Івацэвіччына: постаці гісторыі

37
Івацэвіччына Постаці гісторыі Ліцэй Івацэвіцкага раёна Багдусевіч А., Барысевіч Т., Канановіч А. 2009

Upload: -

Post on 12-Jul-2015

228 views

Category:

Education


12 download

TRANSCRIPT

Page 1: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Івацэвіччына

Постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна

Багдусевіч А., Барысевіч Т., Канановіч А.

2009

Page 2: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 2

Змест

Уводзіны 3

Агінскі Міхал Казімір 4

Адзінцэвіч Сямён Багданавіч 7

Вішнявецкі Міхал Сервацы 8

Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч 9

Кішка Леў (Лука) 10

Кішка Мікалай Станіслававіч 11

Кунцэвіч Іасафат (у свеце Іван) 12

Макарская (па мужу Легрэ) Соф’я 14

Міхаіл (у свеце Галубовіч) 15

Міхаіл Барысавіч 16

Мурашка Іван 17

Орда Напалеон 18

Пачопка Баляслаў 20

Пуслоўскі Вандалін 22

Пуслоўскі Войцэх 23

Сангушка Рыгор 24

Сапега Казімір Леў 25

Сапега Леў Іванавіч 26

Сапега Павел Ян 28

Сапега Пётр Павел 30

Трызна Мікалай 31

Тышкевіч Васіль 32

Хадкевіч Ян Геранімавіч 33

Храптовіч Іван Багданавіч (Івашка, мянушка Літавор) 34

Чартарыйскі Сямён 35

Заключэнне 36

Літаратура 37

Page 3: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 3

Уводзіны

Змля Івацэвіччыны багата слаўнымі іцікавымі імёнамі. Тут нарадзіліся,

жылі і дзейнічалі людзі, якія ўнеслі значны ўклад у лёс не толькі нашага

краю але і ўсёй нашай Радзімы. Нажаль, мы не заўсёды іх ведаем. А ведаць іх

трэба! Ведаць іх трэба толькі для таго, каб аддаць ім знак нашай удзячнасці

за іх намаганні ў справе лёсу нашага краю і нашага народу. Іх трэба ведаць,

каб усвядоміць веліч і значнасць сваёй Радзімы і свайго краю. Мы прызвычаі-

ліся лічыць Івацэвіцкую зямлю нейкім правінцыйным кутком на абшарах на-

шай Радзімы, які не меў, не мае і, магчыма не будзе мець, нейкага ўплыву на

яе лёс. Але гэта не так. Івацэвіччына была, ёсць і будзе не проста кавалкам на

карце Беларусі, а значнай яе часткай, якая заёсёды ўплывала і актыўна

ўдзельнічала ў працэсах яе грамадскага развіцця. Вось, праз лёсы пэўных

асоб мы і імкнуліся паказаць значнасць нашага краю ў лёсе нашай краіны.

Гэты невялікі даведнік з’яўляецца толькі пачаткам вялікай справы,

якую неабходна весці пастаянна, каб захаваць памяць пра тых, хто ўплывае

на наша жыццё, на лёс нашага народа. Мы спадзяемся, што будзем мець маг-

чымасць працягнуць працу над гэтай тэмай і значна пашырыць пералік сла-

вутых імён нашага краю. У дадзенай рабоце змешчаны некаторыя імёны

асоб, якія аказалі найбольшы ўплыў на грамадскае развіццё нашага краю ў

перыяд да сярэдзіны ХХ ст.

Page 4: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 4

Агінскі Міхал Казімір (1730-1800)

Міхал Казімір (1730 - 31.5.1800),

чэснік літоўскі (1744 г.), пісар польны

літоўскі (1748 г.), ваявода віленскі

(1764 г.), гетман вялікі ВКЛ (1768 г.).

Кампазітар, паэт, мецэнат. У 1754-

1761 гг. знаходзіўся ў Францыі, слу-

жыў у войску. Ажаніўшыся ў 1761 г. з

дачкою М. Чартарыйскага, атрымаў

Слонімскае староства. Жыў у Пецяр-

бургу, ад імператрыцы Кацярыны II

атрымаў ордэн Андрэя Першазванага, быў адным з кандыдатаў Кацярыны II

на польскі трон. У 1771 г. перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але не здо-

леў са сваім войскам заняць Нясвіж і Слуцк. У ноч на 23 верасня 1771 г. яго 3-

тысячнае войска было разбіта пад Сталавічамі (цяпер Баранавіцкі р-н) войс-

кам А. В. Суворава, пасля чаго эмігрыраваў, а яго маёнткі ва ўсходняй Белару-

сі, ужо далучанай да Расіі, былі канфіскаваны. Атрымаўшы амністыю і сек-

вестраваныя маёнткі, у 1775 г. вярнуўся ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі

прадпрыемстваў, друкарню, заснаваў оперны тэатр і капэлу. Па яго ініцыя-

тыве і на яго сродкі быў пабудаваны Агінскі канал. Выявіў здольнасць музы-

канта-віртуоза. Аўтар музычных і літаратурных твораў. Выдаў «Гістарычныя

і маральныя аповесці» (1782 г.), «Байкі і небайкі» (1788 г.). У 1791 г. амаль усе

Міхал Казімір Агінскі. Невядомы мастак. Пасля 1754 г.

Герб роду Агінскіх

Page 5: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 5

свае маёнткі перадаў далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу Агінскаму з умоваю,

што той заплаціць за яго больш за 8 млн. доўгу, і адышоў ад палітычнай

дзейнасці. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі 1793 г. адмовіўся ад вя-

лікай гетманскай булавы. Прынёс прысягу Кацярыне II у 1795 г. і вярнуў ад

Міхала Клеафаса свае маёнткі. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе

і памёр.

У 1744 г. Міхалу Казіміру Агінскаму перайшлі ў спадчыну ад бацькі Тадэву-

ша Юзэфа Агінскага Целяханы. Але ў канцы XVIII ст. з-за грашовых цяжкас-

цей Целяханскі ключ у 40 тыс. дзесяцін зямлі быў прададзены дзяржаўцу

слонімскіх уладанняў Агінскага Войцэху Пуслоўскаму.

