкцыі

адчыніў дзверы новы будынак жаночайкансультацыі па вул. 8 сакавіка

1 студзеня 2004 года ў Лідзе аднавіў дзейнасцьмедыцынскі выцвярэзнік

9 лютага 2004 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусьпадпісаў указ аб аб’яднанні горада Ліды і Лідскагараёна ў адну адміністрацыйную адзінку Лідскі раён

У студзені 2004 года Лідская друкарня пачала друкновага тэлефоннага даведніка для г. Ліды і Лідскага раёна

Лідскі медыцынскі выцвярэзнік

pawet.

net

Page 3: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 3Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

У лютым 2004 года Міхаілу Рышкевічу з в.Бешанкі Мажэйкаўскага сельсавета

прысвоена званне “Народны майстар”у намінацыі - разьба па дрэву

22 лютага ў Бостане на чэмпіянаце свету пагрэблі ў закрытых памяшканнях Павел Шурмей

стаў чэмпіёнам свету

19 лютага прэзідэнт даў згоду, а сесія Лідскага раённага савету дэпутатаў зацвердзіла старшынёмЛідскага раённага выканаўчага камітэту

Худыка Андрэя Паўлавіча.Тая ж сесія абрала старшынём Лідскага раённага савету дэпутатаў

Цімчанку Уладзіміра Анатолевіча.

Худык Андрэй Паўлавіч нарадзіўся ў 1959 годзе, скончыўЛенінградскі сельгасінстытут, вучоны анраном. З 2003 года

вучыцца ў Расейскай акадэміі дзяржаўнай службы пры прэзідэнцеРасейскай Федэрацыі. Да прызначэння ў Ліду працаваў старшынём

Дзятлаўскага райвыканкаму.

Цімчанка Уладзімір Анатолевіч нарадзіўся ў 1949 годзе, скончыўМагілёўскі тэхналагічны інстытут, Менскую вышэйшую

партыйную школу, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РэспублікіБеларусь. Узначальвае Лідскі райсавет з 1995 года.

Міхаіл Рышкевіч (сядзіць) са сваімі работамі

Павел Шурмей

Андрэй Худык

Уладзімір Цімчанка

pawet.

net

Page 4: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 4 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)На Гарадзенскіх абласных прадметных

алімпіядах прызавыя месцы занялі:

1-е месца

Ліцьвін Дзяніс, 11 клас, гімназія, астраноміяМацвіеня Сяргей, 9 клас, СШ № 11, геаграфіяКукліс Марыя, 10 клас, СШ № 11, геаграфіяКлыш Андрэй, 10 клас, СШ № 8, англійская моваЗакрэўская Елізавета, 11 клас, гімназія, нямец. моваАнацка Зміцер, 9 клас, гімназія, гісторыяБітэль Юры, 10 клас, гімназія, гісторыяГерасімовіч Вольга, 11 клас, гімназія, руская моваГудзень Анастасія, 11 клас, гімназія, руская моваГосцік Вікторыя, 11 клас, гімназія, беларуская моваШапавалаў Станіслаў, 8 клас, гімназія, матэматыкаКандраценя Андрэй, 8 клас, гімназія, матэматыкаВайніловіч Лілея, 9 клас, гімназія, матэматыкаКасяк Аляксандр, 11 клас, гімназія, матэматыкаЛанкевіч Аляксандр, 7 клас, гімназія, матэматыкаАнацкі Анатоль, 8 клас, СШ № 16, матэматыкаПамаха Зміцер, 11 клас, СШ № 16, матэматыка

2-е месца

Ясючэня Дзіяна, 11 клас, гімназія, біялогіяМасла Юры, 10 клас, ліцэй, геаграфіяБагатаў Вадзім, 11 клас, гімназія, геаграфіяЯкубец-Якубчык Наталія, 11 клас, СШ № 8, англійская моваАўрамчык Людміла, 11 клас, гімназія, нямец. моваМалец Таццяна, 10 клас, гімназія, нямецкая моваТуранцава Таццяна, 11 клас, гімназія, іспанск. моваМарук Святлана, 11 клас, СШ № 14, франц. моваМіхалковіч Крыстына, 10 клас, гімназія, рус. моваПапкова Аляксандра,10 клас, гімназія, белар. моваАлекса Альберт, 10 клас, гімназія, матэматыкаКурыла Зміцер, 10 клас, гімназія, матэматыка

3-е месца

Ётка Сяргей, 10 клас, СШ № 6, біялогіяАбазоўскі Ілля, 9 клас, СШ № 1, біялогіяГрэсь Ганна, 10 клас, гімназія, хіміяЛаўрэш Таццяна, 11 клас, гімназія, хіміяЗаяц Аляксандр, 10 клас, СШ № 1, інфарматыкаШумовіч Яўген, 11 клас, гімназія, інфарматыка

На рэспубліканскіх прадметных алімпіядахпрызавыя месцы занялі:

1-е месца

Шапавалаў Станіслаў, 8 клас, гімназія, матэматыкаЗакрэўская Елізавета, 11 клас, гімназія, нямец. мова

2-е месца

Аўрамчык Людміла, 11 клас, гімназія, нямец. моваЦярэлава Алена, Мінойтаўская СШБітэль Юры, 10 клас, гімназія, гісторыяВайніловіч Лілея, 9 клас, гімназія, матэматыка

3- месца

Герасімовіч Вольга, 11 клас, гімназія, руская моваЯсючэня Дзіяна, 11 клас, гімназія, біялогіяГрэсь Ганна, 10 клас, гімназія, хіміяТуранцава Таццяна, 11 клас, гімназія, іспанск. моваАнацкі Анатоль, 8 клас, СШ № 16, матэматыкаКандраценя Андрэй, 8 клас, гімназія, матэматыкаМацвіеня Сяргей, 9 клас, СШ № 11, геаграфіяКукліс Марыя, 10 клас, СШ № 11, геаграфія

Пашкевіч Дзяніс, 11 клас, СШ № 1, геаграфіяНескіна Анастасія, 10 клас, гімназія, іспанская моваДудзіч Марына, 10 клас, гімназія, іспанская моваПаўлюкевіч Сяргей, 11 клас, СШ № 5, гісторыяДанцова Маргарыта, 9 клас, СШ № 15, рус. моваЛебедзь Анастасія, 10 клас, СШ № 16, руская моваЯрэміч Алена, 11 клас, СШ № 9, беларуская моваАрцюхоў Максім, 11 клас, гімназія, матэматыкаРаманцэвіч Ілля, 7 клас, гімназія, матэматыкаБуча Мікалай, 9 клас, СШ № 16, матэматыка

Пераможцы і прызёры рэспубліканскіх алімпіядаў на прыёмеў старшыні Лідскага райвыканкаму

pawet.

net

Page 5: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 5Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

20 сакавіка Міхаіл Бярнадскі з Ліды стаўбронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па

боксу

13 траўня ордэнам Пашаны ўзнагароджанылідзянін Грыневіч Адольф Браніслававіч,

брыгадзір мантажнікаў ААТ “Прамтэхмантаж”

У траўні ў Лідзе ў выдавецтве ААТ ВКЦ “Онікс”выйшла кніга Леаніда Вінніка і Міхася Мельніка

“Время и судьбы”.У кнізе сабраныя біяграфіі найбольш знаных людзей

г. Ліды і Лідскага раёна.

Старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худыкуручае ордэн Адольфу Грыневічу

Міхаіл Бярнадскі

pawet.

net

Page 6: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 6 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

24 чэрвеня лідская юнацкая каманда павеславанні здабыла Кубак спартакіяды Беларусі.

У складзе каманды:Валянціна ЯнушэўскаяВераніка Віцуковіч

Іна ЯкімчукНасця ЛявонВіталь Дукі

Зміцер і Андрэй КачынскіяАндрэй Якубовіч

Трэнеры:С. Г. Яновіч

А. А. СкоблікаваА. Ю. ЮрчанкаІ. П. Таратута

У пачатку лета ў Менску ў выдавецтве УП “Тэхнапрынт”выйшла кніга Васіля Ліцьвінкі “Спевы пра даўніх ліцьвінаў да

1434 года” Яна Чачота 1842-1844 гадоў. Гістарычны эпасбеларусаў.” У кнігу ўвайшлі 55 баладаў Яна Чачота ў

перакладзе на беларускую мову з нотамі музыкі, напісанайбеларускімі кампазітарамі. 24 балады пераклаў Кастусь

Цвірка, 31 баладу пераклаў Станіслаў Суднік. Ім жа напісаныадзін з уступаў і заўвагі да ўсіх баладаў.

18 чэрвеня ў Лідзе ўстаноўлены помнік на магілезаснавальнікаў падпольнай

“Беларускай незалежніцкай партыі”Юліяна Саковіча і Леаніда Маракова.

На помніку надпіс:“Юліян Саковіч

24. VIII.1906 - 13. VI.1943Леанід Маракоў

1914 - 13. VI.1943Загінулі за Бацькаўшчыну”.

Лідскія юныя весляры

Асвячэнне помніка на магіле Ю. Саковіча і Л. Маракова

Вольга Саковіч ля магілы бацькі

pawet.

net

Page 7: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 7Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

1204 год. “Победиша Олговичи Литву избиша их.”

1394 год, студзень - сакавік. Паход крыжакоў на Навагародак і Ліду. Безпаспяховы штурмзамка. Адступленне цераз Дзітвянскія балоты.

1414 год. Аднаўленне Лідскага касцёла Ўсіх Святых і Святога Крыжа.

1424 год. Эпідэмія “мор железою и отхарк кровью” ўЛітве, на Русі і ў Немцах.

1434 год. Вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей,які ўраўноўваў правы каталіцкай і праваслаўнай шляхты.

1504 год. Вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Аляк-сандр выдаў Мікалаю Пятровічу Кішку прывілей на в.Палубнікі (першае ўпамінанне).

1524 год. Згадваецца другая царква ў Лідзе.

1534-1537 годы. Пятая ліцьвіна-руская “Старадубская”вайна .

1554 год, 14 сакавіка. У Беліцы падпісаны межавы актпаміж землямі в. Леснікі, якая належала да Лябёдскага дварапана Ераніма Хадкевіча, кашталяна троцкага з землямі вялікакняскімі беліцкімі (да дуба “Лысага”)

15 сакавіка. У Лебядзе падпісаны межавы акт паміж лябёдскімі землямі Ераніма Хад-кевіча і маёнткам Радзівонішкі Яна Камаеўскага.

1564 год. Прывілеем Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта- Аўгуста Лайкаўшчызна (на сённямікрараён Ліды) адышла ва ўласнасць Мацарскага.

1584 год, 14 траўня, чацвер. Стараста лідскі Ян Станіслававіч Абрамовіч паслаў свайгослужбоўца Яна Шурскага з падданнымі і памочнікамі ў Станескі сасновы бор, што знаходзіцца ўТроцкім павеце над ракой Віліяй, якія высяклі 20 коп (капа - 60 штук) сосен і вывезлі іх.

1594 год, 30 красавіка. Якуб Макрэцкі з жонкай Феліцыянай (у дзявоцтве Фурсіной) прадаліналежную ім частку Ліпічна з зямлёй Відугораўскай князю Юрыю Радзівілу-ваяводзе наваградскаму.

1604 год. Першае выданне карты ВКЛ Макоўскага.

1644 год, 26 красавіка. Князь Януш Радзівіл падкаморы ВКЛ аддзяліў ад гаспадаркі сваёйЛіпічна дзве валокі і трэць зямлі Відугораўскай, на якой сядзелі баяры Гоман і Сутока, падарыў яеслузе свайму Мартыну Крупялю.

Жыгімонт Стары

КронiкаайкуменыЛ і д с к і

г і с т ар ы ч н ы

к а л я н д ар

студзень – чэрвень

pawet.

net

Page 8: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 8 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)1654 год, 20 (30) траўня. Пачатак 13-гадовай вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

1664 год, 1 красавіка. Голдаўскай царкве епіскапам К.Трызнай ахвяраваны звон. У Голдавебыла царква Святого пакутніка Хрыстафора.

1674 год. Езуіты адбудавалі Тракельскі касцёл. Абноўлены і асвечаны суфраганам Слупскім драўляны Лідскі касцёл пасля прыезду

кс. Роберта.

1754 год. У Радзівонішках пабудавана драўляная ўніяцкая Свята-Ганнінская царква.

1754 год. У Лідзе пабудаваныдраўляны бязвежавы касцёл, па-крыты гонтай. Асвечаны ў імя Свя-тога Іосіфа Каласанты.

1774 год. У Ганчарах памеш-чыкам Салагубам пабудавана драў-ляная прыходская царква.

У Дакудаве пабуда-вана драўляная царква.

1784 год. Бенядыкт Гаровіч патастаманту перадаў Валерыяну Ша-шкевічу прыёру лідскага кармеліц-кага клештара 3000 злотых.

1794 год, 24 красавіка. Аб-вяшчэнне Віленскага Акта паў-стання, стварэнне Найвышэйшай Рады Княства Літоўскага, вызваленне Вільні ад расейскіх войскаў.Далучэнне тэрыторый ВКЛ да паў-стання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Акт паўстанняна Віленскім рынку абвясціў лідскі стражнік і лідскі лоўчы Юры Белапятровіч.

1804 год, 22-24 траўня. Школьны дом піярскага калегіюму забраны пад палкавую капліцу.

1814 год. Справа ў земскім судзе па спрэчцы лідскага бурмістра Маскалевіча з ксендзамНарбутам за ўчастак зямлі ў Лідзе.

1824 год. Справа ў лідскім земскім судзе па спрэчцы Мар’яны Выцягоравіч з былым апекуномАндрэйкавічам за правы на валоданне фальваркам Андрэйкавічы.

1864 год, 10(22) сакавіка. Страта К.Каліноўскага ў Вільні на Лукішскай плошчы.

1874 год, 1 студзеня. Тэлеграфістам 4 класа стаў Юзаф Харновіч (Гарновіч).

1894 год, 1 сакавіка. Начальнікам Лідскай паштова-тэлеграфнай канторы прызначаны ЯкаўБулгакаў .

1904 год, сакавік. Створана Лідская група РСДРП.

1914 год, 1 студзеня. У Беліцы адкрыта паштова-тэлеграфнае аддзяленне, тэлеграфная лініяпрацягнута ад ст. Нёман.

8 студзеня. Міністр Скарбу (Казначэйства) са згоды Міністра ўнутраных спраў, атаксама галоўнакіраўнік сельскагаспадарчых рэформ зацвердзіў для сялянскага Банка новы рэестрзон і ставак. Лідскі павет раздзелены на 2 раёны. Ворыўная зямля за дзесяціну - 70 рублёў, іншая- 60рублёў.

Дом Касцюшкі, адноўлены ў Мерачоўшчыне (Берасцейскаявобласць) ў 2004 годзе

pawet.

net

Page 9: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 9Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26) 1914 год, 16 красавіка. Падпаручнік Я.П.Вятчынкін з механікам Кавальчуком загінулі

ў Лідзе пры палёце на самалёце “Ньюпар”.

1924 год, 31 студзеня. Лідская залога купіла ў пані Шалевіч фальварак Бароўку (48,5 гекта-раў) і падарыла яго “Патрону Залогавых Казарм” 77 пяхотнага палка генералу Э. Рыдз-Смігламу.

25 траўня. У прысутнасці Прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцахоўскага на Лід-скіх вайсковых могілках у фундамент пад манумент закладзены спісы загінуўшых воінаў 77 палка.

1944 год, 4 студзеня. У будынку гэбітскамісарыяту(педкаледж) прайшлі перамовы паміжштурмфюрарам Койцанам і ротмістрам “Тэафілам Лепестыновічам” (Юзаф Свіда, Лех). Немцыгарантавалі свабоду дыслакацыі, абавязаліся даць амуніцыю, зброю, медыкаменты, транспарт длядастаўкі цяжка параненых у Лідскі вайсковы шпіталь, згоду на вярбоўку ў свае шэрагі навабранцаў,згоду на скарыстанне маста каля в. Агароднікі для пераходу цераз Нёман. Акаўцы абяцалі: не весцібаявых дзеянняў супраць немцаў, ачысціць ад чырвоных партызан раён Ліда-Поўдзень: Беліца-Дакудава - Жалудок - Шчучын- Васілішкі, перадаваць нямецкаму камандаванню інфармацыю абдыслакацыі чырвоных партызан.

1944 год, ноччу з 18 на 19 студзеня. Аддзел з 11 чалавек пад камандаваннем Альфрэда Фрыеса“Бэз” (“Рончы”, “Гуцул”, “Куля”, “Шчарбаты”, “Сашка”, “Стрэмка”, “Ружа”, “Здзіслаў”, “Енчык”,“Гром”) вызваліла з Лідскай турмы 69 вязняў - членаў АК і іх памочнікаў па загадзя падрыхтаванамуспісу. Ім дапамагаў вартаўнічы Круцька. Быў забіты шэф турэмнай аховы “ўласавец” Сарокін, усе69 чалавек цераз могілкі і р. Лідзейку былі выведзены за межы горада. Удзельнікі акцыі ўзнагароджаны“Крыжамі валечных”, а “Бэз” і “Рончы” - крыжамі “Віртуці Мілітары”.

1944 год, 28 студзеня. Знішчаны карны аддзел Бярозаўскай залогі (26 паліцыянтаў і 8 немцаў),у гэтай аперацыі прымалі ўдзел партызаны 4 аддзелаў: “Іскры”, “Кастрычніцкага”, “Балтыйца” іімя Арджанікідзэ.

1944 год, 1 лютага. Група з дапаможнай чыгуначнай паліцыі ст. Ліда Дварэцкі, Якубаў,Ставіцкі падлажыла магнітную міну ў пост цэнтральнага кіравання чыгункі. Раніцай мінападарвалася .

1944 год, люты. На базе 312 аддзела “Рагнера” створаны 4-ты батальён 77 пяхотнага палка.

1944 год, 23 лютага. Па загаду, падпісаным гауляйтарам Беларусі групэн-фюрарам СС ігенерал-лейтэнантам паліцыі фон Готбергам, акруга Ліда выключана з спісу акругаў для стварэнняБеларускай Краёвай Абароны.

24 лютага. У 2.30 ночы падарваны браніраваны вагон, што знайходзіўся на рамон-це ў дэпо станцыі Ліда. Знішчаны браніраваны вагон і вагон-салон міністра Усходніх дарог.

25 лютага. Згарэў дом, дзе размяшчалася нямецкая ахова чыгункі. Малеўская пад-паліла нямецкую казарму па вул. 17 верасня. Казарма цалкам згарэла.

1944 год, сакавік. Арганізавана Беларуская Краёвая Абарона(БКА).

Першую Ўсходнюю эскадрыллю (6 самалётаў)перакінулі на лідскі аэрадром. Камандзір - афіцэр царскай арміі Тарноўскі,шэф - обер-лейтэнант Дус. Лётчыкі Шыян, Чарапанаў, Скобчанка(Скопчанка), Маскалец, Карапецян, Чкуаселі. Ляталі на самалётах “Гота”і “Арада”, “аэродром быў каля млына, улева ад чыгункі на Баранавічы”,жылі ў 4-павярховай казарме на 4 паверсе. На будаўніцтве аэродромавыкарыстоўваліся савецкія военнапалонныя - да 4 тысяч.

3 сакавіка. Партызан аддзела “Іскра” Грынько Л.Л. падар-ваў чыгуначны круг на ст. Ліда. Затрымана 36 паравозаў на 48 гадзін.

5 сакавіка. У в. Морына на беразе Нёмана загінуў другісакратар гаррайкаму ЛКСМБ Васіль Ілліч Шубін. Шубін В. І.

pawet.

net

Page 10: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 10 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26) 9 сакавіка. Спроба Аляксандра Пінчука і Мікалая

Мельніка падлажыць магнітныя міны пад крэсла Дрэселя.

13 сакавіка. Сёмае паседжанне Лідскага гаррайкамаКП(б)Б. Разглядалася пытанне “Аб зрыве абвешчанай немцамімабілізацыі беларусаў”.

1944 год, 21 сакавіка. У 24 гадзіны былі кінуты 2 гранаты ў пакой,дзе знайходзіліся 11 немцаў, ранены нам. гебітскамісара Дрэксель, нач.галоўнага аддзела гебітс-камісарыяту Дош, асабісты сакратар Дрэкслера- Адлер.

22 сакавіка. У 12 гадзін аддзелам імя Арджанікідзэ на шашыЛіда - Наваградак з засады мінаваннем шашы знішчаны 2 аўтамашыны.Забіта 12 немцаў, колькасць параненых не ўстаноўлена.

23 сакавіка. Шэсть партызанаў з аддзела «Іскра» падкамандаваннем А.А.Балтунова на дарозе Ліда-Наваградак падарвалінямецкую аўтамашыну.

1944 год, красавік. У Вялікодную нядзелю ў в. Сялец акаўцырасстралялі 12 беларускіх сялян, білі прыкладамі жанчын і дзяцей, зганялі ўхлеў. У той жа дзень расстрэльвалі сялян у Дзітрыках, Ганцавічах,Канюшанах, Ганчарах, Любарах.

На гарадскім стадыёне падчас масавага гулянняадбылася сустрэча Вінаградавай - сувязной брыгады “Няўлоўныя” злётчыкам Усходняй эскадрыллі Карапецянам.

4 красавіка. На вуглу вуліц Перамогі (Беларускай) іГагарына (Маладварцовай) у 6 вечара чалавекам у кажуху быў забітыкамендант лідскай паліцыі Гільдебрам.

5 красавіка. Арыштавалі Пелагею Паўлоўскую з мужам пападазрэнні ў забойстве Гільдебрама.

19 красавіка. Група партызан аддзела “Іскра» -13 чал,старшы Бажко ў раёне Жыжма –Гаўя падарвала варожы цягнік. Вызна-чыліся Віленскі, Белабродаў, Арлюк, Кудаш, Рухляддзеў. Камандзірыаддзелаў ім. Чапаева, Фурманава в раёне в. Нёман арганізавалі засаду.Знішчаны бронетранспарцёр, аўтамашыны, сярод забітых оберштурмфюрарЛімюкер (Пімюкер).

1944 год, 4 траўня. Агенты “абвергруппы – 307” на кватэры М.Ігнатава арыштавалі сувязную партызанскага аддзела “Балтыец” Л.Акуленка, якая выдала вядомых ёй падпольшчыкаў.

14 траўня. На паседжанні падпольнага Лідскага гаррайкамаКП(б)Б разглядалася пытанне аб рабоце камандзіра і камісара ПА “Іскра”.Работа ацэнена станоўча.

15 траўня. Група ПА “Іскра”, старшы Балтуноў, на перагоне Мінойты –Даржы ўзар-вала паравоз і 12 вагонаў. Рух затрыманы на 24 гадзіны. Вызначыліся Данейка, Сапешка, Сакалоў,Бурава .

18 траўня. Каля в. Альхоўка Наваградскага раёна партызанскі аддзел “Іскра” ата-кованы падраздзеламі батальёна Арміі Краёвай пад камандаваннем “Рагнера”, на дапамогу“іскраўцам” падаспелі партызаны аддзела імя Калініна.

М. І. Мельнік

А. В. Пінчук

Паўлоўская П. Ф.

pawet.

net

Page 11: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 11Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26) 1944 год, чэрвень. Усебеларускі кангрэсс у Менску. Пасля кангрэсу адбылася сустрэча

актыву Грамады (Хмара, В.Таўлай, Анішчык, Траска). Большасць выступіла за ад’езд у эміграцыю.В. Таўлай у эміграцыю не паехаў.

14 чэрвеня. Група партызан ПА “Іскра” ў колькасці 8 чалавек, старшы Даўлюд наперагоне Ліда - Маладзечна арганізавала выбух – разбіта 14 вагонаў з жывой сілай і вайсковымігрузамі. Забіта 180, паранена 80 гітлераўцаў. Вызначыліся Чыркоў І., Кручкін П., Чуча І.

16 чэрвеня. Падчас штурму нямецкага шутцпункта ў Еўлашах загінуў паручнік артылерыі,камандзір 7-га батальёна 77 пяхотнага палка Наднёманскага злучэння АК Ян Піўнік (“Пануры”) і8 жаўнераў. Пахаваны ў в. Ваверка.

20 чэрвеня. У ноч пачалася трэцяя аперацыя “Рэйкаваявайна” .

22 чэрвеня. Бой ПА “Іскра” ў в. Навіны з немцамі.

23 чэрвеня. На світанні пачалася аперацыя “Багратыён” -вырашальны этап бітвы за Беларусь.

Чэрвень. Арышты лідскіх камсамольцаў – падполь-шчыкаў .

Расстраляны М. Ігнатаў – кіраўнік падполь-най групы.

Агульная колькасць чырвоных партызан параёнах Лідскай зоны складала 4852 чалавекі, у тым ліку: беларусы -2371, яўрэі-1356, рускія-831, украінцы-182, палякі-25, іншых нацы-янальнасцяў- 87. Прыбылі з мясцовага насельніцтва 2404, з акружэння236, з палону 505, прысланы з-за лініі фронту 67, з лесу і ад гаспадароў131, з гета 1196.

1954 год, 8 студзеня. Ліквідаваныя Баранавіцкая, Бабруйская, Пінская, Палесская і Полацкаявобласці. Горад Ліда, Лідскі, Дзятлаўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мірскі, Наваградскіі Слонімскі раёны перададзены ў склад Гарадзенскай вобласці.

1954 год, 10 лютага. У Лідскім раёне па зводцы 41 калгас.

17 лютага. Ва “Ўперадзе” апублікаваны артыкул гал. інжынера Трацякоўскай МТСЛ. Хітруна “Я быў у Крамлі”.

1954 год, да ліпеня. Малочна-кансервавы завод выйшаў на поўную праектную магутнасць,перапрацоўваў сыравіну з 6 раёнаў Гарадзенскай вобласці: Лідскага, Воранаўскага, Шчучынскага,Жалудокскага, Іўеўскага (з 1954) і Радуньскага (з 1954).

1964 год, 6 студзеня. Адноўлены Дзятлаўскі раён. З Лідскага раёна забраны сельсаветы,далучаныя 25 снежня 1962 года.

1974 год, травень. Народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” выступіў на ўрачыстым сходзеў Беластоку ў сувязі з 29-й гадавінай падпісання савецка-польскай дамовы.

1974 год, 29-30 чэрвеня. Святкаванне 30-годдзя вызвалення г. Ліды. Прыязджалі генералКалюжны, былыя афіцэры 32 кав. дывізіі Маноў Ф.І., Лысенка А.А., Ягораў Ф.С. Бяззубаў А.А.;Герой Савецкага Саюза Балгарын С., партызаны Пянькоўскі І.К., Пралыгін І.А.,

1984 год, 1 студзеня. Грашовыя ўклады гараджан - 63 млн. 378 тыс. рублёў.

1994 год, вясна. Узнікла парафія ў Маладзёжным, будуецца капліца, ксёндз Станіслаў Пацына.

М. М. Ігнатаў

pawet.

net

Page 12: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 12 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Лідскія юбіляры 2004 годаВаршаўскі Сцяпан (8.04.1904 - ?) Нарадзіўся ў Лідзе. Амерыканскі матэматык, прафесар

універсітэта ў Мінесоце (ЗША).

Халяўскі Шалом. Доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1914 г. Падчас ВялікайАйчыннай вайны быў адным з арганізатараў падполля і адным з кіраўнікоў паўстання ў Нясвіжскімгета ў ліпені 1942 года. Пасля ўцёкаў стаў камандзірам партызанскага аддзелу ім. Жукава. У 1948 г.рэпатрыяваўся ў Ізраіль. Абараніў працу “Яўрэйскае падполле ў гета Заходняй Беларусі падчасДругой Сусветнай вайны” на атрыманне доктарскай ступені ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме.Стаў вучоным-гісторыкам з сусветным імем, буйнейшым даследчыкамгісторыі Халакосту на беларускай зямлі. Спецыялісты высока ацэньваюцькнігі Халяўскага “Салдаты з гета” (англ., 1980), “На рэках Нёман іДнепр: яўрэі Беларусі ў Другой Сусветнай вайне” (іўрыт, 1982), “У бурывынішчэння. Яўрэйства ў Заходняй Беларусі ў Другой Сусветнай вайне”(іўрыт, 1988) і інш. Усеагульнае прызнанне атрымалі даклады Халяў-скага на кангрэсах па яўрэйскім мовазнаўстве, а таксама падрыхтоўкаі рэдагаванне ім кніг пра партызанаў яўрэяў.

Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч. Нарадзіўся ў г. Мазавец (Польшча)16.02.1924 г., скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Вучыўся ўінстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе.Стварыў партрэты Цёткі, А. Міцкевіча, Ф. Шапэна і інш. Аўтар помнікаЯ. Купалу ў Менску (з С. А. Анікейчыкам і А. Гумілеўскім) - Дзяржаўнаяпрэмія 1974 г. і манумента ў гонар маці-патрыёткі (з І. Місько і М.Рыжанковым) - Дзяржаўная прэмія 1977 г. Аўтар помніка У. І. Леніну ўЛідзе. Помнік быў адкрыты 31.12.1958 г.

Мазітава Дзінара Рымаўна. Нарадзілася ў Лідзе 24 сакавіка 1984 г. Бацькі: тэхнік-выпрабавальнік самалётаў Рым Ахметыабіевіч Мазітаў і выкладчык педнавучальні СвятланаАфанассеўна (дзяв. Куцярніцкая). Вучылася ў СШ № 11 і 17, лідскай музычнай школе. Закончыларэспубліканскі навучальны комплекс гімназія-каледж пры Беларускай Акадэміі музыкі (фартэпіяннаеаддзяленне, 2002). З 2002 г. студэнтка Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі кампазітарскага іфартэпіяннага аддзяленняў.

Да 4-х гадоў пачала размаўляць вершаванымі фразамі. У 4 гады пайшла ў школу мастацтваў.Вывучала англійскую мову, танцы, маляванне, музыку. Дома быў інструмент. Магла граць,імправізаваць. Пачала сачыняць музыку ў 7 гадоў. Напісала больш 70 п’есаў для фартэпіяна. Лаўрэат18 конкурсаў: “Надзея-92, 93, 94, 96, 98” у Гародні, музычнага фестывалю “Гімн вялікаму гораду” ўСанкт- Пецярбургу (1995, 3-я прэмія), міжнароднага конкурсу піяністаўімя К. Агінскага, адкрытага фестывалю “Сонечны птах” у Менску(2000), міжнароднага конкурсу піяністаў Pianello Val Tidone у Вал-Тыдоне на радзіме Дж. Вэрдзі (2-я прэмія). Пераможца тэлефестывалю“Усе мы родам з дзяцінства”, абласнога фестывалю “Новыя імёны”.Напісала дзве оперы “Кветкі пад ліўнем”, “Чароўная флейта”, сюіты“Нязнайка і яго сябры”, “Лясная сюіта”), цыклы “Рознахарактарныяп’есы”, “Дзесяць скерца”, “Усходнія танцы”, “Сельскія сцэны”, дзясяткісачыненняў для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, флейты, мноствапесень і рамансаў, гімн беларускіх татараў. Выдадзены яе “Балет паказцы Андэрсана “Дзюймовачка”. Піша вершы, у тым ліку набеларускай мове.

Першая настаўніца Марыя Іллінічна Рачкоўская. Настаўнікі:Лілея Жыгангізаўна Кудрашова, Бэла Аронаўна Зусман-Дзвілянская,Віталь Канстанцінавіч Радзівонаў (кампазіцыя), Н. Выграненка(арган), А. Сікорскі (фартэпіяна).

Дзед Куцярніцкі Апанас Кузьміч добра спяваў. Бабуля вучыласяў польскай школе, вяла канцэрты, спявала ў хоры. Яе сёстры таксамадобра спявалі.

Заспіцкі А. М.

Дзінара Мазітава

pawet.

net

Page 13: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 13Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Валянцін Паўлавіч Таўлай... Яшчэ паў-года назад, да майго прыходу на працу ў музейЯнкі Купалы, гэтае імя мне было невядома. Алепрайшоў час, і лёсам мне было наканаванапаглыбіцца ў гісторыю нашай Бацькаўшчыны,адкрыць для сябе ўпершыню гэтага чалавека:паэта, палымянага змагара за ўз’яднаннеБеларусі, аднаго з першых навуковых супрацоў-нікаў музея Янкі Купалы.

Гляжу на партрэт Валянціна Таўлая зудумлівымі, крыху засмучонымі вачыма: разум-ны, сціплы, просты... А колькі за яго плячыма!..

Творчая біяграфія Таўлая – з’ява ў многіхадносінах незвычайная. Валянцін Таўлай прай-шоў кароткі, але яркі і змястоўны жыццёвы шлях,ён для паэта быў не лёгкі. Дзяцінства яго беглапраз Ліду, Зэльву, вёскі Рудаўка, Вялікая Кра-котка (Слонімскі р-н).

Да Валянціна Таўлая рана прыйшлоразуменне “забранасці” роднага краю. Неўзаба-ве пасля акупацыі Заходняй Беларусі польскіміпанамі, у 1924 годзе як непаляк быў звольнены зпрацы бацька. У гэты ж час памерла маці. Сям’япасялілася ў вёсцы Рудаўка, дзе занялася сельскайгаспадаркай на трох з паловай гектарах зямлі.

Праз два гады з-за нязгоды адмовіцца адсваёй нацыянальнасці вымушаны быў пакінуцьСлонімскую польскую настаўніцкую семінарыюВалянцін. Чым жыве ў той перыяд заходнебела-руская вёска? У Таўлая ёсць лаканічны запіс:”Набліжаюцца гады штурму і націску ў заходне-беларускай вёсцы і ў маёй душы.” Гады фарма-вання маладога, не па гадах паважнага чала-века .

Хата Таўлаяў становіцца ў гэты час як быштабам грамадоўскага гуртка вёскі. Ідзе бараць-ба за сваю беларускую школу, складаюццадэкларацыі, пішуцца заявы. Будучы паэт на сваевочы бачыў тую родную кіпучую Грамаду, праякую потым сказаў, што гэта была “бунтуючаяпаэма беларуска-мужыцкай стыхіі”. У хацеТаўлаяў была адчынена, нарэшце, хоць прыват-ная, але свая, беларуская школа, і сюды вечараміпрыходзілі самыя аўтарытэтныя для Валянцінанастаўнікі – тыя ўзбуджаныя дзядзькі, якія ўжо“скоса пазіралі на панскую зямлю, на польскуюпаліцыю. З ап’яняльным, салодкім здзіўленнемадчувалі, што яны – вялікая сіла. ”

Значным асяродкам вызвольнага рухубыла тады Вялікакракоцкая бібліятэка, заснава-

ная ў 1927 годзе самімі сялянамі, якія далі ёй імя Я.Купалы. На яе паліцах было звыш тысячы тамоўкніг беларускай, рускай, украінскай і польскайлітаратуры, у тым ліку камплекты многіх часо-пісаў, нават старыя гадавікі ”Нашай нівы”.Зазначым, што тады і пазней, да апошніх сваіхдзён, В. Таўлай падтрымліваў з гэтай бабліятэкайжывую напарыўную сувязь.

Будучы студэнтам Віленскай гімназіі, В.Таўлай актыўна ўдзельнічаў у камсамольскіхгуртках і вёў агітацыйную работу сярод моладзі.І вось у 1929 годзе за ўдзел у кіраўніцтве сту-дэнцкім штрайкам супраць фашызацыі гімназіі,яго выключаюць з гэтай навучальнай установыі аддаюць у рукі паліцыі, якая прымусова да-стаўляе Валянціна ў родныя мясціны. Але ў вёсцыВ. Таўлай не сядзеў склаўшы рукі. Ён разгарнуўкамсамольскую работу, быў сакратаром раён-нага камітэту камсамола Заходняй Беларусі.Вельмі хутка ўлады прымянілі да свядомагабеларуса больш дзейсныя, чым адмовы ў сты-пендыі і выключэнне, “сродкі выхавання”. Уканцы 1929 года В. Таўлай быў два разы ары-штаваны і зняволены ў Слонімскую турму, потым

Курылёнак Вольга,навуковы супрацоўнік Дзяржаўнагалітаратурнага музея Янкі Купалы

З мінуўшчыны ў сучаснасць...Да 90-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая

Незакончаны партрэт Валянціна Таўлая работылідскага мастака Уладзіміра Мельнікава

pawet.

net

Page 14: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 14 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)ў Гарадзенскі астрог.

Творы паэта нараджаліся за кратамі.Жыццё Валянціна Таўлая варта яркай, змястоў-най кнігі. Гэта кніга — яго творчасць. Сваімзместам яна цесна звязана з барацьбой, якаяпадказвала аўтару тэмы вершаў, паэм. Спалу-чэнне глыбока сімвалічнае: пачатак літаратур-най дзейнасці В.Таўлая па часе амаль супадае зпачаткам яго свядомай рэвалюцыйнай барацьбы.

Мастак ад Бога, ён пачынаў вельмі рана іярка. Трынаццацігадовым падлеткам здзівіўзнаёмага чалавека з суседняй вёскі не дзіцячымзместам сваіх вершаў. У адным з іх адгукнуўсяна палеміку паміж грамадоўцамі і хадэкамі, шторазгарнулася на старонках заходнебеларускагаперыядычнага друку ў сярэдзіне 20- х гг., заклікаўбеларусаў да згоды:

“О ты, Згода, адгукніся, Дзе ты прападаеш? Цябе рэдка дзе пабачыш, Рэдка дзе бываеш!

Ці ўтамілася ты, Згода,Ды ў глыбокім моры,Што ўжо так запанаваліУ нашым краі споры?..”

Потым была паэма “Непераможныя”,напісаная ў час суда над кіраўнікамі Беларускайсялянска-работніцкай грамады і надрукаваная ўвучнёўскім часопісе Віленскай беларускай гімназіі“Золак” № 1 за 1928 год. Праўда, подпіс стаяўпакуль не “Бунтарны”, а “Янка Дванаццаты”,ды бунтарскі дух ужо вырываецца на прасторужыцця-барацьбы , жыцця-змагання. Твор, якзгадваюць сябры В.Таўлая, стаў значнай падзеяйў жыцці навучальнай ўстановы. Ён пераходзіў зрук у рукі, яго чыталі, дэкламавалі на сходах.

Знаёмячыся з самымі раннімі творамі В.Таўлая, пазначанымі 1928 і 1929 гг.(“Жаданне”,“Напрадвесні”, “Ідзе за годам год”, “Ніва” і інш.),цяжка паверыць, што аўтар іх не толькі навічок упаэзіі, але і зусім яшчэ юная асоба. Жыццёпатрабавала дзеяння, абставіны вымагалі рашу-часці, талент нараджаў па-сапраўднаму грама-дзянскую, сацыяльна жарсную і востра публі-цыстычную споведзь.

Чытаеш гэтыя вершы і бачыш перад сабоюсамога аўтара. .. Не можаш не бачыць: такогадаверлівага, адкрытага. Ён ведае: час, абставіныпатрабуюць ад яго выразнай грамадзянскайпазіцыі. Гучыць споведзь пакалення змагароў.

“Гром, загрымі! Віхор, - завый! Пад бляск маланак агнявы Хай задрыжаць прасторы неба: Скрануць Зямлю з падвалін трэба!”

(“Жаданне”, 1928г.)

Глухая навала астрогаў (іх засведчылігоркія подпісы пад вершамі і паэмамі - Слонім,астрог; Гародня, астрог; Вільня, Лукішкі; Ліда,турма...), якія забралі сем гадоў жыцця, не дужаспрыяла праяўленню творчага дару. Турмы ўмелі

спраўджваць свае загаддзя разлічаныя планыўдушэння таленту. Але, нягледзячы на ўсё гэта,цуд паэзіі ўсё ж ствараўся! Раскрываўся менавітаТаўлаеўскі дух бунтоўнасці, пратэсту, глыбокаўсвядомленага выкліку ўсім бесчалавечна-нялюдскім сістэмам уціску.

З канца 1932 года – ён сябар цэнтральнайрэдакцыі КПЗБ у Варшаве. Адзін з фактычныхрэдактараў “Беларускай газеты” і яе дадатку-часопіса “Літаратурная старонка”, легальныхнеафіцыйных органаў КПЗБ у Вільні, адным зарганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў (падрыхтаваў і правёў 1з’езд заходнебеларускіх пісьменнікаў, дзе і самвыступіў з дакладам у снежні 1933г.).

Памятны верасень 1939 года В.Таўлайсустрэў на вуліцах Гародні ў вопратцы вязня.Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімаяпраца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я,віды на выданне зборніка твораў. У гэты часВ.Таўлай сустрэўся і моцна пасябраваў з вядомайбеларускай паэтэсай Нінай Тарас. Пачаліся іхузаемныя “літаратурныя чытанні”, як сваіхтвораў, так і таго, што найбольш падабалася ўпаэзіі Маякоўскага, Багрыцкага , Міцківіча ціСлавацкага .

