Ó„‡ · — Нашы першыя кніжкі. — Першы стрэс....

95
‰‡Ó„‡

Upload: others

Post on 04-Jul-2020

29 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

‰ ‡ Ó „ ‡

ß‚ÓÌ͇ ëÛ‚¥Î‡

‰ ‡ Ó „ ‡

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж —Мадрыд — Атава — Менск

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡4 5

á¸ÏÂÒÚ

Яе азымут. А. Лукашук ........................................ 9

Доўгая дарога на волю ....................................... 11Арышт таты. — Выезд з Баранавічаў. —Усходняя Прусія. — Савецкія самалётыбамбуюць. — Выратавальны карабель

Данія — наш першы прытулак ............................ 16Нас хочуць выслаць з Даніі. — Лекарыадмаўляюцца лячыць дзяцей. — СьмерцьПрадславы. — Добрая мэдсястра Тантэ Гэдвіг.— Чаму крычаў Лёнік. — Я адвучылася гуляць улялькі. — «Лявоніха» перад чужынцамі. —Сям’я Расмусэн. — Год у Капэнгагене. — Татаперакладае Андэрсэна. — Шчасьце вяртаньня

Мой род ............................................................ 22Засульле і Ішкалдзь. — Наказ бабулі Эвэліны. —Талент бабулі Вольгі. — Татава Вільня. —«Птушкі шчасьця». — «Страчанае пакаленьне»ХХ стагодзьдзя. — Брат Лявон

Зь беларускага жыцьця ў Парыжы ...................... 27Францускі кантракт. — Нас сустракаеРыдлеўскі. — Гатэль на высьпе Ля Гранд Жат.— Я павінна быць найлепшай вучаніцай. —Капліца пад Сэн-Сюльпіс. — Вучуся граць напіяніна. — Я выбіраю замежныя мовы. —Будынак у сквэры Манталён. — ПрамовыМіколы Абрамчыка. — Баль у вэтэранаў. —Першае спатканьне зь Янкам Сурвілам. —Тата робіць маркі БНР. — Газэта «За волю»

Мікола Абрамчык ............................................. 37Жук-Грышкевіч і Сажыч. — Мандат ад ВасіляЗахаркі. — Сустрэчы ў Даніі. — ЗаснаваньнеРадыё «Вызваленьне». — Старшынёўства ў«Парыскім блёку». — Самаахвярная праца

Івонка Сурвіла. ДАРОГА. Стоўпцы — Капэнгаген —Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (БібліятэкаСвабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008. — 144 с.: іл.

Заснавальнік і каардынатар сэрыіАляксандар ЛукашукМастацкі рэдактар Генадзь МацурАдказны рэдактар Аляксандра Макавік

Рэдактар і ўкладальнік Сяргей НавумчыкМастак Генадзь МацурКарэктар Галіна Рабянкова

У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы,Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяр-гея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фотаз архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў.

© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008FOL

ISBN 978-0-929849-25-6

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡6 7

Як беларусы будавалі дамы ў Парыжы ................. 43Нам падвышаюць плату за жыльлё. —Набываем кавалачак зямлі ў Сартрувілі. —Першы паверх сваімі рукамі. — Два гады ўадным пакоі. — Татаў досьвед і талака

Сарбона ............................................................ 48Знакаміты ўнівэрсытэт. — У аўдыторыях нехапае месцаў. — Дыскусіі ў кавярнях. —Зарабляю на навуку. — Альбэр Камю на іспыце

Мой Парыж ...................................................... 52На Манмартры. — Правы бераг і Ле-Марэ. —Левы бераг і Лацінскі квартал. — Тэрасы ў ценіплятанаў. — Цюільры. — Ля Гранд Жат. —Вэрсаль. — Вакол Парыжу

Мае мовы ......................................................... 57Школа для ўцекачоў. — Вучуся дацкай іпольскай. — Нашы першыя кніжкі. — Першыстрэс. Па-француску. — Нямецкая іскандынаўскія. — Гішпанская і ангельская. —Семдзесят дзевяць моваў

Звычаі людзей і народаў ..................................... 62Вопыт пяці краінаў. — Мадэль ідэальнайдзяржавы. — Французы — вялікія крытыкі. —...і ня менш вялікія эстэты. — Бяз шэрагаколеру. — Цеплыня халоднай Канады

Першае спатканьне з Мадрыдам .......................... 67Гішпанскія хвалі для беларускага слова. —На апошнім паверсе сьпякоты. — Начныявартаўнікі. — Нашыя сябры і сяброўкі. — Мычакаем паштальёна

Беларускія радыёперадачы з Мадрыду ................. 722383 выхады ў этэр. — Дзесяць гадоў ГУЛАГу заспазьненьне. — Вяшчаньне пачынаецца з«Пагоні». — «Вызваленьне ёсьць справайнепазьбежнай...» — Нараджэньне Гані іПаўлінкі

Беларускае жыцьцё ў сталіцы Канады ................. 77Уладкоўваюся перакладчыцай. — Радасьцьбачыць суродзічаў. — Знаёмім зь беларускайкультурай. — У Этнакультурнай радзе. —Абраза накладам 400 тысяч. — Наш сьцяг перадпарлямэнтам

Ад акіяну да акіяну: беларускія дзеткі ў Канадзе .. 83Сустракаем гасьцей. — «У Беларусі ўсёнармальна...» — Пачынаем зьбіраць грошы. —Семдзесят сем’яў прапаноўваюць дапамогу. —Адказы на сотні пытаньняў. — Ад акіяну даакіяну

Янка ................................................................ 88Месца ягонага дзяцінства. — Партызаныпаляць школу. — Бэрлін, лягер, завод. —Рэдагаваньне бюлетэню. — Магістрат ідактарат. — На Гішпанскім радыё. — Быўадданы сям’і і Беларусі

Зноў у Беларусі ................................................. 93Вяртаньне праз сорак восем гадоў. — Быкаў,Пазьняк, Канапля, Шушкевіч. — Мастакі. —Старажытныя мясьціны. — Дзедава хата. —Віленшчына

Старшынёўства ў Радзе БНР ............................... 99«Найбольшы скарб народу». — Сёмы старшыня.— Мандат перадаваць заўчасна. — Насуперакафіцыйнаму Менску. — Каб Беларусь быланезалежная

Цяжкае і лёгкае ў маім жыцьці ......................... 103Падманлівыя ўражаньні. — Чаго не пачуўжурналіст. — Дыскрымінацыя не абмінула. —Канадзкае шматкультур’е. — Нас мяшалі імяшаюць з гразёй. — Быць голасам нашага краю

Маё мастацтва ................................................ 108У асяродзьдзі мастакоў. — Мэдаль за афішу. —Імпрэсіяністы і графікі. — Тэорыя і пленэры. —Незавершаны твор. — Дзеля слова «Беларусь».— Сямейная традыцыя

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡8 9

Крыху пра рэлігію ........................................... 114Нас падзялілі. — Уніяцкі сьвятар Леў Гарошка.— Мітрапаліт Мікалай. — Будучыняаўтакефаліі

Васіль Быкаў .................................................. 119Захапленьне талентам. — Праскае знаёмства.— «Сьвечачка надзеі». — Аўра сьвятасьці

Выдатныя жанчыны ........................................ 123Мая маці. — Роса-Марыя. — Зіна Гімпелевіч іПаўліна Сьміт-Пашкевіч. — Ала Орса-Рамана.— Лёля Міхалюк, Віялета Кавалёва і НадзяДробіна. — Люда Войтанка. — Раіса Жук-Грышкевіч і Валянтына Пашкевіч. — Жанчынаўсё можа!

Каменьне на нашым шляху .............................. 131Пакутлівыя думкі. — Турма народаў. —Акадэмік на абароне імпэрыі. — Памяць прастрах. — Савецкая мэнтальнасьць. —Індывідуалізм. — «Абы выжыць»? — Пытаньніда саміх сябе

Паказьнік асобаў ............................................. 137

ü ‡Á˚ÏÛÚ

Прадмова да гэтых успамінаў прагучала ў этэры

20 траўня 1954 году, у самы першы дзеньвяшчаньня Радыё Свабода («Вызваленьне»):«У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнэтнайпоўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае намнапрамак простага маршу да мэты. Зьмераны накарце кут досыць добра запамятаць, — пасьля,

гледзячы на стрэлку компаса, можна ўдзеньі ўночы ісьці проста да мэты».Акурат пра гэтыя, яшчэ ненапісаныя ўспаміныгаварылася ў той гістарычнай перадачы:«Мы, беларускія эмігранты, маем свой зьмераны ідобра запамятаны азымут ад месца нашага

прабываньня да нашай мэты — Беларусі. І гэтыазымут мы завём азымутам сэрца».Гэтыя ўспаміны мелі на ўвазе іх аўтары, першыясупрацоўнікі «Свабоды», калі тлумачылі:«Залежна ад нашага месца, лічбы азымутумяняюцца: і так, азымут з Аўстраліі іншы, чым з

Англіі, а яшчэ іншы з Канады, але мэта застаеццаадна і тая самая — дарагі, родны, паняволены нашкрай».Прызнаньне з гэтых успамінаў прагучала накароткіх хвалях за паўстагодзьдзя да іхнапісаньня:

«Вольны, дэмакратычны сьвет прыняў нас наагулдобра і даў усе правы вольных і паўнавартасныхлюдзей. Але не асабістага дабрабыту мы тут

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡10 11

ÑÓŸ„‡fl ‰‡Ó„‡ ̇ ‚Óβ

Арышт таты. — Выезд з Баранавічаў. —Усходняя Прусія. — Савецкія самалётыбамбуюць. — Выратавальны карабель

Арышт татыМне было восем гадоў, калі бацькі, перад дру-

гім надыходам бальшавікоў, вырашылі, што няздолеюць перанесьці новага зьняволеньня, івыбраліся з малымі дзецьмі ў няведамы сьвет.

Нарадзілася я ў Стоўпцах. Першыя гадыжыцьця прайшлі ў Засульлі, потым бацькі пе-раехалі ў Баранавічы.

Першае дасьведчаньне савецкай акупацыіміж 1939 і 1941 годам было для іх страшным інезразумелым. Бацьку (ён тады працаваў га-лоўным інжынэрам на электрастанцыі ў Бара-навічах) арыштавалі і засудзілі на пяць гадоўссылкі ў Сібір. Памятаю, як прыйшлі яго ары-штоўваць. Хацелі ў мяне з шыі сарваць залатыкрыжык, і я крычала, каб яго ня даць. Мнебыло толькі тры гады, але памятаю мамінысьлёзы.

Выезд з БаранавічаўПразь дзевяць месяцаў, калі пачалася вайна,

тата нечакана вярнуўся. Вязьні турмы пачулікрыкі на вуліцы, што бальшавікі ўцяклі, і ла-ваю выбілі дзьверы. Пазьней даведаліся, штопраз гадзіну прыехалі іх расстрэльваць. Другі

шукаем, набіваючы ногі па ўсіх дарогахі бездарожжах чужога сьвету. Мы — як нашыяптушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём — паваротучакаем».

Надзея і спадзяваньне гэтых успамінаў заставалісянязьменныя з моманту першага вяшчаньня:«Дык дай нам, Божа, каб наша слова дайшло давас цераз усе запоры і барыкады, каб яно,дайшоўшы, знайшло ў вашых сэрцах пажаданыводгук!»

І непарушная заставалася вера:«Хоць ноч і зіма лютуюць над нашым краем, мыверым у вясну і сьветлы дзень».Сёмы старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якаяніколі не жыла ў незалежнай Беларусі,нарадзілася пад польскім панаваньнем, перажыла

савецкую акупацыю, пакінула радзіму падчасгітлераўскай, але яе дарога заўсёды была вольная,і дарога вяла да Беларусі і была яе Беларусьсю, іцяпер яна запрашае ўсіх з сабой у памятныямясьціны свайго доўгага падарожжа.Азымут не памяняўся.

Аляксандар Лукашук,Радыё Свабода

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡12 13

раз патрапіць у зьняволеньне бацька не зьбі-раўся. У 1944 годзе сям’я выехала таварнымцягніком з Баранавічаў у Кёнігсбэрг. Бацьку імаме было тады па трыццаць тры гады, брацікуЛёніку — сем годзікаў, а сястрычцы Прадсла-ве — дзевяць месяцаў.

Ехалі двое сутак — да Беластоку з сотнямііншых жыхароў гораду ў таварным цягніку, адалей, прадаўшы ровар, які былі захапілі з са-бой, — у пасажырскім.

Усходняя ПрусіяПраз Усходнюю Прусію прыйшлося пе-

рабірацца дзесяць месяцаў. Жахлівы гэта быўчас. Не зьбіралася яго апісваць у гэтых ус-памінах. Былі гэта апошнія дзесяць месяцаўвайны, а пра вайну беларусы наслухаліся болейяк трэба на працягу апошняга паўвеку. Але пе-ражыла я гэты час у дзяцінстве, а сьветапоглядчалавека ў вялікай ступені фармуецца якраз упершыя гады жыцьця. І таму ўспаміны маебылі б, магчыма, незразумелымі бяз гэтайчасткі майго жыцьця, між ліпенем 1944 году ітраўнем 1945-га.

Апынуўшыся ва Ўсходняй Прусіі, васьміга-доваму дзіцяці цяжка было ўявіць, што дадо-му ня вернемся. Магчыма, і бацькі не ўяўлялісабе, якім доўгім будзе выгнаньне. Шмат пазь-ней, калі ім прыйшлося выбіраць краіну, дзеасяліцца настала, дык выбралі Францыю, боадтуль, як тады казаў тата, «і пяшком можнабудзе вярнуцца дадому». Дасюль шкадую, штотата не дачакаўся кароткага пэрыяду Адра-джэньня на пачатку дзевяностых гадоў, калібрат і я зноў пабачылі Беларусь.

Савецкія самалёты бамбуюцьПасьля шасьцімесячнага побыту ва Ўсход-

няй Прусіі ў сярэдзіне зімы мы зноў пачулі гар-маты фронту. Увесь пасёлак Даніельс, дзе татапрацаваў, сьпешна выбраўся ў дарогу. Былагэта халодная зімовая ноч. Маме і дзецям знай-шлося месца на возе разам зь іншымі жанчы-намі, а тата ішоў за возам пехатою. З сабою меліадну малую валізачку з дрэва, куды бацькіўкінулі крыху сала з парсючка, якога самі былівыгадавалі на зіму.

Так мы «даехалі» да пустой хаткі над Бал-тыйскім морам, дваццаць пяць кілямэтраў напоўнач ад Піляў, дзе і затрымаліся.

Наш побыт там падаўся мне доўгім і непры-емным. Жыло нас зь дзясятак у адным пакой-чыку, разам зь вельмі няветлівымі немцамі.Мора было шумнае і страшнае. Заўсёды дзьмуўвецер. Часта былі чуткі пра караблі ўцекачоў,якія траплялі на міны ды танулі. Аднаго разусказалі тату ісьці на пляж закопваць трупы лю-дзей, якіх мора прынесла на бераг. Некалькідзён хадзілі людзі іх закопваць. Расказваў тата,што былі гэта маладыя жанчыны, сотні мала-дых жанчын.

Неўзабаве савецкія самалёты пачалі бамба-ваць вёску. Гэтым разам месца на возе нам небыло. Вырашылі бегчы ўздоўж пляжу ў бокПіляў.

Беглі цэлы дзень. Савецкія самалёты шматразоў прыляталі — стралялі ў нас. Кідаліся мына пясок. Мама пад сабой хавала сястрычку,тата стараўся пад сябе схаваць мяне і Лёніка.Кулі падалі папросту між нашымі пальцамі.Дзякаваць Богу, ніводная ня трапіла. За намі

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡14 15

пачаў гарэць пляж. Тата сказаў, што, напэўна,гараць людзі ў акопах.

Позна вечарам мы дабеглі да нейкай рачулкі.Трэба было скіроўвацца ў лес, які стаяў уздоўжпляжу. За намі ўсё гарэла. Але мы, дзеці, да-лей папросту не маглі стаяць на нагах. Мамазайшла з Прадслаўкай у нейкую хату, поўнуюсалдатаў, каб папрасіць дазволу пераначавацьна вэрандзе. Дазвол атрымала, але калі выйш-ла па нас, мы стоячы ўжо спалі, а Лёніка нідзене было відаць. Пачалі клікаць. Мама — у плач.А кругом нас ноч, нічагусенькі не відаць, толькіза намі пажар. Тут сталася нешта незразумелае.Раптам убачылі чалавека, здаецца, ва ўніфор-ме, які нам сказаў на нейкай славянскай мове,што дзіцё бачыў на дарозе. Тата пабег у той бок,і хутка ўбачыў Лёніка, які спаў стоячы, аб-няўшы дрэва.

Назаўтра дайшлі да Піляў. У порце нейкаябаржа перавозіла людзей на другі бок вады, напаўвыспу ўздоўж мора, між Піляў і Данцыгам.Але было столькі людзей, што ня мелі ніякайнадзеі туды трапіць. Удалося гэта толькі надругі дзень.

Выратавальны карабельІзноў два тыдні ішлі на Захад, разам з сот-

нямі тысяч людзей. Так мы дайшлі да Віслы.Тут, не атрымаўшы пропуску на баржу (пропу-скаў чужынцам не давалі), зразумелі, што скон-чылася нашае выпрабаваньне. Мы павалілісяна мокрай зямлі й заснулі. Нават не было ўжоволі і жыць. Тым часам у даўжэзнай чарзе людзічакалі, пакуль іх уратуюць. Ледзь пачаловіднець, падышоў да нас нейкі жаўнер і спы-таўся, колькі нас. Тата адказаў, што пяцёра, і

зноў заснуў. Празь дзясятак хвілін жаўнер вяр-нуўся і загадаў: «Хадзеце!» Узяў тату за руку,сказаў накрыць чымсьці галаву, каб не быловідаць, што мужчына, і павёў нас на самы па-чатак чаргі, на баржу. Заплылі мы шчасьлівана паўвыспу Гэль, насупраць Гдыні. Там ужобылі толькі руіны.

Кожны дзень бачылі, як савецкія самалётыбамбавалі ў cонечныя дні караблі ў порце. Небыло сэнсу варушыцца.

Нарэшце дачакаліся пахмурнага дня. Выра-шылі ісьці ў порт. Там ужо былi тысячы лю-дзей, якія чакалі магчымасьці зьехаць. Мамепаказалі дарогу да карабля, які зьбіраў жанчынзь дзецьмі. Мама не пайшла бяз таты. Раптоўнапрыйшло ёй у галаву ўлезьці з Прадслаўкай накладку, якая вяла да лодак. За ёю палезьлі і мызь Лёнікам, а за намі тата, у кажушку і з тоймаленькай валізачкай на плечуку, нібы пара-бак нямецкай дамы. Тут трэба сказаць, штомаму можна было прыняць за даму. Тоненькая,у чорным плюшавым паліто і капялюшыку,хаця і ў дзюравых ботах, ішла ўзьняўшы гала-ву, як бы ёй і належала павага жаўнераў. Зьбян-тэжаныя, вартаўнікі аддавалі чэсьць жанчыне.І так мы дайшлі — апошнія — на апошнюю лод-ку, якая адвозіла людзей на вялікі карабель,поўны параненых салдатаў.

Там знайшлі месца ў калідоры. Стараліся,каб ніхто нас ня бачыў і ня чуў. Дзесь а поўна-чы мэдсёстры між сабою казалі, што выбух, якінядаўна чулі, гэта быў той карабель зь дзецьміі жанчынамі, на які высылалі маму. Хоць плыўён за нашым, трапіў на міну і ўзарваўся. Загіну-лi тры тысячы жанчын і дзяцей.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡16 17

ч̥fl — ̇¯ Ô¯˚ Ô˚ÚÛ·Í

Нас хочуць выслаць з Даніі. — Лекарыадмаўляюцца лячыць дзяцей. — СьмерцьПрадславы. — Добрая мэдсястра ТантэГэдвіг. — Чаму крычаў Лёнік. —Я адвучылася гуляць у лялькі. — «Лявоніха»перад чужынцамі. — Сям’я Расмусэн. —Год у Капэнгагене. — Тата перакладаеАндэрсэна. — Шчасьце вяртаньня

Нас хочуць выслаць з ДанііПершай нармальнай краінай, куды мы да-

браліся праз замінаванае Балтыйскае мора занекалькі дзён перад канцом вайны, у красавіку1945 году, была Данія. Памятаю да сёньня туюраніцу, калі першы раз убачыла з карабля не-зруйнаваны прыгожы горад зь зялёнымі да-хамі. Гэта быў Капэнгаген. Сьвяціла сонца,мора было цёмна-сіняе. Выглядала ўсё неяк не-рэальна, як у казцы.

Калі ўвайшлі ў порт, нас пасадзілі на цягнікі разам зь немцамі зьбіраліся везьці назад у Ня-меччыну. Хто мы — ніхто нас не пытаўся. ДляДаніі ўсе мы былі няпрошанымі гасьцямі, якіхтрэба было як найхутчэй пазбавіцца.

Лекары адмаўляюцца лячыць дзяцейПасьля пары тыдняў ваганьня адвезьлі нас

усё ж не ў Нямеччыну, а ў лягер уцекачоў зьНямеччыны, былую ваенную базу Гэвэльтэ.

Пасьля цяжкіх умоваў жыцьця апошніх меся-цаў многія людзі пачалі хварэць, і шпіталь хут-ка напоўніўся дзецьмі. Дацкія лекары ад-мовіліcя лячыць «ворагаў», і дзеці пачалі па-міраць, папросту дзясяткамі кожны дзень.Прадслава, Лёнік і я таксама захварэлі.

Сьмерць ПрадславыЯ ляжала ў шпіталі ў тым самым ложку, што

сястрычка Прадслава. 26 траўня яна памерла.

Добрая мэдсястра Тантэ ГэдвігТолькі калі бацькі даведаліся, што ўцекачоў

зь іншых краінаў пачалі вывозіць у другі ля-гер, удалося проста скрасьці ноччу цяжкахво-рага Лёніка (я ўжо была з бацькамі) і пакінуцьГэвэльтэ.

У другім нашым дацкім лягеры, які зваўсяБрэмэрсвольд, было каля паўтары сотні ўцека-чоў, пераважна з балтыйскіх краінаў, Украіныі Польшчы. Шмат было параненых, хворых.Усіх даглядала цудоўная мэдсястра, ГэдвігФрыгор, якую мы называлі Тантэ Гэдвіг — цёт-ка Гэдвіг. Тады яшчэ быў моцна хворы мойвасьмігадовы брацік Лёнік. Мама насіла яго наруках, бо ня мог хадзіць. Тантэ Гэдвіг спатрэ-білася некалькі тыдняў, каб яго вылечыць.

Чаму крычаў ЛёнікПамятаю, як аднаго дня раптам пачулі

Лёнікаў крык. Крычаў ён на ўвесь голас… Мыдумалі, што яго ўкусіла пчала. Але калі да ягопрыбеглі, аказалася, што ён першы раз змогпадняцца ды стаць на ногі, і крычаў з радасьці.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡18 19

Я адвучылася гуляць у лялькіЗ таго часу Тантэ Гэдвіг да сваёй сьмерці ў

1960 годзе была нашай блізкай прыяцелькай.Памятаю, як з Брэмэрсвольду завезла мяне наровары ў краму ў суседні гарадок, каб купіцьмне сукенку. Дасюль мы толькі мелі адзежу, уякой выехалі з Баранавічаў… Таксама ад ТантэГэдвіг мы атрымалі нашыя (мабыць, першыя ўжыцьці) калядныя падарункі. Лёнік — сама-лёцік, а я — прыгожую лялечку. Памятаю,колькі часу я правяла, з захапленьнем гледзя-чы на тую ляльку… Гуляць, праўда, за вайнуадвучылася, ня ўмела.

У наступныя гады Тантэ Гэдвіг пазнаёміламяне з усёй сваёй сям’ёй. Да сёньняшняга дняпляменьнікі і пляменьніцы Тантэ Гэдвіг, якімужо ўсім пад семдзесят гадоў, лічаць мяне ча-сткай сваёй сям’і, а я іх люблю як братоў і сёст-раў.

«Лявоніха» перад чужынцаміАле вярнуся ў Брэмэрсвольд, дзе мне давя-

лося першы раз прадстаўляць Беларусь перадчужынцамі. Шматнацыянальная грамада вы-рашыла наладзіць канцэрт народных танцаў ісьпеваў. Пратанцавала я там — сола! — «Ля-воніху», і так добра гэта ў мяне выйшла, штозгадзілася прадэклямаваць яшчэ і верш «Cлуц-кія ткачыхі». Вось толькі перад поўнай заляйзьніклі ў мяне з памяці «Ткачыхі» — і спатрэ-білася дапамога таты, каб давесьці да канца гэ-тае выступленьне…

Сям’я РасмусэнЗ Брэмэрсвольду нас перавезьлі ў курортны

гарадок Скодсбарг на поўнач ад Капэнгагену і

пасялілі ў перадваенным гатэлі ў адным пакой-чыку з украінскай сям’ёй. Там я пазнаёміласяз маёй другой дацкай сям’ёй — Хрыстынай,Эляй і Аннай Расмусэн. Яны мяне ня толькінавучылі гаварыць па-дацку, але і паказалі,якая шчасьлівая можа быць штодзёншчына,калі людзі любяць адно аднаго, калі яны тале-рантныя, добразычлівыя і ветлівыя.

За шэсьць месяцаў, якія я правяла ў сям’іРасмусэнаў у маленькім гарадку Аўгустэнбор-гу, на поўдні Ютляндыі, я ня чула ніводнайсваркі, ніводнага няветлівага слова. Багатыміяны не былі, але былі даволі шчодрыя, кабдзяліць тое, што мелі, з чужым дзіцём. Калі яіх зноў адведала ў 1954 годзе, я спыталася тадыўжо старэнькую фру Расмусэн, як я магу ёйадудзячыцца за ўсё, што яна для мяне зрабіла.Яна мне адказала: «Калісь зрабі і ты тое самае».

Праз гадоў трыццаць пяць прыпомніліся мнегэтыя словы, калі давялося стварыць Канадзкіфонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі.А калі канадцам здавалася, што беларускімдзеткам можа быць цяжка вяртацца ў Беларусьпасьля адпачынку ў Канадзе, я ім расказвалапра мой дацкі досьвед. Пасьля цудоўных побы-таў у Аўгустэнборгу я з радасьцю вярталася ўлягер, бо там чакалі мяне бацькі і Лёнік, якіябылі для мяне найдаражэйшымі людзьмі ў сьве-це. У тым веку нават не прыходзіла мне ў гала-ву параўноўваць умовы жыцьця ва ўцякацкімлягеры з умовамі ў Аўгустэнборгу.

Год у КапэнгагенеАпошні год у Даніі мы жылі ў Капэнгагене,

у вялізным лягеры Клeвэрмаркет. Тата праца-ваў па сваёй прафэсіі, я хадзіла ў дацкую шко-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡20 21

лу — была адзіным дзіцём у лягеры, якое дас-таткова добра ведала дацкую мову, каб хадзіцьу мясцовую школу. Тады ўжо здала пасьпяхо-ва іспыт у сярэднюю школу. Моцна любіла маюнастаўніцу, фрэкен Босэ, зь якою доўгія гадыпасьля перапісвалася.

Здаецца, у тым часе тата наладзіў кантакт зьМіколам Абрамчыкам, дзякуючы стараньнямякога беларуская грамада ў 1948 годзе змаглапераехаць у Францыю. Тата быў старшынём бе-ларускае грамады ў Даніі.

Тата перакладае АндэрсэнаАпрача грамадзкае і палітычнае працы, тата

перакладаў на беларускую мову казкі Андэрсэ-на, працаваў над дацка-беларускім слоўнікам івельмі цікавіўся самой краінай — быў захоп-лены яе дабрабытам у такі цяжкі паваенны час.Часта пра гэта разважаў — з думкай, як пры-стасаваць да Беларусі дацкі досьвед. Як малень-кая краіна, безь ніякіх прыродных багацьцяў(тады яшчэ не знайшлі нафты ў Катэгаце), ста-лася такой заможнай дзяржавай? Думаю, штопытаньне гэтае актуальнае і сёньня.

Шчасьце вяртаньняТры гады, праведзеныя ў Даніі, я і дасюль

прыпамінаю з удзячнасьцю. У гэтай першайкраіне, якую я пазнала пасьля ваеннай заві-рухі, я чулася добра і была шчасьлівая. Жыць-цё ў Францыі, дзе я правяла наступныя адзінац-цаць гадоў, было нашмат цяжэйшым, хоць так-сама шмат заўдзячаю гэтай краіне. Там я скон-чыла навуку, здабыла веды, якія пасьля моцнаспатрэбіліся ў жыцьці. Выйшаўшы замуж, явыехала ў Гішпанію. А дзесяць гадоў пазьней

пераехалі з мужам Янкам і дзьвюма дачушкаміў Канаду.

З кожнай з гэтых краінаў я зжылася. Каліцяпер адведваю Капэнгаген, Парыж ці Мадрыд,маю ўражаньне, што вяртаюся ў сваю вёску.

Але адначасна заўсёды сумавала па Беларусі.Я заўсёды адчувала недахоп нечага істотнага,неабходнага. Толькі калі вярнулася ў Беларусьу 1992 годзе, пазнала тое бясконцае, стопрацэн-товае, амаль фізычнае, шчасьце, якое толькі разперажыла перад тым — гэта калі нарадзіла ўМадрыдзе маю першую дачушку Ганю.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡22 23

åÓÈ Ó‰

Засульле і Ішкалдзь. — Наказ бабулі Эвэліны.— Талент бабулі Вольгі. — Татава Вільня. —«Птушкі шчасьця». — «Страчанаепакаленьне» ХХ стагодзьдзя. — Брат Лявон

Засульле і ІшкалдзьУсе мае квэбэцкія сябры ведаюць, калі й ад-

куль з Францыі прыехалі ў Канаду іхныяпродкі. Адна сяброўка ведае нават, зь якой па-рафіі ў Парыжы прыехаў ейны продак у 1689годзе... Усе архівы тут захаваліся, ніхто іх невывозіў у іншыя краіны. Сьвятыняў ніхто неруйнаваў. Стагодзьдзямі ніхто не ваяваў на гэ-тай зямлі.

