агт беларусь l-1-праект музейныя лабiрынты_adnak
Post on 22-May-2015
2.931 Views
Preview:
TRANSCRIPT
Праект «Музейныя лабiрынты»20 кастрычнiка – 9 снежня 2012 года
Візітка праектаВізітка праекта
Заказчык праекта: Мiнicтэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Культурны праект «Музейныя лабірынты» прайшоў у 10-ці музеях горада Мінска з 20 кастрычніка па 9 снежня 2012 года.
Музеі, якія ўдзельнічалі ў праекце: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Нацыянальны гістарычны музей. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Літаратурны музей Петруся Броўкі. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржаўны мастацкі музей. Музей гісторыі горада Мінска. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Праект складаўся з дзвюх частак: непасрэдна вандроўкі па музеях і шэрагу iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх было тэматычна звязана з адным з музеяў. Каманда-пераможца праекта атрымала Суперпрыз — вандроўку ў Вену на некалькі дзён з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала.
Партнёрамі праекта сталi: МТС, «Аўстрыйскія авіялініі», турагенцтва «Панда Трэвэл», друкарня «Палікрафт», «Юніверсал Прэс».Інфармацыйныя партнёры: TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юністар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, «Большой».
Мэта i задачы праекта. Канцэпт Мэта i задачы праекта. Канцэпт
Мэта — папулярызацыя музеяў i беларускай культуры.
Задачы: зрабiць музеi больш прывабнымi для шырокай грамадскасцi, сямейных наведвальнiкаў i асаблiва — для моладзi; прыцягнуць увагу да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi; павялічыць беларускую аўтэнтыку ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі.
Канцэпт:
«Музейныя лабiрынты» нарадзiлiся па аналогii з самым вядомым Лабiрынтам — крыцкiм (з мiфаў старажытнай Грэцыi). У нашым выпадку міфічны лабірынт перажыў трансфармацыю ў квэставую вандроўку па музеях горада Мiнска.
Кожны з 10-ці музеяў з 20 кастрычнiка па 9 снежня 2012 года рабiўся лабiрынтам. Удзельнікі гуртаваліся ў каманды па прынцыпе «каманда сяброў» ці «сямейная каманда». Усяго ў камандзе магло быць ад 1 да 4 чалавек. Усе каманды, якiя траплялi ў «Музейныя лабiрынты», атрымлiвалi пуцяводнiкi з пытаннямi па экспазiцыях музеяў. Дайсцi да фiнiшу і прыняць удзел у розыгрышы Суперпрыза праекта — вандроўкi ў Вену з наведваннем знакамiтага венскага Музейнага квартала — маглi каманды, якiя дакладна адказалi на ўсе пытаннi пуцяводнiкаў i такiм чынам знайшлi выхад з кожнага з 10-цi лабiрынтаў.
Акрамя самой вандроўкi праект уключаў у сябе шэраг iнтэрактыўных мерапрыемстваў, кожнае з якiх праходзiла ў адным з музеяў i было тэматычна з iм звязана. Трапіць на інтэрактывы маглі не толькі ўдзельнікі праекта, але і ўсе жадаючыя.
Рэалізацыя канцэпта. Айдэнтыка. Палiграфiя і сувенiрыРэалізацыя канцэпта. Айдэнтыка. Палiграфiя і сувенiры
Афiшы: А2, А3, А4
Абанемент
Уваходны квiток
Лiхтарык-сувенiр
Айдэнтыка. ПуцяводнiкАйдэнтыка. Пуцяводнiк
Айдэнтыка. Cайт праектаАйдэнтыка. Cайт праекта
Камунiкацыйная кампанiяКамунiкацыйная кампанiя
Камунікацыйная кампанія мела два асноўныя напрамкі: інфармацыйная кампанія; рэкламная кампанія.
Iнфармацыйная кампанiя
З улікам дзвюх асноўных аўдыторый праекта — сямейных удзельнікаў і моладзі — былі абраны афiцыйныя iнфармацыйныя партнёры : TUT.BY, «Аргументы и Факты», «Радыё Юнiстар», KYKY.ORG, HOLIDAY.BY, “Большой”.