Вялікая Айчынная вайна стала суровайшколай для ўсіх сумленных людзей. В. Таўлайстановіцца сувязным парты-занскага аддзела імяР. І. Катоўскага, разведчыкам спецгрупы “Бу-равеснік”. Давялося нямала перажыць. Вясной1942 года выпадкова застаўся жыць, восенню1943 – га трапіў у фашысцкія засценкі...

Паэзія В.Таўлая гадоў вайны – паэзіяжыццёвага і грамадскага аптымізму. Ні нахвіліну паэт не сумняваўся, што вораг будзеразгромлены. Як ў вераснёўскай творчасці В.Таўлая адметнае месца займаюць “Лукішскіявершы”, так у ваеннай – верш “Лісты з турмы”.Там і тут – праўда змагання. Там і тут здзіўляючаяшчырасць. “Лісты з турмы ” адрасаваны сябрам,жонцы Лідзіі Сяргееўне.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ліпеня 1944 па люты 1945года Таўлай працаваў адказным сакратаромнаваградскай раённай газеты “Звязда”, а саснежня гэтага ж года ў Літаратурным музеі ЯнкіКупалы. Лёс прывёў В.Таўлая ў музей невыпад-кова. Гэта стане зразумела, калі адгарнуцьнекалькі старонак з творчых сувязяў ВалянцінаПаўлавіча з Янкам Купалам.

Як адзначае паэт і даследчык жыцця ітворчасці В. Таўлая Мікола Арочка, на пачаткухапала ўсяго: павярхоўнага пераймання, калі,“забыўшыся”, рука паўтарала купалаўскуюрытміку і сімволіку, выпрабоўваючы яго верша-ваныя памеры. Аднак, гэтае захапленне было і ягоратункам , бо выхоўвала густ. Адчуванне мас-тацкай меры вяло глыбей да таямніц мастацкагаслова.

Валянцін Таўлай прызнаваўся, што Ку-пала быў яго “вялікім маральным падтрыманнему найбольш цяжкія хвіліны”.

pawet.

net

Page 15: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 15Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)У лісце, які М. Арочка атрымаў ад С. А.

Жабінскага, былога загадчыка замежнагааддзела “Звязды”, ёсць цікавыя звесткі прапершае знаёмства Таўлая з Купалам. Гэтаезнаёмства адбылося напрадвесні 1931 года накватэры Купалы, да якога Жабінскі з Таўлаемпа даручэнні рэдакцыі звярнуліся з прапановайдаць на старонках газеты водпаведзь буржуаз-ным заходнебеларускім пісакам з “Беларускагазвону” і “Беларускай крыніцы”. Праз некалькідзён Купала прынёс у “Звязду” сваю гнеўнуюводпаведзь у выглядзе “Ліста ў рэдакцыю”, анеўзабаве – і свой вядомы верш “А ў Вісле плаваетапелец...”.

Нельга абмінуць такую падзею ў жыцціТаўлая, як сустрэча неўзабаве пасля памятнагаверасня з Янкам Купалам у Лідзе. У архівеТаўлая захаваўся чарнавы накід успамінаў пратыя дні: “Першая сустрэча, - піша ён, - у чыгунач-ным клубе. Немалая зала аказалася малой данедарэчнасці. Людзі запоўнілі яе да адказу. Хвілінаўсхваляванага чакання – і залу ўзрушаюць працяг-лыя авацыі: на сцэну ўзыходзіць Янка Купала. Ягоакружаюць кіраўнікі грамадскага вузла горада,чыгуначнага вузла і маладыя паэты ЗаходняйБеларусі, якія на абвестку аб сустрэчы з’ехаліся зрозных куткоў вобласці.

Ва ўсёй постаці Янкі Купалы, у кожным ягожэсце – ніякай позы, адна запалоньваючая праста-та вялікага чалавека. Купала гаворыць аб вялікайрадасці, што ён ізноў на гэтай адвечнай беларускайзямлі, па якой хадзілі яго ногі...”

Тут добра перададзена ўсхваляванасцьсамога Таўлая, а таксама тых людзей, што ішлітады за дзесяткі кіламетраў, каб толькі пабачыцьКупалу. Многія ж “памяталі і любілі Купалу здалёкіх дарэвалюцыйных гадоў”. І хоць па гэтайзямлі “дваццаць год не хадзілі яго ногі”, затоехадзіла яго песня – ад вёскі да вёскі, ад сэрца ксэрцу.

Купала на адвітанне падараваў кожнамуз маладых паэтаў па сваёй кніжцы. “Мне аса-біста, - піша Таўлай, - Янка Капала ахвяраваўпаэму “Над ракой Арэсай” з надпісам: “Тава-рышу Валянціну Таўлаю на ўспамін аб сустрэчыў Лідзе – Янка Купала”. Гэтая кніга разам зіншымі дарагімі дакументамі майго жыцця бес-паваротна загінула ў вайну. Успамінаючызагінуўшую кніжачку ў зялёнай вокладцы, якожны раз адчуваю востры боль: ужо ніколі ЯнкаКупала не ахвяруе ні мне, ніводнаму з нас сваёйкнігі.”

Пасля вайны Валянціна Таўлая, думаец-ца, невыпадкова прывяла дарога да грунтоўнагавывучэння спадчыны Купалы. Ад яго адыходзіўён на раннім этапе, і да яго выпала прыйсціўзмужнелым у баях. Ад першых дзён працылітаратурнага музея Я.Купалы Таўлай стаўнайбліжэйшым памочнікам Ул.ФранцаўныЛуцэвіч, яе намеснікам.

Таўлаю даводзілася аднаму з першыхпачынаць вялікую працу па збору і вывучэннюКупалаўскай спадчыны. Ён нечакана адшукаў

урыўкі невядомай паэмы Купалы – “Гарыслава”.І як яго ўсцешыла гэтая знаходка!.. На шчасце,было дзве рэдакцыі ўрыўкаў паэмы – іх можнабыло супаставіць і прааналізаваць выспяваннемастацкага слова Купалы. Пранікнуць ў тайнікіКупалаўскай “лабараторыі выгатаўлення мас-тацкага слова” – вось адна з важнейшых задач,якую ставіў сабе Таўлай.

Можа здзівіць шырыня даследчыцкіх задумВалянціна Таўлая: ён ставіць, напрыклад, сваёпрозвішча супроць такіх тэм: “Творчы працэсЯнкі Купалы”, “Развіццё верша Янкі Купалы”,“Янка Купала – ідыёлаг нацыянальна- вызва-ленчай барацьбы беларускага народа”, “Мета-фары Янкі Купалы”, “Янка Купала і польскаялітаратура”, “Уплыў Купалы на фармаваннепаэтаў Заходняй Беларусі” – і ўсё гэта былоразлічана на бліжэйшыя пяць год – тых, якія ямуне суджана было пражыць.

Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпі-сак, тонкіх назіранняў.

Спасцігаючы ўсё глыбей душу Купа-лаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню ісапраўднае, першароднае гучанне. Ён натхнёнагаварыў аб “замацаванні вялікіх творчых тра-дыцый Купалы”, якія павінны стаць надзейнымпадмуркам усёй беларускай літаратуры. “Япішу,- паведамляў ён у друку, - папулярнуюбіяграфію народнага паэта і рыхтую на першыячэрвенскія Купалаўскія чытанні даклад на тэму :“Янка Купала і Заходняя Беларусь”. Нашамуславутаму песняру В.Таўлай прысвяціў вершы“Падарожны”, “Памяці Янкі Купалы”.

Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіненарыса, быў вядомы таксама як крытык і літара-туразнаўца .

Працаваў, гледзячы далёка на перад, якапантана працуе чалавек, што яшчэ не задум-ваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Асэрца, спакутаванае ў засценках, збалелае аднадзвычайнага фізічнага і маральнага на-пружання, білася ўсё слабей і слабей. В.Таўлайтрапляе ў бальніцу. Памірае доўга – цэлыхпаўгода, не здагадваючыся аб гэтым. 27 кра-савіка 1947 года паэта не стала. У лісце да сябраЯ.Купалы. украінскага паэта Тэрэня Масэнкі(28.04.47г.) Уладзіслава Францаўна Луцэвічпісала: “заўтра хаваем цудоўнага чалавека,слаўнага паэта і найлепшага сябра Янкі Валян-ціна Таўлая. Вельмі цяжка хаваць такіх выдат-ных, чэсных людзей.”

Ён так і не паспеў пабачыць сваю першуюкнігу “Шляхі і краты”, якая выйшла пасля смерціпаэта пад назвай “Выбранае”. Сваімі думкаміпра яе В. Таўлай дзяліўся ў артыкуле “Пера-ступіўшы парог” у 1946 годзе.

Яго словы аказаліся прарочымі... Сёння ятрымаю ў руках кнігу Валянціна Таўлая, празякую са мной размаўляе выдатны паэт і са-праўдны чалавек, што здолеў , як быццам бы,“пераступіць парог з мінуўшчыны ў сучас-насць. ..”

pawet.

net

Page 16: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 16 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

- ... Дык Вы нарадзіліся ўжо ў Лідзе?- Я нарадзілася ў 1933 годзе ў Лідзе.- А Валянцін нарадзіўся..?- Ён у 1914 г.- Дзе?- У Баранавічах.- У саміх Баранавічах?- Мяне не было, дык я добра не ведаю. І

яшчэ быў адзін брат, Аляксандр з 1916 года.- А з ім што сталася?- Ён загінуў у 1943 годзе. Ён быў радыстам

ці стралком на самалёце. Ён перад вайноювучыўся на лётчыка. Паступіў у лётнае вучы-лішча. Але пачалася вайна, і яго ўзялі ці стралком,ці радыстам на самалёт. Ён быў у 1943 годзе каляСаратава, Бузулук - такі горад за Волгай. Восьтам ён і загінуў. Таму што прыязджаў паслявайны яго таварыш, які разам з ім ваяваў, ёнпрывёз фатаграфію і расказваў . Я ўжо ў цёціжыла, у мамінай сястры, яна мяне гадавала. І ёнрасказваў. Так што ён загінуў у 1943 годзе.

- Ваш бацька ў якім годзе сюды пераехаў?- Я толкам не ведаю. Я радзілася тут, а

потым паехалі, жылі ў Рудаўцы. А потым, каліпрадалі у Рудаўцы гаспадарку, хату...

- У якой Рудаўцы?- У вёсцы, у Рудаўцы.- А дзе яна?- А яна на Слонімшчыне, там яны і жылі.

Там былі дваюрадныя бацькавыя браты. І адзін,і другі. Яны нядаўна толькі памерлі. А дваюрад-ная сястра татава ў Слоніме яшчэ жыве. І яны ўсез Рудаўкі. І там у таты была гаспадарка. Як яныжылі ў Рудаўцы, там у мамы была беларускаяшкола, там беларускія хлопчыкі і дзяўчатыпрыходзілі, вучыліся на беларускай мове. Мамамая настаўніцай была.

- Ён сюды ўдаўцом прыехаў?- Першая жонка яго памерла ад тыфу. Ён

застаўся з двума малымі сынамі: гэта Валянцін іАляксандр. І іх першы час гадавала яго маці,бабка Аўдоцця. Яна ў Рудаўцы жыла, і яны тамбылі ў Рудаўцы. А тата жыў на чыгунцы, пра-цаваў у Лунінцы, у Баранавічах, потым ягоперавялі ў Ліду. У якім толькі годзе не магудакладна сказаць. Бо спецыяльна гэтым незаймалася. Ёсць гэта ўсё ў кніжках напісана.Відаць тут пазнаёміліся з мамай. І недзе ў 1922 ці1923 годзе яны пажаніліся. Потым у іх тут быў сынВалодзя, але ён 8 ці 9 гадоў пражыў і памёр. А

толькі праз год пасля яго смерці нарадзілася я. І ятут нарадзілася, а потым яны паехалі, як бацькупры панскай Польшчы,а ён жа быў беларус,звольнілі, у Рудаўку. Жылі ў Рудаўцы. А ў якімгодзе дакладна не магу сказаць, ён усё прадаў, іпераехалі ў Ліду, гэта ўжо было недзе ў 1938 ці1937 годзе. У мамы тут была дзедава хата на дваканцы. На адным канцы маміна доля была, а надругім маміна сястра жыла. У яе муж памёр, потыммаленькая дачка памерла, і яна жыла адна. Ну і,як прыехалі мы ў Ліду, і як была вызваленаЗаходняя Беларусь, і Валянціна вызвалілі з турмы,ён ў Гародні ў турме быў, ён прыехаў, ці як ёндабраўся да Ліды, прыйшоў дахаты да бацькі. Япомню якраз той час, як ён прыйшоў, і з бацькамдоўга сядзелі, гаварылі, я маленькая была і ўжоклалася спаць, гэта было позна вечарам, і ўсёглядзела, як яны сядзелі размаўлялі, мне былоцікава, што ў мяне такі вялікі брат.

Гэта такія першыя ўспаміны пра яго.

- Калі вы ў гэты домік перасяліліся, калязамка?

- А не, гэта ён толькі тут жыў, Валянцінтолькі жыў. Ён жыў з першай жонкай, з Кірай угэтым доміку. А мы там жылі. І вайна пачалася,мы там жылі. Спачатку тата працаваў наскладах кладаўшчыком, а як толькі ЗаходнююБеларусь вызвалілі, яго перавялі ў Скрыбава(Скрыбаўцы) начальнікам вакзала. І мы туды ўсепераехалі, але там мала жылі, у 1940 –41 гг., а яктолькі пачалася вайна, то зноў пераехалі ў Ліду іжылі ў матчынай хаце.

НІНА ТАЎЛАЙ ПРА БРАТАІ ПРА ЎСІХ

(Інтэрвію Ніны Таўлай рэдактару часопіса “Лідскі летапісец”Станіславу Судніку 20 лютага 2004 г. у Лідзе)

Ніна Таўлай у Лідзе

pawet.

net

Page 17: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 17Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)- А на якой вуліцы стаяла тая хата?- Труханава, завулак Труханава быў.

- Гэта цяпер Труханава, а пры Польшчы былаКаляёвая, мабыць і завулак Каляёвы.

- Але тыя дамы згарэлі. Яны былі насупрацьаўтавакзала. Тут Чапаева (пры Польшчы Піл-судскага, рэд.), а тут чыгунка. Тут дзе магазін,тут дзе аптэка быў завулак Труханава, вузень-кая вулачка. І тут насупраць аўтавакзала быўмамінага брата дом, побач з гэтым домам бацька,як прадаў у Рудаўцы хату, то купіў участак зямліў мамінага брата і тут побач будаваў свой дом,харошы новы дом. Па гэтым завулку Труханавапраз 5-6 драўляных дамоў быў стары дом майгодзеда, дзе жыла мая мама і яе сястра. Якраз увесьгэты квартал, немцы, як адходзілі, спалілі.

- А мамы вашай дзявочае прозвішча якоебыло?

- Дарашкевіч . Брат Пётр Паўлавіч быўДарашкевіч. А мама, значыць, Сцепаніда, яе маціНадзея. Потым Анастасія і Вера. Вось гэтыя сёстрыбылі.

Потым, калі пачалася вайна, мы жылі тут.А да вайны Валянцін жыў у гэтым доміку калязамкавай гары. Ён працаваў у рэдакцыі лідскай

газеты “Уперад” і жыў ў гэтым вось доміку зпершай жонкай. Я любіла да іх прыходзіць таму,што мне было вельмі цікава глядзець. Вось падгэтым акном, тут яго пакой быў, (паказвае наздымку левае акно) стаяў столік і ён заўсёды сядзеўза гэтым столікам і працаваў, а яшчэ было такоекрэсла-гушканка ў яго там, я сядзела ў гэтайгушканцы і гушкалася. А перад акном быў плот,паміж домам і плотам была клумба. Ён бывала,піша – піша , я праз дзверы выбягала і бегалавакол гэтай клумбы, а ён за мной, каб злавіць.Зловіць і прынясе пасадзіць у гушканку. І зноўсадзіцца піша. Ён такі быў добры, пяшчотны,далікатны, мяккі па характары.

- Купалу памятаеце?- Купалу памятаю, як я выступала. Як ён

прыязджаў, мне даручылі вершык расказаць. Гэтаў клубе чыгуначнікаў было. І там Валянцін якразпрымаў удзел у арганізацыі гэтага вечара,сустрэчы з Янкам Купалам. Я вывучыла вершык,вышла на сцэну, пачала гаварыць і забылася, амама стаяла за кулісамі. Я пабегла і крычу:“Мама, як далей!” Мама мне падказала, явярнулася і расказала да канца. Потым мянепахвалілі, што не спужалася, а вярнулася насцэну.

Домік ля замка, у якім жыў Валянцін Таўлай у 1939-40 гг.

pawet.

net

Page 18: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 18 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)- Трохі памятаеце, як Купала выглядаў?- Проста нейкія дзядзькі сядзелі за сталом...- Вось вайна пачалася.- Вось пачалася вайна. Як Валянцін апы-

нуўся ў Наваградку гэтага не магу сказаць. Адзе была першая жонка яго Кіра, як яны разыш-ліся, не магу сказаць. Але потым яна і юрыстамбыла .

А ён апынуўся ў Наваградку і, нават, не ўсамім Наваградку, а ў Ваўкавічах, там пяцькіламетраў за Наваградкам па Карэліцкайдарозе. І там ён сустрэўся з Лідзіяй Сяргееўнай-другой жонкай. Як яна тут апынулася? Яна самаз Ленінграда. Перад вайной яна вучылася ўінстытуце кінематаграфіі і ўжо канчала гэтыінстытут, і яе прыслалі ў Беласток на практыку. Іўжо пачалася вайна, і яна старалася адыйсціпадалей ад фронту. Але немцы наступалі хутка.Фронт яна не дагнала і засталася ў тым раёне:Карэлічы – Ваўкавічы- Наваградак. Там яны ісустрэліся. Потым Валянцін быў сувязным упартызанскім аддзеле, а афіцыйна лічыўсяпісарам у гміне ў Ваўкавічах.

Ён меў сувязі з усімі, з кім трэба было, і, му-сіць, дапамагаў. Ён часта ездзіў па справах у Ві-льню, назад, ездзіў цераз Ліду і часта спыняўся ўнас .

У 1943 г. падчас адной з паездак ён спыніўсяў нас. Гэта было ў лютым месяцы. А толькі помню,што ён тады падышоў да мяне, а я мела такісшытак, ну і цяпер у дзяўчат мода альбомызаводзіць, і тады сяброўкі пісалі ў гэтых альбомах,што ім хацелася, пажаданні розныя, віншаванні.Я сяджу размалёўваю гэты сшытак. Ён падышоўі пытае: “Што гэта ты робіш?” Я кажу: “Во напішымне што-небудзь у альбом ад сябе” Ён: “Давай!”Узяў гэты сшытак мой, пайшоў у іншы пакой,зачыніўся і там пісаў, а я села пад дзвярыма ічакала, што ён мне там напіша. Ну вось, калі ёнвыйшаў, аказалася што ён напісаў два вершы:адзін “Малой сястрычцы”, а другі “Я Ніночку-малышу гэткі вершык напішу” Гэты сшытак умяне недзе ёсць, захаваўся.

(Чытае верш маларазборліва. Чутны словы“Не хачу я ў школу, у мяне ў баку трохі вельміколе”.)

Гэткія словы я на самай справе гаварыла.Мама мяне ў школу выпраўляе, а я: “Не хачу я ўшколу, у мяне ў баку трохі вельмі коле. Куды япайду?”

Ну, Нінок, гэта дзяўчынка,Адкажы, як хочаш, як знаеш,Бо па-моему гэта свінка,Можа, нават, і не малая.Не, каб змалку ўставаць раніцою,Адзявацца самой абудацца,Мыцца ў пояс халоднай вадоюІ ў школу спяшацца.

А ён любіў з мяне пасмяяцца, але так па-

харошаму, па-добраму, падкалоць мяне, але безкрыўды ўсякай.

Потым ён ехаў ці ў Вільню ці з Вільні і зноўспыніўся ў нас на некалькі дзён. І якраз 23 верасняпад раніцу ў Менску быў забіты Куба. І тут жапачаліся арышты. У першую чаргу арыштоўвалітых, на каго мелі зуб, на каго даносы былі. А татамой, ён працаваў таксама ў гміне Дакудава.Спачатку гэтая гміна была ў самім Дакудаве.Яшчэ помню, тата мяне туды раз вазіў у Даку-дава. А потым пасля таго, як партызаны разгра-мілі гэтую гміну ў Дакудаве, яе перавялі ў Ліду.Ну і вось 23 верасня на раніцы я ўстала, і мневельмі не хацелася ісці ў школу. Тады мамасказала мне: “Ідзі паеш, і тата завядзе цябе ўшколу”. Тата павёў мяне ў школу, а сам ішоўназад і яго арыштавалі і пасадзілі ў машыну.Пасля яшчэ многіх іншых арыштавалі і прыехаліпа маму. А Валянцін быў у нас праездам. Ён быўу апошнім пакойчыку. Як пачуў, што прыйшліпа маму, хацеў адчыніць акно і праз акно ціхенькаўцячы. Прыадкрыў акно, але ўвесь дом быўачэплены. Тады ён назад. Мама зайшла да яго інешта загаварыла. Немец следам зайшоў іўбачыў яго, і арыштавалі і маму, і яго. А потымпрыехалі па мяне ў школу. Мяне ўзялі з урока. Унас быў урок рысавання. А школа, вось дзе цяпермагазін вялікі, самаабслугоўвання на Перамогі,то там быў невялікі раўчук, рачулка. То па правыбок гэтага раўчука быў такі драўляны будынак,і ў ім была беларуская школа. Колькі там класаўбыло? Можа чатыры былі пакоі і чатыры класы.Першы, другі, трэці і чацвёрты. Я з другога класапайшла вучыцца, бо мама была настаўніца, і янапрывяла мяне ў другі клас. А гэта я была ўчацвёртым класе. Быў урок рысавання, і раптамадчыняюцца дзверы ў клас, і ўваходзіць немец.

Ён спытаў у настаўніцы, хто тут НінаТаўлай. Яна сказала ўстаць, я ўстала. Ёнпадышоў да мяне, сказаў збіраць партфель. Ясабрала. Ён узяў партфель, мяне за руку і павёў.На вуліцы стаяў грузавік. Ён пасадзіў мяне ўкабінку паміж шафёрам і сабой, і мы паехалі.Аб’ехалі кругом . І як цяпер Савецкая, мімазамкавай гары ўніз паехалі туды да турмы. Якехалі, нехта дакрануўся мне да пляча. Машынабыла крытая. Але паміж кузавам і кабінай былотакое акенца. Яно было завешанае. Але я такпаглядзела. Мама там сядзела. Яна трошкіадвесіла, толькі мне да пляча дакранулася і кажа:“Не бойся”

Ну, прывезлі нас у турму. Тату з Валянці-нам адразу павялі ў камеры. Тата яшчэ хацеў самной развітацца, яму не далі. А жанчын, там быломнога людзей, не толькі мы, цэлыя машыны былілюдзей, жанчын неяк трошкі пакінулі, а потым інас павялі па камерах.

Я была там 12 дзён, потым захварэла,потым цудам мяне адтуль выкупілі. Выкупілі мянеза прадукты маміна сястра і мамінага братажонка. Яны даведаліся, што жонка начальніка

pawet.

net

Page 19: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 19Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)турмы полька, і хадзіла дзядзіна, дзядзі жонка, дагэтай полькі. Яна сама была з вёскі (дзядзіна),адтуль з вёскі прывезла яек, масла, сала, пайшлада жонкі начальніка турмы. Занесла прадукты.Адзін раз занеслі, другі раз занеслі. Ну таяпаднаціснула на свайго мужа. Ён сказаў прыхо-дзьце тады і тады пад турму. Я захварэўшы былаў турме. Там быў доктар з вязняў. Хадзіў пакамерах, правяраў людзей. Ён, як я захварэла,прыйшоў і нейкія таблеткі мне даў. А як мяневыпусцілі, то гэтыя таблеткі засталіся ў мамы.Мяне забрала маміна сястра, якая жыла ў другімканцы дзедавага дома. І я ў яе ляжала з высокайтэмпературай. Трохі паляжала, але ж лякарстване было дзе дастаць, і зноў пайшлі туды. Цётка ідзядзева жонка зноў пайшлі туды. Там сказалі,прывядзіце значыць гэтую хворую.

Узялі мяне, і мы ўсе трое зноў пайшлі падтурму. Нас упусцілі ў турэмны дворык. Ім сказаліпачакаць, а мяне немец павёў у камеру. Прывёўу камеру да мамы. І гаворыць: “Што табе трэба,бяры” Я папрасіла ў мамы таблетачкі. Яна ў штотам было загорнутае дала, і мяне зноў выпусцілі.Гэтымі таблеткамі лячылі мяне, і дамашніміспосабамі. І так я засталася жыць.

А потым месяцаў праз два ці праз два зпаловай месяцы выкупілі Валянціна. Калі Валян-цін аказаўся на свабодзе ён пачаў старацца, якможна бацькоў вызваліць . Але яму нічога неўдалося зрабіць, таму што недзе ўже бліжэй даНовага году ўсіх вывезлі ў Менск. А ўжо з Менскаўсіх павезлі, Валя даведваўся, у Асвенцым. Паслявайны сюды, у Ліду, вярнуўся чалавек, які добраведаў мамінага брата, дзядзю Пецю Дарашкевіча,ён потым, гэты чалавек, які вярнуўся з Асвенцыму,гаварыў , што з маім бацькам сустракаўся ўАсвенцыме на кухні, кацёл чысціў. У той час, узіму 1943-44 г. ён быў у Асвенцыме. І быццам бытата гаварыў, што маці не даехала. А потым уканцы зімы гэты чалавек больш бацьку несустракаў .

-Тады як забіралі ў вайну, немцы гаварылі зашто забіралі.

- Немцы не гаварылі. Аднак пасля вайныбыла мне такая аказія, што на бацьку быліданосы, што ён на партызан працуе.

А там, ці такія даносы, ці іншыя, ці хто быўзлы на бацьку, канкрэтна не вядома, але былітакія даносы. Таму, як ён быў у Дакудаве, ёнмногіх людей ратаваў ад нямецкага палону, яквывозілі на работы. Ён жа меў доступ да папераў.Ён ці падказваў, каго вывезуць ці што. Казалі,што многім і многім дапамог. А некаторыя можамелі злосць на яго.

Ну а потым, як Чырвоная Армія вызвалілаЛіду, а Валянцін, як вызвалялі, у Наваградкубыў, то ён прыслаў цёцю Ліду, яна прыехала ізабрала мяне. Жылі мы ў Наваградку, спачаткуна Карэліцкай вуліцы, потым на Гарадзенскай

вуліцы. Ён там працаваў у Наваградскай газеце.А Лідзія Сяргееўна перад вайной была ўжозамужам і мела дзве дачкі: Ірыну і Алену. Янабыла ўжо развёўшыся, і, калі яна ехала напрактыку ў Беласток, адвезла дачок да сваіхродных на Волгу, на ўсё лета. А маці яе заста-валася ў Ленінградзе. Яна ў блакаду памерла. Ікалі Лідзія Сяргееўна, пасля таго, як нас вы-звалілі, забрала мяне ў Наваградак, яна паехалапа сваіх дачок. І ў той час, як мы заставаліся зВалянцінам удваіх, ён мяне часта вадзіў уНаваградскую сталоўку. Мы там капусту елі наабед, больш нічога не было пасля вайны. Драў-ляныя сталы, заміж ножак накрыж збітыя дошкі.Малая я была шкодная, гэтае есці не хачу, тое нехачу, а тут ці еш, ці галодная будзь, як хочаш.Аднойчы, я сказала, што мне капуста надакучалаі што я абед звару. Было трохі бульбы. Налілавады, паставіла на агонь. А гэта было лета, цёплаяшчэ было. А сама пабегла, садзік быў за домам,пабегла, гуляла сабе. Потым прыходзіць Валя:“Ну ці накорміш ты мяне абедам”. “А ёсць, ёсць,бульбу я паставіла варыць”. Прыходзім, а тамперагарэлі дровы, выкіпела ўся бульба, палавіназгарэўшая. А тую што засталася паспрабавалі,яна без солі была. “Ну і накарміла мяне сястрыч-ка”. Гэта быў той першы досвед, як я абед варылабрату.

Потым Лідзія Сяргееўна прывезла сваіхдзяўчатак у Наваградак, і Валянцін, ці яговыклікалі, ці ён сам паехаў, пайшоў працавацьу музей Янкі Купалы, да цёткі Уладзі, як мы яеўсе называлі. Яна была дырэктарам музея, ну іён там. Адтуль ён напісаў некалькі лістоў. У мянеў хаце ёсць гэтыя лісты, захаваліся. Ён пісаў мне,пытаўся, як я жыву, як я вучуся, што мне трэба:“Што табе трэба, усё прышлю, якія кніжачкі трэба,якія падручнікі трэба для школы. Не саромейся,пішы, я ўсё табе прышлю”. Нават ці панчошкімаеш, ці што, адзенне якое і што, усё цікавіўся, кабу мяне ўсё было.

Потым мы пераехалі ў Менск. Ён да гэтагачасу атрымаў у бараку пакой, а барак гэты быўкаля Парка Чалюскінцаў, якраз завод стаяў, туттакая дарожка была ў парку, а па левы бок адгэтай дарожкі за вялікім плотам Якуб Колас жыў.А мы, як дзяўчаты, глядзелі часта: “Во як, і ЯкубКолас тут жыве”. Ён часта любіў гуляць, такаясцяжыначка была акацыямі абсаджана. Ёнраніцай, раненька любіў там гуляць.

Мы глядзелі: “Во, такі беларускі паэт”.Потым, з Валям сябраваў Янка Брыль. Мы ягоназывалі “дзядзя Ваня”. Ён часта прыходзіў данас. Любіў з намі пажартаваць і пагаварыць. Апотым, ужо як я паступіла ў Менскі універсітэт іжыла паўгода ў Лідзіі Сяргееўны, то мы якразжылі ў адной кватэры з Янкам Брылём. Там былаадна кухня ў нас, у іх было тры пакоі, а ў ЛідзііСяргееўны - два. Паўгода жыла, потым перайшлаў інтарнат. Да Кандрата Крапівы хадзілі, да

pawet.

net

Page 20: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 20 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Масіма Танка, я хадзіла з Валям, потым Шырма,я прысутнічала пры гэтай сустрэчы, была і ў музеіЯнкі Купалы, там дзе Валя працаваў. І толькіпамятаю, ён усё працаваў і працаваў, цэлы дзеньна рабоце, у музеі круціўся, там то выставы, тотое, то тое, а потым бывала прыдзе. А ў нас, якбыло, вялікі барак, уваход і такія вузкія калі-дорчыкі, а наш пакой быў самы апошні. І якразвыходзіў на канец барака. У нас, як увойдзеш угэты пакой, то тут шафка стаяла, тут этажэрка зкнігамі, тут мы з Ірай спалі. А Валяў стол быў пагэты бок. Як толькі ні прачнешся ноччу, ён усёсядзіць і піша, сядзіць і піша. Калі ён спаў, каліадпачываў. Таму што , як ні паглядзіш, усёпрацаваў .

У снежні 1945 г., у канцы 1945 г. у школахбылі навагоднія ёлкі. Мы хадзілі на навагодніяёлкі. Я ў беларускай школе вучылася, а Лена зІрай, дочкі Лідзіі Сяргееўны, яны ў рускую школухадзілі. І вось, калі аднойчы ў канцы снежня 1945года, яны ішлі з ёлкі навагодняй, то Лена трапілапад машыну. Яна перабягала вуліцу, трапіла падмашыну, і на смерць. Яна пахавана на Даўга-бродскіх могілках. Каля магілы Валянціна ёсцьяшчэ адна магіла. Гэта магіла дачкі ЛідзііСяргееўны. А ў іх яшчэ была першая дачка, якаянарадзілася ў гады вайны ў Ваўкавічах, Алеся,яна маленькая памерла. Яна там і пахаваная ўВаўкавічах. Засталася толькі Іра.

1946 год сустрэлі. Восенню 1946 года ў ЛідзііСяргееўны нарадзілася Галінка, другая іх дачка.Яна цяпер у Санкт-Пецярбурзе жыве. А потымвосенню Валя захварэў, трапіў у клініку. У ягобыло хворае сэрца. Потым, як Лідзія Сяргееўнагаварыла, у яго была эндакардыя сэрца. Ну, ікалі ён захварэў, трапіў у клініку, гэты барак, дземы былі, і клініка вялікая былі амаль побач.

Лідзія Сяргееўна напісала ў Ліду цёці маёй,цёця прыехала і забрала мяне. Я тут у Лідзевучылася ў беларускай школе № 2. Гэта былопамяшканне, дзе цяпер педкаледж. Педнаву-чальня была з аднаго боку, а беларуская школа№ 2 – з другога боку.

Ну і калі ён памёр 27 красавіка, ЛідзіяСяргееўна прыслала тэлеграму, мы паехалі напахаванне. Спазніліся, бо як мы прыехалі, ужо ўсевярнуліся з могілак.

А потым я ўжо тут канчала школу, паступі-ла ва універсітэт на фізіка-матэматычны факуль-тэт. Разам з Шушкевічам адзін факультэт канчалі,у адным годзе, толькі ён аддзяленне фізікі, а я -матэматыкі. Многія з аддзялення фізікі сталіпрафесарамі, а матэматыкаў амаль усіх паслаліў школы. Я працавала ў Юрацішках, потым год-у Трабах, там вышла замуж і паехала ў Вільню.Да 1997 года з 1959-га я працавала матэматыкаму рускай школе ў Вільні.

- Там з віленскімі беларусамі знаёмыя?- Не, так не вельмі. Я толькі сустракалася з

Валянцінам Урбановічам.- Там жа ёсць такі Хведар Нюнька, Та-

варыства беларускай культуры.- Ведаеце што. Я неяк ужо чацвёрты год

жыву з дочкай у Электранай і не бываю ў Вільні.А там, як матэматык, як настаўнік, мела вельмімнога работы. Гадзін было шмат. З грамадскасцюамаль не сустракалася.

- Як у Вас прозвішча цяпер?- Радзюкевіч.- Колькі дзяцей?- Дачка адна, Ларыса. Двое ўнукаў . У

дзесятым класе і сёмым.- Літоўцамі будуць?- Рускую школу канчаюць- Не хочуць літоўцамі быць?- Унук гаворыць па-літоўску. Унучка

горш. Дачка гаворыць па-літоўску. Яна тамнарадзілася, там вучылася, Віленскі ўніверсітэтзакончвала .

А Галінка. Лідзія Сяргееўна жыла з Га-лінкай доўгі час у Менску. Потым Галінкавыйшла замуж за Бахціяра Юсуп – задэ, плямян-нік Мікалая Дзялендзіка. Потым яны развяліся, ігэта мусіць гадоў десяць назад, прадалі кватэру,якая была на вуліцы Ульянаўскай, каля вакзала,насупраць стадыёна “Дынама”, і пераехалі ўПецярбург.

Лідзія Сяргееўна, калі яшчэ была ў Мен-ску, мы прыязджалі да іх, яна ўжо кепска сябеадчувала, левая рука амаль не дзейнічала, леваянага цягнула. Старэйшая дачка , Ірына, яна ўМенску канчала школу, паступіла ў Беларускіўніверсітэт, на хімічны факультэт, перавялася ўЛенінград, яна там канчала ўніверсітэт і цяперкандыдат хімічных навук, працуе ў Пецярбурзе.Лідзія Сяргееўна з Галінкай, як прадала кватэруў Менску, выехалі ў Санкт-Пяцярбург. Галінкавышла замуж за Ігара Маціеўскага, там такікампазітар ёсць, пецярбургскі. Лідзія Сяргееўназвярталася да дактароў. Сказалі, каб раней, торуку можна было б уратаваць. Гадоў можа 5-6таму назад яна памерла. І там пахавана ўПецярбурзе.

Галінка – музыказнавец. Яна ўсю Беларусьскалясіла, збірае фальклор, запісвае беларускіянародныя песні. У яе ёсць кніжка “Купалле”, усепесні, прысвечаныя Купаллю.

-Як яе прозвішча?-Таўлай. Галіна Валянцінаўна Таўлай.

Яна яшчэ і мне падарыла адну кніжачку. Янакандытат мастацтвазнаўчых навук. Разам зІгарам ездзяць па камандзіроўках, запісваюцьнародныя песні.

У старэйшай дачкі Лідзіі Сяргееўны ёсцьяшчэ дачка.

У Галінкі нікога няма.А на Слонімшчыне ёсць Таўлаі. І ў Ленін-

градзе, і ў Лідзе ёсць прозвішчы...

pawet.

net

Page 21: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 21Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Бацька Валянціна Таўлая Павел Дзям’яна-віч нарадзіўся ў в. Рудаўка Слонімскага паветуў 1895 (93) г. Жыў там прыкладна 20 гадоў іпрацаваў на чыгунцы пад Баранавічамі. У 1920годзе пераехаў у г. Ліду і працаваў на чыгунцыпрыкладна да 1925 года. У 1925 г. палякі далі ямумаленькую пенсію, і ён зноў паехаў у Рудаўку,дзе жыў прыкладна да 1935 (37) г. У Рудаўцы ёнбыў арыштаваны ў 1935 г. і пасаджаны ў турмуў Гародню, дзе ён прабыў каля года, але потымвызваліўся.

Пасля вызвалення з турмы ў 1936 г. ёнпераехаў у г. Ліду. Беларуская школа, у якойпрацавала яго жонка (мая сястра), у 1935 г. былазакрыта. Гаспадарку сваю ў Рудаўцы ён прадаў,а тут ён пабудаваў сабе дом па вул. Пілсудскага(зараз Чапаева). Пры савецкай уладзе быўпрызначаны на ст. Скрыбава і працаваў там дапрыходу немцаў. Пры немцах жыў у гор. Лідзе,працаваў у Дакудаве некаторы час памочнікамвойта. Пасля забойства войта ён пераехаў у Лідуі стаў войтам. Ён быў звязаны з партызанамі,перадаваў ім дакументы і нейкія звесткі.

Пасля забойства Куба ў Менску (у верасні1943 г.) у Лідзе было арыштавана 125 чалавек, утым ліку і Таўлай Павел Дзям’янавіч з жонкай ідачкой Нінай. За адзін дзень да арышту сюды зВільні прыехаў Валянцін. На наступны дзень усіхарыштавалі. Валянцін там сядзеў у турме тыднітры. У Лідзе вызвалілі цераз перакладчыцу дачкуНіну. Валянціна вызваліла жонка (яны жылі недзекаля Наваградка). Бацьку Валянціна з мачахайвывезлі ў г. Менск пасля аднаго месяца турмы ўг. Лідзе. У Менску іх трымалі ў бараку без шыбаў,хаця на дварэ стаялі марозы. Не давалі вады. Зімі там жылі: Макарэвіч з жонкай (былы дырэктаршколы, закончыў нешта па хіміі, але пры Польш-чы не працаваў), Міроўскі з жонкай і дзецьмі, якізараз працуе на Камбінаце харчовых канцэн-тратаў. Жонку Таўлая разам з усімі жанчынамі

Успаміны Дарашэвіча Пятра Паўлавіча,які жыў у г. Лідзе, вул. Чапаева, д. 4,

брата жонкі Таўлая Паўла Дзям’янавічаЗапісаныя 13.01.1964 г.

пасадзілі ў машыну (сама не магла хадзіць з-зараўматызму) і некуды павезлі. Больш пра іх (пражанчын) нічога не было вядома.

Жонка Паўла Таўлая, Стэфаніда Паўлаў-на Дарашэвіч, выйшла замуж за Таўлая ў 1920г. Пад Беластокам да рэвалюцыі яна закончыланастаўніцкую. семінарыю. У 1915 г. яна эвакуя-валася і працавала настаўніцай у гор. БасхаўАрлоўскай губерні (60 км ад Арла), там яна былада 1919 г. Вярнулася ў 1920 г., вышла замуж,пераехала ў Рудаўку і там адкрыла ў сваёй хацебеларускую школу (4-5 парт), якая працавалагады тры (гэтая школа была адкрыта пасля пенсіімужа). У 1940 годзе працавала настаўніцай.Была арыштаваная пры немцах разам з мужам.Валянцін быў ад першай жонкі Паўла Таўлая,якая памерла да рэвалюцыі.

