биография клевко

32
Аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ Неабітыя росы Генадзя Кляўко Эпіграф: Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усѐй душой. Г. Кляўко Мар’іна Горка 2012

Upload: nani

Post on 12-Jul-2015

569 views

Category:

Documents


9 download

TRANSCRIPT

Page 1: биография клевко

Аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама

ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ

Неабітыя росы Генадзя Кляўко

Эпіграф:

Крылы ветру заўжды патрэбны мне,

Каб не змог запыніць спакой.

З даляглядамі, што абветраны,

Я здружыўся не кіламетрамі,

А ўсім сэрцам, усѐй душой.

Г. Кляўко

Мар’іна Горка

2012

Page 2: биография клевко

Там журацца

Мной неабітыя росы,

У полі барозны,

Што колісь праклаў,

Мае там на лузе

Сумуюць пракосы,

Якія прайшоў я

З касою між траў.

Page 3: биография клевко

Родная вѐска

Пра ўсѐ не раскажаш

І ўсю не апішаш

Цябе, мая вѐска

Над Пціччу ракой.

Ты думы мае

І дагэтуль калышаш

І сэрцу заўсѐды

Вяртаеш спакой…

Царква ў Варонічах (не захавалася) Вуліца в.Варонічы

Page 4: биография клевко

Краявіды роднага краюНібыта думкі земляка,

За хваляй хвалю гонячы,

Ля роднай вѐскі Пціч-рака

У свет плыве, гамонячы…

р. Пціч

р. Пціч у раѐне вѐскі Русаковічы

У плѐсах пакатых

Ля вѐскі Цітва

Да звону напята

Пцічы цеціва.

Page 5: биография клевко

Сям’я Я прыйшоў у той дом,

Дзе гарачыя пахнуць аладкі,

Я прыйшоў у той дом –

Захацелася матчынай ласкі…

Захацелася мне

На хвіліну назад азірнуцца

І з узгорка гадоў

У дзяцінства на хвілю вярнуцца…

Page 6: биография клевко

У вечнасць ляцяць гадзіны.

І на зямлі кожны міг –

Смерць і радзіны, смерць і радзіны…

І побач –мы.

Page 7: биография клевко

Фоталетапіс жыцця

К нам перажытае прыходзіць на ўспамін…

І ў памяці не сцерці час далёкі…

Адзвінела песня развітання

Каля школы ў апошні раз.

Ты навек запомні гэта ранне,

Нашага юнацтва светлы час!

Page 8: биография клевко

Устань да сонца,

Хай само

Яно цябе сустрэне.

З ягоным

Звяжуцца ў вязьмо

І дня твайго праменні…

Page 9: биография клевко

Калі абрываю вішні,

Рукі – аж за аблокі:

Перасыпаю з далоні ў далонь

Гарачыя зоры…

Page 10: биография клевко

Другу невядомаму

Сѐння дваццаць гадоў,

як расстаўся ты з домам.

Сѐння дваццаць гадоў,

як ты стаў Невядомым.

Дык дазволь жа лічыць,

ад імя пакалення,

Дзень пачатку вайны

днѐм твайго нараджэння…

Page 11: биография клевко

Дзень добры, штодзѐнны мой клопат!

Дзень добры, руплівая праца!

Што рана ўзбудзілі, дзякуй!

Мне трэба за справу брацца.

А справа не церпіць адкладу –

Мне памяць збіраць у дарогу.

Яна паплыве праз часіны,

Яна папрастуе ў трывогу…

Page 12: биография клевко

Якубу Коласу

Ён – гаспадар,

што ўстаў раней за сонца,

Каб зерне для сяўбы

нарыхтаваць…

Page 13: биография клевко

Мы будзем смяяцца

Штодзѐнна і шчыра.

Нам смех, як паветра,

Патрэбны ў жыцці.

І гумарам лѐгкім,

І вострай сатырай

Да новых вышынь

Дапаможам ісці.

Page 14: биография клевко

Шчырасці зерні!

Трывожыць сумленне,

Пакуль яны ў сэрцы,

нібыта ў жмені…

Генадзь Кляўко – гумарыст

Пра соль

Пісаў пра соль адзін паэт,

Пра нашу соль кухонную,

Крычаў у вершы на ўвесь свет,

Што соль, як хлеб, надзѐнная.

- Шкада, - уздыхнулі ўсе між волі,

Што выйшаў верш без солі.

Page 15: биография клевко

Вакол нас, між нас схавана шчасце…

Як жа на ягоны след напасці?

Маладыя, у жытное вы ідзіце,

Толькі лішніх сцежак не рабіце.

Здарыцца ж: няма, здаецца, выйсця, -

Сябар сябру шчыра памажыце

І ажно да ста гадоў у жыце

Сцежкі сваѐй вернасці тапчыце.

Вечна яны злучаны з дарогай,

Дзе людскога шчасця гэтак многа…

Page 16: биография клевко

Задарожаны, заснежаны,

Пастукаю ў акно.

За шыбай занавешанай

Нічога не відно…

Я знаю – зачакаліcя,

Здаваўся дзень, як год …

І будзе ўсѐ расказана.

