ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

51
ЯНКА МАЎР Бацька беларускай дзіцячай літаратуры Капітан дзіцячых падарожжаў Чалавек з крылатай фантазіяй Беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной асобе

Upload: mova-nanova

Post on 14-Apr-2017

1.370 views

Category:

Education


14 download

TRANSCRIPT

Page 1: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

ЯНКА МАЎРБацька беларускай дзіцячай літаратуры

Капітан дзіцячых падарожжаў

Чалавек з крылатай фантазіяй

Беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной

асобе

Page 2: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Іван Міхайлавіч Фёдараў

Нарадзіўся Іван Міхайлавіч Фёдараў 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібава (Латвія, зараз г. Ліепая), куды бацька, з гарадской рабочай сям’і, прыехаў у пошуках працы. Сапраўднае прозвішча бацькі – Ільін, але пісар вайсковай часці запісаў адстаўнога салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна скарочана – Міхаіл Фёдараў. Гэтае прозвішча атрымаў і яго сын – Янка.

Page 3: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы сама-ахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 г. ён скончыў пачатковую школу, а ў 1899 – Ковенскае рамеснае вучылішча, слясарнае аддзяленне.

Page 4: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Вучоба Ад сваіх настаўнікаў вучні атрымлівалі мала. Але ў

рамеснай вучэльні падабралася кола дапытлівых хлопцаў, якія цікавіліся рознымі пытаннямі, калектыўна іх абмяркоўвалі, пасля — захапленне кнігамі, якія здабываліся з немалымі цяжкасцямі. Любімымы аўтарамі Янкі сталі Майн Рыд, Фенімор Купер, Жуль Верн, Густаў Эмар, Луі Бусенар.

Яны адкрывалі новыя краіны, звалі ў цікавыя падарожжы. Вось тады ў галаву будучага пісьменніка трапіла “самая геніальная ідэя” – адправіцца ў падарожжа вакол свету, вакол усіх кантынентаў, праехаць на лодцы па вялікіх рэках сусвету.

Page 5: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Самаадукацыя У той жа вучэльні хлопцы захапіліся ідэяй збіраць

прэйскуранты і рэкламныя праспекты, якія высылаліся бясплатна рознымі фірмамі, такімі як “Павел Бурэ”, “Цымерман” і інш. Дзякуючы атрыманай інфармацыі давялося азнаёміцца і з мноствам тавараў, месц іх вытворчасці, істотна пашырыць гарызонт ведаў.

“Мы ведалі эканоміку не толькі нашай краіны, - пісаў Янка Маўр - але і некаторых замежных. Ведалі, дзе што вырабляецца, колькі каштуюць лакамабілі і штуцары, раялі і жорны, якія фірмы і дзе іх прадаюць, якія маркі тавароў лічацца лепшымі.”

Page 6: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Рэлігійнае выхаванне Значная месца ў вучэльні займалі малітвы і

вывучэнне “закону божага”. Янка Маўр падлічыў, што за ўвесь час вучобы ў рамеснай вучэльні гэтыя малітвы выхаванцы праслухалі па шэсць тысяч разоў. Пры такой дакучлівай рэлігійнай прапагандзе некаторыя вучні станавіліся “бязбожнікамі”, да якіх адносіў сябе і Янка Фёдараў. Невыпадкова, адным з цікавых твораў Янкі Маўра стала казка “Падарожжа ў пекла” ( у першым варыянце байка “Пекла”, 1929 г.)

Page 7: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Настаўніцкая семінарыя У 1899 Янка паступіў ў

Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключылі з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903 г.) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачаў у мястэчку Новае Месца пад Панявежам, потым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.

Page 8: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Настаўніцкі з’езд Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка –

удзел разам з Я. Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 г. Як добра вядома, з‘езд быў выкрыты паліцыяй, дакументы канфіскаваныя, пачалося следства. На допытах ўдзельнікі з’езда, у тым ліку і Фёдараў, сцвярджалі, што трапілі на гэтае мерапрыемства выпадкова, стараліся заблытаць справу, звесці з’езд да звычайнай вечарынкі, на якой самую рэвалюцыйную справу адыграла гарэлка.