Валянцін нарадзіўся 8.02.1914 г. У 1939-40гг. Валянцін жыў у доме, дзе зараз скурвендыс-пансер на 2-м паверсе. Жонка яго працавалаадвакатам. Валянцін працаваў у газеце “Упе-рад”. Вучыўся Валянцін у Вільні ў Беларускайгімназіі. Яго арыштоўвалі два ці тры разы. Першыраз яму было толькі чатырнаццаць гадоў. Потымён перайшоў мяжу ў Менск. Адтуль ён прыйшоўзноў сюды працаваць падпольшчыкам. Апошніраз яго схапілі на сходзе недзе каля Рудаўкі іпасадзілі ў Гародню, дзе яго і вызваліла ЧырвонаяАрмія. Калі пачалася вайна, ён пайшоў пяшкомпад Наваградак. Там ён устанавіў сувязь зпартызанамі, якія накіравалі яго працаваць уВільню. З Вільні ён прыехаў неяк да бацькі, уякога толькі пераначаваў, а раніцай яго арышта-валі. Яго вызвалілі, здаецца, за золата, якоесабралі партызаны. Пад Наваградкам ён ажа-ніўся другі раз. Першая жонка заставалася ў Лідзеі, відаць, была расстраляна немцамі разам зяўрэямі (яна была яўрэйка).

Успаміны Міцюкевіч Сафіі Мітрафанаўны,якая жыла ў г. Ізабелін

Запісаныя 1.02.1964 г.Мы разам з мужам былі арыштаваныя 12

кастрычніка 1943 г. Прычына невядомая, але зда-рылася гэта адразу пасля забойства Куба, і з кож-нага горада было ўзята ў той час па 50 чалавек.

Маё імя і імя па бацьку Міцюкевіч СафіяМітрафанаўна, год нараджэння 1890. Муж ПавелАдамавіч, год нараджэння 1882.

Нас памясцілі ў Лідскую турму (сёння

pawet.

net

Page 22: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 22 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Ад рэдакцыі.Прыведзеныя чатыры матэрыялы, якія

тычацца лёсу Валянціна Таўлая і яго сваякоў, такі не далі адказу на пытанне, на каго і ў якой ступеніпрацаваў Валянцін Таўлай падчас вайны, хто і яквыкупіў камуністычнага заходнебеларускагапаэта з нямецкай вязніцы, як ён трапіў на ІІУсебеларускі кангрэс, чаму не выехаў у эміграцыю,як іншыя ўдзельнікі кангрэсу, як не трапіў падсталінскія рэпрэсіі пасля вайны.

Шмат пытанняў. І дакладнага адказу мы,напэўна, ніколі не атрымаем.

Можна толькі здагадвацца, што ва ўсёй

гэтай таямнічай гісторыі з Валянцінам Таўлаемможа праглядвацца ўдзел Міколы Дзямідава, якімеў пры немцах у Лідзе найбольшую вагу і якібачыў ў Таўлаі перш за ўсё шчырага беларуса іпаэта, а пасля ўжо камуніста, тым большзаходнебеларускага.

Так гэта ці не так, цяжка сказаць. Адноможна канстатаваць адназначна. Школу падполь-шчыкі Заходняй Беларусі пры паляках прайшлідобрую. Калі яны хацелі што-небудзь схаваць сасваёй біяграфіі, то рабілі гэта выключна прафе-сійна.

райпрамкамбінат). Разам з намі знаходзілісяжыхары гор. Ліды:

1) Пашкоўскія: муж, жонка, сястра і сын;2) Лазенка: муж, жонка і сын;3) Макарэвіч;4) Кнотава;5) Гурская Марыя (маці і 4 дзяцей);6) Баўэр;7) Лугоўскі Станіслаў з жонкай;8) Таўлай з жонкай;9) Краснадэмбская;10) Лясковіч з жонкай і дачкой (з-пад Ліды);11) Мухлядава з нявесткай і ўнукам (Бела-

груда);12) Будзевічы: муж, жонка і 3 дзяцей ва

ўзросце 14-16 г. (Белагруда);13) Гілевічы: муж, жонка і 2 дзяцей ад 3 да 5

гадоў);астатніх не памятаю, усяго 48 чалавек.

У Лідскай турме мы знаходзіліся да 1лістапада 1943 г.

1 лістапада 1943 г. нас адправілі этапам уМенск і памясцілі ў лагер на вуліцы Шырокай.Лагер - гэта халодная канюшня, а значыцьхолад, голад, а надалей эпідэмія тыфу. Многіязахворвалі тыфам і хваробу сваю павінны быліхаваць. Хворых тыфам вывозілі, і ні адзін з іх невярнуўся.

9 снежня 1943 г. была разгрузка лагера ітады вывезлі з лагера:

1) Пашкоўскіх (4);2) Лазенка (3);3) Макарэвіча;4) Кнотаву;5) Баўэр;6) Лугоўскіх (2, муж і жонка);7) Таўлая з жонкай;8) Краснадэмбскую;9) Лясковіча з жонкай і дачкой;і ўсіх астатніх.Мяне з мужам, Мухлядаву і Будзевіч

Уладзіславу пакінулі ў Менску.

1 студзеня 1944 г. усіх, у каго былі дзеці,

пагрузілі на машыны і вывезлі з лагера, але кудыніхто не знае. Потым стала вядома, што іх быццамбы вывезлі ў лагер Трасцянец за 14 км ад Менска,там расстралялі і спалілі.

У іх лік трапілі:1) Будзевічы: муж, жонка і 2 сыны;2) Гурская Марыя і 4 дзяцей;3) Гілевічы: муж, жонка і 2 дзяцей;11) Мухлядава з дзіцем (маладая).і шмат іншых, якіх не памятаю.

15 лютага 1944 г. мяне, мужа, Мухлядаву(старэйшую) і Будзевіч Уладзіславу вывезлі зМенска.

Як потым стала вядома, нас разам з іншымівязнямі накіроўвалі ў лагер смерці ў Гамбург, алепаколькі гэты лагер быў перапоўнены, насадправілі ў Францыю. У Гамбургу да нашагацягніка прычапілі яшчэ два вагоны з вязнямі-жанчынамі. Апранутыя ў лахманы, стрыжаныя ігалодныя, падобныя на вар’ятак, яны ўяўляліжудаснае відовішча. З Гамбурга мы прыбылі наразмеркавальны пункт у Шэрбург. Мужа ў тойжа дзень адправілі, як потым стала вядома, угорад Ліль, а нас дні цераз тры адправілі ўСамполь на будоўлю. Калі будоўлю разбамбілі,нас перавезлі на працу ў шахту ў гор. Тыль змесцам жыхарства ў лагеры Эрувіль. Там мызнаходзіліся да самага вызвалення.

У чэрвені 1945 г. вызвалілі нас амерыканцы,а на радзіму я вярнулася ў жніўні 1945 г. Муж мойзнаходзіўся ў Бельгіі, працаваў у гаспадара, нарадзіму вярнуўся ў красавіку 1945 г. Вызвалілі ягоанглічане.

Вяртаючыся на Радзіму я бачыла ўжоапусцелыя лагеры ў Котбургу, Трагібрыцане іДахаў, дзе мы затрымліваліся па некалькі тыдняў.

Больш падрабязныя звесткі можна атры-маць у былога вязня Асвенцыма ЛугоўскагаСтаніслава, які жыве ў гэты час у Лідзе. Адрасаяго я не ведаю. Працаваў ён на Заводзе харчовыхканцэнтратаў. Свякі яго (Іваноў Віктар Паўлавіч)жывуць па вуліцы Мопраўскай, 1.

pawet.

net

Page 23: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 23Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

24 сакавіка 1794 года ў Кракаве ТадэвушКасцюшка абвясціў Акт Паўстання. 16 красавікада паўстання далучылася 19 афіцэраў літоўскайкавалерыі, размешчанай у Шаўлях (суч. Шаў-ляй). У ноч на 23 красавіка паўстанцы задушылісупраціў расейскай залогі ў Вільні.

Створаная паўстанцамі НайвышэйшаяЛітоўская Рада 24 красавіка выдала Маніфест(Універсал) аб далучэнні да паўстання ў Поль-шчы і заклікала зброяй здабываць свабоду іграмадзянскую роўнасць. У той жа дзень нагарадскім рынку ў Вільні “літоўскі Арыстыд”Юры (Ежы) Белапятровіч (лідскі стражнік у 1764г. , лоўчы ў 1771 г.) зачытаў акт аб пачаткупаўстання ў ВКЛ. (6. С. 345). Мэта паўстання:Рэч Паспалітая ў межах 1772 года з кансты-

туцыяй 1791 года. Лозунгі паўстання: свабода,цэльнасць, незалежнасць. Літоўская Найвы-шэйшая Рада ўключала 29 пастаянных сяброў,у тым ліку лідскага войскага Дамініка Нарбута ілідскага лоўчага Юрыя Белапятровіча. 25красавіка Крымінальны Суд, які ўзначальваў Д.Нарбут, адправіў на шыбеніцу вялікага гетманаШымона Касакоўскага (4. S. 13).

3 траўня Найвышэйшая Літоўская Радапрызначыла палкоўніка корпуса інжынераўЯкуба Ясінскага начальнікам Узброеных сілаўВКЛ. 7 траўня пад Палянамі за 7 км ад Ашмянадбылася шасцігадзінная жорсткая бітва паў-станцаў з рускай часткай палкоўніка Дзеева.

11 траўня Я. Ясінскаму прысвоена званнегенерал-паручніка.

Валеры Сліўкін

Лідчына ў паўстанні 1794 года“Паўстанне 1794 г. з аб’яўленнем вайны Расіі і Прусіі і здыктатурай Касцюшкі было перадсмяротнай сутаргай Польшчы.”

В. Ключэўскі.

Тадэвуш Касцюшка. Скульптурны партрэт. Шпіятр. Аўтар невядомы. Вывезены з Расеі.Захоўваецца ў Лідзе ў прыватнай калекцыі Уладзіміра Леванцэвіча.

pawet.

net

Page 24: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 24 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Прысягі жыхароў Лідскага павету

29 красавіка ў Сукурчах таемна сабраласянекалькі лідскіх шляхціцаў, у тым ліку лідскі земскісуддзя Аўгустын Шэмет і таемна падпісалі Актпаўстання. Яны выбралі дэлегатам у Раду адЛідскага павету Ігната Кастравіцкага.

Эйшышскія шляхціцы: пісар Кароль Бур-жынскі, Ян Запаснік і яшчэ 20 чалавек прынесліпрысягу 1 траўня: “Мы, ніжэйпадпісаўшыясяшляхта і абывацелі Лідскага павету, рухомыяахвотай і добрай воляй, Універсал Найвышэйшайрады ВКЛ аб акце паўстання народа Рэчы Паспа-літай, створаны і абвешчаны 24 красавіка ўгорадзе Вільні, у якасці здзейсненага акта іхміласцяў ураднікаў, шляхты і абывацелеў Лідскагапавету пад прысягай запісваем у акты земскіяЛідскага павету і ў канцы подпісамі завяраем, штоаддамо маёмасць і сваё жыццё дзеля перамогівялікага паўстання Рэчы Паспалітай” (3. № 47).

У гэты ж дзень па прыватнай ініцыятывелідскага старасты Язэпа дэль Кампа Сцыпіёна ўяго двары таемна сабраліся некаторыя шляхціцыі запісаліся ў Акт без прынясення прысягі. Пазнейлідскі падстолі Ян Альшэўскі і інш. адракліся адгэтага Акта і далучыліся да публічнага саюзу.

2 траўня ў Лідзе на Рынкавай плошчы - “намесцы звычайных абрадаў” - былі зачытаныАкты паўстання сялянам і мяшчанам, што сабра-ліся на кірмаш. “Усе слухалі іх з вялікай ціка-васцю, прысягнулі і радасным крыкам паказаліпраўдзівы намер забіваць і знішчаць непрыяцеля.”(2. № 25).

Дэлегатам у Раду быў абвешчаны ІгнатКастравіцкі, які не прысутнічаў на сходзе.Шляхціцы Міхал і Юры Тукалы, а таксама АдамКоркуць заявілі пратэст супраць абрання ІгнатаКастравіцкага дэлегатам, паколькі ён быўабраны “раней з’яўлення гэтага Універсала ўактах з-за спазнення абывацеляў павету, якіядумаюць патрыятычна.” (3. № 46).

3 траўня абывацелі Слонімскага і Лідскагапаветаў слонімскі земскі суддзя Ігнат Шукевіч,слонімскі мечнік Антон Шукевіч і яшчэ 13 чалавек“... бачачы ў Акце паўстання самую шчырасцьна выратаванне нашай Айчыны ўсімі споса-бамі...” падпісалі Акт сваімі рукамі з прысягай “...несучы ў ахвяру на служэнне народу жыццё,маёмасць і найвярнейшае паслушэнства загадамНайвышэйшай рады, усім дэпутацыям і магі-стратурам, якія тым Актам устаноўлены і засно-ваны быць могуць” ( 3. № 48).

16 траўня прысягу ад імя свайго хворагабрата Ігната Свідэрскага, гродскага рэгентаЛідскага павету прынёс красамоўны рэгентПарадкавай камісіі Лідскага павету Адам Сві-дэрскі: “... здзяйсняю сведчанне майго брата разамз прысягай у Акты шчаслівага паўстання польскаганароду, ... шчырых абывацеляў, якіх вядзе памк-

ненне на ўтрыманне бацькоўскіх свабодаў, цэласцімежаў, усеагульнага шчасця і пазбаўлення іменіпаляка ад ускладзенага ярма няволі, панаваннядэспатызму, створанага двума замежнымі двара-мі, маскоўскім і прускім. Калі пасля нанясеннястолькіх ужо паразаў і ганьбаў, тыя ж дварывялікую ад вякоў прэрагаціву паляка, вольнасць інезалежнасць, якія імя паляка прывыкла з самагапачатку яго існавання бесперапынна шанаваць заўсеагульны дар і ахвотна карыстацца, а ўсягобольш само існаванне паляка знішчаць і часткубратоў бязлітасна прыгнятаць цераз падзел краюі навяртаць да няволі пад панаваннем свайгодэспатызму цераз прымусовы з Масквой актТаргавіцкай канфедэрацыі, згаданы акт паўстаннякракаўскага і віленскага народу сваёй сутнасцювяртае Айчыну да сваёй зыходнай святасці і тымсамым заахвочваючы нас усяцэла дасягнуць шчасця,паўстаць з пылу і залячыць рубцы Айчыны, прыблі-жае жаданую пару, калі толькі гэтую мужнасцьзахоча і здалее ўважыць”. ( 3. № 59).

19 траўня прысягнулі для запісу ў земскіяпратаколы Лідскага павету перад суддзём паветуМ. Мурачэўскім жыхары Ражанскай парафііЛюдвік Макрыцкі, Гіпаліт Жаба, Ануфры Шым-коўскі і інш.: “Калі актам свайго паўстання...літоўскі народ з ярма няволі, краю прорвы, пашчылюдаедаў выбраўся і выжыў, калі тым днём,здабытая продкамі ад прыгнёту ворагаў, адпомсты здраднікаў, адрадзілася вольнасць паляка,калі народ па большай частцы цешыўся ў трыум-

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ВКЛЯкуб Ясінскі

pawet.

net

Page 25: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 25Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)фах, у радасцях і захапленнях, тады мы і ўсяражанская парафія, не ведаючы пра паўстаннелітоўскага народу, не маючы ніякіх дасланыхуніверсалаў, ні войска, ні збройнага люду, аблівалісякрывавымі слязьмі...

Пасля адходу непрыяцеля (расейскага корпу-са Цыцыянава), вярнуўшыся з лясоў, балот іпушчаў у свае ўжо разбураныя дамы, раніцай 17траўня мы даведаліся пра паўстанне літоўскаганарода і ... загадзе ... абывацелям з’явіцца дляўзнаўлення прысягі і для абрання генерал-маёраў іпавятовых ротмістраў.

Пагэтаму мы з найвялікшай ахвотаю сту-паючы на падтрымку Айчыны і акта паўстаннялітоўскага народу, далучаемся да таго акту, яму... прысягаем і абавязуемся як мага дакладнейвыконваць розныя даручэнні, прадпісаныя Найвы-шэйшай Віленскай Радай.” (3. № 63).

Прысягалі лідскія шляхціцы да 6 чэрвеня,падпісалася 597 чалавек. Для тых, хто сумняваўсяці быў нязгодны, на Рыначнай плошчы былапастаўлена шыбеніца.

Лідская парадкавая камісія

5 траўня на падставе “Універсала да вая-водстваў і паветаў правінцыі Вялікага КнястваЛітоўскага і гарадоў вольных” НайвышэйшайРады ВКЛ у Лідзе была створана Парадкаваякамісія Лідскага павету. У яе склад увайшлі лідскістараста Язэп Сцыпіён, гарадскі суддзя, камісарвайскова-цывільны Міхал Тукала, пісар земскі,харунжы, камісар грамадзянскіх войскаў Фран-цішак Александровіч , камісар грамадзянскіхвойскаў павету Адам Коркуць, мечнік, камісарграмадзянскіх войскаў Адам Гарваскі, камісар,

дэлегат Ліды Казімір Маскевіч. (2. № 25). Пасля30 траўня парадкавая камісія была расшыранада 21 сябра, складалася яна з 7 аддзелаў (скарбу,парадку, бяспекі, справядлівасці, харчавання,вайсковых патрэб і інструкцый), у кожным аддзелебыло па тры камісары.

Аддзел маёмасці: Язэп Радзівонаўскі, ЯзэпАлександровіч, Тадэвуш Паўлоўскі (Паўлі-коўскі).

Аддзел парадку: Тадэвуш Фуярскі, Матэ-вуш Глушынскі, ксёндз Фларыян Крушэўскі.

Аддзел бяспекі: Міхал Тукала, Ігнат Каст-равіцкі (генерал ВКЛ у 1792 г.), ксёндз Фран-цішак Машэўскі.

Аддзел справядлівасці: Антон Александ-ровіч, Язэп Александровіч, Адам Свідэрскі.

Аддзел харчавання: Аляксандр Шумкоўскі,ксёндз Ян Даўкша, Казімір Маскалевіч, ЮрыДашкевіч.

Аддзел вайсковых патрэбнасцяў: МартынУмастоўскі, Язэп Дамінік Шалевіч, Ручынскі,(Рачуцкі, да 30 жніўня), ксёндз Себасцян Ду-боўскі, ксёндз Самуэль Кунцэвіч (з 30 жніўня).

Аддзел інструкцый: ксёндз Язэп Рыхліцкі(Рыхлоцкі), Тамаш Францішак Вільканц, ЯнГабіхт.

Сакратаром Парадкавай камісіі быў Эд-вард Захваловіч.

Эйшышскія абывацелі генерал-маёрамЭйшышскага павету абралі Язэпа Сядліцкага.Лідскія абывацелі свой выбар спачатку спыніліна падкаморыі Яўхіме Нарбуце, але паколькі ёнразам з братам шамбелянам Казімірам садзейні-чаў таргавічанам, то 20 чэрвеня яго замянілі набрата лідскага старасты Караля Сцыпіёна. Укастрычніку Караля Сцыпіёна змяніў Язэп Сяд-лікоўскі. (1. С. 346). У Лідскім павеце не былорэгулярнага войска. Парадкавая камісія настой-ліва прасіла Раду прыслаць войскі для абароныад небяспекі. “Нават малалікае рэгулярнае войскаажывіць дух абывацеляў, заахвоціць смялейзлучацца, можа хутчэй абудзіць дагэтуль паха-ваную адвагу, прыспешыць ваколіцы, вёскі і дварысабрацца на абарону... з чаго атрымаецца... большбяспекі для касы ад паступлення падаткаў і зборурэкрутаў”. (2. № 25).

Паход корпуса П. Д. Цыцыянава зГародні ў Мір цераз Лідскі павет

Атрымаўшы звесткі пра паразу Віленскайзалогі, расейскі генерал-маёр князь П. Д. Цыцы-янаў садраў з Гародні 100 тыс. рублёў кантры-буцыі і павёў свой корпус (7715 штыхоў) церазШчучын, Беліцу на Мір-Нясвіж, на злучэнне зкорпусам генерала Т . Туталміна. Да яго далу-чылася 1715 салдат віленскай залогі. Па дарозе

Пячатка Найвышэйшай Рады - часовагапаўстанцкага ўраду

Вялікага Княства Літоўскага

pawet.

net

Page 26: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 26 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)салдаты разрабавалі Ражанкаўскую парафію,прылеглыя да тракту двары і фальваркі.”...жорсткія казакі і разбэшчаныя салдаты, увар-ваўшыся 7 траўня ў ражанскую парафію, адных знас мучылі і палілі, білі і насмерць забівалі, нашыягрошы, срэбра і золата, каштоўнасці, сукно, шаблі,стрэльбы, пісталеты, дзядамі і прадзедамі пакі-нутыя і сваёй працай сабраныя, таму што дзікіказак і азвярэлы салдат зверскімі і ганебнейшымімукамі забіраў збожжа рознага гатунку і ўра-джаю, таксама сена сваім рабаўнічай нешкадобайвораг сажраў і растаптаў, нямала прысвоіўсялянскай і фальваркавай жывёлы, падданых ідваровую чэлядзь, слуг і эканомаў біў, забіваў,мучыў і катаваў, словам, адных з нас да труныдавёў, а нас, жывых, да апошняй патрэбы, жаб-рацтва і плачэўнага стану распушчанае казацтвадавяло. Мы ж, спытаўшы пабоі і мукі, са страхупакідаўшы свае дамы, схаваліся ў лясах, стэпах ітопкіх балотах, дзе, ратуючы сваё жыццё ў аднойтолькі кашулі і лахманах, спазналі вялікі голад.Словам, усе тыя дні, якія мы правялі з 7 да 16траўня па лясах і балотах, падаліся нам канцомсвету і жыцця, цэлым землятрусам”. ( 3. № 63).

Паведамляючы пра адход свайго корпуса,П. Д. Цыцыянаў дакладваў: “Войска расейскае ўБеліцы не знайшло нічога польскага, акрамя яўрэяў,якія падтрымлівалі таемную карэспандэнцыю зпаручнікам Корсакам, што стаіць лагерам падЛідай”.

12 траўня польская кавалерыя пад каман-даваннем Самуеля Корсака атакавала часткірасейскага корпуса пад Беліцай, але поспеху немела. За дзесяць гадзін 13 траўня пад кіраўніцтвамкапітана артылерыі Аляксандра БарысавічаФока цераз Нёман быў пабудаваны мост даў-жынёй у 38 сажаняў (80 м), па якім расейскі корпусперайшоў на левы бераг.

15 траўня корпус П. Д. Цыцыянава прыбыўу Мір, страціўшы пры будаўніцтве пераправы і ўдробных сутычках 2 чалавекі забітых і 5 пара-неных. (1. С. 344).

У той жа дзень Т . Касцюшка раздзяліўлітоўскае войска на тры корпусы з трыма каман-дуючымі: Я. Ясінскім, А. Хлявінскім і Ф. Сапегам.21 траўня ў Жырмунах Ясінскі атрымаў паведам-ленне ад Касцюшкі аб прысваенні яму годнасціВярхоўнага галоўнакамандуючага паўстанцкіхсілаў ВКЛ. З 18 па 26 траўня Ясінскі стварыўсклады паўстанцкай арміі ў Веранове, Лідзе іГаўі, пасля чаго вырашыў ісці цераз Іўе наВаложын і высунуўся з Ліды пад Ліпнішкі.Расейскі корпус Бенігсена, перайшоўшы Нёманхуткім маршам рушыў насустрач корпусу Ясін-скага .

Бой пад Ліпнішкамі

27 траўня пад Ліпнішкамі на беразе Гаўіадбыўся бой паміж корпусам Ясінскага і рускімкорпусам Лявона Бенігсена. Паводле Л. Бенігсенакорпус “хуткімі крокамі спусціўся да пераправы,шчасліва перайшоў лес па лагчынах і зшыхтаваўсвае сілы ў дзве калоны. Супраціўнік сустрэўкананадай і то спыняўся, то падаваўся назад. Я,звярнуўшы ўвагу на адступленне іх конніцы.., выцяўна іх левае крыло, якое пры малым супрацівепавалена са стратаю на месцы каля 200 чалавек...Потым кінулася ўся збродня на ўцёкі..., чэрньсхавалася ў лес, а войскі адступаючы, запаліўшымост, рассыпаліся таксама па лясах”. Ясінскіадышоў у Дворышча, склад з Гаўя быў эваку-яваны, мост цераз Жыжму спалены. А. Хлявінскіса сваім корпусам прастаяў гэты дзень пад Мыто,чакаючы падходу Ф. Сапегі.

Чэрвенскія падзеі

Ліда стала вярбовачным пунктам , сюдызбіраліся ва ўзброенае апалчэнне рэкруты з усягопавету, ствараліся конныя аддзелы і аддзелыкасінераў, мабілізаваны былі таксама лідскіямяшчане.

1 чэрвеня Я. Ясінскі выдаў “Універсал” дляпавятовых генерал маёраў аб тэрміновай арга-нізацыі спецыяльных дыверсійных 300-асабовыхконных аддзелаў для арганізацыі партызанскагаруху ў тыле расейскага войска.

6 чэрвеня паўтысячны аддзел М. К. Агін-скага выйшаў з Вільні ў Менскае ваяводства.

У гэты ж дзень шляхціц Мартын Тызенгаўззаявіў пра сваю няздольнасць своечасова па-ставіць рэкрутаў ва ўзброенае апалчэнне: “Я ,ніжэйпадпісаны, сведчу перад актамі земстваЛідскага павету, што з-за шматтыднёвагапрахода цераз ельненскую парафію непрыяцель-скага войска, што пагражала майму маёнтку, ...я ... падобна эмігранту ратаваў сваё жыццё...Зараз жа, прыбыўшы ў вольнае месца Ліду, я, якзгодны з думамі народу патрыёт, ... пацікавіўсяпра якія небудзь універсалы і з прыватнага рэхадаведаўся, што па генеральнаму ўніверсалу 6-га днягэтага месяца без папярэдняга ўрадавага раскладуналежыць даставіць рэкрута з 5 дымоў.

Нягледзячы на сваю ахвоту заўсёды старан-на клапаціцца аб лёсе Айчыны, я не магу дацьуказаных рэкрутаў ў такі кароткі час з-за бунтусялян у маім застаўным фальварку Косцішчах, атым больш не здольны з-за гэтага памясціць уналежнае месца лінейнага рэкрута.

Па гэтых прычынах, каб не патрапіць падсуд публічнай крытыкі, а тым больш якога-небудзьабывацеля, я падаю гэтае сведчанне для запісу ў

pawet.

net

Page 27: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 27Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

пратакол.” ( 3. № 74).10 чэрвеня ў Лідзе сабраліся крымінальныя

суддзі Лідскага павету: Антон Александровіч(прэзідэнт), Аўгуст Шэмет, Міхал Зянковіч, ПётрГубарэвіч, Ян Макрэцкі, Матэвуш Глушынскі,Тадэвуш Паўлікоўскі ды Язэп Раеўскі і прыняліпрысягу ў адпаведнасці з ардынацыяй ЧасовайРады літоўскага народа ад 24 траўня і ў той жадзень пачалі суды, а для вядзення сентэнцыяруша(хронікі) аднагалосна выбралі суддзём Матэ-вуша Глушынскага, судовым пісарам ІгнатаЯча, адвакатам - Мацея Шалевіча і прынялі ад іхпрысягу. (2. № 28).

13 чэрвеня лідскія суддзі на дзесяць дзёнадлажылі судовыя паседжанні і дэлегавалі пісараІгната Яча ў Найвышэйшую Літоўскую Раду дляатрымання рэквізітаў, пячаткі і рэзалюцый паўзніклых пытаннях. Аднак у гэты час Найвы-шэйшая Рада была распушчана Т. Касцюшкам,а заміж яе ў Гародні быў створаны выканаўчыорган паўстання ў ВКЛ - Цэнтральная Дэпу-тацыя .

14 чэрвеня Т. Касцюшка адхіліў Я. Ясінска-га ад кіраўніцтва паўстаннем у ВКЛ, абвініўшыяго ў сепаратызме, і прызначыў камандуючымразважлівага, але бесталаннага генерал-па-ручніка Міхала Вельягорскага.

15 чэрвеня дыверсійны аддзел М. К. Агін-скага ўвайшоў у пусты Івянец, цераз тры дні падВішневам яго нагналі і разбілі расейскія войскі падкамандаваннем М. Зубава.

15 чэрвеня (4 па ст. ст.) камандзір расейскай

дывізіі генерал маёр Б. Ф. Кнорынг паведаміў зІўя князю М. В. Рапніну, што “мае намер ісці наДзевянішкі, каб не дапусціць злучэння Ясінскага зХлявінскім, які знайходзіўся паміж Лідай і Мыто,тым самым загарадзіць дарогу на Вільню”, а пасляажыццяўлення гэтага манеўру паверне да Ліды,“каб у гэтым горадзе адалець узбунтаваўшаесявойска”.

19 чэрвеня за Нёманам два дзесяткі казакаўзахапілі ў палон двух яўрэяў з Беліцы. Адзін зяўрэяў сумеў уцячы дадому. Камендант Бялякбыццам бы адправіў у выведку 11 вершнікаў.Аднак, гэтыя вершнікі казакаў не толькі нераспужалі, але і ў палон трапілі. (2. № 27).

21 (10 па ст. ст.) чэрвеня П. Д. Цыцыянаўдалажыў генерал-паручніку Т. І. Туталміну, штоў Лідзе паводле атрыманых ім звестак “да 2000польскага войска”. У той жа дзень Б. Ф. Кнорынгвыступіў у Дзевянішкі “для разбіцця корпусапольскіх ракашан, які быў пад кіраўніцтвамХлявінскага і знайходзіўся ў Лідзе і Мыто... Але,калі я прыйшоў на другі дзень ў мястэчка Дзевя-нішкі, даведаўся..., што Хлявінскі, будучы адклі-каным Касцюшкам, здаў сваю каманду палкоўнікуМейену, пры якім знайходзіўся сам кіраўнік усіхузброеных сілаў, якія дзейнічаюць супроць нас, якідаведаўшыся, што я на шляху ўжо да Ашмянаў,выступіў і ў той дзень, у які я прыйшоў у Ашмяны,меў начлег у Веранове, кіруючыся да Вільні,пакідаючы пасля сябе толькі генерал-маёра Лід-скага павету Цыпіёна (Сцыпіёна) для набору з та-машняга павету рэкрутаў і збору шляхецтва, як іўзбраення іх”. ( 3. № 95).

Б. Ф. Кнорынг выслаў з Дзевянішак на Ліду“для рассеяння натоўпу генерал-маёра Цыпіёна”(Сцыпіёна) аддзел пад камандаваннем падпал-коўніка І. М. Эсена, а менавіта, 120 егераў,эскадрон драгун, адну пушку і некалькі казакаў;для паскарэння маршу егеры былі пасаджаны наконей. Недалёка ад Ліды І. М. Эсен атрымаўвестку, што сабранае ў Лідзе апалчэнне, даве-даўшыся пра яго набліжэнне, адступіла ў бокЖалудка. “Але паблізу Ліды вышэйапісаны пад-палкоўнік, як пасля даносіў мне, атрымаў вестку,што ўся гэтая шайка, атрымаўшы вестку аб ягопрыбыцці, разбеглася, і схопленыя сяляне вернутыў іхнія жытлы. Паспела адыйсці з названымгенерал-маёрам Цыпіёнам (Сцыпіён) толькішляхецтва і некаторая колькасць мужыкоў, якіяпаспешна рушылі да мястэчка Жалудок, і пера-хапіць гэтых апошніх было ніяк немагчыма, тамушто яны былі на конях”. (3. № 95)

23 чэрвеня генерал-маёр Лідскага паветуКароль Сцыпіён і Парадкавая камісія звярнуласяў ЦД з просьбай выдзеліць якую-небудзь часткулінейнага войска для дапамогі павятовым узбро-еным сілам і вярнуць 6 пушак, забраных уСцыпіёнаў у Шчучыне і адпраўленых у Гародню.(№ 26.)

Камандзір паўстанцкага аддзелу Міхал КлефансАгінскі, аўтар славутага паланезу “Развітанне з

Радзімай”

pawet.

net

Page 28: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 28 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)25 чэрвеня Кароль Сцыпіён паслаў у вывед-

ку некалькі дзесяткаў ахвотнікаў, якія дабралісяда Геранён, убачыўшы казакаў, павярнуліназад. Пасля вяртання ахвотнікаў Сцыпіён зпікінерамі і ахвотнікамі пакінуў Ліду і пайшоў наГарадзенскі тракт да Мыто . За ім рушылаПарадкавая камісія, а за ёй абывацелі.

У Лідзе застаўся бурмістр Язэп Раеўскі згараджанамі. Ён загадаў выставіць ахову навуглах вуліц, нікога не ўпускаць у горад, і выслаўдвух конных мяшчан, аднаго пад Тракелі,другога пад Ліпнішкі, ад якіх неўзабаве даведаў-ся, што невялікі маскоўскі абоз ужо ў Дзевяніш-ках, і што казакі з карабінерамі лікам у некалькісоцень ужо разрабавалі Геранёны , Тракелі іДворышча. У тую ж ноч стала вядома, штомноства казакаў хаваецца па лясах поблізуБеліцы. (2. № 27).

26 чэрвеня паўстанцкае войска ў складзетрох карпусоў пад камандаваннем Я. Ясінскага,Ф. Сапегі і А. Хлявінскага, палкоў начале з Я.Беляком, Кіркорам, Бараноўскім, Ахматовічампацярпелі паразу пад Соламі. Страціўшы тысячужаўнераў Я. Ясінскі здаў камандаванне МіхалуВельягорскаму і выехаў у Варшаву, Хлявінскірушыў пад Слонім, а генерал Бяляк з конніцайпад Беліцу.

Генерал Вельягорскі з 7-тысячным войскамразмясціўся ў Веранове пры галоўным лагеры. “УВеранове было залішне весела: у кватэры галоў-накамандуючага афіцэры штабу балявалі забагатым сталом і гулялі па-буйному ў карты, ажаўнеры жорстка галадалі, коні не мелі корму”.(4. S.13).

Другі лагер па дарозе на Слонім залажыўгенерал Хлявінскі ў Ражанцы, там таксама былопрыемна: “З’язджалася мноства афіцэрак ураскошных карэтах, а афіцэрам патрабаваласяшмат часу, каб дасканала апрануцца.”(4. S.13).

Паводле ацэнак расейскіх генералаў напачатак ліпеня войска ВКЛ “шматлікімі сутыч-камі разбіта і рассеена, а з таго трэба заключыць,што іх сілы змяншаюцца і далейшых прадпры-емстваў яны вытрымаць не ў стане. Таксамавярхоўны начальнік узброенага народа Касцюшкаўжо шмат страціў сілы, і ўсе пабочныя спосабыяго засталіся перапынены. А з таго несумненнавыйдзе, што ён зусім упадзе і знішчыцца, пасля чагоадзін народ бедны застаўшыся ў малой частцыпанясе цяжкасць зброі.”

1 ліпеня (19 чэрвеня ст. ст.) Б. Ф. Кнорынгданосіў князю М. В. Рапніну: “У выніку паваротумайго на Ліду атрымаў я праз некалькі дзён весткі,што ракашане пад кіраўніцтвам Вельягорскага...акапаліся шанцамі пад мястэчкам Яцунем зарэчкаю Мераччу... паколькі яны хутчэй і спрытнейад зямлі атрымоўваюць весткі пра нашыя пера-мяшчэнні, чым мы, таму што мы можам не інакш,як пры дапамозе моцных аддзелаў, а не праз

жыхароў, якія пад такой ходзяць небяспекай, штояк толькі жыд ці пасялянін без білета кіраўнікоўтых месцаў, адкуль яны ёсць, пакажацца, у тойжа час па адным падазрэнні, што ад нас пасланы,павесяць, хоць бы ён па сваіх справах ішоў.” (3. №95 ) .

Узяцце Ліды

5 ліпеня Лідская парадкавая камісія навячэрняй пленарнай сесіі атрымала паведамленнеаб набліжэнні непрыяцеля. “У той момант амальусе камісары выскачылі, а сакратар абывацельЗахваловіч, забраўшы акты той камісіі, з універ-саламі з’ехаў”.

6 ліпеня “300 расійскай кавалерыі разам зказакамі і 2 гарматамі польнымі прымаршыраваліад Дворышча пад Ліду і, убачыўшы спераду месцаЛіды каля 100 коней шыкоўнай кавалерыі падкамандай абывацеляў Александровіча і ДамінікаШалевіча, некалькі разоў грымнулі з гармат. Тымчасам казацтва счапілася з ротмістрамі Вілбекамі Сцыпіёнам. Ледзь толькі яны рэціраваліся па мосцепры піярскім млыне, як тут абывацель Шалевічзблізіўся з маскалямі і загадаў (прымусіў, рэд.)вярнуцца, што вельмі выратавала ад няшчасця, бомаскалі падаліся налева і, рассыпаўшыся перадмесцам, выпусцілі 12 гранат. Хаця тыя падалі ўмесце, але ўсё ж такі нікому не шкодзілі, толькімесца запалілі, а тым часам павятовая кавалерыяадступіла да Мыта”. (2. № 29).

Вось як гэтая падзея выкладзена ў рапарцегенерала Б. Кнорынга М. Рапніну ад 7 ліпеня (26чэрвеня ст. ст.): “Учора прыбыў я ў Дворышча, дземаю цяпер мой лагер. ... Высланы быў пікет палідскай дарозе, якім быў сустрэты моцны постракашан, што сабраліся ў Лідзе пад камандаюгенерала Цыцыянава (Сцыпіёна дэль Кампа, рэд.),але быў разбіты. А ўслед яму быў пасланы аддзел здрагун, казакаў і егераў у Ліду, у тую ж хвілінупад начальствам пана палкоўніка Чэсменскага, дзетыя ракашане і быўшыя там канфедэраты імразбіты, прагнаныя і рассеяныя, якіх, як пасляабвясцілі палонныя, да дзвюх тысяч пяцьсотчалавек, у тым ліку да трохсот чалавек конніцы, іЛіда ачышчана з забітымі на месцы з іх трохсотдваццаці пяці, ды і ў палон схоплена сто сем, аіншыя разбегліся. Разбіццё іх тым яшчэ большважнае, што яны набраныя былі і навучаны дастральбы на падмацаванне іншых сілаў, штоўзброіліся супраць нас, і гэтыя набраныя былічасткова з сапраўдных салдатаў, часткова зрэкрутаў і татараў, а большай часткай з нава-кольнага шляхецтва, сабранага па паспалітымрушэнні, якія былі супраць волі іх з вёсак вырваныстрахам, які наводзяць на іх, пагражаючы шыбе-ніцамі ... можна данесці вашаму сіяцельству, штоі дзесятая частка іх не ўцякла з названым вышэй

pawet.

net

Page 29: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 29Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)генералам Цыцыянавым (Сцыпіёнам дэль Кампа),які нарэшце кінуўся на ўцёкі і быў пераследаваныза мястэчка Мыто”. ( 3. № 98).

Як заўсёды, пераможцы прыўвялічыліперамогу, пераможаныя прыхавалі страты. Уметрычных актах Лідскага касцёла за 1794 г. быўзапіс пра тое, што “ўсе забітыя падчас аблогі Лідыпахаваныя каля касцельнай агароджы”. (5. С. 51).

А сёмай гадзіне расейскія кавалерыстыўварваліся ў горад і запатрабавалі кантры-буцыю. Манахі-кармеліты павінны былі выпла-ціць 100 зл., яўрэі 200 зл. Прыёр кармеліцкагаклештара адмовіўся плаціць кантрыбуцыю, ягоўзялі пад варту, а кляштар аддалі пад рабунак.Манахі-кармеліты страцілі ўсе прыпасы, рухо-масць і грошы.

Расейская залога прастаяла ў Лідзе 5 дзён,штодзённа выязджаючы на рабункі. Больш заіншых пацярпелі войскі Дамінік Нарбут, шлях-ціцы Тукала і Жаба, а войт Маскалевіч і бурмістрпазбаўлены ўсёй маёмасці. Жонка Маскалевіча,якая ўцякала з дзіцем, страціла руку, якую адбіўдрагун. Ксёндз Навіцкі, лідскі камендант, з-заўцёкаў страціў у фальварку абору з рухомасцю.

11 ліпеня расейцы пакінулі горад. Назаўт-ра рэктар піярскага калегіюма Фларыян Кру-шэўскі з абозам выехаў у Ліпнішкі і Суботнікі, дзебыў дапытаны генералам Б. Ф. Кнорынгам. (2.№ 29).

19 ліпеня расейцы спрабавалі ўзяць Вільню.У пачатку жніўня ў Беліцы стаяў корпус

В.А. Зубава.

Лідская парадкавая камісія ўНовым Двары

Парадкавая камісія Лідскага павету пера-несла сваю дзейнасць у Новы Двор.

2 жніўня ў Новым Двары павінна былоадбыцца паседжанне, але многія камісары непрыехалі. Было атрымана паведамленне, шторасейскія войскі за тры мілі ад Шчучына і Васі-лішак.

