Шкаляр № 1-2 за 2011 год

16
Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» №1-2 (53-54) студзень-люты 2011 сапраўднае студэнцкае выданне І нават калі ты не патрапіў у легендарны “Зорны паход”, мы ўпэўнены, што ад гэтай зімы Зорныя вакацыі ты ўзяў усё магчымае і, здаўшы сесію на выдатна (ці амаль вы- датна), удосталь накоўзаўся з горкі, накатаўся на каньках, нагуляўся ў снежкі, наведаў любімых родзічаў і сяброў і на- ват пачытаў сёе-тое са спіса “на канікулы”… Калі хоць што- Канечне, зорныя! А якімі яшчэ могуць быць вакацыі ў сапраўднага студэнта БДПУ? небудзь з пералічанага ты забыўся ці не паспеў зрабіць, – чытай на старонках “Шкаляра”, як гэта ажыццявілі іншыя. Рады вітаць цябе ў новым го- дзе! Рэдакцыя газеты “Шкаляр

Upload: hanna-baradzina

Post on 14-Mar-2016

244 views

Category:

Documents


8 download

DESCRIPTION

Нумар студэнцкага выдання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка за студзень-люты 2011

TRANSCRIPT

Page 1: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

1студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)

Газета студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

№1-2 (53-54)студзень-люты 2011

сапраўднае студэнцкае выданне

І нават калі ты не патрапіў у легендарны “Зорны паход”, мы ўпэўнены, што ад гэтай зімы

Зорныя вакацыіты ўзяў усё магчымае і, здаўшы сесію на выдатна (ці амаль вы-датна), удосталь накоўзаўся з горкі, накатаўся на каньках, нагуляўся ў снежкі, наведаў любімых родзічаў і сяброў і на-ват пачытаў сёе-тое са спіса “на канікулы”… Калі хоць што-

Канечне, зорныя! А якімі яшчэ могуць быць вакацыі ў сапраўднага студэнта БДПУ?

небудзь з пералічанага ты забыўся ці не паспеў зрабіць, – чытай на старонках “Шкаляра”, як гэта ажыццявілі іншыя.

Рады вітаць цябе ў новым го-дзе!

Рэдакцыя газеты “Шкаляр”

Page 2: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

2студзень-люты 2011№1-2 (53-54) TUT быў я!

“Зорная” хвароба

Вось ужо 46 гадоў трады-цыя зорнага паходу па мес-цах баявой і працоўнай сла-вы беларускага народа існуе ў нашым універсітэце. Шмат чаго змянілася за амаль паўстагоддзя: у першы па-ход “зорнікі” адпраўляліся на лыжах, цяпер жа вандроўка ажыццяўляецца аўтобусамі; першыя ўдзель-нікі мелі толькі карту, на якой вызначаўся маршрут з месцамі прыпынкаў, а кож-ны крок каманд 46-га “Зорна-га паходу” распрацоўваецца і абмяркоўваецца на пра-цягу некалькіх месяцаў. Але на працягу 46 гадоў існавання традыцыі няз-менным застаецца адно – магчымасць ушанавання памяці тых, хто змагаўся за наш лёс.

Раніцай 25 студзеня ва ўнутраным дворыку БДПУ рэктарам Пя-тром Дзмітрыевічам Кухарчы-кам, міністрам адукацыі Сярге-ем Аляксандравічам Маскевічам і шматлікімі іншымі афіцыйнымі асобамі быў дадзены старт 46-аму “Зорнаму паходу”, які ў гэтым годзе праходзіў пад дэвізам “Беларусь – зорная краіна”. Лепшыя студэн-ты і выкладчыкі нашай alma mater рушылі ў паход па 5 раёнах Мінскай вобласці (Клецкім, Капыльскім, Слуцкім, Барысаўскім і Мядзельскім) і па Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Мой пяты і, на жаль, апошні “Зор-ны паход” праходзіў на капыльскай зямлі. Прыгожыя мясціны, добрыя, чулыя людзі і, канешне, каманда “Трылогія” – усё гэта 46-ы “Зорны паход” у Капыльскім раёне…

А дзявятай гадзіне мы рушылі ад

універсітэта насустрач добраму на-строю і незабыўным уражанням. У нашым аутобусе, акрамя “Трылогіі”, ехалі студэнты ФЭА і ФСА, і, гледзя-чы на настрой, які панаваў у салоне, было зразумела, што гэты “Зорны паход” не мог не атрымацца.

Пасля развітання з ФЭА і ФСА ў Слуцкім раёне, мы рушылі далей. І вось першая нечаканасць – ля ўезда ў горад нас вітаюць хлебам і соллю. У такія моманты адчуваеш сябе не простым студэнтам, а зоркай сус-ветнага маштабу. Кароткія звесткі аб горадзе па дарозе да вечнага агню, дзе нас ужо чакалі капыльскія школьнікі, ускладанне кветак да вечнага агню і хвіліна маўчання ў знак павагі да тых, хто бараніў бе-ларускую зямлю ад ворагаў. Пасля гэтых урачыстых мерапрыемстваў нас вязуць на наша месца жыхар-ства на бліжэйшыя чатыры дні –

у Грозаўскую школу-інтэрнат. Утульныя пакоі, мяккія ложкі, гара-чая вада – проста рай!(Але ці гэта галоўнае?) У тры гадзіны – першы канцэрт. Зорны паход – гэта месца, куды едзе таленавітая моладзь, якая не раз ужо даказвала свой талент на сцэне БДПУ, але ўсе адчуваюць лёгкае хваляванне, бо выступаць трэба перад дзецьмі, а іх не ашука-еш. Таму і відаць, з якім натхненнем спявае Ганна Боўбель, як танчаць прыгажуні дзяўчыны-псіхолагі і філолагі, як жартуюць каманды КВЗ. Канцэрт прайшоў “на ўра”. У адказ на “зорны” канцэрт вучні Грозаўскай школы прыгатавалі свой выступ. Асабліва мяне, як, хіба, і ўсіх астатніх, уразіла маленькая дзяўчынка з пер-шага класа з песняй “От улыбки» і хлопчык, які, як потым высветлілася, з’яўляецца ўдзельнікам конкурсу талентаў “Сузор’е надзей”. Пасля кан-

Вось так, хлебам-соллю сустракалі «зорнікаў» на Капыльшчыне

Page 3: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

3студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Пра набалелае

цэрта была смачная вячэра, пасля якой “зорныя” хлопцы згулялі ў фут-бол са зборнай Грозаўскай школы. Вынік 25:5 на карысць школьнікаў… Вось такія маладыя Глебы і Кутуза-вы падрастаюць у Капыльскім раё-не. Што да “зорных” хлопцаў, магу сказаць шчыра: мы змагаліся, але дзеці былі мацнейшыя. Пасля тако-га напружанага, але вельмі цікавага дня “Трылогія” пайшла спаць.

Другі дзень абяцаў быць не менш, а можа, і больш напружаным, чым папярэдні. Экскурсіі па горадзе, у музей, удзел у канферэнцыі “Сла-вутыя людзі, што паходзілі з ка-пыльскай зямлі”, паход у царкву – усё гэта толькі першая палова дня. Але ж як гэта цудоўна, пазнаваць тое, аб чым не ведаў раней. Пасля вельмі смачнага абеду прыйшоў час і нам паказаць сябе, а “зорнікі” гэта ўмеюць, доказам чаго стаў канцэрт у Семежаўскай школе. А пасля зноў прыйшоў час на спорт. Зборная каманда “зорнікаў” змага-лася са школьнікамі ў спартландыі ў нічыю, а вось каманда хлопцаў-зорнікаў ужо па традыцыі саступіла школьнікам у футболе, на гэты раз 8:5. Што скажаш, спяваць і жарта-ваць у нас атрымліваецца лепей, чым галы забіваць. Пасля вяртання “на базу” мы адправіліся праводзіць

прафарыентацыю – яшчэ адзін важ-ны этап “Зорнага паходу”. Было бач-на, як вучняў зацікавіла інфармацыя пра ўніверсітэт і творчае жыццё сту-дэнцтва. Пасля “зорнікі” адправіліся класціся спаць, назаўтра іх чакала сустрэча з дэканамі.

