Інфармацыйная гадзіна
Тэма. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
Мэта: замацаваць веды вучняў пра сімвалы дзяржавы: сцяг, герб, гімн
Задача: фарміраваць паважныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі РБ
Ход занятка
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Вучні чытаюць верш У.Карызны “Беларусь мая сінявокая”(слайд 1 )
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край! У густых садах ты красуешся,
Сілай поўная маладой,
У агнях уся ярка свецішся,
Разліваешся збажыной.
Славай слаўная ты быліннаю,
Залатою сваёй красой,
Майскай песняю салаўінаю
І вясёлкамі над ракой…
Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край!
Настаўнік: - Дарагія дзеці! Мы з вамі жывём у цудоўнай краіне з прыгожай назвай –Беларусь! Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы,Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг. У артыкуле 19 раздзела І Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: ”Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”. Знаёмству з імі будзе прысвечана наша мерапрыемства.
С Ц Я Г
1 вучань. (слайд 2)
Дзяржаўны сцяг РБ уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча,якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.
2 вучань. Чырвоны колер са старажытных часоў з’яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.
3 вучань. Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў,лясоў,лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.
4 вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – БЕЛАРУСЬ. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.
Г Е Р Б
1 вучань.(слайд 3 )
Дзяржаўны герб РБ змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –ільну. Каласы, абвітыя чырвона – зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам:”Рэспубліка Беларусь”.
2 вучань. Зямны шар – знак таго, што Р Б – адна з дзяржаў у свеце.
3 вучань. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца адзначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.
4 вучань. Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.
5 вучань. Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы.Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.
Г І М Н
Настаўнік: - Дзяржаўны гімн транслюецца беларускімі тэле – і радыёканаламі ў навагоднюю ноч, кожны дзень у 6 гадзін раніцы і ноччу ў 24 гадзіны.
На Алімпійскія гульні з’язджаецца многа людзей – спартсмены,трэнеры,проста турысты.Праводзіцца ўрачыстае адкрыццё, і затым мацнейшыя спарсмены планеты спаборнічаюць.На ўрачыстай цэрэмоніі ў гонар спартсменаў,заняўшых прызавыя месцы, паднімаюцца сцягі іх дзяржаў. А ў гонар таго, хто заняў першае месца, выковаецца гімн яго краіны.
Пры выкананні дзяржаўнага гімна людзі ўстаюць і слухаюць яго моўчкі ці прыгожа і ўрачыста спяваюць.
(Праслухоўваецца запіс гімна Р Б) (слайд 4)
ГУЛЬНЯ “ ЗНАЙДЗІ СЦЯГ Р Б “
У свеце існуе больш за 200 краін. Кожная краіна мае свой сцяг. Знайдзіце сярод сцягоў – сцяг нашай краіны.
КРЫЖАВАНКА “ МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ”
1,3,4 -Дзяржаўныя сімвалы Р Б
2 – Асноўны закон Р Б
5 – Прэзідэнт Р Б
6,8,12,14,17,18, - Вобласці Р Б
7 – Хто за …………..гарой, той сапраўдны герой.
9 – сталіца Р Б
10 – Беларусь – край блакітных ……..
11 – Беларусь дасталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму Беларусь называюць …………….
13, 16 – Вядомыя беларускія пісьменнікі, якім споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння.
15 – Беларускі першадрукар
18
3 5 6 7 12 15 171 4 1
32 8 14 16
М А Я Р А Д З І М А - Б Е Л А Р У С Ь