4 жніўня ў Новы Двор прыбылі камісарыТамаш Вільканц, Язэп Рыхліцкі, Міхал Тукала,Антон Александровіч , Аляксандр Шумкоўскі,Тадэвуш Паўлоўскі, Язэп Радзівонаўскі, Тадэ-вуш Фуярскі і Ігнат Кастравіці. Камісія прызнала,што не ў стане выконваць свае абавязкі з-заблізкасці расейскага войска і прасіла кіраўніцтвапаўстання абараніць павет: “... даносім аб такойпагрозе для таго, каб не быць асуджанымі ізавочна абжалаванымі зласліўцами камісіі, як гэтадаводзілася зведаць. Калі камісія для істотнайкансістэнцыі і аховы сваіх чыннасцяў не можазнайсці бяспечнага месца, калі тая камісія, зноў-такі, з-за разарвання шляхоў зносін не можаабвяшчаць універсалаў, выбіраць падаткі, прымаць

рэкрутаў у паразуменні са сваім упаўнаважаным,гэтак жа ад масквы ўнікаючым, з самога пачаткукамісіі не прадстаўляючым ні інфармацыі, нівыкананых указаў з-за той жа небяспекі, да тойпары, пакуль павет не будзе абаронены ад мас-коўскага войска, а таму, прадстаўляючы рапартаб прычынах вышэйзгаданай сваёй бяздзейнасці,даём выпіску з просьбай аб абароне нашага Лід-скага павету, як для выбару рэкрутаў, так і дляналежных чыннасцяў камісіі”. (2. № 30).

Па просьбе генерал-маёра узброеных сілаўЛідскага павету Караля Сцыпіёна камісія дазво-ліла ў незанятых непрыяцельскім войскам пара-фіях сабраць з дыму па 3 фунты сухароў або па 6фунтаў хлеба. (№ 36.)

У аўторак 12 жніўня прыбылі камісарыЯзэп Александровіч, Язэп Радзівонаўскі, Тадэ-вуш Фуярскі, Матэвуш Глушынскі, Ян Габіхт іротмістр, упаўнаважаны Найвышэйшай Літоў-скай Рады Дамінік Нарбут. Сябры камісіі раз-дзялілі павет на дазоры, склалі расклад дастаўкіабывацелямі параконных брычак з коньмі ад 200дымоў, склалі каштарыс на каня і занялісяпаборавым тарыфам. Выказалі занепакоенасць,што “паставіць брычкі ў камісію ў тэрмін немаг-чыма, бо непрыяцельскае войска спадзяецца хутчэйда яе дабрацца”. (2. № 32).

У гэты ж дзень капітулявала Вільня. ДывізііВКЛ адступілі пад Гародню, сюды ж перабраласяЦэнтральная Дэпутацыя ВКЛ.

15 жніўня паўстанцы аддзела СтэфанаГрабоўскага мелі ўдачную сутычку з аддзелам

Адзін з кіраўнікоў паўстання ў Вялікім КняствеЛітоўскім Стэфан Грабоўскі

pawet.

net

Page 30: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 30 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)маёра Дэметра пад Іўем. Яны спалілі масты,наведзеныя расейцамі цераз Нёман.

18 жніўня Парадкавая камісія выдалараспараджэнне тром абывацелям даставіць 3 вазысена для узброеных сілаў, што стаялі ў Васілішках.

19 жніўня прыбыў з люстрацыі касцельнагасрэбра камісар Мартын Умастоўскі.

20 жніўня камісія адмовіла генерал-маёруЛідскага павету Каралю Сцыпіёну прадставіцьаднаго коннага рэкрута з 5 мяшчанскіх дымоў.

21 жніўня з Гародні атрыманы ліст ад 10жніўня аб 50-дымавых рэкрутах. Загаданажалудокскаму дазорнаму Ёдку прыбыць 26жніўня ў камісію для атрымання інструкцый.

22 жніўня камісія вырашала пытанні абфуражы для ўзброеных сілаў павету, аб 50-дымавом рэкруце і брычках для войска, прыняларашэнне, “ што ў вёсках дымы земляробаў,фальваркавыя і сельскія, акрамя халупнікаў іагароднікаў, а ў месцах усё агулам трэба лічыць ураскладзе 50-дымавога рэкрута”.

23 жніўня камісія на патрабаванне генерал-маёра Сцыпіёна аб фуражы і правіянце дляўзброеных сілаў Лідскага павету загадаладаставіць у прапорцыі і абавязкова адрапар-таваць у ЦД.

24 жніўня камісія атрымала ад ЦД распа-раджэнне абазначыць асобаў для збору касцель-нага срэбра і ў гэтым выпадку загадала завяр-шыць гэтую справу лідскаму старасту Сцыпіёнуі камісару Мартыну Умастоўскаму. Генерал-маёру павету Сцыпіёну было выдадзена па ягожаданні пасведчанне аб тым, каб 50-дымавырэкрут быў дастаўлены ў Вільню з 100 зл. прыкожным . На яго паўторнае паведамленне абгаротным становішчы народнага апалчэннякамісія выдала ўніверсал аб пастаўцы з кожнагадыму па 2 фунты сухароў, па паўкварты крупаў,па 15 фунтаў сена і па гарнцу аўсу. Разасланывыклікі камісарам, у тым ліку і ў Ліду, на адкрыц-цё сесіі 26 жніўня.

Аддзел харчавання парадкавай камісііЛідскага павету рапартаваў у ЦД ВКЛ:

“24 жніўня.На рэквізіцыю генерал-маёра Лідскага паве-

ту з дакладам,- што збройная сіла паспалітага рушэння з-

за недахопаў і ўбоства не здольная пракарміццасваім коштам, пасля высвятлення патрэбы і загульнай згоды выдала ў 2 парафіі ўніверсал абзабеспячэнні яе з кожнага дыму па 2 фунт.сухароў, па паўкварты круп, па 15 фун. сена і пагарнцу аўса. Што рабіць, калі той правіянт іфураж абывацелі затрымаюць з моцы ўніверсалаНР ад 12 жніўня толькі ўчора, або 25-га, атры-манага ?

- дзе абывацелям належыць размяшчаць іякой вартай забяспечыць цэласць загаданагаўніверсалам ад 6 чэрвеня фуражу — з дыму па 24

фунт. сух., па 8 гарнцаў аўса, па 24 фунт. сена.- як адбіраць фураж, разабраны канцы-

лярыстамі таргавіцкай канфедэрацыі і частковараздадзены абывацелям?” (2. № 36)

25 жніўня лідскія камісары акрамя ДамінікаШалевіча і Казіміра Маскалевіча, якія адмовілісяпрыехаць, а таксама і засведчыць неяўку, сабра-ліся на сесію. Камісары адзначылі, што Парад-кавая камісія Лідскага павету “з-за небяспекі існуеў шчуплым месцы і не мае зручнасці перадрукоўвацьуніверсалы, прысланыя толькі па адной штуцы, іне мае фундушу на перапіс дакументаў, якіх вельміпатрэбна для публікацыі і абвяшчэння па парафіяхабывацелям, то гэта без тыражавання ў ад-паведнасці з колькасцю парафій не спадручна зпогляду на адсутнасць друкарні”. І прасілі ”якхутчэй прыслаць да наступнага тыдня аб наме-чаных экзекуцыях, менавіта — кажухоў, ботаў,кашуль, сярмяг, а таксама фуражу, з паве-дамленнем 12-ці асобнікаў на кожную”. Камісарытаксама прасілі прызначыць у камісію на месцаксендза Ручынскага і па яго рэкамендацыіксендза- евангеліста Самуеля Кунцэвіча, беліц-кага кожнадзея. (2. № 33.)

На сесіі 26 жніўня Парадкавая камісіяразгледзела камплект распараджэнняў Цэнт-ральнай Дэпутацыі аб тэрміновай пастаўцыкажухоў , ботаў, кашуляў . Адзначыла адсут-насць інструкцый і тэксту прысягі для дазорцаўаддзелаў і яшчэ раз прасіла прыслаць тэкстыўказаў у 12 асобніках, паколькі “публікацыю іхпа парафіях немагчыма выканаць без перапісугэткай колькасці (усіх парафій 11-ць), на штокамісія не мае ні фундушу, ні часу, ні моладзі”. (2.№ 35).

27 жніўня раніцай у Новы Двор з Ліды насесію прыбыў камісар аддзела вайсковых па-трэбнасцяў Язэп Шалевіч, слабы здароўем“дашчэнту абрабаваны Масквой, аднак, паста-віўшы агульнае дабро вышэй асабістага, заняўсясваімі чыннасцямі “(2. № 37).

Былы пісар даходаў павету Маскалевічзапрошаны прыбыць 31 жніўня ў Новы Двор дляразліку і калькуляцыі рэестраў выбранагафуражу з Лідскага павету, а таксама з квітамі,на фураж, узяты нарадавым войскам.

Камісія зрабіла расклад узаемадапамогі і набудучыню прадпісала парадак пераемнасці.Земскія акты перададзеныя актаваму пісаруНарбуту, а дэкрэтавыя акты - Язэпу Александро-вічу. На месца Тамаша Градзіцкага, які адмовіўсяад абавязкаў дазорнага 7-га Астрынскагацыркуля, прызначаны Язэп Пірускі. Камісія”ухваліла падрыхтаваны канцылярыяй раскладдазораў... Прыняла складзеную для гарадзенскіхдазорцаў інструкцыю з умовай дапаўнення прыпатрэбных абставінах. Засведчыла сапраўднасцьскаргі ксяндза Эйсманта, які адмовіўся ад месца

pawet.

net

Page 31: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 31Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)новадворскага плябана з-за слабасці здароўя, ідазволіла звярнуцца ў святлейшую ЦД ВКЛ. Насповедзь абывацелькі Агаты Вільбікавай заключыла,што не можа зволіць ад здачы заступцы, фуражуі іншых цяжараў, але дазволіла адаслаць мемарыялу Дэпутацыю, які пасылае па атрыманне рэзалю-цыі і ўрадавай думкі. Атрымала экспедыцыюсвятлейшай ЦД, якая патрабуе даставіць наяўныягрошы. Таксама і другую экспедыцыю Найвышэй-шай рады з патрабаваннем пастаўкі правіянту івопіс харчу на месцах і вёсках”.(2. № 40).

28 жніўня на пададзеную сялянамі вёскіБіскупцы скаргу аб уціску дзяржаўцам Тупаль-скім Лідская парадкавая камісія запатрабавала,каб “той не рабіў незалежнага ўціску” і з’явіўся ўкамісію 30 жніўня. На скаргу кагалу ВасілішакКамісія дала рэзалюцыю, каб генерал-маёрСцыпіён утрымваў узброеныя сілы ад нанясеннякрыўдаў яўрэям.

29 жніўня камісія выбрала Юрыя (Ежы)Дашкевіча генеральным пісарам па зборы фуражуі правіянту з Лідскага і Эйшышскага паветаў іабавязала яго прадставіць калькуляцыі і да-ставіць фураж і правіянт у Астрыно да 8 верасня.(2. № 40.) Завершаны збор 50-дымавых рэкрутаў.(2. № 39.)

На падставе ўніверсала ЦД ВКЛ прызна-чылі 8 верасня днём дастаўкі абывацелямі пра-віянту і фуражу ў Ятры. Даручылі генеральнамупісару фуражу і правіянту Юрыю Дашкевічупрыём фуражу і правіянту ад абывацеляў Лід-скага і Эйшышскага паветаў.

Паводле патрабавання ЦД ВКЛ ад 29жніўня складзены лісты таргавіцкіх канцыля-рыстаў , якія разабралі правіянт і фураж і раздаліабывацелям:

“- з Дворышча абывацель Шукевіч - аўсубочак 15, сена 10 вазоў;

- з Перапечыц аб. Язэп Нарбут - аўсу 14бочак;

- з Кандрацішак аб. Язэп Вілбек - аўсу 7 бочакі 6 асьмін;

- аб. Адам Нарбут, пісар - 5 бочак аўсу;- Абрамовіч, канцылярыст - аўсу 4 бочкі і 6

асьмін;- Кароль Альшэўскі - аўсу 2 бочкі;- Клеманс Пратасевіч, канцылярыст - аўсу

12 бочак;- аб. Ян Глушынскі, таргавіцкі пісар - аўсу

11 бочак, 50 камянёў;- аб. Ян Лазоўскі - аўсу 2 осьміны, 8 вазоў

сена;- аб. Яўхім Глушынскі - 6 вазоў сена;- аб. Міхал Альшэўскі - 8 вазоў сена.Некаторыя обывацелі не паказалі квітанцый

на пазычаны і аддадзены імі фураж, што няхайзастанецца на іх сумленні. Пры тым далучаеццаперасцярога, што пасланыя лісты яшчэ не пэўныя,бо камісары таргавіцкай канфедэрацыі дагэтуль

не далі класіфікацыі фуражу і правіянту і асоб,якім пазычылі, не паказалі.” ( 2. № 38).

30 жніўня камісія атрымала дазвол Най-вышэйшай Рады і ЦД на прызначэнне камісарамксендза Самуеля Кунцэвіча і запрасіла ягопрыбыць 8 верасня для прысягі.

Вераснёўскія падзеі

1 верасня некалькі казакаў напалі наваколіцу Няцечы і абрабавалі Калясніцкага іВілямовіча, а потым Касоўшчыну Мігдала. Гэтыяфальваркі размешчаны не далей мілі ад Ліды ў бокЛіпнішак. За 2 мілі ад Ліды, у Дакудаве “збожжамалоцяць і далейшых месцах таго боку каля Нёманавынішчаюць палеткі”. Няма рэгулярнай сувязі забывацелямі Беліцы.

У гэты дзень, 1 верасня, Парадкавая камісіяадправіла ў Лідскі магістрат указанне, каб вагі імеры для атрымання фуражу былі дастаўлены ўАстрыно. На пасланне Язэпа Нарбута, палкоў-ніка міліцыі, які нагадаў пра 50-дымавых канта-ністаў, камісія адказала, што выпусціць універ-сал аб абмундзіраванні і яго дастаўцы на працягу15 дзён. Кошт абмундзіравання 50-дымавогажаўнера камісія ацаніла ў 500 зл. і абазначылаплаціць па 10 зл. на дым. Скарга сялян в. Біс-купцы супраць трымальніка Тупальскага ад-праўлена на разгляд і развязванне дазорцуЛідскага цыркуля Базылю Гімбуту. Ксяндзамзагадана даставіць касцельнае срэбра люстра-тарам старасту Язэпу Сцыпіёну і камісаруМартыну Умастоўскаму. (2. № 40.)

У той жа дзень камісар аддзелу вайсковыхпатрэбнасцяў Язэп Дамінік Шалевіч паведаміў уЦД пра тое, што ў ваколіцах Лідскага паветуняма рамесных цэхмайстроў, таму нельга заклю-чыць кантракты на выраб ботаў. У некаторыхмястэчках па аднаму-два рамесніку, астатнія павёсках, аднак агульная іх колькасць невядомая.На складах аддзелу вайсковых патрэбнасцяў немаецца амуніцыі, зброі, пораху, шабляў, волава.Абывацелі маюць цяжкасці з-за немагчымасцізнайсці шаблі і пісталеты для ўзбраення рэкрутаў.

Вайсковы аддзел камісіі паведаміў у ЦД,што абывацелі Лідскага павету даставілі 50-дымавых рэкрутаў у каманду генерал-маёраСцыпіёна разам з належнай для іх платай, але 6ліпеня пасля рэцірады з Ліды рэкруты быліраспушчаны па дамах. Тарыф аб 60-дымавыхрэкрутах зроблены, на Лідскі павет выпадае 175чалавек (10500 дымоў у павеце - гэта каля 80тысяч насельніцтва). Указам Т. Касцюшкі ад 27жніўня яны аддадзены пад камандаванне пал-коўніка міліцыі Лідскага павету Язэпа Нарбута,які ўласным загадам арганізаваў іх абмундзі-раванне. Прапісаны і разасланы для публікацыісярод абывацеляў 2 універсалы, адзін аб кажухах,

pawet.

net

Page 32: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 32 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)другі аб ботах, кашулях і світках. (2. № 39.)

2 верасня камісія перабралася ў Васілішкі.На сесіі 4 верасня камісія прасіла прызна-

чыць заміж ксендза Кунцэвіча, які выехаў папрадпісанні ЦД на люстрацыю касцельнагасрэбра, іншага абывацеля. (2. № 41.)

Наезд маёра

11 і 12 верасня каля 60 конных карабіне-раў-маскалёў былі ў Лідзе. Уехалі ў Ліду ўпоўдзень 11 верасня з боку Дубровы (Дуброўні).Першымі заляцелі 12 пінскіх казакаў. Іх забралі ўказацтва нядаўна. Яны абыходзіліся з людзьміспакойна. Цераз некалькі хвілін у Ліду прыбыўмаёр (або ротмістр) на чале некалькіх дзесяткаўконных карабінераў. Яны спыталі кагальнагаяўрэя, дзе камісія і суддзі? Той адказаў - уВасілішках ці Астрыно... У той жа дзень маёрпаслаў 6 казакаў у Мыто і адтуль яны прывезлікаля 9 вазоў з сухарамі, кажухамі і ботамі. У тойжа дзень маёр загадаў схапіць войта Маска-левіча, бурмістра Раеўскага і лоўчыца, паслаўзатрыманых да каменданта Іўя і загадаў раз-мясціць салдатаў тут у Лідзе. Усю ноч ён правёў зяўрэямі і некаторых паслаў у Васілішкі і Астрыно.

12-га рана, з узыходам сонца маёр з 10казакамі памчаўся ў маёнтак Курасоўшчына,каб арыштаваць Тукалу, суддзю і парадкавагакамісара аддзела бяспекі. Не знайшоўшы яго там,схапіў жонку Тукалы і загадаў адвезці яе ў Лідупад аховай казакаў на простай фурманцы і наадным кулі саломы. Па дарозе ў Ліду маёрпрыхапіў у лазоўскай карчме хворую паніНарбут, а затым з двума казакамі павярнуў дадома лідскага харунжага Язэпа Нарбута, дзепрабавіўшы цэлы дзень з дваровай прыслугай,вярнуўся ў Ліду. Следам за ім прывезлі літоўскуюхарунжыну пані Нарбут, якая прасіла адпусціцьжонку Тукалы. Маёр ... даў Тукалісе сваюкаляску з 3 коньмі, фурманам і чалавекам длясуправаджэння. Разам з ёй паехаў лідскі віца-пробашч ксёндз Навіцкі, а харунжына вярнуласядадому.

У той жа дзень быў арыштаваны лідскіэканом Макоўскі, які служыў у камісара Кор-куця... Яго звязанага адправілі пяшком прыконях. На лідскім двары забралі ўсю жыўнасць,забаранілі малаціць збожжа. Той жа раніцаймаскоўскі маёр забраў знойдзеныя ў бурмістра іпробашча паперы, пратаколы, рэестры, універ-салы і т. д. Маёр забараніў абывацелям даваць украёвае войска неабходныя і прадпісаныя фуражі розныя рэквізіты ды запатрабаваў паведаміць,калі раптам прыдуць польскія жаўнеры. Потымзапрасіў іх у Іўе на пагулянку. Забраўшы ўсе 10параконных фурманак, акрамя тых, што ўжофураж павезлі, папярэдзіўшы, што хутка зноў

вернецца ў Ліду, папрасіўшы прабачэння, калікаму і ў чым зрабіў прыкрасці, ён шчырым ілагодным тонам з усімі развітаўся і з усім сваімконным корпусам а 12-й гадзіне 12-га вераснявыехаў назад у Іўе цераз Дуброву (Дуброўню).

Вярнуўшыся адтуль вечарам без конейлюдзі паведамілі, што ўся армія да 4000 пяхоты ікавалерыі пад камандай Цыцыянава стаіць у Іўіі далей, пікеты не далей Ліпнішак, а сам корпус уІўі.

Яшчэ загадалі аддаць той фураж, якіўніверсалы Рады загадвалі сабраць з абывацеляў.Яго, як належную сабе спадчыну, пад суровайкарай і спагнаннем загадалі везці ў Іўе. Ратавацьабывацелей спрабавалі Маскалевіч і бурмістрРаеўскі. 13-га яны вярнуліся.

“Сядзім па хатах змярцвелыя ад страху,што наша войска пакінула Лідскі павет і аднясцерпнага рэха, якое разносіць, што маскалі тутзазімуюць. О, божа, адвярні тое жудаснае рэхаад вольнага і вернага сваёй Айчыне паляка, а мы нездрадніцкі, а сумленна будзем дабраслаўляць чынынашых каманд і абаронцаў.” (2. № 44).

Парадкавая камісія ў Астрыне

11 верасня камісар Ян Габіхт з Васілішакпаведаміў, што прыехаў да яго добра знаёмы здзяцінства прастарэлы жыхар Ліды Язэп Кучын-скі родам з Васілішак і расказаў, што ўчора пасляпаўдня прышло ў Ліду некалькі дзесяткаў каза-каў і карабінераў, арыштавалі Маскевіча іПілецкага і адаслалі да князя, а яго Кучынскагапад пагрозай канфіскацыі маёмасці лідскіх радцаўзагадалі паехаць у Васілішкі і Астрыно дыдаведацца колькі паўстанцкага войска ў тымбаку знаходзіцца. Габіхт адправіў Кучынскагаў Парадкавую камісію і выказаў пажаданне, кабчастка узброеных сілаў заняла перавозы і мастына Дзітве і Лебядзе, што не дазволіць непрыяцелюпрасунуцца ўглыб. “Іначай мы ўсе ў бядзебудзем”. Ён таксама інфармаваў, што атрымаўліст ад Клімантовіча, камісара добраў Тышке-віча. Той прасіў, каб камісія не прымала 50-дымовых рэкрутаў і брычак з маёнткаў, штоналежаць да Эйшышскага павету, “бо з надзеі нагатоўнасць непрыяцель дабярэцца да Гарадніцы і,баронь Бог, прыйдзе і тое забярэ”. Паведаміўтаксама пра дараванне эйшышскіх камісараў ікрымінальных суддзяў. Генерал расейскі Кнорынг“усё запісанае з актаў павыдзіраў і папаліў, а саміхтых, аблаяўшы, выпусціў на волю, і на тым усёзавяршылася” (2. № 42).

12 верасня парадкавая камісія паведамілаў ЦД, што непрыяцель увайшоў у Лідскі павет іпрасоўваецца ў бок Астрына, абывацелямзабаронена выконваць розныя падрыхтоўкі пазагадах Рады і Дэпутацыі. Камісія прасіла

pawet.

net

Page 33: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 33Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)прыслаць вайсковую каманду для аховы абыва-целяў і стварэння якой-небудзь заслоны аднепрыяцеля, “тым больш , што абывацелі непадрыхтавалі, нават, вайсковых рэквізітаў і неадважваюцца пастаўляць правіянт з фуражом з-за пастаяннай пагрозы разрабавання складоў”. (2.№ 43).

17 верасня адбылася самая буйная бітва1794 г. пад Крупчыцамі, з абодвух бакоў удзель-нічала да 20 тысяч чалавек.

30 верасня на адзін дзень Касцюшка прыяз-джаў у Гародню, куды перабралася з Вільні ЦД.

1 кастрычніка паўстанцы пакінулі Гарод-ню і пачалі адступаць на Варшаву.

3 кастрычніка Дэрфельдан узяў Гародню.10 кастрычніка (29 верасня ст. ст.) адбылася

бітва пад Мацыевічамі - пераломная ў паўстанні.Калоне, якую Касцюшка вёў на Варшаву,перакрыў дарогу расейскі корпус генерал-лейтэнанта І. Ферзена. Бой працягваўся ўвесьдзень. Паўстанцы пацярпелі паразу, Т . Кас-цюшка трапіў у палон.

У той жа дзень лідскі жыхар, яўрэй Юдкапапярэдзіў бурмістра Язэпа Раеўскага, штолідскія войт і бурмістр па паведамленні з Іўябудуць арыштаваныя маскалямі.

“ Так і атрымалася... па палудні прыбылі 15казакоў і 15 карабінераў з камендантам іх,ротмістрам. Ледзь толькі прыбылі, так адразураспарадзіліся даць з месца 3 вазы сена і 5 коп аўсу.Потым той камендант выклікаў кагальнага насваю кватэру і паслаў па войта і бурмістра, кабдаведацца, дзе нашыя суддзі. А калі яму адказалі,што іх няма, то ён гэтаму не паверыў, бо ягозапэўнівалі, што тут непадалёку фальваракаднаго суддзі. Мы адказалі, што паблізу няманіводнага. Зноў спытаў - ці даўно тут у вас быўротмістр Вілбек? Мы адказалі, што тыдні з дваназад. Ці браў ён у вас які правіянт? У нас не браўправіянту, хіба толькі недзе. А калі кватараваў зсалдатамі, то колькі іх было? Магчыма да 50 коней,акрамя стральцоў. Ці ўзяў ён у жыдоў 1000злотых? Адказалі, што жыды асобна далі 800 зл.,потьм па абвестцы іншых конных салдат аддалі200 зл, а знову 800 зл. было выбрана з хрысціянаў.Ці аддавалі па загаду начальства па 24 фунтысена, 24 фунты сухароў і па 8 гарцаў аўса? Мыадказалі, што не аддавалі. А па якой прычыне? Патой, што паўторным указам загадалі ўстры-мацца разам з мясцовым бурмістрам. А дзе тойуніверсал? Мы адказалі, што ў парафіі, а тамразасланы па плебаніях . А больш няма тыхуніверсалаў? Адказалі, што не.

Тады ён паслаў па ксяндза апытаць яго, акалі больш нічога не змог дабіцца, то загадаўадразу мець у гатоўнасці 12 коней. Мы стараліся,а тут над’ехаў рэвізор з крыўдай на тое, што ўжомае фураж, нагатаваны ў адпаведнасці з універ-салам ЦД ВКЛ. Ён загадаў таму разам з 6 казакамі

ўзяць і прывезці той фураж, а нам, войту збурмістрам загадаў зноў стаць перад ротміст-рам. I так увесь вечар пытаўся ў ксяндза Навіцкага— дзе мясцовыя тарыфы? Яму адказвалі, што тамдзе і каманды. Ён жа настаяў прысягнуць у тым,што не маем, А каб дабавіць крэдыту гэтай аказіі,загадаў войту і бурмістру ехаць у Іўе за сведчан-нем брыгадзіра Ланскога і разам з намі адвесціарыштанта з адным пры ім лістом. У адшуканагатлумача цікавіўся — што гэта за лісты?

Перацярпеўшы так усю ноч, прыехалі ў Іўеда кватэры таго брыгадзіра, але мусілі чакаць з 2-х гадзін ночы аж да 8-й раніцы. Тады ён дапусціўда сябе і найперш пацікавіўся аб універсалах - дзе,якія і ў каго? Мы адказалі, што не ведаем большніякіх, як толькі аб адным, які патрабуе фураж.Дзе той фураж? Адказалі, што не рыхтавалі і немаем. А другі раз не рыхтавалі, бо не мелі з чаго, ішто паўторна нам паведамілі, што быццам 6ы нетрэба, а таму не адсылалі і не рыхтавалі яго. Нежадаючы больш мець з намі дыскусію, ён загадаўузяць пад варту, але потым, праз гадзіну, выклікаўзноў і паўторна дапытваўся — дзе тыя ўніверсалы?Мы адказвалі, што ведаем той, які ўжо прадстаў-лены. А чаму аказваецца, акрамя атрыманага, дваўніверсалы пра кашулі і сярмягі? Тады мы прызна-ліся, што сярмяг і кашуль не давалі, не маем і нерыхтавалі.

Потым спытаў у бурмістра — ты домтрымаеш?, а калі той адказаў што так, то дадаў— мушу паглядзець у цябе газеты і розныя лісты.Аднаму афіцэру з салдатам ён тут жа даручыўехаць з намі ў Ліду, каб забраць усе паперы ўбургамістра. Калі пад’ехалі ўжо пад Жыжму, тоспаткалі вяртаючага ротмістра з яго камандай,які спытаў нас, адкуль мы едзем з афіцэрам. А калітой адказаў, што едзем забраць паперы, то пачулі— калі па паперы, то яны ўжо ўсе забраныя, дзетолькі ў яго хаце маглі знайсці. I так назад наспавярнуў. Мы мусілі начаваць у Ліпнішках, апаперы прывезлі ягомосць пан з судзінай Тукалавайтрактам на Гаўе ў Іўе.

На заўтрашні дзень загадаў нам вярнуцца ўЛіду і той фураж, які быў загаданы, устрымаццаадсылаць да Астрына, пад суровай экзекуцыяйзагадаў яго прывезці з месца ў Іўе, а калі не будзе ўпрызначаны дзень, тады абяцаў прыслаць 20казакоў. Адсюль просім аддзел бяспекі святлейшайкамісіі якую-небудзь ахову для абароны ад непрыя-цельскіх на нас напасцяў.

У той жа дзень, адразу за вывазам нас,войта і бурмістра, у Іўе, паслаў той жа маскоўскіротмістр па свайму інстынкту (як кажуць жыды)тутэйшага мешчаніна ў Астрыну даведацца абнашым войску, і дзе яно абарачаецца, а недача-каўшы звароту, паехаў сам з Ліды ў 5 апоўдня. Мывярнуліся з Іўя ў суботу а гадзіне папалудні гэтагадня і паслалі радцу, мешчаніна Гуйновіча з двумакагальнымі вызваліць месца ад таго фуражу. Не

pawet.

net

Page 34: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 34 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)ведаем толькі адказу. У той жа час івейскі кагалпрыслаў ліст з загадам аб правіянце пад суровайэкзекуцыяй (пастаўкі якога яшчэ няма з Ліды) ібыццам бы маскоўскім брыгадзірам у чвэрці ночызагадана кагальнаму і мешчаніну стаць заўтра ўІўе. Тое чытаў кагальны жыд Берка.” (ЮзафРаеўскі, бурмістр месца Ліды.) (2. № 46).

17 кастрычніка сябры Лідскай парадкавайкамісіі далажылі, што абывацелі закончыліпастаўкі згодна з універсалам ад 6 чэрвеня іпачалі дастаўляць 50-дымовых кантаністаў,кажухі, сярмягі і кашулі для войска. (2. № 47).

23 кастрычніка Лідская міліцыя пераехалаз Астрына ў Скідзель. Парадкавая камісія пера-везла ў Скідзель правіянт з фуражом і загадалаперавезці сабраныя вайсковыя рэквізіты, але незмагла знайсці падводаў, і як толькі войскіадышлі, а непрыяцель прыблізіўся, перабраласяна заходні бок р. Котры ў Гарадзенскі павет,спынілася пры абозе ў Скідзелі.

26 кастрычніка расейскія войскі цалкамзахапілі Лідскі павет. У Астрыне засталісякінутымі правіянт і фураж. Раней сабраныя вазыстаялі ў Скідзелі распакованымі. Парадкаваякамісія з-за адсутнасці камплекту і выцяснення замежы павету страціла сваю легітымнасць. Ноччутым не менш яна атрымала з аддзела маёмасці ЦДэкспедыцыю з наказам тэрміновага ўнясенняпадаткаў. Сябры камісіі, якія заставаліся ўСкідзелі: ксяндзы Ян Даўкша, Себасцян Дамбоў-скі, а таксама Язэп Радзівонаўскі і сакратарЭдвард Захваловіч прызналі, што “Камісія,выціснутая з павету, не можа прыдумаць сродкаў,якімі магла б іх (падаткі) выканаць”. (2. № 48).

4 лістапада пры абароне Варшавы загінуўЯкуб Ясінскі, войскі пад камандаваннем Сувора-ва ўзялі прадмесце Варшавы - Прагу.

6 лістапада 1794 г. Варшава склала зброю.

Праз год 24 кастрычніка (13 ст. ст.) 1795 г.была падпісана Пецярбургская канвенцыя Расіі,Аўстрыі і Прусіі. Завяршыўся Трэці падзел РэчыПаспалітай. Уся тэрыторыя ВКЛ, у тым лікуЛідчына, была ўключана ў склад Расейскайімперыі.

12 лістапада князь Рапнін М. В. быў пры-значаны Эстляндскім і Літоўскім генерал-гу-бернатарам .

25 лістапада кароль Рэчы ПаспалітайСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі ў Гарадзенскімновым замку падпісаў адрачэнне ад пасаду накарысць Кацярыны ІІ.

3 снежня жыхары ВКЛ прынеслі прысягу навернападданства Кацярыне ІІ.

У 1795 годзе Лідскім паветам кіраваў“секунд-маёр расейскіх войскаў Карл Мейр(Меір), начальнік Лідскага павету”. Канвенцыя

трох дзяржаў, у кастрычніку 1795 г. падзяліўшыхпаміж сабою рэшту Рэчы Паспалітай, замаца-вала міжнародным актам ліквідацыю польскайдзяржавы. 20 снежня ст. ст. 1795 г. князь МікалайРапнін выдаў у Гародні ад імя Кацярыны ІІуніверсал, у якім апавясціў, што Княства Літоў-скае дзеліцца на тры часткі, у якіх галоўнымігарадамі будуць Вільня, Гародня і Коўня. Віленскі,Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Троцкіпаветы будуць складаць Віленскую губерню. Упаветах дазволена пакінуць земскую і гарадскуююрысдыкцыю, у гарадах - ратушы і магістраты,у якіх загадана чыніць суд і расправу “імем іўладай Яе Імператарскай Міласці”.

8 жніўня 1796 года Ліда прызначана павя-товым горадам Слонімскай губерні.

Імянны паказальнік

Абывацелі Лідскага павету:Абрамовіч - канцылярыст таргавіцкі;Александровіч Антон - прэзідэнт крымі-

нальнага суда Лідскага павету, камісар аддзелусправядлівасці Лідскай парадкавай камісіі;

Александровіч Францішак - пісар земскі,харунжы, камісар грамадзянскіх войскаў;

Александровіч Язэп - камісар аддзелусправядлівасці Лідскай парадкавай камісіі;

Александровіч Язэп - камісар аддзелумаёмасці Лідскай парадкавай камісіі;

Альшэўскі Кароль - лідскі шляхціц;Альшэўскі Міхал - лідскі шляхціц;Альшэўскі Ян - лідскі падстолі, стражнік;Бачкоўскі Тамаш -лідскі шляхціц;Буржынскі Кароль - пісар, лідскі шляхціц з

Эйшышак ;Берка - лідскі кагальны яўрэй (старшыня

лідскай яўрэйскай грамады - кагалу);Бянкевіч Мацвей -таварыш 3 палка;Вачкоўскі Ігнат - дазорны Лідскага цыр-

куля;Вілбек Агата - лідская абывацелька;Вілбек Язэп з Кандрацішак - ротмістр;Вільканц Тамаш Францішак - камісар

аддзелу інструкцый Лідскай парадкавай камісіі;Вілямовіч - лідскі шляхціц з Няцечы;Віслоцкі - ксёндз;Габіхт Ян - камісар аддзела інструкцый

Лідскай парадкавай камісіі, поручнік, родам зВасілішак;

Гарваскі Адам - мечнік, камісар грама-дзянскіх войскаў;

Гаўсман - дакудаўскі радца добраў ксян-дза Любецкага;

Гімбут Базыль - дазорны Лідскага цырку-ля, змяніў Вачкоўскага;

Глушынскі Матэвуш - крымінальны суддзяЛідскага павету, вялікі сентыяруш,камісараддзелу парадку Лідскай парадкавай камісіі;

Глушынскі Ян - лідскі земскі рэгент, тарга-

pawet.

net

Page 35: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 35Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)віцкі пісар;

Глушынскі Яўхім - канцылярыст тарга-віцкі;

Градніцкі Тамаш - дазорны Астрынскагацыркуля, адмовіўся ад сваёй пасады;

Губарэвіч Пётр - крымінальны суддзяЛідскага павету;

Гуйновіч - лідскі мешчанін;Дамейка Ігнат - рэгент асэсарскага суда,

сакратар І. Храбтовіча;Даўкша Ян - ксёндз, камісар аддзелу харча-

вання Лідскай парадкавай камісіі;Дашкевіч Юры (Ежы) - камісар аддзелу

харчавання Лідскай парадкавай камісіі, гене-ральны пісар па зборы фуражу і харчавання зЛідскага павету;

Дубоўскі Себасцян - ксёндз, камісар аддзе-лу вайсковых патрэбнасцяў Лідскай парадкавайкамісіі;

Ёдка - дазорны Жалудокскага цыркуля;Жаба Гіпаліт - лідскі шляхціц Ражанскай

парафіі;Ждановіч - лідскі абывацель;Запаснік Ян - лідскі шляхціц з Эйшышак;Захваловіч Эдвард - камісар (рэгент), са-

кратар Лідскай парадкавай камісіі;Зяньковіч Міхал - крымінальны суддзя

Лідскага павету;Казлоўскі - лідскі шляхціц;Калясніцкі - лідскі шляхціц з Няцечы;Кастравіцкі Ігнат - лідскі дэлегат у Літоў-

скай Найвышэйшай Радзе, камісар аддзелубяспекі Лідскай парадкавай камісіі;

Клімантовіч - камісар добраў Тышкевіча;Коркуць Адам - камісар грамадзянскіх

войскаў павету, мечнік і войт месца Ліды;Круповіч Франц - арандатар у Бянкевіча

Мацвея;Крушэўскі Фларыян - ксёндз, рэктар піяр-

скага калегіюму (1793-95) камісар аддзелупарадку Лідскай парадкавай камісіі;

Кунцэвіч Самуель - ксёндз евангеліст,беліцкі кожнадзей, камісар аддзелу вайсковыхпатрэбнасцяў Лідскай парадкавай камісіі;

Кучынскі Язэп - лідскі абывацель;Лазоўскі Ян - канцылярыст таргавіцкі;Макоўскі - эканом камісара Коркуця;Макрыцкі Людвік - лідскі шляхціц з Ра-

жанскай парафіі;Макрэцкі Ян - крымінальны суддзя Лід-

скага павету;Маскалевіч Казімір - камісар аддзелу

харчавання Лідскай парадкавай камісіі, лідсківойт;

Маскевіч Казімір - камісар Лідскай парад-кавай камісіі, дэлегат Ліды;

Машэўскі Францішак - ксёндз, камісараддзелу бяспекі Лідскай парадкавай камісіі;

Мігдал - лідскі шляхціц, уладальнік Касоў-шчыны;

Мурачэўскі Мяцеч - лідскі межавы суддзя;Навіцкі - ксёндз, экзактар, лідскі віца-

пробашч, сябар Лідскай парадкавай камісіі,родам з-пад Васілішак;

Нарбут Адам - лідскі земскі пісар;Нарбут Дамінік - лідскі войскі, пасол на 4-

гадовы сойм ад Лідскага павету, таемны кур’ерСтаніслава Солтана, ротмістр, упаўнаважаны,быў крымінальным суддзём і адправіў на шы-беніцу гетмана Касакоўскага;

Нарбут Казімір - шамбелян, лідскі шляхціц,таргавічанін;

Нарбут Язэп - лідскі харунжы, сакратарВіленскай Рады паўстання, палкоўнік міліцыігенерал-ад’ютант ВКЛ;

Нарбут Язэп з Перапечыцы;Нарбут Яўхім - генерал-маёр Лідскага

павету з 13 траўня, падкаморы, брат Казіміра;Паплаўскі - лідскі дэлегат у Радзе паўстан-

ня;Паўлікоўскі (Паўлоўскі) Тадэвуш - кры-

мінальны суддзя Лідскага павету, камісар аддзелумаёмасці Лідскай парадкавай камісіі;

Пілецкі - лідскі мешчанін;Пірускі Язэп- дазорны Астрынскага цыр-

куля;Пратасевіч Клеманс - канцылярыст тарга-

віцкі;Радзівонаўскі Язэп - камісар аддзелу маё-

масці Лідскай парадкавай камісіі;Раеўскі Язэп - бурмістр Ліды, крымінальны

суддзя Лідскага павету;Ручынскі (Рачуцкі), - ксёндз-евангеліст,

камісар Лідскай парадкавай камісіі, плябан уСейнах;

Рыбіцкі Язэп - ксёндз, камісар Лідскайпарадкавай камісіі;

Рыхлоцкі (Рыхліцкі) Язэп - ксёндз, камісараддзелу інструкцый Лідскай парадкавай камісіі;

Сарока Казімір - лідскі ротмістр;Свідэрскі Адам - камісар аддзелу спра-

вядлівасці Лідскай парадкавай камісіі;Свідэрскі Ігнат - лідскі шляхціц, рэгент

Лідскай канфедэрацыі 1993 г., камісар Лідскайпарадкавай камісіі;

Сцыпіён дэль Кампа Язэп -лідскі стараста;Сцыпіён дэль Кампа Кароль - генерал-маёр

Лідскага павету;Сядлікоўскі Мікалай - эйшышскі камісар;Сядлікоўскі Язэп - генерал-маёр Лідскага

павету з кастрычніка 1794 г.;Сядліцкі Язэп - генерал маёр Эйшышскага

павету;Тукала Міхал - лідскі шляхціц з Курасоў-

шчыны, гарадскі суддзя, камісар вайскова-цывільны, камісар аддзелу бяспекі Лідскайпарадкавай камісіі;

Тукала Юры (Ежы) -лідскі шляхціц;Тупальскі - трымальнік Біскупцаў;Тызенгаўз Мартын - лідскі шляхціц з Ель-

ненскай парафіі;Умастоўскі Мартын - камісар аддзелу вай-

сковых патрэбнасцяў Лідскай парадкавай камісіі;Фуярскі Тадэвуш - камісар аддзелу парад-

pawet.

net

Page 36: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 36 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)ку Лідскай парадкавай камісіі;

Хмялеўскі Адам - лідскі шляхціц;Шалевіч Язэп Дамінік - камісар аддзелу

вайсковых патрэбнасцяў Лідскай парадкавайкамісіі;

Шалкевіч Мацей - адвакат;Шпакоўскі Ануфры - лідскі шляхціц;Шукевіч Антон - лідскі шляхціц, слонімскі

мечнік;Шукевіч Ігнат - лідскі шляхціц, слонімскі

земскі суддзя;Шукевіч з Дворышча - канцылярыст тарга-

віцкі;Шумкоўскі Аляксандр - камісар аддзелу

харчавання Лідскай парадкавай камісіі;Шымкоўскі Ануфры - лідскі шляхціц з

Ражанкаўскай парафіі;Шымкоўскі Міхал - лідскі шляхціц;Шэмет Аўгуст (Аўгустын) - лідскі чашнік і

земскі суддзя, крымінальны суддзя Лідскагапавету;

Эйсмант - ксёндз;Юдка - яўрэй, лідскі абывацель;Яч Ігнат - судовы пісар, сакратар суда.