Трэці дзень для ўдзельнікаў быў больш запаволеным. Па ініцыятыве аддзела адукацыі Капыльскага раё-на і БДПУ імя Максіма Танка была праведзена сустрэча дэканаў на-шай ВНУ са школьнікамі старэйшых класаў, на якой былі закрануты са-мыя вострыя пытанні. Было бачна, што дэканы рыхтаваліся да сустрэ-чы, былі паказаны відэапрэзентацыі факультэтаў. Школьнікі мелі магчы-масць задаць пытанні кожнаму. Пас-ля афіцыйнай часткі на сцэне ў якасці падарунка з’явіліся прыгажуні з гурта “By Citу”, і ў зале стала горача. Уласныя песні дзяўчаты чаргавалі з вядомымі хітамі, і ўдзельнікі “Зорна-га пахода” не раз з’яўляліся на сцэне, каб патанчыць пад любімыя маты-вы. Пад канец такога плённага дня вяртаемся “на базу”, але гэта яшчэ не ўсе мерапрыемствы… Пасля вячэры свой майстар-клас “Школа маладога дзі-джэя” правёў студэнт факультэта псіхалогіі Максім Чэркас. Майстар-клас перайшоў у дыскатэку, на якой “зорнікі” танчылі, фатаграфаваліся

і гулялі разам з дзецьмі Грозаўскай школы-інтэрната.

Раніцай шкада было ад’язджаць. Было нейкае адчуванне суму, што так хутка ўсё скончылася. За гэтыя чатыры дні школа стала для нас до-мам, а дзеці, якія там жывуць і ву-чацца, застануцца ў сэрцы кожнага з нас. У размове з адным са старэйшых хлопцаў я пачуў словы, якія мяне моцна ўразілі : “У мяне няма бацькоў, я не ведаю, жывыя яны ці не, але я цвёрда ведаю, што свайму дзіцяці я аддам усю тую любоў і пяшчоту, якую сам не атрымаў калісьці”. Гэ-тыя словы гучалі ў маёй галаве яшчэ доўга, і наўрад ці я змагу забыцца на іх, таксама як і на цудоўныя дні, праведзенныя ў Грозаўскай школе. Але шлях 46-ага “Зорнага паходу” на гэтым не спыніўся. Пабываць у двух школах за тры гадзіны? Лёгка. Пагуляць з трэцім класам у розныя гульні і правесці трэнінгі ў старэй-шых класах? Калі ласка!

Шэсць маршрутаў, дзясяткі но-вых гарадоў і вёсак, сотні цікавых экскурсій, сустрэч з ветэранамі і мо-ладдзю, і незлічоныя эмоцыі – усё гэта “Зорны паход”.

Зорны – як хвароба, але такой хва-робаю варта хварэць...

Дзмітрый Засімовіч

Сяброўская спартландыя са школьнікамі

Page 4: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

4студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Пра набалелае

Сапраўднаяасалода жыцця

Зараз вы можаце атрымліваць асалоду ад жыцця як шчаслівец, што не курыць.

Алан Кар

Святлана, 21 год1. Я цярпець не магу пах цыгарэт, ненавіджу сваю звычку. 2. Аднойчы паспрачалася з братам, што кіну. Пратры-малася толькі два тыдні. Чытала кнігу Алана Кара, але куру дагэтуль.3. Неяк усё само сабой выйшла. Сябры пачалі курыць, і я за кампанію.4. 3 гады

Галіна, 19 гадоў1. Адмоўна.2. Так, безумоўна. На адзін-два дні. Але разумею, што гэтая звычка мацнейшая за мяне.3. Спачатку курыла зрэдку, а зараз кожны дзень…4. 2 гады.

Аляксей, 20 гадоў1. Гэта проста звычка.2. Вядома. Неяк не паліў месяц, калі бацька паабяцаў мне купіць за гэта веласіпед.3. Ужо не памятаю.4. 4 гады.

Сяргей, 18 гадоў1. Смешнае пытанне!2. У будучыні абавязкова паспрабую.3. Чагосьці новенькага паспрабаваць захацелася.4. Паўгода.

Даша, 19 гадоў1. Мама кажа, што гэта дрэнна.2. Так. Аднойчы паспрачаліся з сяброўкай, хто колькі зможа не курыць. Вытрымалі два тыдні, а потым абедзве пайшлі на курыльню…3. За кампанію4. 1 год.

Лепш жыць, чым не жыць. Ёсць такі выраз. Але сучасная моладзь, ма-быць, выпадкова блытае дзеясловы. Лепш курыць, чым не курыць. Яшчэ ве-сялей.

Не складана здага-дацца, пра што цяпер я буду распавядаць. Папя-рэджваю, гэта не чарго-вая порцыя маралі. Гэта развагі. Асабісты погляд на вечную праблему. Калі ты супраць глытка све-жага паветра, можаш адправіцца на перакур…

Мінздар вялікімі лі-тарамі папярэджвае, баць-кі забараняюць, настаўнікі чытаюць сумныя лекцыі аб здаровым ладзе жыцця. І што? А то, што мы любім забароны. Слова «не» для моладзі ўсё роўна што чырвоная ануча для быка. Калі нельга, але вельмі

хочацца, то можна. Я лічу, што можна і трэба… па-спрабаваць.

Існуе вельмі смешны факт пра заўзятых курцоў. Яны ненавідзяць пах цы-гарэт. І сваю звычку лічаць абсалютна дурной. Не прымайце мяне за лішне вясёлага чалавека, але мне смешна, ды і толькі!

А зараз, паколькі вы ўжо занудзіліся ад маіх сумных маналогаў, пяройдзем да сацыялагічнага апытан-ня. Пяць чалавек адкрылі сваю душу не толькі цыга-рэце, але і мне. Перадаю ім слова.

Пытанні гучалі так:1. Як Вы ставіцеся да

курэння?2. Ці спрабавалі Вы кі­

даць курыць?3. Чаму пачалі курыць?4. Колькі гадоў ужо ку­

рыце?

Усе жадаюць паспрабаваць. Спрабуюць. Адзін раз. Другі, трэці… Падабаецца. А потым жадаюць кінуць. Кідаюць. А по-тым спрабуюць кідаць зноў і зноў. Весела.

руцца за цыгарэту толькі па святах або за кампанію, ніколі не скажуць: «Так, я куру». Хаця, пагадзіцеся, гэта найчысцейшая праўда! Кніга Кара больш нагадвае псіхалагічны трэнінг для падтрымкі курцоў, што жа-даюць кінуць згубную звыч-ку, чым нудныя маралі тыпу «кропля нікаціну забівае каня». Дарэчы, калі ў вас ёсць здольнасці да матэматыкі, можаце вылічыць, колькі ў вас конскіх сіл…

Вернемся да нашых герояў. Успомніце добрую дзяўчынку Святлану, якая пратрымалася без цыга-рэт два тыдні. «Мне было складана трымацца. Кожны

Цікава тое, што адказы па-добныя. Дык у чым жа пра-блема? Клопат пра ўласнае здароўе павінен бы нас спыніць. Наш розум падказ-вае: «Кінь курыць!», аднак у выніку кінуць становіцца нават цяжэй. Мы курым, да прыкладу, калі нярвуемся, але «скажыце курцам, што курэнне забівае іх, і першае, што яны зробяць, – закураць цыгарэту», - піша ў сваёй кнізе «Лёгкі спосаб кінуць курыць» Алан Кар.

Кніга, скажу шчыра, сапраўды вельмі цікавая. Мне, як чалавеку, які ў мінулым курыў часам, яна вельмі спадабалася. Аўтар піша, што людзі, якія бя-

Page 5: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

5студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Пра набалелае

дзень я пакідала нататкі ў сваім дзённіку. Цяпер чы-таю, і смешна, і журботна!» - каецца ў сваіх «грашках» дзяўчына. З дазволу Светы і я прачытала гэтыя таямніцы: «Сёння, калі я ішла дадому, ля майго пад'езда курылі дзве дзяўчыны. Я спынілася, думаю, вось адчую гэты пах і папытаю цыгарэтку… за-трымала дыханне і хутка ўбегла ў пад'езд». А вось на-татка, у якой апісваюцца фізічныя адчуванні курца: «Я ведаю, што залежнасці ад цыгарэт у мяне яшчэ няма, але з тых часоў, як я не куру, мне стала балець галава, і я ўжо набрала пару лішніх кілаграмаў». Жудасць ней-

кая, а не дзённік юнай лэдзі. У вышэйзгаданай кнізе Кара напісана, што чалавек, які кідае курыць, не набірае вагу. Гэта міф.