З будаўніцтвам Агінскім канала змянілася жыццё Целяхан, якія былі раз-

мешчаны фактычна на вялікім востраве сярод балот. У Целяханах узнікае

порт, будуюцца прамысловыя прадпрыемствы. Асобную вядомасць атрымоў-

ваюць фабрыкі, суконная і фаянсавая (1778 г.), на якой вырабляліся вазы, по-

суд, упрыгожаныя рэльефным дэкорам (жаночыя маскі, жывёлы, расліны,

кветкі, гірлянды), а таксама скульптура дробных форм, кафель, карнізы,

фрызы. Апошнія вырабы карысталіся вялікім попытам для будаўніцтва пя-

чэй, камінаў ва ўсадзебных дамах і палацах. Гліна асобага складу пастаўляла-

ся на фабрыку з Гародна (Століншчына). Канал стаў фактарам эканамічнага

ўздыму Палесся.

Звестак аб самой целяханскай сядзібе Агінскага вельмі мала. Гэта была

летняя рэзідэнцыя, ства-

рэнне якой прадугледж-

вала ўзвядзенне замка.

Відаць, замест яго ў 1784 г.

пад Целяханамі будуецца

невялікі палац для яго са-

май малодшай сястры Га-

нараты Агінскай. Сядзіба ў

гонар сястры атрымала

назву Ганарацін. Ганарата

з 1737 г. была дамініканс-

кай манахіняй у Львове,

пасля закрыцця манасты-

ра пераехала ў Целяханы.

Пасля яе смерці (1785 г.) палац належаў Міхалу Казіміру.

Веліч рэзідэнцыі надаваў парк. Ён фарміраваўся пры канале вакол палаца,

меў чатыры часткі ў адпаведнасці са старанамі гарызонта, што з'яўлялася

выражэннем аднаго з матываў рамантызму. Незвычайная прыгажосць парка

Канал Агінскага

Page 6: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 6

адзначалася ў «Дыярыушы» караля Станіслава Аўгуста Панятоў-скага і ў кні-

зе Зановіча Кастрыёта. Відаць, заставалася нерэалізаванай ідэя стварэння

паркавых аркад, праз якія маглі свабодна праходзіць судны.

Вядомасць Целяханам надаваў музычны двор М.К.Агінскага. У 1792 г. сюды

са Слоніма пераязжае тэатр, балетная школа, якой кіраваў нямецкі балетмай-

стар Ноок, і частка танцоўшчыкаў балета.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А.П. Агінскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т.

1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993, с. 33-34.

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 237-239.

3. Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго “сядзіба музаў” у Слоніме. –

Мінск, 1993.

4. Ciechanowiecki A. Michał Kazimierz Ogiński und sein Musenhof zu Słonim. –

Kőln; Graz, 1961.

Page 7: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 7

Адзінцэвіч Сямён Багданавіч (?-1566)

Прадстаўнік старажытнага княжацкага роду герба

“Адынец”. Род, магчыма, паходзіць ад полацкіх або

друцкіх князёў. Пачатковая гісторыя роду змешчана ў

Супрасльскім рукапісе.

Дваранін гаспадарскі (1516 г.), гараднічы гарадзенскі

(1532?), дзяржаўца любашанскі (1563 г.), дзяржаўца

смальнянскі (1540 г.). Валодаў дваром і мястэчкам Бы-

цень.

Быў жанаты з княжною Настассяй Міхайлаўнай Сан-

гушкавай.

Літаратура: 1. Баравы Р.В. і інш. Адзінцэвічы. / Р.В.Баравы, В.Л.Насевіч, Л.Л.Чарняўская. //

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 1. – Мінск: Беларуская

Энцыкла-педыя, 1993, с. 54.

2. Камінскі М.І., Шаблюк В.У. Быцень. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-

ці тт. Т. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 151.

Герб роду Адзінцэвічаў

Page 8: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 8

Вішнявецкі Міхал Сервацы (1680-1744)

Міхаіл Сервацы Вішнявецкі (13.5.1680 -

16.9. 1744), брат Януша Антонія Вішня-

вецкага. Маршалак канфедэрацыі (1700

г.), гетман польны літоўскі (1702-1703,

1707-1735 гг.), гетман вялікі літоўскі

(1703-1707, з 1735 г.), кашталян віленскі

(1703-1706 гг.), ваявода віленскі (1706-

1707, з 1735 г.), канцлер вялікі літоўскі (з

1720 г.), рэгіментар войска Вялікага

княства Літоўскага (1730 г.), староста

пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі. У

1707 г. паводле пагаднення з каралём

Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад

булавы гетмана вялікага і пасады ваяво-

ды віленскага, застаўшыся гетманам

польным. У 1709 г. быў арыштаваны і

вывезены ў Расію, у 1710 г. вярнуўся ў

Рэч Паспалітую і эмігрыраваў. На радзіму

вярнуўся ў 1716 г. Пісьменнік і паэт.

Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду і

ў родзе. Пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замой-

скіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.

Ажаніўшыся на дачцы Яна Кароля Дольскага Кацярыне стаў уладальнікам

Целяхан і іншых уладанняў Яна Кароля Дольскага, які памёр у 1695 г. З імем

Міхала Сервацыя звязана асобая старонка ў замкавым будаўніцтве пінскага

рэгіёна (Каралін, Жабер, Опаль), якому ён надаў свецкія рысы.

У 1744 г. Міхала Сервацыя не стала. Яго ўладанні перайшлі ў спадчыну

Агінскім, зацю Тадэвушу Юзэфу, мужыку дачкі Ганны.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А.П. Вішнявецкія.\\ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт.

Т. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с.344.

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 85, 237.

Міхал Сервацы Вішнявецкі

Page 9: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 9

Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч (1791-1861)

Нарадзіўся 22 лістапада 1791 г. ў в. Бялавічы. Беларускі вучоны ў галіне ме-

дыцыны, гісторыі і літаратуры. Доктар медыцыны (1815 г.), прафесар (1824

г.). Скончыў Віленскі універсітэт (1815 г.), там жа і працаваў у 1816-1827 гг. З

1857 г. член Віленскай археалагічнай камісіі. З 1830-х гг. даследаваў помнікі

палеаграфіі, займаўся вывучэннем старажытнай Вільні і заходніх зямель Бе-

ларусі. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных

экспедыцыях, збіранні археалагічных матэрыялаў. Шмат рэдкіх матэрыялаў

перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Памёр 21 студзеня 1861 г.

Літаратура: 1. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Эн-

цыклапедыя. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993, с. 154.

2. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч. // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроні-

ка Івацэвіцкага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 1997, с. 64.

3. Каханоўскі Г. Львоўскае рэха. // Полымя, 1971, №11.

Page 10: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 10

Кішка Леў (Лука) (1668-1728)

Нарадзіўся у 1668 г. у г. Ковель Луц-

кага ваяводства, цяпер Валынская

вобласць, Украіна. Уніяцкі царкоўны

дзеяч Рэчы Паспалітай, рэлігійны

пісьменнік і перакладчык. Епіскап

уладзімірскі і брэсцкі (1711-1728 гг.).