Правадыры паўстання:Агінскі М. К.– камандзір аддзела стра-

льцоў –дабраахвотнікаў, кампазітар;Ахматовіч - татарын, камандзір палка

войска ВКЛ;Бараноўскі - камандзір палка войска ВКЛ;Белапятровіч Юры (Ежы) (1740-16.03.1812)

- лідскі стражнік у 1764 г. удзельнічаў у абраннікараля Рэчы Паспалітай Станіслава-АўгустаПанятоўскага, у 1771 г. лідскі лоўчы, сакратармалой пячаткі ВКЛ да 1784 г. У 1780-84 гг. сябарПастаяннай Рады, удзельнічаў у працы дэпар-тамента справядлівасці. У 1783-87 гг. пісар войскілітоўскі. Удзельнік паўстання 1794 г. 24 красавіка1794 г. на гарадскім рынку ў Вільні зачытаў актаб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Найвы-шэйшай Літоўскай Рады, літоўскі крымінальнысуддзя. Кіраўнік аддзелу вайсковых патрэб-насцяў у Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ. У 1808 г.сябар судовай камісіі па пытаннях фінансаванняадукацыі. З сакавіка1810 г. заснавальнік істаршыня Таварыства дабрачыннасці ў Нава-градку. Яго называлі “літоўскім Арыстыдам”.(ЭГБ т. 1 с. 345)

Бяляк Я. - генерал-маёр ВКЛ, камандзіркавалерыйскага палка;

Вельягорскі Міхал - галоўнакомандуючыўзброенымі сіламі паўстання ў ВКЛ пасля 14чэрвеня, генерал-паручнік;

Грабоўскі Стэфан - камандзір корпусавойскаў ВКЛ;

Касцюшка Андрэй Тадэвуш - генерал-паручнік, правадыр паўстання;

Кіркор - камандзір палка войска ВКЛ;Корсак Самуель - паручнік, маёр, палкоў-

нік, камандзір кавалерыстаў, удзельнік рэйдуАгінскага ў Менскую губерню;

Сапега Францішак - князь, генерал-паруч-нік, камандуючы аднаго з трох карпусоў войскаВКЛ;

Хлявінскі Антон - генерал-маёр, шэф 3палка кавалерыйскай брыгады;

Ясінскі Якуб - палкоўнік інжынерныхвойскаў ВКЛ, генерал-паручнік з 11 траўня,галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі ВКЛ да14 чэрвеня 1794 г.;

Расейцы:Бенігсен (Левін Аўгуст Тэафіл)Лявонці

Лявонцевіч (10.11.1745 - 2.05.1826) у 28 гадоўперайшоў на расейкую службу. Сувораў надаўяму чын генерал-маёра. Вызначыўся ў польскайкампаніі 1794 г. 15 верасня ўзнагароджаныордэнам Святога Георгія 3 ступені, 24 верасня -залатой, упрыгожанай брыльянтамі шпагай знадпісам: “За храбрасць”, 2 кастрычніка -ордэнам Святога Ўладзіміра 2 ступені вялікагакрыжа. Атрымаў 1080 душ у Менскай губерні.

Дзееў - палкоўнік;Дэметр - маёр;Дэрфельдэн - расейскі ваеначальнік;Зубаў Валерыян Александравіч (1771-1804)

- граф, генерал-маёр;Ігельстром Осіп Андрэевіч - барон, галоў-

накамандуючы расейскімі войскамі ў РэчыПаспалітай:.

Кнорынг Багдан Фёдаравіч - расейскігенерал-маёр;

Ланскі - брыгадзір;Няплюеў – менскі губернатар;Рапнін Мікалай Васільевіч - князь, генерал;Туталмін Цімафей Іванавіч - генерал-

аншэф, сенатар, менскі, ізяслаўскі і брацлаўскігенерал-губернатар, генерал - губернатар нана-ва здабытых абласцей;

Фок Аляксандр - артылерыйскі капітан;Ферзен І. - генерал-лейтэнант;Цыцыянаў Павел Дзмітрыевіч - князь,

генерал-маёр;Чэсменскі Аляксандр Аляксеевіч - палкоў-

нік Санкт-Пецярбургскага драгунскага палка;Эсен Іван Мікалаевіч - палкоўнік Пскоў-

скага драгунскага палка;

Літаратура:1. Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Мінск.

2004.2. Анішчанка Я. Камісары Касцюшкі. Том

1. Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай пра-вінцыі. Мінск. 2004.

3. Восстание и война 1794 года в литовскойпровинции. Минск. 2001.

4. Kuwalek R. Powstanie 1794 r. w powiecelidzkim. // Ziemia lidzka. № 15. 1994. S. 12-14.

5. Шимелевич М. Город Лида и Лидскийзамок. // Виленский календарь. Вильно. 1906, С.51.

6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1, с.345.

pawet.

net

Page 37: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 37Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Ад таго моманту, калі 24 красавіка 1794года ў Вільні на Рынкавым пляцы Лідскі лоўчыЮры Белапятровіч на гонар і славу лідзян усіхпакаленняў, былых і новых, абвясціў пачатакпаўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім супрацьмаскоўскай агрэсіі, за свабоду і непадзельнасцьБацькаўшчыны, прайшло два з паловай месяцы.Паўстанне цярпела паразу. Маскоўскія войскізакончылі акупацыю Ашмянскага павету. На-перадзе быў яшчэ адзін павет Вялікага Княства– Лідскі.

Генерал Б. Ф. Кнорынг выступіў з Іўя ў бокДворышча. 5 ліпеня гэта стала вядома ў Лідзе.Паведамленне прыйшло вечарам падчас пля-нарнага паседжання. Лідскай парадкавай камісіі(павятовага органа кіравання паўстаннемначале з лідскім старастам Язэпам Сцыпіёнам дэльКампа). Бараніць Ліду не было каму. Паўстанцкіўрад не адказаў на просьбу лідзян вярнуць імшэсць гармат, забраных у Сцыпіёнаў і адвезеныху Гародню. Не выпадала чакаць дапамогі і адрэгулярнага войска ВКЛ, якое стаяла лагерам падмястэчкам Яцунем за ракой Мераччу пакінуўшыколькі дзён таму Веранова, і якое, нягледзячы наколькасць у 7 тысяч чалавек, пасля адстаўкі зпаста галоўнакамандуючага войскаў ВКЛЯкуба Ясінскага не ўяўляла больш значнайнебяспекі для маскоўцаў. Яно яшчэ магло баля-ваць, але не ваяваць. Таму Парадкавая камісіятэрмінова пакінула Ліду і выехала ў бок Мыто,каб потым аднавіць працу ў Новым двары.

У горадзе засталіся войскі павету: дзве сотніпавятовай кавалерыі пад камандаваннем гене-рал-маёра Караля Сцыпіёна дэль Кампа, браталідскага старасты і ротмістра Язэпа Вілбека зКандрацішак, а таксама сотня апалчэнцаў зпрыгараднай шляхты і татараў пад камандайлідскіх абывацеляў Язэпа Дамініка Шалевіча,камісара аддзелу вайсковых патрэбнасцяўЛідскай парадкавай камісіі і Францішка Алек-сандровіча, пісара земскага, харунжага, камісараграмадсзянскіх войскаў Лідскай парадкавайкамісіі.

У Лідзе было яшчэ каля тысячы рэкрутаўнабраных Парадкавай камісіяй паводле ўнівер-салаў ураду. Але ўсе яны былі без зброі і неабу-чаныя. Пазней усё гэтае лідскія ваенізаваныяфармаванні ў рапартах расейскіх генералаўператворыцца ў 2,5 тысячы добра ўзброенагавойска.

Дыспазіцыя абароны Ліды будаваласянаступным чынам. Сотні Караля Сцыпіёна іЯзэпа Вілбека атакуюць непрыяцеля ў зручныммесцы пры выхадзе з Дворышча, а ў вынікуняўдачы адходзяць у Ліду. Тут жа, перад мостам

пры піярскім млыне трымае абарону сотня Шале-віча і Александровіча.

Можна было, канешне, ваяваць па іншаму,можна было кінуць рэкрутаў на земляныя работы,капаць шанцы. Можна было адбівацца адмаскалёў з акопаў. Але супраць гэтага былінаступныя абставіны. Абцягнуць шанцамі ўсюЛіду не было часу. Тыя тры сотні, узброеныяакрамя неадменных шабляў кавалерыйскімікарабінамі і пісталетамі, маглі трымаць абаронутолькі на невялікім участку, ды і то эфектыўнасцьтой абароны была б не надта высокай. Адзінайперавагай абаронцаў Ліды была іх высокаяманёўранасць, паколькі ўсе тры сотні былі наконях. І паколькі кавалерыйскія сотні не надтапрыдатныя для баёў у шанцах, то і было выра-шана весці абарону Ліды кароткімі атакамі наподступах да горада.

Генерал Кнорынг, прыбыўшы ў Дворышчапад раніцу 6 ліпеня, разбіў тут свой лагер і выслаўдазор па лідскай дарозе. Гэты дазор неўзабавенаткнуўся на сотні Сцыпіёна і Вілбека. Сотнівыцялі ў шаблі. Маскалі, не прыняўшы бою,кінуліся наўцёк, далажыўшы Кнорынгу прамоцны пост ракашан на лідскай дарозе. Кнорынгзагадаў палкоўніку Чэсменскаму з трымя сотнямікавалерыі (драгуны і егеры, пасаджаныя наконей), дзвюмя сотнямі казакаў і дзвюмя гар-матамі атакаваць пост ракашан, разбіць яго і ісціна Ліду.

Сцыпіён і Вілбек, ацаніўшы сітуацыю іперавагу непрыяцеля ў колькасці і ўзбраенні,вырашалі другі бой пад Дворышчам не даваць, аадысці пад Ліду на злучэнне з трэцяй сотняй.Лідзяне лёгка адарваліся ад абцяжаранагагарматамі аддзелу Чэсменскага і з’явіліся перадЛідай. Стратаў пад Дворышчам яны не панеслі, імаральны дух шляхты быў высокі.

Сцыпіён загадаў Шалевічу і Александро-вічу заняць абарону за мостам, а сотні яго іВілбека схаваліся за пералескам.

Неўзабаве паказаўся непрыяцель. Убачыў-шы сотню Шалевіча і Александровіча маскаліпачалі разгортвацца ў баявы шыхт. У гэты час івыцялі Сцыпіён і Вілбек. Аднак маскалёў, ве-тэранаў турэцкіх войнаў, сувораўскіх “цуда-асілкаў” не проста было застаць знянацку. Адкалоны аддзяліліся казакі і кінуліся напярэймыліцьвінам. Пачалася сеча. У гэты час драгуны іегеры спешыліся і зшыхтаваліся ў карэ.

Шляхта адвяла душу. Несучы сур’ёзныястраты, яна змяла казакоў. Тыя кінуліся наўцёк,выводзячы ліцьвінаў на маскоўскі шыхт. Грым-нулі гарматы. Выцяў першы залп, другі, трэці.

АПОШНІ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІГістарычная рэканструкцыя Станіслава Судніка

pawet.

net

Page 38: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 38 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Шляхта пасылалася з коней.

Сотні адкаціліся, гатовыя паўтарыцьатаку, але Сцыпіён заўважыў, што казакі пера-шыхтаваўшыся выходзяць з-за карэ і спрабуюцьперакрыць дарогу да моста. Сотні, дакладней,ужо паўсотні паімчалі да моста. Ізноў схапіліся зказакамі, ізноў лідская шляхта ўспомніла славудзядоў , змяла казакаў і прарвалася да моста.Маскалі, казакі і драгуны, што паспелі сесці наконей, кінуліся следам, пачалі пераходзіць мост.У гэты час выцяла сотня Шалевіча і Александро-віча Маскалі на мосце былі добрымі мішэнямі іадзін за адным пачалі куляцца ў Лідзейку.

Атака была адбітая, але ў лідзян засталосяне болей 200 баяздольных ваяроў.

Маскалі пачалі разгортвацца ў лінію дляновай атакі ўжо цераз рэчку ніжэй ад млына.Загрымелі гарматы. Гранаты пачалі рвацца ўгорадзе. Жыхары налічылі 12 выбухаў . Хоцьшкоды тыя гранаты прынеслі не шмат, але страхуна абывацеляў нагналі вялікага.

Сцыпіён бачыў, што горад не ўтрымаць.Нават, калі ўдасца адбіць яшчэ адну атаку, зДворышча падыдзе падмога. Ён загадаў рэкру-там тэрмінова разыходзіцца па дамах і чакацьновай каманды на збор. А сам з рэштаю павя-товай кавалерыі і часткай апалчэнцаў, якіявырашылі не складваць зброі, пакінуў Ліду,скіраваўшыся ў бок Мыто.

Маскалі паўторна атакавалі горад, алесупраціву больш не было і ў 7 гадзін вечарамаскоўскія аддзелы ўвайшлі ў Ліду. Ад гэтагамоманту Ліда назаўсёды перастала быць гора-дам Вялікага Княства Літоўскага і, як бес-прытульная кабета, пачала бадзяцца па імпе-рыях, рэйхах, рэспубліках, пакуль праз 200 гадоўне стала горадам зноў незалежнай краіны, хоцьне Вялікага Княства Літоўскага, а РэспублікіБеларусь, аднак сваёй краіны. Але гэта потым, апакуль што трэба было хаваць забітых.

Генерал Б. Ф. Кнорынг у рапарце ў Пецяр-бург напіша, што забітых ракашан было 325 і ўпалон схоплена 107. Пры гэтым пра свае стратыне напіша нічога.

У традыцыі ўсіх вайскоўцаў – свае поспехіпрыўвялічыць, а страты прыхаваць. Таму недзіўна, што ў рапарце можа быць 325 забітых з300, якія ўдзельнічалі ў баях, а рэшта ж яшчэпаводле таго ж рапарта ўцякла ў Мыто. Утрадыцыі маскоўскага войска было таксаманіколі не лічыць стратаў сярод казакаў, а стратыў рэгулярных частках не паказваць да часу,замяшчаючы іх навабранцамі з палонных.

Рэальна Сцыпіён і Вілбек страцілі каля сотнічалавек забітымі. У палон маскалі награблірэкрутаў, якія не паспелі ўцячы з горада, абосхавацца .

Сваіх забітых маскалі на вазах вывезлі ўДворышча. Забітых ліцьвінаў дазволілі хаваць у

Лідзе на парафіяльных могілках каля агароджыФарнага касцёла.

З цывільнай мясцовай улады ў горадзезаставаліся бурмістр Язэп Раеўскі, войт КазімірМаскалевіч і камендант горада віца-пробашчФарнага касцёла ксёндз Навіцкі. На іх і леглаадказнасць за пахаванне паўстанцаў.

Яшчэ 6-га вечарам людзі з падводамівыехалі за Лідзейку і пачалі збіраць забітых.Прывезеных заносілі ў Фарны касцёл і складвалірадамі ўздоўж сцен. Многіх пазнавалі, старалісянаказаць у бліжэйшы фальваркі і засценкібацькам, жонкам, сваякам забітых шляхціцаў.

Маскалі ў пахаванне не ўмешваліся. Трэбазгадаць, што гэта былі яшчэ тыя часы, каліафіцэры ўсіх войскаў Еўропы размаўлялі наадной мове - французскай. Гэта яшчэ былі часыбольш-менш цывілізаванай вайны, пры ўмовешто паняцці “вайна” і “цывілізацыя” наогулсумяшчальныя. Акрамя таго ў іх быў іншы большважны клопат. Ім трэба было садраць кантры-буцыю з манахаў і з яўрэяў ды парабавацьбліжнія фальваркі. Прыёр кармеліцкага клештараплаціць адмовіўся, тады яго ўзялі пад варту, акляштар аддалі пад разрабаванне. Манахі –кармеліты страцілі ўсе прыпасы, рухомасць ігрошы. Яўрэі заплацілі.

За ноч частку забітых разабралі сваякі, кабпахаваць на сваіх парафіяльных могілках.Назаўтра каля касцёла выкапалі вялікую яму.Паводле тутэйшай пахавальнай традыцыі яма неможа капацца загадзя, не можа начаваць, тамуяму капаюць толькі ў дзень пахавання..

Пахавальную імшу адслужыў ксёндз На-віцкі. Народу на імшы было мала. Баяліся.

Хавалі без трунаў. Дно ямы заслалі сало-май. Спачатку клалі адзін каля аднаго, потым удругі рад. Прынеслі сувой палатка і закрылі тварыпалатном. Засыпалі.

Засыпалі тых хто аддаў сваё жыццё занезалежнасць сваёй краіны. Засыпалі саму гэтуюнезалежнасць.

Пройдуць стагоддзі, і да грузу зямлі, якаяпрыціснула палеглых змагароў, дадасца грузбяспамяцтва. Будуць знесены парафіяльныямогілкі. На іх месцы пастануць забудовы, Па-зносяць тыя забудовы, пабудуюць новыя. Цяг-нучы траншэі камунікацый павыкопваюць шматкасцей, магчыма і касцей паўстанцаў.

Але якія “траншэі” трэба прарэзаць унашай засмечанай свядомасці, каб дакапацца даразумення таго, што згаданае паўстанне ў Лідзене скончана і не будзе скончана, пакуль на месцыпахавання паўстанцаў не будзе пастаўленыгодны іхняму вычыну помнік.

Тады мы, нарэшце, зможам цвёрда сказаць,што Ліда зноў стала горадам сапраўднай неза-лежнай краіны.

pawet.

net

Page 39: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 39Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Назва выводзіцца ад патроніма балцкагапаходжання “Мажэйка”, “Мажэйкіс”. У пісьмо-вых крыніцах вядомае з 1506 года. Менш, чымпраз два гады Мажэйкаву споўніцца 500 гадоў.

На пачатак 1502 года другая руска-ліць-вінская вайна была прайграна: вялікі гетман ВКЛКанстанцін Астрожскі трапіў ў палон, князіМасальскія, Трубяцкія, Бельскі, Шамяціч і Ма-жайскі перайшлі на службу да “Гасудара ўсяяРусі” Івана ІІІ, да Маскоўскага княства адышліБранск, Гомель, Дарагабуж, Карачаў, Любеч,Сярпейск, Трубчэўск, Чарнігаў і Пуціўль. Уз-мацніўся ціск перакопскіх татараў на паўднёвыяземлі ВКЛ. У цэнтральную частку княства зпоўдня і ўсходу ўцякалі баяры, якія страцілі сваеземлі. Кароль Аляксандр, які вярнуўся ў траўні1502 г. з Кракава з каранацыі, вымушаны быўнадзяліць землямі бранскіх, гомельскіх, чарні-гаўскіх і іншых памежных баяраў, якія захаваліяму вернасць. Пуціўльскі і кіеўскі баярын МіхаілГагін атрымаў у кармленне “двор Жалудскагапавету на імя Мажэйкаўскі”. Цэраз чатыры гадыкароль Аляксандр памёр. Вялікім князям Літоўскімбыў абраны брат Аляксандра Жыгімонт (1467-1548) – малодшы з Казіміравічаў: спакойны,вельмі дужы чалавек высокага росту; гнуўпадковы і пальцамі разрываў калоду картаў.Яшчэ да свайго афіцыйнага абрання Вялікімкнязем ў верасні 1506 г. Жыгімонт у Мельніку даўМіхаілу Гагіну ліст, які пацвярджаў яго часовыяправы на двор Мажэйкаўскі з дварцом Біікуш-скім.

“Жыкгімонт, Божай міласцю Вялікі князь.Лоўчаму і канюшаму Нашаму дворнаму,

намесніку жалудокскаму, пану Мартыну Храб-товічу.

Што брат Наш Аляксандр, кароль і Вялікікнязь Яго міласць даў шляхціцу свайму МіхаілуГагіну двор Жалудокскага павету на імя Мажэй-каўскі з людзьмі, і з землямі, і з чэляддзю нявольнаю,і з усім тым, што да тога двара здаўна прына-лежала, і ты паведаў перад Намі, што МіхайлаГагін дварэц Біікушскі і людзей таго ж дварцаБіікушскага, якія былі прылучаны да яго, адняўшыад таго ж двара Мажэйкава ўзяў сабе без наданняі лістоў брата Нашага, караля Яго міласці. І Мы

той дварэц Біікушскі і людзей казалі былі табеназад прывярнуць да Жалудка. І Міхайла тымразам біў нам чалом аб тым, што маёнткі яго, якіяпа жонцы яго дасталіся ў Пуціўлі, непрыяцель НашВялікі князь Маскоўскі забраў і прысвоіў, а якіямаёнтачкі меў у Кіеве, тыя таксама спустошаны іна корань вынішчаны ад паганства татараў, а натым двары Мажэйкаўскім не мае чым пажывіцца.І біў Нам чалом, каб Мы яму і той дварэц Біікушскіда таго двара Мажэйкаўскага прыдалі.

Таму Мы, дзеля яго вернай службы і тождзеля таго вялікага ўпаду яго, які яму стаўся ўмаёнтках яго ад масквы і ад татараў, пажалаваліяго, далі той двор Мажэйкаўскі і з тым дварцомБіікушскім, і з людзьмі іх, і з усімі іх землямі, і зпусташамі, і з данінаю грашоваю, і з дзяклам, і зусімі іншымі пажыткамі і службамі тых людзей,і таксама з чэляддзю нявольнаю тых дварцоў датых часоў, пакуль, дасць Бог, маёнткі яго пуціўль-скія і кіеўскія спаўна не ачысцім. А калі Божая волянад ім станецца, прыпадзе яму смерць, то Намжонкі і дзяцей яго з таго не рушыць датуль, пакуль,дасць Бог, маёнткі яго, вышэй апісаныя, спаўна неачысцім. А ўвесці яго ў тое паслалі былі шляхціцанашага...

Пісана ў Мельніку, верасня 2 дня, індыкт 10.”(Літоўская метрыка. Кніга 8. С. 175.)

Міхаіл Гагін вернай службай не вызна-чыўся, у 1508 г. прыняў удзел у рокашы братоўГлінскіх і разам з імі перайшоў на бок вялікагакнязя маскоўскага Васіля ІІІ. У рокашы ўдзель-нічала каля 2000 шляхты, ў асноўным васалыкнязёў Глінскіх. Князь Міхаіл Глінскі дамовіўсяпра сумесныя дзеянні з маскоўцамі, у траўніаб’яднаныя сылы Глінскага і маскоўцаў дватыдні абкладвалі Менск, апусташалі ваколіцы,загоны даходзілі да Вільні, Наваградка, рабавалівёскі пад Слонімам, Слуцкам і Клецкам. У верасніпаміж маскоўскім і літоўскім княствамі былападпісана мірная дамова: пацверджаны межыустаноўленыя Іванам ІІІ і Аляксандрам і дазволе-ны свабодны выезд прыхільнікаў братоў Глінскіхз ВКЛ. Маёнткі ўдзельнікаў рокашу – здрадцаўбылі канфіскаваны. 7 чэрвеня 1508 г. Мажэйкаўскіі Біікушскі дварцы былі перададзены паводлепрывілею другому кіеўскаму шляхціцу Льву

Старажытныя пасяленні Лідчыны

Малое Мажэйкава(цяпер Мажэйкава)

pawet.

net

Page 40: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 40 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Тышкевічу.

“Жыкгімонт, Божай міласцю кароль і Вялікікнязь.

Біў Нам чалом шляхціц Наш Леў Тышкевічаб тым, што маёнткі яго вотчынныя ў Кіеўскімпавеце выбраны і спустошаны і на корань знішчаныад паганства татараў і ад таго здрадцы НашагаМіхаіла Глінскага, а іншыя адышлі ў рукі непрыя-цельскія, і прасіў Нас, каб Мы яго чым дагледзелі іпажалавалі, дзе б меў на чым пажывіцца і Нам зчаго паслужыць.

Таму Мы, з ласкіНашай і таксама дзеляяго вернай службы, па-жалавалі яго: далі ямузаміж яго маёнткаўвотчынных на пажы-венне дварцы ў Жалу-докскім павеце, штотрымаў здрадца НашМіхайла Гагін, на імяМажэйкава і Біікушкі зусім, што да тых двар-цоў здаўна прынале-жала, і што той здра-дца Наш Міхайла Га-гін трымаў. Мае ёнтыя дварцы Мажэй-кава і Біікушкі трымаціда тых часоў, пакульмаёнткі яго вотчын-ныя ўсе з рук непрыя-цельскіх вымем і ачы-сцім, а калі тыя маён-ткі яго ачысцім і ямупадамо, тады тыя дварцы Мажэйкава і Біікушкіназад маем у яго ўзяці да Нашай рукі. А пакульмаёнткаў яго вотчынных не ачысцім, датуль немаем у яго і ў жонкі і дзяцей яго тых дварцоўадбіраці. І на тое яму далі гэты Наш ліст з Нашайпячаткаю.

Пісана ў Навагародку, лета Божага тысячапяцьсот восьмага, месяца чэрвеня, 7 дзень, індыкт11.”

(Літоўская метрыка. Кніга 8. С. 257.)

Пакрыўджанымі аказаліся тутэйшыя бая-ры, у прыватнасці князі Палубенскія, прозвішчаякіх утворана ад назвы вёскі Палубнікі. 14 снежня1508 г. кароль і Вялікі князь Жыгімонт, нягледзячына абяцанне “дварцоў не адбіраць” і пярэчанніТроцкага ваяводы Мікалая Мікалаевіча Радзі-віла, з прабачэннямі забірае ў Льва Тышкевіча(Тышковіча) Мажэйкаўскі дварэц і перадае ягокнязю Васілю Андрэевічу Палубенскаму.

“Жыкгімонт, Божай міласцю.Шляхціцу Нашаму Льву Тышковічу.За тыя, што раней далі табе дварцы Жалу-

докскага павету, якія трымаў здрадца Наш

Міхайла Гагін, на пажывенне да тых часоў, пакульбы Мы вотчыну тваю з рук здрадцы нашагаГлінскага вынялі, цяпер князь Васіль АндрэевічПалубенскі біў Нам чалом у Смалнянах у той час,калі ехалі са Смаленска, і нагадваў Нам пра тое,што яму спачатку тыя дварцы далі, Мажэйкава іБікушкі, і каб Мы яго пры той Нашай першайданіне пакінулі.

Акрамя таго Мы, згадаўшы яго Нам вернуюслужбу, прыгаварылі яго назад пры той нашайпершай даніне пакінуці.

Акрамя таго мы ўжо тым разам вотчынутваю з рук таго здрадцы Нашага вынялі, і князьВасіль біў Нам чалом, каб мы яму і цяпер у тымласку Нашую ўчынілі і ў тыя дварцы казалі ямуўступленне даць паводле першых Нашых лістоў

Акрамя таго ваявода Троцкі пан МікалайМікалаевіч (Радзівіл, рэд.) жадаў, каб Мы цябе,дзеля тваёй службы таксама пры нечым пакінулі.

Таму Мы на жаданне пана ваяводы, дзелятваёй службы, упаду і шкоды, якія табе сталі наНашай службе, далі табе адзін дварэц Бікушкі злюдзьмі таго дварца, а князю Васілю Палубенскамудалі дварэц Мажэйкава з усімі тымі людзьмі, якіяда таго дварца прыналежаць, а да таго дварцапрыдалі яму пяць служб таго дварца Бікушскагана імя Ліхініч, і Апенькавіч, і Служчыч, і Тупічыч, іФедзя Дамашэвіч, і з іх землямі, і ўвесці яго ў тойдварэц і ў людзі паслалі падканюшага НашагаШымка.

І ты б ужо ў той дварэц і ў людзі неўступаўся, а што быў у тым дварцы пабраўжыта, і чэлядзі, і жывёліны, і іншых рэчаў, то бяму ўсё перад Шымкам пааддаваў.

Пісаны ў Вільні, снежня 14, індыкт 12.”(Літоўская метрыка. Кніга 8.)

Такім чынам Мажэйкаўскі і Біікушскімаёнткі (дварцы) да 1502 г. былі вялікакняскімі,каля 1502 г. Мажэйкаў ў часовае карыстаннеатрымаў Міхал Гагін, пад 1506 г. ён прыхапіўтаксама суседнія Біікушкі (сёняшнія Дзікушкі).

З 2.09.1506 па 7.06.1508 Міхал Гагін ва-лодае Мажэйкавым і Біікушкамі на законныхпадставах. З 7.06.1508 па 14.12.1508 абоімідварцамі валодае Леў Тышкевіч. У снежні 1508 г.Мажэйкаў забіраецца ў Льва Тышкевіча іперадаецца Васілю Палубенскаму. Льву Тышке-вічу застаюцца Біікушкі.

Унучка Льва Тышкевіча – АляксандраТышкевіч (? – 1593) спадчынная уладальніцаБіікушскага маёнтка выйшла замуж за гарадзен-скага старасту Аляксандра Хадкевіча (? – 1578).Уладальнік Мажэйкаўскага дварца князь ВасільАндрэевіч Палубенскі за зносіны з “здрадцамі”Глінскімі ў 1509 г. быў арыштаваны і на два гадыпазбаўлены свабоды. Пакуль Васіль Андрэевічзнаходзіўся ў каралеўскай няміласці падканюшыШымка нейкім чынам з Мажэйкаўскага дварца

Герб Тышкевічаў“Ляліва”

pawet.

net

Page 41: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 41Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)выдзяліў Малое Мажэйкава– упершаню яно згадваеццаў 1511 г. у прывілеі караляЖыгімонта на маёнтак пада-раны віленскаму падканю-шаму Шымку Мацковічу(ЭГБ. Мінск. 1999. Т. 5.С .60) .

30 гадоў (1511-1542) ва-лодаў Малым МажэйкавымШымка Мацковіч (Мацкевіч)(к.1486-к.1542) – у 1508 г.падканюшы, у 1528 г. цівун іпадканюшы Віленскі, у 1530 г.цівун Віленскі і дзяржаўцаРадуньскі. У Жалудскім па-вецце ён валодаў Трацеў-шчынай, Нечуйкоўшчынай,Аналешчынай, Якубоўшчы-най, Андронікаўшчынай, Пі-ліпаўшчынай, Бабішкамі,Пліскаўшчынай – мясцовас-цямі зараз невядомымі. (Лі-тоўская метрыка. Кніга 8. №355, 428). Менавіта Ш. Ма-цковіч пабудаваў Малама-жэйкаўскую царкву (Мура-ванку) на месцы драўлянай капліцы Вітаўта. Па-водле архітэктурных асаблівасцяў час яе бу-даўніцтва ўпэўнена датуюць перашай паловай16 ст. (Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі бела-рускага мастацтва. Т.1. Менск, 1928. с.254).Згодна з фундашовым запісам Маламажэй-каўская царква ў 1542 г. ужо існавала, а за 14гадоў да гэтага – 5 снежня 1528 г. ШымкаМацковіч скардзіўся на Васілішскага і Маркаў-скага дзяржаўцу Яна Мікалаевіча Радзівіловіча(Радзівіла), што той пачаў сабе забіраць, “штодавалі людзі на капліцу Вітаўтаву” (Літоўскаяметрыка. Кніга 8. № 389). З гэтых разрозненыхзвестак, галоўным чынам таму што ШымкаМацковіч уладаў гэтымі землямі з 1511 па 1542 г.выцякае, што Маламажэйкаўская царква былапабудавана менавіта ім – цівуном Віленскім ідзяржаўцам Радуньскім паміж 1528 і 1542 гг.

Наступныя 75 гадоў Вялікае і МалоеМажэйкава належалі дзецям і ўнукам ШымкіМацковіча і Васіля Палубенскага. Пасля смерціШымкі Мацковіча Малое Мажэйкава перайшлосыну Яну Шымковічу. Удава Мацковіча СафіяПаўлаўна выйшла замуж за князя Васіля Анд-рэевіча Палубенскага (? – 1551) і стала княгіняй.Пасля ее смерці ў 1563 г. унучка Васіля Андрэевічакняжна Марына Львоўна – жонка СтаніславаПаўлавіча Нарушэвіча адмовілася ад ВялікагаМажэйкава на карысць Яна Шымковіча (?-1568).Колькі дзіўных падзеяў і дарагіх падарункаў –

відаць сям’я Палубенскіх была ў вялікім даўгуперад Ш. Мацковічам. Пасля смерці Я. Шым-ковіча Мажэйкава было падзелена паміж ягодочкамі (або плямяніцамі): Альжбетай – жонкайпадскарбія ВКЛ Крыштафа Мікалаевіча На-рушэвіча і Багданай – жонкай мсціслаўскагаваяводы Андрэя Сапегі. Нарушэвічам дасталосяМалое Мажэйкава, Сапегам – Вялікае (ЭГБ.Т.2,с.423.)

Сто дзесяць гадоў Малое Мажэйкаваналежала Нарушэвічам. Каля 1660 г. уладальнікМалога Мажэйкава, падканцлер ВКЛ, старасталідскі Аляксандр Нарушэвіч (?-1668) купіў ВялікіМажэйкаў і аб’яднаў абодва паселішчы ў Вяліка-мажэйкаўскі двор. У 1666 г. ён “запісаў” Вяліка-мажэйкаўскі двор разам з фальваркамі Дзікушкі іЛябёдка сваёй жонцы Тадоры-Аляксандры -дачцэ Паўла-Яна Сапегі - гетмана ВКЛ. Тадо-ра-Аляксандра памерла ў 1678 годзе, паспеўшыў другі раз выйсці замуж за Уладзіслава Тышке-віча. Вялікамажэйкаўскі “ключ”, у тым ліку іМалое Мажэйкава, дастаўся ў пасаг Марыянне-Тэклі - дачцэ Аляксандра Нарушэвіча . Мары-янна-Тэкля выйшла замуж за Юрыя КараляХадкевіча - абознага ВКЛ, старасту блудаў-скага, вялонскага, даўгелішскага і бейша-гольскага і прынесла двор сям’і Хадкевічаў.

У наступныя гады Мажэйкаўскім маёнткамвалодалі Хадкевічы: Ян Кароль (1686-1712), АдамТадэвуш (1711-1745) - берасцейскі ваявода, Мі-

* 1 аршын - 0,7112 м, 1 вяршок - 4,5 см, 1 дзесяціна - 1,066 га.

Маламажэйкаўская (цяпер Мураванская) царква

pawet.

net

Page 42: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 42 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)калай (1738-1781) -жмудскі кашталян.Хадкевічы стварыліМ а ж э й к а ў с к а еграфства, у якоеўваходзілі Турэц,Петрыкаў і фаль-варкі Малое і Вялі-кае Мажэйкава,Дамброва, Дзікуш-кі, Лябёдка, Марці-нішкі, Раманаўка.Сяляне гэтых фаль-варкаў акрамя звы-чайных сялянскіхпавіннасцяў займа-ліся высечкай і спла-вам лесу, вытворчасцю драўлянага вугалю,дзёгцю, паташу.

У другой палове 18 ст. Хадкевічы распра-далі фальваркі свайго графства дробнай і сярэд-няй шляхце. Фальварак Малое Мажэйкава быўкуплены Кастравіцкімі (гербу “Байбуза”). Да іхперайшлі таксама Скрыбаўцы, Лебяда, Паперня,Гасцілаўцы, Бешанкі, Шпількі, Алежкаўцы,Зяноўцы (Зенаўцы), Царкоўцы , Гордаўцы,Мураванка. Першая дакладная дакументальнаязгадка пра валоданне Кастравіцкімі МалымМажэйкавым адносіцца да 1784 г. і знаходзіццаў апісанні Ішчолнскай парафіі Лідскага дэканату.

У 1797 годзе цераз Малое Мажэйкава быўпракладзены паштовы тракт Варшава Пецяр-бург. Тракт ішоў з Ліды цераз Раклёўцы-МалыОльжаў -Белагруду-Арлянку-Тарнова -Мася -вічы-Лебяду-Малое Мажэйкава-Вялікае Мажэй-кава-Ішчолну-Шчучын на Гародню. Па трактубыў вялікі рух, цераз кожныя 10 км размяшчалісякорчмы з заездамі для прывалу і замены пада-рожных коней. Кастравіцкім тракт прыносіўнемалыя грошы: Казімір Кастравіцкі - сынСамуеля аднавіў Маламажэйкаўскую царкву(Мураванку), пра гэта сведчыць мармуроваядошка, умураваная ў паўднёвую сцяну храма:“Casimirus Kostrowicki C. O. ET HERES cis collatoraede sacra restaurata hoc monumentum. 1808 r.”Мажэйкаўскія Кастравіцкія знаходзіліся ў сва-яцтве з Апалінарам Кастравіцкім - дзедам ГіёмаАпалінэра.

Каля 1826 г. Малое Мажэйкава перайшлоў спадчыну да Рамуальда Казіміравіча Кастра-віцкага. У 1835 г. маёнтак Рамуальда Казімі-равіча Кастравіцкага пад назвай МажэйкаўМалы - гэта “Дзве сажалкі пры якіх пабудаваныдва млыны і адзін валюш. Карчма на паштовайдарозе ад горада Ліды ў горад Гародню прыносіцьгадавога даходу 1000 рублёў асігнацыямі... Домжылы драўляны, стары, даўжынёй 30 аршынаў,шырынёй 22 аршыны, страха гонтавая, у ім па-кояў-20, вокнаў-36, печак галандскіх (стаякоў)-8,

каміноў-5. Флігель драўляны даўжынёю 50 ар-шынаў, шырынёю 15 аршынаў, пакояў-10, печаў-5,ваконцаў-14, каміноў-2, страха саламяная. Ві-накурня новая, сцены з дзікага каменю таўшчынёю1 аршын, вышынёю 3 аршыны, даўжынёю 40аршынаў, шырынёю 15 аршынаў, каміноў-2. Стра-ха з дранкі з прыборам паўпаравым медным.Валоўнік драўляны даўжынёю 30 аршынаў, шы-рынёю 12 аршынаў, страха саламяная. Гумно новаез мураванымі слупамі, даўжынёю 110 аршынаў,шырынёю 25 аршынаў, страха саламяная. Хлеўдраўляны, новы даўжынёю 70 аршынаў, шырынёю25 аршынаў, страха саламяная. Хлявы ў квадрат200 аршынаў, страха саламяная. Кузня з дзікагакаменю, сцяна таўшчынёю 1 аршын 6 вяршкоў,вышынёю 3 аршыны, даўжынёю 10 аршынаў,шырынёю 5 аршынаў. Комін 1. Страха гонтавая.Амбар з дзікага каменю таўшчынёю 1 аршын 6вяршкоў, у акружнасці 40 аршынаў, вышыня 4аршыны, страха гонтавая. Дом для памяшканнясадоўніка драўляны даўжынёю 16 аршынаў,шырынёю 8 аршынаў. Сад 3 дзесяціны, у большайпалове засаджаны пладовымі дрэвамі.” (НДГА ўГародні. Ф. 1, воп. 10, с. 1591, арк. 26-28.)

З прыведзенага інвентара відно, што ў 1835г. у Малым Мажэйкаве не было ні аднагоцаглянага будынка. Жылы дом, флігель, валоў-нік, дом садоўніка - драўляныя, вінакурня, кузня,амбар - з валуноў (“дзікага каменю”), гумно іхлявы напэўна драўляныя, ніяк не цагляныя.