Адным словам, усё зале-жыць толькі ад вас, жадаеце вы кінуць або не!

Дзіўна, чалавек сам прыдумаў цыгарэты, развозіў іх па ўсім свеце, каб і іншыя жыхары планеты пазналі пах тытуню. А зараз гэты ж чалавек змагаецца супраць курэння, забараняе курыць у грамадскіх мес-цах… Пагадзіся, сэнсу неяк мала. Ну, а выбар застаецца за табой!

Ганна Заплаціна

Міні-конкурс!Памятаеш, што азначае

гэты смешны яблык?Будзь першым, хто даш-

ле правільны адказ з назвай праекта і яго слоганам у рэдакцыю «Ш», і атрымай прыз!

Віншуем пераможцаў у валейболе - каманду ЦСТіС!

Спартакіяда - 2011Думаеш, пакуль у цябе былі канікулы,

твае выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі ўніверсітэта адпачываюць? А вось і не!

Кожную зіму яны напружана змагаюцца за званне самых спартыўных і загартаваных.

Вынікі спартакіяды супрацоўнікаў БДПУ-2011:Пераможцы па відах спорту:• настольны тэніс - кафедра эканамічнай тэорыі (муж-

чыны) і матфак (жанчыны);• дартс - факультэт пачатковай адукацыі;• шахматы - фізічны факультэт (мужчыны) і пры-

родазнаўчы факультэт (жанчыны);• шашкі - прыродазнаўчы факультэт і факультэт пачат-

ковай адукацыі;• плаванне - прыродазнаўчы факультэт;• більярд - цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій;• валейбол - цэнтр студэнцкай творчасці і спорту.26 лютага, падчас традыцыйнага «Зімовага свята» на АБС

«Зялёнае», адбудуцца фінальныя спаборніцтвы на лыжні.

праз 20 хвілін:Твой крывяны ціск нармалізуецца.

праз 8 гадзін:Узровень вокісу вугляроду ў тваёй крыві панізіцца

напалову, узровень кіслароду стане нармальным.

праз 48 гадзін:Магчымасць сардэчнага прыступу будзе пасту-

пова паніжацца. Увесь нікацін выйдзе з твайго арганізма. Пачуцці смаку і паху вернуцца ў нармаль-ны стан.

праз 72 гадзіны:Твае бронхі расслабяцца, і агульны ўзровень

энергіі ўзрасце.

праз 2 тыдні:Твой кровазварот стане хутчэйшы і будзе паляп-

шацца наступныя 10 тыдняў.

праз 3-9 месяцаў:Знікнуць праблемы з кашлем і хрыпамі. Легкія

пачнуць працаваць на 10% лепш.

праз 1 год:Рызыка сардэчнага прыступу паменшыцца

ўдвая.

праз 5 гадоў:Рызыка ўдару – такая ж, як і ў некурца.

Паводле інфармацыі сайта healthbolt.net

Што будзе з тваім целам, калі ты кінеш паліць ЗАРАЗ:

Page 6: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

6студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Ведай нашых!

Я – важаты “ВЕТРАЗЯ”!Ужо другі раз у конкурсе студэнцкіх атрадаў педагагічны атрад БДПУ “Ветразь” быў прызнаны лепшым у Рэспубліцы Беларусь.

І ён сапраўды гэтага заслугоўвае, бо важатыя “Ве-тразя” ведаюць, як зрабіць, каб шчаслівыя ўсмешкі не сыходзілі з твараў дзя-цей і іх бацькоў ні пры якіх акалічнасцях.

Ну што ж, распачнём летапіс “Ветразя”. І ў гэтым нам дапаможа Дзмітрый Мікалаевіч Шуканаў, на-чальнік цэнтра студэнцкай творчасці і спорту наша-га ўніверсітэта, а таксама стваральнік “Ветразя”:

– У 1998 годзе кіраўніцтвам універсітэта было прапанавана ўзна- віць дзейнасць педага-гічных атрадаў, і, што са-мае цікавае, гэта захапіла мяне, маладога хлопца. Поўны энтузіязму, я рабіў першыя крокі да стварэн-ня “Ветразя”, і, дзякуючы пяцігадоваму досведу важа-тага і педагога-арганізатара,

гэта атрымалася. Афіцыйна сваю дзейнасць атрад пачаў у 2000 годзе.

– З якімі праблемамі Вы сутыкнуліся?

– Так, былі і праблемы. Асноўная – як зацікавіць студэнтаў, паказаць адроз-ненне абавязковай летняй практыкі ад самастойнага выбару. Неабходна было стварыць “касцяк”, з якога ўсё і пачыналася. “Ветразь” развіваўся, узрастала коль-касць важатых, таму ўзнікла праблема навучання, і на базе нашага ўніверсітэта была створана цэлая сістэма – Школа важацкага майстэр-ства.

– Многія студэнты ма­раць аб працы ў “Ветразі”. Як ім патрапіць да вас?

– Набор важатых пачы-наецца ў сакавіку. Першым этапам з’яўляецца сумоўе. Яго праходзяць усе: як

бывалыя важатыя, так і тыя, хто толькі марыць імі стаць. Другі этап – вучоба, якая праходзіць у форме семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў пад кіраўніцтвам дасведчаных важатых на базе ўніверсітэта на пра-цягу 3-4 дзён. Трэці – вы-езд у летнік (заўв. рэд.: увесь час педатрад працуе ў летніку “Спутнік”, што на Мінскім моры), дзе буду-чыя важатыя могуць пра- дэманстраваць свае здоль- насці і магчымасці, сваю крэатыўнасць і вынаход-лівасць. І апошні, заключ-ны, этап – здача заліка і ўручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы важацка-га майстэрства.

– Дзмітрый Мікалаевіч, “Ветразю” ўжо 10 гадоў. Мабыць, за гэты час ужо з’явіліся пэўныя традыцыі?

– Прысвячэнне – ас-ноўная традыцыя любога атрада. У нас гэта мера-прыемства праводзіцца пад дэвізам: “Праз агонь, ваду і медныя трубы”… Пасля ўсіх «выпрабаванняў» загарта-ваным важатым уручаюцца майкі і значкі з эмблемай «Ветразя» (аналаг «крапава-га берэта»).

Ну што, зацікавіліся? Тады працягваем! З 2010 года пачынаецца другі этап у развіцці педагагічнага атрада “Ветразь”, калі старэйшым педагогам быў прызначаны “самы таленавіты важаты” (па сло-вах Дзмітрыя Мікалаевіча) – Аляксандр Камароўскі, які ўдыхнуў новае жыццё ў дзейнасць педатрада.

– Аляксандр, што зна­чыць быць старэйшым пе­дагогам?

Двойчы лепшы педатрад краіны

Page 7: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

7студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Ведай нашых!

– Калі першы раз у якасці важатага ты едзеш у летнік – чакаеш нечага непаўторнага, цікавага і запамінальнага. І таму такі пераходны перыяд, калі я быў проста важатым, шмат чым адрозніваецца ад цяпе-рашняга, калі ўжо з’яўляюся старэйшым педагогам “Ве-тразя”. З аднаго боку, узра-стае ўзровень адказнасці, у выніку якога змяняецца асабістае светаўспрыманне: разумееш, што ты ўжо сам не дзіця, адказваеш за сваіх падначаленых і за дзя-цей, якіх яны выхоўваюць. Аднак, з другога боку, ты атрымліваеш магчы-масць развівацца, даваць волю сваім ідэям, рабіць кожны наступны дзень непаўторным, дзякуючы свайму крэатыву. Я ўдзячны Дзмітрыю Мікалаевічу Шуканаву за тое, што ён паверыў у мяне. І ганару-ся тым, што з’яўляюся ста-рэйшым педагогам летніка “Спутнік” і менавіта атрада “Ветразь”.

– Якім быў шлях – ад ва­жатага да “старпеда”?

– Мой шлях ад важатага да “старпеда” пачынаецца з 2006 года, калі я ўпершыню трапіў у летнік. За тры гады я адпрацаваў важатым 13 змен (згадзіцеся, нямала?!), а з 2010 года – стаў “старпе-дам”.