Мітрапаліт кіеўскі і галіцкі уніяцкай

царквы (1714-1728 гг.). Паходзіў са

шляхецкага роду герба “Дуброва”. З

1684 г. член ордэна базыльян. Вучыў-

ся ў школе пры Быценскім кляштары

базыльян (1683-1688 гг.), скончыў

Калегіум прапаганды веры (Рым,

1693 г.) са ступенню доктара багас-

лоўя. Прафесар рыторыкі і філасофіі ў

базыльянскай школе г. Уладзіміра-Ва-

лынскага (1694-1696 гг.). Прапавед-

нік і вікарый (намеснік ігумена) у 1696 г., ігу-

мен (1697-1699 гг.) Віленскага манастыра святой Тройцы. Абараніў гэты

цэнтр ад дамаганняў епіскапаў і канчаткова падпарадкаваў яго базыльянска-

му ордэну (1703 г.). Архімандрыт Полацкага манастыра святых Барыса і Гле-

ба (1699-1708 гг.). Протаархімандрыт (галава) ордэна базыльян (1703-1713

гг.). Архімандрыт Супрасльскага манастыра (1709-1728 гг.). Уключыў у склад

ордэна шэраг манастыроў, раней падпарадкаваных епіскапам, умацаваў аўта-

рытэт і ўладу протаархімандрыта. Аднавіў шэраг зруйнаваных кляштароў і

цэркваў. Імкнуўся да адзінаўладдя, хацеў цалкам падпарадкаваць сабе ба-

зыльянскі ордэн. Клапаціўся пра адукацыю белага духавенства. Займаўся вы-

давецкай дзейнасцю.

Літаратура: 1. Казуля С.В. Кішка Леў. // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны

даведнік. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 161-162.

2. Казуля С.В. Кішка Леў. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6-ці тт. Т. 4. –

Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1997, с. 188.

Леў Кішка

Page 11: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 11

Кішка Мікалай Станіслававіч (?-1644)

Ваявода дэрпцкі з 1617 г., мсціслаўскі з 1627 г., кашталян трокскі з 1636 г.,

падскарбі Вялікага княства Літоўскага з 1640 г. У 1597 г. разам з Рыгорам

Сангушкам раздзяліў мястэчка Косава. Памёр 31 мая 1644г. Памёр бяздзет-

ным.

Літаратура: 1. Думін С. Кішкі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 4. – Мінск:

Беларуская Энцыклапедыя, 1997, с. 189.

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 88.

Page 12: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 12

Кунцэвіч Іасафат (у свеце Іван) (1580-1623)

Уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. На-

радзіўся ў 1580 г. ў г. Уладзімір-Валынскі, Украї-

на. З праваслаўнай сям’і гандляра, уладзімірска-

га райцы Гаўрылы Кунцэвіча, выхадца з Белару-

сі. Пасля заканчэння пачатковай школы адпраў-

лены быцькам у Вільню вучыцца купецкай

справе (каля 1596 г.). Зблізіўся з езуітамі, пра-

фесарамі Віленскай акадэміі Ф.Фабрыцыюсам і

Я.Грушэўскім, а таксама з грэкам П.Аркудзіем,

найбліжэй-

шым пап-

лечнікам І.

Пацея. Пад

іх уплывам стаў прыхільнікам Брэсцкай

уніі 1596 г. У 1604 г. стаў манахам Вілен-

скага манастыра святой Тройцы. Выву-

чаў багаслоўе ў семінарыі пры манасты-

ры, вызначаўся глыбокай рэлігійнасцю і

аскетызмам. Таленавіты прапаведнік і

місіянер, пераканаў многіх уплывовых

асоб Вільні прыняць унію. У 1609 г. пас-

вячоны ў святара. Заснаваў навіціят (ус-

танова для праходжання послуху буду-

чых манахаў) пры Быценскім манасты-

ры (1613 г.), аднавіў царкву і манастыр у

Жыровічах. У 1613-1614 гг. ігумен гэтых

манастыроў. У 1614-1617 гг. архімандрыт Віленскага манастыра святой

Тройцы. Разам з мітрапалітам І.Руцкім удзельнічаў у стварэнні ордэна ба-

зыльян (1617 г.). У 1618-1623 гг. архіепіскап полацкі. Садзейнічаў далучэнню

некаторых манастыроў епархіі да базыльянскага ордэна. Адбудаваў Сафійскі

сабор у Полацку. Энергічна распаўсюджваў унію, у т.л. і адмысловымі сродка-

мі, што выклікала супраціўленне праваслаўных гараджан. Закрываў правас-

лаўныя храмы, выдаляў святароў і на іх месца прызначаў уніяцкіх. У час Ві-

І.Кунцэвіч

Забойства І.Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865 г.

Page 13: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 13

цебскага паўстання 12 лістапада 1623 г. быў забіты. 16 мая 1643 г. папам

рымскім Урбанам VIII прылічаны да блажэнных пакутнікаў каталіцкай царк-

вы. 22 красавіка 1867 г. папа Пій ІХ абвясціў Кунцэвіча святым. З 1949 г. рэ-

ліквіі Кунцэвіча знаходзяцца ў базіліцы святога Пятра ў Рыме.

Літаратура: 1. Говорский К. Иосафат Кунцевич, полоцкий униатский архиепископ. –

Вильна, 1865.

2. Казуля С.В. Кунцэвіч Іасафат. // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапе-

дычны даведнік. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 171-172.

3. Казуля С.В. Кунцэвіч Іасафат. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці

тт. Т. 4. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1997, с. 305.

4. Козаневич Е. Жития Св. Священномученика Иосафата Кунцевича… -

Жовква, 1930.

5. Kalinka W. Żywot sw. Jozofata Kuncewicza. – Lwów, 1885.

Page 14: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 14

Макарская (па мужу Легрэ) Соф’я (1769?-?)

Нарадзілася ў в. Быцень Івацэвіцкага раёна. Танцоўшчыца. Прыгонная пад-

скарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе

ў Паставах (педагог Ле Ду). Паводле завяшчання Тызенгаўза стала ўласнасцю

караля Станіслава Аўгуста. У 1785-1794 гг. (з перапынкамі) у складзе балет-

най трупы “Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці” ў Варшаве,

выступала на каралеўскіх сцэнах і ў Нацыянальным тэатры. У 1794-1797 гг.