Page 9: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Аднак у рапарце інспектара Кваснецкага адносна І.Фёдарава падаецца наступнае:

“Его участие в учительском митинге в с.Никольске было, по моему мнению, не случайное, и его шутливо-насмешливое объяснение, которым он хочет прикрыть свою невиновность, далеко не говорит в его пользу, а напротив, свидетельствует о том, что он едва ли не главную роль сыграл на этом учительском съезде”.

У пратаколе пасяджэння Мінскай дырэкцыі народных вучэльняў ад 25 жніўня 1906 года адзначана: «….В деле настоящего митинга Фёдоров, несомненно играл видную роль, особенно в сообщении ему явно революционного характера, причем он самый первый скрепил своей подписью составленный в митинге протокол.»

Page 10: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі.

А Якуба Коласа 15 верасня 1908 г.

Віленская судовая палата асудзіла да трох год турэмнага зняволення.

Page 11: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Уладзімір Міцкевіч, Аляксандр Сянкевіч, Якуб Колас, Іван Лапцэвіч, Сямён Самахвал, Іван Фёдараў (Янка

Маўр), Фёдар Калечыц – на сустрэчы праз 20 год

Page 12: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Настаўніцкі з’езд у творах пісьменнікаў

Настаўніцкаму з’езду Янка Маўр прысвяціў артыкулы “Сорак гадоў назад” (“Беларусь”, 1946, № 10) і “Як я пазнаёміўся з Якубам Коласам” (“Бярозка”, 1952, № 1). Але сваю ролю ў нелегальным з’ездзе ён адзначыў вельмі сціпла.

Нелегальны настаўніцкі з’езд знайшоў сваё адлюстраванне і ў трылогіі Я.Коласа “На ростанях”. Прататыпам аднаго з герояў Івана Тадорыка, чалавека з “выдатнымі здольнасцямі,” быў Іван Фёдараў.

Page 13: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Пасля звальнення з працы Янка Маўр уладкоўваецца хатнім настаўнікам для дзяцей Варвары Фёдараўны Адамовіч, дачкі святара. Сям’я Варвары жыла ў Турцы, туды і пераязжае малады настаўнік.

Пасля смерці мужа Варвары пайшлі перасуды: недапушчальна маладому чалавеку жыць у адной хаце з удавой. Настаўнік проста апынуўся перад выбарам – ці з’ехаць з дому і шукаць работу, ці ажаніцца.

У 1909 годзе яны абвянчаліся.

Page 14: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Настаўнік гісторыі і геаграфіі Працуючы хатнім

настаўнікам Іван Фёдараў не губляў час і завочна вучыўся ў Віленскім універсітэце. Экстэрнам здаў экзамены і атрымаў права выкладаць гісторыю і геаграфію. І ў 1911 годзе ён пераязджае са сваёй сям’ёй у Мінск, дзе яму пашанцавала ўладкавацца нелегальна ў прыватную гандлёвую школу.

Page 15: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

У 1911 годзе нарадзіўся першы сын – Фёдар. Пачалася Першая сусветная вайна, сям’я эвакуіруецца ў Сібір. Там, у Томску, нарадзіўся другі сын — Арсень (1917 г.). Пасля вызвалення Беларусі сям’я вяртаецца ў Мінск, Іван Фёдараў уладкоўваецца настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў чыгуначную школу. Пасля народзін дачкі Аляксандры (1919 г.) Варвара Фёдараўна цяжка захварэла і восенню 1919 года памерла.

Page 16: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Праз год Янка Маўр ажаніўся з Стэфанідай Аляксандраўнай Шылёнак, сястрой Марыі Шылёнак, якую запрасілі даглядаць за хворай Варварай і яе малымі дзецьмі. Стэфаніда стала добрай маці для дзяцей Івана Фёдарава. У 1924 годзе ў іх нарадзілася дачка Наталля, якая значна пазней выйшла замуж за малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстацінавіча Міцкевіча.