–У чым сакрэт поспеху?– У мяне ёсць дэвіз, якім

я заўсёды кіруюся: “Усё, што мы робім, мы павінны рабіць канкрэтна, з энергіяй і ад душы”. Але ўсё ж думаю, што галоўнае па жыцці – заста-вацца чалавекам. І, калі ты валодаеш такімі якасцямі, як мэтанакіраванасць, шчы-расць, адкрытасць, – усё атрымаецца. Галоўнае – рабіць усё ад душы, тва-рыць, каб іншым было до-бра і цікава, тады да цябе “пацягнуцца” людзі. Яшчэ адна парада – ніколі не хлусіць. Гэта не дапаможа аніяк, толькі прынізіць вас у дзіцячых вачах.

– Якія планы на будучы­ню?

– У бліжэйшыя два гады перад “Ветразем” стаіць задача стаць самым леп-шым педагагічным атра-дам сярод краін СНД. Гэта значыць, прафесіянальна валодаць майстэрствам “важацтва”. Стварыць са-мую камунікабельную і крэатыўную каманду, якая зможа прымяняць любыя навінкі нанатэхналогій і электронікі ў сваёй педагагічнай практыцы:-). А далей – паглядзім, можа, “Ветразь” стане леп шым пе-датрадам у све це?! Галоўнае ра зумець, што дзейнасць ат рада накіравана на фарміраванне інтэлек ту аль-

най, здаровай, крэа тыўнай і вясёлай нацыі.

Як працаваць з дзецьмі? Як зацікавіць іх той ці іншай справай? Як і чым можна дапамагчы гэтым хлопчы-кам і дзяўчынкам у цяжкіх сітуацыях? Як адказаць на сотні пытанняў, якія як снег на галаву сыплюцца кожны дзень? Што трэба зрабіць, каб дзеці паверылі табе і пайшлі за табой? На добрую сотню падобных пытанняў павінен мець адказ важа-ты. Бо менавіта ён – капітан дзіцячага карабля.

Адным з такіх важатых з’яўляецца студэнт 4 курса, удзельнік універсітэцкай зборнай КВЗ, а такса-ма саліст дуэта “Птушкі” Уладзімір Варабей, які па выніках таго самага рэспубліканскага конкурсу атрадаў прызнаны “Лепшым байцом”.

– Уладзімір, які ён – твой важаты?

– Мой важаты заўсёды по-бач з дзецьмі, ён – духоўны настаўнік дзяцей, які фарміруе іх светапогляд і характар, ён – і строгі вы-хавацель, і родныя маці і бацька, ён – і дарослы, і дзіця адначасова. Часам толькі важаты-дзіця здоль-ны знайсці агульную мову з дзецьмі.

– Ці падабаецца табе

працаваць з імі?– У летніку я адпрацаваў

9 змен: у якасці важатага, фізрука, намесніка старэй-шага педагога. “Ветразь” – гэта месца, дзе трэба цалкам аддавацца дзецям, думаць толькі творча, рабіць усё ад душы! А наогул, зусім не важна, колькі часу ты змо-жаш працаваць важатым, і не важна, чым ты будзеш займацца ў сваім жыцці надалей, таму што важа-ты – прафесія, навыкі якой спатрэбяцца ў любы час і пры любым сацыяльным статусе: зносіны са сваімі будучымі дзецьмі, пра-ца ў камандзе, публічныя выступленні і г.д. Гэта прафесія прымушае нас за-ставацца дзецьмі, жыць з шырока расплюшчанымі вачыма, адкрытым сэр-цам і душой, якую ніколі не пакінуць мары.

– Што для цябе “ва­жацтва”?

– Важацтва – вялікая школа зносін. Калі цябе прыняло хоць адно дзіця, дык і з астатнімі праблем не будзе. Мы вучым іх любіць усё, што нас акаляе, мы робім усё магчымае, каб кожны, незалежна ад узро-сту, умеў весяліцца, робім іх жыццё яркім, вясёлым і запамінальным. І ўсё гэта – “Ветразь”! Таму я з гонарам магу сказаць: “Я – важаты “ВЕТРАЗЯ”! “ВЕТРАЗЬ” – ЛЕПШЫ ПЕДАТРАД У БЕЛАРУСІ”!

Вось такім эмацыйным і па-дзіцячаму шчырым і непасрэдным атрымаўся летапіс лепшага ў Беларусі педагагічнага атрада. А нам застаецца толькі яшчэ раз павіншаваць усіх яго ўдзельнікаў, і чакаць но-вых, яшчэ больш яркіх і запамінальных запісаў на яго старонках, некаторыя з якіх ты можаш пачаць рабіць ужо сёння!

Юлія БасалайФота: Мікалай Пучок

Аляксандр Камароўскі і Уладзімір Варабей

Page 8: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

8студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Маладняк

Серыяламанія або Шматсезонная апантанасць ў назвахСотні хіт-парадаў, рэйтынгаў, статыстык, спісаў. Кожная сфера жыцця ўжо даўно і, мабыць, надоўга раскладзена па асоб-ных паліцах з нумарамі пад далёка не сакрэтным грыфам “масавасць”, а для сваіх стваральнікаў яшчэ і пад знакам “касавасць”. Прадуктам такога кштал-ту з’яўляюцца Серыялы, серыялы і серыяльчыкі, якія ў імгненне вока перат-вараюць гледачоў у апанаваных агуль-най ідэяй зачараваных звышнатуральных герояў, што імкнуцца здабыць новы эпізод сваёй любові, падпарадкаваўшы сабе тэ-орыю вялікага выбуху і не меншага па сваім маштабе падману. Вось дык цікава, якія з іх складаюць канкурэнцыю самаму галоўнаму абавязку студэнта - вучобе, або нават адбіраюць святы час вакацый?

Доктар ХаўсАб чым: серыял сем

сезонаў расказвае пра геніяльнага, не зусім і не ва ўсім адэкватнага, доктара-дыягноста, які ра зам са сваёй камандай зма гаецца са складанымі і спецыфічнымі захворван-нямі.

Што падабаецца: вос-тры гумар, адсутнасць стоп-крана ў дзеяннях галоўнага героя, цікавае развіццё сюжэтных ліній, добрая гульня акцёраў.

Факт ёсць факт: про-звішча легендарнага до-ктара прыдумана такім чынам, каб быць падоб-ным да прозвішча Холмс. Нават імя лепшага сябра Хаўса сугучна з імем сябра Холмса (Джон Уотсан – Джэймс Уілсан).

ЗвышнатуральнаеАб чым: два браты ра-

туюць свет ад змроку,

пара лельна вырашаючы свае сямейныя праблемы і працягваючы дынастыч-ную справу – барацьбу з істотамі, у існаванні якіх мы не так ужо і ўпэўнены. А калі вы верыце ў бяскон-цасць чалавечага жыцця, то гэты серыял для вас, а ўсё таму, што стваральнікі не шкадуючы, забіваюць сваіх герояў, а яны нават з пекла вяртаюцца.

Што падабаецца: калі вы не бачылі акцёраў гэ-тага серыяла, то вам да мяне ў пакой – асаблівая ўвага на сцены, дзе поўна здымкаў. Так, гэта яны! Прыгожанькія, праўда? Астатняе: нядрэнны гу-мар, цудоўнае музычнае афармленне, апрацоўка і інтэрпрэтацыя міфаў усіх краін свету.

Факт ёсць факт: фа-наты могуць крыху су-няць свае хваляванні на-конт таго, што здымаецца

Page 9: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

9студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Маладняк

апошні сезон. У сэнсе, се-зон апошні, але ж іх ча-кае іншы падарунак лёсу, падрыхтаваны японскімі аніматарамі. Вы ўсё пра-вільна зразумелі: Дзін і Сэм у хуткім часе стануць героямі анімэ.

Дзённікі вампіраАб чым: навошта вы-

на ходзіць кола нанава? Дык яго і не вынаходзілі стваральнікі серыяла, а пайшлі па самым правера-ным шляху. Вампіры – вось самыя папулярныя істоты сучаснасці, таму гэта яшчэ адна варыяцыя на тэму, хто яны такія і што яны ядуць.

Што падабаецца: пры-гожыя акцёры – гэта вя лікая частка поспе-ху серыяла. А да таго ж яшчэ і такая звычная драматычна-рамантычная гісторыя кахання вам-піра і дзяўчыны, раз-вязка якой з’яўляецца галоўнай інтрыгай, што трымае фанатаў у стане нервовасці.

Факт ёсць факт: гісто-рыя знаёмых герояў на-пісана Лізай Сміт аж у

дзесяці кнігах розных цыклаў, але ў нас можна знайсці, калі пашанцуе, толькі пяць. Як ні круці, а фэнам ёсць да чаго імкнуцца.