працавала ў трупе С.Галніцкага і антрэпрызе Т.Трускаляскага. У 1797 г. па іні-

цыятыве і за кошт Станіслава Аўгуста паступіла фігуранткай на імператарс-

кую сцэну ў Пецярбургу (у дакументах за 1797-1799 гг. праходзіць як Максер-

ская).

Літаратура: 1. Барышаў Г. Макарская Соф’я. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці

тт. Т. 5. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя., 1999, с.46.

\

Page 15: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 15

Міхаіл (у свеце Галубовіч) (1800-1881)

Міхаіл (у свеце Галубовіч; 1800 г., Літоўская губ.

- 6(18).3. 1881 г.), уніяцкі, потым праваслаўны

царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага

права. Скончыў Віленскую галоўную семінарыю. 3

1828 г. інспектар, выкладчык (да 1831 г.) Літоўс-

кай духоўнай семінарыі ў Жыровічах, потым са-

борны протаіерэй і віцэстаршыня Літоўскай уні-

яцкай духоўнай кансісторыі, пасля смерці жонкі

архімандрыт Быценскага кляштара базыльян. 12

снежня 1839 г. разам з іншым вышэйшым духа-

венствам падпісаў на Полацкім царкоўным сабо-

ры 1839 г. Саборны акт аб скасаванні Брэсцкай

уніі 1596 г. і далучэнні уніяцкай царквы да права-

слаўя. 3 1839 г. епіскап пінскі (з 1840 г. епіскап

брэсцкі), з 1848 г. епіскап, з 1853 г. архіепіскап мінскі. 3 1868 г. па-за штатам.

Апошнія гады правёў у Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манасты-

ры. Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізісу, пашыранага

сярод былых уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рускую мову

(1841 г.).

Літаратура: 1. Извеков Н.Д. Исторический очерк состояния православной церкви в Ли-

товской епархии за время с 1839-1889 г. - Москва, 1899.

2. Киприанович Г.Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и

виленского и воссоединение западнорусских униатов с православной

церковью в 1839 г. - Вильна, 1897.

3. Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы, 1998, 29 каст-

рычніка, 5 лістапада.

4. Філатава А.М. Міхаіл. // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны

даведнік. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 214.

5. Філатава А.М. Міхаіл. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 5. –

Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1999, с. 213.

Міхаіл

Page 16: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 16

Міхаіл Барысавіч (1453 або 1457 – не пазней 1505)

Міхаіл Барысавіч (1453 або 1457 г., Цвер - не пазней 1505 г.), апошні вялікі

князь Цвярскога вялікага княства [1461-1485 гг.]. Уступіў на прастол мала-

летнім пасля смерці бацькі, Барыса Аляксандравіча, і па дасягненні паўна-

лецця спрабаваў працягваць яго палітыку на захаванне незалежнасці Цверы

з апорай на ВКЛ. У жніўні 1485 г. вялікі князь маскоўскі Іван III пачаў ваен-

ныя дзеянні і асадзіў Цвер. Цвярское баярства у большасці перайшло на бок

Масквы. У ноч на 12.9.1485 г. Міхаіл Барысавіч уцёк з абложанага горада ў

ВКЛ. У 1486 г., атрымаўшы невялікі дапаможны атрад ад Казіміра, Міхаіл Ба-

рысавіч беспаспяхова спрабаваў вярнуць сабе кяяства. У якасці кампенсацыі

за страчаныя ўладанні атрымаў ад Казіміра вялікія грашовыя сумы, маёнтак

Пячыхвосты на Валыні і вялікую латыфундыю ў Слонімскім пав. (Ласасіная,

Бялавічы, Гошчава і інш.). Першым шлюбам (1470 г.) жанаты з Соф'яй, дач-

кой кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, другім, паводле няпэўных звестак, -

з дачкой кагосьці з роду Радзівілаў, аднак застаўся бяздзетным. Пасля смерці

Міхаіла Барысавіча яго ўладанні ў Беларусі перайшлі да князя В.Глінскага. У

Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі зберагаецца партрэт Міхаіла Бары-

савіча, які паходзіць з Нясвіжскай галерэі Радзівілаў.

Літаратура: 1. Белы А. Міхаіл Барысавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т.

5. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1999, с. 213.

2. Борзаковский В.С. История Тверского княжества. - СПб., 1876.

3. Жизневский А.К. Портрет Тверского великого князя Михаила Борисови-

ча. - Тверь, 1889.

4. Клюг Э. Княжество Тверское (1247-1485 гг.). - Тверь, 1994.

Page 17: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 17

Мурашка Іван (?-?)

Іван Мурашка – селя-

нін в. Размеркі Косаўс-

кага павета Палескага

ваяводства, заснаваль-

нік рэлігійнай секты

(мурашкаўцы, еван-

гельскія хрысціяне

святыя сіяністы). У

1912 г. жыў у ЗША, дзе

засвоіў ідэі баптыстаў і

пяцідзесятнікаў. У

1925 г. вярнуўся на радзіму, не атрымаўшы значнага поспеху як місіянер пя-

цідзесятнікаў вырашыў заснаваць сваю “новую” рэлігію. У сакавіку 1926 г. аб-

вясціў сябе прарокам і, прыкінуўшыся нямым, вандраваў па палескіх вёсках.

У канцы 1931 г. у в. Альшаны (цяпер Столінскі раён) ён ажаніўся з “прарочы-

цай” В.Кірыльчук, пасля чаго нібыта загаварыў. У снежні 1932 г. у в. Васкада-

вы (цяпер Ровенская вобласць Украіны) адбыўся І з’езд прыхільнікаў “новай

веры”, дзе Мурашка выклаў яе асноўныя прынцыпы. У 1936 г. Мурашка зас-

наваў рэлігійную камуну “Новы Іерусалім” каля г. Сарны Валынскага ваявод-

ства. У 1938 г., забраўшы касу, Мурашка з жонкай уцёк у Аргенціну (жыў, ве-

рагодна, да пачатку 1950-х гг.).

Літаратура: 1. Камейша Б. Асаблівасці матэрыяльнага і сямейнага быту сектантаў-му-

рашкаўцаў. // Этнаграфічны зборнік: (Даклады аддзялення этнаграфіі

Геаграфічнага таварыства БССР). – Мн., 1975.

2. Камейша Б.И. В ожидании конца света: (О секте мурашковцев). // Наука

и религия, 1969, №10.

3. Камейша Б.И. Кто такие мурашковцы. – Мн., 1970.

4. Камейша Б. Мурашкаўцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт.

Т. 5. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя., 1999, с. 240.