Я ведаю пра маіх дзядоў толькі тое, што па-мяталі мае бацькі. У Засульлі, адкуль паходзіцьсям’я Шыманцоў, у савецкі час узарвалі царк-ву. З касьцёлу ў Ішкалдзі, адкуль паходзіць маямама, архіў вывезьлі.

Засульле я добра памятаю, хаця было мнетолькі пяць годзікаў, калі бацькі перабраліся зЗасульля ў Баранавічы. З братам адведалі мыдзедаву хату ў 1992 годзе.

Наказ бабулі ЭвэліныУ Ішкалдзі я ніколі не была. Але мама часта

расказвала пра цудоўны стары касьцёл, які быўу цэнтры жыцьця гэтага прыгожага мястэчка,калі яна была малая. Мой дзед па маме, Язэп

Пашкевіч, у сорак гадоў ажаніўся другі раз —з шаснаццацігадовай дзяўчынай з-пад Міра,Эвэлінай Вільчыцкай. Жылі яны шчасьліва.Мелі пяцёра дзетак, дзьве дзяўчынкі і трыхлопчыкi. Наймалодшы, Альбэрт, быў яшчэнемаўляткам, калі бацька памёр ад «гішпанкі».Маладой удаве Эвэліне жыцьцё сталася вельміцяжкім. Неўзабаве захварэла і яна — праўда-падобна, на сухоты. Апошняе, што сказала пе-рад сьмерцю найстарэйшай дачцэ Эвэліне, маёймаме, — гэта каб ішла вучыцца.

Мама любіла расказваць пра гераічныя гады,калі выконвала гэты запавет. Дзякуючы дапа-мозе братоў, цяжкай працы і сваёй упартасьціяна скончыла гандлёвую школу ў Баранавічахі дапамагла здабыць сярэднюю адукацыю бра-ту Альбэрту, які пазьней вывучыўся на архітэк-тара. Маміну сястру, цётку Ганку, я яшчэ пась-пела пабачыць у 1992 годзе. Моцна яна тадыплакала, трымаючы ў руках намаляваны татампартрэт сястры, маёй мамы, якой ужо не паба-чыла.

Талент бабулі ВольгіПра татаву сям’ю ведаю крыху болей. Адзін

прадзед быў у ХІХ стагодзьдзі сялянскім адва-катам і бараніў у судах людзей, пакрыўджаныхпамешчыкамі. Ён пазьней стаўся засульскімвойтам. Моцна любіў коней. Здаецца, ягонысын, татаў дзед Васіль, быў сакратаром у ней-кага генэрала, пазнаёміўся і ажаніўся зь нямец-кай настаўніцай генэральскіх дзяцей.

Казалі, што маёй прабабцы было вельмі цяж-ка прызвычаіцца да вясковага жыцьця ў За-сульлі. Дзед мой, Аляксандар Шыманец, пра-цаваў на будоўлі чыгуначных паравозаў у Рызе,

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡24 25

дзе і нарадзіўся ў 1911 годзе мой тата. Бабуля,прыгажуня Вольга, была адной з чатырох да-чок майстра-сталяра Пахома, які рабіў брычкіў Негарэлым. Наймалодшая сястра, Гэлька,выйшла замуж за амэрыканца і выехала ўтрыццатых гадах у Злучаныя Штаты.

Дзед і бабуля Пахомы ў 1938 годзе «зьніклі».Пра Курапаты тата ня ведаў (памёр ён у 1977годзе), але моцна падазраваў, што дзядоў рас-стралялі. Калі ў 1939 годзе здолеў нарэшце да-брацца ў Негарэлае, каб іх адведаць (перад вай-ной гэта было немагчыма, бо між Засульлем іНегарэлым праходзіла польска-савецкая мя-жа), знайшоў толькі забітую дошкамі пустуюхату Пахомаў.

Мой дзед Аляксандар і бабуля Вольга быліздольнымі й працавітымі людзьмі, хаця зямлімелі няшмат. Пасьля вяртаньня ў Засульле ў1919 годзе пачалі адбудоўваць занядбаную гас-падарку. У 1930 годзе дзед пабудаваў новуюхату зь дзьвюма спальнямі. Перад вокнамі быўагарод, поўны кветак, а між агародам і вуліцай— сад.

Бабуля была добрай краўчыхай. Мела заўсё-ды некалькі вучаніц. Шыла яна вельмі прыго-жа. Прыгадваецца мне сукенка з чорнага шоў-ку, з надта ж складанымі дэталямі, якія мянемоцна ўразілі. Між іншым, у Даніі і мая маматаксама пачала шыць. Дый і ў мяне гэта ка-лісьці нядрэнна атрымлівалася, калі ня мелагрошай купляць новае адзеньне. Але бабулінталент найбольш яскрава праявіўся ў маёйдачкі — матэматыка Ганны.

Татава ВільняДзяцей сваіх дзед Аляксандар і бабуля Воль-

га паслалі вучыцца: тату — у Віленскую тэх-нічную школу, якую ён скончыў на «выдатна»,а дачок — на курсы садоўніцтва. Пра навуку ўВільні тата падрабязна расказвае ў сваіх ус-памінах, надыктаваных у пачатку сямідзяся-тых гадоў. Да канца жыцьця памятаў ён кож-ны віленскі завулак, кожны архітэктурныпомнік, назоў кожнай вуліцы.

Вучыўся тата на інжынэра-электрыка, а ма-рыў пра мастацтва. Лёсы нашыя ў гэтым сэнсевельмі падобныя. Ён таксама чакаў пэнсіі, знадзеяй, што нарэшце зможа зноў узяцца запэндзлі. На жаль, дадзена яму на гэта былотолькі шэсьць гадоў. Памёр у 66 гадоў, на-маляваўшы толькі крыху больш за сотню па-лотнаў.

«Птушкі шчасьця»Тата з мамай пазнаёміліся ў Стоўпцах, на

прадстаўленьні «Птушкі шчасьця». У сваіх ус-памінах тата прыгадвае, як моцна яго ўразіламама, калі першы раз яе пабачыў. Пажанілісяяны ў Стоўпцах у чэрвені 1935 году. Шматпрыйшлося ім тады перажыць, таму што, як упесьні Шалкевіча, мама была каталічка, а тата— праваслаўны.

Гэта, аднак, не было апошнім выпрабавань-нем у іхным жыцьці. Цяжка сабе ўявіць, штояны перажылі падчас страшнай дарогі на Захадз маленькімі дзецьмі.

«Страчанае пакаленьне» ХХ стагодзьдзяНа эміграцыі тата заўсёды працаваў паводле

сваёй прафэсіі, але ён ніколі не спрабаваў да-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡26 27

магчыся кар’еры, якая адпавядала б ягонымведам і здольнасьцям. Беларускае жыцьцё дляяго было нашмат важнейшым, і прысьвячаў ёняму ўвесь свой час. Ён пабудаваў уласнымі ру-камі сямейны дом каля Парыжу, пра што я рас-павяду падрабязна. У апошнія гады свайгожыцьця меў шмат радасьці й задавальненьня змастацтва.

Як і бальшыня нашай сьвядомай інтэліген-цыі, належаў ён да таго «страчанага пакалень-ня» ХХ стагодзьдзя, якое дзеля чужой волімусіла пакінуць бацькаўшчыну, пазбаўляючыяе такіх патрэбных ёй сыноў і дачок.

Брат ЛявонТатавы тэхнічныя здольнасьці пераняў мой

малодшы брат Лявон. Як і для таты, электры-ка (да якой пазьней дадалася электроніка), бу-доўля, усе віды энэргетыкі ня маюць для Ляво-на сакрэтаў. Брат займаў адказныя пасады,кіраваў аддзелам у вялікай францускай фірме.Апошнія гады перад пэнсіяй працаваў у Бела-русі, узначальваў эўрапейскае энэргетычнаепрадстаўніцтва ў Менску. Спадзяюся, пра гэтасам раскажа некалі ў сваіх успамінах.

Ḡ·Â·ÛÒ͇„‡ Ê˚ˆ¸ˆfl Ÿ è‡˚Ê˚

Францускі кантракт. — Нас сустракаеРыдлеўскі. — Гатэль на высьпе Ля ГрандЖат. — Я павінна быць найлепшай вучаніцай.— Капліца пад Сэн-Сюльпіс. — Вучуся грацьна піяніна. — Я выбіраю замежныя мовы. —Будынак у сквэры Манталён. — ПрамовыМіколы Абрамчыка. — Баль у вэтэранаў. —Першае спатканьне зь Янкам Сурвілам. —Тата робіць маркі БНР. — Газэта «За волю»

Францускі кантрактНаша сям’я прыехала ў Францыю 12 кра-

савіка 1948 году, па праграме эміграцыі ўцека-чоў — з краінаў, дзе яны апынуліся падчас ціпасьля Другой усясьветнай вайны, у краінысталага пасяленьня. Пражыўшы тры гады ўДаніі, куды нас закінуў лёс у траўні 1945 году,мы былі змушаныя пакінуць гэтую цудоўнуюкраіну, таму што яна ня мела магчымасьці пры-няць сотні тысяч людзей, якія тым ці іншымспосабам туды дабраліся, уцякаючы ад вайныды бальшавіцкай пагрозы.

Францыі тады якраз патрабаваліся работ-нікі, і, каб не аддаляцца ад Беларусі, бацькі вы-рашылі эміграваць туды, разам з бальшынёйбеларускіх уцекачоў у Даніі.

Усе мы прыехалі ў Францыю з кантрактаміпрацы на фэрмах. Паколькі ў Францыі не ха-пала рабочых у галіне сельскай гаспадаркі,

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡28 29

імігранты мусілі згадзіцца адбыць кантракт навёсцы перш як шукаць іншай працы. Такі кан-тракт падпісаў і тата, і мы былі гатовыя, прые-хаўшы ў Францыю, пасяліцца недалёка ад Ма-кон-сюр-Сон, у цудоўнай францускай правін-цыі Бургонь, куды нас выправілі.

Але выйшла непаразуменьне. Фэрмэр прасіўсям’ю рабочых, а не гараджанаў, ды да таго змалымі дзецьмі. Пабачыўшы нас, перапало-хаўся. Гэта дало тату надзею, што мо як зможаадразу перабрацца ў Парыж, дзе ўжо былавялікая беларуская грамада. Прапанаваў фэр-мэру паехаць у адміністрацыю. Там паказаўсвае дыплёмы і запэўніў, што ня будзе дамагац-ца працы ў фэрмэра, калі той не жадае яго пры-няць. Вось так мы і атрымалі дазвол перабрац-ца ў Парыж.

Нас сустракае РыдлеўскіУ Парыжы нас спаткаў Лявон Рыдлеўскі. За-

вёз нас на вуліцу дэ Гравіе, 65, дзе тады жыўПрэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык з жон-кай Нінай. Мы ведалі Міколу Абрамчыка яшчэз Даніі, куды ён некалькі разоў да нас прыяж-джаў. Але заапекаваўся намі інжынэр Рыд-леўскі. Памятаю ягоную ветлівую ўсьмешку.Дагэтуль маю ў альбоме некалькі здымкаў зтаго першага дня ў Парыжы: ня ведаючы, якмалых пазабаўляць, завёў нас у «фотаматон»(аўтаматычны фатаграфічны кіёск), і зрабілімы там сэрыю партрэтаў.

Як я даведалася крыху пазьней, беларусы ўПарыжы тады жылі ў чатырох месцах.

Частка жыла на слаўнай высьпе Ля ГрандЖат, якую паўстагодзьдзя раней маляваліімпрэсіяністы. Безумоўна, не выглядала яна

пасьля вайны так прыгожа, як на пачатку ста-годзьдзя, але ўсё ж месца было цудоўнае. Дру-гая частка беларусаў жыла на поўначы Пары-жу, недалёка ад Маршэ-о-Пюс. Называлі мыгэтае месца Клінянкур, паводле назвы апошняйстанцыі на лініі мэтро, якой туды ехалі. Жылібеларусы таксама на вуліцы Бацарыс, у 19-йакрузе францускай сталіцы, і на вуліцы Гамбэ-та, у 11-й акрузе.

Гатэль на высьпе Ля Гранд ЖатСпадар Рыдлеўскі завёз нас на выспу Ля

Гранд Жат, дзе мы пасяліліся ў адным ма-ленькім пакойчыку старога перадваеннагагатэлю. Толькі пад восень перабраліся ў двапакойчыкі, дзе і жылі, пакуль не купілі ка-валка зямлі і не пачалі будаваць сваю хату ў1952 годзе.

Адзін з пакойчыкаў, тры на тры мэтры, быўнашай сталовай, заўсёды поўнай сяброў, і пра-цоўняй, дзе дзеці рабілі вечарамі школьныя за-даньні, а тата даваў лекцыі матэматыкі дыфізыкі хлопцам, якія стараліся прадаўжацьнавуку, перарваную вайною. Гэта была такса-ма спальня бацькоў. Другі пакойчык такой жаплошчы быў спальняй дзяцей і кухняй. Тамстаяла і маміна швейная машына, на якой янастаралася падзарабіць пару грошаў, бо тата за-рабляў вельмі мала ў маленькім атэлье, дзе ра-мантаваў маторы.

У тыя гады выспа Ля Гранд Жат была мес-цам, дзе жылі бедныя эмігранты. Дзіўна, алесёньня гэта адзін з найбольш прэстыжных раё-наў Парыжу. Зусім нядаўна тут набыў кватэрупрэзыдэнт Францыі Сарказі.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡30 31

Я павінна быць найлепшай вучаніцайЗ братам адразу пачалі хадзіць у пачатковую

школу, за два кварталы ад нашай вуліцы, хацяя ўжо тады здала экзамэн у сярэднюю школу ўДаніі. Але ж трэба было неяк навучыцца фран-цускай мове. Пасьля перайшлі — Лёнік у тэх-нічную школу ў Сюрэн, а я ў гімназію для дзяў-чат у Нёі. Гэта была прыватная школа, бо ў Нёітады не існавала сярэдняй публічнай школыдля дзяўчат. Каб атрымаць для мяне нейкуюпалёгку з аплатай, тата з спадаром Рыдлеўскіммусілі паабяцаць, што я ня толькі здам экзамэ-ны, але і буду найлепшай вучаніцай, прыкла-дам для іншых дзяўчатак. Шмат я наперайма-лася падчас наступных сямі гадоў, каб хацябыць на вышыні ды ня страціць стыпэндыі.

У сярэдняй школе я заўсёды мела шмат сяб-ровак, зь некаторымі яшчэ цяпер сябрую.Іншыя перадусім цанілі тое, што я добра вучы-лася ды магла ім памагчы. Часта запрашалідахаты на абед. Жылі яны ўсе ў цудоўных да-мах, да стала падавалі служанкі. Але ніколі мнене прыйшло ў галаву параўнаць іхныя ўмовыжыцьця з нашымі. Ніколі не ўважала сябе гор-шай ці бяднейшай за іх. Наадварот, жыцьцёнашае было нашмат цікавейшае.

Капліца пад Сэн-СюльпісКожную нядзелю сям’ёй мы езьдзілі на служ-

бу да айца Льва Гарошкі, у капліцы пад кась-цёлам Сэн-Сюльпіс. Там звычайна зьбіраласяшмат людзей, ня толькі ўніятаў, якіх было ўПарыжы вельмі мала, але і праваслаўных, ікаталікоў. Веравызнаньне нас не разьдзяляла,зьяжджаліся мы ўсе, таму што служба была бе-ларуская. Ніна і Вера зь сям’і Дышлюкоў вель-

мі прыгожа сьпявалі падчас службаў. Калі пер-шы раз прыйшлі ў капліцу і пачалі сьпяваць,не папярэдзіўшы айца Льва, дык ён ледзь несамлеў, а ўсе прысутныя былі захопленыя.

Пасьля службы звычайна ўсе разам накі-роўваліся ў бок мэтро «Сэўр-Бабілён», пасьлячаго наша сям’я ішла пешкі ў нейкі музэй —найчасьцей Люўр, дзе праводзіла рэшту дня.Часам арганізоўвалі экскурсіі па Парыжы ра-зам зь іншымі суродзічамі. Часта ішлі дахатыпа Элізэйскіх палях, захапляючыся па дарозепаркам Цюільры, пляцам Канкорд, Гран Пале,Трыюмфальнай аркай ды іншымі слаўнымімясьцінамі Парыжу.

Вучуся граць на піянінаЗ братам Лявонам езьдзілі на курсы беларус-

кай мовы да спадарыні Абрамчык і на курсырэлігіі да айца Льва. Я таксама вучылася грацьна піяніна ў старэнькай настаўніцы ў Аржан-тэй. Трэба было аўтобусам гадзіну ехаць туды ігадзіну назад, дый задавальненьня ад піянінабыло мала, бо не было на чым практыкавацца.Але ў Даніі і Лёнік і я вучыліся граць два гады,бацькі прыкладалі вялікія намаганьні, каб дацьнам гэтую магчымасьць, таму думалася, штонеяк трэба прадаўжаць. Толькі як пайшла ўгімназію, перастала езьдзіць у Аржантэй, бозашмат гэта займала часу. Яшчэ цяпер з удзяч-насьцю прыпамінаю ўсё, што бацькі зрабілі, кабдзецям даць магчымасьць «людзьмі стацца»…

Я выбіраю замежныя мовыУ Францыі я здабыла вышэйшую адукацыю.

Спачатку год правучылася ў Вышэйшай мас-тацкай школе, а пасьля перайшла ў Сарбону,

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡32 33

на гуманітарны факультэт. Выбрала мовы —ангельскую і скандынаўскія.

Сарбона тады яшчэ мясьцілася ў гістарыч-ным будынку XVІІ стагодзьдзя. Будынак длятысяч студэнтаў, якія там вучыліся, быў зацес-ны. На лекцыі трэба было прыходзіць загадзя істанавіцца ў чаргу ля дзьвярэй аўдыторыі, кабзахапіць сядзячае месца. Калі ў бібліятэцы небыло месца, то студэнты між лекцыямі ішлівучыцца ў бліжэйшыя кавярні.

Мая асабістая сытуацыя была яшчэ большскладанай, бо я, як чужынка, ня мела права настыпэндыю. Жыла ў бацькоў, тры гадзіны кож-ны дзень марнавала на транспарт. Каб аплач-ваць цягнік і выдаткі на навуку, летам, а так-сама ў суботы і нядзелі я працавала ў краме су-вэніраў, дзе і практыкавалася ў мовах. Але па-драбязна пра Сарбону — крыху пазьней.

У Францыі я пражыла адзінаццаць гадоў, па-куль ня выйшла замуж і не перабралася ў Мад-рыд. Бацькі мае жылі там да канца свайгожыцьця — тата памёр у 1977 годзе, мама ў1994-м. Да канца жыцьця яны так і не прыняліфранцускага грамадзянства. Да канца жыцьцяня трацілі надзеі вярнуцца дадому… Цяпер убацькоўскай хаце жыве мой брат Лёнік зьсям’ёй.

Будынак у сквэры МанталёнГалоўным месцам спатканьня для беларусаў

у Парыжы быў прафсаюзны будынак Францус-кай канфэдэрацыі хрысьціянскіх работнікаў, усквэры Манталён. Там адбываліся і выставы, ізборкі, і ўрачыстыя сьвяткаваньні нашай гра-мады.

Першы раз мы туды прыехалі ў 1948 годзе

— здаецца, на сьвяткаваньне праваслаўнагаВялікадня. Было там шмат людзей, і памятаю,што спаткалі нас з кветкамі. Перадаў іх АрсеньМонід. Быў там і Міхась Наўмовіч, які тады ву-чыўся ў Вышэйшай мастацкай школе, і пэўнаж, усе іншыя беларускія парыжане. Хоць мыіх тады яшчэ ня ведалі, вельмі было прыемна ўвялікай беларускай сям’і.

Прамовы Міколы АбрамчыкаНа наступным спатканьні тата расказаў пра

наша жыцьцё ў Даніі. Памятаю, як прыгожа га-варыў. Між іншым, таксама заўсёды захапля-лася выступленьнямі Міколы Абрамчыка, якібыў выдатным прамоўцам. Слухалі яго пасьлякожнага ягонага падарожжа па сьвеце, у тымліку і ў далёкую Амэрыку. Яшчэ цяпер памя-таю, як ён расказваў, як хутка амэрыканцыбудуюць дамы, ды дзівіўся аб’ёмам амэры-канскіх газэтаў.

У прафсаюзным доме сьвяткавалі мы кожныгод 25 Сакавіка і адзначалі Слуцкае паўстань-не. Пасьля дакладу на тэму дня быў звычайнаканцэрт, выступалі зь вершамі, сьпяваў ВіктарЖаўняровіч. Падросшы, я часам вяла гэтыясьвяткаваньні.

У Нёі мы вышылі шмат народных касьцю-маў. Вышывалі іх для студэнтаў у Лювэне, длясябе, для паказу на міжнародных выставах.Ініцыятыва была Ніны Абрамчык, я малявалаўзоры, вышывалі мама, Ніна, Валя Кавалеў-ская і я. Шмат гадоў пасьля пабачыла ў Кана-дзе вышываную кашулю з узорам, які я былапрыдумала ў свае дванаццаць гадоў у Парыжы.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡34 35

Баль у вэтэранаўЗ айцом Львом хадзілі на кангрэсы, дзе трэ-

ба было трымаць беларускі сьцяг, а часам і пра-мовіць пару словаў па-француску. АднойчыМіхасю Наўмовічу трэба было пайсьці на збор-ку Міжнароднай асацыяцыі вэтэранаў, якая ар-ганізавала супольны баль. Міхась быў заняты іпапрасіў, каб пайшла я. Было даволі камічнабачыць на паседжаньні сівых вэтэранаў шас-наццацігадовае дзяўчо… Але адбыла павін-насьць, і беларусы ўзялі ўдзел у імпрэзе. Я ўжоведала добра францускую мову, і даводзіласярабіць даволі шмат рэчаў, якія звычайна ўтакім веку ня робяцца. Прыкладам, запаўнялапросьбы на выезд у Амэрыку ці Канаду і падат-ковыя дэклярацыі, вадзіла новапрыехалых угарадзкі камісарыят рэгістравацца, а камубыло трэба — да лекара ці ў шпіталь. Не магусказаць, што рабіла гэта зь вялікай прыемнась-цю, але тады не было прынята адмаўляць каму-колечы ў помачы.

Першае спатканьне зь Янкам СурвіламАдным з найбольш прыемных успамінаў з

таго часу быў Усясьветны зьезд беларускайэміграцыі, які адбыўся ў кастрычніку 1948 годуў Парыжы. Прыемны ўспамін, бо на гэтымзьезьдзе я ўпершыню пабачыла майго будуча-га мужа, Янку Сурвілу. Зьехалася тады бела-руская дзейная эміграцыя зь Нямеччыны,Англіі, Бэльгіі, Францыі. Гэта было яшчэ пе-рад масавым выездам беларусаў за акіян.

Я прышпільвала людзям беларускія сьцяж-кі, а яны мне за гэта клалі на талерку некалькіфранкаў на аплату выдаткаў, зьвязаных зь зьез-дам. Кожны нахіляўся, я яму прышпільвала

сьцяжок, пасьля чаго, усьміхнуўшыся, ішоўзнаёміцца зь іншымі дэлегатамі.

А тут прыходзіць малады чалавек і кладземне за сьцяжок штось каля месячнай зарплатымайго таты. Калі я гэта ўбачыла, пабегла за ім,каб сказаць, што ён, відаць, памыліўся, — бо жніхто іншы столькі на талерку ня клаў. А ёнкажа: не, не памыліўся. Безумоўна, такой шчо-драсьці я не магла забыцца, і калі Янка праз годпераехаў з Мэцу, дзе ён тады працаваў, у Па-рыж, я на яго ўжо глядзела з асаблівым захап-леньнем.

Тата робіць маркі БНРЗьезд беларускай эміграцыі — адзін з пры-

кладаў вельмі актыўнага беларускага жыцьцяў тыя гады ў Парыжы. Айцец Леў Гарошка вы-даваў рэлігійны часопіс «Божым шляхам».Міхась Наўмовіч зь Януком Філістовічам і,крыху пазьней, з Аўгенем Кавалеўскім выда-валі рататарам часопіс «Моладзь». Янка Сур-віла выдаваў, таксама рататарам, БюлетэньУсясьветнага аб’яднаньня беларускай эмігра-цыі. Выдалі беларускі каляндар, тата маляваўсэрыю марак БНР.

Газэта «За волю»Аднак адчувалася, што патрэбная сапраўд-

ная газэта. Беручы пад увагу нашыя ўмовыжыцьця, цяжка сабе ўявіць, дзе браліся на ўсёгэта сілы. Раптоўна ўзяліся мы езьдзіць па дру-карнях (пераважна езьдзіў тата, а мяне браў зсабою, бо трэба было перакладчыцу), па фабры-ках, дзе вылівалі з волава літары ды рабілі прэ-сы. Пачалі лічыць, колькі кожнай літары трэ-ба, каб надрукаваць беларускі тэкст, зьбіраць

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡36 37

грошы, каб усё гэта закупіць. Нарэшце пачалапрацаваць беларуская друкарня на вуліцы дэГравіе, 65. Платным друкаром стаўся МіколаЛысуха. Набіраў ён па літарцы газэту «Заволю», якая тады пачала выходзіць.

Тата і пісаў, і рэдагаваў, і рабіў карэктуру, ірассылаў газэту, і зьбіраў на яе сродкі. Най-больш грошай даваў, праўда, сам. Мама тым-часам езьдзіла ранічкаю на Галі, вялізарны ста-ры рынак у цэнтры (той самы, якому Э. Заляпрысьвяціў раман «Чэрава Парыжу» і які пазь-ней разбурылі), каб таньней купіць бульбы, се-лядцоў ды сьвіных ножак — бо ж трэба былопракарміць сям’ю.

Газэта перастала выходзіць праз паўтарагоду, калі Лысуха адмовіўся яе набіраць за гро-шы, якія грамада магла яму плаціць. А большгрошай цяжка было сабраць — магчыма, таму,што людзі пачалі ўжо выяжджаць у Амэрыку.

å¥ÍÓ· Ä·‡Ï˜˚Í

Жук-Грышкевіч і Сажыч. — Мандатад Васіля Захаркі. — Сустрэчы ў Даніі. —Заснаваньне Радыё «Вызваленьне». —Старшынёўства ў «Парыскім блёку». —Самаахвярная праца

Жук-Грышкевіч і СажычЯ мела прыемнасьць і гонар асабіста ведаць

трох старшыняў Рады БНР — Міколу Абрам-чыка, Вінцука Жук-Грышкевіча і Язэпа Сажы-ча. (Дарэчы, да гэтага часу пасада кіраўнікаРады БНР у розных крыніцах пішацца па-роз-наму — часам прэзыдэнт, а часам старшыня.У цяперашнім Статуце ўжываецца назва «стар-шыня», але пры перакладзе на іншыя мовы —прэзыдэнт.)

Кожны зь іх быў змагаром за незалежнасьцьБеларусі, за сувэрэннасьць беларускай дзяржа-вы, за волю і дабрабыт беларускага народу.Кожны зь іх, аднак, розьніўся ад сваіх папя-рэднікаў — як сваім палітычным думаньнем,так і асабістымі зацікаўленьнямі.

Пра Вінцэнта Жук-Грышкевіча, які ўзяў насябе адказнасьць давесьці да парадку ўнутра-ныя структуры Рады БНР, мы ведаем шмат дзя-куючы зьмястоўнай працы пра яго жыцьцё яго-най жонкі Раісы Жук-Грышкевіч.

Доктара Сажыча ў Беларусі шмат хто суст-ракаў падчас Адраджэньня пачатку дзевянос-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡38 39

тых гадоў: старшыня Рады БНР браў удзел усьвяткаваньні 75-х угодкаў БНР у 1993 годзе ўМенску. На ўрачыстым пасяджэньні ў заліфілярмоніі разам зь ім быў тагачасны афіцый-ны кіраўнік Беларусі, старшыня ВярхоўнагаСавету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.Язэп Сажыч жыў надзеяй, што зможа нарэшцеперадаць паўнамоцтвы Рады БНР вольнаму бе-ларускаму парлямэнту ў Менску. Але да гэтагане дайшло, бо парлямэнт, як і ўрад, заставалісяпракамуністычнымі, а незалежнасьць Беларусіне была гарантаваная (пры гэтым, мушу ска-заць, урад Кебіча рабіў намаганьні, каб РадаБНР перадала свае паўнамоцтвы).

Мандат ад Васіля ЗахаркіПра Міколу Абрамчыка ў Беларусі калі і ве-

даюць, дык толькі хлусьню, якая публікавала-ся пра яго ў БССР. Таму раскажу пра гэтага вы-датнага дыплямата, палітыка і чалавека.

Мікола Абрамчык быў трэцім старшынёмРады БНР на выгнаньні. Мандат яму перадаўперад сьмерцю Васіль Захарка ў 1943 годзе.Тады, безумоўна, не было магчымасьці склі-каць сэсію Рады БНР, каб выбраць новага стар-шыню Рады. Зрабіў гэта Мікола Абрамчык усьнежні 1947 году. Там яго пераабралі, і быў ёнстаршынём Рады аж да свае сьмерці ў 1970 го-дзе.

Жылі Абрамчыкі ў Парыжы, на вуліцыдэ Гравіе, 65, пакуль не перабраліся ў прадмесь-це Парыжу Вільпэнт. У тым памяшканьні былоі Згуртаваньне беларусаў Францыі «Хаўрус»,выдавалася там газэта «За волю». Калі ката-ліцкі касьцёл купіў яго для беларускага ўніяц-кага сьвятара айца Льва Гарошкі, мясьцілася

там і ягоная бібліятэка, і беларуская каплічка,у якой пазьней адпраўляў беларускія багаслуж-бы для беларусаў у Францыі айцец АляксандарНадсан. Гэтая маленькая беларуская мясьцінаў Парыжы, якая зьвязаная з выбітнымі бела-русамі і лёсавызначальнымі для дыяспары па-дзеямі, цяпер, калі я пішу гэтыя радкі, прада-ецца. На жаль, цяперашнія ўлады РэспублікіБеларусь у ёй не зацікаўленыя. Ня ведаю, цізможа купіць яе наша эміграцыя.