Тэорыя вялікага выбухуАб чым: сітком (ад

англ. situation comedy – сітуацыйная камедыя з пастаяннымі асноўнымі персанажамі і месцам дзе-яння) пра двух забатане-ных фізікаў-тэарэтыкаў, перад ведамі якіх нават Сусвет бяссільны да таго часу, пакуль справа не па-чынае тычыцца жанчын.

Што падабаецца: тонкі гумар, часта звязаны з навукай, але зразумелы, гратэскнасць, сентымен-тальныя моманты, добрыя дыялогі.

Факт ёсць факт: у кож-най серыі на рамні Говарда можна заўважыць новую пражку з сімвалам якіх-небудзь вядомых коміксаў і фільмаў.

Падмані мянеАб чым: пра такога ж

геніяльнага, як і Хаўс, до-ктара, у дадзеным выпад-

ку псіхолага, які бачыць чалавека наскрозь праз яго жэсты і міміку.

Што падабаецца: сама па сабе ідэя серыяла, тым больш, што ў аснове рэ-альныя даследаванні. Вось і атрымліваецца, што такі кінасеанс яшчэ і карысны.

Факт ёсць факт: пра-татыпам, а таксама кан-сультантам галоўнага героя серыяла стаў пра-фесар псіхалогіі Пол Эк-ман, які прысвяціў сваё жыццё тэорыі падману, і які з’яўляецца галоўным спецыялістам ў свеце ў гэ-тай галіне.

Як я сустрэў вашу мамуАб чым: галоўны ге-

рой расказвае дзецям пра сваю маладосць, пра сітуацыі, у якія трапляў ён і яго сябры, уплятаю-чы ва ўсё гэта гісторыю знаёмства са сваёй жон-кай.

Што падабаецца: не лі-ней ная пабудова шмат-лікіх серый, калі канец эпізода паказваецца ў са-мым пачатку, і толькі за-тым сюжэтная лінія, якая вядзе да прадэманстрава-

нага выніку.Факт ёсць факт: у

розных сезонах серыяла ў здымках удзельнічалі Бры т ні Спірс, Джэніфер Лопэз і Энрыке Іглесіас.

ІнтэрныАб чым: інтэрны – 5

маладых практыкантаў у бальніцы, якія пастаянна трапляюць у смешныя і бязглуздыя сітуацыі.

Што падабаецца: жыц-цёвыя гісторыі, яркія і запамінальныя вобразы герояў, блізкі кожнаму гумар (мабыць, таму што аўтары сцэнарыяў – бы-лыя КВЗшнікі, у тым ліку і Сямён Слепакоў з каман-ды Пяцігорска).

Факт ёсць факт: пас-ля прэм'ернага паказу першай серыі некаторыя журналісты выказвалі мер каванне, што серы-ял шмат у чым нагадвае амерыканскую “Клініку”. Самі ж стваральнікі се-рыяла не адмаўляюць падабенства, хоць і пазіцыянуюць свой серы-ял як незалежны твор.

Света Мамай

Page 10: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

10студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Дакладна праверана

Канцэрт “Мумі Троля” ў Мінску:шалёнае варкатанне Іллі ЛагуценкіКалі пасля таго ці іншага канцэрта праходзіць пэўны час, самым дзейcным спосабам, каб успомніць усё перажытае, з’яўляецца праслухоўванне знаёмых мелодый з таго сама-га канцэрта.

24 лістапада 2010 года я была на канцэрце бэн-да, які запаў у душу яшчэ ў маім шостым класе (бо так тады было модна) і, як атрымалася, “не адпаў” да гэтага часу. Гэты гурт –“Мумі Троль” з нязменным лідарам Іллёй Лагуценкам.

У сярэдзіне 2004 года ў навуковых колах расійскай педагогікі ішлі спрэчкі аб стварэнні падручніка па навейшай гісторыі Расіі. У параграф “Духоўнае жыц-цё Расіі” патрапіў гурт “Мумі Троль”, які, па сло-вах аўтара, “аказаўся там невыпадкова”. Падручнік потым апынуўся ў школь-ных бібліятэках, бо быў за-цверджаны Міністэрствам адукацыі РФ, камісія яко-га вельмі доўга не магла

вырашыць, хто сапраўды паўплываў на моладзь у другой палове 90-х: “Мумі Троль” і Земфіра ці Ала Пу-гачова з усім постсавецкім поп-бамондам разам?

Але ж мы з вамі веда-ем, што ў тыя 90-я на нас сапраўды паўплываў Ілля Лагуценка і яго гурт “Мумі Троль”. І няхай мы так і не чыталі сапраўднага “Мумій Троля” Т. Янсан, але ж збіралі з першых музыч-ных газет і часопісаў роз-ныя артыкулы, перапісвалі песні, вышуквалі постэ-ры і вешалі іх у сваіх пако-ях над ложкам. Я нават па-мятаю, як купляла на свае першыя кішэнныя грошы аўдыякасеты “Мумі Тро-ля”. Грошы бацькі давалі на абеды ў школьнай

сталоўцы, якія можна было ігнараваць і перабіцца якім-небудзь крэндзелем, але ўжо на наступны дзень я магла набыць касету ў кіёску на прыпынку. А праз пару дзён з’яўляўся і новы часопіс з Лагуценкам на во-кладцы.

Канцэрт “Мумі Тро-ля”, які ў Мінску адбыўся 24 лістапада ў рамках афіцыйнага турнэ “Рэдкія землі”, з майго пункту глед-жання, не меў каласальна-га фурору. Здавалася, што Мінск ужо перасыціўся сусветнымі зоркамі, якія пачалі наязджаць у Бела-русь усё часцей і часцей. Таму і на Лагуценку з гур-том быў сабраны не весь Палац спорту. Усё ж такі чарга была, былі і апанта-

ныя фанаткі, якіх я, стоячы на ўваходзе, шкадавала. У іх ужо няма той рамантыкі, што была ў нас у шостым класе. Яны не перапісваюць песні, няма болей і аўдыя- і відэакасет у іх. Постэры можна надрукаваць у лю-бым друкавальным цэн-тры, а не чакаць штомесяц чарговы музычны часопіс. А новы кліп ці песню мож-на паглядзець ці паслухаць у Інтэрнэце.

Усе гэтыя думкі абуялі мяне перад уваходам у залу, і я яшчэ тады падумала: “А што, калі Лагуценка ўжо не такі, які быў раней: ашале-лы сваёй уласнай лірыкай і варкатаннем?”

Сумненні адразу адпалі, калі “Мумі Троль” выйшаў на сцэну пад акампане-

Page 11: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

11студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Дакладна праверанамент фальклорных спеваў цэнтральнаафрыканскіх туземцаў.

Дарэчы, гурт заўсёды карыстаўся той незанятай нішай у сучасным расійскім шоу-бізнесе па шакіраванні публікі. Гэта пасля “Мумі Троля” Земфіра стала та-кой вольнай, якой яна паўстае зараз, і гэта пас-ля “Мумі Троля” сучасныя расійскія рок-гурты пачалі весці сябе, як іх заходнія калегі. Увогуле, гэта “Мумі Троль” быў першапраход-цам на сучаснай расійскай рок-сцэне. І яшчэ... гэта пасля Іллі Лагуценкі ста-ла модным быць рок-зоркай са сталай грамад-скай пазіцыяй: ахоўваць наваколле, змагацца са шматлікімі захворваннямі.

Ёсць такая версія, што людзей з харыз-май публіка ці лашчыць, ці ненавідзіць. Трэцяга ў адносінах да харызматыч-ных людзей няма. Так яно ці не, але ў маім асяроддзі няма людзей, якія б про-ста ігнаравалі існаванне гурта “Мумі Троль” і Іллі Лагуценкі.

Ілля Лагуценка нара-дзіўся ў Маскве, але значную частку свай-го жыцця – дзяцінства і маладосць – правёў ва Уладзівастоку. Лагуценка ў свой час атрымаў ды-плом усходазнаўцы, што, безумоўна, вельмі высока запатрабавана на Далёкім Усходзе. Валодае кітайскай і японскай мовамі, слу-жыў у марскіх войсках Расійскай Федэрацыі. Увесь досвед і веды, накопленыя да пачатку прызнання му-зычнай дзейнасці “Мумі Троль”, безумоўна адыгралі сваю ролю ў далейшым станаўленні спевака як асо-бы.