Інфармацыйная кампанія вялася праз: распаўсюджванне інфармацыі пра праект і асобныя мерапрыемствы ў друкаваны[ медыя, на тэлебачаннi, радыё, на спецыялізаваных інтэрнэт-пляцоўках; выкарыстанне сацыяльных медыя — розыгрыш абанементаў сярод удзельнікаў групы TUT.BY «VKontakte» (30 тысяч членаў); рэпартажы з праходжання ўсіх музеяў і ўдзелу ў інтэрактывах каманды афiцыйнага iнфармацыйнага партнёра праекта — HOLIDAY.BY.
Інфармацыйная кампанія складалася з трох паслядоўных перыядаў: перадстартавыя анонсы праекта; анонсы і рэпартажы, прысвечаныя інтэрактывам; падвядзенне вынікаў праекта.
Рэкламная кампанія: рэклама на радыё (рэкламны аўдыёролік і розыгрыш абанементаў у эфіры «Радыё Юністар»), скіраваная на сямейную аўдыторыю; вонкавая рэклама (афішы ў ВУЗах, школах, іншых вучэбных установах), скіраваная на моладзевую аўдыторыю.
Камунiкацыйная кампанiяКамунiкацыйная кампанiя
Друкаваныя медыя: «Аргументы и Факты», «Народная газета»,«Минский курьер», «Народная воля», «Большой», «Ва-Банкъ».
Радыё: «Радыё Юністар», «Радыё-Мінск», «Радыё РОКС», «Радыё FM», «Минская волна».
TV: АНТ, СТВ, «Беларусь-1», «Беларусь-2», ТРК «Мір».
Анлайн-медыя: як топавыя, так i спецыялiзаваныя.
Праект быў шырока прадстаўлены у сацыяльных медыя — на старонках Vkontakte, Facebook, Livejournal розных СМІ і ўдзельнікаў праекта:
Старонка Белтэлерадыёкампаніі:
http://www.facebook.com/Belteleradiocompany/posts/100837466746638Старонка HOLIDAY.BY:
http://www.facebook.com/Holiday.byДзённік вандроўкі па «Музейных лабірынтах» капітана адной з каманд Настассі Бучэльнікавай:
http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-15608http://nepeleta.livejournal.com/#post-nepeleta-18322Іншых аўтараў: http://minsk-blog.livejournal.com/1108291.html
Iнтэрактывы. 20 кастрычнiкаIнтэрактывы. 20 кастрычнiка
«Ходзiць сон ля вакон» (Музей гiсторыi беларускай лiтаратуры)
Сустрэча з героямi тэлеперадачы «Калыханка» розных гадоў, а таксама аўтарамi калыханак — Генадзем Бураўкiным, Уладзiмiрам Карызнам, Раiсай Баравiковай, Вiктарам Шнiпам, Леанiдам Дранько-Майсюком. Тэматычная выстава лiтаграфiй мастачкi Алены Лось, выступленне гурта «Верацёнка», казка дзеткам ад народнай артысткi Беларусi Марыi Захарэвiч.
Iнтэрактывы. 27 кастрычнiкаIнтэрактывы. 27 кастрычнiка
«Усё пачалося з батлейкi» (Музей гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры)
Удзел у батлеечным прадстаўленнi, калi кожны мог адчуць сябе прадстаўнiком славутага магнацкага роду Радзiвiлаў, наведванне студыi па стварэнні лялек для батлейкi i майстар-клас мастачкі Ганны Выгоннай па маляванні пячаткамі.
Iнтэрактывы. 3 лiстапада Iнтэрактывы. 3 лiстапада
«У госцi да пана Кабылiнскага» (Музей гісторыі горада Мiнска. Галерэя Мiхаiла Савiцкага) Мастацкая галерэя М. Савiцкага на адзiн дзень ператварылася ў шляхецкi маёнтак, якi адчынiў свае дзверы для гасцей. Iх сустракалi былыя ўладары маёнтка — падканцлер ВКЛ Мiхаiл Пшаздецкi, аптэкар Андрэй Станкевiч, гарадскi галава Леапольд Дэльпацэ i мецэнат-калекцыянер Юрый Кабылiнскi. Апошнi прэзентаваў сваю калекцыю старажытных рэчаў. Андрэй Станкевiч распавядаў пра рэцэпты прыгажосцi i здароўя. Панi Пшаздецкая пазнаёмiла з каларытам знакамiтых салонаў XIX стагоддзя i навучыла таямнiчай мове веера. Кульмiнацыяй дзеяння быў святочны баль, прыняць удзел у якiм мог кожны.
