Горад, прыязны да сталых людзей

Post on 16-Apr-2017

1.039 Views

Category:

Education

6 Downloads

Preview:

Click to see full reader

TRANSCRIPT

Горад, прыязны да

сталых людзей

Круглы стол. Гродна, 24 кастрычніка 2015 г.

Канцэпцыя пілотнай гарадской праграмы «Горад, прыязны да

сталых людзей»

Што мы прапануем?4

Чаму гэта важна?1

Для чаго гэта робіцца?2

Што ўжо зроблена?3

Што далей?5

Чаму гэта важна? Кароткае

сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Да 2030 г. каля 30% насельніцтва Гродзенскай вобласці, як і Беларусі ўвогуле, будзе знаходзіцца ў пенсійным узросце. Гэта запатрабуе сур’ёзнага рэфармавання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя і іншых сфер жыцця грамадства

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Згодна з Глабальным Індэксам старэння Беларусь у 2015 г. займае 64-е месца (сярод 96 краін). Гэта на чатыры месцы ніжэй, чым у 2013 г.

Нізкая пазіцыя краіны ў рэйтынгу выклікана перш за ўсё станам здароўя сталых беларусаў.

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Беларусь падпісала Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па пытаннях старэння (2002 г.) і разам з іншымі краінамі ўзяла на сябе абавязак гарантаваць, каб сталыя людзі старэлі ў бяспечных умовах, захоўвалі годнасць і ўдзельнічалі ў жыцці грамадства, валодаючы ўсімі правамі чалавека

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 г. прадугледжвае ў якасці прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі задавальненне інтарэсаў сталых людзей, пераарыентацыю сістэмы сацыяльнай абароны на адаптацыю людзей да жыцця ў сучасным грамадстве, павышэнне якасці сацыяльных паслуг, стварэнне ўмоваў для пашырэння ўдзелу людзей ва ўсіх сферах жыцця грамадства

Кароткае сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне

Гродна – адзін з лідэраў у Беларусі ў галіне працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. Тут дзейнічае створаны ў 2010 г. першы беларускі «Універсітэт Залатога Веку», штогод адбываецца Дэкада «Залаты ўзрост», на базе ТЦСАН актыўна працуюць клубы і іншыя формы працы са сталымі люзьмі, актыўна працуюць ветэранскія і іншыя грамадскія арганізацыі

Пілотная гарадская праграма «Горад, прыязны да сталых людзей»

Для чаго гэта робіцца?Мэта праграмы:Павышэнне якасці жыцця сталых жыхароў Гродна праз ўмацаванне іх здароўя, паляпшэнне занятасці, сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю

Што ўжо зроблена?

Як распрацоўвалася канцэпцыя праграмы?

1 кастрычніка 2014 г. Ідэя праграмы прадстаўлена на Медыя-сняданку для журналістаў, арганізаваным у межах праграмы «Універсітэт Залатога Веку»

20 мая 2015 г. Асноўныя палажэнні канцэпцыі праграмы былі прадстаўленыя і дапоўненыя на Круглым стале з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый горада

Што мы прапануе

м?

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне грамадскай рады па справах сталых людзей пры гарвыканкаме/аблвыканкаме

Стварэнне ў г. Гродна Інфармацыйна-рэсурснага цэнтра для сталых людзей (інфармацыйнае, юрыдычнае, псіхалагічнае кансультаванне і г.д.)

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне “Залатой карткі сталага гродзенца”, якая прадстаўляе льготы і зніжкі на тавары і паслугі з боку арганізацый, якія добраахвотна падпісалі Дэкларацыю далучэння да кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей”

Арганізацыя “Школы бяспекі” для сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Стварэнне пры паліклініках горада сеткі геранталагічных кабінетаў, накіраваных на прафілактыку захворванняў

Арганізацыя “Школы бяспекі” для сталых людзей

Ключавыя элементы праграмы

Далучэнне г. Гродна (да 2018 г.) да міжнароднай сеткі “Гарадоў, прыязных да сталых людзей”

Развіццё гарадзенскага “Універсітэта Залатога Веку” і іншых адукацыйна-асветніцкіх пляцовак для сталых людзей (у тым ліку ў суседніх з горадам вялікіх мястэчак у фармаце мабільных універсітэтаў)

Ключавыя элементы праграмы

Правядзенне ў г. Гродна штогадовага кірмашу "50+", на якім будуць прадстаўляцца тавары і паслугі для сталых людзей

Правядзенне раз у два гады ў г. Гродна Фестывалю творчасці сталых людзей Еўрарэгіёну "Нёман"

Ключавыя элементы праграмы

Развіццё добраахвотніцкай дапамогі нерухомым і маларухомым сталым людзям (валанцёрская транспартная служба і г.д.)

Арганізацыя адаптацыйных курсаў «Падрыхтоўка да пенсіі».

Ключавыя элементы праграмы

Актывізацыя навуковых даследаванняў па пытаннях старэння на базе ВНУ г. Гродна

Умацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей

Што далей?

Далейшыя крокі па распрацоўцы пілотнай праграмы «Горад, прыязны

да сталых людзей»Дапрацоўка канцэпцыі праграмы з улікам прапановаў з боку грамадскасці горада, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацыі

Канцэпцыя праграмы будзе прапанаваная на разгляд мясцовых уладаў

Гарадскія ўлады зацвярджаюць гарадскую праграму і падаюць заяўку на далучэнне Гродна да міжнароднай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей

Давайце разам зробім Гродна першым беларускім горадам, прыязным да сталых людзей!

top related