кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

12
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: [email protected] сайт http://3sektar.by/ Выпуск 34 (502) (07 кастрычніка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Стартавала юбілейная ШМЖ-15!............................2 Гродзенскія раварысты рыхтуюцца да сімвалічнага закрыцця сезона 2 Гродна разам з Еўропай назіраў за птушкамі..............3 Выкладчыца Дзятлаўскай гімназіі стала педагогам года Беларусі 3 Навучанне дзелавому камунікаванню і працы ў камандзе....4 Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД....4 Семінар Школы Гуманітарнага антыфашызму і асветы........5 Творчыя стыпендыі для дзеячоў культуры..................6 Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў.............6 Семінар па бяспецы для журналістаў......................7 Конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”.......7 Праект для моладзі “Злавіць сапраўднае”.................8 Гранты ў галіне гуманітарных навук......................9 Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД..........9

Upload: third-sector

Post on 12-Jun-2015

171 views

Category:

News & Politics


6 download

DESCRIPTION

Выпуск № 502 ад 06.10.2011

TRANSCRIPT

Page 1: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыныад грамадскага аб’яднання

“Цэнтр “Трэці сектар”а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,e-mail: [email protected]

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 34 (502)

(07 кастрычніка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая

Сёньня ў выпуску:

Стартавала юбілейная ШМЖ-15!.........................................................................2

Гродзенскія раварысты рыхтуюцца да сімвалічнага закрыцця сезона.......2

Гродна разам з Еўропай назіраў за птушкамі....................................................3

Выкладчыца Дзятлаўскай гімназіі стала педагогам года Беларусі..............3

Навучанне дзелавому камунікаванню і працы ў камандзе.............................4

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД.........................4

Семінар Школы Гуманітарнага антыфашызму і асветы.................................5

Творчыя стыпендыі для дзеячоў культуры........................................................6

Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў................................................6

Семінар па бяспецы для журналістаў.................................................................7

Конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”..................................7

Праект для моладзі “Злавіць сапраўднае”.........................................................8

Гранты ў галіне гуманітарных навук....................................................................9

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД..........................................9

Дабрачынная праграма грантаў Google Grants................................................9

Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы.............................9

«Амерыканская культура: якая яна?»...............................................................10

Page 2: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Падзеі:

уверх

Стартавала юбілейная ШМЖ-15! Учора ў 18.30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала

маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па журналістыцы.Па выніках пяпярэдняй суразмовы з 48 было адабрана 30 чалавек. Кожны лічыў, што яму

ёсць што сказаць і зрабіць у гэтай сферы, аднак асноўнымі крытэрыямі адбору, па словах Юліі, з’яўляліся цікавасць да жыцця гарадзенцаў, захапленне жыццём, жаданне праз слова адкрыць людзям свет.

Старшыня Рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік распавёў пра гісторыю праекта, дасягненні і надзеі, якія ўскладае на навучэнцаў.

Далей былі прадстауленні журналістаў і супрацоўнікаў, якія на працягу наступных 8 месяцаў будуць дзяліцца з намі, маладымі журналістамі, сваімі ведамі і вопытам, накіроўваць і дапамагаць у рэалізацыі нашых задумаў - менеджэрка праграм арганізацыі Лана Руднік, куратары Алеся Бяленік і Анжэй Пісальнік, рэдактарка стужкі навінаў “Твайго стылю” Кася Крот.

Вясёлая і незмушоная працэдура знаёмства дазволіла новым вучням не толькі больш даведацца адно аб адным, але і выявіць творчыя здольнасці кожнага.