Iнтэрактывы. 10 лiстападаIнтэрактывы. 10 лiстапада
«Яркiя фарбы стрыт-арта» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва)
Майстар-клас па стрыт-арце ад групы «Сiгнал». Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма «Выхад праз сувенірную лаўку» аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy. Вiдэаролiкi акцый беларускiх стрыт-арт-мастакоў. Майстар-клас па стварэнні вiнiлавых цацак. Сустрэча з мастаком Валерыем Славуком, аўтарам выставы «Нячысцікі. Намаляваў Славук».
Iнтэрактывы. 17 лiстапада Iнтэрактывы. 17 лiстапада
«Подых рыцарскай героікі мінулага» (Нацыянальны гiстарычны музей) Старадаўнія гульнi, танцы і забавы разам з «Майстэрняй уражанняў». Рыцарскi турнiр ды сапраўдная сярэднявечная дыскатэка з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Гiвойт» i «Карона Захаду». Майстар-клас па скрапбукінгу ад Першага беларускага форуму рамеснікаў. Знаёмства з гісторыяй узнікнення пісьма і кнігі, навука пісаць вузялковым пісьмом і клінапісам ды «друкаванне» кніжнай старонкі.
Iнтэрактывы. 24 лiстапада Iнтэрактывы. 24 лiстапада
«Дзяцінства незабыўны час… » (Літаратурны музей Петруся Броўкі)
Як праходзiў дзень беларускiх юнакоў канца XIX — пачатку XX ст.ст.? Што яны спявалі, у што гулялі, як святкавалі? Адказы на гэтыя пытаннi можна было атрымаць на дэманстрацыi дакументальнай стужкi, якая здымалася на радзіме паэта ў в.Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Фільм — своеасаблівая рэканструкцыя дзяцiнства Петруся Броўкі. Госцi пагулялi ў тагачасныя гульнi, пачулi беларускія народныя песні.Таксама адбылася прэзентацыя партрэта з выявай П. Броўкі, падоранага музею паэтам Ганадам Чарказянам, вучням пiсьменнiка.
Iнтэрактывы. 1 снежняIнтэрактывы. 1 снежня
«Фолк-рок i рамесны хэнд-мэйд» (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа)
Народныя і прыдворныя танцы Сярэднявечча і Рэнесанса ад гурта «Гістрыён». Выступленне Кацярыны Ваданосавай з гуртам «Alta Mente». Выстаўка-кірмаш хэнд-мэйда ад лепшых сталічных майстрыц. У наведвальнікаў была магчымасць самім паўдзельнічаць у творчым працэсе стварэння рамесных вырабаў i зрабiць запiс у кнізе пажаданняў пяром Якуба Коласа.
Iнтэрактывы. 2 снежняIнтэрактывы. 2 снежня
«Мiр. Каханне. Прыгажосць. Бясконцасць» (Нацыянальны мастацкi музей)
Праект «Музейныя лабiрынты» падарыў мiнчанам i гасцям горада магчымасць прыняць удзел у завяршэннi незвычайнай карцiны мастака Вiктара Цiханава. Яна стваралася некалькi год, i ў працэсе прынялі ўдзел сотнi людзей з розных краiн свету i самага рознага сацыяльнага статусу. А сам музей зрабiўся адной вялiзнай Лабараторыяй, у якой кожны адчынiў для сябе таямнiцу нараджэння колеру са свету.
