Download - Akijany i-kantynienty-biel
![Page 1: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/1.jpg)
КАНТЫНЕНТЫ і
АКІЯНЫ
![Page 2: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/2.jpg)
Зямля мае форму шара.Больш цёмныя ўчас-ткі – гэта вада, больш светлыя – суша. На сі-нім фоне акіянаў яр-кімі плямамі высту-паюць вялікія ўчасткі зямлі – гэта мацеры-кі або кантыненты.
МАЦЕРЫКІ або КАНТЫНЕНТЫ
Кантынентаў шэсць: Афрыка, Еўразія, Аўстралія, Паўночная Амерыка,
Паўднёвая Амерыка, Антарктыда
Кантынентаў шэсць: Афрыка, Еўразія, Аўстралія, Паўночная Амерыка,
Паўднёвая Амерыка, Антарктыда
![Page 3: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/3.jpg)
ЧАТЫРЫ АКІЯНЫБольшая частка Зямлі пакрытая вадой, якая ўтварае
Сусветны акіян. Кантыненты і астравы дзеляць яго на чатыры акіяны.
Большая частка Зямлі пакрытая вадой, якая ўтварае Сусветны акіян. Кантыненты і астравы дзеляць яго на
чатыры акіяны.
Ціхі акіян – самы вялікі. Атлантычны – выцягнуты з поўначы на поўдзень. Паўночны Ледавіты – самы
маленькі і халодны. І яшчэ ёсць Індыйскі акіян.
Ціхі акіян – самы вялікі. Атлантычны – выцягнуты з поўначы на поўдзень. Паўночны Ледавіты – самы
маленькі і халодны. І яшчэ ёсць Індыйскі акіян.
![Page 4: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/4.jpg)
Вялікія ўчасткі зямлі разам з выспамі называюць часткамі свету. Частак свету шэсць: Еўропа, Азія,
Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Антарктыда.
Вялікія ўчасткі зямлі разам з выспамі называюць часткамі свету. Частак свету шэсць: Еўропа, Азія,
Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Антарктыда.
ЧАСТКІ СВЕТУ
ЕўропаАзія
Афрыка
Амеры
ка
Аўстралія
Антарктыда
![Page 5: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/5.jpg)
Гэта самы вялікі кантынент. Еўразія абмываецца чатырма акіянамі. Свет раслін і жывёл тут вельмі
разнастайны. Еўразія дзеліцца на дзве часткі свету: Еўропу і Азію.
ЕЎРАЗІЯ
![Page 6: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/6.jpg)
На гэтым маленькім кавалачку зямлі знаходзіцца больш за 40 краін, народы якіх размаўляюць на дзясятках моў. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.
ЕЎРОПА
Найбуйнейшая выспа Еўропы – Вялікабрытанія. Найбуйнейшае возера Еўропы – Ладажскае.
Самая доўгая рака – Волга.
![Page 7: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/7.jpg)
Азія – самая вялікая частка свету, утварае разам з Еўропай кантынент Еўразію.На тэрыторыі Азіі размешчана 54 дзяржавы.
АЗІЯ
У Азіі жывуць прадстаўнікі
трох галоўных рас чалавецтва – мангалоіднай, еўрапеоіднай і
нягроіднай.
![Page 8: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/8.jpg)
Найвышэйшая гара свету Джамалунгма або Эверэст
Каспійскае моранайбуйнейшае возера свету.
Кітай – найбуйнейшая па колькасці насельніцтва дзяржава свету.
Возера Байкал – самае глыбокае возера на Зямлі.
АЗІЯ
![Page 9: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/9.jpg)
Гэта другі па велічыні кантынент пасля Еўразіі.Насельніцтва Афрыкі складае каля мільярда
чалавек. Гэта самы гарачы кантынент.
Тут ёсць і прыгожыя лясы, і раўніны з баабабамі.Тут знаходзіцца самая вялікая пустыня – Сахара.