Пасля смерці Рамуальда КазіміравічаКастравіцкага - маршалка Лідскага павету ў1827-30, 1839-44 гадах - фальварак Малы Ма-жэйкаў атрымала ў спадчыну яго дачка Казіміра.Яна выйшла замуж за Рышарда Рэмера (Ромера),які каля 1860 г. прадаў маёнтак АляксандруБрахоцкаму (Slownik geogr. T. VI, Warszawa, 1885,s. 761). Афтаназы Раман сцвярджае, што КазіміраКастравіцкая выйшла замуж за АляксандраБрахоцкага (Aftana-zy Roman. Materialy dodzieow rezidencii. T. II a.S. 476). Ці то церазшлюб, ці цераз па-купку Дэнхейм-Бра-хоцкія гербу “Праў-дзіц”, род вядомы зчасоў бітвы пад Гру-нвальдам, сталі ўла-дальнікамі МалогаМажэйкава .

Перад адменайпрыгоннага права ў1861 годзе Малама-жэйкаўскаму маёнт-ку належала 5 вялікіхвёсак: Бешанкі, Гас-цілаўцы, Аленкаў-

Герб роду Брахоцкіх“Праўдзіц”.

(Як герб апошнягаўладальніка можа быць

гербам (эмблемай)Мажэйкава, рэд.)

Герб роду Хадкевічаў“Грыф”

pawet.

net

Page 43: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 43Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Подпіс Аляксандра Брахоцкага пад адным з дакументаў

цы, Скрыбаўцы, Шпількі. Плошчамаёнтка складала каля 3,5 тыс. га.Брахоцкім належаў таксама фаль-варак Морына. Перад паўстаннем1863 г. Аляксандр Брахоцкі перапісаўсвае землі на жонку і такім чынамвыратаваў іх ад канфіскацыі (A. Ro-man. Там жа). Гэтае паведамленнепрымушае думаць, што ён удзельнічаўу паўстанні. Як бы там ні было, але ў1870 г. у Аляксандра Брахоцкагазаставаліся Морын і Малы Мажэйкаў(Спіс землеўладальнікаў Віленскайгуберні. Вільня, 1872, с. 42). Брахоцкіябольш любілі жыць у Малым Мажэй-каве, хаця Морына размешчана ў больш жыва-пісным месцы. Зручнае размяшчэнне МалогаМажэйкава на паштовай дарозе Ліда-Гародня,блізкасць павятовага г. Ліды дазваляла раз-віваць, як гандаль прадуктамі і іх перапрацоўку,так і продаж будаўнічага лесу (пры маёнтку былонекалькі буйных участкаў лесу).

У 1864 г. у Малым Мажэйкаве была ад-крыта першая на Лідчыне прыходская аднаклас-ная школа ад Маламажэйкаўскай царквы

План Малога Мажэйкава за 1885 г.

Нараджэння Багародзіцы.У прамежку паміж 1870 і 1885 гадамі Аляк-

сандр Брахоцкі здзейсніў у маёнтку значныябудаўнічыя работы - былі пабудаваныя жылыдом, флігель і стайня (канюшня), разбіты пейза-жны парк. На плане, здымка якога праводзіласяў 1885 г. для перабудовы млына арандатарамБеркам Іцкавічам (НДГА ў Гародні. Ф. 13, воп. 2,с. 23 б, арк. 3.) паказаны тры сажалкі, сад, парк і30 будынкаў: млын, жылы дом, флігель, стайня,кузня, карчма пры дарозе, жылыя дамы і гас-

pawet.

net

Page 44: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 44 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

выражаным карнізам. Садовы бок сядзібы вы-глядае так сама, як і фасадная, але без порціка ітэрасы. Сядзібу накрывала гладкая вальмаваягонтавая страха з паўкруглымі слухавымі вок-намі.

У 1908-10 гадах Уладзіслаў Брахоцкіперабудаваў жылы дом. З правага боку былапрыбудаваная драўляная крытая веранда. Заміжранейшых слухавых акон былі ўстаўлены 4квадратныя шасцішыбавыя акны, якія асвятляліствораныя мансардавыя пакоі. Страху пакрылібляхай. Было зменена таксама і нутраное раз-мяшчэнне.

У 1939 г. на першым паверсе ў цэнтрызнаходзіўся прасторны мадэрнізаваны хол з раз-

мешчанай у яго правым вуглувітой лесвіцай, якая вяла на другіпаверх. На сценах хола віселіаленевыя рогі і воўчыя морды. У

падарчыя пабудовы сялян уздоўж паштовагатракту. На плане таксама паказаны дарогі,масты, цэнтральная алея, рандо-клумба, межыпарка і асноўныя алеі.

Архітактурнае вырашэнне сядзібнагадома, канюшні і флігеля традыцыйнае і тыповаедля другой паловы 19-га стагоддзя на тэрыторыізаходніх губерняў Расіі.

Сядзібны дом.Бакавыя часткі раздзелены вертыкальна

шырокімі паясамі боні, размешячанымі ў міжакон-ных плоскасцях і ў зешніх вуглах. Вялікія,простакутныя, васьмішыбавыя вокны дэкары-руюць сціплыя вальмы. Фасад завершаны слаба

Панскі дом. Здымак 2002 г.

Маламажэйкаўская садзіба. Агульны выгляд. 90-я гады 20-га ст.

Вітая лесвіца. Здымак 2002 г.

pawet.

net

Page 45: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 45Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

правым баку дома размяшчаліся 4 пакоі: ста-лоўка, салон, салончык і гасцёўня. Найбольшайбыла сталоўка, якая займала ўсю шырыню дома.Пад салон быў адведзены вялікі квадратныфасадны вуглавы пакой, малы вуглавы задніпакой служыў салончыкам. Паміж салончыкам істалоўкай размяшчалася невялікая гасцёўня. Зхола напрасткі можна было прайсці ў ванныпакой. З боку саду размяшчаўся буфет. Левы бокдома меў пасярэдзіне калідор, які аддзяляўвуглавы кабінет і спальню, што прылягала дахола, ад трох пакояў службовага і гаспадарчагапрызначэння, якія займалі левы бок дома. Усепакоі мелі анфіладную сістэму дзвярэй.

Асветленасць дома была адносна сціплай.Хол, салон і салончык мелі паркетныя падлогі, усеастатнія пакоі мелі лакавыя дашчаныя падлогі.Сцены да 1910 г. былі пакрытыя шпалерамі, пазней

памалёваныя клеевым малявідлам. Старыннаймэблі амаль не было. У вялікім салоне стаялі двамэблевыя гарнітуры: новы чырвонага дрэва,закругленых формаў, абабітых цёмна-чырвонымаксамітам і стары ў стылі Людовіка ХVI. Былітаксама старынны сэкратэр, срэбныя пад-свечнікіі кандэлябры, некалькі старынных гадзіннікаў,якія ўжо не ішлі, з іх два, пакрытыя эмаллю. Былотрохі гербавага срэбра, таксама цікавыя абрусыз эмблемамі караля Станіслава Аўгуста, падо-раных Таварыству сяброў навукі ў Вільні.Бібліятэка складалася з кніг, сабраных у міжва-еннае дваццацігоддзе.

У адну лінію з жылым домам размяшчаўсябудынак стайні ў класічным стылі з двумасіметрычна размешчанымі пад’ездамі, кожны здзвюмя парамі масіўных калонаў, якія нясуцьтрохкутныя франтоны з вокнамі. Будынак гэты,

Малы Мажэйкаў. План 1-га паверху. 1939 г.

Малы Мажэйкаў. План 2-га паверху (гарышча). 1939 г.pawet.

net

Page 46: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 46 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

пакрыты высокай гонтавай страхой, пазней быўперароблены пад жылое памяшканне.

Адносна невялікая пабудова другой пало-вы 18 стагоддзя, якая стаяла паміж домам істайняй, служыла кухняй.

Пры сядзібе быў разбіты парк плошчай 5-6га. У парку было некалькі ліпавых алеяў, паса-джаных такім чынам, што галіны ліпаў ствараліаркавыя тунэлі вышынёй каля 2,5 м, і 3 сажалкі,якія папаўняліся з крыніцы, што біла струменем уадной з іх. Да парка прымыкалі сады, закла-

дзеныя з тыльнага боку дома.Флігель не перанёс іс-

тотных пераробакСтайня пазней атры-

мала порцікі, у ёй былі зроб-лены нізкія сегментныя вокны.

У 1898 г. маёнтак пе-райшоў да сына АляксандраУладзіслава Брахоцкага(1870?-1931). У пачатку 20-гастагоддзя маёнтак Мажэй-каў Малы ахопліваў 1462дзесяціны, у маёнтку жыло 36жыхароў (16 мужчын, 20жанчын). У. Брахоцкамуналежала Выгода - былаякарчма (4 жыхары, 1+3, 1дзес.), фальваркі Дубенка (5жыхароў, 2+3, 41 дзес.),Скрыбаўцы (12 жыхароў,5+7, 74 дзес.) і ўрочышчаЗлябеддзе на р. Лебядзе (17жыхароў, 7+10, 1 дзес.). Ра-зам: 74 жыхары, 1579 дзе-сяцін.

У 1906 годзе пасля за-вяршэння будаўніцтва чы-гункі Ліда-Ваўкавыск пры-леглыя Скрыбаўцы сталі чы-гуначнай станцыяй. Паш-товы тракт страціў сваё зна-чэнне, рух па ім прыкметназменшыўся.

Перад 1914 г. плошчамаёнтка заставалася ў ме-жах 1,5 тыс. га, пасля 1-йсусветнай вайны яна яшчэнекалькі зменшылася. Паво-дле перапісу 30 верасня 1921г. фальварак Малое Ма-жэйкава Лябёдскай гміныналічваў 8 жылых будынкаўі 108 жыхароў.

Вялікі мураваны лямускаля ўязной алеі быў па-

будаваны ў пачатку ХХ ці ў 30-я годы ХХстагоддзя з цэментных блокаў і цэглы. Блокітакога тыпу вырабляліся ў Ваўкавыску з 1902 па1939 год. Страха была пакрыта цэментнай ікерамічнай дахоўкай (чарапіцай).

У 1931 г. у валоданне маёнткам уступіў сынУладзіслава Андрэй Брахоцкі. Ён нарадзіўся 2.03.1895 г. у Малым Мажэйкаве. 7.06.1914 г. скончыў1-ую Віленскую класічную гімназію, два гады быўпрэзідэнтам вучнёўскага таварыства “Брацкая

Кухня. Здымак 2002 г.

Стайня. Здымак 2002 г.

pawet.

net

Page 47: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 47Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Адміністрацыйны будынак. Здымак 2002 г.

Спіртзавод. Здымак 2002 г.

Новы мікрараён. Здымак 2002 г.

дапамога”. Восенню 1914 г. паступіў насельскагаспадарчы факультэт Рыжскагапалітэхнічнага інстытута, а ў 1915 г.вучыўся ў Маскве, куды быў пераведзеныінстытут. У траўні 1916 г. уступіў у ра-сейскае войска, быў прыпісаны да 13паветраплавальнай роты. Праз год стаўпрапаршчыкам (малодшы лейтэнант).Праз год уступіў у афіцэрскі легіён 1-гапольскага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага. У ліпені 1918 г. вярнуўся ўродныя месцы, дзе разам з іншымі афіцэ-рамі сфармаваў Шчучынскі аддзел поль-скай Самаабароны, затым у складзе 13палка ўланаў прайшоў дарогамі вайныў польскім войску і ў частках СярэдняйЛітвы генерала Жалігоўскага. Служыў напасадзе ад’ютанта камандзіра палка.Атрымаў званне паручніка (старшылейтэнант). Узнагароджаны найвышэй-шым польскім ваенным ордэнам - КрыжамВіртуці Мілітары і Крыжам Заслугі Ся-рэдняй Літвы. У 1921 г. пакінуў вай-сковую службу. Давучваўся ў Варшаў-скай Палітэхніцы, у 1927 годзе атрымаўдыплом інжынера-гідратэхніка. Наступ-ныя чатыры гады працаваў у меліярацыі.Пасля смерці бацькі прыняў у спадчынумаёнтак.

Даволі шмат часу ўдзяляў грамад-скай дзейнасці, падараваў Таварыствусяброў навукі ў Вільні частку фамільнагасрэбра і старынных рэчаў маламажэй-каўскага двара. У 1936 годзе ў Вільнівыдаў кнігу “Гісторыя самаабароны ўШчучыне Наваградскім”. У 1940-41 гг.сядзеў у турме ў Гародні пад чужымпрозвішчам. Пасля вайны напісаў мему-ары, якія захоўваюцца ў Польскай на-цыянальнай бібліятэцы.

Пры Ішчолнскім касцёле пахаванаЮзэфа з Сяклюцкіх Кастравіцкая, па-мерла 24 кастрычніка 1880 г. ва ўзросце60 гадоў.

На Ішчолнскіх могілках была кап-ліца. Там былі пахаваныя Аляксандра,жонка Роха Брахоцкага (1819-68), Аліназ Мінейкаў Брахоцкая (памерла ў 1911 г.ва ўзросце 76 гадоў), Катажына з Балін-скіх Брахоцкая (памерла ў 1929 г. ваўзросце 63 гадоў), Уладзіслава, жонкаАляксандра Брахоцкага (1857 - 22.02.1932 у М. Мажэйкаве), Сафія з граф.Маглоў (Mohlow) Брахоцкая (памерла 3чэрвеня 1903 г. ва ўзросце 42 гадоў).Капліца разбурана. Цынкавыя труныразбітыя.

pawet.

net

Page 48: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 48 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

Сажалкі. Здымак 2002 г.

Кіраўнік аграфірмы “Мажэйкава”Казімір Рахатка. Здымак 2004 г.

Найбольш значныя падзеі.

У 1940 г. на нацыяліза-ваных землях маёнтка быў арга-нізаваны саўгас “17 верасня”,дырэктарам саўгаса быў пры-значаны Мінкевіч.

У гады Вялікай Айчыннайвайны з Малога Мажэйкавазагінула 9 жыхароў.

Пасля вайны саўгас быўадноўлены. Дырэктары саўгаса:Брайлоўскі, Воўкаў , Серадоў,Сафронаў, Цвяткоў, Ляціевіч,Кулакоў, Гушча , Сяргееў, Ра-хатка (з лютага 1985 г.).

У красавіку 1958 г. саў-гасу перададзены спіртзавод, у1964 г. пабудаваная бальніца, у1972 г. у 161 двары жылі 502жыхары. У 1985 г. інстытут “Га-родняграмадзянпраект” распра-

цаваў генеральны план забудовы М.Мажэйкава .

У 1991 годзе дырэктар саўгаса“Малое Мажэйкава” Казімір Рахаткабыў абраны дэпутатам ВярхоўнагаСавета БССР. Удзельнічаў у абвяшчэннінезалежнасці Беларусі.

У 1996 г. Малое Мажэйкава -цэнтр аднайменнага саўгаса і Гасці-лаўскага сельсавета - 256 двароў, 704жыхары. Будынкі сельсавета і саўгаса,мехмайстэрні, гаспадарчы двор, збож-жасховішча, аддзел сувязі, крама (ЭГБ.Мінск. 1999. Т. 5, с. 60).

У 1997 г. У М. Мажэйкаве 757жыхароў, 287 двароў. Цэнтр аграфірмы“Мажэйкава”. Спіртзавод, сярэдняяшкола, дзетсад, дом культуры, бібліятэка,аддзяленне сувязі, крама. (ЭГБ. Мінск.1999 Т.5. с.60).

На 1.01.2002 г. у Малым Мажэйкаве жыло808 чалавек.

У 2003 г. Малое Мажэйкава стала Мажэй-кавым. З пабудоваў 19 стагоддзя захаваўсямураваны жылы дом (зараз у ім сельсавет), флігель(малочная медустанова), стайня. Парк месцамізахаваўся. Там у асноўным растуць ліпа дроб-налістая і ясень, ёсць явар (серабрыстая таполя) ііва, сустракаюцца дуб, ліпа звычайная, елка, вязгладкі, клён, бэз, іва белая, яблыня, клён аме-рыканскі, арэшнік.

У 2004 годзе да аграфірмы “Мажэйкава”далучана сельгаспрадпрыемства “Тарнова”.Назва новай гаспадаркі “Мажэйкава”.

Валеры Сліўкін.

Былы парк. Здымак 2002 г.

pawet.

net

Page 49: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 49Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

З адкрыццём шырокага доступу да, ранейзасакрэчаных і таму недаступных для даследчыкаў,архіўных матэрыялаў з’явілася магчымасць да-ведацца аб невядомых дагэтуль старонках нашайгісторыі. Устанаўленне хоць нейкай дэмакратыіадагнала страх і дазволіла людзям расказаць праўдупра перажытае. Усё разам дало магчымасцьпераадолець панаваўшую дасюль аднабаковасць ўвывучэнні гісторыі нашага народа. Пачэснае месцабыло вернута і вяртаецца тым, хто быў неабг-рунтавана і безпадстаўна выкраслены з яе ста-ронак таталітарнай уладай і залічаны ў лікворагаў народа на доўгія гады.

У пасляваенныя гады грамадска-палітыч-нае і культурнае жыццё ў Беларусі вызначаласяпанаваннем ў краіне таталітарнага рэжыму зусімі ўласцівымі яму рысамі і найперш – таталі-тарным кантролем за паўсядзённым жыццёмчалавека. Але нягледзячы на гэта, 40-50-я гадыз’яўляюцца ў значнай меры найбольш цікавымі ісупярэчлівымі гадамі ў гісторыі Беларусі. Менаві-та яны вызначылі падыходы камуністычнайпартыі Беларусі да многіх падзеяў грамадска–палітычнага жыцця пасляваеннага часу, і гэтыяпадыходы практычна не змяніліся амаль дазабароны дзейнасці КПБ у жніўні 1991 г.

Пераможнае заканчэнне Вялікай Айчын-най вайны з нямецкімі захопнікамі ўнесла новыятэндэнцыі ў палітычнае жыццё грамадства.Пасляваенныя гады характарызуюцца пратэс-там некаторых слаёў грамадства супраць савец-кай улады. У першую чаргу пратэст супрацьпанаваўшай улады выказвала моладзь заходня-га рэгіёну Беларусі, якая самастойна спрабаваларазабрацца ў супярэчлівых рэаліях і з’явах ужыцці краіны і грамадства. Аналізуючы гэтыфенамен, які яшчэ патрабуе ўсебаковага і глы-бокага даследвання, магчыма зазначыць, што ёнбыў не выпадковы.

На ўсходзе Беларусі таталітарны рэжыммеў досыць доўгую гісторыю і “назапасіў досвед”правядзення рэпрэсій, пачынаючы з 20-х гадоў.Амаль усе, хто быў не згодны з палітычнымі іідэалагічнымі рэалямі Савецкай улады, былірэпрэсаваныя. На захадзе рэспублікі склаласязусім іншае становішча. Па-першае, мясцоваенасельніцтва знаходзілася пад сталінскай дыкта-турай нядоўга і “баяцца рэжым” яшчэ ў поўнаймеры не навучылася. Па-другое, многія грамадзя-

не, якія не ўспрымалі Савецкую ўладу і тое, штоад яе імя рабілася – правядзенне прымусовайкалектывізацыі, масавых дэпартацый насельніц-тва заходніх абласцей, рэлігійны ўціск і г.д.--уцалелі пасля ажыццяўлення сацыялістычныхпераўтварэнняў 1939 – 1941 гг. і не жадалімірыцца з гэтымі рэаліямі. Менавіта таму ўзаходнім рэгіёне ў пасляваенны час і распа-чынаецца антыбальшавіцкі моладзевы супраціў,і звязаны ён перш за ўсё з выступленнямі моладзісупраць Савецкай ўлады. Зазначым, што гісто-рыя беларускага моладзёвага антысавецкагаруху і барацьбы за нацыянальныя ідэі яшчэ ўпоўнай меры не вывучана і не напісана. Адна зпершых спроб даследвання гэтай праблемы –выпуск ў 1997 г. выдавецтвам “Наша Ніва” кнігіўспамінаў пра дзейнасць Саюза беларускіхпатрыётаў у 1945-1947 гг. “Гарт”, артыкула “Дагісторыі стварэння мядзельска-смаргонскагавучнёўскага падполля”.

Аднак, архіўныя матэрыялы сведчаць абтым, што аналагічныя моладзевыя суполкі існа-валі і ў іншых гарадах, ды раёнах захадуБеларусі. Гэтыя дакументы – маўклівыя сведкі абневядомых старонках той барацьбы.

Сярод такіх сведкаў - дакументы Нацыя-нальнага архіву Рэспублікі Беларусь (НА РБ), якіяраспавядаюць пра стварэнне і непрацяглуюдзейнасць у горадзе Лідзе моладзёвай анты-савецкай арганізацыі.

... 11 траўня 1951 г. Упраўленне аховыМіністэрства бяспекі Брэст-Літоўскай чыгункінакіравала ў ЦК КП(б)Б пад грыфам “Зусімсакрэтна” спецпаведамленне “Аб ліквідацыіантысавецкай моладзевай арганізацыі”. Ана-лагічнае спецпаведамленне было накіравана і наімя першага сакратара Гарадзенскага абкамапартыі С. Прытыцкага. У спецпаведамленніадзначалася, што ўпраўленнем аховы МДББрэст-Літоўскай чыгункі арыштаваны:

Салдаценкаў Іван Пятровіч, 1931 г. нара-джэння, студэнт Гарадзенскай культпрасветна-вучальні, Параваеў Віктар Фёдаравіч, 1931 г.нараджэння, рускі, токар вагоннага дэпо,Казлоўскі Фёдар Пятровіч, 1932 г. нараджэння,паляк, вучань 9 класа 12 чыгуначнай школыстанцыі Ліда, Каштан Аркадзь Яўстафавіч, 1931г. нараджэння, беларус, бухгалтар Гарадзен-скага сяльпо Жалудокскага раёна, Логвін Аляк-

АНТЫСАВЕЦКАЕ МОЛАДЗЕВАЕПАДПОЛЛЕ Ў ЛІДЗЕ Ў 50-х ГАДАХ

20-га СТАГОДДЗЯ

pawet.

net

Page 50: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 50 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)сей Міхайлавіч, 1934 г. нараджэння, беларус,вучань 8 класа. Некалькі пазней быў арыштава-ны яшчэ Мазурок Сазонт Савіч, 1933 г. нара-джэння, вучань 7 класа СШ № 1 г. Ліды.

Былі затрыманы яшчэ некалькі чалавек,якіх праз некаторы час павыпускалі.

Арыштаваныя былі абвінавачаны ў тым,што “В августе месяце 1950 г. объединившисьсоздали подпольную молодежную антисоветскуюорганизацыю, которая ставила своей целью иближайшей задачей свергнуть Советскую власть”.Акрамя гэтага яны абвінавачваліся ў тым, штопланавалі “...распустить армию и заменить ееополчением. Распустить колхозы и передатьколхозную землю единоличникам”.

Аналізуючы вытрымкі з допытаў арышта-ваных магчыма зазначыць, што патрабаванне абперадачы зямлі аднаасобнікам мела пад сабойрэальныя падставы і адлюстроўвала тагачаснуюрэчаіснасць, існаваўшую ў заходнім рэгіёнеБеларусі ў 1944-1955 г.г. Гэта рэчаіснасць была ўтым, што большасць сялянства гэтага рагіёнуз’яўлялася аднаасобнікамі. Але адразу ж паслявайны ў заходніх абласцях Беларусі распачаласякалектывізацыя, якая праходзіла пераважнапрымусовымі метадамі. Калі, на пачатак 1949 г.у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася ўсяго909 калгасаў, то на пачатак 1 студзеня 1951 г.гэтая лічба склала 6054 калгасы, якія аб’ядноўва-лі 83,7% аднаасобных гаспадарак. Да канца 1952г. у заходніх абласцях у калгасах налічвалася540,3 тысяч: ці 95% сялянскіх гаспадарак.

У вініку правядзення прымусовай калек-тывізацыі сялянства заходніх абласцей Беларусібыло гвалтоўна пазбаўлена зямлі, многія сем’і ізаможныя сяляне былі рэпрэсаваны і высланы ўаддаленыя раёны Савецкага Саюза.

Асаблівую цікавасць уяўляе той факт, штоІ. Салдаценкаў, як кіраўнік арганізацыі, асноў-ную працу, улічваючы асаблівасці гэтай тэры-торыі і ў першую чаргу варожасць аднаасобнагасялянства да савецкай улады за правядзеннепрымусовай калектывізацыі, дэпартацый на-сельніцтва , прапанаваў весці менавіта сяродсялянства. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца вы-трымкі з пратакола допыту Хадыкі,(імя непазначана ў пратаколах допытаў, хутчэй за ўсёгэта Хадыка Юра) які паказаў, што “Солда-тенков сказал, что в настоящее время необходимоставить основной упор на работу среди крес-тьянских масс, обещать им уничтожение колхозови создание мелких крестьянских наделов, фер-мерского типа”.

Як бачна, патрабаванне моладзевайарганізацыі аб перадачы зямлі аднаасобнікамадлюстроўвала панаваўшую у іх сем’ях спрад-вечную мару аб сваёй уласнай зямлі і адна-асобным гаспадаранні на ёй.

Акрамя гэтага, сябры арганізацыі вы-

соўвалі шэраг іншых палажэнняў . Найбольшзначнымі з іх з’яўляліся наступныя: “Объявитьсвободу партий, различных уклонов и направ-лений. Дать свободу различным религиознымсектам и группам. Передать легкую и пищевуюпромышленность в частные руки и отменитьвсевозможные налоги, взимаемые с населения.Разбить территорию государства на ряд полицей-ских округов, во главе которых поставить членових организаций с широкими полицейскими полно-мочиями. Создать особые органы безопасности сцелью тайного наблюдения за руководящимиработниками. Дать полную возможность Укра-ине и Белоруссии выйти из состава СоветскогоСоюза, а так же другим, желающим этого, рес-публикам.

Создать террористическую группу, кото-рая не входила бы в организацию, но подчиняласьбы ей. Назначение этой группы – физическоеуничтождение руководителей советского аппа-рата, а так же добыча денежных средств дляорганизации путём грабежей”.

Пры аналізе архіўных дакументаў узнікаешэраг пытанняў – хто, як, калі, стварыў мола-дзевую арганізацыю. Адказы на гэтыя і іншыяпытанні знаходзяцца ў вытрымках з пратаколаўдопытаў арыштаваных, хаця, безумоўна, нельгацалкам тым пратаколам верыць. Следчыя частапісалі тое , што ім хацелася, ці на што былаўстаноўка, а не тое, што было на самай справе.

Аднак, згодна з пратаколам арыштаваныпа гэтай справе кіраўнік арганізацыі І. Салда-ценкаў на допыце паказаў , што “созданиеантисоветской организации относится к августу1950 г., первоначально ею руководил Фомин Юрий,который в данное время призван в СоветскуюАрмию и находится в Кронштадте, а после егопризыва, организацию возглавил я”.

На пытанне следчых, якім чынам сябрыарганізацыі планавалі ажыццявіць свае планы ізадачы , І. Салдаценкаў адказаў “По замыслучленов нашей организации всё это должно былопроизойти путем захвата номенклатурныхпостов, как в партии, так и в организацияхСоветской власти, для чего наша организациядолжна стать более массовой и действоватьконспиративно в подполье”.

Асноўная стаўка арганізатараў падполь-най арганізацыі рабілася на моладзь.

Пацверджаннем гэтых слоў з’яўляеццапрызнанне, у тым, што “в организацию надопривлекать в первую очередь молодежь, которойразъяснять, что все проводимые мероприятияСоветского правительства являются авантюрой иобманом народа”.

Выконваючы гэтае патрабаванне сябрыарганізацыі праводзілі працу па ўцягванні ў свае

pawet.

net

Page 51: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 51Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)шэрагі новых прыхільнікаў з ліку вучнёўскай істудэнцкай моладзі. На допытах А. Логвінпаказаў, што “выполняя указания Солдатенковамною лично были вовлечены в антисоветскуюорганизацию ученики 9 класса 2-й средней школы г.Лида Сягло Фёдор, Рудяк Александр и ученик 10класса той же школы Лапко Михаил. Указаннымлицам я дал задание проводить соответствующуюработу по вовлечению новых членов в нашу орга-низацию и аб исполнении докладывать мне”.

Распавядае Марыя Аляксандраўна Логвін,жонка Аляксея Логвіна (Логвін - прозвішчабеларускае, таму жаночыя імёны не скланяюццатак жа як не скланяюцца прозвішчы Аўгусцін,Севярын і г. д.):

“Логвін Аляксей Міхайлавіч, беларус, права-слаўны, нарадзіўся 26.02.1934 г. у в. ЗбляныЛідскага раёна. У 1939 г. Міхайла Логвін купіўхутар у Фалькавічах, і таму ў некаторых дакумен-тах напісана, што А. М. Логвін нарадзіўся ўФалькавічах.

У 1947 годзе Аляксей Логвін закончыўФалькаўскую пачатковую школу.

У тым жа 1947 годзе А. Логвін быў адпраў-лены на вучобу ў 5-ты клас Чыгуначнай школы г.Ліды. Пасяліўся на кватэры ў Хадыкі. У Хадыкікватараваў і Салдаценкаў. Сын Хадыкі Юратаксама хадзіў у тую ж школу і ўваходзіў уарганізацыю”

Як выцякае з архіўных матэрыялаў Аляк-сей Логвін, ураджэнец Лідчыны, вучань чыгу-начнай школы № 52 (зараз СШ № 10) у жніўні1950 г. (г. зн. у самым пачатку) уступіў уантысавецкую арганізацыю і з’яўляўся актыў-ным яе ўдзельнікам.

Распавядае Кацярына Астапаўна (Яўста-фаўна) Лянцэвіч (Каштан), сястра АркадзяКаштана :

“Я нарадзілася 15 красавіка 1927 года ў в.Збляны ў праваслаўнай сям’і. Яшчэ пры Польшчыскончыла 3 класы Зблянскай школы. Пасля прыходуЧырвонай Арміі мяне ізноў хацелі адправіць у 3-ціклас, але я, малая, уперлася: “Колькі можна ў той

3-ці клас хадзіць?”, - і дабілася,пайшла ў 4-ты. У 1944 годзе пайшлаў 1-ю рускую школу г. Ліды. Праз год,калі бацька пайшоў працаваць начыгунку, перайшла ў 52-ю чыгуначнуюшколу, якую скончыла ў 1948 годзе. Утым жа годзе паступіла ў Лідскуюпеднавучальню, якую скончыла празгод, у 1949 годзе. Была накіравана напрацу ў Зблянскую школу. Неўзабавевыйшла замуж за суседа СцяпанаЛянцэвіча, 1924 г. н. У 1944 годзеСцяпан дабраахвотнікам пайшоў нафронт і там уступіў у партыю.Пазней я завочна скончыла БДУ. Па-колькі імя майго бацькі Яўстафійаднавяскоўцы вымаўлялі з цяжкасцю,то яго звалі Астап, а мяне КацярынаАстапаўна, так звалі і дзеці ў школе,так завуць і зараз.

Брат, Каштан Аркадзь Яўс-тафавіч, нарадзіўся 2 лютага 1931 года ў в. Збляны.Закончыў Зблянскую школу і недзе ў 1945 ці 1946годзе прыехаў у Ліду, у чыгуначную школу № 52.

Кацярына і Сцяпан Лянцэвічы

Пасведчанне Аляксея Логвіна аб заканчэнні Фалькаўскайпачатковай школы

pawet.

net

Page 52: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 52 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Жылі мы ўсе

разам: бацька, я іАркадзь.

Праз некато-ры час да нас пачаўзаходзіць Салдацен-каў. Гэта быў вельміначытаны хлопец,вельмі эмацыйны, алез надзвычай беднайсям’і. Часцяком ямуне было чаго есці, і,здаралася, мы ягокармілі. Ён быў ве-льмі справядлівы,быў сакратаром ка-мсамольскай аргані-зацыі. Дзейнасць сва-ёй арганізацыі хлоп-цы хавалі ад нас з бацькам, а я на іх увагі зусім незвяртала, яны былі шмат маладзейшыя. Адноведаю, што ў арганізацыю ўваходзіў яшчэ Лебедзеў,зусім бедны хлопец, які, нават, і жыў пры школе,за што апальваў памяшканне. Але яго забралі ўвойска, і Лебедзеў арышту, мабыць, пазбегнуў.”

Распавядае Людміла Гербертаўна Мазурок(Бузік), жонка Сазонта Мазурка:

“Я нарадзілася 12 красавіка 1933 года ўЛідзе. Мой бацька Герберт Карлавіч Бузік панацыянальнасці быў эстонец, служыў у польскімвойску ў Паўднёвым гарадку г. Ліды. У 1939 годзетрапіў у савецкі палон у Львове. Аказаўся ў армііАндэрса, прайшоў увесь шлях праз Іран, Афгані-стан, Афрыку, апынуўся ў канцы вайны ў Англіі.Пасля вайны ён спісаўся з намі, і мы дамовілісяз’язджацца ў Польшчы. Аднак нам з маці, ВерайАнтонаўнай, выехаць не ўдалося. Адзін з палякаў,які займаўся нашым выездам сказаў: “Я гэтыхкацапаў у Польшчу не павязу”, - і сарваў выезд.Пакуль паўторна афармлялі дакументы, мяжабыла закрытая. Бацька прыехаў такі ў Польшчу,але яго адгаварыліехаць у Беларусь. Ні-чога акрамя Сібірыяму тут не свяціла.Так і жылі па розныябакі мяжы. Я з му-жам і дзецьмі шэсцьразоў ездзіла да яго ўгосці.

Муж мой Ма-зурок Сазонт Савічнарадзіўся 7 верасня1933 года ў права-слаўнай сям’і, але ўпольскім горадзе Чан-стахове. Уся іхняя ся-м’я жыла ў Чанста-хове, мелі сваю краму.

Пасля вайны ў Польшчы пачаўся дзе тэрор, а дзепроста ўціск беларусаў. Пад такі ўціск трапілі іМазуркі. Спецыяльна насупраць іхняй крамы былапабудаваная такая ж польская, і ўсе пачалі купляцьтолькі ў польскай краме. Жыць стала немагчыма.Трэба было выязджаць. У 1947 годзе выехалі ўБеларэчанск. З-за дрэннага клімату там захварэўі памёр Сава Мазурок. Марыя Елісееўна Мазурокз сынам Сазонтам і братам прыехала ў Менск,адтуль - у Ліду, купілі хату на Слабадзе на вул.Пархоменкі, 10. Сазонт хадзіў у чыгуначнуюшколу, дзе і пазнаёміўся з будучымі сябраміарганізацыі. За дрэнныя паводзіны ён быў вы-ключаны з 52-й чыгуначнай школы і мусіў перайсціў СШ № 1. Мы былі аднагодкі, але Сазонт вучыўсяна год пазней за мяне, бо вельмі слаба ведаўрасейскую мову. Я з сяброўкай і ён з сябрам гуляліўчацвярых. Ён зрэдку казаў, што ён шчыры ленінец,але больш пра іхнюю арганізацыю я нічога не ведала.

Забралі яго проста са школы. Казалі, штовыдаў нейкі Хадыка, які потым стаў афіцэрам.Прыпісвалі ім, што хацелі падкласці бомбу падтрыбуну на стадыёне. Канешне ж ніякай бомбыне было.”

Паводле пратаколаў допытаў сябры мала-дзёвай арганізацыі планавалі наладзіць кантактз замежнымі нацыяналістычнымі арганізацыямі ісвятарствам. Прынамсі там напісана, што яныжадалі “...при первой возможности связаться сбелоэмигрантами, находящимися за границей ипредложить им совместную работу, добиться отних помощи деньгами и литературой”.

Згодна з тымі ж пратаколамі сябры арга-нізацыі не выключалі магчымасці вядзеннябарацьбы не толькі мірнымі шляхамі, але і зброй-най барацьбы, аб чым прызнаўся І. Салдаценкаўпаведаміўшы следчым, што “членами нашейорганизации ставились на обсуждение вопросыприобретения оружия, о печатках, множитель-ных аппаратах, шифрах связи и применениятайников, но конкретных решений по этимвопросам не принималось”. Далей Салдаценкаўзаявіў, што “…приобретение оружия, печатныхи множительных аппаратов, средств связи ишифра вызывалось необходимостью использованияих в антисоветских целях, но только не на данномэтапе нашей работы, а в будущем”.

Аб намеры набыцця зброі сведчаць словыарыштаванага А. Логвіна, які на допыце пака-заў, што “Выполняя указания Солдатенкова япопытался приобрести за деньги оружие у своегознакомого Боярчика Алексея, жителя деревниФальковичи Лидского района, Гродненской об-ласти, но купить пистолеты не успел, так как быларестован органами МГБ”.

- Глупства ўсё гэта,- пасміхаецца АляксейМіхайлавіч. - Які тэрор? Мне следчы КДБ нават

Аркадзь Каштан.10.04.1948 г.

Сазонт Мазурок.17.07.1950 г.

pawet.

net

Page 53: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 53Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)пісталет прыпісаў. Відаць устаноўку такуюатрымаў. А было на самай справе так. Я самураджэнец вёскі Фалькавічы (рэальна нарадзіўся ўЗблянах), жыў у Лідзе на кватэры, вучыўся ўстарэйшых класах сярэдняй школы, а сакратаромкамсамольскай арганізацыі ў ёй у той час быўразумны малады чалавек Іван Салдаценкаў. Ёнтаксама кватараваў у адным доме са мной. Іванбыў старэйшы за мяне, начытаны, поўны ідэй абпаляпшэнні нашага жыцця. А тое, што жыццёпасля вайны трэба было папраўляць, тут у насмала хто ў той час сумняваўся, аднак маўчалілюдзі. А мы маладыя ды гарачыя, з абвостранымпачуццём справядлівасці, загаварылі ў адкрытуюпра відавочныя промахі і памылкі кіраўніцтвакраіны. Стварылі свой альтэрнатыўны камсамолу“Саюз за абнаўленне ленінскіх ідэй”, большайчасткай тэарытызавалі, але не пакідалі без увагіпрапаганду сваіх паглядаў. Якімі яны былі?Салдаценкаў выступаў за змену ўлады парламен-цкім шляхам, іншыя, і я ў тым ліку, лічылі гэтанемагчымым у тых умовах. Усяго цяпер не пры-помню, але вось некаторыя найбольш радыкальныяпункты нашай праграмы:

- скараціць велізарную армію, ажно дазамены тэрытарыяльнымі войскамі;

- распусціць калгасы і перадаць зямлю тымталковым гаспадарам, якія будуць на ёй працаваць;

- адмяніць драконаўскія падаткі;- даць магчымасць не на паперы, а на справе

свабоднага выхаду Беларусі са складу СССР.Я ўступіў у арганізацію ў 16 гадоў. У ёй былі

хлопцы старэйшыя за мяне, былі і маладзейшыя.Усяго да следства прыцягваліся дзесяткі чалавек зрозных школ горада Ліды. Большасць з нашайшколы, але былі хлопцы і з 1-й, і з 3-й школаў горада.Не трапіла пад суд 55 чалавек.

Распавядае Марыя Аляксандраўна Логвін:- Ядро арганізацыі знайходзілася ў чыгу-

начнай школе. У 1950 г. Логвін перавёўся ў СШ №3для пашырэння арганізацыі. Кіраваў арганізацыяйСалдаценкаў. Арганізацыя была добра заканспі-раваная . Правал адбыўся ў выніку няўдалайвярбоўкі ў арганізацыю сакратара камсамольскайарганізацыі школы (піянерважатай). Вярбоўкуправодзіў сам Салдаценкаў. Пад падазрэннепершымі трапілі Логвін і Юра Хадыка.

Хадыка-бацька працаваў кладаўшчыком.НКУС узяў яго ў распрацоўку і пад уздзеяннембацькі Юра расказаў усё, што ведаў і згадзіўся быцьасведамляльнікам. Другім асведамляльнікам быўБычак з Ольжава. Потым на судзе яны выступалісведкамі.

Гаворыць Аляксей Логвін:- Былі сексоты, канешне. Але была і другая

асноўная прычына: Салдаценкаў з часам пачаўбольш адкрыта выказвацца пра тое, што адбы-

валася ў краіне, а на той час камсамольскуюарганізацыю школы ўзначаліла адданая сталінскімідэалам дзяўчына. І яна павядаміла ў адпаведныяорганы.

Сябры моладзевай арганізацыі планаваліскарыстоўваць легальныя формы працы, шляхам“асцярожнай” крытыкі мерапрыемстваў афіцый-ных уладаў , зрыў мерапрыемстваў, якія пра-водзіліся камсамольскімі арганізацыямі ў школах,тэхнікумах, вучэльнях, вярбоўка ў свае шэрагіновых прыхільнікаў. Красамоўным сведчаннемгэткіх падыходаў з’яўляюцца словы арыштава-нага па гэтай справе Ф. Казлоўскага, які пака-заў, што “Солдатенков говорил мне и другимчленам организации, что нужно вовлекать в нашуорганизацию, как можно больше людей и главнымобразом тех, кто проявляет недовольство Совет-ской властью”.