Iнтэрактывы. 9 снежняIнтэрактывы. 9 снежня
«Вітрыны гарадскога жыцця пачатку ХХ стагоддзя» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)
Арт-дзея «Гукі ў фарбах», падчас якой мастакi малявалi пачутую iмi музыку фарбамi. А спявалi ды гралi Віктар Сямашка, Сяргей Башлыкевіч, фальклорны гурт «Гуда», фальк-рок-гурт «Alta Мente» і Кацярына Ваданосава, гурт «Нельга забыць» і Міхась Бараноўскі. Працавала фотаатэлье «Дом Адольфа Быкоўскага» (фотаздымкі ў вінтажных інтэр’ерах музея i старадаўнiм адзеннi). Гасцей чакалi майстар-класы па авалоданні традыцыйнымi беларускiмi рамёствамi i магчымасць размясціць сваю абвестку на «гарадской рэкламнай тумбе».
Падвядзенне вынікаў праектаПадвядзенне вынікаў праекта
Непасрэдна ў самiх блуканнях па музеях з пуцяводнiкамi прынялi ўдзел 307 каманд (1 043 чалавека). З iх прайшлi ўсе музеi i прынялі ўдзел у розыгрышы Суперпрыза (вандроўкi ў Вену) 128 каманд. Вызначэнне каманды-пераможцы адбылося з дапамогай звычайнага дэмакратычнага лататрона 12 снежня 2012 года ў Дзяржаўным лiтаратурным музеi Янкi Купалы. Згодна з дадзенымi Мiнiстэрства культуры, папярэднi гульнявы праект з аналагiчными мэтамi сабраў каля 100 каманд (300-400 ўдзельникаў) i амаль не атрымаў увагi з боку СМI.Сертыфікаты на ваяж у Вену камандзе «Вікторыя» (сям’я Кернажыцкіх: мама, бацька і сын) былі ўручаны 18 снежня падчас анлайн-прэс-канферэнцыі ў студыі TUT.BY. Сваё турнэ ў сталіцу Аўстрыі і наведванне Музейнага квартала пераможцы ажыццявілі 9—11 студзеня 2013 года.
Iнфармацыйная падтрымка праекта: з кастрычнiка 2012 па студзень 2013 года з`явілася больш за 120 матэрыялаў, прысвечаных праекту (TV, радыё, друкаваныя i анлайн-СМI, спецыялiзаваныя iнтэрнэт-рэсурсы).
Дасягненне пастаўленых перад праектам задачДасягненне пастаўленых перад праектам задач
Павышэнне прывабнасці музеяў у вачах моладзi пры захаванні сямейнага наведвальніка
Канцэпт праекта рабіў знаёмства з экспазіцыямі музеяў цікавым i інтэрактыўным працэсам, што спрыяла рашэнню пастаўленай задачы.
Аналіз складу каманд дазваляе сцвярджаць, што адносна агульнай колькасці ўдзельнікаў праекта суадносіны «каманд сяброў» і «сямейных каманд» склаліся прыкладна як 65 % да 35 %. Такім чынам, задача прыцягнення да наведвання музеяў моладзі пры захаванні цікавасці з боку сямейнага наведвальніка была дасягнута.
Прыцягненне ўвагі да багатай культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi
Цыкл адбыўшыхся ў межах праекта інтэрактываў закцэнтаваў увагу ўдзельнікаў і ўсіх, хто азнаёміўся з адпаведнай інфармацыяй у медыя, на творчасці грамадскiх аб`яднанняў, творчых калектываў і асобных аматараў, чыя дзейнасць скiравана на папулярызацыю беларускай культуры, гiсторыi, побыту.
Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі ў культурна-забаўляльнай афiшы Мiнска і інфармацыйным асяроддзі
Павелічэнне беларускай аўтэнтыкі дасягалася шляхам шырокага анансавання каларытных інтэрактываў, выкарыстання беларускай мовы ў палiграфii, на афіцыйным сайце праекта i ў камунiкацыi.
http://www.agt.bypr@agt.by+375 17 306-38-07+375 44 777-83-61ул. Скрыганава, 6А-13-4220079, г. МінскРэспубліка Беларусь
ЗАЎСЁДЫ НА СУВЯЗІ
Дзякуй за ўвагу! Дзякуй за ўвагу!
top related