Сустрэчы ў ДанііМіколу Абрамчыка я першы раз пабачыла,

калі ён прыехаў у Данію дапамагчы беларускайграмадзе ў гэтай краіне змагацца супраць мас-коўскіх намаганьняў вярнуць на «радзіму»шматлікіх уцекачоў з Усходняе Беларусі — гэтазначыць зь перадваеннага Савецкага Саюзу.Людзі гэтыя рызыкавалі жыцьцём, каб вырвац-ца зь вялізарнага канцлягеру, якім для ўсіх насбыла расейская імпэрыя, а іх хацелі прымусамвярнуць. Расейцы, якімі ніхто не апекаваўся,неаднойчы «вызваляліся» ад прымусовага вяр-таньня ў СССР самагубствам. Балтамі, белару-самі, украінцамі апекаваліся іх суайчыньнікі,якія, дзеля іхнага несавецкага грамадзянстваперад вайной, не падпадалі пад дамову між Са-вецкім Cаюзам і яго заходнімі саюзьнікамі ўсправе прымусовага вяртаньня савецкіх гра-мадзянаў.

Прэзыдэнт Абрамчык прыяжджаў у Даніюнекалькі разоў. Спыняўся ён звычайна ў нас.Быў гэта чалавек інтэлігентны і адукаваны,што праяўлялася ў паводзінах і выглядзе. Ягоўсе паважалі. Я яго тады папрасіла, каб напісаўмне пару словаў у маю кніжачку аўтографаў,

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡40 41

якія былі вельмі модныя ў той час. Дагэтульмаю тыя словы, якімі і цяпер ганаруся. Гучацьяны вось так:

Маленькай, але бравай беларусцы,Івонцы Шыманец,што так моцна змагаецца за сваюбеларускасьць,на ўспамін аб спатканьні ў Капэнгазе.ад М. Абрамчыка27 лістап. 1947Капэнгага.Прыехаўшы ў Францыю, мы часта бачыліся

з Абрамчыкамі. Добра памятаю ў канцы 1948году Ўсясьветны зьезд беларускай эміграцыі.Арганізавалі яго Мікола Абрамчык, ЛявонРыдлеўскі і Ўладзімер Шыманец. Тады я пер-шы раз бачыла Вінцука Жук-Грышкевіча, атаксама будучага Архіяпіскапа Беларускайаўтакефальнай праваслаўнай царквы Васіля(Тамашчыка) і майго будучага мужа ЯнкуСурвілу.

Заснаваньне Радыё «Вызваленьне»Калі Абрамчыкі перабраліся з Парыжу ў вё-

ску, запрасілі брата і мяне да сябе на адпачы-нак. У тым часе, аднак, прэзыдэнт Абрамчыкбыў найчасьцей пры сваім працоўным стале.Хутка пасьля гэтага паехаў першы раз у Злуча-ныя Штаты. Звычайна, калі не было яго на на-шых зборках (я часта там зьяўлялася), дык быўён за мяжой. Калі прыяжджаў назад менавіта зАмэрыкі, зьбіралася ўся наша грамада, каб па-чуць ягоную справаздачу з падарожжа. Длямяне было гэта заўсёды вельмі цікава, бо ж Амэ-рыка была ў маім дзіцячым уяўленьні нечымпоўнасьцю недасягальным.

Ад 1954 году езьдзіў прэзыдэнт Абрамчык да-волі часта ў Мюнхэн, дзе дзякуючы ягоным ста-раньням пачала дзейнічаць Беларуская служ-ба Радыё «Вызваленьне», цяперашняй «Свабо-ды».

Старшынёўства ў «Парыскім блёку»Увесь гэты час прэзыдэнт Абрамчык адыгры-

ваў вялікую — кіроўную — ролю і ў сувязяхміж дыяспарамі паняволеных народаў СССР.Ён быў вельмі тактоўны і цярплівы чалавек,меў павагу і давер людзей, якія спрачаліся абоварагавалі між сабой. Такт і цярплівасьць за-бясьпечылі яму і старшынёўства ў «Парыскімблёку», дзе згуртаваліся лідэры нерасейскіхдыяспараў. Яны супольна баранілі інтарэсынерасейскіх народаў і іхнае змаганьне за неза-лежнасьць пасьля прадбачанага развалу расей-скай імпэрыі, якою быў Савецкі Саюз.

Замежная палітыка была прыярытэтам дляМіколы Абрамчыка. І з усіх старшыняў Радыён найболей зрабіў у гэтым кірунку.

У вялікай меры дзякуючы аўтарытэту Міко-лы Абрамчыка паўсталі і беларускія радыёпе-радачы Гішпанскага нацыянальнага радыё. Кабня ён, беларуская грамада не ўзялася б іх фінан-саваць. А без дапамогі беларускага грамадзтварэдактарам не было б за што жыць у Мадрыдзе,вяшчаючы на Беларусь, бо Гішпанія забясьпеч-вала толькі тэхнічныя сродкі для вяшчаньня.

Самаахвярная працаМушу тут заўважыць, што рабіў Мікола Аб-

рамчык усю гэтую працу ў надзвычай цяжкіхумовах. Ніякіх прыбыткаў з працы ня меў. Кабпражыць, мусіў таксама разьлічваць на пад-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡42 43

трымку нашага грамадзтва. Пакрысе з здабы-тых старых матэрыялаў будаваў сабе малень-кую хату для жонкі і маленькага сына Альгер-да.

Перадчасная ягоная сьмерць ад цяжкое хва-робы была вялікім ударам для беларусаў усягосьвету. Зьехаліся на паховіны ў Парыж су-родзічы з суседніх краінаў, з Амэрыкі, з Кана-ды. Усе адчувалі, што адышоў вялікі беларускіпатрыёт і дзяржаўны муж. У БССР адплаціліяму за гэта абразьлівымі мянушкамі й зьня-важлівымі абвінавачаньнямі.

üÍ ·Â·ÛÒ˚ ·Û‰‡‚‡Î¥ ‰‡Ï˚

Ÿ è‡˚Ê˚

Нам падвышаюць плату за жыльлё. —Набываем кавалачак зямлі ў Сартрувілі. —Першы паверх сваімі рукамі. — Два гадыў адным пакоі. — Татаў досьвед і талака

Нам падвышаюць плату за жыльлёЯк я ўжо апавядала, па прыезьдзе ў Фран-

цыю наша сям’я пасялілася ў двух маленькіхпакойчыках у старым перадваенным гатэлі, навысьпе, дзе жылі ўжо некалькі беларусаў. Мес-ца было цудоўнае — над ракой Сэнай, спакой-ная вулічка, магчымасьць вучыцца, седзячынад ракой ды гледзячы на прыгожыя парыскіязахады сонца ды «пэнішы», ці баржы, якія па-вольна плылі па рацэ.

Але памяшканьне нашае, хоць і таннае, зна-ходзілася ў вельмі няякаснай прыбудове да га-тэлю. Зімой вецер веяў праз шчыліны ў дзьве-ры і вокны, кухарыла мама ў адным з пакой-чыкаў, дзе дзеці спалі, адзіны даступны кран(безумоўна, толькі з халоднай вадой) знахо-дзіўся на іншым паверсе. Але тады ўсё здава-лася нармальным — тата паблізу працаваў і быўмоцна заняты грамадзкімі справамі, мама ста-ралася як найтаньней нас пракарміць, каб як-небудзь заашчадзіць пару франкаў. Гэтыяфранкі нам моцна прыдаліся праз колькі гадоў.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡44 45

Рэч у тым, што ў 1952 годзе гаспадар выра-шыў падвоіць плату за памяшканьне, а плаціцьстолькі мы не маглі. Тата пачаў шукаць выйсь-це. Са мной у ролі перакладчыцы аб’ехаў усеваколіцы Парыжу з надзеяй, што знойдземіншае жытло. На жаль, тады яшчэ Францыятолькі пачынала адбудоўвацца пасьля вайны, іпамяшканьняў папросту не было.

Набываем кавалачак зямлі ў СартрувіліТады ўзяліся глядзець, ці можна штосьці

купіць. Хутка агледзелі, што і на гэта ў нас небыло магчымасьцяў, бо пра пазычку беднымэмігрантам у Францыі і гаворкі не было. Адзінывыхад — купляць кавалак зямлі за горадам і бу-даваць.

Тата тады быў зьмяніў працу, і каля ягонайфабрыкі, на поўнач ад Манмартру, будавалісявялікія дамы. Кожны дзень падчас абеду ёнхадзіў на будоўлю і глядзеў, як людзі працу-юць. Прафэсійны плян, каб атрымаць дазвол адгораду на будоўлю дому, ён як інжынэр могзрабіць сам.

Дзесь улетку 1952 году мы знайшлі кусочакзямлі ў мястэчку Сартрувіль, якое знаходзіццаза дванаццаць кілямэтраў на паўночны захад адмяжы Парыжу. На жаль, мама назьбіралатолькі палову сумы, каб яго купіць. Трэба былознайсьці кампаньёна на другую палову. Паабя-цаўшы аднаму чалавеку, што тата зробіць ямуплян і дапаможа будаваць, вырашылі і гэтуюпраблему.

Плян хаты, які адпавядаў усім патрабавань-ням, горад прыняў бязь цяжкасьцяў. Паколькігрошай не было, тата вырашыў будаваць эта-памі двухпавярховы дом, бо ўчастак быў пась-

ля падзелу даволі вузкі. Спачатку тата паста-навіў падрыхтаваць адзін пакой, куды можнабыло б адразу перабрацца. А за грошы, зааш-чаджаныя на кватэры, кожныя два тыдні мож-на было б купляць будаўнічыя матэрыялы —цэмэнт, пясок, цэглу, жалеза, а пазьней вокны,дзьверы, падлогу і гэтак далей, і памаленькусям’ёй будаваць. Толькі калі трэба было залі-ваць дах ды падлогу між паверхамі, рабілі гэтаталакой — разам зь сябрамі-беларусамі, якіяпрыехалі з намі з Даніі.

Першы паверх сваімі рукаміЯшчэ цяпер памятаю дакладна, як гэта ўсё

рабілася. Як мы мяшалі цэмэнт зь пяском, якрабілі цагліны, як тата іх клаў, як мы з братамзьвязвалі жалезныя драбінкі для бэтону… Ад-ным з маіх заданьняў было езьдзіць у Сарт-рувіль чацьвяргамі, калі не было школы, дыпрымаць купленыя матэрыялы — бо ж тата ся-род тыдня працаваў. Толькі калі прыйшлі та-тавы канікулы, паставілі палатку і там ужожылі, пакуль не пабудавалі сьценаў першагапакою нашай хаты.

Два гады ў адным пакоіПерабраліся мы перад зімой у няскончаны

яшчэ пакой. Не было электрычнасьці — трэбабыло вучыцца пры газьніцы, не было вады.Крыху пазьней тата купіў вялікі кантэйнэр,паставіў яго на даху і напаўняў яго вадою зьіншай вуліцы, бо на нашай тады яшчэ вады небыло. Жылі мы ў гэтым адным пакоі (чатырына пяць мэтраў) два гады. Тата за хатай пабуда-ваў хлеўчык, дзе гадавалі курэй, трусоў, качак.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡46 47

Таксама быў невялічкі агарод, там пасадзілібульбу і таматы.

З грашыма было вельмі цяжка, бо ж і брат ія вучыліся. Праўда, мы падзараблялі на сваештодзённыя выдаткі. Я давала лекцыі дзецям.У 1953 годзе ўлетку займалася пару тыдняў здвума малымі хлопчыкамі з Амэрыкі, якіхбацькі прывезьлі ў Парыж, але ня мелі часу імізаймацца. Памятаю, зь якой радасьцю аддалазаробленыя грошы тату на цэглу.

Хату скончылі ў 1956 годзе — увесь дом па-будавалі самі. Адзіная пазыка, якую мелі, быўкошт увядзеньня электрычнасьці. Грошы наэлектрыку пазычылі нам цудоўныя нашыя ся-бры, спадарства Баркоўскія (ён беларус, янафранцужанка), калі горад правёў электрыч-насьць на нашай вуліцы і сталася яна большдаступнай. Атынкавалі хату крыху пазьней.У 1959 годзе, калі я выходзіла замуж, была гэтанайпрыгажэйшая хата на нашай — вельмідаўгой — сартрувільскай вуліцы.

Татаў досьвед і талакаАле дасьведчаньне нашае з будоўляй (пры-

намсі, татава) на гэтым ня скончылася. Калі на-шыя суродзічы пабачылі, што задума пабуда-ваць свой дом усё ж не была віламі па вадзе піса-ная, пачалі цікавіцца, як пабудаваць дамы сабе.

Першаму тата зрабіў плян Міхасю Наўмо-вічу, які быў купіў кавалачак зямлі ў Вільпэнт,у суседзтве Абрамчыкаў. Міхась пазьней пабу-даваў сабе яшчэ два дамы, адзін у горах, а другінад морам. Неаднойчы прыгадваў, што адва-жыўся гэта рабіць дзякуючы тату. Два наступ-ныя дамы пабудавалі дзьве беларускія сям’і ўвёсцы Вэр-ле-Гран. Тата ўсім рабіў пляны, тлу-

мачыў, як будаваць, і езьдзіў зь Лёнікам дапа-магаць, калі патрэбная была талака. Пабуда-валі таксама дамы каля Парыжу паводле тата-вых плянаў (якія ён заўсёды рабіў бясплатна,па-сяброўску) Емільянчыкі, Хоміч, Забаўскіяі шмат іншых.

У сартрувільскім доме тата з мамай жылі даканца жыцьця. Там цяпер жыве брат з жонкаю.Гасьцілі там сотні суродзічаў з усяго сьвету.Многае згадваю, калі часам начую цяпер у маімпакойчыку, які мне збудаваў тата. Брат дабу-даваў яшчэ адзін паверх для сваёй сям’і, пакульжылі бацькі. Нядаўна дадаў вэранду. Выглядаедом прыгожа і праз паўстагодзьдзя пасьля бу-доўлі.

Тата казаў, што дом гэты быў найбольшымягоным дасягненьнем. А зрабіў ён у жыцьцівельмі шмат.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡48 49

뇷Ó̇

Знакаміты ўнівэрсытэт. — У аўдыторыяхне хапае месцаў. — Дыскусіі ў кавярнях. —Зарабляю на навуку. — Альбэр Камю на іспыце

Знакаміты ўнівэрсытэтПрыехаўшы ў Новы Сьвет, я ўпершыню зра-

зумела, у якім слаўным унівэрсытэце я вучы-лася. Раней я фактычна не ўяўляла, што слова«Сарбона» сапраўды магло дапамагчы здабыцьпрацу або павышэньне.

У мае студэнцкія гады было ў Парыжы шматспэцыялізаваных вышэйшых школаў і асобныхвышэйшых установаў, як, прыкладам, Мэдыч-ная школа, Школа палітычных навук, Мастац-кая школа. Але дзяржаўным унівэрсытэтам уфранцускай сталіцы была Сарбона.

Мясьцілася яна ў будынку, пабудаваным уXVІІ стагодзьдзі, які займаў цэлы квартал налевым баку Сэны, і вучылася тады каля двац-цаці тысяч студэнтаў. Хоць і вельмі прыемнабыло наведваць выдатныя курсы выдатных вы-кладчыкаў, умовы, у якіх прыходзілася вучыц-ца, былі тады надзвычай дрэнныя.

У аўдыторыях не хапае месцаўЗалі былі заўсёды напоўненыя, студэнты ся-

дзелі на падлозе і часам слухалі лекцыі ў калі-дорах. Толькі прыйшоўшы як найменш за паў-гадзіны перад лекцыяй, можна было знайсьцімесца ў амфітэатрах «Дэкарт» або «Рышэльё».

Але нават і прыйшоўшы загадзя, трэба былозмагацца, каб улезьці ў залю (дзьверы чамусьціадчынялі ў апошні момант). Цяпер, калі Па-рыскі ўнівэрсытэт налічвае не адзін, а дзясятаккампусаў, сытуацыя моцна зьмянілася. Праў-да, і студэнтаў цяпер нашмат болей.

А ў той час не хапала месца ня толькі ў амфі-тэатрах, але і ў бібліятэках. Раніцою бібліятэкібылі перапоўненыя — трэба было шукаць інша-га месца, каб не марнаваць часу між лекцыямі.І таму ўсе кавярні вакол Сарбоны займалі сту-дэнты.

Дыскусіі ў кавярняхЯ праводзіла ўвесь вольны час, прынамсі

зімой, у кафэ на вуліцы Траншэ, каля Люксэм-бурскага палацу. Там мы зьбіраліся зь сябрамі,пісалі нашыя эсэ і гадзінамі вырашалі прабле-мы сьвету, ад Альжырскай вайны да фэмінізмуСымоны дэ Бавуар, ад апошняга фільму Шаб-роля ці Брыжыт Бардо да Рымскага трактатуды будучыні Эўропы. Дыскусіі гэтыя нас пры-мушалі думаць і адпаведна выкладаць гэтыядумкі. Я вось ня ведаю, ці ня там я найболей«вырабілася» падчас маіх студэнцкіх гадоў.Што несумненна — выпіла шмат кавы і нады-халася цыгарэтнага дыму…

Вясною ідэальным месцам для навукі, а пе-радусім для падрыхтоўкі да экзамэнаў, быўЛюксэмбурскі парк. З маёй добрай сяброўкайФрансуазай Навіян мы асабліва любілі вучыц-ца ў цені старых плятанаў каля фантану Мэ-дысі. Яшчэ цяпер, калі вяртаюся ў Парыж,люблю пасядзець каля гэтага фантану.

Елі мы ў студэнцкіх сталоўках, але яны так-сама былі замалыя. Заўсёды нехта стаяў з пад-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡50 51

Z

носам над тваёй галавой — чакаў, каб заняцьмесца. Расслабіцца ў такіх умовах, безумоўна,было немагчыма. Затое каву пасьля пілі спакой-на, зноў у нейкай кавярні. Чалавек да ўсягопрывыкае, і гэты даволі цяжкі спосаб жыцьцяздаваўся нам нармальным.

Адбірала ў нас шмат часу праца, якую пры-ходзілася рабіць летам, суботамі і нядзелямі,каб пакрыць выдаткі, зьвязаныя з студэнцкайштодзёншчынай. Навука была амаль бясплат-ная, але трэба было здабыць кнігі, кожны дзеньзаехаць ва ўнівэрсытэт цягніком і аўтобусам,заплаціць за абед і за шматлікія кавы, якія мыпілі. Наняць пакойчык дзесьці ў паддашшы, якгэта рабілі многія студэнты, я ня мела магчы-масьці. Кожны дзень марнавала тры гадзіны наязду. З гэтага мела толькі адну прыемнасьць —калі аўтобусам ехала з станцыі «Сэн-Лязар» уСарбону, праз самы цэнтар Парыжу. Раніцайзнаходзіла звычайна месца, каб сесьці й нагле-дзецца на прыгаство сьвятла і колераў. Назадехаць у перапоўненым аўтобусе, а пасьля ўцягніку было, на жаль, менш цікава.

Зарабляю на навукуЗ крамы сувэніраў, дзе мы зь сяброўкай

Франсуазай працавалі каля катэдры Нотрэ-Дам, захавала я безьліч цудоўных успамінаў.Практыкаваліся там у розных мовах з турыс-тамі з усяго сьвету, якія, каб пагутарыць з «па-рыжанкамі», куплялі ў нас усё, што нам хаце-лася ім прадаць. Памятаю, у першы дзень пра-цы прадалі мы турыстам усё стар’ё, што на-зьбіралася ў краме. Нас моцна цаніў за гэта га-спадар, і зарплата была добрая. Працавалі мытам да канца навукі, але гэта адбірала ў нас

шмат часу. Затое за заробленыя грошы Фран-суаза, якая вучылася на факультэце гісторыі,езьдзіла ў Грэцыю, а мне ўдалося правесьціпаўтара месяца ў Оксфардзе, дзе вывучала адзінз прадметаў курсу «Etudes anglaіses» — гісто-рыю школьніцтва ў Вялікабрытаніі. Іншыміпрадметамі гэтага курсу былі палітычная гісто-рыя Вялікабрытаніі, гісторыя брытанскага ма-стацтва, гісторыя працоўнага руху ў Вяліка-брытаніі.

Альбэр Камю на іспыцеАбавязковым курсам была і філялёгія (пачы-

наючы ад германскіх моваў да цяперашняй ан-гельскай граматыкі). Мусілі перакладаць літа-ратурныя тэксты ў абодва бакі. На экзамэне пе-ракладу з францускай на ангельскую мовупрыйшлося мне перакладаць бяз слоўніка адноз апісаньняў прыроды ў кнізе Камю «Чума».Цяпер, пасьля дваццаці сямі гадоў практыкі,не ўяўляю сабе, як я магла гэта зрабіць. Курслітаратуры ўключаў, апрача гісторыі літарату-ры, дэталёвае вывучэньне твораў некалькіхаўтараў (Шэксьпір, Мілтан, Конгрыў, Тэкерэй,Джэйн Остын, Конрад). На экзамэне францус-кай літаратуры выпала мне тэорыя паэзіі ПоляВалеры.

Найболей любіла я, аднак, курсы сканды-наўскіх моваў. Праходзілі яны ў іншым будын-ку, месца там было шмат, студэнтаў мала, ды ямела вялікую перавагу перад студэнтамі й на-ват прафэсарам, які захапляўся маім веданьнемдацкай мовы. Моцна ўгаворваў мяне працяг-ваць навуку ў гэтай галіне, але я мела іншыяпляны — сьпяшалася скончыць навучаньне, боў Гішпаніі чакаў мяне Янка.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡52 53

åÓÈ è‡˚Ê

На Манмартры. — Правы бераг і Ле-Марэ. —Левы бераг і Лацінскі квартал. — Тэрасыў цені плятанаў. — Цюільры. — Ля ГрандЖат. — Вэрсаль. — Вакол Парыжу

На МанмартрыПарыскі пэрыяд майго жыцьця ня быў

лёгкім, але я разумела, што жыву ў надзвычайпрыгожым горадзе. Я ўжо згадвала мясьціны,якія мне былі мілыя. Але толькі калі я пакіну-ла Парыж, адчула, да якой ступені гэты горадмне блізкі. Калі (здаецца, у пачатку сямідзяся-тых гадоў) ехала таксоўкай зь лётнішча Арлі ўСартрувіль, забілася ад радасьці сэрца — і язразумела, што вяртаюся ў маю «вёску».

Ад таго часу я дзясяткі разоў была ў Пары-жы і штораз больш ім захапляюся. Французызь вялікім густам аднаўляюць сваю спадчыну.Найбольшую прыемнасьць, якую мне можазрабіць брат Лявон, гэта завесьці мяне адведацьмілыя мясьціны. Звычайна абавязкова ідзем наМанмартар. Апошні раз, калі была там з му-жам, пазнаёміліся мы і правялі вельмі прыем-ную гадзінку ці дзьве зь Вінцуком Вячоркам.На пляцы дзю Тэртар Лявон запрашае звычай-на на бліны. Пасьля разам аглядаем творы мас-такоў з усяго сьвету, якія там зьбіраюцца.Праўду кажучы, добрае штосьці там цяжка па-бачыць, але атмасфэра сапраўды ўнікальная.

Важная частка майго Парыжу — рака Сэназь яе шматлікімі мастамі і дзьвюма выспамі.З мосту дэз Ар не нагледзецца на Сітэ зь яе па-лацамі, саборам Нотрэ-Дам і найстарэйшыммостам Парыжу, які называецца Новым.

Правы бераг і Ле-МарэКалі працавала студэнткай у краме сувэніраў

каля сабору Нотрэ-Дам, часта туды заходзіла.Цяпер захапляюся яго чысьценькімі вежамі йвыявамі сьвятых — некалькі гадоў таму фаса-ды Нотрэ-Дам вычысьцілі. Але я яго любіланават чорным па стагодзьдзях дыму і бруду. Засаборам — выспа Сэн-Люі. Бальшыня дамоў навысьпе прынамсі з XVII стагодзьдзя. Нікому непрыйшло ў галаву разбураць іх ды будавацьновыя — каб мець прывілей там жыць, багатыялюдзі плацяць мільёны эўра.

Іншы цудоўны стары квартал, па якім моц-на люблю прайсьціся, гэта Ле-Марэ, на правымбаку ракі. Калі я была студэнткай, ён быў да-волі занядбаным. Цяпер стаў надзвычай модны.Там знаходзіцца Музэй Пікаса, адзін з найпры-гажэйшых у Парыжы. Таксама зусім блізень-ка найбольш знаная беларуская мясьціна ў Па-рыжы — кватэра ў доме на вуліцы дэ Гравіе, 65.

Левы бераг і Лацінскі кварталЗа Сарбонай, на левым баку Сэны, — гара

Сэнт-Жэнэўеў. Крышку далей — старая вуліцаМуфтар зь яе слаўнай кавярняй «Контрэс-карп», рынкам, вельмі старымі дамамі з шыль-дамі, прысьвечанымі колішнім жыхарам, рэс-таранамі на кожным кроку, дзе, паводле па-даньня, калісьці елі тры мушкетэры ды іншыяслаўныя героі францускай гісторыі й міталёгіі.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡54 55

Надзвычай прыемна пасядзець між старымімурамі ды пакаштаваць тыповых францускіхстраваў, уяўляючы сабе, як тут усё выглядалатрыста гадоў таму.

Тэрасы ў цені плятанаўТэрасы на вуліцах і бульварах Парыжу — цу-

доўнае месца адпачынку ня толькі для турыс-таў, але і для парыжанаў. На тэрасах былі на-пісаныя многія творы францускіх (і ня толькі)вялікіх пісьменьнікаў. Яны сапраўды ёсьцьчасткай парыскага жыцьця. Я заўсёды любілапасядзець у добрай кампаніі на тэрасе ў ценіплятанаў парыскага бульвару.

Памятаю шчасьлівыя моманты, праведзе-ныя зь Янкам на тэрасе каля фантану Сэн-Мішэль, на пляцы Сэнт-Андрэ дэз Ар, або з ма-май у кавярні на бульвары Сэн-Жэрмэн каляАдэону — туды мы заходзілі пасьля наведвань-ня суседняй кнігарні, дзе часам знаходзілі бе-ларускія кнігі. Пасьля сьмерці таты я выкары-стоўвала мае паездкі ў Сартрувіль, каб разам змамай адведаць ведамыя мне новыя або ад-ноўленыя мясьціны Парыжу. Мама моцналюбіла хадзіць. Пакуль жыў тата, яны разамбывалі ў парыскіх музэях і галерэях.

ЦюільрыСтудэнткай я любіла прайсьціся з Мастацкай

школы, а то і Сарбоны, да станцыі «Сэн-Лязар»,адкуль адыходзіў цягнік у Сартрувіль. Трэбабыло перайсьці раку, прайсьці праз паркЦюільры між Люўрам і пляцам Канкорд, калятэатру «Камэдзі Франсэз» і па авэню дэ ль’Опэ-ра. Між іншым, я часта вярталася ў паркЦюільры зь Янкам і нашымі дзяўчаткамі, калі

мы прыяжджалі ў Парыж ужо зь іншых краі-наў. Там, між скульптурамі Маёля, было не-калькі надзвычай прыемных «бювэт», і можнабыло цудоўна перакусіць смачным сандвічам зсухой францускай каўбасой.

Ля Гранд ЖатВельмі зьмянілася выспа Ля Гранд Жат, дзе

мы жылі, прыехаўшы ў Парыж. Месца, якоемалявалі ў пачатку ХХ стагодзьдзя мастакі, узаходнім канцы выспы, можна зноў адведваць.Там цяпер прыгожы парк. Старыя дамы навысьпе разбурылі, пакінуўшы толькі тыя, якіхня трэба было аднаўляць. І, безумоўна, за-сталіся старыя «бювэт», дзе цяпер вельмі мод-на і дорага. Захаваліся й сходы да вады, дзе якалісьці кожны вечар вучылася. На жаль, ніхтопра іх не клапоціцца. Няма колішняй атма-сфэры.

ВэрсальПішучы пра Парыж зь яго цудоўнымi пар-

камі, не магу не сказаць пра Вэрсаль. Сам па-лац я наведала першы раз з маёй пачатковайшколай увосень 1948 году. Па вяртаньні мыпавінны былі намаляваць парк. Дрэвы былі за-латыя, неба фіялетавае, палац ружовы — ябыла захопленая. Аднак пазьней неяк не былочасу зьезьдзіць туды цягніком, а машыны ў тойчас мы ня мелі. Я прыехала туды праз шмат га-доў, каб зрабіць патрэбныя паперы перад шлю-бам: гэта быў наш адміністрацыйны цэнтар.

Мы паехалі з маёй сяброўкай Франсуазай, іпаколькі трэба было некалькі гадзін чакаць,пайшлі наведаць «Амо дэ ля Рэн» і яе «гаспа-дарку». Цяжка сабе ўявіць больш прыемнае

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡56 57

месца. Шмат разоў мы там былі пасьля таго зьЯнкам, бацькамі й нашымі дзяўчаткамі — ізаўсёды вярталіся з кучай здымкаў. Затое са-мой туды ехаць цяпер сумнавата — прыгадва-ецца час, які ўжо ніколі ня вернецца. Але моц-на раю ўсім маім сябрам, каб абавязкова адве-далі «хутар» каралевы.