Напрыканцы сустрэчы кожны напісаў сабе ліст “у будучыню”.Па сканчэнні праекта мы атрымаем гэтыя лісты і зможам ацаніць, наколькі ўвасобіліся

нашыя чалавечыя і журналісцкія мары і надзеі.Паводле http :// t - styl . info

уверх

Гродзенскія раварысты рыхтуюцца да сімвалічнага закрыцця сезона

У апошнюю пятніцу кастрычніка па Гродне пракоціцца Святлопарад.Такім чынам, максімальна весела, раварысты плануюць завершыць сезон 2011 года, аднак

на зімовы адпачынак сыходзіць не збіраюцца. Велаактывіст Саша Фядотаў:- Хочам зладзіць незвычайную для нас вандроўку па горадзе.Гэта не будзе акцыя кшталту бардзюрнай пятніцы, а хутчэй свята, акцэнт будзем

рабіць на відовішча, каб павесяліць людзей.Ідэю правядзення Святлопараду выказаў на Першым Форуме вела-актывістаў раварыст

з Ліды, а мы вырашылі ўвасобіць яе ў жыццё.Пакуль што Святлопарад толькі ў планах, маршрут яшчэ не распрацаваны.Думаю, пачнем у 19 гадзін, паедзем па тратуарах, таму абярэм найбольш шырокія

вуліцы, каб не перашкаджаць пешаходам, але каб людзі нас бачылі.

2

Page 3: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Арганізатары заклікаюць удзельнікаў велапрабега прадугледзець прылады для асвятлення сябе і ровара: фанарыкі, лямпачкі і г.д.

Ідэі для тых, хто пакуль не мае цікавых варыянтаў асвятлення, прапаноўваюцца на Гродзенскім Форуме.

Гродзенскія раварысты гавораць пра сімвалічнае закрыццё сезона, таму што, з аднаго боку, сезон актыўных масавых мерапрыемстваў хутчэй за ўсё прыпыніцца да сакавіка.

З другога боку, кожны вырашае для сябе, для кагосьці дождж перашкода, а на іншых надвор’е не ўплывае, і яны ўвогуле сезон не закрываюць.

Паводле http :// t - styl . info уверх

Гродна разам з Еўропай назіраў за птушкамі Больш за сто гарадзенцаў удзельнічалі 1-2 кастрычніка ў еўрапейскіх днях назірання за

птушкамі.У суботу жыхарам горада прапанавалі паназіраць птушак ў парку імя Жылібера, каля рэчкі

Гараднічанкі. Там з 14-ці да 16-ці гадзін можна было задаць пытанні і даведацца штосьці новае пра

птушак. Па падліках арганізатараў, такой магчымасцю у гэты дзень скарысталіся 102 чалавекі. Больш прафесійныя назіральнікі ў складзе 15 чалавек у нядзелю зладзілі палявы выезд за

горад. - Калі параўнаць з мінулым годам, колькасць удзельнікаў пракладна тая ж, - кажа

кіраўнік гарадзенскага адзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўчшыны” Дзмітрый Вінчэўскі. За два дні ўдзельнікі ўбачылі 36 відаў птушак. Некалькі з іх ўключанныя ў Чырвоную кнігу -

шэрая чапля і шпак.Мерапрыемства адбываецца кожныя першыя выходныя кастрычніка. Прымаць удзел у ім могуць усе ахвотныя. Дзень назірання за птушкамі ў Гродне каардынуе гродзенскае абласное адзяленне ГА

“Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Паводле http :// t - styl . info

уверх

Выкладчыца Дзятлаўскай гімназіі стала педагогам года Беларусі

Лепшай у Беларусі стала Інэса Зубрыцкая – настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 Дзятлава.

Інэса Зубрыцкая скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, мае спецыяльнасць філолага-лінгвіста, выкладчыка англійскай, французскай, беларускай мовы і літаратуры.

Настаўніца мае 10 гадоў педагагічнага стажу.Яе інтэрактыўны дапаможнік да падручніка англійскай мовы (7 клас) атрымаў дыплом

першай ступені на раённым конкурсе “Кампутар. Адукацыя. Інтэрнэт”, аўтарскі мультымедыйны дапаможнік “Медыятэка педагагічнага вопыту” адзначаны дыпломам конкурса “Лепшыя настаўнікі Расіі”.