Page 17: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Праца І.Фёдараў працаваў у некалькі школах горада Мінска,

але асноўнай лічыў чыгуначную школу № 25. Ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі прафсаюза

настаўнікаў, неаднаразова абіраўся дэлегатам настаўніцкіх з’ездаў і канферэнцый, быў членам праўлення Саюза настаўнікаў, працаваў у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, загадваў школьным аддзелам Наркамасветы БССР.

Іван Фёдараў заўсёды стараўся палепшыць свой прафесійны ўзровень і ў 1922 годзе паступіў на пыродазнаўчы факультэт універсітэта. Але правучыцца змог толькі адзін год, бо трэба было зарабляць грошы для сваёй сям’і.

Page 18: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Выкладанне курсу ў яго было незвычайным:

На сваіх уроках гісторыі і геаграфіі ён вандраваў разам з вучнямі па геаграфічнай карце, завочна адпраўляўся ў далёкія краіны або ў глыб вякоў, у сівую мінуўшчыну.

Ён быў сапраўдным капітанам дзіцячых падарожжаў.

Усе вучні верылі, што настаўнік усё гэта бачыў сваімі вачамі, быў сведкам усіх падзей, аб якіх расказваў. На самой справе Янка Маўр ніколі не выезджаў за межы Савецкага Саюза.

Усе веды ён атрымліваў з кніг, якія збіраў на працягу многіх год, часта адмаўляючы сабе ў многім.

Page 19: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Адзін з яго вучняў, пісьменнік Аляксандр Міронаў пісаў: “Так вместе с

Беллинсгаузеном мы пробивались сквозь вечные льды к таинственным берегам Антлантиды.

С первопроходцем Семёном Дежнёвым, открывали пролив, отделяющий Азию от Северной Америки.

С Георгием Седовым шагали по арктической стране ледяного безмолвия к полюсу.

И вместе с Миклухо-Маклаем терпеливо искали пути искренней дружбы к недоверчевым жителям зелено-солнечных джунглей Новой Гвинеи”А.Міронаў і Янка Маўр, 1955 г.

Page 20: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Як успамінала дачка Янкі Маўра, Наталля, яго бібліятэка на той час у Мінску была адной з лепшых:

“Адна сценка пакоя ад падлогі да столі была застаўлена паліцамі з кнігамі. Тут былі энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона, першы выпуск Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, «Жыццё жывёл» Брэма, кнігі вядомых вандроўнікаў. Многа кніг было па гісторыі. Але больш усяго было мастацкай літаратуры — зборы твораў Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, Талстога, Тургенева, а таксама Марка Твэна, Джэка Лондана, Жуля Верна, Вальтэра Скота, Уільяма Шэкспіра і шматлікіх іншых аўтараў. Бацька вельмі перажываў страту гэтай бібліятэкі ў час вайны”.

Не шкадаваў грошы ён і на вандроўкі з дзецьмі.

Page 21: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Літаратурная дзейнасць Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці І.Федараў

лічыў 1923 год, калі ўпершыню былі надрукаваны яго фельетоны ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскам часопісе сатыры і гумару “Бегемот”.

Першай значнай працай стала апавяданне “Чалавек ідзе”. Гэта былі нарысы з жыцця першабытных людзей, навеяныя вучэннем Чарльза Дарвіна, якім захапіўся І.Фёдараў яшчэ ў Ковенскай рамеснай вучэльні. Аповесць друкавалася ў некалькіх нумарах часопіса “Беларускі піянер” ў 1926-1927 гг., а таксама выйшла ў друку асобнай кніжкай ў 1927 і 1933 гадах.