5. Камейша Б.І. Мурашкаўцы. // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапе-

дычны даведнік. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 219.

Мурашкаўцы. Абед у "Новым Іерусаліме". Другі злева І.Мурашка. 1930-я гг.

Page 18: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 18

Орда Напалеон (1807-1883)

Орда Напалеон (11.2.1807 г., в. Варацэ-

вічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер

Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. - 26.4.1883

г.), піяніст, камназітар, мастак. Творчасць

звязана з мастацкім жыццём Беларусі і

Польшчы. Вучыўся ў Віленскім універсі-

тэце, належаў да тайнага студэнцкага та-

варыства «Заране». Удзельнік паўстання

1830-1831 гг., пасля эмігрыраваў у Фран-

цыю. У сярэдзіне 1840-х г.Орда – дырэк-

тар Італьянскай оперы ў Парыжы. 3 1856

г. жыў у Варацэвічах, у 1862-1863 гг. - у

Гродне, потым на

Валыні. Лепшыя му-

зычныя творы Ор-

ды, асабліва пала-

нэзы, вылучаюцца

маштабнасцю і вір-

туозным стылем.

Аўтар «Граматыкі

музыкі» (Варшава,

1873 г.), высока ацэ-

ненай С.Манюшкам.

Орда шмат пада-

рожнічаў па Белару-

сі, Украіне, Паль-

шчы і Літве, рабіў

замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей і архітэктурнымі пом-

нікамі, у т.л. больш за 200 у Беларусі: Камянецкай вежы, Горы-Горацкага зем-

ляробчага інстытута, замкаў, сядзіб і палацаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы,

Камянцы, Гродне і інш. Малюнкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю,

маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Вялікая колькасць

малюнкаў зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве (Польшча). Помнік у

г. Іванава Брэсцкай вобл. (1997 г., скульптар І.Голубеў).

Н.Орда

Мерачоўшчына. Малюнак Н.Орды

Page 19: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 19

Літаратура: 1. Ахвердова Е. Друг Мицкевича и Шопена // Неман, 1983, № 6.

2. Ахвердова Е. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі,

1985, № 2.

3. Дробаў Л.Н. Напалеон Орда - мастак і збіральнік // Помнікі гісторыі і

культуры Беларусі, 1971, № 3.

4. Кулагін А.М. Эклектыка: Архітэктура Беларусі другой паловы ХІХ – пачат-

ку ХХ ст. – Мінск: Ураджай, 2000, с. 128-129.

5. Орда Напалеон. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 5. –

Мінск: Беларуская Эн-цыклапедыя, 1999, с. 352-353.

6. Якімовіч Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Налалеона Орды //

Мастацтва Беларусі, 1983, № 7.

Page 20: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 20

Пачопка Баляслаў (1884-1940)

Баляслаў Пачопка (1884–1940 гг.) – выдатны беларускі

грэка-каталіцкі святар, публіцыст, выдавец, паэт, педагог,

аўтар некалькіх твораў гісторыка-рэлігійнай тэматыкі.

Паходзіць з беларускай Віленшчыны з засценку Уляны ка-

ля Рукойняў, што за 20 км ад Вільні. Баляслаў Пачопка

быў рэдактарам першай беларускай каталіцкай газеты

«BIELARUS» (1913–1915 гг.) у Вільні, стаў стваральнікам,

кіраўніком і выкладчыкам першай беларускай настаўніц-

кай семінарыі ў Свіслачы (Гродзеншчына) (1915–1918 гг.).

Б. Пачопка – аўтар адной з першых граматык беларускай

мовы, якая выдавалася на беларускай лацініцы (1918 г.). У 1921 г., дзякуючы

парадзе рэдэмптарыста айца Мікалая Чарнецкага (цяпер блаславёнага папам

Рымскім святамучаніка), з якім падтрымліваў сяброўскія адносіны усё жыц-

цё, Баляслаў Пачопка звярнуўся ў Ватыкан з просьбай дазволіць яму пры-

няць усходні абрад (падобна, што продкі Б. Пачопкі былі ўніяты). Такі дазвол

ён хутка атрымаў. На працягу 5 гадоў, працуючы настаўнікам пад Ваўкавыс-

кам, ён завочна скончыў духоўную

семінарыю ў Львове. Мітрапаліт

Андрэй Шаптыцкі асабіста пасвяціў

яго на святара візантыйскага абра-

ду ў катэдры святога Юрыя 25 ліпе-

ня 1926 г. З 1926 г. а. Баляслаў Па-

чопка працуе душпастырам на Па-

лессі: пробашчам у каталіцкай пара-

фіі славяна-візантыйскага абраду ў

Бабровічах і вікарыем у лацінскай

парафіі ў Целяханах (Івацэвіцкі р-н).

6 лістапада 2004 г. ў Целяханах

(Івацэвіцкі р-н, Беларусь) на ката-

ліцкіх могілках адбылося асвячэнне

помніка беларускаму грэка-каталіц-

каму святару айцу Баляславу Пачоп-

ку. Месца пахавання выдатнага бе-

ларускага святара цудам удалося

Б.Пачопка

Месца пахавання Б.Пачопкі

Page 21: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 21

адшукаць, дзякуючы былым парафіянам, на амаль цалкам знішчаных могіл-

ках. Аўтар помніка з дрэва, з

выявай уваскрослага Пана, –

мастак з Баранавіч Мікола Ко-

лас. Абрад асвячэння і паніхіду

ў 120-ю гадавіну з дня нара-

джэння айца Б.Пачопкі правёў

апостальскі візітатар для грэ-

ка-католікаў Беларусі архіман-

дрыт Сяргей (Гаек) разам з грэ-

ка-каталіцкімі святарамі з

Брэста, Полацка, Мінска, Магі-

лёва, Баранавіч, Віцебска. На

ўрачыстасць сабралася больш

за 100 чалавек, пераважна грэ-

ка-католікаў (вернікаў і семіна-

рыстыаў), з розных куткоў Беларусі, жыхары Целяханаў разам з рыма-ката-

ліцкім святаром, а таксама прадстаўнікі мясцовых ўладаў. Пасля асвячэння

помніка ў Целяханах большасць удзельнікаў урачыстасці накіравалася ў Баб-

ровічы, дзе працаваў а. Баляслаў Пачопка з 1926 па 1940 год. На могілках ля

устаноўленага грэка-католікамі памятнага крыжа – на месцы, дзе пахаваны

жыхары спаленай эсэ-

саўцамі вёскі, – была ад-

служана паніхіда. У са-

мой вёсцы, ля крыжа, на

месцы, дзе была ўніяц-

кая царква (збудаваная

рукамі а. Пачопкі на

сродкі мецэнаткі бела-

рускага адраджэнскага і

ўніяцкага руху Магдале-

ны Радзівіл ды на ўлас-

ныя зберажэнні) адбыў-

ся кароткі малебен, у

якім прынялі ўдзел таксама і бабравічане.