У заключным этапе конкурса ўдзельнічаў 21 педагог (18 жанчын і 3 мужчыны).Тры з іх - настаўнікі фізікі, тры – рускай мовы і літаратуры, па два – настаўнікі гісторыі,

беларускай мовы, матэматыкі, пачатковай школы, адзін настаўнік геаграфіі.Паводле http :// t - styl . info

3

Page 4: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

уверх

Абвесткі: уверх

Навучанне дзелавому камунікаванню і працы ў камандзе Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае вас прыняць удзел у 3-х дзённым

семінары-трэнінге “Навучанне дзелавому камунікаванню і працы ў камандзе прадстаўнікоў незалежных СМІ Беларусі”, які адбудзецца 14-16 кастрычніка на аграсядзібе недалёка ад Мінска.

Семінар-трэнінг вядуць:- Вітаўт Руднік, беларускі трэнер, які працуе ў пытаннях менеджменту няўрадавых

грамадскіх аб’яднанняў, сувязі з грамадскасцю, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гарадзенскай «Школы маладога журналіста». Старшыня Праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар“

- Лана Руднік, трэнер, які працуе ў пытаннях менеджменту няўрадавых грамадскіх арганізацый, кіраўнік адукацыйнай праграмы “Універсітэт залатога веку”, сябра Праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Мэта семінару:Паляпшэнне камунікатыўных і дзелавых здольнасцей працаўнікоў беларускіх незалежных

СМІ.Задачы:Навучыць удзельнікаў трэнінгу:- асаблівасцям прафесійнага камунікавання, - прыняццю супольных рашэнняў,- планаванню дзейнасці творчай каманды,- вырашэнню канфліктных сітуацый.Для удзелу ў трэнінгу запрашаюцца рэдактары, намеснікі рэдактараў, а таксама журналісты

друкаваных, электронных і анлайн-СМІ.Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас [email protected] Апошні тэрмін - да 10 кастрычніка ўключна. У заяўцы павінны быць пазначаныя:1) Імя і прозвішча ўдзельніка2) СМІ, якое ён прадстаўляе3) Кантактны нумар тэлефону Кантактная асоба – Яніна Мельнікава (+375 29 785 54 79).Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

4

Page 5: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІДУ Асацыяцыі “БелСетка анты СНІД” пачынаецца другі стажорскі сезон.На стыжыроўку прымаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасці журналістыка і

PR, для працы на сайце Асацыяцыі і ў бюлетэні “Разам!”, а таксама для працы ў сацыяльных сетках.

Тэрмін стажыроўкі – лістапад 2011-люты 2012.Стажоры павінны наведваць працоўныя сустрэчы (не менш за 10 за ўвесь перыяд), ім будзе

прадстаўлена магчымасць удзельнічаць у тэматычных семінарах.Колькасць гадзін не з’яўляецца індыкатарам паспяховай практыкі.Індыкатары- колькасць публікацый на розных пляцоўках і ў розных СМІ і іх перыядычнасць.Лік будзе вызначацца сумесна з куратарам практыкі у залежнасці ад плана практыкі.План таксама распрацоўваецца сумесна, зыходзячы з патрэбаў Асацыяцыі і

прыярытэтаў/інтарэсаў стажора.Пражыванне ў Мінску пажаданае.Паспяхова адпрацаваўшыя практыку будуць рэкамендаваныя для працы ў арганізацыях, а

таксама пры неабходнасці атрымаюць афіцыйнае пасведчанне аб практыцы для ВНУ і сэртыфікаты аб стажыроўцы.

Для ўключэння ў стажорскую праграму неабходна даслаць матывацыйны ліст з указаннем прозвішча, імя, кантактнага тэлефона і эл.адраса на адрас olga . satsuk @ gmail . com .

