Янка Купала і Якуб Колас – АДУКАЦЫІ “ГІМНАЗІЯ...
TRANSCRIPT
![Page 1: Янка Купала і Якуб Колас – АДУКАЦЫІ “ГІМНАЗІЯ ...gymnasium.pruzhany.by/wp-content/uploads/2016/02/buklet.pdfЯкуб Колас. Два каласы](https://reader033.vdocuments.site/reader033/viewer/2022060901/609e7ad842262d081a08f98b/html5/thumbnails/1.jpg)
“Вечар даўно кінуў наметку
шараватага змроку на заціхаючую
зямлю. Гара маўчала, ціха
разважаючы аб чымсьці. Поўны
месяц устаў на небасхіле, усміхнуўся,
бы той падарожны, страціўшы
надзею на добрую долю; яго таемны і
тужлівы водбліск разліўся над ціхімі
разлогамі зямлі і неба. Крынічка ўсё
бегла, гнала хвальку за хвалькай,
поўная задумення.“
Я.Колас. “Крынічка
Свабодны конь гуляў на волі,
I хвост, і грыву распусціў,
Іржаннем ён сваім будзіў
I лес стары і чыста поле.
Я.Колас. Конь і сабака
Янка Купала і Якуб Колас –
два шчырыя сябры, два волаты
беларускай літаратуры,
яе гордасць і слава.
Загадчык кабінета беларускай мовы і
літаратуры Кніга Галіна Паўлаўна
Телефон: +375295217915
Факс: 9-10-24
Эл. почта: [email protected]
Д З Я Ж А Ў Н А Я Ў С Т А Н О В А
А Д У К А Ц Ы І
“ Г І М Н А З І Я Г . П Р У Ж А Н Ы ”
В Е Р А С Е Н Ь 2 0 1 7 Г О Д А
![Page 2: Янка Купала і Якуб Колас – АДУКАЦЫІ “ГІМНАЗІЯ ...gymnasium.pruzhany.by/wp-content/uploads/2016/02/buklet.pdfЯкуб Колас. Два каласы](https://reader033.vdocuments.site/reader033/viewer/2022060901/609e7ad842262d081a08f98b/html5/thumbnails/2.jpg)
У кожнага народа ёсць песняры,
прарокі, што сілай свайго
паэтычнага таленту вызначаюць не
толькі шляхі развіцця роднай мовы,
літаратуры, культуры, але і
фарміруюць нацыянальную
самасвядомасць, увасабляюць
нацыянальную ідэю, даючы мэту і
сэнс існавання не аднаму пакаленню.
Яны становяцца сімваламі свайго
народа. Для беларусаў такімі
сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і
Якуб Колас.
Два каласы – дзве праўдзівыя песні!
Поплеч, як сёстры, ідуць у свет.
Колькі вы радасці людзям прынеслі,
Колас жытнёвы і Колас – паэт.
На каменьчык сядзе ў
збожжы,
Не схіснецца і
маўчыць,
Ловіць
сэрцам
спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць…
Шнур жывы,
загнуты крукам,
Ледзь чарнеецца
ўгары,
І ўсё стада з
смелым гукам
Журавель вядзе стары.
Я.Колас. “Сымон-музыка”.
Ніхто з дамашніх
не згадае,
Чым рэчка
Костуся займае,
Якая іх злучыла
сіла
І чым яна так
хлопцу міла.
Я.Колас”На рэчцы”
З ім і дзеці не дружылі,
Не прымалі да гульні,
І ў самоце прахадзілі
Веснавыя яго дні.
Я. Колас “Сымон –музыка”
За ўсё, што маю,
Што даў мне мой народ:
За кут у родным краю,
За хлеб –соль без клапот, -
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
Я.Купала.