Page 22: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Чалавек ідзе Сам аўтар вельмі хваляваўся,

ці прымуць рэдакцыя і чытачы гэты твор, бо ў ім не было нічога піянерскага. Але аповесць спадабалася. Яе з захапленнем чыталі вучні, іх бацькі, настаўнікі, пісьменнікі. Народны паэт Беларусі Янка Купала гаварыў, што ён быў адным з першых чытачоў аповесці “Чалавек ідзе” і потым іншых кніг пісьменніка. Аповесць захапіла сваёй навізной і незвычайнасцю, нават і імя аўтара Янка Маўр, якім падпісаўся І.Фёдараў было незвычайным і загадкавым.

Page 23: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Як настаўнік Іван Фёдараў стаў Янкам Маўрам

Іван Фёдараў не мог падпісваць свой твор уласным прозвішчам, бо ужо быў адзін Іван Фёдараў – знакаміты рускі першадрукар. Пошукі псеўданіма аднялі многа часу. “І раптам, калі ён ужо страціў надзею падабраць псеўданім, – пісаў пісьменнік Пятро Рунец – яму прыгадалася ходкая шылераўская фраза: “Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці”...І ён міжвольна паўтарыў гэтую фразу ўголас, потым другі і трэці раз адно толькі слова “маўр”. Слова “маўр” у яго выразнам вымаўленні загучала ярка, прыгожа, мнагазначна і, што самае важнае, таямніча. Гэтая таямнічасць і загадкавасць хутчэй за ўсё і ўразіла яго самога”. Але імя Іван не стасавалася з словам “Маўр”, а вось “Янка Маўр” гучала меладычна і прыгожа.

Page 24: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Нараджэнне прыгодніцкага жанра У хуткім часе Янка Маўр быў выкліканы ў Беларускае

дзяржаўнае выдавецтва, дзе яго прыняў дырэктар выдавецтва вядомы пісьменнік Цішка Гартны. Ён паведаміў, што кніга “Чалавек ідзе” вельмі спадабалася чытачам і крытыкам і прапанаваў заключыць дамову на новую кніжку на прыгодніцкую тэму. Але якую выбраць тэму? І тут Янка Маўр успомніў, што нядаўна на ўроку расказваў вучням пра востраў Новая Гвінея, дзе растуць розныя дзіўныя расліны, мангравыя дрэвы, карані ад якіх уздымаюцца ўверх вышэй за рост чалавека, дзе лётаюць незвычайныя райскія птушкі. Янка Маўр пачаў дасканала вывучаць ўсе крыніцы, у якіх пісалася пра Новую Гвінею: “Падарожжы” Міклуха Маклая, энцыклапедыі, часопісы, і калі ён мог адказаць на любое пытанне пра гэтую краіну, яе жыхароў, стаў пісаць аповесць

Page 25: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Так нарадзілася першая ў Беларусі прыгодніцкая аповесць “У краіне райскай птушкі”. Пасля выдання ў 1928 годзе, аповесць была перавы-дадзена некалькі разоў у 1932, 1933, 1946 і г.д.

У тым жа 1928 годзе з’явілася ў друку другая прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра “Сын вады” з жыцця на Вогненнай зямлі.

Page 26: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

У 1930 годзе выйшаў у друку першы беларускі раман для дзяцей Я.Маўра “Амок”. У яго аснове ляжаць гістарычныя падзеі – паўстанне на востраве Ява ў 1926 годзе. А напісаць раман дапамагла папулярная ў той час штучная мова свету, якая была створана ў 1887 годзе варшаўскім акулістам Лазарам Заменгофам.

Псеўданім Заменгофа — Esperanto  («Той, хто спадзяецца») — вельмі хутка стаў назвай самой мовы.

Page 27: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Янка Маўр і эсперанта Янка Маўр пісаў: “…У 1926

годзе было паўстанне на Яве. У парыжскай эсперанцкай газеце я прачытаў некаторыя цікавыя факты аб ім. Тады я напісаў эсперантысту на Яве пісьмо з просьбай выслаць дадатковыя матэрыялы і атрымаў каштоўныя пісьмы, часопісы са здымкамі. Пасля я напісаў яшчэ ў Галандыю і атрымаў матэрыялы адтуль. У выніку выйшла мая кніга “Амок”. І не раз яшчэ атрымліваў я патрэбныя мне матэрыялы з Францыі, Германіі, нават з Чылі.”