Надпіс на надмагільным помніку Б.Пачопку

Царква святога Яна Евангеліста і святой Параскеві ў Бабровічах

Page 22: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 22

Пуслоўскі Вандалін (1814-1884)

Вандалін (1814-1884 гг.). сын Войцэха. Уладальнік Косава, дзе збудаваў па-

лац. Калекцыянер, аматар мастацтваў. Пасля смерці брата Францішка Ксаве-

рыя валодаў Крулікарняй.

Літаратура: 1. Кулагін А.М. Эклектыка: Архітэктура Беларусі другой паловы ХІХ – пачат-

ку ХХ ст. – Мінск: Ураджай, 2000, с. 110.

2. Пуслоўскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн. 1. –

Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 7.

3. Ярашэвіч А.А. Косаўскі Троіцкі касцёл. // Архітэктура Беларусі: Энцыкла-

педычны даведнік. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993, с. 249.

Page 23: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 23

Пуслоўскі Войцэх (1762-1833)

Войцэх (ахрышчаны 21.6.1762 г., Пескі -

3.3.1833 г.), сын Францішка. Скончыў павято-

вую школу ў Слоніме. Быў дэпутатам Трыбу-

нала Вялікага княства Літоўскага, паслом на

Чатырохгадовы сейм 1788-1792 гг. У 1797-

1816 гг. маршалак Слонімскага пав. Права-

дзейны стацкі саветнік (1810 г.). Шляхам зя-

мельных спекуляцый, паставак у войска і

інш. стварыў вялізную латыфундыю, валодаў

маёнткамі Пескі, Шылавічы, Альбярцін, Сын-

ковічы, Шулякі, Косава, Міхаліно (Слонімскі

пав.), Хомск, Кужалічы (Кобрынскі пав.),

Плянта, Целяханы (Пінскі пав.), Свіслач (Ваў-

кавыскі пав), Сянно (Магілёўская губ.), Куч-

курышкі (Віленскі пав.) і інш. Вызначыўся як

актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, вінакурні, прадпрыемст-

вы па вырабе паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш. Упершыню ў Бе-

ларусі выкарыстоўваў паравыя рухавікі. Філантроп, з 1831 г. старшыня Ві-

ленскага таварыства дабрачыннасці. Пабудаваў касцёлы ў Альшэве, Целяха-

нах і інш., палацы ў Альбярціне, Песках.

Літаратура: 1. Пуслоўскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн. 1. –

Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с.7.

Войцэх Пуслоўскі

Page 24: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 24

Сангушка Рыгор (?-1602)

Кашталян любачоўскі ў 1597-1598 гг. і брацлаўскі з 1598 г. Актыўны аба-

ронца праваслаўя, удзельнічаў у сумесным саборы 1599 г. праваслаўных і

пратэстантаў у Вільні. Меў маёнткі на Валыні, Татаравічы ў Мінскім павеце,

Кабыльнік у Ашмянскім павеце, Быхава і Беражаны ў Пінскім павеце. У 1597

г. разам з Мікалаем Кішкам раздзяліў мястэчка Косава.

Літаратура: 1. Сангушкі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн. 1. – Мін-

ск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 220.

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 88, 396.

Page 25: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 25

Сапега Казімір Леў (1609-1656)

Сын канцлера Л.І.Сапегі. нара-

дзіўся 15 ліпеня 1609 г. Вучыўся ў

Віленскай акадэміі, езуіцкім кале-

гіуме ў Мюнхене, Ігальштацкім,

Лёвенскім, Балонскім універсітэ-

тах. Выбіраўся паслом на соймы,

дэпутатам Трыбунала Вялікага

княства Літоўскага. Каралеўскі

сакратар і вялікі пісар ВКЛ у 1631-

1637 гг., маршалак дворны ў

1637-1645 гг., падканцлер з 1645

г. Адміністратар Брэсцкай экано-

міі, староста рагачоўскі. Удзельні-

чаў у барацьбе з казакамі на Ук-

раіне ў 1648-1653 гг., у вайне Расіі

з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

выставіў полк. Валодаў латыфун-

дыяй з цэнтрам у Ружанах, дамог-

ся ад караля прывілеяў на магдэ-

бургскае права і кірмашы для

сваіх мястэчак Бялынічы, Тала-

чын, Бешанковічы, Ружаны. Памёр 19 студзеня 1656 г.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Сапегі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6.

Кн. 1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 225.

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестещины. – Минск: Беларуская Эн-

цыклапедыя, 2004, с. 61.

Казімір Леў Сапега. Гравюра П.Ландры. 1663 г.

Page 26: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 26

Сапега Леў Іванавіч (1557-1633)

Беларускі дзяржаўны дзеяч Вялікага

княства Літоўскага. Нарадзіўся 4 краса-

віка 1557 г. у в. Астроўна Віцебскага па-

вета, цяпер у Бешанковіцкім раёне. Са

старэйшай, чарэйскай лініі магнацкага

роду Сапегаў, сын Івана Іванавіча Сапе-

гі, старосты драгічынскага і падстарос-

ты аршанскага, і Багданы Друцкай-Са-

колінскай. Пісар вялікі ВКЛ у 1581-1585

гг., падканцлер у 1585-1589 гг., канцлер

у 1589-1623 гг., ваявода віленскі з 1623

г. і адначасова гетман вялікі з 1625 г.

Праваслаў-

ны, вучыў-

ся ў кальві-

нісцкіх настаўнікаў у Нясвіжы, у 1570-1573 гг. У

Лейпцыгскім універсітэце, дзе перайшоў у каль-

вінізм. Добра ведаў замежныя мовы. У 1579-1581

гг. на чале гусарскай харугвы прымаў удзел у Лі-

вонскай вайне 1558-1583 гг. Удзельнічаў у ства-

рэнні Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. У

1586 г. перайшоў у каталіцтва. У час бескаралеўя

ў 1587 г. прапаноўваў план федэрацыі Польшчы,

ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы з адным каралём,

якім прапаноўваўся цар Фёдар Іванавіч. Потым

падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта ІІІ Вазы. Уз-

начальваў соймавую камісію па падрыхтоўцы

Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., ад-

рэдагаваў яго тэкст і фінансаваў яго выданне ў

віленскай друкарні Мамонічаў. З 1589 г. як канц-

лер стаў кіраўніком знешняй і ўнутранай паліты-

кі ВКЛ. На царкоўным саборы ў Брэсце ў 1596 г.