У Мінску “Мумі Троль” распачалі свой канцэрт песняй “Вдруг ушли по-езда” з апошняга альбо-ма. Песня суправаджала-

ся спачатку незразуме-лым касмічным уступам, які будзе папярэднічаць амаль кожнай песні, бо спе-цыяльная ўстаноўка для гуку з вінілавымі дыскамі для дыск-жакеяў 90-х гадоў стаяла побач з Іллёй Лагуценкам і ягонымі 2 мікрафонамі (аднаго, відаць, яму было мала). Дарэчы, касмічныя маты-вы можна назіраць ва ўсіх песнях апошняга альбо-ма. Гэта такая модная тэн-дэнцыя, да якой, паверце, у сваіх наступных альбомах звернуцца ўсе знакамітыя і не вельмі зоркі поп-року.

Зала была зараджа-на порцыяй пазітыву ад песні “Контрабанды”, бо з такой манерай, з якой Ла-гуценка аддаецца слуха-чам, нельга не падпяваць і не падтанцоўваць, калі яшчэ і словы змяняюцца як заўгодна: “Нам бы взять смешать / Венеру, Марс, ещё Юпитер / И влить на МИНСК и Питер / Такой за-манчивый коктейль”. Уво-гуле, у гэтай песні “Мумі Троль” паведамляе пра на-мер завезці кантрабадай “Пару контейнеров тепла сердец, / 50 грамм нежно-сти на сдачу, / Моей улыб-ки вам впридачу / И яр-ких красок расписать / Та-кую серую и нудную зиму”. Словы найлепшым чы-нам акрэслілі задачу перад слухачамі: калі будзе нуд-на, то слухайце “Мумі Тро-ля”, і менавіта з гэтай песні.

Характарызаваць му-зычныя асаблівасці накі- рункаў гурта мне вельмі цяжка. Але ж у цэлым музыка і лірыка “Мумі Троля” шчырая, до-брая і ненадакучлівая, з паняццямі жыццёвых заганаў. Гэтыя паняцці скрытыя ў адрывістых фразах іх лірыкі. Гэта плыня свядомасці, так ха-рактэрная для сучаснага поп-року. Добра працуе прынцып “што бачу, тое і

спяваю”.Але такая лірыка не

зусім характэрная для песні “Где такой я?”. Калі спявак выконвае сваю партыю, то складваец-ца ўражанне, што аўтар месяцамі вышукваў кан-цэпцыю песні, а потым яшчэ тры тыдні патраціў на тое, каб рыфма адпа-вядала гітарнай партыі ў песні. “Где такой сон? Не перестать удивляться. / За это, наверное, не стыд-но стреляться. / И где та-кой день, куда не лень воз-вратиться, / Чтобы выпить его до конца и свалить-ся?” І сапраўды, за гэтыя словы не сорамна і стра-ляцца. Дарэчы, калі буд-зеце праслухоўваць гэты твор, звярніце ўвагу на тое, як пабудавана канцэпцыя песні: гітарнае інтра на 103 секунды, лірыка, гітарнае сола, лірыка, гітарнае за-ключэнне, якое суправад-жаецца немудрагелістым паляпваннем барабанных. Песня доўжыцца 6 хвілін 35 секунд.

Агоніяй канцэрта была песня “Владивосток-2000”, якая ўжо 10 гадоў таму гучала са ўсіх музычных апаратаў краін СНД. Я па-мятаю, як была ў Крыме, – і там яна гучала, як была ў дзеда на дачы, – і там яна гучала, як танчылі на ды-скатэцы ў шостым класе ўзімку, – і там яна была. Напэўна, тады я цалкам і не разумела, што азнача-юць словы гэтай песні, але паўтараць іх бясконца хацелася: “Уходим, ухо-дим, уходим, / Наступят времена почище...” Уво-гуле, тлумачыць лірыку гэтай песні можна з роз-ных бакоў псіхалагічнага і гістарычнага развіцця грамадства, але зразуме-ла адно: яе словы будуць актуальнымі заўсёды, пакуль адбываюцца кан-флікты, як між-, так і ўнутрыасабістыя.

Была, канечне, спроба пасля легендарнага “Влади-востока-2000” працягнуць канцэрт, але не ведаю, ці манатоннасць канцэртаў тура, які пачаўся ў ліпені, ці стомленасць гурта, але ж важкая доля сапраўдных хітоў, знаёмых з малалецт-ва, не была выканана. Лагу-ценка цягнуў час, імкнуўся размаўляць з публікай, але яна – аднародная апантаная маса – выкрыквала: “Яшчэ! Яшчэ!” Ён нават прапанаваў самым заўзятым выйсці на сцэну і спець “Кораллы”, але ініцыятыва ў тых самых заўзятых спала, і ўсім ужо стала зразумела, што кан-цэрт падыходзіць да завяр-шэння.

Гурт пакінуў сцэну, і больш у той дзень на ёй не з’явіўся...

Праз тры дні я пра­чытала на расійскім партале навінаў, што Ілля Лагуценка прыбыў у Піцер на чарговы Кангрэс Міжнароднай Кааліцыі па ахове тыграў. Во дзе сапраўдны Perpetuum Mobile!

Больш за ўсё ў людзях мяне здзіўляе здольнасць без перадыху і змены тыпу дзейнасці выдаваць якасныя рэзультаты. Вось Іллю Лагуценку ня­мала ўжо гадоў (цэлых 42), а ён усё спявае і спя­вае, нібы пагражаючы, што “Всем телепрограм­мам приходит однажды конец, / Ведь спутникам и их антеннам не всё держать связь. / Они могли бы тоже хотеть и любить отдохнуть. / Такое желание ещё не подкралось ко мне”. Зра­зумелая справа, што калі ён са сваімі калегамі яшчэ здольны на шматлікае, то гэтае жаданне гадоў дзесяць, як мінімум, яшчэ не падкрадзецца да іх...

Yours,Olga Khabibulina

Page 12: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

12студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Калектывы

З юбілеем, “Ярыца”!Зусім хутка ў сценах нашага ўніверсітэта свой 20-гадовы юбілей буд-зе святкаваць народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Ярыца”.

Page 13: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

13студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Калектывывальненнем прымае ўдзел у шматлікіх універсітэцкіх праектах, такіх, як “IQ-200”. У гэтым годзе мы вырашылі падрыхтаваць такое папуры, якое было б блізкім нашым студэн-там. На адной з рэпеты-цый была прапанавана ідэя стварыць нумар “Пан Амерыкана”, у аснову якога былі пакладзены вядомыя ўсяму сучасна-му студэнцтву песні. Усе рухі былі прыдуманы на гэтай жа рэпетыцыі. І, згадзіцеся, у нас атрыма-лася?! Яшчэ раз “Ярыца” пацвердзіла думку аб тым, што ўсё самае смешнае і цікавае ствараецца хутка, за некалькі гадзін, як “Пан Амерыкана”. Аўтарства гэтага папуры належыць усім удзельнікам калек-тыву.

– Наколькі я ведаю, у канцы лютага ці ў па­чатку сакавіка “Ярыца” будзе адзначаць свой 20­гадовы юбілей. Як плануеце адзначыць свя­та?

– Так, “Ярыцы” ўжо 20! Што ж да свята, то плану-ецца правесці грандыёз-ны канцэрт, на які будуць запрошаны шматлікія госці.

– Якія планы на буду­чыню?

– У бліжэйшы час мы плануем развівацца: пры-маць удзел у конкурсах, фестывалях… і, канешне, вяртацца з перамогай! Спыняцца на дасягну-тым не збіраемся! Мы поўныя творчых сіл і энергіі, у запасе маем шэ-раг арыгінальных ідэй і жаданне рухацца далей – ажыццяўляць новыя творчыя праекты.

Дзякуй, Сяргей. А мы можам толькі яшчэ раз павіншаваць: «З юбілеем, “Ярыца”! Новых ідэй і дасягненняў!»

Юлія Басалай

існавання “Ярыца” вы-ступала на сцэнах розных краін Еўропы. У 2000, 2002 і 2003 гадах ансамбль прымаў удзел у конкурсе студэнцкай творчасці ў горадзе Бельфор (Фран-цыя), а таксама некалькі разоў у Ізраілі (у канцы 90-х гг.), канешне, у Расіі (г. Яраслаўль, г. Казань), у Літве (г. Вільнюс), у Поль-шчы, Германіі, Украіне. У канцы чэрвеня 2010 года наш калектыў прымаў уд-зел у Міжнародным кон-курсе “Крымскія хвалі” (г. Феадосія, Украіна), дзе разам з бабруйскім калек-тывам раздзяліў першую прэмію.