Вакол ПарыжуКаля сталіцы Францыі ёсьць дзясяткі пала-

цаў зь вялікімі паркамі, якія фактычна зьяўля-юцца часткай Парыжу. Адзін зь іх, на поўначад сталіцы, — Шанціі, блізенька ад прыгожагагарадка, які называецца Іль Адам. Над ракой,на высьпе, рэстаран — такі, якімі іх маляваў ілюбіў Рэнуар. Дарогай у Парыж абавязковатрэба заехаць таксама ў Авэр сюр Уаз, дзе па-хаваныя Ван Гог і ягоны брат Тэо, недалёка сла-вутага касьцёлу пад цёмна-сінім небам. Амата-рам агародніцтва варта наведаць Жывэрні, дзеМанэ каля сваёй хаты стварыў, мусіць, най-больш вядомы ў сьвеце агарод.

Так, прыгожая француская сталіца ў прыго-жых ваколіцах. Войны яе ня зьнішчылі, якзьнішчылі нашу зямлю. І людзі, свае і чужыя,яе шануюць і паважаюць. Мару, што калісь нашнарод таксама зразумее вартасьць сваёй спад-чыны.

å‡Â ÏÓ‚˚

Школа для ўцекачоў. — Вучуся дацкайі польскай. — Нашы першыя кніжкі. —Першы стрэс. Па-француску. — Нямецкаяі скандынаўскія. — Гішпанская і ангельская.— Семдзесят дзевяць моваў

Школа для ўцекачоўВыяжджаючы ў восем гадоў з Баранавічаў,

я размаўляла толькі па-беларуску. Пісала затоелацінкай і кірыліцай, бо скончыла дзьве кля-сы беларускай школы. Яшчэ памятаю, якоецяжкае было першае спатканьне ў Кёнігсбэргу— цяперашнім Калінінградзе — з чужой нямец-кай мовай. Ва Ўсходняй Прусіі, дзе наша сям’яправяла першыя шэсьць месяцаў выгнаньня,для чужынцаў не было месца ў школе. А каліперад надыходам бальшавікоў баўэр, у якогамой бацька працаваў, завёў нас з братам у шко-лу, ужо было запозна вучыцца.

Гаварыць па-нямецку, па-дацку і па-польскуя навучылася ў Даніі, куды мы дабраліся, калімне было дзевяць гадоў. У шматмоўным ляге-ры для ўцекачоў, у якім нас пасялілі, людзі міжсабой гаварылі па-нямецку. За пару месяцаў за-гаварыла па-нямецку і я.

Вучуся дацкай і польскайЯкраз у тым часе, у цудоўным гарадку Скодс-

баргу, дзе мы жылі, я аднаго дня затрымалася

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡58 59

перад акном крамы паглядзець на выстаўленыятам брошкі, прыгожыя бутэлечкі ды падобныяцацкі. Відаць, з такім захапленьнем я на ўсёгэта глядзела, што выйшла прадавачка ды спы-тала ў мяне нешта па-дацку. Я адказала па-ня-мецку, што не разумею. Тады яна запытала, ціхачу я навучыцца дацкай. Я з захапленьнемсказала, што так, і мы дамовіліся, што будупрыходзіць кожнага дня да яе на заняткі. Цу-доўна я там праводзіла час. Для мяне гатавалізаўсёды нейкі смачны пачастунак, і я вельмістаранна вучыла штодня новыя словы.

Але сапраўды добра дацкай мове я навучы-лася ў Аўгустэнборгу, на высьпе Альс, калі мат-ка маёй новай сяброўкі, Анна Расмусэн, за-прасіла мяне да сябе ў чэрвені 1946 году. Тамхадзіла я цэлы месяц у дацкую школу, а пась-ля пачаліся вакацыі, і спадарыня Расмусэн узя-ла яшчэ адну дацкую дзяўчынку з Капэнгаге-ну, каб мне было з кім гуляць і далей вучыцьмову.

Калі пасьля двух месяцаў у Аўгустэнборгу явярнулася ў лягер да бацькоў, дык ужо зусімдобра гаварыла па-дацку, што мне дазволілапайсьці ў дацкую школу. Пазьней нас перавялі,як грамадзянаў Рэчы Паспалітай, у польскілягер для ўцекачоў — у Даніі беларусаў былозамала, каб адкрываць беларускі лягер, і яшэсьць месяцаў хадзіла ў польскую школу, дзенавучылася размаўляць па-польску.

Нашы першыя кніжкіПраз увесь гэты час тата вучыў мяне з бра-

там па-беларуску паводле «Беларусі ўчора ісяньня» Найдзюка і Касяка, якую бацькі пры-везьлі з сабою з Баранавічаў. Кнігу гэтую бера-

гу і дасюль, разам з школьнымі дыплёмамібацькоў і некалькімі здымкамі, якія мама мелаў сваёй сумцы, — гэта адзінае, што мы вырата-валі зь Беларусі. Калі ў 1947 годзе Мікола Аб-рамчык прыслаў нам дзьве кнігі з Францыі,зборнік вершаў Ларысы Геніюш і «Сымона-му-зыку» Коласа, дык мы з братам Лёнікам іх чы-талі бязь цяжкасьцяў. Праўда, праплакалі ўся-го «Сымона»: адзін з нас пачынаў чытаць і, пра-чытаўшы бачынку, меў поўныя вочы сьлёз і,нічога ня бачачы, перадаваў кнігу другому.Другі таксама чытаў, пакуль мог стрымацьсьлёзы… Ніякая кніга ў жыцьці нас нагэтулькіне расчуліла.

Першы стрэс. Па-францускуБыло мне дванаццаць гадоў, калі мы перае-

халі з Даніі ў Францыю, і там прыйшлося ву-чыць яшчэ адну мову, францускую. Выдаласяяна мне страшэнна цяжкой. Шмат тужыла паДаніі, дзе ўсё так лёгка ішло. Спачатку шматнаплакалася. У новай краіне нават кнігі не маг-ла прачытаць. Да таго ж трэба было зноў ісьці ўпачатковую школу — а я ж ужо здала іспыт уДаніі ў сярэднюю. Праўда, гэта дазволіла пры-выкнуць да францускай сыстэмы навучаньня.Было тут страшэннае спаборніцтва між вуч-нямі. Тады ўжо спазнала, што такое стрэс.

Мне спатрэбілася восем месяцаў, каб заняцьпачэснае месца між вучнямі мае клясы. Здаў-шы зноў экзамэн у сярэднюю школу, пачала вы-вучаць ангельскую і лацінскую мовы. Ангель-ская давалася мне асабліва лёгка, магчыма,таму што я ведала дацкую. Праз два гады я па-чала дапамагаць іншым вучням з ангельскаймовай. Але якое ж было маё зьдзіўленьне, калі,

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡60 61

паехаўшы першы раз у Англію ў 1951 годзе, янічагусенькі там не разумела, хоць выглядала,што людзі мяне разумелі. Тады я пазнаёміласяі зь некаторымі ангельскімі нюансамі вы-маўленьня, але дасюль не магу сказаць, што імідасканала валодаю.

Нямецкая і скандынаўскіяУ гімназіі другой «жывой» мовай, якую я вы-

брала на трэцім годзе навучаньня, была нямец-кая. Настаўніца, якая яе выкладала, мела вель-мі добрую рэпутацыю, ну і выглядала большпрэстыжна вучыць цяжэйшую мову, якой лі-чылася нямецкая, чым гішпанскую, якую вы-бірала бальшыня вучняў.

Да таго ж я хацела выкарыстаць калісь зда-бытыя веды, хоць у гэтым веку яны гэтак жахутка зьнікаюць, як зьяўляюцца. Нямецкуюмову я вывучала шэсьць гадоў і вельмі добраведала, пакуль не ўзялася вывучаць ва ўнівэр-сытэце скандынаўскія мовы. Тады нямецкаяцалкам зьнікла, і дасюль яе ня ведаю. Дацкайзатое мела нагоду шмат карыстацца ў 2002-мі 2003 годзе, і аказалася, што яшчэ яе памятаю.Нават дала інтэрвію дацкай тэлевізіі, амаль некарыстаючыся ангельскай мовай.

Гішпанская і ангельскаяАпошняй мовай, якой мне давялося наву-

чыцца, калі ў 1959 годзе выйшла замуж за ЯнкуСурвілу і пераехала ў Мадрыд, была гішпан-ская. Заняло гэта аж два гады… Зь Янкам мы,безумоўна, гаварылі па-беларуску, у крамах нямусіла карыстацца мовай, бо была зь Янкам, анашы сябры гаварылі па-ангельску або якойіншай мовай, якую я ведала. Зусім мне не да-

памагло добрае веданьне францускай мовы.Аднак па-гішпанску з часам навучылася добраі яшчэ яе ведаю, хаця і мала ёй карыстаюся.

Семдзесят дзевяць моваўВеданьне моваў адыграла вялікую ролю ў

маім жыцьці. Усе прафэсійныя пасады, якіязаймала, былі зьвязаныя з мовамі. У Гішпаніівыкладала францускую і ангельскую, працава-ла журналісткай на беларускай, гішпанскай іфранцускай мовах. Прыехалі мы ў Канаду дзя-куючы майму веданьню ангельскай і францус-кай. У Канадзе працавала перакладчыцай, рэ-дактаркай, інструктарам перакладчыкаў і рэ-дактараў, адміністратарам некалькіх аддзелаў— сярод іншага, чатырнаццаць гадоў была шэ-фам аддзелу перакладаў з чужаземных моваў нафранцускую. Мой аддзел перакладаў тэксты зьсямідзесяці дзевяці моваў.

І цяпер веданьне моваў мне шмат дапамагаеў працы, якую раблю на карысьць Беларусі.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡62 63

á‚˚˜‡¥ β‰ÁÂÈ ¥ ̇Ӊ‡Ÿ

Вопыт пяці краінаў. — Мадэль ідэальнайдзяржавы. — Французы — вялікія крытыкі.— ...і ня менш вялікія эстэты. — Бяз шэрагаколеру. — Цеплыня халоднай Канады

Вопыт пяці краінаўНа маю думку, найбольш суб’ектыўныя

ўспаміны — пра людзей і звычаі. Залежаць яныад пэрыяду жыцьця чалавека, ад дасьведчань-ня, ад папярэдне пражытага і перажытага, адвеку і самапачуваньня ў канкрэтны момант. Датаго ж кожны інакш успрымае перажытае:адны бачаць, як кажуць французы, тую самуюбутэльку напалову поўную, другія — напаловупустую. Аднак кожны досьвед пакідае сьлед удушы — адбіваецца на ўспрыманьні жыцьця,на стаўленьні да сьвету, на паводзінах чалаве-ка, таму думаю, што варта ўключыць у мэмуа-ры і гэты, вельмі суб’ектыўны, аспэкт маіхжыцьцёвых уражаньняў.

Жыла я доўгі час у пяці краінах, адведала зьдзясятак іншых. Перасяленьні з аднае краіныў другую, хоць і заўсёды цікавыя, не адбывалісябязь цяжкасьцяў.

Кожная краіна — гэта іншая мова, але так-сама і іншая штодзёншчына, іншыя звычаі.Іначай людзі апранаюцца, іначай паводзяцьсябе, іначай ядуць, іначай ставяцца да іншых.Калі розьніца толькі павярхоўная, дык лёгка да

яе прывыкнуць. Часам, аднак, кранае яна най-глыбейшыя рысы характару чалавека. Мясцо-выя людзі, між іншым, не заўсёды сябе бачацьтакімі, якімі іх бачыць новапрыбылы пада-рожнік. Але чалавек да ўсяго неяк прывыкае,да добрага і да дрэннага, бярэ гэта за «нармаль-нае». Думае, што так яно ўсюды.

Мадэль ідэальнай дзяржавыПадчас трох гадоў, якія наша сям’я правяла

ў Даніі адразу пасьля вайны, я адчувала сябеяк у раі. Спаткала шмат добрых людзей, якіядасюль засталіся маімі шчырымі сябрамі. Даніязаўсёды будзе для мяне мадэльлю ідэальнайкраіны — такой, якой хацела б бачыць Бела-русь. Найбольш уразіла дзевяцігадовую дзяў-чынку ветлівая ўсьмешка кожнага дарослагачалавека, зь якім спатыкалася ці то на вуліцы,ці ў цягніку, ці ў краме. Бачыла павагу, зь якойставіліся людзі да маіх бацькоў, бедных уцека-чоў з Усходняе Эўропы. Між сабой таксамалюдзі кантактавалі добра, не падвышалі гола-су, не сьмяяліся адны з другіх, нікога не абра-жалі.

Французы — вялікія крытыкіУ параўнаньні з Даніяй Францыя мне выда-

лася страшэнна негасьціннай. Хутка адвыклаўсьміхацца людзям, бо і мне ніхто не ўсьмі-хаўся. Наадварот, мае аднаклясьнікі сьмяялісяз таго, што я рабіла ня так, — аж да таго часу,пакуль я ня стала найлепшай вучаніцай у кля-се. Француская сыстэма адукацыі закладалаправілы спаборніцтва: трэба быць ня простадобрым вучнем, а найлепшым. Пазьней іншыявучаніцы голасна пратэставалі, калі я здабыла

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡64 65

зашмат узнагародаў за першае месца ў розныхпрадметах.

Людзі ніколі не задумваліся над тым, як ус-прымаюць іншыя іхныя паводзіны ці словы.Лёгка ўзвышалі голас, крытыкавалі бяз долісумненьня ці спачуваньня. Тут мушу зазна-чыць, што якраз у Францыі я перажыла цяжкіпэрыяд у жыцьці, калі трэба было адаптаваццада чужога асяродзьдзя, зусім іншай культуры,цяжкога эмігранцкага жыцьця і адначасна дапераходнага пэрыяду ў асабістым жыцьці, якімёсьць век разьвіцьця, росту і здабыцьця ведаў.

...і ня менш вялікія эстэтыФранцыя, аднак, дала мне вельмі шмат —

любоў да інтэлектуальнай працы, захапленьнехараством, павагу да якасьці, дасканаласьці.Форма адыгрывае ў Францыі вялікую ролю.Прыкладам, у галіне мовы. Калі ангельска-моўны амэрыканец вас разумее з паўслова і да-руе вам усе вашыя памылкі ў новаздабытай чу-жой мове, у Францыі, каб вас разумелі й пава-жалі, вы мусіце выказаць вашую думку ясна ідакладна, безь ніводнай памылкі. Між іншым,француская мова, праз сваю дакладнасьць,адна з найцяжэйшых моваў для перакладчыказь іншых моваў, а менавіта з моваў менш да-кладных.

Вялікую ролю ў Францыі адыгрывае і пры-гажосьць у архітэктуры, ва ўрбаністыцы — не-здарма Францыя дае сьвету сваю моду. Да ўся-го гэтага я і ўся наша сям’я былі вельмі адчу-вальныя. Памятаю, зь якім захапленьнем мызнаёміліся з Парыжам, зь якой прыемнасьцю якожную раніцу ехала аўтобусам з станцыі «Сэн-Лязар» у Сарбону, праз цэнтар Парыжу. Як

прыгожа выглядалі восеньню над ракой, міжбронзавымі лістамі дрэваў, асьветленых лё-генькім туманам, кожны палац, кожны музэй,кожны стары будынак. Нават хмарачосы ўФранцыі своеасаблівыя. Некаторыя зь іх, як,напрыклад, у Дэфанс, найцікавейшыя, а то інайпрыгажэйшыя ў сьвеце.

Бяз шэрага колеруЗ гішпанскай культурай я пазнаёмілася, як

выйшла замуж і пераехала жыць у Мадрыд. Го-рад гэты мне выдаўся ад самага пачатку цу-доўным, поўным жыцьця, сьпеваў і музыкі.Нідзе, мусіць, людзі так прыемна не праводзяцьчас. Калі мы жылі ў Мадрыдзе (ня ведаю, ціяшчэ яно так), увесь горад, уключна зь дзецьмі,быў летам на вуліцах да другой гадзіны ночы.Было ў нас вельмі шмат сяброў — цудоўныхлюдзей. Калі мы выляталі ў Канаду, усе яныпрыехалі на лётнішча нас праводзіць, хоцьбыло гэта ў сярэдзіне тыдня, у сераду, а другойгадзіне дня. Гішпанцы нічога ня робяць напа-лову. Калі прыяцель — прыяцель на ўсё жыць-цё. Усё там белае і чорнае, сьвятло і цень, дзеньі ноч. Шэрага колеру не існуе.

Цеплыня халоднай КанадыКанада падалася нам вельмі прыгожай у тую

перадкалядную ноч, калі мы ўпершыню яе па-бачылі, асьветленую тысячамі каляровых лям-пачак. Калі праз пару дзён пасьля нашага пры-езду пасыпаўся сьнег, дык мы ў захапленьні фа-таграфавалі зіму, не зьвяртаючы ўвагі на тое,што на вуліцах Атавы мы былі адны. Усе разум-ныя людзі, безумоўна, сядзелі дома, у цёп-ленькіх кватэрах. Але ж яны не пражылі

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡66 67

паўжыцьця ў сухім Мадрыдзе, дзе кожнаясьняжынка была скарбам.

Хутка і ў Канадзе знайшліся на працы цу-доўныя людзі, зь якімі мы пасябравалі. Адзі-нокімі пачуваліся толькі два тыдні, калі апы-нуліся бяз мэблі ў пустым новананятым памяш-каньні, у той час як увесь сьвет кругом нассьвяткаваў Каляды.

Сёньня, пасьля болей як трыццаці гадоў, пра-ведзеных у Канадзе, хачу сказаць, што мы тутня раз адчулі гасьціннасьць і дабрыню ка-надзкага народу. Але найбольш захапілі насканадцы пасьля чарнобыльскай катастрофы,калі мы вырашылі дапамагаць ахвярам у Бела-русі. Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарно-былю ў Беларусі, створаны маленькай групкайбеларусаў у 1989 годзе, хутка ператварыўся ўчыста канадзкую шматэтнічную арганізацыю,якая дасюль памагае Беларусі й беларускімдзеткам. Гэта дазволіла нам адчуць, чым жывегэты народ, да якой ступені ён адкрыты і спа-чувае ўсім, хто церпіць.

诇 ÒÔ‡Ú̸͇Ì Á 凉˚‰‡Ï

Гішпанскія хвалі для беларускага слова. —На апошнім паверсе сьпякоты. — Начныявартаўнікі. — Нашыя сябры і сяброўкі. —Мы чакаем паштальёна

Гішпанскія хвалі для беларускага словаЗ Гішпаніяй зьвязаныя найбольш шчась-

лівыя ўспаміны майго дарослага жыцьця. Пры-ехала я з мужам Янкам з Парыжу ў Мадрыд29 жніўня 1959 году, праз тыдзень пасьля на-шага шлюбу. У Мадрыдзе ад сьнежня 1958 годуЯнка вёў разам з сваім сябрам Віцем Сяньке-вічам штодзённыя беларускія радыёперадачыГішпанскага нацыянальнага радыё. Уяўляюсабе, што ня лёгка было Янку пакінуць Віцюаднаго, каб ехаць жаніцца ў Парыж, бо наватудваіх працавалі яны ад ранічкі да вечару —рыхтавалі штодня пятнаццаціхвілінную пера-дачу. І таму Янка моцна сьпяшаўся назад уМадрыд.

Гэта мне абсалютна не перашкаджала, бо і ябыла захопленая, што мы мелі беларускія ра-дыёперадачы з Мадрыду, і яны адразу сталісяй для мяне найважнейшай падзеяй нашага су-польнага жыцьця. Янку спатрэбілася паўтарагоду, каб здабыць хвалі. Ягонаму, Віцеваму імайму шчасьцю не было канца, калі нарэшце8 сьнежня 1958 году беларуская мова прагуча-ла першы раз на гішпанскіх хвалях.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡68 69

Сем наступных гадоў, да 31 траўня 1965 году,мы толькі для іх і жылі. Да канца свайго жыць-ця Янка ўважаў, што беларускія радыёперада-чы з Мадрыду былі найважнейшым ягонымжыцьцёвым дасягненьнем. Што да Віці Сянь-кевіча — пазьней слухачы Радыё Свабода бу-дуць ведаць яго як Язэпа Барэйку.

На апошнім паверсе сьпякотыМадрыд мне выдаўся надзвычай прыгожым

і цікавым горадам. Незадоўга перад нашымшлюбам Янка наняў маленькае памяшканьнена шостым, апошнім паверсе, на вулічцы Сан-та Крус дэ Марсэнада — недалёка ад студэнц-кай рэзыдэнцыі, дзе ён раней жыў. Адтуль былодзясятак хвілін пешкі да пляцу Гішпаніі і га-лоўнай мадрыдзкай вуліцы Гран Вія, недалёкапачынаўся стары горад. Але найбольш мне па-дабаліся тады шырокія бульвары, засаджаныядрэвамі, дзе так цудоўна было прайсьціся зьЯнкам увечары.

Жылі мы на апошнім паверсе, і сонца пяклонам у столь. Днём гарачыня была чамусьці знос-ная — мо таму, што паветра было вельмі сухое.Бялізна высыхала на вяроўцы між вокнамі запяць хвілін. Затое ўначы гарачыня не даваласпаць. Не было ў нас тады і халадзільніка. Мелітолькі лядоўку, якую трэба было штодня лада-ваць лёдам, каб захаваць у сьпякоце неабход-ныя прадукты.

Начныя вартаўнікіШмат рэчаў мяне вельмі прыемна зьдзівілі ў

Мадрыдзе. Прыкладам, млячарні з жывымі ка-ровамі, у цэнтры гораду. Думаю, што гэта быўнайлепшы спосаб мець сьвежае малако. Праў-

да, хутка пасьля майго прыезду пачалі іх зачы-няць — магчыма, сталі больш даступнымі ха-ладзільнікі. Таксама мяне моцна забаўлялапрысутнасьць у кожным квартале вартаўніка,галоўная функцыя якога была — адчыняць жы-харам ноччу дзьверы. Трэба было папляскаць удалоні, і вартаўнiк за пару хвілін аднекульзьяўляўся з ключамі… Цяпер іх таксама ўжоняма.

Нашыя сябры і сяброўкіУ Мадрыдзе апрача Віці Сянькевіча, якога

ведала з 1951 году, я мела яшчэ адну добрую ся-броўку, Росу-Марыю, зь якою я пазнаёміласяна год раней у Англіі. Праз два гады яна сталахроснай мамай нашае першае дачушкі. Алетаму, што яна гаварыла са мною па-ангельску,а ў нашай хаце размаўлялі толькі па-беларус-ку, мне спатрэбілася болей за два гады, каб на-вучыцца па-гішпанску.

Сябры Янкі, зь якімі ён жыў падчас занят-каў у мадрыдзкім унівэрсытэце Камплютэнсэ ўсупольнай рэзыдэнцыі для студэнтаў з-за «жа-лезнай заслоны», гаварылі звычайна зразуме-лымі мне мовамі. Толькі пазьней, калі Віця па-знаёміў нас з адным сваім калегам з унівэрсы-тэту, вэнэсуэльцам, прыйшлося рабіць высілкі,каб яго зразумець. Ён, між іншым, навучыў насрабіць цудоўны рыс з рыбай з кансэрваў, якігадамі быў нашым галоўным прысмакам, а тонават і «куцьцёй» на Каляды — бо ж для са-праўднай куцьці ў Мадрыдзе не было ані кашы,ані маку. Да таго ж і Янка і я чуліся даволі раз-губленымі ў кухні.

Люіс (так называўся наш новы сябра) быў збагатай сям’і і мог сабе дазволіць часта хадзіць

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡70 71

у тэатар і на канцэрты. А паколькі любіў кам-панію, дзякуючы яму (бо самі на гэта абсалют-на ня мелі сродкаў) мы пазнаёміліся з гішпан-скай сарсуэляй. Запрашаў Люіс нас вельмі час-та. На жаль, сарсуэля пачыналася пасьля вя-чэры аб адзінаццатай вечару, а пасьля сарсуэлібыў звычай заходзіць выпіць нечага прахалод-нага ў бары каля тэатру (запрашаў таксамаЛюіс), так што дадому вярталіся дзесь каля трэ-цяй ночы. Дзеля працы на радыё нам хуткапрыйшлося адмовіцца ад гэтае прыемнасьці.

Мы чакаем паштальёнаСамі мы лішніх грошай ня мелі. Калі Янка

рабіў захады, каб наладзіць беларускія радыё-перадачы, гішпанцы паабяцалі даць толькітэхніку. Супрацоўнікам не плацілі. На прось-бу прэзыдэнта Беларускай Народнай РэспублікіМіколы Абрамчыка ўтрымоўваць працаўнікоўузялася беларуская дыяспара.

Ведаючы, як цяжка прыходзілася зарабляцьгрошы новым эмігрантам, жылі мы за мінімум.Але з-за пошты і, магчыма, неразуменьня на-шымі людзьмі поўнай нашай залежнасьці адпрысланага імі невялікага чэку, гэты мінімумне заўсёды прыходзіў своечасова.

Памятаю, як часта мы не маглі дачакацца па-штальёна, бо не было за што купіць хлеба. Алей гэта нам здавалася другарадным. Як кажуць,мора было па калена. Ды неяк давалі сабе рады.Калі надышла зіма ды зрабілася холадна (у Ма-дрыдзе зіма халодная з-за вятроў, якія часта ве-юць з гораў), я кожны тыдзень купляла клубо-чак воўны і неўзабаве зьвязала Янку на Каля-ды прыгожы цёплы швэдар. Мне мама пашылапаліто ў Парыжы. Бацькі таксама падкідалі час

ад часу пару франкаў, хоць таксама заўсёдыжылі сьціпла.

За дзесяць гадоў, якія мы правялі зь Янкаму Мадрыдзе, перажылі мы нямала і цяжкіх мо-мантаў. Найгоршы год быў, магчыма, 1965-ты,калі гішпанцы, пасьля дамовы з Савецкім Са-юзам, закрылі шаснаццаць радыёперадачаў, утым ліку і беларускую. Але пра гэта неяк нядумаецца. У памяці засталіся толькі найшчась-лівейшыя, найпрыгажэйшыя моманты нашагасямейнага жыцьця.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡72 73

Å·ÛÒÍ¥fl ‡‰˚fiÔ‡‰‡˜˚

Á 凉˚‰Û

2383 выхады ў этэр. — Дзесяць гадоў ГУЛАГуза спазьненьне. — Вяшчаньне пачынаецца з«Пагоні». — «Вызваленьне ёсьць справайнепазьбежнай...» — Нараджэньне Ганіі Паўлінкі

2383 выхады ў этэрМіж 8 сьнежня 1958 году і 31 траўня 1965

году Гішпанскае нацыянальнае радыё перада-вала штодзённыя беларускія радыёперадачы,скіраваныя на Беларусь. Былі гэта праграмыцалкам незалежныя, бесцэнзурныя.

Гішпанцы лічылі, што ніхто так добра ня ве-дае, што хочуць беларусы пачуць, як самі бела-русы. Адзінае, чаго вымагалі штодзённа, гэтанекалькі радкоў справаздачы пра нашу прагра-му дня. За шэсьць з паловай гадоў існаваньнябеларускіх радыёперадачаў Гішпанскага нацы-янальнага радыё прагучалі 2383 штодзённыяпраграмы.

Вёў радыёперадачы з Мадрыду мой мужЯнка Сурвіла. Я яму дапамагала, калі яго най-лепшы супрацоўнік і прыяцель Віця Сянькевіч,зь якім ён пачынаў, выехаў з Мадрыду ў 1961годзе.

Перадачы Янка ўважаў найбольшым дасяг-неньнем свайго жыцьця. На само здабыцьцё іх

спатрэбілася паўтара году стараньняў — праў-да, пры супрацоўніцтве і падтрымцы органаўРады БНР, якія забавязаліся ўтрымоўваць не-абходных працаўнікоў радыёперадачаў. Гіш-панцы далі нам тэхнічныя магчымасьці з умо-вай, што беларускае грамадзтва возьме на сябеўтрыманьне працаўнікоў. На такіх умовахвяліся радыёперадачы з Мадрыду і для баль-шыні іншых краінаў.

Дзесяць гадоў ГУЛАГу за спазьненьнеЦі даходзілі нашыя праграмы да слухачоў у

Беларусь? Дасюль дакладна ня ведаю. Ведаютолькі, што даходзілі мадрыдзкія праграмы ўПольшчу і ў балтыйскія краіны. Жывучы яшчэў Парыжы, слухала іх сама кожны дзень, па-куль не пачыналі грымець глушыльныя машы-ны. Было іх, здаецца, аж сем… Але нешта заўсё-ды можна было пачуць. Гэта было пацьверджа-на шмат пазьней у кнізе амэрыканца, які пра-вёў нейкі час у савецкім ГУЛАГу ў Сібіры. Eнтам пазнаёміўся зь дзяўчынай, беларускай,якую засудзілі на дзесяцігадовую ссылку, тамушто на некалькі хвілін запозьнілася з глушэнь-нем у Менску беларускіх радыёперадачаў з Ма-дрыду. Тут зазначу, што спазьніцца было лёг-ка, бо гішпанцы ніколі не былі пунктуальныяй неаднойчы ўключалі радыёперадачу крышкузарана або запозна…

Вяшчаньне пачынаецца з «Пагоні»За гэтыя шэсьць з паловай гадоў нам трэба

было падрыхтаваць штодня спачатку пятнац-цаціхвілінную, а пасьля — ад 21 ліпеня 1960году — дваццаціхвілінную радыёперадачу,якая перадавалася два разы кожны дзень. Не

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡74 75

было тады ні кампутараў, ні факсаў, ні ксэрак-саў. Мелі ў хаце дзьве прылады — друкарку ірадыё, на якім правяралі, як чуваць перадачы.

Раніцай Янка а восьмай гадзіне ехаў на ра-дыё па дэпэшы. Вярнуўшыся, дыктаваў павод-ле іх навіны дня, якія займалі прыблізна чаць-вертую частку радыёперадачы, і пісаў або про-ста дыктаваў камэнтар на міжнародныя падзеі.Я ў гэтым часе ўжо пачынала перапіcвацьзнойдзены ім або напісаны галоўны артыкул цігутарку на беларускую тэму. Усяго, апрача пер-шай і апошняй бачынак з прывітаньнем іразьвітаньнем на фоне «Пагоні», трэба былонадрукаваць шэсьць з паловай бачынак машы-напісу. Гэта займала аж да паўпятай гадзіны паабедзе, а тады ўжо не было іншага выйсьця, якбегчы па таксоўку і імчацца на радыё чытацьпраграму.