як каралеўскі камісар выступіў у абарону царкоў-

Л.І.Сапега. Партрэт XVII ст.

Леў Сапега. Гравюра на меднай тарэлцы. Маст.

М.Падалінскі. 1819 г.

Page 27: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 27

най уніі. У 1609 г. падтрымаў Ілжэдзмітрыя ІІ і выступіў за вайну Рэчы Паспа-

літай з Расіяй. У 1625 г. удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй

1600-1629 гг. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэра-

тыўнай Рэчы Паспалітай. Быў адным з багацейшых магнатаў, меў маёнткі з

цэнтрамі ў Ружанах, Друі, Іказні, Чарэі, Талачыне, Копысі, Круглым, Коханаве,

Бялынічах, Лепелі, Асвеі, Бешанковічах, Горах, Горках і інш. Валодаў Слонімс-

кім, Магілёўскім, Брэсцкім і іншымі староствамі. У 1598 г. Леў Сапега набыў у

Слонімскім павеце Ласосін і Ружану з фальваркамі Бялавічы і Сідараўшчызна.

У 1611 г. стаў уладальнікам маёнтка Косава. Меў свае вайсковыя атрады. Са-

дзейнічаў развіццю беларускага кнігадрукавання. У Ружанах сабраў вялікую

бібліятэку. Увайшоў у гісторыю Беларусі як відны дзяржаўны дзеяч і дыпла-

мат. Памёр 7 ліпеня 1633 г.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Сапега Леў Іванавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У

6-ці тт. Т. 6. Кн. 1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 222.

2. Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. – Мн., 1992.

3. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 56-59.

4. Шаблюк В.У. Бялавічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 2.

– Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 161.

5. Archiwum domu Sapiehów. T. 1. – Lwów, 1892.

6. Sapiehowie: Materjaly historyczno-genealogiczne I majątkowe. T. 1. – Pb.,

1890.

Page 28: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 28

Сапега Павел Ян (1609-1665)

Прадстаўнік буйнога магнацкага роду

Сапегаў. Сын Яна Пятра. Як ротмістр гу-

сарскай харугвы ўдзельнічаў у вайне Расіі

з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гг. Абозны вялікі Вялікага княства Літоўскага ў

1638-1645 гг., падстолі Вялікага княства Літоўскага ў 1645-1646 гг., ваявода

віцебскі ў 1646-1656 гг., ваявода віленскі і гетман вялікі з 1656 г. Выбіраўся

паслом на соймы, маршалак Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў 1649 г.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 23 лістапада 1655 г. неда-

лёка ад Брэста на р. Лясная разбіў расійскія войскі на чале з С.А.Урусавым і Ю.

Н.Барацінскім. На пачатку 1656 г. ачышчаў Падляшша ад шведскіх войск і іх

саюзнікаў. Разам з С.Чарнецкім атрымаў перамогу у бітве на р. Бася каля Ча--

вусаў. Валодаў Ружанамі, Косавам (з 1611 г.), Ляхавічамі, Старым Быхавам,

Чарэяй, трымаў Рослаўскае (з 1640 г.) і Здзітаўскае ( з 1645 г.) староствы. Па-

мёр 30 снежня 1665 г.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Сапегі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6.

Кн. 1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 225.

Павел Ян Сапега. Гравюра П.Ландры. 1663 г.

Герб роду Сапегаў

Page 29: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 29

2. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 61.

3. Labarre de Raillicourt D. Histoire des Sapieha, 1440-1970. - Pariż, 1970.

4. Polski słownik biograficzny. T. 34-35. – Wrocław etc., 1993-1994

5. Sapiehowie: Materiały historyczno-genealogiczne I majątkowe. T. 1-3, Pb.,

1890-1894.

Page 30: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 30

Сапега Пётр Павел (1701-1771)

Прадстаўнік буйнога магнацкага

роду Сапегаў. Сын Яна Казіміра.

Нарадзўся 28 студзеня 1701 г. ў г.

Дрэздэн. У 1726 г. з дапамогай ім-

ператрыцы Кацярыны І быў зару-

чаны з дачкой А.Д.Меншыкава Ма-

рыяй, стаў царскім камергерам;

пазней ажаніўся з пляменніцай

імператрыцы Соф’яй Скаўронскай

(з былых прыгонных Скаўронскіх

у Беларусі). У 1728 г. выехаў у Рэч

Паспалітую, дзе стаў адным з най-

багацейшых магнатаў. Стольнік

Вялікага княства Літоўскага у

1732-1744 гг., ваявода смаленскі з 1744 г. Далучыўся да Барскай канфедэра-

цыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 г. выехаў у Славакію, дзе

знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфедэрацыі, там і памёр 23 студзеня

1771 г. Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Здзітавам, маёнткамі ў Поль-

шчы, з 1730 г. трымаў Здзітаўскае староства.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Сапегі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6.

Кн. 1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 227.

2. Labarre de Raillicourt D. Histoire des Sapieha, 1440-1970. - Pariż, 1970.

3. Polski słownik biograficzny. T. 34-35. – Wrocław etc., 1993-1994.

4. Sapiehowie: Materiały historyczno-genealogiczne I majątkowe. T. 1-3, Pb.,

1890-1894.

Герб роду Сапегаў

Page 31: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 31

Трызна Мікалай (?-1640)

Падкаморны слонімскі з 1608 г., кухмістр Вялікага княства Літоўскага у

1623-1635 гг., падскарбі земскі з 1635 г. Валодаў дваром і мястэчкам Быцень.

У 1626 г. у Быценскім кляштары базыльян заснаваў шпіталь на 10 месцаў. У

1640 г. перадаў манахам мястэчка і маёнтак Быцень, заклаў каменную царкву

(магчыма, сучасная Успенская царква), якая, відаць ,была і сямейнай паха-

вальняй. Памёр 10 кастрычніка 1640 г.

Літаратура: 1. Камінскі М.І., Шаблюк В.У. Быцень. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.

У6-ці тт. Т. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 151.

2. Насевіч В. Трызны. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн.

1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 527.

3. Ярашэвіч А.А. Быценскі кляштар базыльян. // Энцыклапедыя гісторыі

Беларусі. У 6-ці тт. Т. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 151.