АФРЫКА
![Page 10: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/10.jpg)
Егіпецкія піраміды – уяўляюць сабой вялізныя каменныя збудаванні, якія выкарыстоўваліся ў якасці магіл для фараонаў Старажытнага Егіпту.
Нідзе ў свеце не засталося столькі буйных дзікіх жывёл. Тут водзяцца гарылы і шымпанзэ, а ў рацэ Ніл – кракадзілы. У саванах жывуць антылопы, зебры, жырафы, сланы, ільвы, гепарды, гіены.Ніл – адна з двух найвялікшых па працягласці рэк у свеце.
АФРЫКА
![Page 11: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/11.jpg)
Гэта вельмі незвычайны кантынент.
На ім змяшчаецца толькі адна краіна – Аўстралія. Гэта самы маленькі кантынент, а таксама самы сухі. Але тут ёсць дрэвы, якія не сустракаюцца больш нідзе – гэта эўкаліпт і бутэлькавае дрэва.
Жывёльны свет Аўстраліі вельмі разнастайны.Гэта царства вавёрак, пацукоў, каалаў, кенгуру.
Толькі тут сустракаюцца качканос і яхідна.
АЎСТРАЛІЯ
![Page 12: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/12.jpg)
Вялікую частку гэтага кантынента займаюць 2 краіны, якія ўваходзяць у дзясятку самых развітых на нашай планеце, – ЗША і Канада.
Толькі ў Паўночнай Амерыцы можна сустрэць бізона і скунса. Мексіка – радзіма кактусаў.
ПАЎНОЧНАЯ АМЕРІКА
![Page 13: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/13.jpg)
Амерыка славіцца сваімі хмарачосамі.
Секвоя – адно з самых высокіх дрэў на Зямлі. Яе вышыня можа дасягаць больш за 110 метраў.
Вялікі Каньён – гэта разнастайнасць скал і пячораў, створаных ракой Каларада ў тоўшчы зямлі.
Гара Рашмор. На ёй высечаны гіганцкі барэльеф з партрэтамі чатырох прэзідэнтаў ЗША.
ПАЎНОЧНАЯ АМЕРЫКА
![Page 14: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/14.jpg)
Гэта самы дажджлівы кантынент. Тут ёсць і вільготныя лясы з яркімі птушкамі і малпамі, і бязмежныя травяністыя раўніны. Ён падобны да Афрыкі, але тут значна менш пустынь і значна больш гор.
Паўночная і Паўднёвая Амерыка размешчаныя на Заходнім паўшар'і па абодва бакі ад экватара і
ўтвараюць адну частку свету – Амерыку.
ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА
![Page 15: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/15.jpg)
Вадаспад Анхель – самы высокі ў свеце вадаспад, агульная яго вы-шыня – 979 метраў.
Амазонка – самая доўгая і паўна-водная рака свету. Яе даўжыня – 7100 км. У ёй жывуць драпежныя рыбы – піранні.
У Паўднёвай Амерыцы працягнуліся самыя доўгія горы – Анды.
ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА
![Page 16: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/16.jpg)
Антарктыда – кантынент, размешчаны на самым поўдні Зямлі. Гэта самы халодны кантынент: там толькі снежныя раўніны і горы. Антарктыда не належыць ніводнай дзяржаве. Там дазволеная толькі навуковая дзейнасць.
З наземных жывёл жывуць цюлені, імператарскія пінгвіны, марскія леапарды і паморнікі.
АНТАРКТЫДА
![Page 17: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/17.jpg)
Праверым веды
Якія кантыненты вы бачыце на мапе?
![Page 18: Akijany i-kantynienty-biel](https://reader030.vdocuments.site/reader030/viewer/2022020721/55c764a9bb61eb29538b4840/html5/thumbnails/18.jpg)
Якая частка свету складаецца з двух кантынентаў?
На якім кантыненце знаходзяцца дзве часткі свету?
Праверым веды
Які кантынент самы халодны?
Які кантынент самы гарачы?
Якія вы памятаеце акіяны?
Колькі ўсяго частак свету, а колькі кантынентаў?