Page 28: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

З гісторыі эсперанта-руху на Беларусі: Янка Маўр пазнаёміўся з міжнароднай мовай

эсперанта яшчэ ў 1904 годзе, калі працаваў памочнікам настаўніка пад Панявежай. У студзені 1924 года ў Мінску ствараецца Цэнтральнае Бюро Беларускай арганізацыі Саюза эсперантыстаў Савецкіх Рэспублік (СЭСР). Пачынаецца актыўная работа па развіцці эсперанта-руху на Беларусі. Ужо на першай Усебеларускай канферэнцыі СЭСР у маі 1926 года ў БССР налічваецца 37 гурткоў эсперантыстаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Рэчыцы, Слуцку і ў іншых месцах. Толькі ячэйка эсперантыстаў пры БДУ на пачатак 1925 года складалася з 80 чалавек.

Page 29: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Мовай эсперанта валодалі Цішка Гартны і рэдактар газеты “Беларуская вёска” Р.Шукевіч-Тряццякоў. Газета нават мела спецыяльную рубрыку “Сярод эсперантыстаў”, дзе друкаваліся лісты і допісы замежных сяброў. У Віленскім студэнцкім гуртку эсперантыстаў займаліся Максім Танк і Сяргей Новік-Пяюн. Беларускія эсперантысты актыўна прапагандавалі беларускую літаратуру сярод сваіх аднадумцаў за мяжой. На мову эсперанта былі перакладзены асобныя творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі і іншых.

Page 30: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

У 1926 годзе пачаліся перадачы беларускага радыё на мове эсперанта. Курсы мовы эсперанта на радыё веў Янка Маўр. Ён прымаў удзел ў працы беларускіх канферэнцый СЭСР і Міжнароднага з’езда эсперантыстаў 1926 года ў Ленінградзе. Быў ганаровым старшыней (1957 – 1971 гг.) арганізацыі беларускіх эсперантыстаў.

Page 31: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
Page 32: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Паэт Сяргей Грахоўскі ўспамінаў: “Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспубліцы

эсперантыстам і быў звязаны пры дапамозе гэтай універсальнай мовы бадай з усім светам. Ён, як той Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц – гадзінамі мог расказваць пра Інданэзію, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю, ці Аўстралію.”

(Дарэчы, Жуль Верн быў сябрам эсперант-клуба ў Ам’ене і яго ганаровым старшыней у 1903 г.).

Творы Янкі Маўра настолькі дакладна апісвалі падзеі і навакольны свет іншых краін, што нават іх карэнныя жыхары не верылі, што аўтар там ніколі не быў.

Page 33: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
Page 34: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
Page 35: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

“Буду пісаць пра Спартака. Слова пісьменніка”(ЛІМ, 8 студзеня 1935 г.) Новы раман, які задумаў Янка Маўр, быў

прысвечаны паўстанню Спартака. На працягу некалькіх гадоў Я.Маўр збіраў

матэрыялы праз сяброў-эсперантыстаў, рысаваў схемы маршрутаў паўстанцаў, збіраў карты і планы бітваў, вывучаў гістарычную літаратуру. Сюжэтная канва задуманага твора была апублікавана ў часопісе “Іскры Ільіча”, № 1 за 1936 год, але сам твор так і не з’явіўся ў друку. Усе дакументы і запісы былі страчаны ў час вайны, і пісьменнік вельмі шкадаваў аб гэтым.

Page 36: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Янка Маўр працягваў радаваць сваіх чытачоў, з пад яго пяра выходзяць новыя апавяданні – “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада”, Сям’я, На крызе і інш.