То ж я вярнуўся ў дом,

Дзе ўсе мае завязаны

Шляхі тугім вузлом…

Page 17: биография клевко

Ішоў – і ўпаў,

Навекі анямеў:

Сляпы пярун

ударыў рыкашэтам.

І чалавек, бадай, не зразумеў,

Што здарылася з гэтым светам.

Яго пагляд –

Успыхнуў і пагас.

Ні змроку,

Ні святла ўжо больш не будзе…

Падумаў Чалавек у свой апошні час:

“А як жа людзі?...”

Г. Кляўко

З турботнай думкай пра людзей, пра родны край жыў і працаваў

шчодры руплівец Генадзь Кляўко. Яго не стала 21 жніўня 1979 года.

Page 18: биография клевко

Крыніцы інфармацыі

Page 19: биография клевко

• Кляўко, Г.Я. Добры дзень

мінулае!.../ Г.Я. Кляўко //Вытокі

песні. Аўтабіяграфіі беларускіх

пісьменнікаў. - Мінск: Маст. літ -

ра, 1973. - С. 97-100.

Page 20: биография клевко

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //

Энцыклапедыя літаратуры і

мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3.

Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П.

Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.:

БелСЭ, 1986. - С. 81.

Page 21: биография клевко

• Генадзь Кляўко /Генадзь

Якаўлевіч Кляўко //Беларускія

пісьменнікі. -Мінск: Мастацкая

літаратура, 1994. - С. 285.

Page 22: биография клевко

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч.

//Беларускія пісьменнікі.

Бібліяграфічны слоўнік. У т. Т.3. –

Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі,

1994. – С. 279-284.

У слоўніку размешчаны кароткія

звесткі аб жыцці і творчасці

Генадзя Кляўко, таксама

падрабязная бібліяграфія твораў,

выдадзеных і надрукаваных на

старонках перыядычнага друку.

Page 23: биография клевко

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8.

Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і

інш. – Мн.: Бел. Эн., 1999.- С. 356.

Page 24: биография клевко

• Кляўко Генадзь Якаўлевіч // Памяць:

Пухав. р-н: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў

і р-наў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч;

Рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.;

Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: Беларусь,

2003.- С.608-609.

У кнізе прадстаўлены кароткія

звесткі аб аўтары і вершы “Родная

вѐска”, “Ціхі гарадок” (вершы

прысвечаны в. Варонічы і г.п.

Рудзенск).

Page 25: биография клевко

Клевко Геннадий Яковлевич. //Минская

обл.: энциклопедия: В 2т. Т.2 / Редкол.

Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков и др. –

Минск: Бел.Эн., 2007. - С.153.

Page 26: биография клевко

• Карлюкевіч, А. Літаратурная карта Пухаўшчыны /Алесь Карлюкевіч. – Мн.: Маст.літ., 1985. – С.36

Размешчана кароткая інфармацыя аб месцы нараджэння Генадзя Кляўко.

Page 27: биография клевко

• Карлюкевіч, А. Ваколіцы Рудзенска. // І марам

волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны /

Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Белар. Энцык. імя

П.Броўкі, 2011. – С. 265- 267.

На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з

Г. Кляўко, А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А.

Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом,

А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі,

празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на

Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі

свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных

вѐсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа…

У артыкуле “Ваколіцы Рудзенска” можна

знайсці кароткія звесткі аб жыцці і творчасці

Г.Кляўко, а таксама верш “Я прыйшоў у той дом…”

Page 28: биография клевко

Успаміны

Увекавечанне памяці

Генадзя Кляўко -

паэта, перакладчыка, гумарыста

Page 29: биография клевко

Шчодры руплівец(з успамінаў Рыгора Барадуліна)

• “Не прыгадаю, калі душойпрыгарнуўся да чалавека, які стаўсябрам і спагаднікам надоўга, якісваѐй вонкава спакойнай усмешкайраспагоджваў любыя чорныяхмары смутку, а добры дзеньнастрою яшчэ святлейшым рабіў.Запомніў яго мажным інемітуслівым. Так спаважна іўпэўнена думку думае лес, штосустрэў сваю маладую восень”.

• “У Генадзя Кляўко ў характарышмат было ад прыроды Міншчыны.Не вонкавая адрознасць інечаканасць, а ўнутраная глыбіня,узважлівасць вызначалі ягоныяпаводзіны, манеры, ягоныпаэтычны свет. Ён быў рахманы,але рашучы, крыху замкнѐны,задумѐны, але надзвычайсубяседлівы і адгуклівы на чужоегора. Не любіў дзяліцца сваѐйбядой, але ўмеў радасці сябравай,як уласнай, радавацца.”

Барадулін, Р. Шчодры руплівец /Рыгор Барадулін // Кляўко, Г. Вязьмо: Вершы; Паэмы / ГенадзьКляўко.-Мн.: Маст.літ., 1984. – С. 3-10.

Page 30: биография клевко

• Мемарыяльная дошка,

устаноўленая на будынку

ДУА ”Рудзенская сярэдняя

школа Пухавіцкага раѐна”

Page 31: биография клевко
Page 32: биография клевко

Пухавіцкі раѐнны краязнаўчы музей