– Ваша апошняе эстраднае папуры “Пан Амерыкана” ўжо не раз сарвала шквал апладыс­ментаў. Як нарадзілася ідэя яго стварэння?

– Задума стварыць не-шта цікавае, крыху незвы-чайнае ў выкананні наша-га ансамбля выношвалася доўга. “Ярыца” заўсёды з вялікай цікавасцю і зада-

бля з'яўляецца Мікалай Васільевіч Сірата, наш хармайстар – Ларыса Мікалаеўна Красна, а я з 2008 года – мастацкі кіраўнік калектыва. З са-мага пачатку ўдзельнікамі калектыву заўсёды з’яўля-ліся студэнты толькі названага факультэта, ніколі не было ні спецы-яльна запрошаных люд-зей, ні студэнтаў іншых факультэтаў. У 2001 годзе «Ярыца» атрымала гана-ровае званне “Народны самадзейны калектыў”.

– Якіх поспехаў дасяг­нула “Ярыца” за сваё 20­гадовае існаванне?

– Сваёй творчасцю “Ярыца” неаднаразо-ва пераконвала, што беларускія песні і музы-ка карыстаюцца вялікай любоўю ў народзе. І любоў гэта не мае геаграфічных межаў. Наш калектыў – неаднакратны лаўрэат і дыпламант шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. За 20 гадоў свайго

Старажытная аўтэнты-ка, народныя песні ў выкананні гэтага калек-тыву кожны раз іграюць прыгожымі фарбамі, гу-чаць па-новаму – свежа, ярка, звонка. Аб тым, як ствараўся ансамбль, якіх поспехаў дасягнуў, а таксама пра планы на будучае нам распавёў выпускнік БДПУ, мастацкі кіраўнік ансамбля Сяргей Малібожка.

– Сяргей, паведайце гісторыю стварэння ка­лектыву.

– Калектыў быў пер-шапачаткова створаны ў 1990 годзе на кафе-дры народных інстру- ментаў музычна-педага-гічнага факультэта (цяпе-рашні факультэт эстэтыч-най адукацыі) БДПУ. Ля яго вытокаў стаялі мастацкія кіраўнікі: Віктар Раманцоў і Ірына Сінкевіч, Вадзім і Людміла Матанцавы, Аляксандр Макаўчык. На дадзены момант музыч-ным кіраўніком ансам-

Фота: Аляксей Веснячок

Page 14: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

14студзень-люты 2011№1-2 (53-54) Нашы гарады

Едзем у сталіцу…

Нягледзячы на разбу-ральныя падзеі, якія не раз краналі гэты стара-жытны горад, ён не толькі здолеў захаваць сваё ўласнае аблічча, створанае ансамблем архітэктурных помнікаў рознай стылёвай і часовай прыналежнасці, але і не страціў асабістай энергетыкі памяркоўнага паляшуцкага жыцця.

Падарожжа па Пінску лепш за ўсё пачынаць з вакзала. З аднаго боку, гэта мае практычны сэнс: не-залежна ад абранага вамі

транспартнага сродку – аўтобуса, чыгункі альбо маршруткі, менавіта вак-зал стане першым пінскім будынкам, які адкрыецца вашаму пагляду, да таго ж тут можна падсілкавацца і знайсці аўтобус, які дапа-можа вам трапіць у любую кропку горада. З другога боку, вакзал – гэта твар го-рада, які павінен мець як мінімум гасцінны выраз, каб не распужаць турыстаў і не пазбавіць гарадскі бюджэт “лёгкіх” турысцкіх грошыкаў. Два гады таму скончылася рэканструк-цыя вакзала, пасля якой ён набыў свой сучасны, больш мадэрновы выгляд. Калі параўноўваць кошт дарогі, да Пінска лепш дабірацца на маршрутцы – 20-25 тысяч, 4 гадзіны ў дарозе – і вы на месцы.

Ад вакзала лепш пад’ехаць на аўтобусе № 12 ці 13 да прыпынку “Банкаўскі каледж”. Да-рэчы, праезд у пінскім аўтобусе на 100 рублёў таннейшы ў параўнанні з гарадскім транспар-там Мінска, а штраф за безбілетны праезд – непараўнальна большы. Так што на праезд зайцам можна забыцца: у кож-ным аўтобусе адрыўныя квіткі, строгія кантралё-ры і рашучыя кіроўцы, якія маюць устойлівы імунітэт супраць палкіх гісторый і фантастычных апавяданняў. Але будзем лічыць, што разважлівасць пераважыць вашу сквап-насць, і вы трапіце на па-трэбны прыпынак без непатрэбных прыгод. Насупраць прыпынку

знаходзіцца гістарычная каштоўнасць XVII ста-годдзя – касцёл Карла Барамея, былы кляштар малавядомага манаска-га ордэна камуністаў. Уважлівы падарожнік ад-значыць моцныя мура-ваныя сцены, невялікія акенцы-шчыліны і іншыя тыповыя прыкметы аба-рончых збудаванняў. І сапраўды, акрамя рэлігійных функцый, кас-цёл выконваў важную ролю ў абарончай сістэме горада і з’яўляўся фактыч-на абарончай вежай. Сёння магутныя сцены касцёла змяшчаюць залу камернай музыкі, якая з’яўляецца культурнай мекай для мяс-цовай інтэлігенцыі. Ад кас-цёла Карла Барамея лепш за ўсё крочыць у гарадскі парк, які быў закладзены

Беларусь – краіна, надзвычай багатая на цікавыя мясціны, але, калі вы яшчэ не былі ў Пінску, лічыце, што вы не ведаеце Беларусі.

Page 15: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

15студзень-люты 2011

№ 1-2 (53-54)Нашы гарады

Палесся!ў пасляваенны час у го-нар вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У памяць аб гэтых падзеях у парку ўсталяваны мемарыяльны комплекс з вечным полы-мем і бронекатар, які не-пасрэдна прымаў удзел у вызваленні. Сярод іншых “цудаў” гарадскога парку варта нагадаць атракцыё-ны і вальер са страусамі. Ад парку няспешнай хадой прашпацыруйце ўздоўж ракі Піны, якая сваёй ціхай плынню агінае го-рад з поўдня, паглядзіце на супрацьлеглы бераг, густа парослы зелянінай, удыхніце духмяны во-дар балотаў, якія хаваюц-ца за шырокімі плячыма магутных дубоў. Дарэчы, раней балоты ахоплівалі ўсе абшары вакол горада,

вада падступала практыч-на да чалавечага жытла, чоўны выкарыстоўваліся часцей, чым коні, таму ўвесну горад нагадваў Ве-нецыю, але меліярацыя пазбавіла Пінск воднага палону, і балоты адышлі ў глыб лясістых абшараў. У мясцовай прэсе час ад часу яшчэ з’яўляюцца артыкулы аб злоўленых 8-кілаграмовых рыбінах, а крыптазаолагі лічаць, што ў пінскіх балотах яшчэ мо-гуць сустракацца вялікія яшчаркі, якія нагадваюць кракадзілаў і ўпамінаюцца яшчэ ў старажытных летапісах. Калі патрапіце ў Пінск у суднаходны се-зон, не прапусціце ша-нец здзейсніць падарож-жа на цеплаходзе, які прапаноўвае свае паслугі ўсім ахвотным, знайдзіце

спакойнае месца на ніжняй палубе і дайце волю сваім марам – лепшага месца для летуценняў вам не знайсці. Пасля водных прыгод выйдзіце з ролі Джэка Вараб’я, Сіндбада Марахода, Хрыстафо-ра Калумба ці капітана Блада і падыміцеся да гасцініцы на маленькую плошчу Кастрычніка, якая ў час польскага панаван-ня называлася плошчай Панятоўскага, у гонар візіту ў Пінск апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якога прымаў пінскі стараста, палітык-рэфарматар і дбайны гаспадар Ма-цей Бутрымовіч. Спецы-яльна да візіту караля Бутрымовіч прызначыў закладку сваёй сядзібы, якая была ўзведзена ў канцы XVIII стагоддзя і ўяўляла сабой буды-нак, у плане падобны на літару “п”, пабудаваны ў стылі позняга барока, багата аздоблены дэко-рам, з вялікім садам па-за ім. Сад канчаткова быў знішчаны падчас першай сусветнай вайны, у савецкі час у будынку палаца размясцілі Дом піянераў і паставілі перад фаса-дам скульптурныя выявы піянераў, будаўніцтва гасцініцы пашкодзіла дрэнажную сістэму, але ў цэлым, нягледзячы на час, палац Бутрымовіча добра захаваўся. Год таму гарадскія ўлады адрамантавалі гэты гістарычны помнік, і ця-пер тут знаходзіцца Палац шлюбаў. Наша падарож-жа працягваецца вуліцай Леніна, абапал якой раз-мяшчаюцца крамы сама-га рознага кшталту. Пры-гледзьцеся да сцен – вы пабачыце колішнія назвы крамаў часоў польска-га панавання, якія былі выяўлены падчас рамонту