Так кожнага дня, аж пакуль не прыдумалірыхтаваць і начытваць наперад нядзельнуюпраграму і, такім чынам, мець адзін дзень ад-пачынку на тыдзень. Адпачынку, праўда, ад-носнага — бо трэба было думаць пра перадачунаступнага дня.

«Вызваленьне ёсьць справайнепазьбежнай...»

У справаздачы, напісанай у 1964 годзе, ЯнкаСурвіла гэтак пісаў пра зьмест беларускіх ра-дыёперадачаў з Мадрыду:

«Матэрыялы на беларускія тэмы ахопліваліразнаякую тэматыку — палітычную, сацыяль-ную, эканамічную, гістарычную. У меру магчы-масьці адзначаліся ўсе важнейшыя падзеі ў на-шай гісторыі, асабліва ў гісторыі нашага нацы-янальна-вызвольнага руху, прыпаміналіся імё-

ны нашых выдатных людзей і іхная дзей-насьць, шмат увагі прызначалася беларусам,якія сталіся ахвярамі расейска-бальшавіцкагаакупацыйнага рэжыму і злачыннай палітыкігэтага рэжыму на нашай Бацькаўшчыне. Гава-рылася аб нашых мэтах — аднаўленьні белару-скай незалежнай і сувэрэннай дзяржавы, вы-казваючы надзею і перакананьне, што вызва-леньне нашай Бацькаўшчыны ёсьць справай не-пазьбежнай. Перадавалі таксама інфармацыі абжыцьці і дзейнасьці нашых суродзічаў, бела-рускіх арганізацыяў і інстытуцыяў у вольнымсьвеце. Нашыя нацыянальныя справы і праб-лемы мы трактавалі безь ніякіх абмежавань-няў, як бы гэта рабілі будучы ў сябе дома».

Думаю, што маглі мы гэта ўсё рабіць таму,што энтузіязму нашаму не было канца, і таму,што абодва бясконца цанілі кожны момант на-шага супольнага жыцьця і нашай супольнайпрацы.

Нараджэньне Гані і ПаўлінкіМатэрыяльна жыцьцё ў Мадрыдзе было

цяжкім. Жылі мы за мінімум, на мяжы бед-насьці. Я пачала даваць прыватныя лекцыіфранцускай і ангельскай моваў, каб купіць тое-сёе неабходнае, але часу на гэта не было шмат.

Два разы за гэты час былі мы зь Янкам у Та-леда, раз у Сэговіі, некалькі разоў наведалі Эс-карыяль. Якія гэта і дасюль цудоўныя ўспа-міны! Рэшту Гішпаніі пабачылі ўжо шмат пазь-ней, пасьля закрыцьця беларускіх радыёпера-дачаў. А поўдзень упершыню пабачылі ў 1982годзе, турыстамі з Канады. Затое Мадрыдвельмі добра ведалі й моцна любілі. Мелі шматдобрых сяброў, якія засталіся дасюль блізкімі.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡76 77

Дзякуючы ім змаглі выжыць пасьля закрыць-ця радыёпраграмы, аж пакуль не знайшлі но-вую працу — я выкладчыцай францускай мовыў Францускім інстытуце ў Мадрыдзе, а Янкажурналіcтам на Гішпанскім радыё.

Пражылі мы яшчэ пяць гадоў у Гішпаніі давыезду ў Канаду. У Мадрыдзе нарадзіліся на-шыя дочкі Ганя і Паўлінка, з часам жыцьцёсталася нармальным. Пачалі кожны год езь-дзіць у Францыю да бацькоў на цэлы месяц, апасьля яшчэ на тыдзень да мора. Заўсёды будупамятаць і шанаваць Гішпанію як шчодруюкраіну, якая дазволіла Янку скончыць навуку,а пасьля дала нам магчымасьць працаваць длябацькаўшчыны, і ўсё гэта — не спадзеючыся аднас нічога ўзамен.

Å·ÛÒ͇ Ê˚ˆ¸ˆfi Ÿ ÒڇΥˆ˚

ä‡Ì‡‰˚

Уладкоўваюся перакладчыцай. — Радасьцьбачыць суродзічаў. — Знаёмім зь беларускайкультурай. — У Этнакультурнай радзе. —Абраза накладам 400 тысяч. — Наш сьцягперад парлямэнтам

Уладкоўваюся перакладчыцайУ сталіцу Канады Атаву мы з мужам і дзет-

камі прыехалі з Гішпаніі на Каляды 1969 году.Да нашага прыезду беларускага асяродку ў Ата-ве не было.

Сталіца Канады Атава — невялікі горад міжМанрэалем і Таронта, дзе месьціцца бальшыняфэдэральных урадавых установаў краіны. Пры-ехалі мы сюды, прачытаўшы ў францускай га-зэце «Лё Монд» абвестку аб патрэбе ў канадзкайадміністрацыі перакладчыкаў з ангельскай нафранцускую мову. Веды, якіх патрабавалі адкандыдатаў, я мела, і падалося нам, што былоб цікава зьведаць гэтую далёкую краіну. Дыквось, падала на экзамэн, у канадзкай амбасадзеў Мадрыдзе здала яго, і 10 сьнежня прыляцеліў Атаву. Назаўтра, 11 сьнежня, я ўжо пачалапрацаваць на новым месцы.

Радасьць бачыць суродзічаўУ той час найбольш актыўная беларуская

грамада жыла ў Таронта. У Манрэалі было так-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡78 79

сама шмат беларусаў, але там ужо было неякзаціхла беларускае жыцьцё, перадусім пасьлявыезду ў Злучаныя Штаты некаторых павады-роў манрэальскага беларускага асяродку. У Ві-ніпэгу таксама была даволі актыўная група ажда пачатку васьмідзясятых гадоў. Былі меншыяасяродкі ў Садбэры, якія арганізацыйна нале-жалі да Таронта.

Першыя беларусы, якіх мы спаткалі ў Кана-дзе, былі Акулы і Грыцукі, якія прыехалі насадведаць перад тым, як мы займелі аўтамабіль.Алесь і Вольга Грыцукі жылі з малой дачуш-кай у Кінгстане, толькі дзьве гадзіны дарогі адАтавы, дзе спадар Алесь працаваў бібліятэка-рам у Кўінскім унівэрсытэце. Мы хутка зь іміпасябравалі й часта бачыліся. Кастуся Акулумы зноў пабачылі толькі на пачатку 1971 году,калі першы раз паехалі ў Таронта.

Пасьля доўгіх гадоў у Мадрыдзе, дзе іншыхбеларусаў не было, адчувалі вялікае шчасьце адсустрэчаў з суродзічамі, і кожная нагода быладобрая, каб ехаць у доўгую дарогу. З Атавы ўТаронта ў тым часе трэба было ехаць ледзь няшэсьць гадзін летам, калі была сухая дарога.Нягледзячы на гэта, у 1972 годзе езьдзілі мытуды аж дванаццаць разоў.

У Таронта беларуская грамада мае дзьвецарквы: Сьвятога Кірылы Тураўскага і СьвятойЭўфрасіньні Полацкай. Дамы для гэтых рэ-лігійна-грамадзкіх цэнтраў былі набытыя на-шай эміграцыяй яшчэ ў пяцідзясятыя гады, насупольныя ахвяраваньні. Там адзначалi бела-рускія нацыянальныя сьвяты ды ўгодкі падзеяўз гісторыі Беларусі й з жыцьця слаўных бела-русаў. Затое менш зьвярталася ўвагі на між-этнічнае жыцьцё ў Канадзе. Праўда, восем га-

доў, між 1970 і 1978 годам, моладзь брала ўдзелу міжнародным фэстывалі «Караван» — і з гэ-тае нагоды дзясяткі тысяч канадцаў адведалінаш рэлігійна-грамадзкі цэнтар на вуліцыСэнт-Клярэнс у Таронта, але звычайна ар-ганізоўваліся імпрэзы для сваіх людзей. Най-важнейшым заданьнем лічылі захаваньне бела-рускай мовы, культуры і сьвядомасьці ў Кана-дзе.

Знаёмім зь беларускай культурайУ Атаве адразу паўстала магчымасьць выка-

наць іншае даручэньне статуту ЗгуртаваньняБеларусаў Канады — знаёміць Канаду зь Бела-русьсю і нашымі нацыянальнымі імкненьнямі.

Першай паважнай імпрэзай, якую мы ар-ганізавалі пасьля майго абраньня ў 1974 годзена старшынёўства Беларускага Інстытуту На-вукі і Мастацтва ў Канадзе, стаў Беларускі ты-дзень студыяў, прысьвечаны беларускай пры-сутнасьці ў Паўночнай Амэрыцы. Ён прайшоўу 1975 годзе ў Атаўскім унівэрсытэце. Змаглігэта зрабіць дзякуючы вельмі добрым сябрам уСлавянскім аддзеле, а таксама знаёмству з ка-надзкімі ўрадавымі структурамі, дзякуючыякому навязалі супрацоўніцтва Аддзелу шмат-культур’я канадзкага ўраду і Канадзкага музэючалавека. Праўда, арганізацыя такой падзеізаняла шэсьць месяцаў. Аб’ехалі мы тады шматбеларускіх асяродкаў у Злучаных Штатах і Ка-надзе, каб сабраць дастаткова твораў народна-га мастацтва на прафэсійна арганізаваную му-зэем выставу, якая адбылася ва ўнівэрсытэце ўрамках нашага Тыдня студыяў. Шмат высілкаўспатрэбілася, каб здабыць на ўсё гэта сродкі,зацікавіць журналістаў і дакладчыкаў ды ар-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡80 81

ганізаваць супольна з унівэрсытэтам вечар угонар Натальлі Арсеньневай і канфэрэнцыю, уякой бралі ўдзел найвыдатнейшыя навукоўцыбеларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі інекалькі вядомых украінскіх беларусістаў.Былі доктар Тумаш, Янка Запруднік, ВітаўтКіпель, Антон Адамовіч. Быў даклад СтасяСтанкевіча (хаця дзеля стану здароўя сам ён непрыехаў), гучаў даклад украінскага паэта Сла-вутыча. Усяго дванаццаць дакладаў. Задаваль-неньне было вялізарнае.

Пасьля гэтага не было тыдня, каб ня трэбабыло ісьці мужу або мне на міжэтнічныя пасе-джаньні ці імпрэзы, у арганізацыі якіх частабралі ўдзел. Янка звычайна займаўся палітыч-най дзейнасьцю зь іншымі этнічнымі групамі,а я брала ўдзел у шматкультурным жыцьці іў cувязях у галіне культуры.

У Этнакультурнай радзеУ канцы 1975 году запрасілі мяне ў арганіза-

цыйны камітэт Шматкультурнай канфэрэнцыіжанчын Атавы, дзе я мела нагоду пазнаёміццаз шматлікімі групамі канадзкай сталіцы. Мысталіся часткай усяго, што рабілі культурныягрупы. У 1979 годзе адбыўся тут першы фэсты-валь «Бацькаўшчыны», у якім мы занялі вель-мі пачэснае месца і бралі ўдзел аж да 1989 году,калі заняліся арганізацыяй Канадзкага фондудапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі.

У 1984 годзе мяне выбралі ва ўправу Ка-надзкай этнакультурнай рады. У яе ўваходзілібольш за трыццаць галоўных этнічных групаўКанады, якія прадстаўлялі траціну насель-ніцтва Канады. Спачатку я там была звычай-ным сябрам, прадстаўляючы беларускую гра-

маду ў Канадзе, а пазьней мяне выбралі сябрамуправы й сябрам канстытуцыйнага камітэту.Я была тады адзіным сябрам управы, хто добраведаў францускую мову, таму прыходзіласячаста прадстаўляць раду на спатканьнях з ка-надзкім урадам і парлямэнтам.

Недзе ў тым жа часе дачку Паўлінку выбралістаршынёй моладзі Канадзкай этнакультурнайрады. Дачка Ганя была ў 1979—1980 гадах най-маладзейшым сябрам дарадчай рады міністра,які адказваў за палітыку шматкультур’я.Прэм’ер-міністар сам запрасіў яе ў раду, каліпачуў Ганін выступ на канфэрэнцыі моладзі,дзе яна прадстаўляла беларусаў.

Усюды мы стараліся, каб пра беларускуюпрысутнасьць у Канадзе і наагул пра Беларусьведалі канадцы і іншыя групы.

Абраза накладам 400 тысячУ тым часе Янка актыўна працаваў у Радзе

паняволеных народаў, дзе бараніў палітычныяінтарэсы беларускага народу. Тады якраз ка-надзкі ўрад выдаў накладам 400 тысяч асоб-нікаў мапу афіцыйных моваў сьвету і адзінайафіцыйнай мовай усяго Савецкага Саюзу назваўрасейскую. Гэта прадстаўнікі паняволеных на-родаў — так называлі народы СССР і камуні-стычнага лягеру — успрынялі як абразу. Па-чалі захады, каб выправіць такую недарэч-насьць. І ўрэшце дамагліся, каб мапу перавы-далі. Дзякуючы прысутнасьці Янкі беларускаямова была ўключаная ў сьпіс афіцыйных моваўсьвету.

У канцы васьмідзясятых гадоў я таксама да-казала канадзкаму прадстаўніку ў Міжнарод-най арганізацыі нормаў, што беларуская мова

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡82 83

не называецца па-беларуску «белорусским язы-ком», як там было сказана. Такім чынам, па-мылка была папраўленая ў публікацыях Між-народнай арганізацыі нормаў на просьбу неБССР, а Канады.

Наш сьцяг перад парлямэнтамДля нас гэта былі вялікія перамогі, бо праз

усе гэтыя гады трэба было на кожным крокузмагацца, каб вярнуць Беларусь на мапу сьве-ту. Савецкі Менск гэтым абсалютна не ціка-віўся, а Масква хавала ад сьвету, што мы наагуліснуем. Разам з прадстаўнікамі іншых паняво-леных народаў беларусы бралі ўдзел у дэманст-рацыях, менавіта ў так званы «Дзень чорнайстужкі» (угодкаў дамовы Рыбэнтропа з Мола-тавым), і наш бел-чырвона-белы сьцяг узьні-маўся між іншымі сьцягамі на плошчы перадканадзкім парлямэнтам.

Не было такой магчымасьці інфармаваць праБеларусь, якой мы не стараліся скарыстаць.

ĉ ‡Í¥flÌÛ ‰‡ ‡Í¥flÌÛ:

·Â·ÛÒÍ¥fl ‰ÁÂÚÍ¥ Ÿ ä‡Ì‡‰ÁÂ

Сустракаем гасьцей. — «У Беларусі ўсёнармальна...» — Пачынаем зьбіраць грошы. —Семдзесят сем’яў прапаноўваюць дапамогу.— Адказы на сотні пытаньняў. — Ад акіянуда акіяну

Сустракаем гасьцей...Нашая маленькая групка беларусаў, зь

вялікім бел-чырвона-белым сьцягам у руках, немагла дачакацца на лётнішчы Мірабэль у Ман-рэалі першых беларускіх дзетак, якія ў гэты часляцелі ўжо дзесь над Канадай да нас у госьці.Былі з намі і cем’і, якія запрасілі да сябе дзе-так на шэсьць тыдняў адпачынку, і, безумоўна,шмат журналістаў, якія хацелі ўcё ведаць прадзяцей, прычыны іх прыезду, пра Чарнобыль іпра Беларусь.

Было гэта ўлетку 1991 году, праз тры меся-цы пасьля таго, як атаўская газэта «The OttawaCitizen» зьмясьціла інтэрвію з Генадзем Груша-вым, у якім ён расказаў пра чарнобыльскуюбяду ў Беларусі й яе наступствы для здароўя бе-ларускіх дзетак.

«У Беларусі ўсё нармальна...»Разам зь Янкам, Зінай Гімпелевіч, Паўлінай

Сьміт-Пашкевіч і Барысам Рагулем мы ства-рылі Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарно-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡84 85

былю ў Беларусі яшчэ ў 1989 годзе, калі ўпер-шыню даведаліся праўду пра наступствы Чар-нобылю. Датуль гаварылася ў Канадзе толькіпра наступствы ва Ўкраіне, а калі я пайшла ўаддзел ядзернай энэргіі міністэрства здароўяКанады, мяне там запэўнілі, што пра Беларусьняма вестак — «выглядае, што ўсё нармальна».Толькі ў 1989 годзе мы прачыталі ў беларускіхгазэтах, якія тады ўжо атрымоўвалі, да якойступені пацярпела Беларусь.

Пачынаем зьбіраць грошыАдразу ўзяліся за працу. Мы меркавалі, што

калі Канада даведаецца пра хворых дзетак, за-бруджаны край і недахоп лекаў у краіне, дыкадразу будзе імкнуцца памагчы — як памагаеўсім ахвярам няшчасьцяў у сьвеце. Карыста-ліся любой нагодай, каб паведаміць канадцампра беларускую бяду. Зь Зінай Гімпелевіч і маёйдачкой Паўлінкай прысьвяцілі гэтаму пытань-ню беларускі сэмінар на Канфэрэнцыі славістаўКанады 1990 году. На кожным спатканьні, накожнай сустрэчы прасілі слова, каб гаварыцьпра Беларусь.

На жаль, нягледзячы на ўсё, што мы рабілі,за першы год працы ўправа Канадзкага фондудапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі —тады яна складалася выключна з старшыняўбеларускіх арганізацыяў — змагла сабрацьтолькі пяць тысяч даляраў, і гэта ў вялікаймеры дзякуючы ахвярнасьці саміх беларусаў.Мы гэта страшэнна перажывалі.

Нам здавалася тады найважнейшым сабрацьдастаткова грошай, каб высылаць дапамогушпіталям у Беларусі. Паводле вестак, якія данас даходзілі, ня мелі яны сродкаў, каб купіць

нешта для мыцьця падлогі, не гаворачы ўжопра аднаразовыя шпрыцы і ўсё іншае, што мытут уважалі неабходным.

Семдзесят сем’яў прапаноўваюць дапамогуСправа крыху зрушылася, калі два канадзкія

журналісты паехалі ў 1990 годзе ў Беларусь па-бачыць на свае вочы, што там робіцца. Вяр-нуўшыся, зрабілі надзвычай добры рэпартаж,які быў перададзены на некалькіх каналах ка-надзкага тэлебачаньня. Вынікі, аднак, мы па-бачылі толькі пасьля інтэрвію Генадзя Груша-вога ў красавіку 1991 году.

Грушавы прыехаў у Канаду на запросіны Ба-рыса Рагулі, і мы арганізавалі яму ў Атаве зьдзясятак спатканьняў, у тым ліку і вышэйзга-данае інтэрвію. На трэці дзень да нас пачалізваніць людзі, гатовыя памагчы. Праз трытыдні мы мелі семдзесят сем’яў, якія хацелізапрасіць беларускіх дзетак. І напэўна было бшмат больш, калі б Генадзь сам не сказаў, штоболей ня здолее прыслаць.

Адказы на сотні пытаньняўНе ўяўлялі мы тады, колькі прыйдзецца

ўкласьці часу й працы, каб давесьці дзіцячуюпраграму да таго цудоўнага дня, калі мы пае-халі сустракаць першую групу беларускіх дзе-так на лётнішча ў Манрэаль. Да таго дня, і кож-ны дзень пасьля іх прыезду, працавалі мы дадванаццатай гадзіны ночы. Трэба было праве-рыць канадзкія сем’і, іхны стан здароўя, ма-ральнасьць, падабраць дзетак да сем’яў, бо кож-ная сям’я хацела дзетак таго самага веку і полу,як і свае. Трэба было распавесьці канадцам пра

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡86 87

здароўе дзяцей, пра беларускія звычаі, адка-заць на сотні пытаньняў.

Вучылі мову, лекары тлумачылі сем’ям, яктрэба карміць маленькіх беларусаў, як імі зай-мацца, каб яны як найбольш мелі з адпачын-ку. Патрабавалі, каб прынамсі адзін з канадзкіхбацькоў у часе побыту дзіцяці не працаваў, кабкожная група згадзілася прывезьці пераклад-чыка-апекуна і каб мела дантыстаў і лекараў,гатовых бясплатна лячыць дзетак. Трэба былозаплаціць страхоўку дзяцей і апекуноў на вы-падак, калі б яны раптоўна цяжка захварэлі ўКанадзе. Да таго ж фонд, які быў з самага па-чатку зарэгістраванай дабрачыннай арганіза-цыяй, кантралявалі ўлады, якія патрабавалівельмі дакладнага справаводзтва.

Ад акіяну да акіянуУ наступным годзе мы ўжо прывезьлі на ад-

пачынак у Канаду сто дзесяць дзетак, праз двагады — сто пяцьдзясят, пасьля — дзьвесьцепяцьдзясят, чатырыста, а ў 1996 годзе і зноўу 1997-м (які быў маім апошнім годам стар-шынёўства ў фондзе) мы прывезьлі болей зашэсьцьсот беларускіх дзетак на аздараўленьне.Тады мы ўжо мелі платнага работніка. Фондмеў сорак два аддзелы, амаль ува ўсіх правінцы-ях Канады, ад аднаго акіяну да другога. Ка-надзкія сем’і пачыналі зьбіраць грошы на апла-ту дарогі ды іншых выдаткаў, зьвязаных з по-бытам дзіцяці, задоўга да ягонага прыезду.Існавалі падручнікі для бацькоў, для старшы-няў аддзелаў, для скарбнікаў.

Уся Канада ведала пра Беларусь і пра наступ-ствы Чарнобылю ў Беларусі. Для мяне гэтабыло вялікім задавальненьнем. Таксама было

суцяшэньнем бачыць, як нашыя дзеткі набіраліздаровыя колеры і ўспрымалі канадзкія звычаі.Цудоўныя дачыненьні ўсталёўваліся між бела-рускімі дзеткамі ды іхнымі канадзкімі сем’ямі.Канадцы езьдзілі ў Беларусь і вярталіся, захоп-леныя гасьціннасьцю нашага народу.

Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылюў Беларусі яшчэ існуе. Дзяцей цяпер прывозіцьменей, чым раней, але і надалей канадзкія сем’іезьдзяць у госьці ў Беларусь. Лекарская праг-рама фонду прывозіць кожны год у Канаду не-калькі лекараў на практыку ў шпіталях. Праг-рама пасылак харчоў у Беларусь, створаная ўжопазьней, таксама працуе. Высылка лекаў пе-райшла ў рукі аддзелаў, некаторыя зь якіхсталіся незалежнымі фондамі. Не памылюся,калі скажу, што дзякуючы нашаму фонду ўБеларусь выслана дапамогі на мільёны даля-раў, ня ўлічваючы тых трох самалётаў, поўныхлекаў, якія міністэрства замежных справаўКанады паслала ў 1992 годзе ў Беларусь нанашу просьбу.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡88 89

üÌ͇

Месца ягонага дзяцінства. — Партызаныпаляць школу. — Бэрлін, лягер, завод. —Рэдагаваньне бюлетэню. — Магістраті дактарат. — На Гішпанскім радыё. —Быў адданы сям’і і Беларусі

Месца ягонага дзяцінстваЕдучы ў Беларусь на канфэрэнцыю «Сьвет

пасьля Чарнобылю» ў красавіку 1992 году, ямоцна хацела пабачыць пасёлак Мель каляЖодзішкаў, дзе Янка правёў найлепшыя гадысвайго дзяцінства.

Часта ўспамінаў ён той час. Успамінаў прашырокую Вяльлю, над якой стаяла хата ягодзядоў, пра вялізарны дуб пры ўезьдзе, пра сас-новы лес вакол пасёлку, дзе дрэвы былі такіявысокія, што толькі ў гішпанскай сіеры бачыўпадобныя. Расказваў пра лядоўку, дзе лёд ля-жаў усё лета, пра лазьню. Казаў, якая цудоўнаябыла сям’я ягоных дзядоў, як дзядзькі, усе вы-сокія і моцныя, гуляючы з малым, кідалі яго,як мячык, над вадой. Гэта адзін зь іх, дзядзькаЭдвард, навучыў яго чытаць на памяць паэмуКупалы «Курган», калі было яму толькі чаты-ры годзікі. Янка яе памятаў праз усё жыцьцё ічасам дэклямаваў.

Калі ў 1992 годзе мы ехалі з братам Лявонамі сябрамі ў Вільню, я спыталася, ці не было бвялікім кругам заехаць у Мель. Ніхто ня ведаў,

дзе той Мель, але згадзіліся паехаць праз Смар-гонь, дзе Янка хадзіў у школу, і праз Жодзішкі.

І вось так я наведала рай Янкавага дзяцінствай мела вялікую радасьць пабачыць і пачуць тагосамага дзядзьку Эдварда. Яму было 92 гады, іён яшчэ мог на памяць прадэклямаваць «Кур-ган». Пабачыла таксама, дзе Янка гуляў, дзерос, дзе хадзіў у школу і дзе вучыў яшчэ парудзён перад тым, як лёс яго закінуў на чужыну.

Партызаны паляць школуПерад выездам зь Беларусі, калі было яму

толькі васямнаццаць гадоў, ён скончыў на-стаўніцкія курсы ў Войстаме і быў прызнача-ны на кіраўніка беларускае пачатковае школыў Данюшаве. У першых днях кастрычніка 1943году гэтая школа была спаленая партызанамі,якія змагаліся тады перадусім супраць уся-лякіх праяваў беларушчыны, у тым ліку й бе-ларускага школьніцтва. Пад пагрозай ліквіда-цыі Янка сам мусіў уцякаць.

Бэрлін, лягер, заводУ лістападзе 1943 году выехаў да ваеннапа-

лоннага дзядзькі, які працаваў у баўэра ў Ня-меччыне.

У Бэрліне старшыня Беларускага камітэтусамапомачы Мікола Абрамчык узяў яго на пра-цу, а празь месяц яго выбралі на сакратара гэ-тага камітэту. Там ён працаваў да канца вай-ны. Два наступныя гады ён правёў у лягерахдля ўцекачоў у Заходняй Нямеччыне.

У беларускім лягеры Ватэнштэце Янка ар-ганізаваў Беларускі дапамаговы камітэт, быўвыбраны яго старшынём і, з пачаткам 1946году, пачаў выдаваць беларускі грамадзка-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡90 91

палітычны часопіс «Шляхам жыцьця». У 1947годзе заклаў прыватнае выдавецтва, першымвыданьнем якога была брашура пра Беларусьпа-ангельску.

Калі пачаўся працэс эміграцыі ў краіны ста-лага пасяленьня, Янка выбраў Францыю, дзеяму паабяцалі, што будзе магчымасьць пра-даўжаць навуку. Дзеля гэтага ён мусіў пад-пісаць аднагадовы кантракт на працу на мэта-люргічным заводзе ў Лёнгві — сталёўні, як ёняго называў, — ва ўсходняй Францыі.

Рэдагаваньне бюлетэнюЯ першы раз пабачыла Янку, калі ён, падчас

таго году працы, прыехаў у Парыж на Ўся-сьветны зьезд беларускай эміграцыі. Было гэтаўвосень 1948 году. Яму было дваццаць трыгады, і быў ён ужо ведамым беларускім дзея-чам, а з 1947 году — сябрам Рады БНР. Там яговыбралі сакратаром Управы створанага тадыЎсясьветнага аб’яднаньня беларускай эмігра-цыі і рэфэрэнтам прэсы й інфармацыі гэтага жаб’яднаньня. З таго часу ён выдаваў «Інфарма-цыйны бюлетэнь Усясьветнага аб’яднаньня бе-ларускае эміграцыі». Адначасна вывучаў фран-цускую мову і літаратуру ў Інстытуце францу-скай мовы пры міністэрстве замежных справаў.Каб зарабіць на пражыцьцё, працаваў на фаб-рыцы вульканізацыі шынаў.

Магістрат і дактаратУ 1951 годзе, з дапамогай айца Льва Гарош-

кі, атрымаў стыпэндыю ад унівэрсытэцкай Ка-таліцкай дапаможнай арганізацыі ў Гішпаніі ізмог нарэшце здабыць вышэйшую адукацыю.Выбраў эканоміку, бо ўважаў, што гэтая галіна

найболей спатрэбіцца нашаму краю, калі ён вы-зваліцца ад савецкага паняволеньня. ВучыўсяЯнка выдатна, хоць, прыехаўшы ў Гішпанію,ня ведаў ні слова па-гішпанску. Першыя экза-мэны пісаў па-француску. Атрымаў ступеньмагістра палітычных і эканамічных навук29 верасьня 1956 году й адразу ўзяўся за працунад дактаратам на тэму «НЭП у Беларусі».

Праз гады навукі ў Мадрыдзе ўвесь час не-шта рабіў, каб пазнаёміць Гішпанію зь Бела-русьсю і беларускай праблематыкай.

Супрацоўнічаў з Цэнтрам усходніх навук,дзе вёў Беларускую сэкцыю і быў сябрам рэд-калегіі квартальніка «Orіente Europeo», чытаўдаклады пра Беларусь у розных гарадах Гіш-паніі, браў удзел і чытаў даклады на Тыдняхстудыяў беларускага акадэмічнага аб’яднань-ня «Рунь».

На Гішпанскім радыёАд 1952-га кожны год 25 сакавіка перадаваў

на Беларусь радыёперадачу праз Гішпанскаенацыянальнае радыё.

У сьнежні 1958 году, пасьля паўтара году ста-раньняў, перарываючы працу над дактаратам,пачаў зь сябрам Віцем Сянькевічам штодзён-ныя беларускія радыёперадачы на Беларусь.Калі ў 1965 годзе пасьля дагавору з СавецкімСаюзам гішпанцы закрылі перадачы для паня-воленых краінаў, Янка яшчэ працаваў пару га-доў рэдактарам і перакладчыкам навуковых ікультурных паведамленьняў на Гішпанскімрадыё. У 1969 годзе мы пераехалі ў Канаду.