Аднак гэтая дзейнасць была вельмі хуткаперапынена.

Гаворыць Аляксей Логвін:- 29 красавіка ў першы дзень Вялікадня, нас

арыштавалі. Мяне ўзялі на вуліцы Белагрудскай,22 (вуліца Выдайкі). Памясцілі ў падвал цяпераш-няга вендыспансера, а пасля адправілі ў Баранавічы.Арыштоўваў чыгуначны КДБ. Цераз паўгодаследства – суд у Гародні, мой прыгавор – 10 гадоўспецлагераў. На той час я быў непаўналетнім,таму і такая “паблажка”.

Не скажу, каб мяне білі, следчы трапіўсямалады. Я яму падчас выклікаў на допыты рашаўзадачы па арыфметыцы, хлопец недзе вучыўся. Датаго ж на той час рэпрэсіі пайшлі на спад.

Распавядае Марыя Аляксандраўна Логвін:- Сядзеў у Баранавічах. У турме навучыўся

гуляць у шахматы, ды так, што пазней стаўкандыдатам у майстры спорту па шахматах.Шахматы ў турме ляпілі з хлеба.

Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:- Аркадзь на той час ужо скончыў школу.

Скончыў бухгалтарскія курсы ў Моўчадзі і праца-ваў у Скідалі ад Жалудокскага сяльпо. Паспеўатрымаць першую зарплату, купіў сабе касцюм іпрыехаў на вялікдзень у Збляны.

Ноччу прышлі трое ў цывільным. Адзін заўтаматам хадзіў на панадворку. Двое рабіліператрус. Забралі ўсе старыя рускія кніжкі з“яцямі”, а таксама “Біблію”. Забралі Аркадзя іпавезлі ў Скідаль, дзе зрабілі ператрус у кватэры,на якой ён жыў.”

У адрозненне ад Логвіна А. Каштан гава-рыў, што з яго здзекаваліся, дапытвалі з прымя-неннем фізічнага ўздзеяння, душылі нейкайспецыяльнай кашуляй.

pawet.

net

Page 54: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 54 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што

“Дальнейшее следствие по данному делу ведётся внаправлении вскрытия возможных каналов связиарестованных участников антисоветской органи-зации с националистическим антисоветскимподпольем в г. Лида и Гродно, выявления всехучастников антисоветской молодёжной органи-зации и лиц , подвергавшихся антисоветскойобработке, а так же в направлении выявленияпрактической деятельности участников антисо-ветской организации”.

Не меншую цікавасць, чым дакладнаязапіска МДБ Брэст-Літоўскай чыгункі, уяўляе ідакладная запіска першага сакратара Гара-дзенскага абкама партыі С. Прытыцкага, накі-раваная першаму сакратару ЦК КП(б)Б М.Патолічаву аб выкрыцці ў Гарадзенскай воб-ласці антысавецкай моладзевай арганізацыі. Узапісцы, накіраванай у Цэнтральны камітэтКамуністычнай партыі Беларусі 18 траўня 1951 г.адзначалася , што:

“Из 5 человек, арестованных участниковорганизации, 4 человека являлись членами ВЛКСМ,что свидетельствует об отсутствии надлежащейвоспитательной работы, а также политическойбдительности в рядах комсомола.” Далей С.Прытыцкі з факту існавання моладзевай пад-польнай арганізацыі робіць шырокія высновы. Ёнў прыватнасці выказвае меркаванне, што “...чле-ны организации происходят из различных районовГродненской области (Гродно, Лида, Желудок),что свидетельствует о разветвленности органи-зации. Программа или план действий говорят отом, что за этой организацией скрывается болееопытная и подлая вражеская рука, чем поимено-ванные члены ораганизации”.

С. Прытыцкі дакладваў у ЦК КП(б)Б абтэрміновых мерапрыемствах абкама партыі ўсувязі з выкрыццём антысавецкай арганізацыі. Ёнпаведамляў, што “Мною лично, (гэта значыць С.Прытыцкім), в известность поставлен начальникОблуправления МГБ тов. Сотский , которомупредложено заняться указанной организацией.Предложено обкому ЛКСМБ провести закрытоебюро обкома и участников антисоветской органи-зации исключить из рядов ВЛКСМ; созватьсовещание в обкоме партии первых секретарейрайкомов комсомола, на котором обсудить вопросо повышении партийно-политической бдитель-ности в комсомоле; на бюро обкома решено в первыхчислах июня провести пленум обкома КП(б)Б, накотором обсудить вопрос о выполнении поста-новления 5 пленума ЦК КП (б) Б и второй вопросо руководстве комсомолом”.

З нагоды узгадваня С. Прытыцкім аб 5пленуме ЦК КП(б)Б, адзначым, што пленум, якіадбыўся ў Менску 9-10 ліпеня 1950 г. разглядаўпытанні аб працы камсамольскіх арганізацыйБеларусі. На ім было адзначана, што “ЦК

КП(б)Б считает, что в работе ЦК, обкомов,горкомов и райкомов ЛКСМБ, первичных комсо-мольских организаций имели место серьёзныенедостатки”.

Якія ж недахопы ў дзейнасці камсамольскіхарганізацыяў адзачыў Цэнтральны камітэтКампартыі Беларусі. Вышэйшае партыйнаекіраўніцтва лічыла, што

“…во многих комсомольских организацияхреспублики неудовлетворительно поставлено делополитического воспитания молодёжи. ЦКЛКСМБ, многие обкомы, горкомы и райкомыпартии не обеспечили высокого качества работыкомсомольских политшкол и кружков, допускаютфактическое распадение кружков и политшкол”.І далей “ЦК ЛКСМБ, многие обкомы, горкомы ирайкомы комсомола плохо выполняют постанов-ление 9 съезда ВЛКСМ о работе камсомола вшколе, не рассматривают работу в школе какважнейший участок своей деятельности. Руко-водящие комсомольские органы не вникают вработу школ, слабо направляют деятельностькомсомольских организаций на борьбу за глубокиеи прочные знания, за укрепление дисциплины”. І,напэўна , самае галоўнае. Пленум прапанаваў“Повысить действенность, остроту ленинскойпропаганды среди молодежи западных областейреспублики , разоблачая в лекциях и докладахвраждебную и подрывную деятельность остатковкулацко-националистических элементов и като-лического духовенства.”

Па ўсёй бачнасці, рашэнні пленума быліабумоўлены і фактам барацьбы, якую вяламоладзь заходніх абласцей супраць Савецкайўлады. Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва рэс-публікі, безумоўна, вымушана было прымацьспешныя захады, каб перапыніць такую дзей-насць моладзі.

З гэтай нагоды трэба адзначыць, штопраца камсамольскіх арганізацый сапраўдыбыла “не туды”. Лідская антысавецкая падполь-ная моладзевая арганізацыя была створана празмесяц пасля гэтага пленуму, можна сказаць, “усвятле яго рашэнняў”.

Пошукі “более опытной и подлой вражескойруки”, на якую ўказваў С. Прытыцкі, былі дляНКУС справай больш важнай, чым разгром пасутнасці дзіцячай арганізацыі. Для эфектнайсправаздачы патрэбны быў рэзідэнт. Падарун-кам лёсу для чэкістаў быў Астап (ЯўстафійЯкаўлевіч) Каштан, 1901 г. н., бацька АркадзяКаштана. Яго арыштавалі праз два тыдні пасляарышту сына. Хто ж такі Астап Каштан, чамуўзяліся менавіта за яго?

Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:- Бацька быў унікальны чалавек, бязмерна

аддадзены беларускай справе. Ён па сутнасці не меўніякай адукацыі, але меў выключныя музычныя

pawet.

net

Page 55: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 55Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

здольнасці. Пры Польшчы бацька сем гадоў быўрэгентам хору ў Зблянскай царкве. Наогул, Збляныбылі вельмі спеўнай вёскай. Былі сем’і, дзе спяваліўсе да апошняга чалавека. Тая ж маці АляксеяЛогвіна спявала так, што любая оперная спявачкапазайздросціць магла.

Акрамя царкоўных спеваў Астап Каштанзаймаўся і свецкай дзейнасцю. Ён узначальваўзблянскае “Кулка млодзежы” (дазволеныя польскіміўладамі моладзевыя гурткі). Зблянскае “Кулка ...”вяло шырокую беларускую асветную дзейнасць-ставілі драматычныя пастаноўкі: “Прымакі”,“Чорт і баба” ды інш. Ездзілі ў Вільню да РыгораШырмы, прывозілі зборнікі беларускіх песень. Ушколе не дапускалі ксендза да выкладання рэлігіі,патрабавалі, каб гэта рабіў бацюшка.

У 1939 Астапа Каштана забралі па мабілі-зацыі ў польскае войска.Ваяваў ён за Польшчунекалькі гадзін. Вайнапачалася 1-га верасня. 1-га ж верасня Астап Каш-тан і трапіў у нямецкіпалон.

У палоне было немёд. Выручалі музычныяздольнасці. “Музыка мойлёс, яна мяне карміла,паіла, ад расстрэлу ра-тавала”, - гаварыў АстапКаштан. Акрамя таго,што ён граў і спяваў, ёнбыў яшчэ і скрыпічны май-стар. Першую самароб-ную скрыпку ён зрабіў у14 гадоў. Меў у сваёйбіяграфіі Астап Каштані эпізод, пра які прасіўсваіх сямейнікаў маўчацьда самай яго смерці.

Эпізо-дам гэтым быў ра-монт скрыпкі Паганіні. Дзе,для каго? Пра гэта ўжо мыне даведаемся.

У канцэнтрацыйныхлагерах немцы сабралі ўвесьсвет. Каб вязні менш думаліпра ўцёкі ды іншы супраціў,немцы дазволілі і, нават,заахвочвалі стварэнне гурт-коў мастацкай самадзей-насці. Першымі адгукнулісяна нямецкі пачын украінцы.Яны сабралі свой гурт, апотым сталкаваліся з нем-цамі, што няблага было б,каб да іх далучыліся іншыянацыянальнасці. Аднойчыўкраінцы з’явіліся ў беларускі

барак і пачалі пытацца, ці ведаюць беларусы, сваепесні, сваіх пісьменнікаў і паэтаў. Але беларусымаўчалі. “Ды яны ж цёмныя, нічога не ведаюць,нічога не ўмеюць. Не дарэмна іх палякі быдламабзываюць. Быдла і ёсць.” “Як вы можаце абра-жаць цэлы народ? - абурыўся Каштан. - Я адзінпераспяваю ўвесь ваш гурт, пры гэтым буду спявацьтолькі ўкраінскія песні.” Пераспяваў ці не, але паслягэтага ён часта выступаў разам з украінцамі наканцэртах, за што вязняў кармілі, здараласянават, у рэстаранах”.

Выбавіўся Астап Каштан з палону ў 1942годзе.

Пасля вызвалення Ліды ад немцаў пайшоўпрацаваць у горад на чыгунку.

Таму лепшай кандыдатуры на “рэзідэнта”ў НКУС быць не магло: любіць беларускае -бела-

Славуты Зблянскі хор, закладзены ў свой час Астапам Каштаном

Астап Каштан з сынам Аркадзем і дочкамі Кацярынай і Марыяй

pawet.

net

Page 56: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 56 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)рускі нацдэм, быў рэгентам царкоўнага хору -клерыкал, быў у палоне - завярбованы, кім? - неважна .

Астапа Каштана не проста дапытвалі,катавалі з усёй жорсткасцю, падвешвалі за ногіда столі, залівалі ў ноздры ваду і г. д.

Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:“Хлопцы даведаліся, што “шыюць” бацьку

Аркадзя, і дружна запатрабавалі вочнай стаўкі.На вочнай стаўцы ўсе дружна заявілі, што гэты“малапісьменны” селянін ніяк не мог быць іхнімкіраўніком.

Калі бацьку забіралі, ён сказаў мне, штозабяруць і мяне, каб рыхтавала сухары, і цёплыярэчы. Аднак мяне не забралі. Недалёка ад нас жыўкамуніст Кастусь Мяшкевіч, малапісьменныбядняк. Яму даручылі сачыць за мной . ДзеціМяшкевіча вучыліся ў мяне, часта прыходзілідадому для дадатковых заняткаў. Я іх трошкіпадкормлівала. Заглядваў сяды-тады і Мяшкевіч,нібыта па дзяцей. Але, мабыць, нічога дрэннага недакладваў, бо мяне не зачапілі. Затое “дасталі”мужа. Выклікалі на партыйны сход.

- Ты ведаеш за што засудзілі твайго швагра?- Вы судзілі, вы і ведайце.- Кладзі партыйны білет.- Не вы мне яго давалі.- Ты звязаўся з сям’ёй ворагаў народа.”

Партыйны білет забралі. Праўда, потымвярнулі, але нічога не забыліся. Праз некаторы ўСцяпана Лянцэвіча, які працаваў бухгалтарам,знайшлі недастачу і ўпаялі тры гады, за якія ёнтую недастачу адрабіў. Паколькі савецкі зняво-лены ніяк не мог у турме зарабіць больш 50 рублёўу месяц, а за 36 месяцаў Лянцэвіч сваю растратуадрабіў, то была яна не больш 2 тысяч, але мусіўтры гады парыцца за калючым дротам, хаця насвабодзе адрабіў бы тую растрату нашматхутчэй.

Неўзабаве пасля вочнай стаўкі АстапаКаштана адпусцілі. Але ён не спадзяваўся на тое,што яго пакінуць у спакоі. Сабраўся і выехаў уМарыупаль (Жданаў). Пражыў там недзе да1980-га года, але не вытрымаў, вярнуўся, апошнія10 гадоў жыў у Зблянах. Тут і памёр.

Без памяці любіў усё беларускае. У адзін зпрыездаў убачыў беларускі гімн з нотамі, ажнозаплакаў, схапіў гітару і тут жа сыграў гімн нагітары.

Праз паўгода следства было скончана.Вельмі гучнай справы не атрымалася, і яе перадаліў суд. Пра суд у Гародні распавядае КацярынаАстапаўна Лянцэвіч:

“Позву на суд нам не прысылалі, але прыслаліЛогвінам, мабыць таму, што Логвін быў непаў-налетнім. Нам перадалі, калі і дзе будзе суд, і мы

паехалі. У Гародні аказалася, што суд “па справеСалдаценкава” (так афіцыйна называўся гэтыпрацэс) закрыты, і нас у залу судовага паседжанняне пусцілі. Мы стаялі ў калідоры. За бутэлькусамагонкі вартавы міліцыянт дазволіў нам па чарзепадглядваць у замочную шчыліну і слухаць паддзвярыма.

Мая чарга глядзець у шчыліну прыпала намомант, калі выступаў Салдаценкаў.

- Чаму вы судзіце нас на закрытым пасе-джанні? Чаму вы баіцеся сказаць усяму народу, учым нашая віна? Якія мы здраднікі, калі мы хочам,каб людзям жылося лепей? Гэта вы здраднікі. Выздрадзілі ленінскім ідэям. Вы адабралі зямлю ўсялянаў. Вы давялі краіну да голаду.

Салдаценкаў схапіў табурэтку і запусціў яеў пракурора.

На гэтым судовае паседжанне было скон-чана. Дасуджвала хлопцаў ужо асобая нарада,так званая “тройка”. Як казаў пасля адвакат, уГародні павінны былі даць Салдаценкаву 12 гадоў,іншым паўналетнім па 8 гадоў, непаўналетнім па6 гадоў . “Тройка вырашыла ўжо па іншаму.Салдаценкаў, Параваеў, Казлоўскі і Каштанатрымалі па 25 гадоў. Логвін і Мазурок, якнепаўналетнія атрымалі па 10 гадоў.”

У прыватнасці дакументальна пацверджа-на, што А. Логвін быў асуджаны 23-24.10.1951 г.па артыкулу 63-1, 76 КК БССР.

Гаворыць Аляксей Логвін:- Пасля прыгавору трапіў у Мардоўскі лагер

у Поцьму. Неяк нядаўна па расійскім тэлебачанніяго паказвалі, цяпер у ім сядзяць прыгавораныя дапажыццёвага зняволення. Пазней я быў пераведзеныў Варкуту, працаваў там на шахтах, затым -Джэзказган. Спецлагеры – гэта лагеры, дзеўтрымоўваліся выключна “палітычныя” вязні, іхнават у спецвагонах дастаўлялі да месца, відацькаб крамола да асуджаных па іншых артыкулахне перадавалася.

Можна было атрымаць або напісаць двалісты ў год. Працаваў на лесапавале, у Омску нападземных работах, дзёўб вечную мерзлату...Затым была амністыя. Наогул, пасля смерці Берыісядзець стала лягчэй, асаблівага голаду не было, аў канцы пачалі, нават, грошы за работу плаціць.Толькі вось мясцовае насельніцтва лічыла насфашыстамі, пры сустрэчы людзі адварочваліся,разлічваць на дапамогу з іх боку ў той час недаводзілася. Якія ж мы былі фашысты, калі думаліпра лепшую долю для свайго народу. Разам са мнойсядзелі простыя сяляне, “заходнікі”, былі і “лясныябраты”, былі відныя людзі мастацтва: оперныспявак з Балгарыі Фёдар Громаў, тэнар ленінград-скага тэатра Пячнеўскі. Па першым часе аховалютавала. Пры малейшай заварушцы страляла звышак з кулямётаў наўпрост па бараках. Кулі

pawet.

net

Page 57: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 57Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

прашывалі іх наскрозь. Потым выносілі тых, у кагояны патрапілі.

У Омску ў Логвіна надарыўся апендыцыт іабсцэс пад печанню. Ляжаў у лазарэце. Апе-рацыю рабілі хірургі Красільнікаў і Сінельнікаў.Стан быў вельмі цяжкі, але як пачуў, што памёрСталін, адбыўся прыліў сілаў, і хлопец пайшоўна папраўку. Было яму тады 18 гадоў.

З 10 гадоў Аляксей Логвін адсядзеў 3 гады і7 месяцаў. Быў вызвалены 20 снежня 1954 годапа амністыі.

- Мне дзяржава ў асобе вайсковага трыбу-налу мае думкі даравала, - казаў Аляксей Міхай-лавіч.

У 1979 годзе Аляксей Логвін быў цалкамрэабілітаваны з фармулёўкай аб адсутнасці ўдзеяннях складу злачынства.

Прыехаў да-дому, не паспеў аг-ледзецца забралі ўДанбас . Прабыў уДанбасе 3 гады. Упачатку 60-х Аляк-сей Логвін жаніўся зМарыяй Аляксан-драўнай Ненарто-віч з вёскі КаршакіДзятлаўскага раё-на. Нарадзіласядвое сыноў: Юра іКоля. ПаралельнаА. Логвін паступіўу Палітэхнічны ін-стытут, працаваўна будоўлі. Прара-бам у яго быў буду-чы старшыня Лідскага гарвыканкаму У. Логаш.Па стану здароўя перайшоў на працу ў гандаль.У 1965 годзе трапіў пад кампанію па барацьбе з

Правы бок даведкі аб вызваленні Аляксея Логвіна Левы бок даведкі аб вызваленні Аляксея Логвіна

Здымак адразу пасля вызвалення з лагера ў 1954годзе. Злева А. Логвін.

Аляксей Логвін у пас.Гарняцкі (Данбас),

14.08.1956 г.

pawet.

net

Page 58: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 58 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)

хабарнікамі. Зноў быў асуджаны на 10 гадоў.Гэтую дзесятку адсядзеў у Оршы ад званка дазванка .

Пасля вызвалення працаваў у Лідзе. За-хапляўся шахматамі. Як было сказана, стаўкандыдатам у майстры спорту.

Жонка, Марыя Аляксандраўна, жыве ўЛідзе.

Сын, Мікалай Логвін, жыве ў Клайпедзе,працуе ў страхавой кампаніі. Мае трое дзяцей.

Сын, Юра Логвін, жыве ў Атаве (Канада),мае дачку.

Памёр Аляксей Логвін 12 студзеня 2004 г.

Прэзідэнт Рады Беларускай Народнай РэспублікіІвонка Сурвіла з Агатай Логвін, унучкай Аляксея

Логвіна

Злева направа Юра Логвін, Агата Логвін, ІвонкаСурвіла, Марыя Логвін з Нінай

Юра Логвін у беларускай суполцы ў Атаве Пахаванне Аляксея Логвіна

Аляксей Логвін (злева) к Данбасе

Адмова ў памілаванні Аляксею Логвіну нападставе мінулай судзімасці

pawet.

net

Page 59: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 59Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:Сядзеў Аркадзь у Варкуце. Працаваў на

шахце. Умовы былі надзвычай цяжкія.Вязні паста-янна знайходзіліся паміж жыццём і смерцю.УВаркуце трымалі разам палітычных і крыміналь-нікаў. Гэта яшчэ больш ускладняла жыццё. Празнекаторы час Аркадзь пачаў слабець, перастаўвыконваць норму. Пачалі горш карміць. Стаўслабець яшчо больш. Неўзабаве аказаўся ў разрадзелагерных дахадзяг. Жыць заставалася мо колькітыдняў. Але яшчэ было на жыццё.

З новым этапам у лагер прыгналі АляксандраБарташэвіча з Парэчча, што пад Гародняй. Ёнтаксама быў палітычным. Забралі з нейкагагарадзенскага інстытута проста з лекцыі. Гэтабыў здаравенны хлопец за 1,80 метра ростам,шырачэзны ў плячах. Яму сказалі пра Аркадзя,якога крымінальнікі да таго ж паспелі ўжо і ўкарты прайграць.

Барташэвіч уладзіў справу, пачаў адпойвацьАркадзя вадой з цукрам і так падняў на ногі,фактычна выратаваў ад непазбежнай смерці.”

Сазонт Мазуроксядзеў у Джэзказгане.Распавядае ЛюдмілаГербертаўна Мазурок:

“Далі яму дзесяцьгадоў. Лістоў мне ён непісаў. Яму можна былонапісаць мо адзін ліст угод, і ён пісаў маці. Ся-дзеў ён ”па малалетцы”.Адразу, як малалетка,адмовіўся працаваць.Білі моцна, на карку аж-но нарасты засталіся адпабояў, але працаваць непрымусілі. Ганарыўсяпотым: “Я на іх не пра-

цаваў.” Маці ягоўсюды пісала, скар-дзілася. Яна былаадзінокая, а тадызакон быў, каб ададзінокіх апошняедзіця не забіраць.Выпусцілі яго недзегады праз тры, алепраз некаторы часзабралі ў войска.Служыў у Камыш-лове на Ўрале. Ма-ці ізноў пачала пі-саць, скардзіцца, інеўзабаве Сазонтвярнуўся. Скончыў9 і 10 клас вячэрняйшколы і курсы геа-дэзістаў. Так і пра-цаваў геадэзістам у Лідскім БТІ, пазней на іншыммесцы.

Мы пажаніліся пасля яго прыходу з войска.Маем дзвюх дачок: Свету і Лену, трое ўнукаў.Абедзве дачкі жывуць у Лідзе.”

Памёр Сазонт Мазурок 14 сакавіка 1990года, не дажыўшы 4 гады да пенсіі. Быў рэабілі-таваны недзе за 3-4 гады да смерці.

Сазонт Мазурок уДжэзказгане, 1954 г.

Першы злева Аркадзь Каштан, у цэнтры яговыратавальнік Аляксандр Барташэвіч

Аляксей Логвін і Сазонт Мазурок паслявызвалення з лагераў

Сазонт Мазурок уКамышлове, 1956 г.

Сазонт Савіч Мазурок з жонкай ЛюдмілайГербертаўнай і дочкамі Светай і Ленай

pawet.

net

Page 60: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 60 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Казлоўскі сядзеў у Комі. Пасля вызвалення

таксама трапіў у Данбас.

Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:“Пасля вызвалення недзе ў 1955-ым ці 1956

годзе Аркадзь вярнуўся ў Збляны. Але кляймо вораганарода жыць не давала і тут. Нікуды не бралі напрацу. Не бралі, нават, прыцэпшчыкам на трак-

тар. Паспрабаваў паступіць вучыцца на трак-тарыста, не ўзялі. І гэта з поўнай сярэдняйадукацыяй.Але ж ён быў дома. Спачатку дазволіліграць у клубе, пасля і аформілі ад калгаса музыкайпры клубе. Дырэктар Зблянскай школы на сваестрах і рызыку дазволіў Аркадзю весці спевы імузыку ў школе. Гадзіны яго пісалі на мяне.”

Аркадзь завочна паступіў у Гарадзенскуюмузнавучальню. Калгас купіў яму баян. Самомукупіць не было за што. Потым баян ужо асабістаяму падаравалі за выступ на нейкім конкурсе.

Скончыўшы курсы калгасных баяністаўвёў спевы і музыку ў Жалудку, Ходараўцах іПарэччы. Яго сябар па курсах, які аказаўся напрацы ў аддзеле культуры Свіслацкага райвы-канкаму, запрасіў Аркадзя на вакантную пасадудырэктара музычнай школы ў Поразава, кудыён з ахвотай і паехаў. Стала спакайней і для жонкіКацярыны Аляксандраўны і для дзяцей.

Але мінулае не адпускала. Недзе ў годзе1989 годзе яно вярнулася ў выглядзе дваіх уцывільным, якія ізноў сказалі збірацца і павезлі ўГародню.

Распавядае Кацярына Астапаўна Лянцэвіч:“Завялі, здаецца, у КДБ. Вядуць па калідоры.

Аркадзь пытае: “Рукі за спіну?” - “Пакуль нетрэба.” Завялі ў кабінет і зачыталі паперу, паводлеякой ён цалкам рэабілітаваны, і Савецкая ўладапросіць у яго прабачэння.

Выйшаў адтуль ён сам. Сам даехаў даПоразава. Дадому ўжо прывялі. Інсульт. Цяжкаяформа. Год не памятаў сябе.

Савецкая ласка аказалася страшней засавецкую кару.

Праз год свя-домасць вярнулася,але не дзейнічала ле-вая рука. Не могбольш граць на баяне.Да пенсіі ў музычнайшколе яго датрыма-лі. Пакуль быў зда-ровы, будаваў сабедом у Зблянах, аледзеці ўладкаваліся ўВаўкавыску: сын Алегпрацуе на заводзе,дачка Вольга скончы-ла інстытут па ган-длёвай спецыяльнасціі працуе на базе. Ча-цвёра ўнукаў. Дом уЗблянах прадаў. Ку-піў хатку ў Ваўка-выску. З дапамогайдзяцей давёў да ла-ду. Там, у Ваўкавыс-

Аляксей Логвін і Фёдар Казлоўскі ў Данбасе,1956 г.

Аркадзь Каштан з вучнямі і настаўнікамі Зблянскай школы

pawet.

net

Page 61: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 61Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)ку і памёр 12.07.2003 года. У Ваўкавыску і паха-ваны.”

Салдаценкаў пасля вызвалення працаваўінжынерам у Калінінградзе. Рэабілітаваны8.05.1979 г.

Казлоўскі Фёдар жыў у Баранавічах.Памёр.

Нічога не вядома пра Параваева.

Сябры арганізацыі, якія пазбеглі судажывуць яшчэ і сёння ў Бердаўцы, у Бярозаўцы.

Не бліскуча склаўся лёс і ў тых, хто вы-ступаў у якасці сведак і пазбег суда. Савецкаяўлада за “заслугі” ў даносах на сваіх паплечнікаўдала магчымасць Юрыю Хадыку і Бычакупаступіць у вайсковыя навучальні.

Апавядае Марыя Аляксандраўна Логвін:- Хадыка і Бычак закончылі вайсковыя

навучальні. Хадыка быў жанаты на буфетчыцы.Узяў на выхаванне чужых дзяцей: дзяўчынку іхлопчыка. Прыходзіў, прасіў прабачэння. Каяўся.Казаў: “Лепш бы я з вамі тады сеў”.

Бычак спіўся. Прыехаў сюды. Жонка адпра-віла ўслед кантэйнер з адным шынялём. Хадзіўпабіраўся.

Незадоўга да смерці Аляксей Логвін га-варыў :

- Калі вы чакаеце ад мяне словаў шкадаванняза памылкі маладосці, то дарэмна. Тое, што неўдалося вывучыцца мне, зрабілі мае дзеці, і такздорава ў іх гэта атрымалася, што мне застаеццатолькі радавацца. Многае з таго, пра што мымарылі паўстагоддзя назад, сёння ўжо сталарэальнасцю. Так што, выходзіць, не такія ўжо мыбылі наіўныя, не такія дурныя. Я ўдзячны жыццюза магчымасць сёння аспрэчваць ці згаджацца звыказваннямі тога ж Салжаніцына, таму што язнаёмы не па кнігах і газетах з тым, пра штогаворыць выдатны пісьменнік. І , наогул, калібудзеце пісаць артыкул, я не хацеў бы выглядаць уім гэтакай ахвярай.

Аналіз архіўных матэрыялаў, іншых кры-ніц дае падставы сцвярджаць, як ужо адзначалас-я, што гісторыя беларускага моладзевага су-праціву існаваўшаму рэжыму, барацьба занацыянальныя ідэі ў пасляваенны час ў поўнымаб’ёме не вывучана і не напісана. Бяспрэчна адно,разам з афіцыйнымі камсамольскімі арганізацыяміпаралельна ствараліся і існавалі падпольныяантысавецкія моладзевыя арганізацыі. Аналіз тыхнешматлікіх звестак аб іх дзейнасці паказвае, штояны ствараліся пераважна стыхійна, асобна аднаад другой ў розных населеных месцах захадуБеларусі. Але падсумоўваючы ўжо назапашаныгісторыкамі матэрыял мажліва адзначыць, што

ўзнікненне моладзевых падпольных антысавецкіхарганізацый ў Слоніме, Наваградку, Паставах,Глыбокім, Мядзелі, Смаргоні і, як распавядаласявышэй, у Лідзе – гэта не выпадковая з’ява, азвёны аднаго ланцужка – шырокамаштабнагамоладзевага супраціву на захадзе Беларусі, якіне перарос у адкрытыя выступленні, але і не знік зпамяці і свядомасці.

Аналізуючы дзейнасць маладзёвых арга-нізацый неабходна зазначыць, што адметнайрысай моладзевага антысавецкага супрацівуз’яўлялася выключна мірная форма супраціву.Наўпроставай узброенай пагрозы існаму рэ-жыму моладзь не ўяўляла. Але найбольшаяпагроза, і гэта добра асэнсоўвала ўлада, заклю-чалася ў тым, што вучні, студэнцкая моладзьдумала інакш, дзейнічала інакш, верыла ў іншыяідэалы, чым астатнія людзі. Вось гэта і былосамым страшным і небяспечным для рэжыму таму,што забараніць моладзі думаць таталітарнаяўлада хацела, але не ўмела. Менавіта па-гэтамуяна так жорстка і бязлітасна распраўлялася зудзельнікамі ўсіх моладзевых арганізацый.

У адрозненні ад лёсаў былых камсамольскіхгерояў савецкага часу, у гонар якіх узводзілісяпомнікі, адкрываліся мемарыяльныя шыльды,называліся вуліцы і калгасы, лёсам удзельнікаўпадпольных моладзевых арганізацый сталасязабыццё. Іх імёны, прозвішчы, дзейнасць на доўгіягады былі выкрэслены з памяці. Але ж гэта,неад’емная частка нашай нацыянальнай гісто-рыі, і тое, што маладзёвы антысавецкі супраціўвывучаецца, аналізуецца, узгадваецца, мо ёсцьпакуль яшчэ сціплы помнік іх дзейнасці. І будземспадзявацца, што найлепшым помнікам моладзе-ваму супраціву будзе вывучэнне і напісаннесапраўднай гісторыі гэтай з’явы, якая зойменалежнае месца ў найноўшай гісторыі неза-лежнай дэмакратычнай Беларусі.

Нам удалося даволі падрабязна прасачыцьжыццёвы шлях траіх удзельнікаў падпольнаймоладзевай арганізацыі ў Лідзе.

Калі нам удасца знайсці звесткі пра іншыхпадпольшчыкаў, тых, каго судзілі, і тых, хто судапазбег, мы вернемся да гэтай тэмы.

Матэрыялы сабраўі падрыхтаваў да друку

Станіслаў Суднік.

Літаратура:Вольга Вялікая. Дзейнасць падпольнай

моладзевай антысавецкай арганізацыі ў г. Лідзе.Наша слова № 14 (399) 7 красавіка 1999 г., Нашаслова № 15 (400) 14 красавіка 1999 г.

А. Соленков. Перчатка в лицо великомуСталину. Лідская газета, 13 красавіка 2002 г.

pawet.

net

Page 62: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 62 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Мікола Дзікевіч

ДЗ І Т Р Ы К Ізгукі заснуўшай цывілізацыі

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У жыцці вёскі год 1944 быў пераломным. Даяго сяльчане назапашвалі багацце, гаспадарысталелі. Набіраліся розуму. Будаваліся, багацелідушою. Зараз малодшых забралі ў войска, іншыяпайшлі працаваць на чыгунку, на фабрыкі ізаводы. Праўдамі і няпраўдамі атрымліваліпашпарты, “Здабывалі” гарадскую прапіску,заставаліся там жыць.

Я аднавіў схему хутароў на пачатак лета1944 года. З таго часу хутаране пераязджаюць угарады. За сабой перавозяць хаты.

Ніжэй называю прозвішча, імя і імя пабацьку, калі гэта магчыма. Гаспадароў, усягожыхароў з іх мужчын і жанчын, якія жылі ў той

час у хаце:1.Буйніцкі Вікенці Іосіфавіч: 4 (2+2).2.Чылек Канстанцін Іванавіч: 5 (3+2).3. Буйніцкі Рыгор Міхайлавіч: 7 (3+4).4. Хрышчановіч Іосіф Іосіфавіч: 7 (5+2).5. Кухарскі Нікадзім Іосіфавіч: 2 (1+1).6. Кухарскі Уладзімір Іосіфавіч: 4 (2+2).7. Кухарскі Міхаіл Іосіфавіч: 4 (2+2).8. Казлоўскі Франц Адольфавіч: 4 (2+2).9. Грынь Канстанцін Кандратавіч: 4 (2+2).10. Грынь Пётр Кандратавіч: 4 (2+2).11. Хучкевіч Антон Іосіфавіч: 5 (2+3).12. Урбановіч Балясаў: 6 (4+2).13. Шулейка Аляксандр: 4 (3+1).14. Лукашэвіч Уладзімір Якаўлевіч: 4 (2+2).15. Лумінскі Канстанцін Міхайлавіч: 4 (1+3).

Схема дзітрыкаўскіх хутароў

pawet.

net

Page 63: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 63Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)16. Мулінскі Аляксандр Міхайлавіч: 6 (3+3).17. Буйніцкі Уладзімір Кандратавіч: 6 (4+2).18. Буйніцкі Мікалай Мікалаевіч: 4 (3+1).19. Кухарскі Уладзімір Іванавіч: 3 (2+1).20. Кухарскі Міхаіл Іванавіч: 4 (2+2).21. Лукашэвіч Канстанцін Якаўлевіч: 4 (2+2).22. Хрышчановіч Канстанцін Іосіфавіч: 2 (1+1).23. Хрышчановіч Леакадзія Алякс-ўна: 2 (0+2).24. Буйніцкі Пётр Іванавіч: 4 (2+2).25. Буйніцкі Якуб Іванавіч: 4 (3+1).26. Лукашэвіч Іосіф Іванавіч: 6 (4+2).27. Сівіцкая Мальвіна Іванаўна: 4 (3+1).28. Урбановіч Уладзімір Іванавіч: 6 (5+1).29. Урбановіч Антон Іванавіч: 2 (1+1).30. Буйніцкая Анісія Іванаўна: 1 (0+1).31. Буйніцкі Міхаіл Гаўрылавіч: 3 (1+2).32. Буйніцкі Іван Міхайлавіч: 2 (2+0).33. Урбан Мікалай Аляксандравіч: 1 (1+0).34. Чыжык Міхаіл Міхайлавіч: 3 (1+2).35. Чыжык Іван Міхайлавіч: 5 (2+3).36. Урбановіч Саніслаў: 5 (2+3).37. Федзюкевіч Вікенці Міхайлавіч: 4 (1+3).38. Буйніцкі Браніслаў Іванавіч: 3 (1+2).39. Буйніцкі Канстанцін Іванавіч: 4 (3+1).40. Урбановіч Карл Ігнацевіч: 9 (6+3).41. Пыляк Міхаіл: 6 (2+4).42. Дзікевіч Ганна Міхайлаўна: 6 (3+3).43. Буйніцкі Іван Міхайлавіч: 2 (1+1).44. Мулінскі Аляксандр Алякс-віч: 6 (3+3).45. Сівіцкі Сцяпан Іванавіч: 4 (1+3).46. Федзюкевіч Канстанцін Канст-віч: 4 (2+2).47. Лукашэвіч Ясь: 4 (1+3).48. Лукашэвіч Марыя: 2 (0+2).49. Макарэвіч Адам: - -50. Мулінскі Іосіф Сцяпанавіч: 4 (1+3).51. Лукашэвіч Вікенці Якаўлевіч: 4 (2+2).52. Мулінскі Сцяпан: 7 (3+4).53. Мулінскі Аляксей Іванавіч: 4 (2+2).

Пад нумарам 49 значыцца хутар Мака-рэвіча Адама. Пра яго сына Федзю я пісаў раней.Былі ў яго браты Мікалай і Лёня. Колю, калеку здзяцінства, забілі “белыя”. Зімою сям’я жыла нахутары ў вёсцы Навасады, а летам бацькапераганяў жывёлу ў нашую вёску. Тут быўпабудаваны хлеў, пры ім – кухня з печчу. Ваколхлява быў лапік зямлі. Кароў даглядалі па чарзе.Вясной і восенню Федзя жыў тут і хадзіў са мноюў Ганчарскую школу.

Пры пераходзе на хутары адзінаццацьгастадарак раздзяліліся: дзе брат з братам, дзебацька выдзяліў нейкую долю зямлі для старэй-шага сына. У вёсцы ўтварыліся 53 гаспадаркі.

Падлік жыхароў за 1944 год паказвае, штоіх у вёсцы стала не на многа менш Тут дапускаюнекаторую памылку на пяць чалавек больш абоменш. З канца 1937 года пайшло амаль шэсць зпаловай гадоў. Зразумела, што павінна быцьзначнае павелічэнне насельніцтва Аднак ваен-

ныя ліхалецці пакінулі сваю адзнаку. Асаблівапаменшылася мужчын – на 12, жанчын сталабольш – на 9.

У апошні час высветліў, што ў першыя дніакупацыі Мулінскі Фёдар Сцяпанавіч, 1920 годанараджэння (працаваў на чыгунцы) 29 чэрвеня1941 года быў схоплены ў палон немцамі па дарозедамоў. Сядзеў у Лідскай турме. Памёр у Германіі.Там і пахаваны. Тады Мулінскі Іван Іванавіч(працаваў на гаспадарцы) таксама быў узяты ўпалон. Прапаў без вестак. Падобная доля напат-кала Лукашэвіча Уладзіміра, Сівіцкага Уладзімі-ра (Багеся) і яго братоў Канстанціна і Аляк-сандра .

Вясной 1943 года на хутары вёскі Жомайдзіў хаце немцамі быў забіты Хартановіч Валерык.Тады немцы ў хаце знайшлі вінтоўку. У той дзеньз нашай вёскі немцы вывездлі ў Германію Буй-ніцкага Ігара Міхайлавіча (звалі яго Гірыкам) засувязь з партызанамі. У няволі пазнаёміўся сасваёй будучай жонкай і ў 1945 годзе вярнуўся наяе радзіму на Украіне.

Шосты перыяд: ліпень 1944 года –1950 год. Перамога над фашызмам і

надзеі на лепшае.

Пасля трох дзён безупыннага адступленнянемцаў па шашы Ліда-Беліца наступіла зацішша.Некалькі дзён на захад напрасткі групкамі падва-чатыры ішлі немцы. Есці яны не прасілі,хутары абыходзілі. Ноччу на нашай і суседняйсенажацях расфармавалася ўласаўская частка.Мужчыны пакінулі з вазамі сваіх жонак і дзяцей.Пазней паводле расказаў удзельнікаў гэтыхпадзей мы даведаліся, што яны здаліся прад-стаўнікам Чырвонай Арміі. Мужчыны быліпрымусова прызваны ў часткі Уласава. Адправілііх у штрафныя роты. Многія пасля раненнявярнуліся ў нашыя мясціны, пачалі працаваць начыгунцы, у калгасах. Іх дзеці жывуць і працуюцьзараз у нашым раёне. Частка мужчын, демабі-лізаваўшыся, з сям’ямі, паехала на сваю радзімуці другое месца.

