yak stvaryts kinaklub

13
Як стварыць кінаклуб? Клуб Сацыяльнага і Прававога кіно

Upload: ivan

Post on 12-Apr-2017

511 views

Category:

Education


3 download

TRANSCRIPT

Page 1: Yak stvaryts kinaklub

Як стварыць кінаклуб?

Клуб Сацыяльнага і Прававога кіно

Page 2: Yak stvaryts kinaklub

Ключавое пытанне

Навошта вам кінаклуб?

Page 3: Yak stvaryts kinaklub

Тэрмін «кинаклуб»

Кінаклуб (англ. film club) — грамадская арганізацыя, асноўнай задачай якой з'яўляюцца прагляды і калектыўныя абмеркаванні фільмаў, вывучэнне кінамастацтва. Кінаклуб — адна з магчымых формаў масавай кінаадукацыі.

Першыя кінаклубы ў Беларусі былі створаны яшчэ ў 20-х гадах XX стагоддзя.

Page 4: Yak stvaryts kinaklub

Функцыі кінаклуба

1) медыяадукацыя («роля» своеасаблівага факультатыва);2) грамадзянская асвета («роля» грамадскага цэнтра развіцця і распаўсюджвання дэмакратычных каштоўнасцей);

3) пракат «цяжкіх» фільмаў («роля» спецыялізаванага кінатэатра, кінаадукацыя);

4) рэцэнзаванне фільмаў («роля» крытыка);5) анкетаванне публікі («роля» сацыёлага);6) размова (месца сустрэч і правядзення вольнага часу, арганізацыя дыскусій)

Page 5: Yak stvaryts kinaklub

Першы этап – узнікненне ідэі і падрыхтоўка

Прыняцце рашэння аб стварэнні клуба.Прыцягненне ўдзельнікаў да дзейнасці кінаклуба.

Арганізацыя творчых кантактаў,устанаўленне сувязяў з установамі, якія могуць быць карысныя ў дзейнасці клуба.

Page 6: Yak stvaryts kinaklub

Другі этап — узнікненне (нараджэнне) і станаўленне клуба

Мэта і задачы;Прынцыпы;Формы заняткаў;Сімволіка;Першапачатковы план дзейнасці кінаклуба

Page 7: Yak stvaryts kinaklub

Прынцыпы дзейнасці медыяклуба

Прынцып нефармальных адносін; Прынцып бяспекі; Прынцып рэгулярнасці; Прынцып «пражывання»; Прынцып даступнасці і адкрытасці.

Page 8: Yak stvaryts kinaklub

1. «Обыкновенный фашизм»

2. Общество Мертвых поэтов3.Хористы

4. Заплати другому

5. Повелитель мух

6. Билли Элиот

7. Отморозки (NEDS)8. Бен-Икс

9. Мальчик в полосатой пижаме10. Эксперимент 2: Волна

Page 9: Yak stvaryts kinaklub
Page 10: Yak stvaryts kinaklub

Агульная схема абмеркавання медыятэксту

1.Уступнае слова вядучага.2. Калектыўнае «чытанне» медыятэксту

(камунікатыўны этап) – прагляд кінафільма.

3. Абмеркаванне медыятэксту, падвядзенне вынікаў занятка.

Page 11: Yak stvaryts kinaklub

Трэці этап — клуб развіваецца самастойна

Мы не толькі разам глядзім і абмяркоўваем, але і дзейнічаем, ствараем, арганізоўваем...

Page 12: Yak stvaryts kinaklub

Асноўныя памылкі і складанасці

Памылка першая – адсутнасць аб'ядноўваючай ідэі Вельмі часта ініцыятыўная група, ствараючы клуб, не можа дакладна сфармуляваць свае задачы, мэты, каштоўнасці, адказаць на пытанне «навошта»? У выніку клуб ствараецца, «каб рэкрутаваць», хутка становіцца «установай», пасля чаго перастае быць цікавы ўдзельнікам, развальваецца за паўгода.

Памылка другая – «забалочванне»Клуб ператвараецца ў месца «высвятлення адносін» і інтрыг, калі ў самым пачатку не былі сфармуляваныя мэты і прынцыпы дзейнасці кінаклуба.

Памылка трэцяя – няма «знешніх» праектаўКлуб сам сябе абслугоўвае, дзейнічае для самога сябе, пазаклубнае жыццё не выступае, як аб'ядноўваючы фактар. Як следства, у такім клубе ўдзельнікам можа стаць сумна.

Памылка чацвёртая – няма «кругазвароту» ідэйКлуб існуе як замкнёная інфармацыйная сістэма, няма кантактаў з іншымі падобнымі па тэматыцы або па фармаце клубамі.

Page 13: Yak stvaryts kinaklub

Як стварыць кінаклуб?

Клуб сацыяльнага і прававога кіно