У Канадзе Янка працаваў эканамістам і, ажда свае сьмерці, у 1997 годзе, браў удзел у бела-рускім жыцьці.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡92 93

Быў адданы сям’і і БеларусіЯнка таксама быў цудоўным мужам і баць-

кам. Памятаю, як гадавалі мы нашых дзяўча-так, абое іх калыхалі, абое мылі пялюшкі. Ра-зам вазілі іх да лекара, пераймаліся іхнымі пра-студамі. Памятаю, калі Паўлінка моцна захва-рэла, дык у Янкі за тыдзень сьсівела барада.

Ад таго моманту, калі я ў Парыжы ўпершы-ню сустрэлася зь Янкам Сурвілам, заўсёды былазахопленая ягонымі здольнасьцямі, пачуцьцёмгоднасьці, бясконцай адданасьцю бацькаўшчы-не. Удзячная лёсу за тыя трыццаць сем гадоў,якія нам было дадзена пражыць разам.

áÌÓŸ Û Å·ÛÒ¥

Вяртаньне праз сорак восем гадоў. — Быкаў,Пазьняк, Канапля, Шушкевіч. — Мастакі. —Старажытныя мясьціны. — Дзедава хата. —Віленшчына

Вяртаньне праз сорак восем гадоўХацела б падзяліцца ўспамінамі пра адну з

найбольш шчасьлівых падзеяў жыцьця — маёпершае падарожжа на бацькаўшчыну ў 1992годзе. Вярнуўшыся, я шмат пра гэта пісала. За-хаваліся нататкі ўражаньняў, запісаныя, калібылі яны яшчэ зусім сьвежыя.

Было гэта 10 красавіка. Самалёт ужо даля-таў да Менску, калі я нарэшце паверыла, штосапраўды неўзабаве прызямлюся ў Беларусі.Старалася ўявіць, што пабачу. Прыпомніласяраніца, калі сорак восем гадоў таму ў Бара-навічах зрушыў зь месца таварны цягнік, уякім мае бацькі, з трыма малымі дзецьмі, вы-браліся ў невядомы сьвет. Прыпомніла цёцюГанку ў белай хустачцы, якая з плачам беглаза цягніком.

Згадвала таксама цудоўныя гады дзяцінстваў Засульлі. Я ўспомніла сваю бабулю Вольгу, зроду Пахомаў зь Негарэлага, яна была моднайкраўчыхай. Успомніла дзеда Аляксандра Шы-манца, які, лежачы на печы, расказваў унукамказкі.

Прыпомніліся сьпеў пеўня раніцою, цёплыя

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡94 95

прамені ўзыходзячага сонца ў яблынях перадакном, аладкі зь сьмятанай на сьнеданьне, рэч-ка за лугам, дзе з братам «плавалі» ў таты наплячах, млын крышку далей, направа, драўля-ная царква з званіцай, якую тата маляваў шматпазьней у Парыжы. Памятаю ўсё гэта ў коле-рах. Тады я яшчэ ня ведала, што такое бомбы,пажары, страх і вечная туга па бацькаўшчыне.

Вяртаючыся ў Беларусь, крыху праймаюся.А што калі не знайду мае Беларусі, калі яна такзьмянілася, што не пазнаю?

Быкаў, Пазьняк, Канапля, ШушкевічМая паездка зьвязаная з кангрэсам «Сьвет

пасьля Чарнобылю», на які мяне запрасілі ўякасьці старшыні Канадзкага фонду дапамогіахвярам Чарнобылю ў Беларусі. Плянуючы па-дарожжа, я вырашыла выехаць крыху раней дыяшчэ застацца пару дзён пасьля кангрэсу, кабтое-сёе пабачыць. У той момант я яшчэ ня ве-дала, што спаткаю столькі цудоўных людзей,якія зробяць з гэтага майго першага візыту набацькаўшчыну адну з найбольш цікавых і пры-емных падзеяў жыцьця.

Кангрэс адбыўся ў Менску ад 13 да 17 кра-савіка 1992 году. Мэтай яго было прыцягнуцьувагу ўсясьветнага грамадзтва да трагічнагалёсу Беларусі праз шэсьць гадоў пасьля ядзер-най катастрофы ў Чарнобылі. Міжнароднае су-працоўніцтва ў галіне дапамогі ахвярам Чарно-былю было тэмай шматлікіх выступленьняў.Прысутнасьць такіх выдатных людзей, якВасіль Быкаў, Зянон Пазьняк, акадэмік ЯўгенКанапля, сьведчыла пра важнасьць падзеі.

Удзельнікі кангрэсу маглі наведаць дзіця-чыя шпіталі ў Менску, адбылося спатканьне з

старшынём Вярхоўнага Савету СтаніславамШушкевічам, былі падарожжы ў найбольш за-бруджаныя раёны Беларусі. Гэта дазваляла дэ-легатам атрымаць непасрэдную інфармацыюпра патрэбы людзей, пацярпелых ад чарно-быльскае бяды. Адно толькі расчаравала: намаё вялікае зьдзіўленьне, на кангрэсе амальцалкам адсутнічала беларуская мова, і мнепрыйшлося ў сталіцы Беларусі слухаць дакла-ды беларускіх навукоўцаў у перакладзе на ан-гельскую.

За дванаццаць дзён у Менску адведала так-сама Сойм БНФ, Беларускі гуманітарны ліцэй,два музэі. Была двойчы на канцэртах вучняўЛарысы Сімаковіч, якія расчулілі мяне дасьлёз, і спаткала сотні цікавых і цудоўных лю-дзей.

МастакіАсабліва было цікава пазнаёміцца ў Менску

зь беларускімі мастакамі, калегамі па пэндзлі.Лёс мастака на эміграцыі ня лёгкі. Не зна-

ходзіць ён ані зразуменьня, ані падтрымкі ўасяродзьдзі, у якім жыве. Вялікую прыем-насьць мне зрабіў мастак, які заўважыў, штомае гравюры па характары беларускія. У май-стэрнях маіх новых і так мілых сяброў адчува-ла сябе як у роднай сям’і. Гаварылі мы той са-май мовай, захапляліся тымі самымі ідэяміі, як выявілася, гадамі жылі тымі самымі на-дзеямі.

Старажытныя мясьціныАпрача Менску наведала я падчас гэтага па-

дарожжа Заслаўе, Стаўпеччыну, Ашмяншчы-ну, цудоўную Вільню. Была ў Міры, у Бара-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡96 97

навічах, у Смаргоні, у Жодзішках. Бачыла Нё-ман, Вяльлю ды столькі прыгожых краявідаўмілых беларускіх вёсачак ды сьвятыняў.

Па дарозе ў Заслаўе мне паказалі курганы.Даведалася, што ў Заслаўі і ваколіцах ёсьцьбольш за тысячу курганоў X—XІІ стагодзьдзяў.З высокіх пагоркаў аднае з найстарэйшых вё-сак Заслаўшчыны, Дзехнаўкі, пабачыла першыраз панараму Заслаўя з цудоўнай сьвятыняй,пабудаванай у XVІ стагодзьдзі. Адведала «За-мачак», дзе стаяў калісь дом Рагнеды.

Дзедава хатаУ Засульлі царквы ўжо не было. Нехта ўза-

рваў. Месца, дзе яна стаяла, зарасло пустазель-лем. Галоўная вуліца яшчэ ўсё небрукаваная.Хатка маіх дзядоў стаіць старэнькая, пафарба-ваная ў сіні колер. Калі была новая — такой яепамятаю — была цёмна-жоўтая. Перад хатай,дзе калісь быў сад і поўна кветак, пуста. На пло-це заміж збанкоў вісяць шкляныя слоікі. МіжЗасульлем і Зарэччам, на месцы рачулкі, ста-яць цяпер панурыя калгасныя будынкі.

На другім баку вуліцы, дзе былі дзедавы гум-но, хлеў ды сьвіран, цяпер чужыя хаты. Толькістары склеп пры вуліцы, дзе дзед перахоўваўбульбу, яшчэ тамсама. У гэтым склепе мы ха-валіся з мамай, калі немцы праходзілі празь вё-ску.

Вёска наагул робіць прыемнае ўражаньне.Пры вуліцы вырасла шмат высокіх дрэваў.Хаткі маляўнічыя, хаця збольшага не такія,якімі я іх памятала. Цяпер яны пафарбаваныяў сіні або зялёны колер. Заміж сенцаў — шкля-ныя вэранды. Стрэхі шыфэрныя вельмі ж псу-

юць выгляд. Дзедава хата была калісь пакры-тая дранкай.

Ня ведаю, ці адчувала сябе дома. Балела сэр-ца, што ў дзедавай хаце жывуць цяпер чужыялюдзі. Але ўсё ж туды мяне зноў цягне. Мо хоцьна палатне калісь зьберагу тое, што яшчэ заста-лося, што прыгожае ды мілае сэрцу.

Віленшчына18 і 19 красавіка мела шчасьце, дзякуючы

ветлівасьці сяброў, пабыць на беларускай Ві-леншчыне ды ўпершыню наведаць Вільню.Шмат марыла я аб гэтай частцы Беларусі, род-ным куце майго мужа Янкі. Страшэнна хаце-лася яе адведаць.

Праехалі мы праз Ашмяны, Жупраны іВайнідзяняты, праз Гарыдзяняты, Раслу і Асі-наўшчыну. Захапляліся Вяльлёй каля Смар-гоні, гістарычнымі Жодзішкамі, маляўнічымівёскамі з прыгожа дагледжанымі хатамі.Людзі, якіх мы спатыкалі, былі ветлівыя ігасьцінныя і ў бальшыні гаварылі па-беларус-ку. Недалёка ад Жодзішкаў наведалі роднуюмясьціну дзядоў майго мужа, дзе ён правёў ча-стку дзяцінства.

У Вільні Лявон Луцкевіч правёў нас па ўсіхбеларускіх гістарычных мясьцінах. Тата заўсё-ды казаў, што толькі Парыж можна параўнацьзь Вільняй. На кожным кроку пэрспэктывы, якбы спэцыяльна прыдуманыя і заплянаваныядля мастака — папросту гатовыя кампазыцыі.Маляўнічыя домікі, Вастрабрамская вуліцадасюль выглядае такой, якой тата яе бачыў упачатку трыццатых гадоў, калі вучыўся ўВільні ды пазьней маляваў.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡98 99

Так знайшла я маю Беларусь, мілую мне і да-рагую, хаця і зьняможаную даўгалетнімі зьдзе-камі, а цяпер Чарнобылем. Але яна жыве. Хо-чацца верыць, што яна пераадолее ўсе выпра-баваньні, бо растуць і мацнеюць адданыя ёйсыны і дочкі, якія змагаюцца за яе лёс. ëÚ‡¯˚ÌfiŸÒÚ‚‡ Ÿ ꇉÁ Åçê

«Найбольшы скарб народу». — Сёмыстаршыня. — Мандат перадаваць заўчасна.— Насуперак афіцыйнаму Менску. — КабБеларусь была незалежная

«Найбольшы скарб народу»Калі я ехала ў Нью-Джэрзі на ХХІІ Сэсію

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў кан-цы жніўня 1997 году, гэта значыць менш чымпраз тры месяцы пасьля сьмерці Янкі, дык на-ват у галаву мне не прыйшло, што нехта захочавыстаўляць маю кандыдатуру на старшы-нёўства Рады БНР.

Для мяне было толькі вельмі важна, каб Радавыбрала адпаведнага чалавека на гэтае вельміадказнае становішча. За месяц перад сьмерцюмой муж казаў Міколу Ганьку і Барысу Рагу-лю, які тады выконваў функцыі старшыніРады, што «Рада БНР — гэта найбольшы скарббеларускага народу». Гэта мяне вельмі ўразіла.Магчыма, і таму мне было так важна дагле-дзець, каб скарб гэты быў у добрых руках. Ваўсякім выпадку ўважала, што на сэсіі мусілабыць ня толькі дзеля мяне самой, але і дзеляЯнкі.

Сёмы старшыняАднак калі мне запрапанавалі вельмі пава-

жаныя мною людзі выставіць маю кандыдату-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡100 101

ру на старшынёўства Рады, я адмовілася. За-сьвежая яшчэ была магіла Янкі, завялікае маёгора. У канцы, аднак, упэўненая, што і так мяненя выберуць, згадзілася на гэты першы крок.

Толькі калі палічылі галасы й аказалася, штобальшыня радных прагаласавалі за мяне, зга-дзілася ўзяць на сябе гэтую адказнасьць — і пры-няць гэты вялікі гонар. Гэта было 31 жніўня1997 году. Такім чынам, пасьля Янкi Серады,Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі, Міколы Аб-рамчыка, Вінцука Жук-Грышкевіча і Язэпа Са-жыча я стала сёмым старшынём Рады БНР.

Мандат перадаваць заўчаснаУ Раду ўваходзяць восемдзесят радных, якія

жывуць фактычна на ўсіх кантынэнтах. Выка-наўчы орган Рады — Прэзыдыюм. Ён і выкон-вае функцыі беларускага ўраду ў выгнаньні. Насёньня гэта адзіны ўрад былых падсавецкіхкраінаў, які не злажыў свайго мандату. Нярэд-ка ў нас, сябраў Рады, пытаюцца: «А пры якіхумовах вы перадасьцё свае паўнамоцтвы Бела-русі?» Згадаю, што быў такі момант на пачат-ку 1990-х гадоў, калі Рэспубліка Беларусь, ад-навіўшы незалежнасьць, афіцыйна вярнуласвае сымбалі, загаварыла па-беларуску. АлеРада не палічыла магчымым перадаць мандатВярхоўнаму Савету, абранаму ў савецкі час.Рада БНР гатовая перадаць свой мандат тойБеларусі, у якой незалежнасьць і дэмакратыч-ныя свабоды замацуюцца незваротна.

Пакуль Беларусь ня будзе поўнасьцю неза-лежнай, сувэрэннай і дэмакратычнай дзяржа-вай — такой, якой яе беларускі народ абвясьціўАктам 25 Сакавіка, Рада будзе працягваць зма-ганьне, каб дасягнуць гэтай мэты.

Насуперак афіцыйнаму МенскуУ гэтым змаганьні Раду заўсёды падтрым-

лівала беларуская дыяспара. Роля дыяспарынадзвычай важная і цяпер. Каб Беларусь меласьвядомую дыяспару ў 1918 годзе, ды каб сьветведаў пра беларускі народ так, як ведае сёньня,магчыма, доля нашая ў ХХ і ў пачатку ХХІ ста-годзьдзя была б больш падобная да долі нашыхзаходніх суседзяў і мы ўжо займалі б пачэснаемесца між іншымі вольнымі народамі сьвету —месца, за якое мы яшчэ ўсё змагаемся.

Сам факт існаваньня ўраду ў выгнаньні ады-грывае значную ролю. Мы, адрозна ад афіцый-нага Менску, маем вельмі цёплыя і прыязныякантакты з палітыкамі і ўрадоўцамі шматлікіхкраінаў. Тут магу згадаць, як напярэдадні ад-наго з маіх прыездаў у Прагу беларуская амба-сада распаўсюдзіла тлумачэньні пра беспад-стаўнасьць сьвяткаваньня 25 Сакавіка і пра тое,што «БНР ужо даўно забытая гісторыя». Але,насуперак гэтаму, мяне, як старшыню РадыБНР, з усёй пашанай прынялі ў міністэрствезамежных справаў, у сэнаце і парлямэнце, уПрэзыдэнцкім палацы ў Градчанах.

Голас старшыні Беларускай Народнай Рэс-публікі, магчыма, больш чутны, чым іншыя, ітаму я моцна ўдзячная лёсу, што даў мне гэтуюдадатковую магчымасьць, разам зь сябраміРады, змагацца за волю і дабрабыт нашага на-роду.

Каб Беларусь была незалежнаяРэагуем на кожную падзею, важную для Бе-

ларусі, прыцягваем увагу заходняга сьвету даўсіх момантаў, дзе пажаданая дапамога. Калірасейскі прэзыдэнт Пуцін публічна прапанаваў

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡102 103

у 2002 годзе, каб Беларусь сталася правінцыяйРасеі, мы назаўтра паслалі звароты кіраўнікамусіх заходніх дэмакратыяў, у якіх падкрэсь-лівалася недапушчальнасьць для цывілізавана-га сьвету такой заявы ў дачыненьні да незалеж-най суседняй дзяржавы, і прасілі стрымацьМаскву ў яе намаганьнях зноў зрабіць зь Бела-русі свайго васала.

Апошнім часам канцылярыя Рады БНР і ўсябеларуская незалежніцкая дыяспара стараец-ца пераканаць Эўразьвяз, каб не будаваў новайзаслоны паміж Беларусьсю і Эўропай.

Праца Рады БНР ня лёгкая. Чуюся, аднак,вельмі задаволенай усім дасягнутым. Цешуся,калі бачу, што наша моладзь верыць у будучы-ню і змагаецца за незалежную Беларусь. З за-давальненьнем бачу, што заходнія экспэрты па-чынаюць адрозьніваць праўду ад прапаганды.Але сапраўднай незалежнасьці мы дасягнемтолькі тады, калі ўвесь наш народ абвесьціцьсьвету, так, як гэта зрабіў у 1918 годзе, што ёнхоча быць нармальнай эўрапейскай дэмакра-тыяй.

ñflÊ͇ ¥ Îfi„͇ Ÿ χ¥Ï Ê˚ˆ¸ˆ¥

Падманлівыя ўражаньні. — Чаго не пачуўжурналіст. — Дыскрымінацыя не абмінула.— Канадзкае шматкультур’е. — Нас мяшаліі мяшаюць з гразёй. — Быць голасам нашагакраю

Падманлівыя ўражаньніКалі я згадзілася на просьбу дырэктара Бе-

ларускай службы Радыё Свабода АляксандраЛукашука напісаць мае «жывыя мэмуары», неўяўляла сабе, як гэта будзе цяжка. Ня толькітаму, што жыцьцё разнастайнае, а я, як і ў маіхмастацкіх творах, не люблю затрымоўвацца надрэнных успамінах, тады як лёс даў мне столькідобрага. Калі гавару пра цяжкія ўмовы эмі-гранцкага жыцьця, дык толькі таму, што зудзячнасьцю прыпамінаю, як мы гэта ўсё пера-жылі і ўрэшце перамаглі.

Гэта часам робіць уражаньне, што ўсё для насбыло лёгкім і бесклапотным у параўнаньні зтым, што перажыў наш народ.

Чаго не пачуў журналістВось адзін прыклад. Два гады таму была ў

Даніі, калі дацкае тэлебачаньне якраз рабілафільм пра паваенных уцекачоў. Знайшоўшымагілу маёй сястрычкі Прадславы, мяне адшу-калі й папрасілі, каб расказала пра наш дось-вед. І вось праз шэсьць месяцаў я зь зьдзіўлень-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡104 105

нем пабачыла ў фільме, якое наша жыцьцё ўДаніі было лёгкае ў параўнаньні з жыцьцёмнямецкіх уцекачоў, якія таксама апынуліся ўДаніі пасьля вайны.

Журналіст неяк не пачуў, што ў Даніі я стра-ціла маю сястрычку, а бацькі — дачушку, якуюпрынесьлі на руках зь Беларусі. Не пачуў так-сама, што мой брат Лявон таксама ледзь вы-жыў, а я моцна хварэла. Не пачуў, што жылімы двойчы ў тых самых уцякацкіх лягерах,што і немцы, у першым — у стайні, а ў іншых— у адным малым пакойчыку, разам зь іншыміўцекачамі. Што тату давялося змагацца, кабДанія не аддала саветам беларускіх уцекачоў,якія паходзілі з Усходняй Беларусі. Што я былаадзіным дзіцём у лягеры, якое хадзіла ў дацкуюшколу. Мой брат, якому не пашчасьціла пася-браваць з добрымі людзьмі ды навучыцца дац-кай мовы, хадзіў разам з усімі іншымі дзецьмі,разам і зь нямецкімі, у школу для ўцекачоў.Мой ветлівы дацкі журналіст толькі пачуў, якя моцна палюбіла Данію, і таму вырашыў, штоўцекачоў, якія былі не зь Нямеччыны, Даніяпрымала як гасьцей.

На шчасьце, сказаў, што я старшыня РадыБеларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні,— і такім спосабам давёў да ведама Даніі, штонаш беларускі народ усё яшчэ змагаецца.

Дыскрымінацыя не абмінулаНе хачу таксама, каб склалася ўражаньне,

што і ў Канадзе так лёгка знайсьці працу й да-сягнуць посьпеху. Усе эмігранты нашага пака-леньня перажылі ў Канадзе вельмі цяжкія пер-шыя гады эмігранцкага жыцьця. Працу рабілітую, якой не хацелі рабіць канадцы, і часта

былі ахвярамі дыскрымінацыі. Шмат тут гава-рылася, напрыклад, пра тое, як мы сюды пры-ехалі ў канцы шасьцідзясятых гадоў, згадаю iпра канадцаў японскага паходжаньня, якіяправялі апошнюю вайну ў лягерах у Канадзетолькі таму, што Японія тады была ворагамКанады і Злучаных Штатаў.

Канадзкае шматкультур’еКанада пачала інакш ставіцца да тых сямі

мільёнаў канадцаў паходжаньнем не зь Вяліка-брытаніі ды Францыі, а зь іншых краінаў сьве-ту, калі разумны чалавек, прэм’ер-міністарКанады П’ер Трудо, увёў палітыку шматкуль-тур’я — разам, дарэчы, з палітыкай двухмоўяі, магчыма, дзеля яе…

Шматкультур’е ў Канадзе дазволіла кожна-му эмігранту адчуваць сябе дома, бо ягонаякультура раптам сталася такой самай каш-тоўнай, як і ангельская ці француская. Заміж«катла» ўніфікацыі, якім быў і Савецкі Саюз,хоць зь іншых прычынаў, Канада стала ма-заікай больш як сотні розных культурных ася-родкаў. Пачалі арганізоўваць фэстывалі, кабпазнаёміць канадцаў з усімі культурамі гэтайкраіны, а ў 1982 годзе ажыцьцявілася Граматаправоў, якая па сваім духу падобная да Другойустаўнай граматы Беларускай Народнай Рэс-публікі.

Што да палітыкі двухмоўя ў Канадзе, дык па-добная яна да фінляндзкай. Усюды, дзе пражы-вае болей за адпаведную колькасьць жыхароў(калі не памыляюся, пяць працэнтаў), для якіхдругая афіцыйная мова родная, усе фэдэраль-ныя ўрадавыя ўстановы і законы мусяць быцьдвухмоўныя й паслугі можна атрымаць на

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡106 107

дзьвюх афіцыйных мовах. Правінцыя Квэбэк,дзе я жыву, прызнае, праўда, толькі адну афі-цыйную мову — францускую. А гэта таму, штоў ангельскамоўным моры Паўночнай Амэрыкіёй пагражае зьнікненьне. Каб жа так паважа-лася ў нашай краіне беларуская мова, небясь-пека для якой яшчэ большая!

Нас мяшалі і мяшаюць з гразёйЯ хацела перадусім расказаць пра эмігранцкі

лёс. Паваенная хваля эміграцыі была эміграцы-яй палітычнай, і таму беларуская афіцыйнаяпрапаганда мяшала яе з гразёй. І робіць гэта ажда сёньняшняга дня. Між тым эміграцыя гэтаяжыла і жыве сваёй бясконцай любоўю да баць-каўшчыны і ўсімі даступнымі сродкамі змагаец-ца за вольную і незалежную Беларусь. Менавітатакая мэта запісаная ў Статуце Рады БНР.

Амаль паўстагодзьдзя жылі мы надзеяй, штовернемся ў гэтую незалежную Беларусь, штобудзем браць удзел у яе адраджэньні й адбудове.

Перадалі мы нашу любоў да Беларусі і на-шым дзецям, якія чуюцца стопрацэнтнымі бе-ларусамі. Так аднойчы заявіла свайму мужумая дачка Ганна-Прадслава, калі ён сказаў, штояна ўсё ж канадка. Аднак найбольш расчулілаЯнку і мяне нашая малодшая дачка Паўлінка.Яна расказвала нам, што ўпершыню ў жыцьціадчула сябе дома ў той момант, калі самалёт,якім ляцела ў Беларусь, прызямліўся ў Менску.Гэта было ў 1993 годзе — Паўліна, якая выбра-ла прафэсію этнамузыказнаўцы, прыехала, кабнапісаць доктарскую дысэртацыю пра рок-му-зыку ў Беларусі. Цяпер яна працуе прафэсараму Злучаных Штатах. Ганя, старэйшая, пайшлапа бацьку, выбрала матэматыку, атрымала спэ-

цыяльнасьць бізнэс-мэнэджара і працуе кан-сультантам у Францыі.

Быць голасам нашага краюХачу зрабіць яшчэ адну заўвагу, якая тычыц-

ца ўжо ня толькі Канады ды мяне самой, а наагулмэмуараў усяе беларускае паваеннае эміграцыі.Кожны з нас, калі пачынае пісаць свае ўспаміны,дык піша фактычна пра падзеi зь беларускагажыцьця. Вось так я і пішу пра мужа й пра нашаежыцьцё ў канадзкай сталіцы. Нават калі пісалапра жыцьцё ў Парыжы, дзе болей расказвала праперажытае асабіста, усё ж на кожным кроку пры-паміналася, як мы жылі як грамада. Як мы ста-раліся, каб выжыць ня толькі самім, а каб выжы-ла Беларусь, дома і на чужыне.

Усе мы ўважалі, што апынуліся мы на чужы-не, каб быць голасам нашага акупаванага краю.Таму мы і рабілі ўсё, што маглі. Зарабіўшы нахлеб, часта шмат менш, як маглі б зарабіць,калі б гэта было нашай мэтай, мы прысьвячалікожны момант нашага жыцьця беларускайсправе. Магло гэта быць будаваньне сваіх сьвя-тыняў за так цяжка заробленыя грошы. Маглобыць навучаньне нашых дзетак беларускаймове, сьпевам і танцам. Прыпамінаецца мне тутзапіс беларускіх песьняў, якія тата сам насьпя-ваў перад сьмерцю і пакінуў брату і мне, каб незабыліся. І асабліва было гэта штодзённае зма-ганьне за права Беларусі быць незалежнай.

Гэтым мы жылі, гэтым ганарымся. Гэта ўва-жаем дасягненьнем нашага жыцьця. Між намівельмі мала багатых людзей. Аднак усё робім,каб памагчы беларускай справе. А тыя з нас,што не дапамагаюць столькі, колькі хацела-ся б, дык магчыма таму, што ўжо ўсё аддалі.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡108 109

å‡fi χÒÚ‡ˆÚ‚‡

У асяродзьдзі мастакоў. — Мэдаль за афішу.— Імпрэсіяністы і графікі. — Тэорыяі пленэры. — Незавершаны твор. — Дзеляслова «Беларусь». — Сямейная традыцыя

У асяродзьдзі мастакоўУ нашай хаце мастацтва неяк заўсёды пава-

жалі. У Баранавічах часта бачыла тату з пэндз-лем у руках. Татаў стрыечны брат зь Сьвержа-ню (ня памятаю, ці з Новага ці Старога), якінейкі час у нас жыў, вучыўся ў баранавіцкаймастацкай школе. У Даніі тата намаляваў цэ-лую сэрыю твораў, якія адразу прадаў. Памя-таю, як у Францыі ён рыхтаваў да друку маркіБНР. Усюды, дзе мы жылі, наведвалі мастацкіямузэі і выстаўкі. Прыехаўшы ў Парыж, у Люўрхадзілі сям’ёй кожную нядзелю. СкульптарМіхась Наўмовіч і мастак Віктар Жаўняровіччаста былі ў нашай хаце. На сьценах заўсёдывіселі дзясяткі твораў — татавых і іншых мас-такоў.

Мэдаль за афішуМастацтва з самага дзяцінства стала неад’ем-

най часткай майго жыцьця. Першае задаваль-неньне яно мне прынесла, калі ў шэсьць гадоўпайшла ў школу ў Баранавічах. Настаўніца за-гадала дзецям намаляваць ілюстрацыю да на-роднай казкі пра Бабку і рэпку. І так яе ўразіў

мой малюнак, што паказвала яго ўсёй школе.У пачатковай школе ў Даніі даверылі мне ўпры-гожыць маімі малюнкамі клясу на Каляды.У сярэдняй школе, ужо ў Нёі-сюр-Сэн у Фран-цыі, атрымала гарадзкі бронзавы мэдаль заафішу «Кругом вогнішча». Падчас адпачынкуў летнім лягеры над морам нарысавала длякапліцы вельмі мадэрную Крыжовую дарогу,пра якую доўга гаварылі й нават зьбіраліся вы-даць у кнiзе Даніель-Ропса. Некаторыя з маіхнайлепшых твораў зрабіла яшчэ перад тым, якпаступіла ў Вышэйшую дзяржаўную школу ма-стацтва ў Парыжы.

Імпрэсіяністы і графікіАдкрыцьцём у той час былі для мяне творы

францускіх імпрэсіяністаў, якія выстаўлялісяў музэі Жэ дэ Пом. Малявалі яны, між іншым,часта краявіды паўночна-заходніх прадмесьцяўПарыжу, дзе мы жылі. Будучы ў Аўстраліі, па-бачыла нават палатно Пісаро «Рака Сэна ў Сар-трувілі»… Захаплялася таксама Ван Гогам.Першы мастацкі альбом, які сама купіла, быўпра мастацтва Гагена.

Пазьней пачала лепш разумець хараство пе-радрэнэсансавага італьянскага мастацтва, якоефранцузы называюць «prіmіtіfs іtalіens». Так-сама дасюль моцна люблю партрэт інфанты Вэ-ляскеса — на маю думку, адзін з найпрыгажэй-шых партрэтаў, якія я бачыла. Заўсёды любілаБатычэлі дзеля прыгажосьці яго лініяў і спа-кою, які ён перадае гледачу. Гэтыя дзьве рысыў мастацтве фактычна і сталіся маім крэда. Алезахапляюся сотнямі мастацкіх твораў. Усюды,дзе бываю, найбольшай прыемнасьцю для мянеёсьць наведваньне мастацкага музэю.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡110 111

Зь беларускіх мастакоў заўсёды любілаграфіку Алесі Пасьлядовіч. Але няма беларус-кага мастака, які б не стварыў чагосьці мілагамайму сэрцу. У 2006 годзе рабіла два дакладыпра Беларусь у творах яе мастакоў, ад Бялы-ніцкага-Бірулі й Шагала да Марачкіна й Рус-лана Вашкевіча.