Апошні тэрмін - да 28 кастрычніка.Паводле http :// belaids . net / news /2011/293

уверх

Семінар Школы Гуманітарнага антыфашызму і асветыДвухдзённы семінар адбудзецца ў Кіеве 15-16 кастрычніка.У праграме:-асновы тэорыі Правоў Чалавека-канцэпцыя Дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў-канцэпцыя сучаснага фашызму і “глыбіннага антыфашызму” (Human Integrity)-гуманізм у эпоху постмадэрнізму: антырасізм, антытаталітарныя практыкі-нефармальная адукацыя і асвета-тэорыя і практыка працы з групай-асновы асветніцкай працы з моладдзю (ад конкурсаў і стварэння інфармацыйных

матэрыялаў да асветніцкіх кампаній, выставаў, фестываляў і інш.).Кіраўнік школы – Андрэй Юраў, суаўтар канцэпцыі “гуманітарнага антыфашызму”, кіраўнік

Свабоднага Ўніверсітэта.Да ўдзелу запрашаюцца грамадзянскія актывісты, актывісты антыфашысцкіх і міратворчых

груп і ініцыятыў, педагогі, псіхолагі, журналісты, усе, каго цікавяць праблемы гуманітарнага антыфашызму і правоў чалавека.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету, прайсці суразмову і выканаць папярэдняе заданне.

Удзел у занятках бясплатны.На асобных умовах іншагароднім удзельнікам можа быць аплочаны праезд найбольш

эканамічным відам транспарту (аўтобус, плацкарт).

5

Page 6: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Дадатковая інфармацыя – эл.адрас hi - school @ inthrschool . org (Анастасія Нікіціна, Аляксандр Друк, Вікторыя Бабій, Аня Мартынюк).

уверх

Творчыя стыпендыі для дзеячоў культуры Прымаюцца заяўкі на атрыманне творчых стыпендый 2012 года па праграме «Гаўдэ

Палонія» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча для артыстаў, дзеячоў культуры і перакладчыкаў.

Творчая стыпендыя вылучаецца Міністрам культуры для маладых артыстаў, дзеячоў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры.

Навучанне з 1 лютага да 31 ліпеня дапаможа ім лепш спазнаць польскую культуру, а таксама ўдасканальваць сваю творчасць пад апекай польскіх дзеячоў мастацтва і інстытутаў культуры.

Праграма таксама непасрэдна задзейнічана ў аказанні падтрымкі ў развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры паміж Польшчай і суседнімі краінамі рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Кандыдаты на атрыманне:-Мастакі, літаратары, перакладчыкі з польскай мовы, музыкі, кінематаграфісты,

мастацтвазнаўцы, літаратурныя крытыкі, спецыялісты па ахове помнікаў, музейныя работнікі. Патрабаванні да кандыдатаў:-вышэйшая адукацыя,-узрост не больш за 40 гадоў (выключэнне – 45)-2 рэкамендацыі на атрыманне стыпендыі ад дзеячоў культуры незалежна ад краіны іх

пражывання-прадстаўленне 2 твораў (у друкаваным выглядзе альбо на кампакт-дыску)-валоданне польскай мовай у дастатковай для элементарных стасункаў ступені. Памер стыпендыі – 3 тысячы злотых (каля 1100 долараў ЗША).Пражыванне асобнае, у інтэрнатах павышанай камфортнасці.5 тысяч злотых выдаецца таксама на набыццё матэрыялаў для творчасці.Падрабязна – на сайце www . nck . pl Пакет дакументаў прадстаўляецца ў польскія дыпламатычныя альбо консульскія ўстановы- http :// www . rsci . ru / innovations / grants _ for _ students /229217. php .Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка.Адначасова копіі дакументаў можна даслаць у Нацыянальны цэнтр культуры:Факс: +48 (22) 2 100 104E-mail: [email protected] http://www.civicportal.org/login.php?pre_nid=3184Паводле http://ngo.by/

уверх

Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаўРаспачаты набор удзельнікаў на дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў па тэме

“Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогіі”.

6

Page 7: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Мэта курса - развіццё ўмення бяспечнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і авалоданне адпаведнымі навыкамі.