Page 37: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Да дзіцячай літаратуры Янка Маўр ставіўся сур’езна, ён лічыў, што маленькі чытач – самы жорсткі крытык, які адразу заўважыць падман і хлусню.

Напэўна таму творы Янкі Маўра захаплялі дзяцей, вымушалі перажываць за герояў.

Page 38: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Знаёміў Янка Маўр беларускіх чытачоў і з сусветнай літаратурай. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі творы Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго, казкі Г.Х.Андэрсэна.

Page 39: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Новыя формы работы з дзецьмі Янка Маўр трымаў сувязь з чытачамі, прапанаваў

апавяданні, дзе наўмысна былі дапушчаны некаторыя памылкі і недарэчнасці (“Сымонка-рызыкант”, “Недарэчныя апавяданні”, “Каршун”). Лепшыя адказы прэміравалісь рэдакцыяй.

У часопісе “Іскры Ільіча” друкавалася шмат навукова-папулярных артыкулаў Янкі Маўра для развіцця дзяцей: “Апавяданне пра торф”, “Чорная кроў”, “Станцыя “Паўночны полюс”, “Расліны-драпежнікі”, “Экскурсія ў Кітай”, “Самаеды”, “Гаворачыя апараты”, “Джордано Бруно” і інш.

Page 40: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

У 1930 годзе была надрукавана прыгодніцкая аповесць “Палескія рабінзоны”, якая трапіла ў шэраг самых папулярных твораў Янкі Маўра. Пісьменнік пераконвае тых чытачоў, якія мараць пра далекія падарожжы, што ў Беларусі “шмат куткоў, не горшых ад заморскіх.

Page 41: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Янка Маўр пісаў: “Ёсць пушчы, не меньш

цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца марамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры.”

Аповесць вучыла дзяцей быць мужнымі і смелымі, знаходзіць выйсце з складаных сітуацый, пераадольваць цяжкасці, пазнаваць і любіць свой родны край.

Page 42: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Папулярнасць “Палескіх рабінзонаў” была незвычайная

Пасля першага выдання ў 1930 годзе аповесць перавыдавалася ў 1934, 1935, 1939, 1946, 1951, 1952, 1968 і г.д, а таксама была выдадзена на літоўскай, румынскай, кітайскай мовах.

З ліста Янкі Маўра да перакладчыка А.Тонкеля ад 17.01.57 :

“...На днях я через Ленинград получил 2 экземпляра «Полесских робинзонов» на … китайском языке. А Чегобыневышелов все еще боится её издавать…»

На рускай мове ў выдавецтве “Советский писатель” (Масква) аповесть была надрукавана толькі ў 1958 годзе.

(Чевычелов – Ленінградскі выдавец)

Page 43: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Развітанне з настаўніцкай працай У 1930 годзе Я.Маўр пераходзіць на працу ў

Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе выконвае абавязкі рэдактара і загадчыка секцыі дзіцячай літаратуры. Нягледзячы на тое, што ён развітаўся з настаўніцкай працай у 1934 годзе выходзіць яго “самы піянерскі” твор з такой дзіўнай назвай:

ТВТ, або апавяданне пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі”.

Page 44: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

ТВТ Тэматычна аповесць

пераклікаецца з творам А.Гайдара “Цімур і яго каманда”, але напісана на некалькі год раней.

Навучыцца бачыць, навучыцца працаваць сваімі рукамі – гэта было і жыццёвае крэда пісьменніка, гэтаму ён вучыў сваіх дзяцей.

Page 45: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Аповесць выклікала да жыцця масавы рух піянераў і школьнікаў

Гурткі тэвэтэтаўцаў існавалі не толькі ў гарадах Беларусі, але і ў Стаўрапалі, Іванаве, Петразаводску, Калінінградзе, і інш.

Кніга была перакладзена на армянскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, польскую мовы.

З кнігай пажадаў азнаёміцца, нават, Максім Горкі.