Тэорыя і пленэрыЯ заўсёды любіла рабіць партрэты. Кра-

явіды, апрача развалінаў беларускіх замкаў дысьвятыняў, калісь мяне не цікавілі. Між ін-шым, гэта адпавядала густу і майго прафэсара,Жана Сувэрбі. Цяпер затое часта раблю аква-рэлі майго гароду.

Да навукі я заўсёды ставілася вельмі паваж-на. У Мастацкай школе, мусіць, не прапусьціланіводнага курсу, і дні, асабліва ў студыі, пра-ляталі як хвіліны. Тэарэтычныя заняткі (ана-томія, кампазыцыя, гісторыя мастацтва, кась-цюму, архітэктуры і тэхнічныя курсы) адбы-валіся больш па абедзе. Але нават на лекцыюпэрспэктывы, дзеля якой я мусіла бегчы нацягнік а шостай гадзіне раніцы, я ні разу неспазьнілася. Ніколі так моцна не захапляласянавукай, як падчас таго году ў Вышэйшай дзяр-жаўнай школе мастацтва ў Парыжы. З пра-фэсійнага жыцьця, мусіць, найлепшыя ўспа-міны ў мяне засталіся з часу, калі выкладаламову ў Францускім інстытуце ў Мадрыдзе. Тамтаксама не заўважала, як праляталі гадзіны.

Перайшла я з Мастацкай школы ў Сарбонупраз год, бо зразумела, як цяжка будзе зарабіцьна хлеб мастаку. У Парыжы маладыя мастакінайчасьцей мусілі працаваць вартаўнікамі ноч-чу, каб займацца мастацтвам днём. А я ўжо ве-

дала некалькі моваў. Французам чужыя мовыдаваліся цяжка, тады яшчэ мала хто мог сабедазволіць езьдзіць за мяжу дзеля практыкі.Дык вырашыла скарыстаць з багажу, які даломне жыцьцё.

Незавершаны творДа 1986 году я заўсёды нешта стварала.

У 1979-м пайшла на курсы графікі й да 1986году выпрабавала ўсе віды тэхнікі гравюры,апрача шаўкаграфіі. Найбольш мне падабалісятэхніка афорту і дрэварыт. Уважаю акватынту«Ішкалдзкі касьцёл» і дрэварыт «ЭўфрасіньняПолацкая» найлепшымі маімі творамі ў галінеграфікі.

Мастацтвам, аднак, перастала наагул ціка-віцца на працягу васьмі гадоў пасьля чарно-быльскай бяды. У роспачы пачала рабіць абраз,які меўся быць апошнім маім творам і які на-звала «Вось што яны зрабілі з маёй песьняй».Але ня мела сілы яго скончыць. Ня толькі мас-тацтва, але і жыцьцё ў тыя гады перастала мецьсэнс.

Дзеля слова «Беларусь»Ад часу прыезду ў Канаду брала ўдзел у не-

калькіх дзясятках выставаў. Часта рабіла гэтадзеля таго, каб было напісана ў каталёгу слова«Беларусь».

Аднойчы даведалася пра вялікую выставу«Ўсё мастацтва сьвету», якую арганізавала ў1985 годзе міністэрства культуры Квэбэку. Па-дала адну працу — маленькую акватынту«Вялікдзень». Працу міністэрства купіла. Алемне падумалася, што якісь непісьменны кура-тар можа замяніць слова «Беларусь» словам

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡112 113

«Расея» (звычайна гэта рабілі, каб, маўляў,«людзям было лягчэй зразумець»), і таму паз-ваніла даведацца, як выглядае запіска пра маюпрацу ў каталёгу. І вось атрымала адказ: на-пісалі, што нарадзілася я ў Расеі. Я, безумоўна,моцна загневалася і сказала, што калі не папра-вяць, забіраю працу назад. Паправілі. І за-прасілі яшчэ на адну выставу, прысьвечануюмастачкам-жанчынам, даючы мне яшчэ аднунагоду сказаць, што ў Квэбэку ёсьць беларусы.

У 1994 годзе мастацтва — мо разам зь любоўю— усё ж перамагло чарнобыльскі застой. Узя-лася зноў за пэндзлі, бо захацелася зрабіць пар-трэт мужа Янкі. Падрыхтавала яшчэ адну вы-ставу ў франкамоўным асяродку — дала шэсьцьпрацаў.

Спадзявалася, што калі пайду на пэнсію,зноў вазьмуся за творчасьць. Але тады мяневыбралі старшынёй Рады БНР, і ад таго часуадводжу толькі тры гадзіны ў тыдзень на мас-тацтва. За гэтыя гадзіны нічога паважнага зра-біць немагчыма. Аднак малюю — і штораз збольшай прыемнасьцю карыстаюся акварэль-лю. Але бальшыня твораў яшчэ ў стане праек-таў. Жывуць яны, аднак, у маім уяўленьні і,дзеля доўгага высьпяваньня, мусілі б быць до-брымі. Моцна хацелася б неяк пасьпець іх рэ-алізаваць перад тым, як будзе запозна.

Сямейная традыцыяУ сям’і Шыманцоў-Сурвілаў не адна я мас-

тачка. Быў мастаком тата, Уладзімер Шыма-нец. Брат Лявон апошнім часам зрабіў некалькіцікавых працаў. Калі выставіў у Сартрувілісвой партрэт унука Віктара, які назваў «Зьдзіў-

леньне», дзьве парыскія галерэі прапанаваліналадзіць яму выставы ў Парыжы.

Дачка Паўлінка — дасьведчаная мастачка.Яна найбольш любіць алейную тэхніку. Цяперякраз працуе над вялікім палатном на беларус-кую тэму. Яна таксама вельмі добры фатограф.У гэтай галіне талент, відаць, перадаў ёй Янка,які рэдка выходзіў з хаты без фотаапарата.Жыву надзеяй, што каліcь змагу выдаць аль-бом яго здымкаў, менавіта зь беларускагажыцьця.

На маю вялікую радасьць, унукі ня толькіцікавяцца мастацтвам, але адзін зь іх, Антон,у сем гадоў намаляваў алейнымі фарбамі кра-явід з рэчкай, які тэхнічна на ўзроўні сьпелагамастака. Унучка таксама добра малюе. А ма-ленькі Валік, якому шэсьць годзікаў, на дзівадобра кампануе здымкі, якія, між іншым, моц-на любіць рабіць.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡114 115

ä˚ıÛ Ô‡ ˝Î¥„¥˛

Нас падзялілі. — Уніяцкі сьвятар ЛеўГарошка. — Мітрапаліт Мікалай. —Будучыня аўтакефаліі

Нас падзяліліУ заходняй суседкі Беларусі, Польшчы, пась-

ля развалу савецкага блёку найлепшым са-юзьнікам у працэсе адраджэньня была рэлігія.Усім нам вядома, якую вялікую ролю адыгра-ла ўніяцтва ў захаваньні тоеснасьці ўкраінска-га народу. У Беларусі, на жаль, якраз рэлігіяйкарысталіся — і дасюль карыстаюцца — нашыяворагі, каб нас асыміляваць.

Уніяцтва, якое адрозьнівала нас ад расейцаў,было яшчэ ў XІX стагодзьдзі прымусова заме-ненае ў Беларусі маскоўскім праваслаўем, а бе-ларусаў-каталікоў, якія адмовіліся ад пера-хрышчэньня, назвалі «палякамі». Такім чынамня толькі выкаранілі ўніяцтва, але і, магчыма,першы раз у нашай гісторыі падзялілі беларускінарод на рэлігійным грунце.

Нашыя бедныя «тутэйшыя», якія ведалі,што яны не расейцы і не палякі, пачалі забывац-ца, што яны ёсьць нацыяй. Эмігруючы ў новысьвет, беларусы, аж да паваеннае хвалі эмігра-цыі, дазвалялі запісваць сябе «рускімі» або «па-лякамі», у залежнасьці ад веравызнаньня.

Калі мяне пытаюць пра маё веравызнаньне,я люблю адказваць, што гэта справа між мноюі Богам. Мама была каталічкай, тата — права-слаўным. Ніколі не мянялі веравызнаньня.Дзяцей ахрысьцілі ў праваслаўнай царкве ўСтоўпцах. Я выйшла замуж за каталіка. Малі-ліся мы з мужам у каталіцкіх, беларускіх аўта-кефальных, уніяцкіх і іншых хрысьціянскіхсьвятынях. Часта сябравалі зь сьвятарамі.Адзінае, што ўважалі недапушчальным, гэтарэлігійную неталерантнасьць.

Хацела б расказаць пра двух беларускіх сьвя-тароў, якіх мы абое любілі й паважалі. Быліяны цудоўнымі прадстаўнікамі тых плыняўхрысьціянства, да якіх належалі, і адначаснаадданымі патрыётамі. Былі гэта архімандрытЛеў Гарошка, уніят, і ўладыка Мікалай, мітра-паліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнайцарквы.

Уніяцкі сьвятар Леў ГарошкаАйца Льва я памятаю яшчэ з Баранавічаў.

Жылі мы на той самай вуліцы, і выехалі з Ба-ранавічаў тым самым цягніком. Пабачыліся мызноў у 1948 годзе на Паўночнай станцыі ў Па-рыжы, куды ён прыйшоў нас спаткаць пасьлянашага прыезду з Даніі. Гэтак, як і бальшынябеларускай грамады ў Парыжы, хадзілі мыкожную нядзелю на ягоныя багаслужбы ў ад-ной з капліцаў слаўнага цяпер касьцёлу Сэн-Сюльпіс.

Быў айцец Леў надзвычай інтэлігентны ча-лавек, упарты і энэргічны, калі трэба было ба-раніць інтарэсы Беларусі, і адначасна талерант-ны і ветлівы ў штодзённым жыцьці.

Жыў ён у манастыры недалёка ад студэнц-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡116 117

кай сталоўкі, дзе я абедала, калі вучылася ўСарбоне, і я яго адведвала, калі мела вольнуюхвіліну. Часам дапамагала яму ілюстравацьчасопіс «Божым шляхам», які ён выдаваў, а ёнмяне падтрымліваў на духу, калі адчувала па-трэбу падзяліцца маімі праблемамі. На дзіва,ніколі не стараўся мяне «перахрысьціць», якгэта рабілі прадстаўнікі некаторых іншых ве-равызнаньняў. Наагул, здаецца, ніколі не гава-рыў пра ўніяцтва. І нягледзячы на гэта, у мянерасло зацікаўленьне і захапленьне гэтай плынь-ню хрысьціянства, якая так добра адказвае па-трэбам нашага народу.

Айцец Леў браў актыўны ўдзел у беларускімжыцьці ў Парыжы, прадстаўляў беларусаў наміжнародных канфэрэнцыях. Пакуль жыла ўПарыжы, і я там часам была разам зь ім, кабпатрымаць бел-чырвона-белы сьцяг ці сказацьпару словаў па-француску. Быў айцец Леў дасамае сьмерці сябрам управы «Хаўрусу» (аб’яд-наньня беларусаў у Францыі), і сябраваў ён зусёй нашай грамадой — вянчаў, хрысьціў, ха-ваў. Памёр ён пасьля апэрацыі на нырках у па-рыскім шпіталі за месяц да сьмерці майго таты,у 1977 годзе. Абодвум было 66 гадоў.

Цяпер Беларуская ўніяцкая царква на чужы-не ў добрых руках дзякуючы яшчэ аднаму вы-датнаму сьвятару і чалавеку — айцу Аляксан-дру Надсану.

Мітрапаліт МікалайДругім сьвятаром, таксама вялікім патрыё-

там і адданым беларусам, якому хочацца аддацьчэсьць у гэтых маіх разважаньнях пра рэлігію,быў уладыка Мікалай, мітрапаліт Беларускайаўтакефальнай праваслаўнай царквы. Я пры-

сутнічала як старшыня Рады БНР на ягоныхпаховінах у Нью-Брансўіку ў чэрвені 2002 годуі прыняла перададзены Радзе бел-чырвона-белысьцяг, які пакрываў ягоную труну.

З уладыкам Мікалаем мы зь Янкам пазна-ёміліся, калі былі ўжо ў Канадзе. Адведваў ённас у Атаве на Вадохрышча, сьвяціў наш дом іў нас начаваў. Тады мы мелі нагоду шмат прашто пагутарыць. Быў гэта чалавек лагодны,сьціплы і працавіты. Ён добра ведаў, ідучы ву-чыцца на сьвятара, што матэрыяльна жыцьцёяго будзе цяжкім. Але верыў у Бога і ў людзей ініколі ня траціў надзеі. Дараваў нават тым, хтояго асабіста пакрыўдзіў.

Быў уладыка моцна перакананы, што вера ўБеларусі мусіць быць беларускай, і таму моцнабараніў аўтакефалію. Верыў, што прыйдзе час,калі Беларуская праваслаўная царква вызва-ліцца ад Масквы. Моцна перажываў расколБАПЦ на эміграцыі. Казаў, што зь яго бокуняма перашкодаў да згоды з уладыкам Ізясла-вам, які ачольваў другую частку Беларускайаўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ведаў,што спрэчкі, недавер і нязгода між беларусамітолькі на карысьць нашым ворагам.

Будучыня аўтакефалііБеларуская аўтакефальная праваслаўная

царква, на жаль, перажывае сёньня надзвычайцяжкі крызіс, да якога падвойна спрычынілісямаскоўскія «траянскія коні». Як старшыняРады ўстрымаюся тут ад камэнтароў на гэтуютэму. Для варожых нам прапагандыстаў, павод-ле якіх мы намагаемся кантраляваць аўтаке-фалію, хачу паведаміць, што БНР ня ўмешва-ецца ў справы ні Беларускай аўтакефальнай

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡118 119

праваслаўнай царквы, ні ў справы іншых бела-рускіх цэркваў. З глыбіні сэрца жадаю, аднак,каб ачоліў Беларускую аўтакефальную права-слаўную царкву беларускі сьвятар-патрыёт, якіўсьвядоміць, якую вялізарную ролю БАПЦможа адыграць у жыцьці нашага народу. LJҥθ Å˚͇Ÿ

Захапленьне талентам. — Праскаезнаёмства. — «Сьвечачка надзеі». —Аўра сьвятасьці

Захапленьне талентамРасказаўшы столькі пра сябе (на падзеі

жыцьцё маё сапраўды багатае), хочацца падзя-каваць усім тым цудоўным маім суродзічам,якія мне дапамагаюць у маім штодзённым зма-ганьні за лепшую будучыню нашага беларуска-га народу, і ўсім тым, каго я мела шчасьце спат-каць, адведваючы нашы беларускія асяродкі ўсьвеце, ад Эстоніі да Гішпаніі, ад Аўстраліі даЧэхіі, Польшчы, Латвіі і Літвы, ад Англіі іБэльгіі да Злучаных Штатаў і Канады.

Паколькі немагчыма тут пералічыць усе гэ-тыя спатканьні, хоць часта з удзячнасьцю іх ус-памінаю, раскажу тут толькі пра адно зь іх,якое было для мяне асабліва мілым. А менавіта— пра спатканьні ў Празе з Васілём Быкавымі яго цудоўнай сяброўкай жыцьця, жонкайІрынай.

Здаўна я была захопленая талентам ВасіляБыкава, ягоным веданьнем чалавечае душы йягонай здольнасьцю перадаць чытачу ўсе яе ад-ценьні і эмоцыі. «Аблаву» чыталі мы з мужамуголас. Прачытаўшы «Бедных людзей», не маг-ла некалькі начэй заснуць. «Знак бяды» дыкнаагул не змагла скончыць — нагэтулькі была

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡120 121

ўзрушаная. Але ў Празе я мела шчасьце спат-каць Васіля Быкава — чалавека. Спакойнага,ветлівага, поўнага дабрыні.

Праскае знаёмстваУ 2000 годзе спадарства Быкавы жылі яшчэ

ў Нямеччыне. У сакавіку праскія беларусы за-прасілі Быкавых і мяне на сьвяткаваньне га-давіны БНР. Нас пасялілі ў адным гатэлі навуліцы Алівовай.

Кожную раніцу спадар Васіль званіў мне, кабзапрасіць на смачную сьвежую каву, якую ўжобыла прыгатавала спадарыня Ірына. Была гэтадля мяне нагода надзвычай прыемна пачацьдзень. Я, безумоўна, болей за ўсіх гаварыла —маю звычку гэта рабіць, калі адчуваю сябе ўмілай кампаніі. Спадар Васіль і спадарыня Іры-на ветліва слухалі, дзяліліся сваімі думкамі.Абгаворвалі мы праблемы, якія зьбіраліся за-кранаць на нашых штодзённых спатканьнях зчэскімі палітыкамі. Васіль Быкаў часта браў наіх слова, каб прасіць дапамогі для беларускіхстудэнтаў у Чэхіі. Ён моцна пераймаўся цяж-касьцямі, якія мусіла пераадольваць наша мо-ладзь.

Прыпамінаюцца ўсе сустрэчы, на якіх мыпрадстаўлялі разам вольную Беларусь. Лічылая гэта за вялікі гонар. Садзілі мы Дрэва дэма-кратыі для Беларусі — у прысутнасьці мэра чэ-скай сталіцы, шматлікіх журналістаў, паліты-каў і групы беларускай моладзі, якая тады зна-ходзілася ў Празе. Былі на ўрачыстай вячэры зчэскімі палітыкамі ў рэстарацыі паблізу Кар-лавага мосту, на якой увесь вечар гаварылі праБеларусь. Давалі прэсавую канфэрэнцыю і лек-цыю ў Карлавым унівэрсытэце. Былі ў Прэзы-

дэнцкім палацы і ў міністэрстве замежныхсправаў, дзе нас так урачыста прынялі, нягле-дзячы на высілкі лукашэнкаўскай амбасадынас скампрамэтаваць. Разам мы падпісалі «За-яву пра Акт 25 Сакавіка» і выступілі на ўрачы-стай акадэміі ў Люстраной залі Клемэнтынуму.Тады, канечне, ня думалася, што праз тры гадытут, у гэтай залі, Васіль Быкаў выступіць запошняй сваёй публічнай прамовай...

«Сьвечачка надзеі»Перад вачыма ў мяне гэтае апошняе з Васілём

Быкавым сьвяткаваньне нашай вялікай нацы-янальнай падзеі, якое адбылося 22 сакавіка2003 году, за пяць дзён да апэрацыі і за тры ме-сяцы да сьмерці пісьменьніка. Часта пры-памінаю ягоныя словы. Натхняюць яны мяне ісёньня:

«Восемдзесят пяць гадоў таму ў слотны йшэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзей-сьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, нявызвалілі краіны, не дамагліся свабоды, алеяны запалілі кволую сьвечку надзеі. Пры яесьціплым сьвятле яны, як маглі, змагаліся збальшавіцкай навалай, з фашыстоўскай акупа-цыяй, з роспаччу і паняверкай, што за ста-годзьдзі ўкараніліся ў гаротным народзе. Мыўсьцешаныя, што гэтая сьвечачка гарыць і да-сюль, і хоць яе зыркі агеньчык слаба сьвеціць,часам капціць і ня грэе, але ён дае спадзеў шматякім пакаленьням беларусаў на сьвятло і цяп-ло, на свой дом і сваю сям’ю — тое, без чаго ўгэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня бу-дзе жыцьця.

Дык няхай яна гарыць, нашая кволая спа-дзяванка, якую мы песьцім і тулім, ашчаджа-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡122 123

ем і беражэм, як найлепшыя зь беларусаў яе бе-раглі да нас з думкай: а раптам яна ўспыхнесонечным зьзяньнем, калі надарыцца спрыяль-ны для таго час. Бо калі ня будзе таго, хай сабеслабога, агеньчыку, ня ўспыхне нічога. І длянас настане вечная ноч. Але мы ня хочам веч-най ночы, мы — божае стварэньне, людзі, і мымаем права на боскую долю. Памажы нам Гас-подзь! І — жыве Беларусь!..»

Аўра сьвятасьціНапярэдадні майго ад’езду з Прагі разам зь

Сяргеем Навумчыкам мы адведалі спадарстваБыкавых у іх маленькай кватэры. Разам пай-шлі паабедаць у кітайскую рэстарацыю. Зрабіліпару здымкаў. Нягледзячы на трывогу перадапэрацыяй, спадар Васіль і спадарыня Ірына,як заўсёды, імкнуліся зрабіць для нас гэтаеспатканьне мілым і прыемным. Не ўяўляла ятады, што Васіля Быкава я болей не пабачу.

...Прыгадваецца мне айцец Джон Гардон,колішні прафэсар аднаго з атаўскіх унівэрсы-тэтаў і аўтар кніг па гісторыі рэлігіяў, зь якіммы зь Янкам пазнаёміліся ў сямідзясятыя гады.Меў ён для нас своеасаблівую аўру сьвятасьці.У яго прысутнасьці мы чуліся ў іншым — леп-шым — сьвеце. Такое я адчувала пры кожнымспатканьні з Васілём Быкавым. Часта перано-шуся думкамі ў Менск, дзе плача па мужу спа-дарыня Ірына. Адчуваю яе боль. Я таксамастраціла майго сябра жыцьця і дасюль не магуз гэтым пагадзіцца.

Ç˚‰‡ÚÌ˚fl ʇ̘˚Ì˚

Мая маці. — Роса-Марыя. — Зіна Гімпелевічі Паўліна Сьміт-Пашкевіч. —Ала Орса-Рамана. — Лёля Міхалюк,Віялета Кавалёва і Надзя Дробіна. —Люда Войтанка. — Раіса Жук-Грышкевічі Валянтына Пашкевіч. — Жанчына ўсё можа!

Мая маціМяркую, што мэмуары гэтыя не былі б завер-

шанымі без разьдзелу, прысьвечанага бела-рускім жанчынам. Хай мне прабачаць мужчы-ны за гэты падзел беларускага народу на дзьвепаловы, але трэба прызнаць, што шмат яшчэ несказана пра вялікую ролю, якую адыгралі ўжыцьці нашага краю жанчыны.

Чытаючы нядаўна ўспаміны аднаго слаўна-га беларуса пра «ведамых людзей», заўважыла,што ён ня ведаў ніводнай выдатнай беларускі...Я ж мела шчасьце спаткаць вялікую коль-касьць выдатных жанчын, і прысьвячаю гэтыразьдзел маіх успамінаў ім.

Пачну ад маёй мамы, Эвэліны (называў яетата Валяй) Пашкевіч-Шыманец. Была яна на-шым анёлам і героем. Здабыла навуку ў нейма-верных абставінах. Дзякуючы яе стараньнямбальшавікі ня вывезьлі тату ў Сібір у 1941 го-дзе. Дзякуючы яе адвазе й веры дабраліся мы ўДанію. Падтрымлівала яна ўсе татавы ініцыя-тывы. Ніколі не наракала. Моцна верыла ў

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡124 125

Бога. Сваёй бясконцаю любоўю давала сэнсвысілкам, якія мы з братам рабілі, каб дасяг-нуць нашых мэтаў. Цешылася нашымі посьпе-хамі й адначасна зь вялікім разуменьнем ста-вілася да няўдачаў. Нічога не вымагала. Пад-час навукі маёй дачкі Ганны-Прадславы ўФранцыі мама была яе найлепшай сяброўкай,зь якой яна магла падзяліцца сваімі перажы-ваньнямі куды вальней, як з бацькамі. ДасюльГаня тужыць па сваёй дарагой бабулі.

Роса-МарыяЯ ўжо ўспамінала пра жанчын, гэтым разам

не беларусак, якія адыгралі вялізарную ролю ўмае дзіцячыя гады ў Даніі. У Францыі таксамаспаткала выдатных жанчын — сябровак, зьякімі яшчэ ў кантакце. І настаўніц, якія верыліў мае магчымасьці яшчэ перад тым, як япоўнасьцю авалодала францускай мовай. Наву-коўцы даказваюць, як гэта важна для посьпе-ху дзіцяці, калі яно карыстаецца даверам і пад-трымкай бацькоў і настаўнікаў.

Пра нашу гішпанскую сяброўку Росу-МарыюМэлендэс я ўжо пісала. Але дзеля яе надзвычай-най мужнасьці хочацца расказаць пра яе кры-ху болей.

З Росай-Марыяй я пазнаёмілася ў Оксфардзелетам 1958 году, але Янка яе ведаў раней — янана дзіва добра плавала ва ўнівэрсытэцкім басэй-не. З прычыны перанесенага ў дзяцінстве полія-міеліту Роса-Марыя амаль не карысталася на-гамі, трымалася на адмысловых апаратах, алеў калясцы ня езьдзіла. Яна скончыла факуль-тэт ядзернай фізыкі Мадрыдзкага ўнівэрсытэ-ту і ўсё жыцьцё працавала па сваёй спэцыяль-насьці. Яе мужнасьць захапляла ўсіх сяброў.

Прыгожая, разумная і адважная, аб’ехала янакалі ня ўвесь сьвет, дык прынамсі Эўропу іПаўночную Амэрыку. Яна была нашай най-бліжэйшай сяброўкай у Мадрыдзе, і я дасюльчаста зь ёю кантактую. Цяпер ёй ужо цяжкаезьдзіць. Яе хобі цяпер — глядзець тэніс па тэ-лебачаньні. Цешыцца, калі выйграюць белару-сы.

Зіна Гімпелевіч і Паўліна Сьміт-ПашкевічУ Канадзе, дзякуючы нашаму Фонду дапа-

могі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, я зноўспаткала безьліч выдатных жанчын. Пачну тут,аднак, ад дзьвюх беларусак, маіх сябровак —прафэсара Зіны Гімпелевіч, цяперашняй стар-шыні Беларускага Інстытуту Навукі і Мас-тацтва ў Канадзе, і Паўліны Сьміт-Пашкевіч,дачкі старых эмігрантаў з Століншчыны. Бязьіх мы наагул не змаглі б заснаваць фонду. Рэч утым, што міністэрства, ад якога мусілі атры-маць рэгістрацыю, вымагала подпісаў трох асо-баў, якія ня маюць сямейных сувязяў. Зіна іПаўліна згадзіліся адразу падпісаць нашую за-яву, і Зіна прапанавала заплаціць палову адмі-ністрацыйных выдаткаў, зьвязаных з стварэнь-нем фонду.

Зіна і Паўліна шмат гадоў працавалі ў фон-дзе, і яны яго пажыцьцёвыя сябры. Мушу за-значыць, што ня кожны згодзіцца ўвайсьці ўарганізацыю зь фінансавай адказнасьцю. Дапа-маглі нам шчодрасьць і адвага гэтых дзьвюхбеларусак.

Зіна Гімпелевіч, прафэсарка канадзкагаўнівэрсытэту Ватэрлёо, напісала кнігу пра Ва-сіля Быкава на ангельскай мове. Ад 1989 годуяна душа беларускага ўдзелу ў канфэрэнцыях

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡126 127

славістаў Канады. Штогоду робіць даклад на бе-ларускіх сэсіях гэтых канфэрэнцыяў, інфарму-ючы канадзкіх навукоўцаў пра Беларусь і бе-ларускую культуру. Яна адначасна сяброўкаЗгуртаваньня беларусаў Канады, актыўнаўдзельнічае ў беларускім грамадзкім жыцьці.

Паўліна Сьміт-Пашкевіч нарадзілася ў Ка-надзе ў баптысцкай беларускай сям’і на пачат-ку трыццатых гадоў. Заўсёды брала ўдзел у гра-мадзкім жыцьці Квэбэку. Мы зь ёю выпадковапазнаёміліся, калі яе абралі ў склад Камісіі ан-гельскамоўнага школьніцтва ў рэгіёне Ўтаўэ.Ад 1991 году Паўліна поўнасьцю аддалася пра-цы ў Канадзкім фондзе дапамогі ахвярам Чар-нобылю ў Беларусі. Была яго сакратаром, пры-мала ў сябе перакладчыкаў, якія прыяжджалізь дзецьмі зь Беларусі. Паўліна мае сына, дзьведочкі й трох унукаў. Марыць пра тое, каб адве-даць родную Століншчыну.

Зь любоўю і ўдзячнасьцю ўспамінаю ўсіхіншых беларусак, якія сталіся неад’емнай ча-сткай майго сьвету. Некаторых ведаю ўжовельмі доўга, зь іншымі пазнаёмілася пазьней,падчас маіх падарожжаў па сьвеце ў якасьцістаршыні Рады БНР. Хацелася б падзяліццаўспамінам пра ўсіх, але на гэта не хапіла б,мусіць, ня толькі гэтага разьдзелу, але і ўсяекнігі. Таму вырашыла расказаць толькі пранекаторых зь іх, усіх на чужыне. Усе яныпаўнавартасныя ўдзельніцы беларускіх асярод-каў у сьвеце, усе — цудоўныя людзі.

Ала Орса-РаманаПра Алу Орса-Рамана, мусіць, кожны бела-

рус ведае. Яна выдатная беларуска, прафэсар,выкладчыца хіміі ў Нью-Ёрскім унівэрсытэце,

якая гадамі знаходзіла час вучыць нашую мо-ладзь беларускім народным танцам. Ала і самацудоўная танцорка. Яна сьпявае ў беларускіхцаркоўных хорах, арганізуе ўсе канцэрты бела-рускай грамады ў Нью-Ёрку і бярэ актыўныўдзел у палітычнай дзейнасьці беларускай ды-яспары ў Злучаных Штатах. І гэта яшчэ ня ўсё.Ала Орса-Рамана заклала Адукацыйную фун-дацыю, якая спрычынілася да ажыцьцяўлень-ня шматлікіх беларускіх культурніцкіх заду-маў. Выгадавала двух сыноў, таксама добрыхбеларусаў, якія ўдзельнічаюць у беларускімжыцьці й дапамагаюць фундацыі. Я асабіставельмі ўдзячная Але за яе такі каштоўны ўкладу жыцьцё Рады БНР.