Кожны удзельнік па сканчэнні курса атрымае сертыфікат. Каб узяць удзел, неабходна даслаць ліст у адвольнай форме на электронны адрас:

binfot 11@ gmail . com . Дыстанцыйныя курсы для беларускіх настаўнікаў праводзіцца на платформе

civicportal . org ,

уверх

Семінар па бяспецы для журналістаўБеларуская асацыяцыя журналістаў разам з Нарвэскім Хэльсінскім Камітэтам запрашае

сваіх сябраў да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці. Семінар адбудзецца 22–26 лістапада ў Вільні. Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазнакай “бяспека” ды пазначыць сваё імя,

прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю, на электронны адрас: press @ baj . by

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 лістапада.Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае

таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурса бярэ пачатак з 2004 года.Каманды-пераможцы конкурса ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню,

Кіеў.Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і

кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы:-Паўфінал (пісьмовы адборачны тур).-Фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу). Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурса “Што я ведаю пра Еўропу?” паедуць на

фінальную гульню ў Вільню. Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары.

Удзельнікі гульні павінны мець пашпарт, выдадзены не пазней за 2003 год, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі.

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.7

Page 8: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?”, даслаць выкананые заданні адборачнага тура на электроны адрас [email protected], указаўшы:

-Мясцовасць-Навучальная ўстанова-Кіраўнік каманды-Узрост удзельнікаў каманды-Кантакты: маб.тэл., mailАпошні тэрмін - да 21 кастрычніка. Спампаваць заданні адборачнага тура можна тут: http :// www . nastaunik . info / news /? id =5811 Фінал конкурса плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя

снежня, фіналісты будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка.Аргкамітэт

уверх

Праект для моладзі “Злавіць сапраўднае” Моладзевы Адукацыйны Цэнтр «Фіяльта» пачынае праект «Злавіць сапраўднае» і

прапануе ўсім ахвотным далучыцца да працяглай гульні дзеля новых адкрыццяў і дасягненняў!

Чаго нам не хапае? Якім сферам жыцця мы надаем занадта шмат увагі, а якія падаюцца нам менш важнымі?

Што мы бачым на прыкладах моладзі іншых краін, але не можам знайсці ў нас?Чаму нехта можа, а нетха – не? Ініцыятыўнасць – з гэтым нараджаюцца, альбо яе можна

сфармаваць?У праекце мы паспрабуем разам знайсці адказы на тыя пытанні, якія хвалююць нас зараз,

падзяліцца сваім бачаннем, ідэямі з іншымі маладымі людзьмі, змяніць існы стан рэчаў, зрабіць нешта, што даўно хацелася.

Праект робіцца для маладых людзей, незалежна ад іх перакананняў, прыналежнасці да субкультуры, досведу, ініцыятыўнасці, прафесіі ці светапогляду.

Будзе адабрана група з 25 асобаў, якія пасля ўдзелу ў трэнінгах ды іншых навучальных мерапрыемствах праекта, змогуць самі рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы.

На працягу дзевяці месяцаў праекта мы прапануем ўдзельнікам розныя формы дзейнасці: удзел у трэнінгах, майстар-класах, а таксама магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі ў самых розных сферах жыцця (культура, спорт, літаратура, навука, IT, забавы, адукацыя і г.д. ).

Для ўдзелу неабходна запоўніўць анкету і даслаць яе на catchthepresent @ gmail . com .Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Паводле fialta.org

8

Page 9: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Не спазьніся!

уверх

Гранты ў галіне гуманітарных навукМіжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне

кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012 навучальным годзе.

Бланкі заявак 2011–2012 Апошні тэрмін – 18 лістапада.Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ

http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.phpПаводле http :// ngo . by

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНДДа ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія

асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.Апошні тэрмін – да 15 лістапада.Працоўная мова конкурса – руская.Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж: azertac @ azdata . net Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796, [email protected]), Архан Мурадаў

(+994506133973, [email protected]). Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Дабрачынная праграма грантаў Google GrantsНекамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме

GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час.Падрабязная інфармацыя – на сайце http :// www . google . ru / grants / new / index . html Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы:

http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru Паводле рассылкі БАСР

уверх

9

Page 10: кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-06.10.11

Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо АбучыПраграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра

Японіі, Кейзо Абучы.Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

«Амерыканская культура: якая яна?»Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь

сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.

Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer @ gmail . com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».

Апошні тэрмін - да 31 снежня. Для даведак: е-mail. [email protected], тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495Паводле http://afisza.org

10