Калеидаскоп лістапад...

9
Калеидаскоп лістапад 2018 Школьная газета 2 Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога данаяФ. Багушэвіч

Upload: others

Post on 18-Aug-2020

10 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Калеи� даскоп лістапад 2018 Школьная газета № 2

“Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная”

Ф. Багушэвіч

Page 2: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Нашынавіны Калейдаскоп

лістапад2018

З нагоды юбілею

55 год таму дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №23 г. Магілёва”

адчыніла свае дзверы для першых вучняў. З кожным годам школа прыгажэла і папаўнялася

новымі вучнямі, настаўнікамі…На цяперашні час установа працуе ў звычайным рэжыме.

Добразычлівыя настаўнікі з любоўю і трывалымі ведамі вядуць сваіх вучняў з 1-ага і да 11- ага

класа, дапамагаюць выбраць правільны шлях у жыцці.

Кіруе ўсім працэсам навучання Кунанец Аляксандр Адамавіч – дырэктар ДУА “Сярэдняя

школа №23 г. Магілёва”. Яго намеснікі Малахава РызвангульУлалімаўна, Драздова Алена

Валер’еўна, Сінкавец Антон Юр’евіч, Каспяровіч Святлана Рыгораўна граматна і ўмела

кантралююць дзейнасць вучняў і вучэбны працэс настаўнікаў. У школе, акрамя базавых, адкрыты

чатыры спартыўныя класы. Вучні і настаўнікі прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах,

алімпіядах, даследчых праектах, за якія атрымліваюць дыпломы і ўзнагароды. З нагоды юбілею

хачацца павіншаваць увесь педагагічны калектыў сярэдняй школы №23, пажадаць усім

здароўя, добрых вучняў, творчых поспехаў.

Page 3: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Спробы пяра Калейдаскоп

лістапад2018

Родная школа

Родная школа!

Настаўніца першая, першы званок…

І мы – усе лепшыя.

Свет пазнаём,

што поўны таямніц,

і веды здабываем

ля вытокаў крыніц.

Толькі сам не лянуйся,

спатолівай смагу,

у віхуры падзей

адшукай перавагу.

Усё тут агульнае

і асабістае.

Тут нашыя сэрцы

адкрытыя, чыстыя.

Заходзім у класы –

настаўнік прыветны,

а з ім мы бліжэй

да мары заветнай.

Родная школа –

для сэрца магнэзія.

У сценах тых

проза жыве і паэзія.

Тут хваляванні

і радасць сустрэчы,

і першыя промахі

нашы, дарэчы.

Тут першая кніга

і першы ўрок,

і школьны наш баль,

і апошні званок.

І так, крок за крокам,

з пазнаннем быцця

нас настаўнік выводзіць

на прасторы жыцця.

Папова Лізавета 11 “А”

Page 4: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Паэтыіпісьменнікіпрамову Калейдаскоп

лістапад2018

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і песняй маёй –

Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Максім Танк

Page 5: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Папулярызацыябеларускаи� мовы Калейдаскоп

лістапад2018

У пошуках скарбаў 8 лістапада для вучняў 9-х класаў у адзіны дзень беларускага маўлення быў арганізаваны конкурс “У

пошуках скарбаў”, дзе падлеткі прыгадалі праграмныя творы па беларускай літаратуры, а таксама

паспаборнічалі ў веданні лексікі, граматыкі роднай мовы. Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню

патрыятызму школьнікаў, іх грамадзянскай пазіцыі, а таксама пашыраюць кругагляд сучаснага падлетка,

якому так не хапае культуры чытання.

Этнаграфічная вандроўка па Беларусі

15 лістапада прайшло мерапрыемства па беларускай мове і літаратуры “ Этнаграфічная вандроўка па

Беларусі” для вучняў 8 класаў. Гульня праводзілася ў выглядзе віктарыны. Не выходзячы з класа, усе

прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі. Пытанні і заданні

падарожжа датычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі.

Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы зразумеў, што трэба любіць і шанаваць

родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ПімаеваВ.М.

Page 6: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Папулярызацыябеларускаи� мовы Калейдаскоп

лістапад2018

Конкурс прыказак і прымавак “Жывая крыніца”

22 лістапада ў 5 “В” класе к іпрайшоў конкурс прыказа прымавак “Жывая крыніца”.

Школьнікі падзяліліся на каманды. Кожная каманда прыдумала і аформіла сваю эмблему. Вучні

дапісвалі прапанаваныя выслоўі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра гасціннасць і хлебасольства. Вельмі

спадабалася камандам працаваць з “рассыпанымі” прыказкамі і прымаўкамі.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з новымі фразеалагізмамі, даведаліся, у якіх сітуацыях

можна іх ужываць у сваёй мове.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Цямрук С. Г.

“Беларускія пісьменнікі – дзецям” 29 лістапада ў межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” у школьнай бібліятэцы прайшла гульня-

віктарына “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. Вучні 4-х класаў пазнаёміліся не толькі з песнярамі

беларускай літаратуры , але і з сучаснымі пісьменнікамі. На працягу часу гучалі цудоўныя вершы, загадкі,

казкі. Каб зацікавіць маленькіх чытачоў творамі беларускіх пісьменнікаў, бібліятэкары падрыхтавалі

незвычайны кубік-цацку, на якім размешчаны невялічкія ўрыўкі і малюнкі з твораў дзіцячых пісьменнікаў.

Вучням вельмі спадабаўся такі прыём знаёмства з творамі.

Page 7: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Цікававедаць Калейдаскоп

лістапад2018

Page 8: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Народныкаляндар Калейдаскоп

лістапад2018

Беларускія народныя святы і абрады

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі

звязаны з каляндарным (Гуканне вясны, Грамніцы) ці зямельнымі цыкламі.

Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы –

царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі

рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарныя народныя святы

(Каляды, Масленіца, Купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных святаў належылі

шматлікія гульні, асабліва на Каляды, Масленіцу, Купалле. У час народных святаў

спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі.

У народна-каляндарных святах, асабліва ў Калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а

рэлігійныя элементы звязаны са старажытнаабрадавымі дзеяннямі. Значная частка

рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных святаў далучала

хрысціянскія (да Каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да Купалля –

свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных

элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя

абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і

замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных

жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка

традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага,

харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў

першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на

незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі

адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла-

гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзінныя, пахавальныя),

грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-

славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленічных

абрадаў, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам

продкаў (Дзяды, Радаўніца), расліннасці.

Page 9: Калеидаскоп лістапад 2018sosh23.mogilev.by/wp-content/uploads/2018/09/kalejdaskop... · 2018. 12. 7. · віктарына “Беларускія пісьменнікі

Папацей грамацей Калейдаскоп

лістапад2018

ЗАГАДКІ – ПЫТАННІ

Што сіне не сінячы?

Што бела не белячы?

Што чорна не чэрнячы?

Чаго на свеце багацей няма?

Хто ляціць без крылаў?

Што без вады плавае?

На чым знаку не наложыш?

Што чалавеку самае мілае?

Без чаго чалавек жыць не можа?

Што хутчэй за ўсё на свеце?

Хто гаворыць на ўсіх мовах.

Што без слёз плача?

Што на свеце ўсім трэба.

Што ў хаце, ды не бачна?

Чаго не абнясеш вакол хаты?

Нумар падрыхтавалі: Папова Л. (11 “А”),

Герцава А. (11 “Б”), Сёмкін Д. (11 “Б”),

Церахава Л. (11 “Б”),Чарткова К. (11 “С”)

Рэдактар Юрчанка С. А.