Page 46: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Ліст Янкі Маўра да перакладчыка А.Л.Тонкеля (Ленінград) ад 5.03.1953 г.: «ТВТ» написано в 1934 году и получило первую премию

на Всебелорусском конкурсе детской книги. Рукописью заинтересовался Горький и попросил прислать ему. Это было перед самым Первым Съездом Писателей. Горький мог только бегло посмотреть её и отдал Маршаку со словами: «Посмотрите, кажется, что-то интересное». Маршак передал «Молодой Гвардии», там она и погибла. Назад рукопись (возможно с пометками Горького) я так и не мог получить.

У нас книга издавалась много раз, но для русского издания она не подходила, как идейно порочная. Ибо ни в каких инструкциях не сказано, что такие «организации», как ТВТ могут существовать. Да и сама идея напоминает Тимуровскую. А ТВТ написана за 4 года до Гайдара.

Page 47: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Лет пять тому назад в Бресте и ближайших городах в широком масштабе «вспыхнуло» движение ТВТ. Общественность обратила на него внимание, и приветствовало его. Брестский горсовет вызвал к себе руководителей, обещал помочь. Я получил «с фронта» интереснейшие письма.

Но опасность своевременно была замечена руководством комсомола (Москва, Минск) и пресечена в корне.

Вот почему я не верю, что Вам удастся протащить зловредную книгу.»

“...Янка Купала не раз говорил, что он первый читатель Янки Мавра. А по поводу ТВТ прямо сказал мне: - После того, как я прочел ТВТ, я почувствовал, что стал смотреть на окружающий мир совсем другими глазами, выискивая, нельзя ли что подправить…»

На рускай мове кніга была надрукавана ў выдавецтве “Детгиз” у Ленінградзе ў 1956 годзе.

Page 48: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

У 1934 годзе на Ўсебеларускім конкурсу

дзіцячай кнігі Я.Маўр атрымаў першую прэмію. У хуткім часе ў Маскве

павінен быў адбыцца Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў. Беларусь выбрала дэлегацыю, вядома без дзіцячага пісьменніка, у якую пад маркай пісьменнікаў увайшло і чалавек 5 “цывільных асоб”. І раптам з Масквы ад імя М.Горкага прыходзіць запрашэнне на з’езд Я.Маўра.

Page 49: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Сам пісьменнік так апісвае гэтыя падзеі:

“Нічога не зробіш, прышлося ўзяць і Маўра. Прыехалі ў Маскву. Усе нашы пайшлі ў зал, а я – на галёрку. Пасля паседжання ўсе нашы пайшлі ў сталовую, а мне прапанавалі ісці некуды асобна. На другі дзень я сабраўся і паехаў дадому. Памятаю словы Кучара, калі ён убачыў, што я выязджаю: Вось Дзівак! Да мяне каб нават гналі, і то не паехаў бы. Добра яму так разважаць, калі ён “дарослы!”

Page 50: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Янка Маўр вельмі перажываў, што адносіны афіцыйнах асобаў да дзіцячай літаратуры зусім іншыя, чым да літаратуры для “дарослых”.

Крыўдзіўся, калі біблі-ятэкаршы яму пад сакрэтам казалі, што найбольшы попыт маюць яго кнігі, але “ні ў выступленнях ні ў газетах аб гэтым не было ні слова – там прыводзіліся толькі “імёны па рангу”.

Page 51: ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

Тым не менш папулярнасць пісьменніка расла і расла.

І вось надышлі змрочныя 1936-1937 гады. У першаю чаргу за сувязі з замежжам ў спіс “шпіёнаў і ворагаў народа” трапілі яго сябры – эсперантысты.

У адпаведныя органы быў выкліканы і Я.Маўр, які ўжо чакаў свайго арышту. Але на яго шчасце, следчы быў адным з яго чытачоў, і калі даведаўся, што перад ім яго любімы пісьменнік – Янка Маўр, сказаў: “ Ідзіце і не хвалюйцеся. Больш вас чапаць не будуць”.

Так творы пісьменніка выратавалі яму жыццё.