Потым стала вядома, што частка былазаўважана савецкімі лётчыкамі. Ноччу ўласаўцыпадпалілі некалькі хатаў у вёсцы Агароднікі, прыпад’ездзе да жамайскіх могілак, самалёты аб-стралялі іх і скінулі дзве бомбы, пра што я пісаўраней. Дарога на захад была перакрыта. Ба-ранавічы вызвалены Чырвонай Арміяй, Ліда –таксама. У Беліцы адбыўся першы бой выведнікаўз немцамі. Уласаўцы засталіся ў “мяшку”. Раз-збройваліся яны амаль побач з тым месцам, дзезатрымалася нямецкая частка ў пачатку вайны.Косячы, пасучы каровы аднавяскоўцы знаходзілінямецкія металічныя стужкі ад кулямётаў: патро-

pawet.

net

Page 64: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 64 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)ны для карабінаў і рознае дамашняе начынне.

У канцы ліпеня аб’явіліся на вёсцы старшы-ня селькама, упаўнаважаны ад міліцыі. Працаў-нікі селькама наспех складалі гаспадарчыя кнігі.Згодна з дакументамі, з паведамленняў гаспада-роў (не абыходзілася і без “актывістаў” вёскі)заносілася ў кнігі колькасць асоб у сям’і, зямлі,сенажаці, пабудоў і жывёлы. У канцы чэрвенягаспадары атрымалі паведамленні – абавяза-цельствы аб здачы збожжа і бульбы ў дзяржаву.Нормы былі высокімі. Збожжа ссыпалі ў склад,абсталяваны ў былой яўрэйскай гасцініцы ўвёсцы Сялец. Бульбу буртавалі каля станцыіНёман.

Пазней стала зразумелым, чаму часткубульбы адпраўлялі ў мяшках. Пайшла яна напатрэбы горада Ліды. Мяшкі ў гаспадыняў былівялікімі (насыпалі да 100 кілаграмаў бульбы),новыя і моцныя. Бульбу адвезлі, а вось мяшкоў нестала. Засталіся старыя і рваныя. Увесь годгаравалі жанчыны, пакуль не наткалі новагаматэрыялу.

Пачалося бальшавіцкае дзяленне на бедныхі багатых. Кумаўство, застоллі садзейнічаліпавелічэнню паставак у дзяржаву для “багатых”,калі іх тады можна было так назваць. У нас ііншых гаспадароў парвалі першыя абавязацель-ствы і прымусілі здаваць другую норму, пры чымвызваліўшы сваіх сяброў і “бедных”. Дзесьці ўпачатку зімы гаспадары атрымалі павесткі нааплату грашовых падаткаў.

Гаспадарчая праца прадаўжалася. Нягле-дзячы на адыход мужчын у Ліду, на чыгунку, уармію – поле зааралі і пасеялі зімовыя культуры.Восенню 1944 года ў Чырвоную Армію прызваліКухарскага Нікадзіма Іосіфавіча, ФедзюкевічаКанстанціна Канстанцінавіча. МулінскагаКанстанціна Міхайлавіча, Мулінскага Аляксан-дра Міхайлавіча . Буйніцкага Рыгора Міхай-лавіча. Вярнуліся з вайны яны здаровымі, толькіМулінскага Костуся паранілі ў далонь.

Лукашэвіч Аляксандр Іосіфавіч нарадзіўсяў 1908 годзе, працаваў на гаспадарцы, прызы-ваўся ў 1944 годзе, шараговец. Загінуў у 1945годзе ў Германіі.

Лукашэвіч Віктар Іосіфавіч нарадзіўся ў1923 годзе, працаваў на гаспадарцы, прызываўсяу 1944 годзе, шараговец. Загінуў у 1945 годзе ўГерманіі.

Такі аповяд пачуў ад Федзюкевіча Косці:“У жніво атрымаў павестку з’явіцца ў Лідсківаенкамат. З маршавай ротай каля дзвюх тысячпрызыўнікоў рушылі ў кірунку Баранавіч. У вёсцыГанчары адпрасіўся дамоў, назапасіў харчоў,пераначаваў і раненька сустрэўся з ротай у вёсцыАгароднікі, дзе яны адпачывалі чыгунка не дзей-нічала і мы за сем дзён зайшлі ў Баранавічы. Далейцягніком да станцыі Жабінка. У лесе, у былыхнямецкіх зямлянках вучылі мінамётнай справе дакастрычніцкіх святаў. Там адсвяткаваў іх. Пасля

перакінулі пад Варшаву, з баямі бралі Радом. Уберлінскай аперацыі наша частка рухалася лявейБярліна ў абыход, каб перарэзаць адступленне напоўдзень фашысцкіх ваякаў. Ваяваў салдатам, адэмабілізаваўся сяржантам з Усходняй Прусіі.Працуючы пазней на чыгунцы не раз бачыў мар-шавыя роты, калі пераходзілі па часовай дашчанайкладцы на старым узарваным мосце”.

А вось што пісала раённая газета: “Каман-дзір разліку станкавага кулямёта НікадзімКухарскі мужна і смела ваяваў пры ліквідацыіКлейсінскага гарнізона. Побач з ім страляўкулямёт наводчыка Уладзіміра Карабача з Барвіч”.

Геройскі змагаліся супраць агульнагаворага Урбановіч Антон Карлавіч , УрбановічВацлаў Уладзіміравіч, Буйніцкі Філіп Міхайлавічу складзе Войска Польскага. Усе яны працаваліна гаспадарцы і прызываліся ў 1944 годзе.Шараговец Урбановіч Антон 1925 года нара-джэння загінуў у траўні 1945 года ў Германіі.Урбановіч Вацлаў і Буйніцкі Філя засталіся ўПольшчы. Не высветлена, пры якіх абставінах уПольшчы застаўся Буйніцкі Павел Міхайлавч.

У другой палавіне ліпеня 1944 года я пачаўпрацаваць рамонтным рабочым на чыгунцы ўбрыгадзе Стальманука Міхаіла Філіпавіча. Жыўён у супраўшчанскай будцы ў вялікай сям’і.Закончыў Ганчарскую польскую сямігадовуюшколу. З малых гадоў разам з бацькам працаваўна чыгунцы. Добра ведаў сваю справу. Чалавеклагодны, дабразычлівы. Іграў на гармоніку. Ягозвалі на вечарыны, вяселлі, хрысціны. Ніколі неадмаўляў і весяліў людзей. Перад выхадам напенсію рамантаваў вузкакалейную чыгунку адстанцыі Нёман да шклозавода “Нёман”, некалькігадоў працаваў у камунальнай гаспадарцы г.п.Бярозаўка, затым у Нёманскай школе.

У брыгадзе было дзесьці да пяцідзесяцічалавек. Нас малодшых адправілі на пашырэннечыгункі па савецкіх стандартах ад станцыі Нёманда Ліды. Працавалі амаль увесь светлавы дзень,спалі па суседству ў вёсках на сенавале, па чарзехадзілі па харчаванне. Віды працы чаргавалі, кабчасткова адпачыць, набрацца сіл на большцяжкую. Адны выцягвалі каштылі: другія адсоў-валі рэйкі на папярэдняе месца, рыхтавалі калочкіі забівалі ў старыя і новыя адтуліны ад каштылёў,падганялі падкладкі, выконвалі самую адказнуюпрацу. Забівалі каштылі. Старэйшыя працаўнікіішлі з шаблонам і канчаткова рыхтавалі рэйкуадносна другой, якая заставалася на месцы.

Пасля пашырэння чыгункі да Ліды насперакінулі на будаўніцтва драўлянага чыгу-начнага маста ніжэй па рацэ Нёман побач зжалезным, з дзвюмя ўзарванымі апорамі. Часова,па накладзенаму дашчанаму насцілу, хадзілічыгуначнікі і рухаліся пяхотныя часткі і марша-выя роты.

Насілкамі, тачкамі, ваганеткамі і вазаміішла адсыпка да новага маста. Асноўныя работы

pawet.

net

Page 65: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 65Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)па падрыхтоўцы слупоў і перакрыцця рыхтавалісалдаты мостабудоўнічага цягніка. З бокуБаранавіч выгрузілі вялікі цягнік сібірскага лесу.З раніцы да позняй ночы з перапынкам на абедчасалі бярвенні, насаджвалі на іх наканечнікі.Наклаўшы “каптуры”, капрам забівалі сваі дамагчымага паглыблення, зразалі гарызантальнана адным узроўні. На іх клалі накрыж, чэсаныя здвух бакоў, шырокія бярвенні, а на іх ставіліновыя слупы, затым рабілі перакрыцце.

Усю канструкцыю замацоўвалі жалезныміштырамі рознай даўжыні і таўшчыні. На ўстоіпаклалі жалезныя бэлькі, на іх шпалы і рэйкі.

Закончыўшы адсыпку пад’езду да маста,мы прадоўжылі працаваць на сваім адрэзкучыгункі на раз’ездзе Ганчары. У канцы жніўнямост быў пабудаваны. Наступіў дзень выпраба-вання на трываласць. Дзесяць паравозаў на зусіммалой хуткасці пасунуліся на мост. Усіх ахапілатрывога. Пачуўся трэск. І так туды-назаднекалькі разоў. Калі маставая лабараторыяпрыступіла да зняцця паказчыкаў, стала вядома,што месцамі мост даў асадку да двадцаці санты-метраў. Дзень пайшоў на падняцце шпал, рых-тоўку, паўторнае замацаванне рэяк.

З гэтага дня бесперапынна назіраўся рухцягнікоў з вайсковай тэхнікай і людзьмі. Цягнікіпа мосце ішлі павольна. Вада каля ўстояўвымывала пясок. Давялося дзесяткі вагонаўскальных каменняў (не круглых) скінуць у рэчку,што захавала мост ад падмыву.

Вераснёўскім днём на раз’езд Ганчарыпрыехаў касір выдаваць нам першы заробак.Адначасова ішла падпіска ў фонд абароны. Тадыўбачылі салдат Арміі Людовай. Цягнік доўгастаяў. Іграў духавы аркестр, салдаты ля кустоў,на насыпе абедалі. У гутарцы даведаліся, шточастка прымала ўдзел у баях пад Леніна.

Хаця іх добра пабілі, выгляд быў бравы,начышчаныя, памытыя і ў добрым настроі.

Мы пачалі працаваць па восем-дзесяцьгадзін у суткі, у нядзелю адпачывалі. У адзін звечароў пры падыходзе цягніка з танкамі пад ухілна стрэлцы з боку станцыі Нёман адбыласяаварыя. Астрак стрэлкі недастаткова прытуліўсяда рэйкі. Паравоз і два вагоны з танкамі рухалісяпроста, а два другія – на бакавую каляю. Нічогане перавярнулася: паравоз зарыўся ў зямлю напаўметра, стаўшы наўскасяк каляі і сагнуўшыадну рэйку ў дугу, танкі засталіся на платфор-мах. Цягнік тармазіў – павінен быў затрымацца.Танкісты спалі ў двух вагонах пасярэдзінецягніка.

Па адпрацаванай сістэме дзесьці а чацвёр-тай раніцы мне перадалі, каб тэрмінова з’явіўсяна чыгунку. Такіх кірункаў было чатыры насуседнія вёскі і хутары, каб маглі хутка з’явіццана працу. Хлопцы ўжо рабілі каляю ў абыходпаравоза і раніцай цягнікі пайшлі. Мне давялосятры дні працаваць на пад’ёме паравоза. Уручную

падвялі рэйкі пад колы паравоза, ручнымідамкратамі раўнялі шпалы і рэйкі, пад паравозамзабівалі каштылі. Другі паравоз паціху выцягнуўаварыйную машыну на асноўныя рэйкі.

Па расшыранай каляі пачаў курсавацьрабочы цягнік з пяці-шасці двухвосных таварныхвагонаў з драўлянымі стойкамі. Скрыпучы цягнікпавольна рухаўся з Ліды да станцыі Нёман і другі– з Баранавіч да рэчкі. Адкрыўшы рух цягнікоўпа мосце, чыгуначнікі назвалі яго прыгарадным.У вагонах працавалі праваднікі, гарэлі свечкі,зімою абагравалі “буржуйкамі”. З зімы 1944-1945года раніцай цягнік ішоў у Ліду, а затым –варочаўся ў Наваельню, вечарам паўтаралася.Расклад руху складаўся так, каб рабочыя чыгун-кі маглі паспець на працу на восем гадзін раніцайі вечарам. Чыгуначнікі, якія абслугоўвалі дарогу,у асноўным працавалі па дванаццаць гадзін.

Вясною 1945 года таварныя вагоны замя-нілі нямецкімі трафейнымі. Мелі яны цікавуюканструкцыю. Па баках было (не помню добра)па чацвёра дзвярэй і лаўка з канца ў канецвагона, вышэй на сцяне – поручні. Падчас рухуцягніка пасажыры свабодна хадзілі, трымаючысяза поручні.

У адзін з вераснёўскіх дзён рабочым цяг-ніком прыехаў на станцыю Нёман будучы на-стаўнік беларускай мовы Голуб. (Там я працаваўпа камандзіроўцы.) Ён прывёз аб’яву аб арга-нізацыі ў Лідзе педагагічнай навучальні. На-вучэнцы трэцяга курса атрымоўвалі бронь. З 1кастрычніка, атрымаўшы разлік на чыгунцы, ястаў студэнтам трэцяга курса. Павялічылі тэрміннавучання і колькасць урокаў у тыдзень, наколькі маглі скарацілі праграму. Вучыліся ўдвухпавярховым будынку, што супраць цяпе-рашняй першай школы. Там знаходзіўся нашінтарнат. У тым будынку ў 1939-40 навучальнымгодзе размяшчалася другая школа. У канцытраўня 1945 года будынак дзе зараз педнаву-чальня быў вызвалены вайскоўцамі і перада-дзены нам. Перавялі туды і інтарнат.

З 1 жніўня 1944 года пачаў працавацьРАНА. Першы месяц загадваў ім Савонь ВіктарІванавіч, а з 1 верасня ўжо працаваў дырэктарамСялецкай (пазней назвалі яе Нёманскай) сямі-гадовай школы. Не вярнулася на сваё папярэдняемесца ў вёску Дзітрыкаўская пачатковая школа,як я пісаў, будынак яе спалілі “чырвоныя”партызаны .

Назначаны загадчыкам Дзітрыкаўскайпачатковай школы Буйніцкі Канстанцін Іванавічі настаўніца Шуціла (Кудла, у дальнейшым удужках прозвішча ў замужжы) Зоя Іванаўнаарганізавалі яе ў хаце Ненартовіча ў вёсцыЖучкі. У школу хадзілі дзеці з вёсак Жучкі,Барвічы, Дзітрыкі і Жомайдзі.

Аповяд пра нашу школу вярнуў успаміныпра вучобу ў педнавучальні. Доўгія сталы і лаўкібылі спісаны на нямецкай мове. Паставілі іх не

pawet.

net

Page 66: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 66 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)папярок класа, а тарцамі да дошкі з разлікам,каб больш змясцілася навучэнцаў, сеўшы з двухбакоў. Падручнікаў практычна не было. Вучы-ліся, чытаючы па чарзе два-тры падручнікі накурс. Канспекты з’яўляліся нашым выратаван-нем. Паглядзелі бы на нашы сшыткі, сапраўдысшытыя са старых нямецкіх улётак, нейкіх квітан-цый, шпалераў! У іх канспектавалі педагогіку,гісторыю, геаграфію і іншыя прадметы. У купле-ных сшытках пісалі на мове, матэматыцы імалявалі.

Запомніў прозвішчы такіх выкладчыкаў:Фралоў (дырэктар) – выкладаў гісторыю, Кар-даша (завуч)- выкладаў педагогіку і псіхалогію,Голуб – беларускую мову, Патапенка – матэ-матыку і Лілея Праскачыла – сакратар педнаву-чальні.

Была цёплая бязвоблачная раніца 9 траўня1945 года. Цвілі сады, пахла мядовым водарам.Пачуліся разрозненыя стрэлы то ў адным, то ўдругім канцы горада, затым чэргамі, і ўсё гэтазлілося ў рознагалосую страляніну. Хлопцыадчынілі акно. З вуліцы несліся крыкі: “Перамога!Перамога!”...

Заняткі ў школах і педнавучальні прахо-дзілі з парушэннем раскладу. Горад лікаваў,радаваўся канцу цяжкай вайны. Дамоў прыехаўвечарам: аднавяскоўцы паверылі, прачытаўшыгазету “Уперад”. На вёсцы не было радыёпры-ёмнікаў.

Апошні год вайны вёска працавала напру-жана. Мужчын стала менш: прызвалі ў армію,пайшлі працаваць на чыгунку, на прадпрыем-ствы ў Сяльцы, Бярозаўцы і Лідзе. Стала не дасвятаў. Кожны дзень аддаваўся гаспадарцы:малацьба зімою, сяўба вясною. Усе, хто мог,прыязджалі пасля працы, штосьці рабілі. Ятаксама вясной араў, сеяў і баранаваў . Мамапрасіла родзічаў, суседзяў аб дапамозе. Старэй-шага брата Ціхана ў трэці раз мабілізавалі ўармію ваяваць з немцамі-фашыстамі. А працавацьпатрэбна было! Хочаш не хочаш, аддавай грошына заём развіцця і ў фонд абароны.

Як не цяжка было, але гаспадары падчасвайны палепшылі матэрыяльныя ўмовы, хаты іпадворкі займелі прывабны выгляд: агарадзіліся,сады давалі ўраджай. У светлай палавіне хатыамаль ва ўсіх з’явіліся драўляныя падлогі, радзейна кухні, у сенях і каморы. Паўсюдна гналісамагонку і жытоўку з жытняй мукі! Самагонкупрадавалі, мянялі на соль, цукар, дрожджы,адзенне. У чым толькі не хадзілі ў той час! Нарынку куплялі керзавыя вайсковыя боты і кама-шы, афіцэрскія хромавыя боты, салдацкуюбялізну, гімнасцёркі і галіфэ: шынялі перашываліў бравэркі, паўпаліты. Складаней было з верхнімнямецкім абмундзіраваннем. Ніхто не хацеў“красавацца” ў іх светла-зялёным адзенні.Даводзілася распорваць і фарбаваць у цёмны

колер. Шылі з іх бравэркі, галіфэ і порткі. Хто нехацеў бразгаць каванымі нямецкімі ботамі цікамашамі, той зрываў цвікі.

Час ад часу на хутарах галасілі родзічы,якія атрымалі вестку пра загінуўшага сына цібацьку. Цяжка перажывалі, балюча было ўапошнія дні вайны атрымоўваць жалобныявесткі. Не абыходзілася без мясцовых здарэнняў.Сівіцкі Федзя ў пачатку 1945 года выпадковавыстраліў у сябе. Зыход смяротны. Нёс ён тадыварту Лідскага камбіната харчовых вырабаў.

Для мяне наступіў адказны перыяд дзяр-жаўных экзаменаў. Педнавучальня канчатковаперабралася ў цяперашні будынак. Тут часоваразмясціўся наш інтарнат. Вялікія светлыя класы,прасторыня калідоры. Усё гэта радавала івесяліла. Мы з новымі намаганнямі вучыліся іпрацавалі. Здаўшы дзяржаўныя экзамены:адпачыўшы некалькі тыдняў, паехалі працавацьу школах. Лідскі РАНА паслаў мяне ў Цыбарскуюпачатковую школу з 1 жніўня 1945 года. Правёўтам перапіс вучняў, падрыхтоўку памяшканняў,а з 1 верасня настаўнічаў у Дзітрыкаўскайпачатковай школе, што знаходзілася ў вёсцыЖучкі. Загадвала ёю Шуціла (Кудла) Зоя Іва-наўна, мая настаўніца ў Ганчарскай сямігадовайшколе па беларускай мове падчас вайны. Буйні-цкі Канстанцін Іванавіч працаваў у Ганчарах.

Буквары з цяжкасцю атрымалі праз паў-тара месяцы. Новых і захаваўшыхся з папя-рэдняга навучальнага года хапала па аднамуна дваіх – траіх вучняў. Дзеці вучыліся з вялікімжаданнем і амаль да Новага года, як і патрэбнабыло згодна з праграмай, валодалі тэхнікайчытаня. Пісаў, што добрую дапамогу аказаланам раённая газета “Уперад” Закупіўшы не-калькі разоў патрэбную колькасць асобнікаў,даваў для дамашняга практыкавання ў тэхніцычытання тыя або іншыя больш лёгкія і зразумелыяартыкулы. На сходах прасіў бацькоў, каб яныдалучаліся да гэтай працы і сумесна з дзецьмічыталі больш цяжкі матэрыял. Буквары і пад-ручнікі куплялі па разнарадцы ў крамах рай-спажыўсаюза. Прылады для вучобы - таксама,але ў мясцовых крамах.

З вялікай цяжкасцю майстравалі мэблю ўкласах. Пра парты ніхто не гутарыў: быў быдоўгі стол, а пры ім лаўкі, збітыя з прынесеныхбацькамі дошак, паструганыя зверху. Тут маца-валі ў ямках чарніліцы і ручкі. Чарніла вылі-валася, мазала парты, падлогу, адзенне, штовыклікала нараканні дзяцей і бацькоў.

За такімі сталамі сядзела тры – чатырывучні. Нязручна было выйсці да дошкі, і гэтазаймала шмат часу. Дошкі, хоць і былі пафарба-ваныя на чорна, але праз паўтара месяцы выгля-далі амаль белымі.

Перафарбоўвалі. Крэйда з пяском хутказноў вярталі іх у той самы стан. Раніцай гарэлідзве дзесяцілінейныя нафтавыя лямпы. У такіх

pawet.

net

Page 67: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 67Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)умовах адны вучні гарбаціліся, другія чуць нестаялі за сталом падчас пісьма. Сталы рухаліся,вучні хваляваліся і злаваліся.

Помню першы пасляваенны заробак. Скла-даў ён 525 рублёў без вылічэнняў, а пуд мукі –500 руб. Бясплатна ў месяц выдавалі два літрынафты. Яда і асвятленне для напісання канспек-таў і праверкі сшыткаў! На кастрычніцкія святы іна Новы 1946 год за грошы бацькоў вучнямвыдалі ў краме цукеркі і сухарыкі.

Добра памятаю, што з таго класа КухарскіВячаслаў Уладзіміравіч з нашай вёскі закончыўсельскагаспадарчую вышэйшую ўстанову,працаваў аграномам у кагасе “Запаветы Ільіча”і перад выхадам на пенсію – дырэктарам гор-паліва .

Савонь з вёскі Барвічы закончыла настаў-ніцкі інстытут, працавала і жыве ў вёсцы Табала.

Нядоўга я вучыў дзяцей разумнаму ісветламу будачаму, бо ў студзені 1946 года мянепаклікалі ў Чырвоную Армію. Нечакана ўпершыя дні зімовых канікул атрымаў выклік уЛідскі гаррайваенкамат. Там аб’явілі, каб ехаў уГародню на перасыльны пункт. Напэўна будзецікава, як у той час пасылалі туды: без “п’янага”застолля, без музыкаў і суправаджэння перадад’ездам у ваенкамат.

Выпісалі патрэбныя паперы на атрыманнечыгуначнага білета, і я адзін даехаў да Гародні.Перасыльны пункт мясціўся супраць старогавакзала на круглай клумбе ў былым нямецкімшчытавым памяшканні. Там сустрэў хлопцаў з-за Беліцы, якія таксама самастойна прыехалі нанекалькі дзён раней: Гур’ян Міхаіл Міхайлавіч(вёска Панямонцы), Камянецкі Мікалай Аляк-сандравіч (в. Красная) і Лянцэвч Якаў Піліпавіч(в. Красная). Праслужылі яны па шэсць-сем гадоў.Шмат у той час дэмабілізавалася салдат ста-рэйшага ўзросту, не хапала мужчын-прызыў-нікоў.

Амаль месяц пражылі на “перасылцы”. Насярэдзіне яе стаяла “галандка”. Жыхары мяняліся.Дошкі з ложкаў знікалі і ішлі на ацяпленне. Ноччунас пасылалі па вугаль пад чыгуначнае дэпо.Спалі на двух дошках без матрацаў і падушак, уадзенні. Холад, мокрыя камашы не дапамагаліадпачынку. Пасля ночы можна было застацца безабутку, бо лепшы прадавалі на рынку.

Каго толькі не было там! Чырвонаармейцы,дэмабілізаваныя і адстаўшыя ад цягніка, яны немелі дакументаў і чакалі далейшай адпраўкі.Афіцэры, яны жылі ў невялікім пакойчыку побачз намі. Вечарамі выпівалі і спявалі, не без дзяўчат.Мы былі без прыгляду. Толькі раніцай начальнікпункта, капітан, перад нашым рознакаляровымшыхтам , заклаўшы рукі за спіну ў рукавызалёнага з англійскага сукна шыняля, хадзіўтуды-сюды і чытаў “натацыю” на такім блатнымжаргоне, якога не чуў да таго часу. Лаянка,

пагрозы сыпаліся, “як з рога”. Затым пасляснядання да абеда пасылалі нас на розныяработы. Некалькі разоў і я хадзіў у горад і за ракуНёман пілаваць і калоць афіцэрам дровы. Жонкііх прасілі, каб закончылі работу, кармілі нас, і мыпрацавалі да вячэры. Частка хлопцаў дзяжурылаў памяшканні, наводзіла парадак, даглядалапечку, вакол пункта чысціла ад снегу, збірала івыносілі смецце.

Некалькі разоў наведаў дваюраднуюсястру па вуліцы Карла Маркса. Вечарам завітаўу інтарнат педагагічнага інстытута да сяброў папеднавучальні.

Як зайдросціў “белай” зайздрасцю Ана-цкаму Васілю Васілевічу, Падагелю АрсенюІларыевічу. Дрэвіну Георгію Уладзіміравічу іТаўкуну Міхаілу Рыгоравічу – хлопцы здабываліведы. Прайшоўся ў абодвых кірунках па віуліцахі ўспомніў вечар 21 чэрвеня 1941 года – майгоперадваеннага падарожжа ў вёску Гожа.

У сталовую мы хадзілі свабодна ў вызнача-ны час. Прайсці праз вакзал, каляі, падняццанаверх на другі бок вуліцы і зайсці ў будынакпадобны на перасыльны пункт. Кармілі тамдобра. Мы гэта часта ўспаміналі потым у Лунін-цы .

Хлопцы з суседніх раёнаў у суботу і нядзелюездзілі дахаты. У гэтыя дні нас ніхто не правяраў,капітана не бачылі. Пасля такіх ад’ездаў, некато-рыя хлопцы не вярталіся. Кантроль за наміўзмацнілі, але да лепшага не прывяло.

Асабліва запомнілася паездка ў Марцін-канцы па дровы. Штосьці пад аповесць “Якгартавалася сталь”. Вечарам, выбраўшы з шыхтучалавек дваццаць у добрым адзенні і абутку,загадалі нам рана пасля снедання прыгараднымцягніком ехаць да Марцінканцаў. Адтуль вёрстпятнаццаць-вузкакалейкай у лес да месцанарыхтоўкі дроў. Машыніст пустыя вагоныпакінуў, падчапіў гружаныя і падаўся да стан-цыі. Паабяцаў, што пасля абеду прыедзе па нас.

Надыходзіў вечар ехаць не было чым, марозпавялічыўся да 20 гр, сухі паёк за абед мы з’елі.Сяржант, які суправаджаў нас, парашыў чакацьцягнік да цямна. Расклалі вялікае вогнішча. У ягокідалі мятровыя палены. Дровы сухія – гарэлідобра. Вакол вогнішча паклалі раўнейшыякавалкі. Можна было сесці ці трохі прылегчы. Усюноч прасядзелі, драмалі, пакуль не замярзаў адзінбок, паварочваліся, адаграваліся і так па-новаму.

Раніцай сяржант мяне і хлопца, які даве-даўся ад лесніка пра сваю цётку, што жыла занекалькі кіламетраў у вёсцы побач з чыгункай,адправіў туды па харчы. Вёсачка невялікая,хатаў дваццаць. Пабудаваная на пясчанайдарозе-вуліцы ў беспарадку на ўзгорках і блізкіххутарах каля вузенькай рэчкі.

Цётка жыла на другім канцы вёскі далей адчыгункі. Пачалі заходзіць у хаты. У нас доўга

pawet.

net

Page 68: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 68 Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)пыталі, мы адказвалі. Здаралася , не рады былінашаму наведванню, але плечакі паволі на-паўняліся: хлебам, салам і хатняй каўбасой. Хатызвонку непрывабныя абыходзілі.

Зайшоўшы ў даволі чыстую з драўлянайпадлогай хату, убачылі чалавек пятнаццацьгадоў дваццаці пяці – трыццаці. Садзелі яны надвух доўгіх лавах. Хлопцы у дабротным новымадзенні і абутку. Адзін з іх у бравэрцы, перашы-тай з польскага шыняля. Другі ў паліто з такогаж сукна. Большасць перавязаны папругамі, анекалькі з дапаможнымі папругамі цераз плячо.Нам прапанавалі прайсці і сесці каля стала. Не,хлеба і сала нам тут не будзе! Пачалі падрабязнапытаць хто мы, адкуль, што робім тут, чагозайшлі і ўсё такое. Не па сабе сталася. Абышлосябез “падарункаў”, і мы выйшлі з хаты. Хутчэйзавіталі да цёткі. Накарміла расольнікам іпечаным салам з яйкамі. Прымусіла распрануццаі разуцца, залезці на вялікую гарачую печпасушыцца, падрамаць.

У гутарцы цётка асцярожна падказала абнядобрых людзях, пабачаных намі ў вёсцы.Пазней у Гародні нам стала вядома, што ў тыхмясцінах хаваліся рэшткі Арміі Краёвай. Чымзакончылася бы наша “вандроўка” па харчы,калі б з намі пайшоў сам сяржант. Быў ён заўтаматам ППШ. У апошні час перадумаў ізастаўся ў лесе.

Хлопцы падсілкаваліся, ім пацяплела ілюдзі павесялелі. Ваду замяніў снег і лёд. Пасляабеду машыніст апраўдваўся: паламалася “ку-кушка” (так называлі паравозік): не змог у тэрмінзабраць нас. Прыехалі ў Марцінканцы вечарам:прыгарадны адышоў. Да раніцы прабылі ўхалодным і цёмным вакзале. Раніцай у неацеп-леным цягніку прыехалі ў Гародню. Назаўтрахлопцы загрузілі дровы ў вялікія вагоны. УГародні вагоны разгружаў увесь перасыльныпункт .

Наступіў дзень ад’езду ў вайсковую част-ку. Вечарам размясцілі нас у пасажырскім вагоне.Каму не хапіла месца, забраўся на верхнююбагажную лаўку. “Купец” не сказаў, куды едзем.Да Лунінца дабіраліся амаль суткі. Вагон доўгаштурхалі на станцыі ў Гародні. У Мастах,Ваўкавыску і Баранавічах то адчэплівалі, топрычэплівалі да пасажырскіх ці таварных цяг-нікоў. У дарозе харчаваліся сухім пайком.Вячэралі ў Лунінцы.

Начальнік Асобай 267 артылерыйскайбрыгады маёр Запарожац вёў гутарку з кожнымпрызыўніком і накіроўваў у асноўным у вучэбныаўтамабільны батальён. Прагледзеўшы маюслужбовую справу, учыніў мне экзамен па рускаймове. Загадаў напісаць: “Приказ по 267 отдель-ной артиллерийской бригаде…” Прачытаў ісказаў: “Усё добра, нават у слове “артиллерия”два “л”. Будзеш працаваць у нашым штабе”. Яштосьці пярэчыў і прасіў адправіць вучыцца на

шафёра. У адказ пачуў: “У арміі загадваюць. Мылічым , што ў штабе патрэбны пісьменныя су-працоўнікі, і тут ты прынясеш больш карысці”.Пазней я пераканаўся, як цяжка было пацавацьз недастаткова падрыхтаванымі афіцэрамі шта-ба. Загады і матэрыялы падрыхтаваныя маёрамЗапарожцам не патрабавалі далейшай апрацоўкіі складаліся зразумела і пісьменна. За ўвесь перыядпрацы з ім, я не чуў ад яго ні аднаго абражаль-нага слова. Афіцэры і салдаты яго паважалі ілюбілі. Потым стала вядома: закончыў ён на-стаўніцкі інстытут.

Роўным яму быў капітан Віхроў. Закончыўтаксама настаўніцкі інстытут, доўга працаваў ушколе. Будучы начальнікам адзела кадраў,выконваў вялікі аб’ём працы. Стаў маім непа-срэдным начальнікам. Афіцэр інтэлігентны, усапраўднасці ведаў сваю справу. Тады ішласуцэльная дэмалілізацыя, разфармаванне частак,утвораных падчас вайны. Працы хапала іпрацавалі нават вечарамі. Некалькі разоў ездзіліў Гародню ў штаб арміі і рабілі выпіскі з загадаў,каб прыспешыць дэмабілізацыю афіцэраў, хто патых або іншых прычынах падыходзіў пад зваль-ненне ў запас.

Выдалі мне даведку, згодна з якой меўдазвол хадзіць па горадзе цэлыя суткі. Вольнымівечарамі хадзіў у гарадскі кінатэатр, нядзелямі –на рынак. На рынку і ў магазінах купляўпатрэбныя рэчы таварышам з каменданцкагазвязу. З капітанам Віхровым наведаў прад-стаўленне тэлепата Меснера. Сапраўды, пала-віна залы паднялася на сядзенні, бо ім падалося,што пацякла вада. Другая палавіна – засталасяна месцы.

Цяжка жылося афіцэрам, асабліва сямей-ным . Мой капітан выклікаў жонку і чатырохдзяцей з эвакуацыі. Да іх прыезду Віхроў са мнойпрывёў у адпаведныя ўмовы пакінуты маленькідраўляны домік амаль побач са штабам. Адра-мантавалі печы, нарыхтавалі дроў. Як рада-валася дамашняму жыццю і як дзівілася ягожонка багаццю харчоў на рынку.

А мы салдаты дзівіліся дзяўчатам – паля-шучкам, што наведвалі рынак з суседніх вёсак. Усакавіку-красавіку былі добрыя маразы, а яны ўакуратна зробленых лапцях і накручаных дакалень белых анучах, замацаваных ільнянымівяроўкамі да голых калень. Чырвоныя ад марозу,хадзілі па рынку, харашыліся, уступалі ў размовыз салдатамі. Мы з гумарам і ветлівасцю адказвалі,заглядалі ў белыя палатняныя торбы, вышытыязверху і замацаваныя на плячы вяроўкай. На-гадвалі цяперашнія жаночыя сумачкі. Прыяз-джалі паляшукі на рынак чайкамі. Прывязвалі іхля берага Прыпяці дзесяткамі. Тут жа на беразеракі на лодках ішоў бойкі гандаль вялікімі рэчамі:збожжам, парасятамі, цялятамі і авечкамі.

(Працяг у наступным нумары.)

pawet.

net

Page 69: e t. net pa wpawet.net/files/l/25-26.pdf · Вайніловіч Лілея, 9 клас , гімн азія м тэ ыка 3- месца Герасімовіч Вольга, 11 клас

Стар. 69Лідскі Летапісец № 1-2 (25-26)Наш каменданцкі звяз жыў у прыстасава-

най казарме, што знаходзілася ў прыбудове дацарквы і побач у драўляным доме з нізкай столлю.Тут нары змайстравалі ў адзін, а ў прыбудове –у тры паверхі. На верхнім радзе трымалася цяпло,унізе было халодна. Як і ў Гародні, хадзілі павугаль на чыгуначны склад, што знаходзіўсяпобач .

З кожным днём прыбаўлялася работы ўштабе. Працавалі вечарамі і ноччу. Капітанзагадаў выдаць мне наматрацнік, падушку іспальную бялізну. Позна ноччу заставаўся ўштабе. У казарму ісці было далекавата. Улад-коўваўся на сталах. Да снядання збіраў пасцельушафу і ішоў у сталовую. Раніцай паспяваўпершым, а ў абед і вечарам спазняўся. Але мянегэта асабліва не турбавала. Харчаваўся адзін, задной міскі і талеркі, лыжкай, якую насіў заабмоткай, а пазней – у боце.

Сябры елі за доўгімі драўлянымі сталамі.Сталы не накрывалі абрусамі. Кожны дзеньдзяжурныя скраблі нажамі і бярозавымі венікамі.Сталы жаўцелі, але ад снядання да абеда і адабеда да вячэры не высыхалі. Заўсёды былімокрымі. Спачатку першае налівалі і клалі другоеў невялікія алюміневыя тазікі на пяць чалавек.Садзіліся ўсе разам па камандзе і пачыналі есці.Бало не да гутаркі! Кожны стараўся вылавіцьгушчу. Праз месяц умовы змяніліся і ў сталовайз’явіліся алюміневыя міскі і талеркі. Хлеб на сталыраскладалі рэзчыкі з разлікам 700 грамаў надзень. Салодкі чай і кампот пілі тры разы з кубкаў.

Часта мы ўспаміналі гарадзенскую ста-ловую. У Лунінцы месяц кармілі пшаном, а затыммесяц – кіслай капустай. Раніцай, днём і вечарампершае і другое. Салдаты хварэлі, не магліглядзець на такую ежу. Праз месяцаў тры стано-вішча выправілася і варылі лепшыя стравы.

У арміі ішла дэмабілізацыя. На складах нехапала абмундзіравання і сяброў з цяжкасцюапранулі. Я астаўся без яго. Каля трох месяцоўхадзіў у тым, у чым прыехаў. Гімнасцёрка, галіфе,камашы і абмоткі – з хаты. З цяжкасцю дасталіпалявыя пагоны і старую з матэрыі дзягу і бялізну.У штабе пагоны вешаў на гімнасцёрку, навуліцы– на шынель.

Мой паўкажушок на аўчыне, пашыты зсалдатскага шыняля, пакарацеў пасля саніт-арнай “апрацоўкі” ў бочцы і давялося адпароцьунізе аўчыну. У ім хадзіў па Лунінцы да вясны,як цывільны чалавек, маючы вайсковы дакументна права быць у горадзе ў любы час. Падчаспрысягі 12 лютага 1946 года нас апранулі ўлепшыя шынелі стараслужачых. Толькі вяснойапранулі мяне ў шынель. Нядоўга красаваўся! Сазгоды старшыні звяза многія чарвонаармейцыаддалі шынялі франтавікам узамен на старыя.

Брыдка было ім з’яўляцца дома ў старых іпаношаных! Пазней адзелі мяне ў паўкажушок зх/б матэрыялу, у якім дэмабілізаваўся.

У Лунінец прыбывалі цягнікі з рэпатрыа-цыйным абсталяваннем, яно затым пергружаласяў вагоны на калёсах савецкага шаблону. Зкрытых вагонаў абсталяванне выгружалі сал-даты з нашай брыгады. Капітан дастаў друкар-скую машынку з нямецкім шрыфтам . Шрыфтперапаялі на рускі. Вось калі нам стала пра-цаваць лягчэй! Я даволі хутка азнаёміўся і засвоіўтэхніку друкавання. Да гэтага часу “пісаніна”па кадрах выконвалася хімічным алоўкам падкальку, калі ў адным асобніку – тады чарнілам.

Некалькі разоў па справах з капітанамездзіў у Пінск у штаб дывізіі. Даведаўся, як немцыбудавалі ў балоцістых месцах дарогу паміжЛунінцом і Берасцем . Клалі папярок дарогітоўстыя бярвенні, да іх мацавалі, з аднаго бокупрычасаныя, танчэйшыя ў 3-4 разы. З двух бакоўпа шырыне задніх калёс машыны. Каб машынане звалілася з кладак, пасярэдзіне клалі бар-дзюры-адбойнікі на ўнутраную шырыню задніхколаў. Вось так на невялікай хуткасці праз 500-600 м пры добрым бачанні сустрэчнай машынаыдаязджалі да “раз’езду”. Тут адна з сустрэчныхмашын затрымлівалася на бакавой дарозе.

Незабыўнае ўражанне ўяўляла вяснойбеларускае Палессе з машыны і акна цягніка. Дагарызонту разлівалася вада. Дзе-нідзе бачныкусты і адзінокія дрэвы, а з пагорка на пагоракпераплывалі паляшукі.

Добра запомніў выбары ў Вярхоўны СаветСССР вясной 1946 года. Рана паснедалі. Указарме зшыхтавалі, агітавалі, каб прагаласа-валі за названых кандыдатаў. Без шыхту зайшліна выбарчы ўчастак, дзе атрымаўшы бюлетэнь,абавязкова павінны былі зайсці ў кабіну, па-знаёміцца са зместам і ўкінуць у скрыню. Абед івячэра былі выдатнымі. Вольна схадзілі ў кіна-тэатр. Частку хлопцаў камандзіравалі ў раён наабарону выбарчых участкаў.

Запомніў і святкаванне 1 траўня. Першыраз прымаў удзел у вайсковым парадзе. Думаю,што ўражанне ад нас у гараджан засталосянездавальняльным. Маршыравалі дрэнна ізнешні выгляд быў яшчэ горшы. Некалькі разоўпа дзве гадзіны да гэтага без музыкі маршыраваліна пляцы, патлумачыўшы, што левай нагойпатрэбна ступаць пад

pawet.

net