і засталіся некранутымі як частка гістарычнага мінулага горада. Дарэ-чы, паміж крамаў можна знайсці кафэ, дзе можна што-небудзь перахапіць, калі вы не рызыкнулі есці на вакзале. Сэрца Пінска – касцёл Успення Панны Марыі, пабудаваны ў XVII стагоддзі ў стылі баро-ка, які выдзяляецца ся-род усіх касцёлаў краіны сваім унутраным азда-бленнем, абразамі пісьма знакамітых польскіх мас-такоў, самым старым дзей-ным арганам у Еўропе. Побач з ім знаходзіцца вежа-званіца, пабудаваная пазней, калі ў архітэктуры панаваў ужо стыль класіцызму, і мужчын-ская духоўная семінарыя, якая рыхтуе святароў не толькі для краін СНД, але і для суседніх еўрапейскіх краін. Ад касцёла Успення Панны Марыі выходзім на плошчу Леніна, дзе раз-мешчаны Езуіцкі калегіум, які раней рыхтаваў святароў, а цяпер даў пры-тулак краязнаўчаму му-зею, багатаму цікавымі экспанатамі, асабліва тымі, што тычацца часоў першабытнага грамад-ства і ранняга сярэднявеч-ча. Знайсці ўваход у музей не цяжка – шукайце трак-тар часоў калектывізацыі, той самы, які “прыйшоў на змену сялянскаму коніку”, а цяпер стаіць помнікам ля увахода ў музей.

Па Пінску можна ван-драваць бясконца, і не таму, што ён надзвычай вялікі. Пінск не любіць мітусні, нахабства, паляўнічага гону, у які звычайна трапляюць жы-хары сталічных гарадоў. Ён – просты, шчыры і сапраўдны, і гэта адзінае, чаго Пінск патрабуе ад тых, перад кім гасцінна расчыняе свае дзверы.

Дзмітрый Нарывончык

Page 16: Шкаляр № 1-2 за 2011 год

16студзень-люты 2011№1-2 (53-54)

Выданне студэнтаў БДПУВыдаецца з 10 лістапада 1994 года ў якасці дадатка да газеты «Настаўнік». Асобна з красавіка 2004 года

Галоўны рэдактар: Ганна БарадзінаНамеснік гал. рэдактара: Ірына ЧарняўскаяСтыль-рэдактар: Наталля Пятроўна Лобань

Вёрстка: Юрый Касцень

Выданне надрукавана ў Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ з арыгінал макета-заказчыка.ЛП №02330/0494171 ад 03.04.09220050, Савецкая, 18. E-mail: [email protected].Якасць друку адпавядае якасці прадстаўленага арыгінал-макета.Падпісана ў друк 15.02.11Аб'ём 4 друк. аркушы. Заказ № 48. Тыраж 299 экз.

Інтэрнэт

“Музыка — не спорт, гэта эмоцыі, вібрацыі, імправізацыі і іншыя — цыі…”

Хто-небудзь памятае, ў якой папцы тая песня, што я ўчора сто разоў слухала?.. Як жа яна на-зываецца? Забыла… Слу-хайце, а які апошні альбом выпусцілі Radiohead?.. Фанаты The Dø, дзе вы?! – на гэтыя і мільён іншых пытанняў, звязаных з му-зычнай індустрыяй, вам адкажа Last.fm.

Як і ў шматлікіх падоб-ных сэрвісах, тут усё па-чынаецца з рэгістрацыі, абсалютна не склада-най. Прайшоўшы рэгіс-трацыю на last.fm, вы атрымліваеце ўласны «профіль меламана». Менавіта з гэтага мо-манту вы, кожную се-кунду слухаючы музыку, удзельнічаеце ў стварэнні глабальнага хіт-парада. Усё, што для гэтага трэ-ба, – спампаваць з сай-та last.fm спецыяльную праграмку. З яе дапамо-гай можна далучыцца да велізарнай колькасці інтэрнэт-радыёстанцый. Прычым выбар станцыі можна ажыццяўляць не-калькімі спосабамі: па зададзеных тэгах, якія часцей за ўсё ўяўляюць са-бой нішто іншае, як жанр кампазіцыі ў разуменні розных людзей, а таксама па выканаўцу.

Такім чынам, вы як бы падарожнічаеце па све-

це музыкі, якая блізкая вам і… ніякіх рэкламных паўзаў і дурных жартаў, розыгрышаў і джынглаў. Застаецца толькі музыка і вашы пачуцці, якія яна выклікае, – гукавая ідылія.

Таксама сэ р-віс last.fm пра-паноўвае рас-па ве сці свету аб тым, што вы слу хаеце зараз або слухалі не так даўно. Ба яцца та го, што бу дуць да сланыя аса бістыя да дзе ныя, не варта, па край няй меры, так за-пэўніваюць рас -пра цоўнікі. Больш таго, вам не трэ-ба асце рагацца, што не легальна ат ры маная му-зыка (у вас жа такой няма, я лічу? ;)), інфармацыя аб якой адпраўляецца ў last.fm, дадасць вам нейкіх непрыемнасцяў. Не тур-буйцеся – перасылаюц-ца толькі загалоўкі і не больш за тое.

Падчас прайгравання музыкі адлюстроўваецца падрабязная інфармацыя

аб альбоме, больш чым вы-чарпальна. Пры праглядзе інфармацыі аб выканаўцу можна азнаёміцца з

гіганцкай колькас-цю спадарожнай

інфармацыі:« агульная ін-

фар ма цыя аб му -зыках;

« дыскаграфія з магчымасцю

куплі на Amazon.com;

« дзён нікі на last.fm, дзе ў з г а д в а е ц ц а вы канаўца;

« хіт-парад выдадзеных кампазіцый;

« воблака тэ гаў, якія былі пры своеныя ка-

ры с тальнікамі ка м- пазіцыям;

« пошук фа наў музыкі;

« пошук падоб-ных выканаўцаў з іх

ранжыраваннем па папулярнасці – леп-

шае зверху;« прагляд ма люнкаў і

фатаграфій і шмат яшчэ чаго цікавага...

Скажу вам больш, пералічыць усе магчы-масці сайта немагчыма… Я, напрыклад, паўдня правяла толькі за вы-вучэннем і разглядам музычных рэкаменда-

цый, якія аўтаматычна падбіраюцца паводле аналізу вашай музыч-най бібліятэкі. Колькі ж выканаўцаў я не ве-дала!!! Колькі трэкаў, пад якія зараз прачы-наюся і засынаю, прайш-ло міма мяне… Дзе была справядлівасць, калі я слухала пяць з трынаццаці беларускіх радыёстанцый і веда-ла іх рэпертуар на па-мяць?) Хоць… што граха таіць, я адшукала ўсе па-пулярныя трэкі Паліны Гагарынай, знайшла сабе сяброў-аднадумцаў, уступіла ў групу і на-ват спампавала сабе некалькі бясплатных трэкаў… Спадзяюся, фа-наты любой музыкі так-сама знойдуць сваю ад-душыну на last.fm).

Увогуле, зарэгістра-ва ў шыся на last.fm і ўключыўшы скро-блер, вы нічога не гу-бляеце, акрамя 5 хвілін часу, а набываеце кучу магчымасцяў пазнаваць актуальную інфармацыю аб музыцы, музы-ках і музычных густах сяброў, магчымасці мець зносіны, слухаць музы-ку і даведвацца аб новай музыцы, якая вам аба-вязкова спадабаецца!

masha_kapitan

Адрас рэдакцыі: 220050, г. Мінск, Савецкая, 18, пакой 129, тэл. 227-83-28, 8 (029) 779-28-83.E-mail: [email protected]