Лёля Міхалюк, Віялета Кавалёваі Надзя Дробіна

Захапляюся адданасьцю, патрыятызмамяшчэ адной маёй беларускай сяброўкі, ЛёліМіхалюк. Калісьці, гадуючы трох сыноў, дапа-магала мужу Янку Міхалюку ў ягонай дзей-насьці на чале Згуртаваньня беларусаў Вяліка-брытаніі. Страшэнна перажывала, калі ён за-хварэў. Аднак пасьля яго сьмерці знайшла ўсабе сілу і мужнасьць, каб прадаўжаць ягонуюадказную і цяжкую працу. Узначаліла згурта-ваньне, і вось ужо шмат гадоў удзячная бела-руская грамада ў Брытаніі пераабірае яе на гэ-тую пасаду.

Віялета Кавалёва кіруе ў Таронта выдатнымбеларускім хорам «Яворавы людзі» й рэдагуегазэту беларусаў Канады «Беларускае слова».Адначасна працуе (грамадзкая праца ў замеж-жы ня платная) і выхоўвае з мужам дзьвюх цу-доўных беларусачак.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡128 129

Надзя Дробіна была некалькі гадоў старшы-нёй Згуртаваньня беларусаў Канады. Працуе нацаркоўнай ніве, усім займаецца, усё арганізоў-вае, усім дапамагае. Гэта яшчэ адна выдатнаябеларуска, здольная і прыгожая, безь якойцяжка было б уявіць беларускае жыцьцё ў ан-тарыйскай сталіцы. Таксама працуе і гадуе змужам сына.

Люда ВойтанкаМая сяброўка яшчэ з Баранавічаў Люда Вой-

танка-Бакуновіч жыве цяпер у Нью-Ёрку, дзегадуе дзьвюх блізьнятак, яе наймалодшых уну-чак. Нядаўна яе таксама абралі ў галоўнуюўправу Беларуска-Амэрыканскага задзіночань-ня. Але калі была нават звычайнаю сяброўкаюБАЗА, яна заўсёды цікавілася беларускімжыцьцём — і менавіта суродзічамі ўва ўсімсьвеце. Калісь перапісвалася з Ларысай Гені-юш. Калі мы жылі ў Гішпаніі, рэгулярна пры-ходзілі ад Люды пачкі з адзежай для маіхдзяўчатак і іншымі рэчамі, якія, яна ўважала,мне прыдадуцца. На Каляды часта дасылалагрошы. Мае Люда неймаверна вялікае сэрца.Сама выгадавала пяцёра дзяцей, заўсёды пра-цавала і заўсёды знаходзіла час і волю па-дзяліцца тым, што мела.

Раіса Жук-Грышкевіч і Валянтына ПашкевічПра Раісу Жук-Грышкевіч скажу толькі,

што ў восемдзесят сем гадоў яна ўсё яшчэпоўная энэргіі, чытае «Нашу Ніву» ад А да Я.Брала нядаўна ўдзел у паломніцтве нашай та-ронтаўскай грамады да Беларускага крыжа ўМідлэндзе, які яны з мужам узьнялі. Да ня-даўна выдавала сама, на сваім кампутары (і

сама вазіла на пошту), бюлетэнь «Камунікат»,у якім імкнулася перадаць суродзічам свой па-трыятызм. Заслужыла яна гэтым удзячнасьцькожнага з нас. Дай Божа ёй яшчэ шмат гадоўжыцьця.

З удзячнасьцю і любоўю ўспамінаю старэй-шую сястру Раісы, Валянтыну Пашкевіч. Былагэта жанчына разважная, разумная, надзвычайцікавая. У Таронта мы зь Янкам і нашымідзяўчаткамі часта затрымліваліся ў Валі і Міха-ся Пашкевічаў. Было гэта для нас заўсёды вя-лікай прыемнасьцю. Валя Пашкевіч — аўтар-ка двух тамоў падручніка беларускай мовы дляангельскамоўнай моладзі. Ангельска-беларускіслоўнік, які быў нядаўна выдадзены Бела-рускім Інстытутам Навукі і Мастацтва, ёсьцьвынікам шматгадовай працы Валянтыны Паш-кевіч і групы супрацоўнікаў інстытуту.

Жанчына ўсё можа!Спадзяюся, што калісь напішу і пра маіх но-

вых сябровак у Польшчы, Прыбалтыцы і Аў-страліі, пра цудоўных дзяўчат, якіх спаткала ўЧэхіі і Ангельшчыне, пра выдатных мастачак іўсіх тых надзвычайных жанчын, зь якімі па-знаёмілася ў 1992 годзе ў Беларусі. Ну і, безу-моўна, пра выдатных беларусак Канады і Злу-чаных Штатаў, пра якіх дасюль не напісала.

Усе яны прыгожыя, разумныя, здольныяжанчыны. Тых, што гадаваліся ў Беларусі,жыцьцё навучыла даваць сабе рады ў найгор-шых абставінах. Усе яны працуюць, гадуюцьабо выгадавалі дзяцей. І абавязкова знаходзяцьчас на грамадзкую працу. Вітаю вас, дарагія ся-броўкі, і ад імя Рады БНР дзякую вам за працу,якую робіце для дабра ўсіх нас.

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡130 131

Дазволю сабе тут адказаць маладой беларус-цы, якая пыталася ў перадачы Радыё Свабода:што звычайная дзяўчына можа зрабіць дзелякарысьці бацькаўшчыны? Усё можа! Кожнаябеларуска можа стацца Прадславай, Цёткай,Эміліяй Плятэр, Ларысай Геніюш. Усё, шторабілі гэтыя выдатныя беларускі, дасюль акту-альнае. Але перадусім трэба ўсьвядоміць: калічалавек хоча, дык усё можа!

ä‡ÏÂ̸Ì ̇ ̇¯˚Ï ¯ÎflıÛ

Пакутлівыя думкі. — Турма народаў. —Акадэмік на абароне імпэрыі. — Памяцьпра страх. — Савецкая мэнтальнасьць. —Індывідуалізм. — «Абы выжыць»? —Пытаньні да саміх сябе

Пакутлівыя думкіХто і што перашкаджае нашаму народу на

шляху да нармальнага, цывілізаванага, дэма-кратычнага ладу жыцьця? Чаму ён не скарыс-таў з магчымасьцяў, якія былі яму дадзеныя ўпачатку дзевяностых гадоў, каб адрадзіць сваювольную дзяржаву? Чаму дазволіў ён чалавеку,ня вартаму ані нашай увагі, ані павагі, назы-ваць сябе «бацькам»? Чаму наша бацькаўшчы-на ёсьць адзінай дыктатурай у Эўропе? Чамунаш разьвіты і разумны народ ня здольны скі-нуць ярмо, як гэта зрабілі ўсе нашы суседзі?

Пытаньні гэтыя мяне турбуюць — як, мяр-кую, і многіх маіх суродзічаў. Ёсьць на гэтыяпытаньні дзясяткі адказаў. Хацела б тут па-дзяліцца маім асэнсаваньнем варожых сілаў —вонкавых і ўнутраных — на нашым шляху даволі і дабрабыту.

Турма народаўСамай першай такой варожай сілай лічу на-

шага ўсходняга суседа. Ня лёгка нам абараняц-ца ад яго. Ён мацнейшы за нас. Ён поўнасьцю

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡132 133

амаральны. Ён на працягу амаль двух ста-годзьдзяў быў турмой народаў паловы Эўропыі Азіі. Ніхто Беларусі не зрабіў столькі зла ўгісторыі, як Масква.

Але ж Масква — сусед ня толькі наш. Мен-шыя за нас народы вызваліліся ад яе ярма. Ачастка нашага народу яшчэ ўсё ўважае дапуш-чальным гаварыць пра саюз з Расеяй!

Акадэмік на абароне імпэрыіДругім нашым няшчасьцем, зь якім мне

асабіста прыйшлося змагацца ўсё маё жыцьцё,— няведаньне сьвету пра наша існаваньне.Пасьля развалу Савецкага Саюзу мы былі па-просту белай плямай у сярэдзіне Эўропы.

Беларускі народ дасюль ня ведае, да якой сту-пені акупанты хавалі яго існаваньне ў часБССР. Калі Беларусь абвясьціла незалеж-насьць, расейская эміграцыя, якая, на жаль,вывезла з сабой галоўную характарыстыкусвайго народу — імпэрыялізм, пераняла гэтуюфункцыю Масквы. Заварушылася ва ўсім сьве-це, каб даказаць, што мы не існуем. Я спачаткуня верыла сваім вачам, чытаючы артыкулы,падпісаныя цяперашнім пажыцьцёвым сакра-таром Францускай акадэміі Элен Карэр д’Ан-кос, у якіх яна даказвала, што мы — штучнаствораны ў савецкі час народ. А потым шматшто зрабілася зразумелым, калі даведалася,што яе продкі паходзяць з Расеі...

Дзеля гэтае прапаганды, з аднаго боку, іпацьверджаньняў яе Масквой і яе паплечнікаміў Менску — з другога, Захад папросту ня ведаў,што з намі рабіць. Пасыпалася дапамога нашымсуседзям з усіх бакоў — толькі пра нас (і, маг-чыма, Малдову) сьвет забыўся. І гэта нягледзя-

чы на ўсе высілкі беларускай дыяспары, і гэтатады, калі наш край стаўся найбольшай ахвя-рай чарнобыльскага злачынства.

Памяць пра страхАле ж сытуацыя зьмянілася. Сьвет цяпер пра

нас ведае, нам спачувае і хоча дапамагчы. А мыяшчэ ўсё рабы той самае сыстэмы. Тыя, што цэ-няць волю, яшчэ ўсё чакаюць, каб нехта іх вы-зваліў. А для бальшыні воля яшчэ ня сталасяжыцьцёвым прыярытэтам. Ці мы сапраўды тая«рабская нацыя»? Усёй маёй душой ведаю, што— не.

Наш народ добры, разумны, натуральна інтэ-лігентны, працавіты, сумленны. Мы ня горшыяза іншых. Але мы задоўга былі ў няволі і пера-жылі Чарнобыль. Выжыць — сталася нашайгалоўнай мэтай. Гэта добра разумелі акупантый разумеюць цяперашнія ідэолягі рэжыму.Тады, калі ўвесь сьвет стараўся забыцца праДругую ўсясьветную вайну (была яна «айчын-най» толькі для Расеі), беларусам усё яшчэ накожным кроку яе прыпамінаюць. Памяць пе-ражытага выклікае страх, а дыктатару гэта наруку.

Савецкая мэнтальнасьцьБеларускі народ — найменш паінфармаваны

народ у Эўропе. Ня ведае ня толькі пра тое, шторобіцца за межамі Беларусі, але ня ведае наватпра тое, што робіцца штодня ў Беларусі. Чуетолькі тое, што яму кажуць лукашэнкаўскіяпрапагандысты, якіх штодзёншчына — падмані хлусьня. У такіх умовах, безь ніякае надзеі налепшае, цяжка нават думаць. Пра зьмены ма-

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡134 135

раць толькі людзі, якія маюць доступ да інфар-мацыі.

Да гэтага трэба дадаць савецкую мэнталь-насьць, якую нам пакінуў у спадчыну СавецкіСаюз. І гэта найбольш страшна. Мне цяжка зра-зумець, як наш звычайна разважны й памяр-коўны народ мог да такой ступені паддаццамане ды прапагандзе. Няўжо ворагам удалосяцалкам сьцерці яго генэтычную памяць?

ІндывідуалізмАле што робяць тыя, хто ведае? Індывіду-

алістамі мы былі заўсёды, пра гэта калісь сьвед-чыў посьпех нашых хутароў, а раней, у XVIIIстагодзьдзі — на жаль, развал нашай дзяржа-вы. Але ў кожнай краіне, якой пагражае няво-ля ці заняпад, людзі неяк перамагаюць свойіндывідуалізм, яднаюцца, салідарызуюцца,ідуць на бой «шчыльнымі радамі». Ствараюцьурады нацыянальнай еднасьці, бо ведаюць, шторазам перамогуць там, дзе паасобку зрабіць гэтаім не да сілы.

Магчыма, недастаткова мы любім, недастат-кова паважаем адзін аднаго. Цяжка гэта зразу-мець. Праўда, чужынцы нас заўсёды дзялілі.Выкарыстоўвалі ўсе нашыя адрозьненьні — ве-равызнаньне, геаграфію, адукацыю, сацыяль-ны статус. Але ж людзей можна падзяліць,толькі калі яны самі гэта дазволяць. У іншыхнародаў падзел гэты амаль не заўважаецца.

«Абы выжыць»?А можа, палітык Павал Севярынец мае ра-

цыю. Магчыма, зашмат здрадаў адбылося ўжыцьці нашага народу. Магчыма, не ацанілімы адпаведна тое, што нам было дадзена: наш

цудоўны прыгожы край, нашы здольнасьці,нашу культуру, у 1991 годзе — нашу незалеж-насьць. Ня ўсім Бог даў столькі дабра. Курды,чачэнцы і столькі іншых народаў яшчэ ўсё зма-гаюцца за волю. Але — мы хацелі болей. Ці спы-таліся мы калі — так, як казаў суродзічам-амэ-рыканцам прэзыдэнт Джон Кенэдзі: а што мыдалі нашаму краю, якая карысьць нашай баць-каўшчыне з сыноў і дачок — такіх, як мы?

Адказ, які мяне найболей праймае, гэта —мы ж яшчэ ўсё пад уплывам чарнобыльскаебяды. Ці не адабрала яна ў нас тую энэргію,якая нам дазволіла перажыць толькі ў XX ста-годзьдзі дзьве страшэнныя вайны, ня кажучыпра Курапаты, ссылкі, тэрор і галечу?

Замест каб дапамагчы краю ачуняць, рэжымусё робіць, каб адабраць у нас нашу адвечнуюжыцьцяздольнасьць і веру ў будучыню. Выра-зы «абы выжыць», «абы не было вайны» сталісялёзунгамі нашага народу. Людзі недаядаюць,касуюцца чарнобыльскія льготы, плянуюццановыя чарнобылі ў цэнтры краіны, катуеццамоладзь — наша будучыня. Толькі «вэрты-каль» ды іншыя інструмэнты ўлады ўсё маюць.Ці толькі ім будзе дазволена выжыць? Ці, пе-рамогшы нямецкі фашызм, не апынуліся мызноў у руках той самай ідэалёгіі, хаця і крыхуіншага колеру?

Пытаньні да саміх сябеДык што? Будзем чакаць? Караткевіч казаў:

«І адзін можа». Можа, ад гэтага ўсьведамлень-ня нам і трэба пачаць?

Што я — Зьміцер, Сяргей, Аляксандар, Мі-кола, ці Сьвятлана, Ірына, Ганна, Марына —зрабіў ці зрабіла, каб жыла бацькаўшчына? Ці

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡136 137

я хоць раз выказаўся ці выказалася за незалеж-насьць і свабоду Беларусі? Ці я калі паехаў ціпаехала ў вёску адведаць якую старэнькую спа-дарыню, ды падтрымаў ці падтрымала яе? Ці яхоць раз выступіў ці выступіла ў абарону маіхлюдзкіх правоў? Ці я падтрымаў ці падтрыма-ла палітычнага вязьня, які ў турме таму, штоадважыўся быць маім голасам? Ці я зьвярнуўсяці зьвярнулася ў маю гарадзкую ўправу, кабвыратаваць хоць адзін помнік мінуўшчыны —адну частачку маёй гісторыі? Ці я гавару па-беларуску ў маім штодзённым жыцьці? Ці ярасказваю маім дзецям пра падзеі мінуўшчы-ны, якія дазволяць ім зразумець, хто яны? Ція час ад часу запрашаю дзіця з суседняга дзіця-чага дому, каб даць яму таксама пачуцьцё, штояно вартае ўвагі?

Каб яно, і я, і мой брат, і сястра, і іх дзеці ве-далі, што ўсе мы належым той самай беларус-кай зямлі, што мы ўсе — браты і сёстры, мо мыўсё яшчэ здолелі б адрадзіць наш край і давесьціяго да нормаў Эўропы, часткай якой мы калісьбылі? А гэта ўмова sіne qua non, абавязковая,каб нарэшце дасягнуць нашай супольнай мэты— выжыць ня толькі да заўтра, а пакуль на гэ-тай зямлі будуць людзі.

è‡Í‡Á¸Ì¥Í ‡ÒÓ·‡Ÿ

ААбрамчык Альгерд 42Абрамчык Мікола 27, 28, 33, 37—41, 46, 59, 70, 89, 100Абрамчык Ніна 28, 31, 33, 38, 40, 46Адамовіч Антон 80Акула Кастусь 78Акулы 78Андэрсэн Ганс Хрыстыян 16, 20Арсеньнева Натальля 80

ББавуар Сымона дэ 49Бардо Брыжыт 49Баркоўскія 46Барэйка Язэп (гл. Сянькевіч Віктар) 68Батычэлі Сандра 109Босэ Сольвэйг 20Быкава Ірына 119, 120, 122Быкаў Васіль 93, 94, 119—122, 125Бялыніцкі-Біруля Вітольд 110

ВВалеры Поль 51Ван Гог Вінсэнт 56, 109Ван Гог Тэо 56Вахман Антон 113Вахман Валік 113Вашкевіч Руслан 110Вільчыцкая Эвэліна 22, 23Войтанка-Бакуновіч Люда 123, 128Вэляскес Дыега Радрыгес 109Вячорка Вінцук 52

ГГаген Поль 109Ганько Мікола 99Гардон Джон 122Гарошка Леў 30, 31, 34, 35, 38, 90, 114—116Геніюш Ларыса 59, 128, 130Гімпелевіч Зінаіда 83, 84, 123, 125, 126Грушавы Генадзь 83, 85Грыцук Алесь 78Грыцук Вольга 78

ДДаніель-Ропс Анры 109Дробіна Надзея 123, 127, 128

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡138 139

Дышлюк Вера 30Дышлюк Ніна 30

ЕЕмільянчыкі 47

ЖЖаўняровіч Віктар 33, 108Жук-Грышкевіч Вінцэнт 37, 40, 100Жук-Грышкевіч Раіса 37, 123, 128, 129

ЗЗабаўскія 47Заля Эміль 36Запруднік Янка 80Захарка Васіль 37, 38, 100

ІІзяслаў, мітрапаліт БАПЦ 117

ККавалеўская Валянціна 33Кавалеўскі Аўгень 35Кавалёва Віялета 123, 127Камю Альбэр 48, 51Канапля Яўген 93, 94Караткевіч Уладзімер 135Карэр д’Анкос Элен 132Касяк Іван 58Кебіч Вячаслаў 38Кенэдзі Джон 135Кіпель Вітаўт 80Колас Якуб 59Конгрыў Уільям 51Конрад Джозэф 51Крэчэўскі Пётра 100Купала Янка 88

ЛЛукашук Аляксандар 10, 103Луцкевіч Лявон 97Лысуха Мікола 36

ММаёль Арыстыд 55Манэ Клёд 56Марачкін Аляксей 110Мікалай, мітрапаліт БАПЦ 114—117Мілтан Джон 51Міхалюк Лёля 123, 127Міхалюк Янка 127

Молатаў Вячаслаў 82Монід Арсень 33Мэлендэс Роса-Марыя 69, 123—125

ННавіян Франсуаза 49—51, 55Навумчык Сяргей 122Надсан Аляксандар 39, 116Найдзюк Язэп 58Наўмовіч Міхась 33—35, 46, 108

ООрса-Рамана Ала 123, 126, 127Остын Джэйн 51

ППазьняк Зянон 93, 94Пасьлядовіч Алеся 110Пахом Васіль 23Пахомы 24, 93Пашкевіч Альбэрт 23Пашкевіч Валянтына 123, 128, 129Пашкевіч Ганна 23, 93Пашкевіч Міхась 129Пашкевіч Язэп 22, 23Пашкевіч-Шыманец Эвэліна 11—15, 17, 22—25, 29, 32,

33, 36, 43, 44, 47, 54, 70, 96, 115, 123, 124Пісаро Каміль 109Плятэр Эмілія 130Прадслава 130Пуцін Уладзімер 101

РРагнеда 96Рагуля Барыс 83, 85, 99Расмусэн Анна 19, 58Расмусэн Хрыстына 19Расмусэн Эля 19Расмусэны 16, 18, 19Рыбэнтроп Яахім 82Рыдлеўскі Лявон 27—30Рэнуар Агюст 56

ССажыч Язэп 37, 38, 100Сарказі Нікаля 29Севярынец Павал 134Серада Янка 100Сімаковіч Ларыса 95Славутыч Яр 80

‰ ‡ Ó „ ‡ ‰ ‡ Ó „ ‡140 141

Summary

The Road from Stoupcy to Copenhagen to Paris toMadrid to Ottawa to Miensk — Fourteenth book in the“Liberty Library” series. The Memoirs of IvonkaSurvilla, President-in-Exile of the Council (Rada) ofthe Belarusian Democratic Republic (BNR).

On March 25, 1918, a new independent countrycame into existence — the Belarusian DemocraticRepublic (BNR). Although the BNR had its ownministers and ambassadors, and its sovereignty wasrecognized by several European countries, it survivedfor a mere nine months: on orders from Moscow,Bolshevik forces brutally crushed the aspirations of theBelarusian people to develop their own sovereign,democratic state. BNR leaders were forced into exile.Today, the BNR Council has the dubious distinction ofbeing Europe’s last government-in-exile.

In this memoir, Ivonka Survilla recalls herchildhood in Belarus and the difficult years ofemigration in Denmark and France, where she and herparents were initially forced to flee. Survilla latergraduated from Paris’ Sorbonne and worked for aBelarusian radio station in Spain. After immigratingto Canada, she became active in the world of arts andphilanthropy — organizing exhibits of her paintings,lecturing on Belarusian history and culture, andcreating a charitable fund for young victims of theChernobyl nuclear disaster.

Survilla attempts to answer the question — whatmight unite the Belarusian people in their quest towarddemocracy for their native land.

“Liberty Library” is a repository of selectedprograms produced by Radio Liberty/Radio FreeEurope’s Belarus Service.

Станкевіч Станіслаў 80Сувэрбі Жан 110Сурвіла Ганна-Прадслава 21, 24, 72, 75, 76, 81, 106, 124Сурвіла Паўліна 72, 75, 76, 81, 84, 92, 106, 113Сурвіла Янка 21, 27, 34, 35, 40, 51, 54, 56, 60, 67—72,

74—76, 80, 81, 83, 88—92, 97, 99, 100, 112, 113, 117,122, 124, 129

Сьміт-Пашкевіч Паўліна 83, 123, 125, 126Сянькевіч Віктар 67—69, 72, 91

ТТамашчык Васіль 40Трудо П’ер 105Тумаш Вітаўт 80Тэкерэй Уільям 51

УУнсэін Люіс 69, 70

ФФілістовіч Янка 35Фрыгор Гэдвіг 16—18

ХХоміч 47

ЦЦётка 130

ЧЧартовіч Эдвард 88, 89

ШШаброль Клёд 49Шагал Марк 110Шалкевіч Віктар 25Шушкевіч Станіслаў 38, 93—95Шыманец Аляксандар 23—25, 93Шыманец Віктар 112Шыманец Вольга 22—25, 93Шыманец Лявон 12—19, 22, 26, 30—32, 40, 45—47, 52,

57, 59, 88, 94, 104, 112, 124Шыманец Прадслава 12, 14—17, 103, 104Шыманец Уладзімер 11—16, 18—20, 22, 24—30, 32, 35,

36, 40, 43—47, 54, 58, 94, 97, 104, 108, 112, 115, 116,123

Шэксьпір Уільям 51

ЭЭўфрасіньня Полацкая 111

Прадзед Пахом, дзед Аляксандар з бабуляй Вольгай, дачкой Зінай і сынамУладзімерам (маім бацькам). Рыга, 1913

Мае бацькі Эвэліна і Ўладзімер. 1935

З бацькамі ў Стоўпцах. Зіма 1936—1937

Баранавічы. 1944 У Брэмэрсвольдзе з бацькамі й братам Лёнікам. Данія, 1946

Наша сям’я ў Даніі. 1946

Мэдсястра з Брэмэрсвольду Гэдвіг Фрыгор

Эля і Анна Расмусэн. Данія

Першы дзень у Парыжы. 1948

У парыскай школе. 1948У 1946 годзе

Будуем хату. Пачатак 1950-х

Наша хата — найпрыгажэйшая на вуліцы

Наша гаспадарка ў Сартрувілі

Зь Нінай і Сямёнам Дударэвічамі. Парыж, 1955

На сьвяткаваньні 25 Сакавіка. Парыж, 1955

Перад касьцёлам Сэн-Сюльпіс пасьля службы. Зьлева направа: Высоцкі,Янка Філістовіч, айцец Леў Гарошка, Лявон Шыманец, Марыян Каранеўскі,Валянціна Кавалеўская, Арсень Монід, Івонка Шыманец, Эвэліна Шыманец,Мікола Лысуха, Янка Сурвіла. Парыж, 1949

Беларуская суполка ў Парыжы. Сядзяць: другі зьлева — аўтар гімну«Магутны Божа» Мікола Равенскі, трэці зьлева — прэзыдэнт Рады БНРМікола Абрамчык. Мы з маці — у другім радзе. Уверсе першы справа —бацька. Парыж, 1950-я

Айцец Леў Гарошка. Парыж, 1947

Мікола Абрамчык (у першым радзе справа) на беларускай імпрэзе.Парыж, 1955 Іду на заняткі ў Сарбону. Парыж, 1950-я

Маркі БНР, зробленыя паводле эскізу бацькі. Канец 1940-х З айцом Львом Гарошкам і Віктарам Сянькевічам. Парыж, 1958

Каля Нотрэ-Дам. Канец 1950-х На парыскай вуліцы

Наша зь Янкам вясельле. Сартрувіль, 1959 На мадрыдзкай вуліцы

Каляды. Мадрыд, 1959

Гішпанцы адзначаюць ВялікдзеньБеларускія праграмы на Гішпанскім радыё мы зь Янкам рыхтаваліў чатыры рукі. Мадрыд, 1964

У Мадрыдзе пад «Пагоняй»Сямейныя Каляды. Ганна, Івонка, Паўлінка й Янка. Мадрыд, 1964З дочкамі Ганнай і Паўлінкай. Мадрыд, 1965

Мая малодшая дачка Паўлінка. Мадрыд, 1967

З Ганяй і Паўлінкай. 1968

На сьвяткаваньні 25 Сакавіка разам з Валянтынай Пашкевіч.Таронта, пачатак 1970-х

«Лявоніха» ў Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта.Справа — Ганна Сурвіла. 1970-я

Прамаўляю на вечарыне Натальлі Арсеньневай як кіраўнік БІНІМуў Канадзе. Атава, 1975

Наша сям’я. 1982

25 Сакавіка ў Манрэалі. У цэнтры — мітрапаліт Мікалай

Янка, маці і брат Лявон. Канада, 1979

Перад канадзкім парлямэнтам. 1987 Айцец Аляксандар Надсан высьвячае Беларускі крыж у Антарыё. 1988

З Натальляй Арсеньневай на Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.Кліўлэнд, 1990

З групай беларускіх дзетак з чарнобыльскіх раёнаў. Квэбэк, 1992

З Генадзем Бураўкіным і Аляксандрам Лукашуком на Радыё Свабода.Прага, жнівень 2004

У Люстраной залі Клемэнтынуму разам зь Зянонам Пазьняком, ВасілёмБыкавым і Сяргеем Навумчыкам. Прага, 2000

З Васілём Быкавым. Прага, сакавік 2003

Пасьля пасяджэньня Прэзыдыюму Рады БНР — Алекс Сільвановіч, ЯнкаЗапруднік, Ала Орса-Рамана, Вінцук Вячорка, Івонка Сурвіла, СяржукСокалаў-Воюш, Вячка Станкевіч

З старшынёй Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі Лёляй Міхалюк

З Раісай Жук-Грышкевіч і Вольгай Іпатавай

З чэскім сэнатарам Янам Румлам. Прага, 2004

З Вацлавам Гаўлам. Прага, сакавік 2004

Беларуская дэманстрацыя ў Атаве

На сьвяткаваньні 25 Сакавіка ў Таронта У майстэрні. 1985

Паўлінка. 1966. Маркер

Паўлінка. 1983. Сангіна

Партрэт Янкі пад яблыняй у Сартрувілі. 1961. Алей

Беларусачка (Ганна). 1972. Пастэль

Наваградзкі замак. 1966. Туш

Беразьвечча. 1966. Алей Эўфрасіньня Полацкая. 1985. Дрэварыт

Касьцёл у Ішкалдзі. 1979. Акватынта

«Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» —кніжны праект Беларускай службы Радыё Свабода.Чытайце ў інтэрнэце: www.svaboda.org

Дуліна ад Барадуліна.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2004. — 254 с.: іл.

Аляксандар Лукашук.Прыгоды АРА ў Беларусі.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2005. — 500 с.: іл.

Быкаў на Свабодзе.2-е выд., дапоўненае.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2005. — 662 с.: іл.

Сяргей Дубавец.Вострая Брама.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2005. — 520 с.

Аляксандар Лукашук.Прыгоды АРА ў Беларусі.2-е выд., папраўленае.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2005. — 500 с.: іл.

Верш на Свабоду.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2002. — 464 с.

Дарога праз Курапаты.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2002. — 464 с.: іл.

Poems on Liberty: Reflections for Belarus.Пераклады Веры Рыч.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2004. — 312 с.

Быкаў на Свабодзе.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2004. — 536 с.: іл.

Быкаў на Свабодзе.Збор выступаў клясыка беларускай літаратурыў этэры Радыё Свабода.Аўдыёдыск.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2004.

Вячаслаў Ракіцкі.Беларуская Атлянтыда.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2006. — 504 с.: іл.

Плошча, 19.03—25.03.2006.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2006. — 400 с.: іл.

Вінцэсь Мудроў.Альбом сямейны.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2007. — 232 с.: іл.

Начная чытанка.50 аўтараў з этэру Радыё Свабода.Мультымэдыйны дыск.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2007.

Уладзімер Арлоў.Імёны Свабоды.Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,2007. — 576 с.: іл.