Page 32: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 32

Тышкевіч Васіль (?-1571)

Маршалак гаспадарскі ў 1546-1558 гг., ваявода падляшскі ў 1558-1569 гг.

Быў у магнацкай апазіцыі да палітыкі Жыгімонта Аўгуста па заключэнні

дзяржаўнай уніі з Польшчай, выступаў супраць Люблінскай уніі, таму пазбаў-

лены пасады падляшскага ваяводы і ў 1569 г. прызначаны ваяводам смален-

скім. Староста краснасельскі, чаркаскі і канеўскі з 1536 г., менскі з 1544 г.,

ваўкавыскі з 1546 г., пінскі з 1569 г., бабруйскі, гайнаўскі. У 1567 г. валодаў

маёнткам Бялавічы Слонімскага павета. Удзельнічаў у бітвах з татарамі. Ез-

дзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у

кальвінізм. 5 лістапада 1569 г. атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста тытул графа

“на Лагойску і Бярдзічаве”. Памёр 13 жніўня 1571 г.

Літаратура: 1. Шаблюк В.У. Бялавічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 2.

– Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 161.

2. Грыцкевіч А. Тышкевічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т.

6. Кн. 1. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001, с. 552.

Page 33: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 33

Хадкевіч Ян Геранімавіч (каля 1537 – 1579)

Стольнік Вялікага княства Літоўскага у 1559-1564 гг., генеральны староста

жамойцкі з 1564 г., адначасова маршалак вялікі ВКЛ з 1566 г. і кашталян ві-

ленскі з 1574 г.; адміністратар Інфлянтаў у 1566-1578 гг., староста ковенскі,

цельшаўскі, платэльскі. У 1570 г. валодаў дваром і мястэчкам Быцень.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, Ульскай бітве 1564 г., іншых баях. Праціў-

нік Люблінскай уніі 1569 г., выступаў супраць кандыдатуры Івана Грознага

на польскі і літоўскі трон, прыхільнік Генрыка Валезы і Габсбургаў (ад імпе-

ратара Фердынанда І у 1568 г. атрымаў графскі тытул).

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Хадкевічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т.

6. Кн. 2 – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, с. 56.

2. Камінскі М.І., Шаблюк В.У. Быцень. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У

6-ці тт. Т. 2. – мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 151.

Page 34: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 34

Храптовіч Іван Багданавіч (Івашка, мянушка Літавор) (?-1513)

Падскарбі дворны Вялікага княства Літоўскага у 1482-1492 гг., маршалак

гаспадарскі ў 1492-1500, 1509-1513 гг.; намеснік уцянскі ў 1489 г., слонімскі ў

1492 г., новагародскі ў 1499 г., драгічынскі ў 1512 г., кобрынскі ў 1513 г. У

1494 г. вялікі князь ВКЛ Аляксандр падараваў І.Храптовічу Косава. Быў пас-

лом у Польшчу і Маскву. Удзельнічаў у бітве на Вядрошы 1500 г., узяты ў па-

лон, дзе знаходзіўся да 1509 г. Памёр у 1513 г.

Літаратура: 1. Грыцкевіч А. Храптовічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т.

6. Кн. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, с. 82.

2. Косава. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 4. – Мінск:

Беларуская Энцыклапедыя, 1997, с. 241.

Page 35: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 35

Чартарыйскі Сямён (? – пасля 1524)

Намеснік камянецкі ў 1507-1518 гг., староста чачэрскі і прапойскі, валодаў

Лагойскам. З 1509 г. валодаў в. Бялавічы Слонімскага павета.

Літаратура: 1. Шаблюк В.У. Бялавічы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 2.

– Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994, с. 161.

2. Грыцкевіч А. Чартарыйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт.

Т. 6. Кн. 2. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, с. 151.

Page 36: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 36

Заключэнне

Народ, які не ведае свёй гісторыі, сваіх продкаў, губляе карані. Без кара-

нёў ён не мае жыццёвых сіл, якія неабходны каб жыць, каб ісці ўперад. У леп-

шым выпадку такі народ трапляе ў залежнасць ад сваіх суседзяў, у найгор-

шым выпадку – ён гіне, ён раствараецца сярод іншых народаў, становіцца па-

добны ім і перастае походзіць на сябе. Усё, у такім выпадку беларусаў больш

не будзе. Няўжо трапна нашыя продкі стварылі такую самабытную культуру,

пакінулі нам такую багатую спадчыну? Давайце не дадзім ёй загінуць? Да-

вайце будзем сілкаваць яе! Як? Калі чалавек адчувае, што ён нікому не пат-

рэбны, то ён губляе прагу да жыцця. Калі народная мудрасць, культура за-

патрабавана, і ў першую чаргу сваім народам, то яна будзе гучаць на ўвесь

свет. Тады імёны, змешчаныя ў гэтай рабоце будуць паўсюдна вядомыя, бу-

дзе наўсюдна вядомы і наш край. Мы жывем у цэнтры цывілізаванй Еўропы –

хай нас усе ведаюць.

Page 37: Івацэвіччына: постаці гісторыі

Ліцэй Івацэвіцкага раёна 2009

Старонка

| 37

Літаратура

1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мінск: Беларуская

Энцыклапедыя, 1993, с. 154.

2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: Беларуская

Энцыклапедыя, 1993, с. 249.

3. Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы, 1998, 29 каст-

рычніка, 5 лістапада.

4. Кулагін А.М. Эклектыка: Архітэктура Беларусі другой паловы ХІХ – па-

чатку ХХ ст. – Мінск: Ураджай, 2000, с. 110, 128-129.

5. Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: Бела-

руская Энцыклапедыя, 2001, с. 161-162, 171-172, 214, 219.

6. Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. – Минск: Беларуская

Энцыклапедыя, 2004, с. 56-59, 61, 85, 88, 237-239, 396.

7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 1. – Мінск: Беларуская Эн-

цыклапедыя, 1993, с. 33-34, 54.

8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 2. – Мінск: Беларуская Эн-

цыклапедыя, 1994, с. 151, 161, 344.

9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6-ці тт. Т. 4. – Мінск: Беларуская Эн-

цыклапедыя, 1997, с. 188, 189, 241, 305.

10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 5. – Мінск: Беларуская

Энцыклапедыя., 1999, с. 46, 213, 240, 352-353.

11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн. 1. – Мінск: Беларус-

кая Энцыклапедыя, 2001, с. 7, 220, 222, 225, 227, 527, 552.

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-ці тт. Т. 6. Кн. 2. – Мінск: Беларус-

кая Энцыклапедыя, 2003, с. 82, 151.